Беларускі дзяржаўны эканамічны універсітэт факультэт права індывідуальны залік тэорыя І гісторыя дзяржавы І права




Дата канвертавання19.03.2016
Памер43.07 Kb.
БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЭКАНАМІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ФАКУЛЬТЭТ ПРАВА

індывідуальны залік



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Развіцце мясцовага самакіравання у Вялікім княстве Літоусуім

КРЫВАНОС ІРЫНА МІКАЛАЕУНА , 4 курс дзеннае аддзяленне

8 029 2552471

МІНСК, 2008

Развіцце мясцовага самакіравання у Вялікім княстве Літоусуім

У народзе гавораць: той, хто не ведае мінулага не мае і будучыні. Гісторыя дае магчамасць не паутараць тых памылак, якія былі зроблены раней і адначасова выбраць для сябе самае лепшае. Так, напрыклад, для рашэння сучасных пытанняу мясцовага кіравання важна ведаць і улічваць гістарычны вопыт, асабліва калі ен паспяховы.

Вялікае княства Літоускае - адна з найбуйнейшых у Еуропе дзяржау Сярэднявечча. Яго тэрыторыя у пачатку ХV ст. раскінулася ад Балтыйскага да Чорнага мора. Знаходзячыся на рубяжы усходу і захаду Еуропы, жыхары ВКЛ успрымалі усе перадавое і каштоунае са здабыткау цывілізацыі. Значным жа укладам у еурапейскія прававыя традыцыі можна лічыць традыцыі аутаноміі і самакіравання, шляхецкага "парламентарызму", што былі распаусюджаны у ВКЛ [2, c.264].

Самакіраванне на беларускіх землях у ХVI - ХVII стст., як і грамадства увогуле мела саслоуны характар. Менавіта таму яно было вельмі разнастайнай з'явай, кожная з падсістэм якой (а гэта гарадское, сялянскае і шляхецкае самакіраванне) мела пэуныя асаблівасці. Мясцовае самакіраванне у ВКЛ было арганізавана у адпаведнасці з адміністратыуна - тэрытарыяльным дзяленнем [1, с. 93].

З канца ХIV ст. у гарадах і мястэчках ВКЛ афармляецца якасна новая форма мясцовага самакіравання, якая атрымала назву "Магдэбургскае права". Яно уяуляла сабой сукупнасць прававых норм, якія рэгулявалі жыццядзейнасць гараджан і местачкоуцау. Магдыбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, падаткавыя льготы, права валодання гарадской зямлей, ільготы у рамеснай і гандлевай дзейнасці, вызваляла ад службы у войску (акрамя абароны горада), давала права мець уласны герб.У гарадах і мястэчках з Магдэбургскім правам органам мясцовага кіравання быу магістрат, у склад якога уваходзілі рада і лава. Лаву узначальвау войт, які на пасаду прызначауся Вялікім князем. Войт мог прызначыць сабе намесніка - лент - войта. Рада, якой кіравау бурмістр, прызначаемы войтам з ліку прадстауленных яму кандыдатур, выбіралася на сходзе гараджан і выконвала функцыі прадстаунічай улады. У паунамоцтвы Рады уваходзілі такія абавязкі, як распарадженне маемасцю горада, кіраванне паліцыяй і мясцовай гаспадаркай, нагляд за гандлем і іншыя. Функцыі выканаучай улады гараджан выконвау бурмістр [3, c. 158].

Нельга абысці увагай сялянскае самакіраванне, якое ажыццяулялася праз сялянскія сходы. На гэтых сходах размяркоувалася даніна, разбіраліся спрэчныя справы паміж сялянамі, адбываліся выбары старца. У паунамоцтвы старца уваходзіу нагляд за выкананнем грамадскіх работ па будауніцтву і рамонту замкау, мастоу і дарог, збор даніны і г.д. Асобна трэба адзначыць сялянскія копныя суды, якія дзейнічалі на падставе норм звычаевага права і у іх разглядаліся амаль усе справы адносна сялян самімі ж сялянамі.

Найбольшую увагу, на наш позірк, трэба надаць шляхецкаму самакіраванню, якое ажыццяулялася праз соймікі і сходы шляхты. Соймік выконвау падвоеную функцыю: з'яуляуся адначасова і парламенцкім інстытутам дзяржавы, і органам мясцовага кіравання і самакіравання. Кіраванне соймікавымі паседжэннямі ажыццяулялася павятовымі маршалкамі (у нецэнтральных паветах) і вышэйшымі па пасадзе сенатарамі (у цэнтральных паветах). Вядома шэсць відау соймікау: перадсоймавыя, рэляцыйныя, каптуровыя, дэпутацкія, элекцыйныя і гаспадарчыя. Да асноуных функцый соймікау адносяць выбранне паслоу на Вальны сойм і складанне для іх інструкцыі, вырашэнне пытання фінансавання пасольскай дзейнасці, выбранне суддзяу у склад Трыбунала ВКЛ і камісарау у Трыбунал скарбавы, вырашэнне гаспадарчых пытанняу павета, размеркаванне падаткау. З канца ХVI ст. соймікі мелі права прымацьухвалы па рэалізацыі пастаноу сойма, а таксама па пытаннях, якія сойм перадавау на вырашэнне мясцовай шляхты. Таксама шляхта валодала правам выбрання кандыдатау на пасады суддзі, падсудка і пісара земскага павятовага суда, кандыдатау на урады падкаморыя, павятовага харунжага, павятовых возных, зацвярджаемых ваяводай, і кандыдатур на пасаду возных - генералау, прызначаемых Вялікім князем, а з 2 - й паловы ХVII ст. - і на выбранне кандыдатау на пасаду павятовага маршалака, з ліку якіх Вялікі князь абавязаны быу прызначыць на вышэй адзначаныя урады. У часы міжкаралеуя з мэтай забеспячэння унутранай бяспекі і захавання цэласнасці дзяржавы да выбрання новага манарха шляхце належала уся пауната улады у павеце.

Распаусюджанне самакіравання нягледзячы на абмежаванні паляпшала умовы рамеснай і гандлевай дзейнасці, аслабляла феадальную залежнасць гараджан, якія былі асабіста вольнымі, мелі права свабоднага перамяшчэння і недатыкальнасці асобы.

Такім чынам, магдыбургскае права змяніла цэнтралізаваную форму кіравання на дэцэнтралізаваную. Дэцэнтралізацыя улады спрыяла больш актыунаму сацыяльна - эканамічнаму развіццю дзяржавы і была значным крокам да дэмакратычнага кіравання, спрыяла развіццю прадстауніцтва і самастойнасці у вырашэнні мясцовых пытанняу. Трэба адзначыць, што сістэма мясцовага кіравання і самакіравання у ВКЛ была даволі прагрэсіунай на той час, болей таго, прымяненне некаторых інстытутау (напрыклад, сялянскі копны суд) і на сенняшні дзень можа мець пазітыуны вынік.

Спіс выкарыстанай літаратуры:

1) Астаповский В.Е., Божанов В.А., Малиновский В.И. История белорусской государственности, - Мн., 2002, - 192 с.

2) Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый / Пад рэд. В.І. Галубовіча і Ю.М. Бохана, - Мн., 2005, -584 с.)



3) Дзмітрачкоу П.Ф. Беларусь у складзе ВКЛ, -Мн., 2003

4) Кузнецов И.Н., Шелкопляс В.А. История государства и права Беларуси. -Мн.: "Дикта", 1999. - 272 c.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка