Беларуская мова




старонка9/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.2 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13

(Заходняе і ўсходняе памежжа Беларусі – агульнае і спецыфічнае. Уступныя заўвагі // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: Зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / пад. рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. --Мінск, 2007. – С. 283 – 290).

БІБЛІЯГРАФІЯ ПРАЦ Э. СМУЛКОВАЙ, ПРЫСВЕЧАНЫХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
1. Przykłady zróżnicowania morfologieznego gwar białoruskich Вiałostocczyzny // SPAN

III 5, 1960. -- S. 45-56 + 2 mapki.

2. Podstawowe trudności ortografii białoruskiej // Jp 1, 1961.-- S. 41-51 (у сааўт. з А. Жураўскім).

3. Informacja о białorusko-polsko-rosyjskim thesaurusie z przełomu XIX i ХХ wieku // SO 1, 1962. -- S. 109 --114.

4. О białoruskim g’éga ‘krzemien’. Przyezynek do zagadnienia substratu bałtyckiego w historii językow słowiańskich // ZPSS, seria II, 1963. -- S. 215-221 + mapka.

5. Słownictwo z zakresu uprawy roli w gwarach wschodniej Вiałostocczyzny nа t1e wsсhоdniоsłоwiańskim.-- Warszawa – Кraków. Vol. 2, 1968. -- 243 s. + 57 mapek.

6. Szkic systemów fonologicznych gwar Białostocczyzny wschodniej // SO ХII 3, 1968. -- S. 415 -- 418.

7. Z geografii wschodniosłowiańskich nazw zbóż i terminów z nimi związanych // SFPS VI, 1968. -- S . 171 --194 + 6 mapek.

8. Ze studiów nad słownictwem białoruskim // SО ХVII 2, 1968. – S. 237 --251 + 2 mapki.

9. [rec.] Bibliografia językoznawstwa białoruskiego // SO XVII 1, 1968. -- S. 114 --115.

10. Лексiчныя балтызмы ў беларускай мове. -- Miнск, 1969. -- С. 31--37.

11. Leksykalne i slowotwórcze zróżnicowanie białoruskich nazw ścierniska // SO ХVIII 1, 1969. -- S . 69--76 + 3 mapki.

12. Lituanizmy w białoruskim slownictwie rolniczym // LP XIV, 1969. – S. 55--69 + 2 mapki.

13. Семантычнае распластаванне беларускай земляробчай лексiкi // Актуальныя праблемы лексiкалогii. -- Miнск, 1970. -- С. 49--50.

14. Гaвopкi ўсходняй Беласточчыны ў святле лексiчных даследаванняў // Беларускае i славянскае мовазнаўства. -- Mінск, 1972. – С. 258--264.

15. Лексiчны паралелiзм беларускix гаворак паўночнаўсходняй Польшчы i прыпяцкага Палесся // БЛIН 3, 1973. -- С. 18 -- 26 (у сааўт. з Л. Выгоннай).

16. Семантическое расслоение белорусской земледельческой лексики // Проблемы лексикологии. -- Mінск, 1973. -- С. 5 --14 (у сааўт. з Л. Выгоннай).

17. Z zagadnień akcentuacji wschodniosłowiańskiej // VII Międzynarodowy Kongres Slawistów. Streszezenia referatów i komunikatów. -- Warszawa, 1973. -- S. 158--160.

18. [rec.] А. А. Кrywiсkij, А. Е. Miechniewicz, A. I. Podłużnyj. Belorusskij jazyk dlja nebelorussow. Minsk, 1974 // SO 4.

19. Польска-беларускiя iзалексы. -- Miнск, 1975. -- С. 114--123.

20. Głos w dyskusji nad referatem W. W. Martynowa “Типы лексических балтuзмов в белорусских диалектах” // AВS IX, 1975. -- S. 94--95.

21. Akcentuacja rzeczowników w białoruskej systemie gwarowym wsi Knyszewicze powiatu sokólskiego // Studia Rossica Varsoviensis I, 1976. -- S. 103--121.

22. Akcentuacja rzeczowników w zabytku XVII-wiесznеgо piśmiennictwa blałoruskiego “Bjasedy Makaryja” // ABS Х, 1976. -- S. 265-290 (wspó1autor В. Kuniewska).

23. Да пытання аб прадказальнасцi ўсходнeславянскага нацiску // BLIN 10, 1976. -- S.10--16.

24. Konstrukcje porównawcze typu gradacyjnego w języku białoruskim // Zagadnienia kategorii stopnia w językach słоwiańskiсh. Warszawa, 1976. -- S . 107--118.

25. Studia nad akcentem języka białoruskiego. Rzeczownik. -- Warszawa, 1978. -- 190 s. + 15 tablic.

26. Слоўнiк беларускiх гаворак паўночназаходняй Беларусi i яе пагранiчча. T.1. Miнск, 1979. – 511 с. (у сааўт.).

27. Слоўнiк беларускix гаворак nаўночназаходняй Беларусi i яе пагранiчча. Т. 2. Mінск, 1980. -- 727 с. (у сааўт.).

28. К вопросу о белорусских балтuзмах. Проблема статуса балтuзмов в белорусских говорах // Балтославянские исследования 1980. -- M., 1981. -- С. 203 --214.

29. Вiałoruskie kudravy tо nie zawsze ‘kędzierzawy’ // ABS XIV, 1982. -- S. 241 --244.

30. Слоўнiк беларускix гаворак nаўночназаходняй Беларусi i яе пагранiчча. Т. 3. Mінск, 1982. -- 535 с. (у сааўт.).

31. Frekwencja tekstowa typów akcentuacyjnych białoruskiego rzeczownika // ABS XVI, 1984. -- S. 263 --277.

32. Слоўнiк беларускix гаворак nаўночназаходняй Беларусi i яе пагранiчча. Т. 4. Mінск, 1984. -- 615 с. (у сааўт.).

33. Czy wyrazy podwójnie akcentowane? Na poleskim materiale gwarowym // Język i jego odmiany w aspekcie porównawczym. -- Wroclaw, 1986. -- S. 209 --215.

34. О polsko-białorusko-litewskim pograniczu językowym // Rocznik ТNW XLIX. – 1986. -- S. 191 --193.

35. Слоўнiк беларускix гаворак nаўночназаходняй Беларусi i яе пагранiчча. Т. 5. Mінск, 1986. -- 562 с. (у сааўт.).

36. Fonetyka i fonologia języka białoruskiego z elementami fonetyki i fonologii ogólnej. -- Warszawa, 1988. -- 324 s. + 2nlb (wspó1autor W. Czekman).

37. Іnformacja о mało znanej propozycji znormalizowania pisowni białoruskiej z 1918 roku // Studia polsko-litewsko-białoruskie (pod red. Н. Majeckiego, Е. Smułkowej i J. Tomaszewskiego). --Warszawa, 1988. -- S. 305 --310.

38. О polsko-białoruskich związkach językowych w aspekcie czasowym i terytorialnym // Studia polsko-litewsko-białoruskie (pod red. Н. Majeckiego, Е. Smułkowej i J. Tomaszewskiego). -- Warszawa, 1988. -- S. 233 --248.

39. Zagadnienie polsko-białorusko-litewskiej interferencji językowej nа ziemiach pólnocnowschodniej Polski // ZFPS. Seria VII. -- Warszawa, 1988. -- S. 395 -- 405.

40. Studia polsko-litewsko-białoruskie (redakcja wspólnie z Н. Majeckim i J. Tomaszewskim). -- Warszawa, 1988. -- 396 s.

41. Problematyka badawcza polsko-białorusko-litewskiego pogranicza językowego // SPK V, 1989. -- S. 151 --164.

42. Zdaniem językoznawcy. Odpowiedź J Janowiczowi nа propozycję wprowadzenia białoruskich nazw miejscowych nа Białostocczyźnie // Respublica I.

43. Беларусaў разумеюць тут без перакладчыка // Добры вечар. – 1991. -- № 148 (інтэрв’ю М. Расолька).

44. Białorusko-polskie а biаłогuskо-гоsуjskiе pogranicze językowe // Słоwiańskiе pogranicza językowe. Zbiόr studiόw (pod red. К. Handke), 1992. -- S. 165 --166.

45. Pojęcie gwar przejściowych i mieszanych nа polsko-białorusko-ukraińskim pograniczu językowym // Między Wschodem i Zachodem, Dzieje Lubelszczyzny, tom VI, 1992. -- S. 21 --33.

46. Каб не наракала гiсторыя // Беларусь. – 1992. -- № 6. -- S. 6 --7, 16 (інтэрв’ю Хрысцiны Лялько).

47. Беларуска-лiтоўска-польскае этналiнгвiстычнае пагранiчча. Сучасныя праблемы // Беларусiка-Аlbаruthеniса 1. -- Miнск, 1993. -- С. 143 --149.

48. Język jako odzwierciedlenie stosunów męidzy sąsiednimi narodami. Problematyka polsko-białorusko-litewska // Belarus, Lithuania, Poland, Ukraine. Lublin – Rzym, 1994. -- С. 92 --105.

49. Problem języków narodowych w praktyce religijnej nа białorusko-litewsko-polskim pograniczu etniczno-kulturowym // SPK VII, 1994. -- S. 85 --93.

50. О wieloznnaczności pojęcia "polak», "polski» nа Вiałorusi. Z doświadczeń badacza i dyplomaty // Pogranicze. Studia spoleczne (pod red. А. Sadowskiego). -- Białystok, 1999. --S. 185 --197.

51. Dwujęzyczność ро białorusku: bilingwizm, dyglosja, czy coś innego? // Język а tożsamość nа pograniczu kultur, tom 1, Ргасе Katedry Kultury Białoruskiej Uniwersytetu w Białymstoku, 2000. -- S. 90 --100.

52. Ksztalt wspólistnienia nа polsko-białorusko-litewskim pograniczu językowym // PF XLV, 2000. -- S. 573 --580.

53. Pamięci Wiaczesława Werenicza (1924 --1999) // SFPS 36, 2000. -- S. 15 --22.

54. Ргасе Katedry Kultury Białoruskiej Uniwersytetu w Białymstoku. T. 1. Język а tożsamość nа pograniczu kultur.-- Białystok, 2000. -- S. 257 (koncepcja i redakcja wspólnie z А. Engelking).

55. Le bilinguisme а la Bielorusse // Annus Albaruthenicus, 2001. -- S. 71 --82.

56. Język i kultura białoruska w kontakcie z sąsiadami (red. pracy zbiorowej (wspólnie z А. Engelking). Warszawa, 2001. -- 194 s. + 1 nlb.

57. Białoruś i pogranicza. Studia o języku i społeczeństwie. -- Warszawa, 2002. – 651 s.

58. Badanie pograniczy językowych – uwagi metodologiczne // Gwary dziś. 2. Regionalne słowniki i atlasy gwarowe / Red. J. Sierociuk. -- Poznań, 2003. -- S. 45 – 56.

59. Думаючы пра памежжа // Acta Albaruthenica. T. 5. -- Мінск, 2005. -- С. 26 – 30.

60. Заходняе і ўсходняе памежжа Беларусі – агульнае і спецыфічнае. Уступныя заўвагі // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / пад. рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. -- Мінск, 2007. – С. 283 – 290.

БЕЛАРУСІСТ З БЕРАГОЎ ДУНАЯ

У гісторыі замежнай беларусістыкі яму належыць адно з самых адметных месцаў. Ён з ліку першых, хто ў другой палове XX ст. у навуковых працах стаў шырока выкарыстоўваць беларускамоўны матэрыял, найперш старажытнага перыяду. Менавіта прафесар Андраш Золтан у 1990-я гг. распачаў працу Венгерскай асацыяцыі беларусістаў.

Нарадзіўся Андраш Золтан 25 снежня 1949 г. у горадзе Шопран паблізу возера Нойзідлер у сям’і лютэранскага пастара і настаўніцы. Пасля заканчэння аддзялення рускай і польскай філалогіі Будапешцкага універсітэта з 1974 г. працаваў на кафедры рускай мовы – асістэнтам, ад’юнктам, дацэнтам. У 1991 г. узначаліў наваствораную кафедру ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі, на якой пасля прыезду ў Будапешт у 1994 годзе дацэнта Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта Мікалая Аляхновіча пачалі актыўна распрацоўвацца і асобныя праблемы беларускага мовазнаўства. З 2003 г. загадвае кафедрай украінскай філалогіі і застаецца ў складзе кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі.

Аўтар больш як 200 публікацый, сярод якіх 22 кнігі, напісаныя асабіста і ў сааўтарстве. Прыярытэтныя кірункі ў навуковай дзейнасці – польска-ўкраінска-беларуска-рускія моўныя і культурныя кантакты, сярэднявечныя канцылярскія мовы ўсходніх славян, пытанні гістарычнай лексікалогіі, этымалогіі і словаўтварэння ўсходнеславянскіх моў, славянскія запазычанні ў венгерскай мове, бібліяграфія і гісторыя славянскага мовазнаўства ў Венгрыі і інш.

Андраш Золтан – старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў, член Венгерскага лінгвістычнага таварыства. Удзельнічаў у рабоце Міжнародных з’ездаў славістаў у Кіеве (1983), Сафіі (1988), Браціславе (1993), Кракаве (1998), выступаў з дакладамі на Міжнародных кангрэсах беларусістаў і ўкраіністаў, Гарэцкіх чытаннях, розных навуковых канферэнцыях (Мінск, Гродна,Брэст, Вільнюс, Масква і інш.).

Закончыў завочную аспірантуру на кафедры рускай мовы Маскоўскага дзяржаўнага універсітэта імя М. Ламаносава, дзе ў 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю “Заходнеруска-велікарускія моўныя кантакты ў галіне лексікі ў XV ст. (Да пытання аб заходняй традыцыі ў дзелавым пісьменстве Маскоўскай Русі)”, навуковым кіраўніком якой быў прафесар Б. Успенскі. Менавіта дзякуючы навуковым ідэям свайго настаўніка Андраш Золтан зацікавіўся не зусім звыклай для тагачаснага савецкага мовазнаўства праблемай – уплывам заходнерускай (чытай: старабеларускай, стараўкраінскай) мовы на старарускую, роля якой у міжмоўных кантактах усходніх славян да гэтага ледзь не абсалютызавалася. На прыкладзе функцыянавання заходнерусізмаў господар, (г)осподарство, лекгатос, отщепенец, крыж венгерскі лінгвіст засведчыў ажыўлены культурны абмен паміж Заходняй і Маскоўскай Руссю ў сярэдзіне ХV ст., у выніку якога ў дзелавую мову Маскоўскай дзяржавы ўжо ў гэты ранні перыяд прыйшла зусім паказальная колькасць заходнерускіх лексічных элементаў [1, с. 103]. На думку Андраша Золтана, перадгісторыя слоў государь і государство пераконвае, што вывучэнне заходнерускай дзелавой мовы мае вялікае значэнне для гісторыі рускай лексікі, у асобных выпадках нават большае, чым для гісторыі ўкраінскай або беларускай лексікі [1, с. 108].



Ужо ў першых артыкулах даследчык звярнуў увагу на канкрэтныя факты лексічнага ўзаемаўплыву розных славянскіх моў у старажытныя часы. Зацікаўленасць старабеларускім пісьменствам прывяла А. Золтана да аднаго з найменш даследаваных помнікаў XVI ст. – “Гісторыі аб Атыле, каралі вугорскім”. На працягу апошніх дваццаці гадоў у венгерскім, расійскім, польскім і беларускім навуковым друку з’явілася некалькі дзесяткаў артыкулаў і матэрыялаў розных канферэнцый, прысвечаных асобным аспектам даследавання гэтага арыгінальнага тэксту.

Першыя згадкі пра “Гісторыю аб Атыле” адносяцца да 1846 г., калі вядомы філолаг-славіст, гісторык і пісьменнік XIX ст. Восіп Бадзянскі паведаміў пра знаходку ў бібліятэцы графаў Рачынскіх у Познані (Польшча) аб’ёмнага рукапісу за нумарам 94 з 344 аркушаў, у складзе якога і былі рыцарскія аповесці пра Трышчана, Баву і Атылу. Гэты зборнік дэталёва апісаў Аляксандр Брукнер у 1886 г., ён жа і вызначыў крыніцу ананімнага старабеларускага рукапіснага перакладу “Гісторыі аб Атыле” – польскі друкаваны пераклад Цыпрыяна Базыліка “Historia spraw Atyle Krolá Węgierskiego” Кракаў, 1574) з лацінамоўнага твора “Athila” венгерскага гуманіста Міклаша Олаха (Nicolaus Olahus, 1493 – 1568), што быў напісаны ў 1538 г. у Базелі як своеасаблівы фрагмент-устаўка ў вялікай працы Антоніо Банфіні па венгерскай гісторыі. Нягледзячы на тое, што лацінскі тэкст твора М. Олаха перавыдаваўся ў Венгрыі некалькі разоў, венгерскі пераклад яго быў апублікаваны толькі ў 1977 г. – прыкладна праз 400 гадоў пасля польскага выдання і ўзнікнення старабеларускага рукапіснага перакладу. Старабеларускі тэкст поўнасцю быў надрукаваны А. Весялоўскім у 1888 г., усе наступныя выданні ажыццяўляліся на аснове гэтай публікацыі. Аднак у беларусістыцы склалася парадаксальная сітуацыя: калі мове рыцарскіх аповесцяў пра Трышчана і Баву прысвечана спецыяльная манаграфія (1979) польскай даследчыцы Т. Ясіньскай-Соха і артыкулы ў розных энцыклапедычных выданнях (у тым ліку і ў энцыклапедыі “Беларуская мова”), то “Гісторыя аб Атыле” толькі згадваецца ў агульных працах па гісторыі беларускай літаратурнай мовы. Па словах А. Золтана, «складваецца ўражанне, нібы і самі беларускія мовазнаўцы лічылі “Гісторыю аб Атыле” нейкім другарадным, малахарактэрным помнікам старабеларускай мовы апошняй трэці XVI ст.». Вінаватым у гэтым можна прызнаць А. Брукнера, бо, паколькі ў яго пад рукой былі адначасова старабеларускі тэкст і яго польскі арыгінал, ён у сваім даследаванні для ілюстрацыі прывёў два кароткія фрагменты беларускага і польскага тэкстаў, даводзячы, што яны гэткім жа чынам суадносяцца і ва ўсім творы. Іншыя славісты маглі меркаваць пра якасць перакладу толькі пасля выдання А. Весялоўскага і пасля даследавання самога А. Брукнера. На самай жа справе тэксталагічныя супадзенні абодвух твораў чыста знешнія, пры іх дэталёвым супастаўленні выяўляюцца значныя разыходжанні, найперш на моўным узроўні. Так, многія польскія лексемы перадаюцца тыповымі ўсходне(беларуска)славянскімі: tedy – тогды, barzo – вельмі, trwały – терпливый, chybkiey – хисткое, zimno – студень. Польскі корань trzym- ва ўсіх выпадках замяняецца ўсходнеславянскім держ-: otrzymać zwycięstwo – одержать звитяжство. Пазней, у канцы XVII ст. са старабеларускімі тэкстамі гэтае ідыяматычнае словазлучэнне трапіла і ў Маскву, дзе паланізм звитяжство быў заменены царкоўнаславянізмам победа. Сустракаюцца ў тэксце і некаторыя ўласнабеларускія словы. Так, менавіта гэтаму помніку належыць першая вядомая фіксацыя слова бусел. У “Гісторыі аб Атыле” занатаваны і значны венгерскі лексічны матэрыял, найперш уласныя імёны і геаграфічныя назвы – Бэла, Кэвэ, Кадыка, Хаба; Бузыни, Тарнок, Кэвегаза, Кэазо і інш.

Праз 100 гадоў пасля публікацыі А. Весялоўскага старабеларускі тэкст “Гісторыі аб Атыле” выдаў украінскі навуковец В. Мікітась (Украінська література XIV – XVI стст. Киів: Наукова думка, 1988, с. 396 – 441). Андраш Золтан падрабязна аналізуе лінгвістычна значныя адхіленні ў выданні помніка А. Весялоўскім і В. Мікітасем. Так, у рукапісе і выданні А. Весялоўскага назіраюцца, напрыклад, такія разыходжанні: розные – разныя, в шатрох – в шатрах, паметки – памети, король – кроль, швабом – швабам, огретую – согретую, заховали – доховали, поки – коли, звычаю – обычаю і інш. У выданні А. Весялоўскага ёсць пропускі асобных слоў і нават цэлых радкоў. Яшчэ далей пайшоў сучасны ўкраінскі інтэрпрэтатар старабеларускага помніка В. Мікітась, які не толькі паўтарыў усе няправільнасці А. Весялоўскага, але і ўкраінізаваў арфаграфію тэкстаў, адвольна рэканструяваў (зразумела, на карысць украінскай мовы) прапушчаныя перакладчыкам словы. Параўнаем: умыслил на… спокойный жывот вести (у А. Весялоўскага) – умислив на (дали) спокойний живот вести; абы ся его люд за твоим… полепшыл – абы ся его люд за твоім (панованням) поліпшив; утекъ до Кгрэцыи до Гонорыуса цэсара... своего – утік до Кгреціі, до Гоноруса, цесаря, (діда) своего і да т. п. Як з іроніяй зазначае Андраш Золтан, «усе “рэканструкцыі” В. Л. Мікітася зроблены наўгад, прычым дакладнасць пападання ў яго роўная нулю» (с. 554). Такім чынам, з двух вядомых выданняў старабеларускай “Гісторыі аб Атыле” ніводнае не вытрымлівае навуковых патрабаванняў. Толькі трэцяе выданне помніка, зробленае Андрашам Золтанам, адпавядае ўсім самым строгім патрабаванням тэксталогіі і палеаграфіі.

Гэтае выданне (Золтан А. “Athila” М. Олаха ў польскім і беларускім перакладах XVI стагоддзя. Nyiregyhása, 2004) – самая грунтоўная праца венгерскага славіста. У кнізе прааналізаваны лексічны склад помніка на ўзроўні такіх асобных слоў і словазлучэнняў, як бусел, хорошыи, одерживать/одержать победу, брать/взять верх і іншых, таксама вызначаны адметнасці ўплыву польскага тэксту на старабеларускі пераклад, выяўлены і прапанаваны навукова абгрунтаваныя рэканструкцыі асобных фрагментаў. І, што самае адметнае, – прыведзены факсімільныя тэксты і транслітарацыі: а) старабеларускага перакладу па рукапісе № 94 з бібліятэкі Рачынскіх у Познані (с. 105 – 209); б) польскага тэксту па экземпляры кракаўскага выдання 1574 г. з бібліятэкі Польскай Акадэміі навук у Курніку (с. 214 – 453); в) транслітараваных і паралельна размешчаных старабеларускага і польскага тэкстаў з указаннем важнейшых адступленняў ад лацінскага арыгінала (с. 454 – 538). Адзначу таксама, што ў кнізе падаецца вычарпальная бібліяграфія прац венгерскіх, беларускіх, польскіх і іншых даследчыкаў, у якіх у той ці іншай ступені аналізуюцца адметнасці “Гісторыі аб Атыле” (с. 93 – 104).

Андраш Золтан па-ранейшаму знаходзіцца на пярэднім краі лінгвістычных падзей Беларусі. Фактычна штогод вучоны выступае з дакладамі на важнейшых навуковых канферэнцыях, якія праводзяцца ў розных вышэйшых навучальных установах. Так, у чэрвені 2004 г. Андраш Золтан з дакладам «Слова ораш і орашец ‘велікан’ у старабеларускай “Аповесці аб Трышчане” выступіў на 4-й міжнароднай навуковай канферэнцыі “Мовы ў Вялікім Княстве Літоўскім і краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы: традыцыі і пераемнасць”, якую на базе Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта арганізавалі і правялі кафедры гісторыі беларускай мовы БрДУ і БДУ, кафедры ўсходнеславянскай і балтыйскай філалогіі Будапешцкага універсітэта імя Л. Этвеша. Першыя тры канферэнцыі гэтай тэматыкі былі праведзены ў Венгрыі дзякуючы менавіта доктару філалогіі прафесару Андрашу Золтану. У чэрвені 2005 года ён выступіў з дакладам “Венгерска-польска-беларускія моўныя і культурныя сувязі перыяду Стэфана Баторыя” на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай польска-беларускім культурным, літаратурным і моўным сувязям, у лістападзе 2006 года даклад “Венгерска-старабеларускія фразеалагічныя паралелі” стаў прадметам ажыўленай дыскусіі на V міжнароднай канферэнцыі “Мова – Літаратура – Культура”, прысвечанай 80-годдзю з дня нараджэння прафесара Льва Шакуна.

Плённыя сувязі з беларускімі мовазнаўцамі, назапашаны шматгадовы вопыт выкладання беларускай мовы і культуры ў Будапешцкім універсітэце імя Лоранда Этвеша дазволілі выхаванцам Андраша Золтана пад яго навуковым кіраўніцтвам падрыхтаваць аб'ёмную кнігу “Дзесяць сустрэч з Беларуссю” (Будапешт, 2006) – арыгінальны падручнік па беларускай мове для студэнтаў-вугорцаў. Аўтары працы – дацэнт кафедры гісторыі беларускай мовы і дыялекталогіі Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А. С. Пушкіна, выкладчык беларускай мовы ў Будапешцкім універсітэце Ларыса Станкевіч і студэнтка Жужа Каткіч – праз тэматычныя раздзелы “Беларусь”, “Беларускія дзяржаўныя сімвалы”, “Славутыя людзі Беларусі”, “Беларускія традыцыі, звычаі” і інш. знаёмяць навучэнцаў з асаблівасцямі фанетыкі, словазмянення, граматычнымі нормамі, лексікай і фразеалогіяй беларускай мовы. Навукова-папулярны стыль выкладу матэрыялу, як адзначае ў рэцэнзіі на кнігу Марыя Новік, дазваляе не толькі даступна падаць інфармацыю ў цэлым пра Беларусь, але і паказаць рытма-меладычную аснову беларускай мовы, яе поліфанічнасць на матэрыяле мастацкіх твораў слынных майстроў слова [2, с. 154].

На згаданай вышэй канферэнцыі А. Золтан выступіў з дакладам аб некаторых лексічных асаблівасцях "Гісторыі аб Трышчане» з таго ж Пазнанскага зборніка XVI ст. А гэта значыць, што даследчык працягвае працу над старабеларускімі рыцарскімі раманамі. Няма сумнення, што і наступная кніга вучонага з берагоў Дуная стане унікальнай працай, выкананай у лепшых традыцыях славістычнай навукі, працай даследчыка, улюбёнага ў гісторыю як сваёй краіны, так і ўсёй славяншчыны.



Актыўная навукова-педагагічная і грамадская дзейнасць Андраша Золтана выявілася і ў пашырэнні навуковых даследаванняў па беларусістыцы сярод вучоных з розных цэнтраў Венгрыі. Акрамя Будапешцкага універсітэта беларусазнаўчыя працы з’явіліся ў вышэйшых навучальных установах гарадоў Сегед, Дэбрэцэн, Нірэдзьхаза, Печ, Самбатхей і інш. Запатрабаванымі ў венгерскіх навукоўцаў сталі слоўнікі, манаграфіі, падручнікі і вучэбныя дапаможнікі беларускіх аўтараў, з’явіліся пераклады і ўзаемапераклады паэзіі і прозы. Як і ў часы Вялікага княства Літоўскага, Беларусь пачынае займаць свой “пачэсны пасад” у сям’і еўрапейскіх народаў. І ў гэтым бачыцца неацэнная заслуга Андраша Золтана – надзейнага сябра-мовазнаўцы з берагоў быліннага Дуная.
Літаратура

  1. Золтан А. К предыстории русск. «государь» // Studia Slavica Hungarica. XXIX. – Budapes, 1983.-- S. 71–110.

  2. Новік Марыя. “Дзесяць сустрэч з Беларуссю” для вугорцаў // Веснік Брэсцкага ун-та. Сер. філал. навук. -- 2007. -- № 1 (7). -- С. 153--154.


ІНТЭРВ’Ю АЛЕСЯ БРАЗГУНОВА З АНДРАШАМ ЗОЛТАНАМ НАПЯРЭДАДНІ ЯГО 60-ГОДДЗЯ.

А.Б.: Спадар Андраш, сёння Вы – прызнаны ў свеце навуковец-славіст. А з чаго нарадзілася Ваша цікавасць да славянскіх моў? Ці гэта ўплыў сям’і, ці школы, ці штосьці іншае?
А.З.: Не выключаны некаторыя аддаленыя генетычныя фактары, паколькі мае продкі па бацькавай лініі – з венгерскіх славакаў. Што праўда, мой дзед-славак, якога я ўжо не ведаў, бо ён памёр да майго нараджэння, будучы лютаранінам, ажаніўся – па тагачасных нормах шлюбу – з лютаранкай-немкай з суседняй вёскі. Ад таго шлюбу маглі нарадзіцца, вядома, толькі лютаране-венгры. Мой дзед зрэшты быў венгерскім патрыётам і раней, паколькі змяніў сваё славацкае прозвішча Зошцяк на Золтан яшчэ да шлюбу, таму іхнія дзеці – мой бацька, дзядзька і цёткі – насілі ўжо гэтае штучнае прозвішча, якое ўзыходзіць да старавенгерскага імені цюркскага паходжання Золтан, уваскрэшанае рамантыкамі ў першай палове ХІХ ст. на падставе сярэднявечных хронік. Таму кожнаму венгру адразу відаць, што чалавек з прозвішчам Золтан не можа мець уласна венгерскага паходжання. З нашага гледзішча важна, аднак, тое, што пакаленне майго бацькі ўжо ні слова не разумела па-славацку, так што з сям’і я не вынес нават пасіўнага ведання хаця б адной славянскай мовы.

Затое ў школе я меў вельмі добрага настаўніка рускай мовы, па першай адукацыі лацініста, якога пасля вайны перакваліфікавалі ў русіста. Ва ўмовах вясковай школы засвоіць навыкі вуснага маўлення было немагчыма – размаўляць па-руску не было з кім, – але граматычныя асновы я атрымаў грунтоўныя. Вёска гэтая, дзе мы ў той час жылі і дзе мой бацька служыў пастарам, знаходзілася на мяжы з Аўстрыяй, і там паводле нейкіх міжнародных пагадненняў не было нават савецкіх войскаў, якія ў астатняй Венгрыі былі паўсюдна. Значыцца, руская мова вывучалася ў нас тады не дзеля таго, каб размаўляць на ёй, а хутчэй як узор мовы замежнай, індаеўрапейскай, як структура, а не як жывы арганізм – прыкладна так сама, як лаціна ў малодшых класах даваеннай гімназіі.

Венграм, як вядома, не дадзена перажываць моўную роднаснасць на практыцы. Славак без праблем размаўляе з чэхам, няблага з палякам і ўкраінцам, а ў якойсьці ступені і з больш аддаленымі славянамі. Роднаснасць фіна-ўгорскіх моваў для венграў – гэта чыстая абстракцыя, з фінскай ці эстонскай гаворкі венгр нічога не зразумее. Таму ў мяне нарадзілася ідэя: калі ўжо на матэрыяле рускай мовы я знаёмлюся з структурай адной славянскай мовы, чаму б не скарыстаць гэтыя веды для вывучэння яшчэ адной славянскай мовы? Мой выбар спыніўся на польскай, узяў падручнік і слоўнік і самавукам пачаў навучацца польскай мове. У гімназіі потым я вывучаў нямецкую, англійскую і лаціну – апошнія дзве як «дабраволец», г. зн. на факультатыўных курсах.
А.Б.:Сваю кандыдацкую дысертацыю – “Западнорусско-великорусские языковые контакты в области лексики в XV в. (К вопросу о западной традиции в деловой письменности Московской Руси” – Вы абаранілі ў 1984 г. у Маскве. Але да гэтага была вучоба на аддзяленні рускай і польскай філалогіі Будапешцкага універсітэта. Які ўплыў аказаў гэты факт з Вашай біяграфіі на тэматыку дысертацыйнага даследавання?
А.З.:Цікавасць да моваў лагічна вяла мяне на філалагічны факультэт, дзе я спачатку паступіў на рускае і нямецкае аддзяленні, але пасля першага курсу змяніў нямецкае аддзяленне на польскае. У гэтым рашэнні немалую ролю адыграла тое, што на першым курсе рускага аддзялення я пачаў вывучаць стараславянскую мову ў знанага славіста Эміля Балецкага, і руска-польскія моўныя адпаведнасці, пра якія я даведваўся пры засваенні гэтых моваў, цяпер пачалі ўпісвацца ў лагічную сістэму.

Мяркую, ужо на першым курсе я вырашыў, што буду займацца славянскім мовазнаўствам. Стараславянскую мову я выкладаў потым праз усе гады сваёй універсітэцкай працы, хаця ў даследчыцкай дзейнасці найбольш мяне прыцягвала не тое, што заўсёды было агульным у славянскіх мовах, а тое, што такім адно здаецца, але ўзнікла не ў эпоху праславянскага адзінства, а пазней, у выніку міжславянскіх моўных кантактаў, міграцыі, ланцужковай перадачы слоў з адной славянскай мовы ў іншую. Веданне польскай і рускай моваў перадвызначыла выбар у якасці даследчыцкай тэмы польска-рускіх моўных кантактаў. У Венгрыі я мог займацца гэтымі пытаннямі найперш на падставе наяўных слоўнікаў – этымалагічных, гістарычных, дыялекталагічных. Мне хацелася, канешне, пачаць з найбольш ранніх паланізмаў у рускай мове, але калі я дакапаўся да найбольш ранніх паланізмаў у рускай мове (ХV ст.), то выявілася, што яны праніклі туды не наўпрост з польскай, а з «заходне-рускай», г. зн. з супольнай у агульных рысах стараўкраінска-старабеларускай мовы Вялікага Княства Літоўскага.
А.Б.:Ацэньваючы назву дысертацыі з пазіцый сённяшняга дня, ці пакінулі б Вы ў загалоўку азначэнне “западнорусский”?
А.З.:У той час я нават не задумваўся над гэтым пытаннем, а проста ішоў следам за такімі класікамі, як Яўхім Карскі і Крыстыян Станг. З чыста практычных меркаванняў тэрмін «заходнерускі» падаўся мне куды больш зручным, чым грувасткія і/ці доўгія назвы тыпу «стараўкраінска-старабеларуская», «усходнеславянская дзелавая мова Вялікага Княства Літоўскага», або невыразнае, асабліва на слых, азначэнне «руський/руский язык». Варта адзначыць, што ні ў працэсе напісання, ні ў працэсе абмеркавання маёй дысертацыі ў Маскве (1984 г.) супраць тэрміна «заходнерускі» ніхто не пратэставаў, хаця адным з маіх афіцыйных апанентаў быў украінец – знакаміты гісторык культуры, цяпер акадэмік НАН Украіны Яраслаў Ісаевіч. Мне падалося, што некаторым рускім калегам (вядома, не спецыялістам у дадзенай галіне) нават імпанавала, што была такая «заходнеруская мова», паколькі для многіх рускіх элемент «заходне-» асацыяваўся з чымсьці лепшым, больш якасным і прэстыжным. З іншага боку – пра гэта я падумаў пазней, калі аднойчы выдатны беларускі славіст, прафесар Генадзь Цыхун у размове са мной паўжартам пацікавіўся, як удалося прабіць такую дысертацыю ў той час у Маскве, – магчыма, несвядомае, як было адзначана вышэй, выкарыстанне мной акурат гэтага тэрміна магло паслужыць у якойсьці ступені маскіроўкай, што гаворка тут вядзецца выключна пра «ўнутрырускія», міждыялектныя кантакты, а не пра стараўкраінска-старабеларускі ўплыў на вялікарускую мову. Цяпер я, вядома, ужо разумею пункт погляду беларускіх калег, для якіх тэрмін «заходнерускі» асацыюецца з чымсьці зусім не якасным і прэстыжным, а наадварот, з вялікадзяржаўнай ідэалогіяй «заходнерусізму» царскіх часоў. Як чалавек тактоўны, я стараюся ўлічваць ўшчыплівасць гэтага пытання і паважаць пачуцці беларускіх калег. Калі адказаць прама на Ваша пытанне, то цяпер у тым самым значэнні я ўжыў бы ў рускім тэксце прапанаваны Вячаславам Усеваладавічам Івановым тэрмін «(старо)рутенский». На шчасце, пазней я заняўся перакладнымі помнікамі «Атыля» і «Трыщан», якія можна назваць адназначна старабеларускімі, паколькі яны ўзніклі і былі ў звароце выключна на беларускіх землях ВКЛ.
А.Б.:Вам, як маладому замежнаму аспіранту, пашчасціла працаваць, хай сабе пераважна ў завочнай форме, пад кіраўніцтвам прафесара Маскоўскага універсітэта Б. А. Успенскага. Што Вас найбольш уразіла ў гэтым чалавеку? Ці гэта быў класічны “строгі філолаг”, ці кіраўнік, які давяраў навуковаму чуццю падапечнага?
А.З.:Уважаю сустрэчу з Барысам Андрэевічам Успенскім адным з найшчаслівейшых паваротаў у сваім жыцці як у прафесійным, так і ў чалавечым аспектах. Патрапіў я да яго (у 1980 г.) цалкам выпадкова, або, лепш сказаць, зусім нечакана для сябе. На падставе маіх дакументаў мяне адправілі ў Маскву, на кафедру рускай мовы МДУ. Кафедра была вялікая, прафесароў нават па гісторыі рускай мовы было некалькі. Сустрэла мяне загадчыца кафедры, прафесар Клаўдзія Васільеўна Гаршкова, сама таксама гісторык мовы, і перадала мне паперку з прозвішчам і нумарам тэлефона Барыса Андрэевіча як майго будучага навуковага кіраўніка. Не ведаю, якім чынам тады вырашаліся гэтыя справы, у кожным выпадку мне пашэнціла. Борыса Андрэевіча я раней ніколі не сустракаў, што-нішто чытаў з ягоных кніг, але далёка не ўсё, і, прызнаюся, у той час я не здаваў сабе справы, што патрапіў да аднаго з найбуйнейшых філолагаў нашага часу. Я быў, што праўда, толькі завочнікам, але гэта давала мне магчымасць на працягу 4 гадоў (1980 – 1984) 2 разы на год па адным месяцы знаходзіцца ў Маскве, наведваць лекцыі, займацца ў бібліятэках і, не ў апошнюю чаргу, мець размовы з Барысам Андрэевічам і колам ягоных калег і вучняў.

Не ведаю, як ён ставіўся да мяне на пачатку, магчыма, лічыў мяне якімсьці дзіваком – венгр, а займаецца міжславянскімі кантактамі, – але з часам паміж намі ўсталяваўся поўны давер. Ён звярнуў маю ўвагу на мноства прац, пра якія я не ведаў, у тым ліку і на забароненых яшчэ тады ў СССР аўтараў-эмігрантаў – Мікалая Трубяцкога або Юрыя Шавялёва. Ён даў мне прачытаць свае яшчэ неапублікваныя працы, і гэты ягоны давер да мяне ўмомант распаўсюдзіўся і на ягоных вучняў і сяброў, таму ў сваёй дысертацыі я мог спасылацца таксама на яшчэ неапублікаваныя ў той час працы Віктара Жывава.

Тэлефанаваць яму можна было «пасля адзінаццаці», г. зн. пасля 11 гадзін дня або пасля 23 гадзін ночы, што мяне як венгра спачатку бянтэжыла(у нас пасля 20 гадзін тэлефануюць толькі родным і блізкім сябрам), але потым даведаўся, што да 22 гадзін ён працуе ў «Ленінцы», і пакуль даязджае дадому, праглядае пошту і г. д., ужо 11 гадзіна ночы. Калі яшчэ паразмаўляць з аспірантамі і калегамі па тэлефоне, што-нішто напісаць або праверыць у сваёй немалой прыватнай бібліятэцы, то стане зразумела, што прымаць тэлефанаванні да 11 гадзін дня ён таксама не мог... Пры абмеркаванні асобных раздзелаў, а потым і ўсёй маёй дысертацыі ён падкрэсліваў, што выступае ў якасці «адваката д’ябла» – ягоныя заўвагі найчасцей пачыналіся словамі «А раптам...» і працягваліся ўказаннем на яшчэ адну крыніцу або на яшчэ адну магчымую інтэрпрэтацыю дадзенага пытання ў навуковай літаратуры.

Мне пашчасціла прысутнічаць на ягоным «гістарычным» выступленні на ІХ Міжнародным з’ездзе славістаў у Кіеве, калі ён знаёміў шырокую славістычную грамадскасць са сваёй новай інтэрпрэтацыяй моўнай сітуацыі Даўняй Русі як царкоўнаславянска-ўсходнеславянскай дыглосіі. Пасля маёй абароны мы з Барысам Андрэевічам развіталіся не назаўсёды. Яго ўвесь час запрашала ў Вену прафесар Герта Хютль-Фольтэр, але яго туды не пусцілі, аднак маскоўскім уладам урэшце рэшт надакучылі лісты і тэлефанаванні з Вены, і Барыса Андрэевіча пусцілі… у Будапешт. У 1986 г. ён правёў у нас некалькі тыдняў, чытаў лекцыі на аснове рукапісу свайго падручніка па гісторыі рускай літаратурнай мовы, які ў Маскве не хацелі выдаваць. Таму мы папрасілі яго пакінуць рукапіс падручніка нам і выдалі гэты падручнік у якасці універсітэцкага дапаможніка ў 1988 г. (Кніга была выдадзена ў Расіі адно ў 2002 г.). Пазней Барыс Андрэевіч быў у нас яшчэ раз, а я сустракаўся з ім у розных гарадах Еўропы на канферэнцыях і нарадах. Самым памятным для мяне да гэтага часу з’яўляецца тое спатканне, калі ў лістападзе 1989 г. ён сустрэў мяне ў Рыме і павёў па «вечным горадзе», паказваючы яго бачныя і схаваныя цікавыя мясціны, у тым ліку і магілу св. Кірыла ў саборы св. Клімента.
А.Б.:А цяпер дазвольце адхіліцца ад асноўнай тэмы нашай сённяшняй гутаркі. Вы нарадзіліся ў сям’і лютаранскага пастара і настаўніцы ў разгар “сацыялістычнага будаўніцтва” ў Венгрыі. Як ставілася камуністычная ўлада да гэтага факту, ці аказваўся нейкі ідэалагічны ціск на сям’ю Золтанаў? Урэшце, ці адбілася гэта на Вашай навуковай кар’еры?
А.З.: У найцяжэйшыя часы (да 1956 г.) я быў малы, не шмат разумеў з таго, што адбываецца навокал. Пачаў хадзіць у школу ў верасні 1956 г., мы жылі тады ў вёсачцы за 30 кіламетраў ад Будапешта. Памятаю, як перажывалі дарослыя падзеі кастрычніцкага паўстання і яго падаўленне. Чуваць было гохканне гарматаў, калі 4 лістапада «рускія» пачалі штурм Будапешта. У вясковай школе не было дыскрымінацыі, ды й пазней, калі я ўжо больш кеміў, што адбываецца, мала адчуваў «класавую барацьбу». У 1963 г. прыйшла амністыя і разам з ёй кампраміс паміж уладай і народам. Мяркую, камуністычная эліта, якая прыйшла ў нас да ўлады на «рускіх» танках у лістападзе 1956 г., была папросту цынічная, сапраўдных, «веруючых» камуністаў было мала, іх звязваў напачатку агульны грэх – кроў сказаных паўстанцаў, – а потым проста матэрыяльныя выгоды. Словам, кампраміс 1963 г. можна сфармуляваць наступным чынам: «мы перастанем вас вешаць і кідаць у вязніцы, калі вы не будзеце казаць пра тое, што мы вас вешалі і прыйшлі да ўлады з дапамогай савецкай арміі, г. зн. прызнаеце нашу ўладу над вамі законнай». Значыцца, прытрымліваючыся пэўных правілаў гульні, магчыма было жыць і працаваць. Правілы былі больш жорсткія ў апараце ўлады, у такіх навуках, якія маглі паказаць сапраўднае аблічча гэтай улады – філасофіі, сацыялогіі, гісторыі новага часу. Славянскае мовазнаўства да такіх не адносілася. Нейкі лявацкі выгляд, вядома, трэба было захаваць, і мая маці да канца 1960-х гадоў не магла працаваць у школе. Але, скажам, веруючыя настаўніцы маглі прыходзіць у кірху на багаслужбу, гэтага ім дырэкцыя не забараняла.

Можна сказаць, што маё паходжанне з гэтага асяроддзя адбілася на маёй навуковай кар’еры нават станоўча ў тым сэнсе, што спакусы лёгкага жыцця мяне не закраналі.
А.Б.: Кажучы жартам, наяўнасць у сапраўднага навукоўца сям’і – моцная перашкода для навукі. А калі сур’ёзна, раскажыце нашым чытачам крыху пра сваю сям’ю.
А.З.:Жыву пад кантролем дзвюх дам – жонкі Марты і дачкі Жофі (= Соні). Усе маем філалагічную адукацыю. Жонка працавала доўгія гады ў аддзеле лексікаграфіі Выдавецтва Венгерскай Акадэміі навук, дзе рэдагавала розныя слоўнікі; дачка працуе перакладчыцай пры Камісіі Еўрапейскага Саюзу. Яна жыве ў Люксембургу, так што нашыя кантакты з ёй хоць і сталыя, але пераважна віртуальныя. Прыедзе, аднак, на Каляды і пабудзе з намі, старымі, да першых дзён Новага году.
А.Б.: Вернемся, аднак, да навукі. Спадар Андраш, маючы за плячыма больш як 30-цігадовы досвед даследавання венгерска-ўсходнеславянскіх моўных сувязей, ці маглі б Вы сёння пацвердзіць сваё колішняе выказванне, што старабеларуская мова пэўны час выконвала функцыю мовы маскоўскай дыпламатыі?
А.З.: Мяркую, што, скажам так, супольная (у агульных рысах) стараўкраінска-старабеларуская канцылярская мова выступала ў функцыі мовы маскоўскай дыпламатыі. Спачатку я быў здзіўлены, калі адшукаў элементы “заходнерускай” (у тагачаснай маёй тэрміналогіі) лексікі ў апісанні падарожжа маскоўскага царкоўнага пасольства на Ферара-Фларэнційскі сабор 1438 – 1439 гг. па краінах Германіі й Паўночнай Італіі, або ў дыпламатычных пасланнях маскоўскага мітрапаліта Іёны 1448 – 1461 гг., адрасаваных не толькі ў Літву, але і ў Казань. Помнікі маскоўскай дзяржаўнай дыпламатыі захаваліся з 1489 г., і на падставе іх мовы яшчэ да мяне (у працы 1980 г.) гісторык Л. А. Харашкевіч прыйшла да высновы, што «у 1489 г. пасольскім справаводствам [у Маскве] загадвалі або палякі, або беларусы». Я паспрабаваў адно даказаць, што гэтак было й раней, на працягу ўсяго ХV ст. Я заўсёды падкрэсліваю супольны ўкраінска-беларускі характар гэтай мовы не таму, што па волі фартуны цяпер загадваю кафедрай украінскай філалогіі, а таму што, напрыклад, ні рускаму чалавеку, ні беларусу не прыйшло б да галавы назваць Альпы Полониными горами у тэксце згаданага апісання падарожжа па Заходняй Еўропе, але такая назва лёгка магла б прыйсці на думку жыхару прыкарпацкіх абласцей сучаснай Украіны, дзе горныя пасвішчы называюцца полонинами. Гэты выпадак і пралівае святло на загадку, чаму гэтая мова стала мовай маскоўскай дыпламатыі – праз адсутнасць адпаведнай адукацыйнай сістэмы дзеля патрэб маскоўскай дыпламатыі неабходныя «кадры» з веданнем заходніх моваў папросту імпартаваліся з праваслаўных частак ВКЛ і Польшчы (Галіцкай зямлі), дзе ў такіх шматмоўных і полікультурных гарадах, як, да прыкладу, Львоў ці Вільня, магчыма было засвоіць і польскую, і нямецкую, і лацінскую мовы. Таму сустракаем украінска-беларускую лексіку і ў ранніх помніках дыпламатычных зносін Масквы з Германіяй і іншымі неславянскімі краінамі. Зразумела, што гэтыя людзі, пераехаўшы ў Маскву, не адразу загаварылі «па-маскоўску», а працягвалі стасункі між сабой і з масквічамі па-свойму, г. зн. «па-руску».
А.Б.:А ці магчыма хаця б прыблізна назваць час, на які прыпадае пачатак венгерска-беларускага моўнага ўзаемадзеяння? Ці справядліва лічыць, што паскарэнне гэтага працэсу звязана з эпохай Стафана Баторыя, выхадца з Трансільваніі, венгерскай этнічнай тэрыторыі?
А.З.:Першыя дакладныя запазычанні з венгерскай засведчаны ў старабеларускіх помніках ХVI ст. Яны трапілі ў старабеларускую мову пераважна праз пасярэдніцтва польскай мовы, пра што сведчыць храналогія –звычайна ў старапольскіх помніках венгерызмы (мадзьярызмы) зафіксаваны раней. З іх адны, як, напрыклад, гайдук або гусар, могуць быць вядомы сучаснаму беларусу як гістарызмы, другія, як, напрыклад, коч ‘род воза’, сустракаюцца яшчэ ў дыялектах, трэція зніклі без следу. Дзесяцігоддзе каралявання Стафана Баторыя (1576 – 1586) з гледзішча венгерска-беларускіх моўных кантактаў асабліва важнае ў тых адносінах, што тады з’явілася магчымасць непасрэднага кантактавання нашых продкаў. Важную ролю ў гэтым адыграў не сам кароль – ён размаўляў з панамі-радай на лаціне, і наогул, адна ластаўка вясны не нясе, – а мноства наёмных жаўнераў-венграў, якія ў гады вайны з Масквой пастаянна знаходзіліся на беларускіх землях ВКЛ. У гэты час і пранікаюць венгерскія словы ў беларускую мову наўпрост з венгерскай, пра што сведчыць і храналогія (яны сустракаюцца і ў польскай мове, але там яны засведчаны значна пазней), і некаторыя фанетычныя рысы (так, напрыклад, ст.-бел. палаш ‘від даўняй халоднай зброі’ упершыню запісана ў 1582 г., а польск. pałasz у тым самым значэнні толькі ў ХVIII ст., прычым польская форма з -а- у другім складзе (пры венг. pallos) тлумачыцца лягчэй за ўсё такім чынам, што яна была запазычана з беларускай, дзе з-за акання венгерскае слова з пачатковым націскам не магло даць нічога, акрамя палаш.
А.Б.:Ці засталіся, скажам так, “лексічныя сляды” гэтага ўзаемадзеяння ў сучаснай беларускай літаратурнай мове?
А.З.:Акрамя названых і некаторых іншых гістарызмаў, архаізмаў і дыялектызмаў у літаратурнай беларускай мове да гэтага часу шырока ўжываецца слова шэраг ‘рад’; гэтае слова першапачаткова таксама адносілася да венгерскай ваеннай тэрміналогіі, як і аднакарэннае шарэнга. Адпаведнае венгерскае слова азначае цяпер ‘армію’.
А.Б.: У 2007 г. у Ньірэдзьхазе быў выдадзены так званы малы “Magyar-Fehérorosz Szótár = Вугорска-беларускі слоўнік”, укладзены Атылам Холашам і Ларысай Станкевіч. А як рухаюцца справы са стварэннем вялікага вугорска-беларускага слоўніка?
А.З.: Працуюць над ім Ларыса Станкевіч і Атыла Холаш, маем спадзеў, што яны скончаць працу ў 2010-м годзе.
А.Б.: У 1991 г. Вы ўзначалілі наваствораную кафедру ўсходнеславянскай і балцкай філалогіі ў родным універсітэце. Распавядзіце, калі ласка, чым была выклікана такая неабходнасць, ці ўсё, што хацелася, рэалізавана...
А.З.:У 1991 г. гэтая кафедра называлася яшчэ кафедрай рускай філалогіі, хаця акрамя рускай там ужо з 1960 г. выкладалася і ўкраінская філалогія. Мне хацелася пашырыць профіль кафедры ў бок балтыстыкі, бо гэтай дысцыпліны ў Венгрыі раней не было, а таксама ліквідаваць “белую пляму” ў выглядзе адсутнасці беларусістыкі. Можна сказаць, што ўсё гэта было звязана з маімі асабістымі амбіцыямі ахапіць усе мовы былога ВКЛ, але ўрэшце рэшт пасля таго, як тры былыя прыбалтыйскія савецкія рэспублікі разам з Венгрыяй увайшлі ў Еўрапейскі Саюз, выявілася, што веданне літоўскай і латышскай моваў дае не толькі чыста тэарэтычную карысць. Калі ўжо меліся запрошаныя выкладчыкі ўсіх гэтых моваў, я выступіў з ініцыятывай прыстасаваць назву кафедры да пашыранага профілю, тым больш што з дыпламатычнага аспекту рабілася ніякавата, што, скажам, латышская мова выкладаецца на рускай кафедры. У 2002 г., аднак, уся мая канструкцыя абрынулася, бо з палітычных прычынаў была арганізавана асобная кафедра ўкраінскай філалогіі. Гэта ўжо грымасы жыцця, што праз адсутнасць лепшай кандыдатуры загадваць гэтай новай кафедрай у 2003 г. даверылі мне.
А.Б.: Ваша манаграфія “Oláh Miklós Athіla című munkájának XVІ.századі lengyel és fehérorosz fordítása” (“Атыла Міклаша Олаха ў польскім і беларускім перакладах XVI ст.”) стала значным здабыткам славістычнай навукі і была прыхільна сустрэта навуковай крытыкай. Гэтае выданне ўключае не толькі Ваша даследаванне, але таксама факсімільнае ўзнаўленне і расчытанне польскага і старабеларускага тэкстаў. Ці не плануеце пашырыць свой досвед і на астатнія помнікі Пазнанскага зборніка?
А.З.:Апошнім часам я пачаў займацца старабеларускім “Трыщаном”, дзе, здаецца, знайшоў некаторыя “венгерскія моманты”. Пытанне надзвычай складанае, бо адсутнічаюць прамежкавыя пераклады, на падставе якіх узнік даволі своеасаблівы старабеларускі тэкст легенды.
А.Б.:Спадар Андраш, Вы з’яўляецеся старшынёй Венгерскай асацыяцыі беларусістаў. У чым заключаецца праца асацыяцыі, колькі навукоўцаў яна аб’ядноўвае? Наогул, распавядзіце крыху пра сваіх калег і аднадумцаў.
А.З.: Адзіны чалавек у нас, які займаецца прафесійна беларускай мовай і культурай, – гэта лектар беларускай мовы на кафедры (зноў-жа) рускай мовы і літаратуры Ларыса Станкевіч, дацэнт Брэсцкага універсітэта, аўтар першага падручніка беларускай мовы для венграў і венгерска-беларускага слоўніка. Усе астатнія, як і я сам, прыйшлі да беларускай праблематыкі з сумежных галінаў славістыкі. Так, беларускай тэматыкай цікавіцца русіст Атыла Холаш (Будапешт), суаўтар Венгерска-беларускага слоўніка, русіст Каталін Палашці (Будапешт), якая выкарыстоўвае беларускі моўны матэрыял у параўнальным аспекце, украініст Міхай Кочыш (Сегед), які бярэ ўдзел ва ўсіх беларусазнаўчых мерапрыемствах. Апошнім часам вельмі актыўна ўзяўся за справу папулярызацыі беларускай літаратуры літаратуразнаўца-паланіст Лаяш Палфалві (Каталіцкі ун-т, г. Пілішчаба). Дзякуючы ягоным высілкам на днях з’явіцца ў Будапешце спецыяльны “беларускі” нумар венгерскага часопіса па замежнай літаратуры “Надзьвілаг” (Nagyvilág). На жаль, маем і страты: русіст па адукацыі Лаяш Сёке (Педінстытут, г. Эгер), удзельнік III Міжнароднага кангрэсу беларусістаў, і ўкраініст Іштван Удвары (Педінстытут, г. Ньірэдзьхаза), які прыхільна падтрымліваў усе нашыя ініцыятывы, пакінулі нас дачасна. Спадзяемся, аднак, на новае пакаленне, якое стараемся зацікавіць беларускай праблематыкай.
Шаноўны спадар Андраш, вялікі Вам дзякуй за шчыры, цікавы і змястоўны расповед. А напрыканцы нашай гутаркі дазвольце ад імя Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, Вашых беларускіх калег-навукоўцаў, шматлікіх беларускіх прыхільнікаў Вашага навуковага таленту і сябе асабіста павіншаваць Вас з гэтым значным Юбілеем і пажадаць Вам доўгіх і шчаслівых гадоў жыцця, яшчэ большага навуковага плёну і новых творчых адкрыццяў на пакручастых сцяжынах славістычнай навукі! Паколькі дзень Вашага нараджэння прыпадае на Каляды, ды і снежань у гэтым годзе марозісты, дазвольце мне завяршыць нашу гутарку даўнім беларускім пажаданнем:
Будзь здароў на ўвесь год,

Як калядны лёд,

Да свяціся высока,

Як Божае вока!!!”
Шчыра дзякую, дарагі Шандар.
Мінск – Будапешт,

24 снежня 2009 г.

(З сайта Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў).


З ПРАЦ А. ЗОЛТАНА, ПРЫСВЕЧАНЫХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка