Беларуская мова




старонка5/13
Дата канвертавання14.03.2016
Памер3.2 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13

(Zeit − Ort − Erinnerung. Slawistische Erkundungen aus sprach-, literatur- und kulturwissenschaftlicher Perspektive // Festschrift für Ingeborg Ohnheiser und Christine Engel zum 60. Geburtstag. Herausgegeben von Eva Binder, Wolfgang Stadler und Helmut Weinberger. Innsbruck. 2006.-- S. 343-365).

БІБЛІЯГРАФІЯ ПРАЦ Г. БІДЭРА, ПРЫСВЕЧАНЫХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ


    1. Das Litauische Statut von 1529: Bemerkungen zur historischen Orthographie und Phonetik der Altweissrussischen Rechtsprache (Літоўскі Статут 1529 года: Заўвагі адносна гістарычнага правапісу і фанетыкі старабеларускай юрыдычнай мовы) // Wiener Slawistisches Jahrbuch. -- 1973. -- Bd. 18.

    2. Die morphologische Adaptation deutscher Substantiva in Altweissrussischen Sprachdenkmälern aus der Sicht der deutschen historischen Morphologie (Марфалагічная адаптацыя нямецкіх назоўнікаў у старабеларускіх моўных помніках з пункту гледжання нямецкай гістарычнай марфалогіі) // The Journal of Byelorussian Studies. -- London, 1978. -- Vol. 4. -- № 2.

    3. Die Erste und Zweite Wiedergeburt der weißrussischen Sprache und Kultur [Першае і другое адраджэнне беларускай мовы і культуры] // Н. Bieder, A. Woldan (Hrsg). Georg Mayer zum 60. Geburtstag. – München, 1991. -- S. 405--451.

    4. Нямецкамоўная Еўропа і Беларусь // Культура. – 1992. -- № 17.

    5. Die gegenwärtige sprach- und kulturpolitische Entwicklung in Weissrussland [Сучаснае моўнае і культурна-палітычнае развіццё ў Беларусі] // Die Welt der Slaven XXXVII. 1+2. – München, 1992. – S. 142--168.

    6. Die gegenwärtige sprach- und kulturpolitische Entwicklung in Weißrußland // Die Welt der Slaven. 1992. T. 37. H. 1--2. -- S. 142--168.

    7. Языковая ситуация в Беларуси // Opera Slavica. Rocnik III. Čislo 2. – Brno, 1993. – S. 1--10.

    8. Беларусь была прабелам... [Інтэрв’ю ] // ЛіМ. – 1994. -- 7 кастр.

    9. Моўная сітуацыя ў Беларусі // Наша слова. – 1995. -- 16 -- 23, 30 жн.

    10. Sprachenpolitische Tendenzen in Weissrussland [Моўна-палітычныя тэндэнцыі ў Беларусі] // R. Wodak, R. de Cillia (Hrsg.). Sprachenpolitik in Mittel- und Osteuropa. – Wien, 1995. – S. 29 --35.

    11. Абнаўленне сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў кантэксце славянскага адраджэння // Веснік БДУ. Сер. IV. – 1995. -- № 2. – С. 19--22.

    12. Perspektiven der weißrussischen Standartsprache. Russifizierung oder Weissrussifizierung der Sprachnormen? [Перспектывы беларускай літаратурнай мовы. Русіфікацыя або беларусізацыя моўных нормаў?] // Die slawischen Sprachen. Bd. 44. – Salzburg, 1995. – S. 25--34.

    13. Soziolinguistische Aspekte der weißrussischen Sprache [Сацыялінгвістычныя аспекты беларускай мовы] //Zeitschrift für Slawistik. Bd. 40. № 4. -- Berlin, 1995. – S. 398 -- 414.

    14. Tendencje rozwojowe norm białoruskiego języka literackiego: rusyfikacja, polonizacja czy białorutenizacja? [Тэндэнцыі развіцця нормаў беларускай літаратурнай мовы: русіфікацыя, паланізацыя ці беларусіфікацыя? ] // Acta Polono-Ruthenica I. – Olsztyn, 1996. – S. 301 – 308.

    15. Normprobleme der weißrussischen Standartsprache: Tendenzen der Russifizierung und Weissrussifizierung [Праблемы нормаў беларускай літаратурнай мовы: тэндэнцыі русіфікацыі і беларусіфікацыі] // Ohnheiser I. (Hrsg.). Wechselbezieungen zwischen slawischen Sprachen, Literaturen und Kulturen in Vergangenheit und Gegenwart. – Innsbruck, 1996. – S. 115 – 128.

    16. Zur Diskriminierung der weißrussischen Sprache in der Republik Weißrußland [Да пытання аб дыскрымінацыі беларускай мовы ў Рэспубліцы Беларусь ] // Die slawischen Sprachen. Bd. 50. – Salzburg, 1996. – S. 67--125.

    17. Развіццё аўстрыйскай беларусістыкі ў 1990-я гады // Кантакты і дыялогі. --Мінск, 1997. -- № 3. – С. 9--12.

    18. Развіццё беларускай літаратурнай мовы ў кантэксце славянскага адраджэння // У. Конан, А. Мальдзіс, Г. Цыхун (рэд.). Беларусіка = Albaruthenica 6. Беларусь паміж Усходам і Захадам: Праблемы міжнацыянага, міжрэлігійнага і міжкультурнага ўзаемадзеяння, дыялогу і сінтэзу. Ч. 2 / рэд. У. Конан, А. Мальдзіс, Г. Цыхун. – Мінск: ННАЦ імя Ф. Скарыны, 1997. – С. 112 –118.

    19. Развіццё аўстрыйскай беларусістыкі ў 90-ыя гады // Кантакты і дыялогі. -- 1997. -- № 3. – С. 9--12.

    20. Das Weißrussische [Беларуская мова] // P. Rehder (Hrsg.). Einführung in die slawischen Sprachen. – Darmsdadt, 1998. -- S. 110--125.

    21. Шляхі развіцця лексікі беларускай літaратурнай мовы // Беларуская мова ў другой палове ХХ стагоддзя : матэр. міжнар. навук. канф. / Мінск, 22 -24 кастр. 1997 г. [Адк. рэд. М.Р. Прыгодзіч, Л. І. Сямешка].– Мінск: ВЦ БДУ, 1998. – С. 5–9. Тое ж: Роднае слова. – 2001. -- № 9. – С. 32 --35.

    22. Die weissrussische Standartsprache am Ende des 20. Jahrhunderts [Беларуская літаратурная мова ў канцы ХХ стагоддзя] // L. Zubatow (Hrsg.). Sprachwandel in der Slavia. Die slawischen Sprachen an der Schwelle zum 21. Jahrhundert. Teil 2. – Frankfurt am Main etc., 2000. – S. 653 – 664.

    23. Моўная сітуацыя на Заходнім Палессі // Язык и социум: матер. ІІІ междунар. науч. конф., Минск, 4 --5 дек. 1998 г. – Мінск: ВЦ БДУ, 2000. – С. 26--32.

    24. Konfession, Ethnie und Sprache in Weißrußland im 20. Jahrhundert [Рэлігія, этнас і мова ў Беларусі ў 20 стагоддзі] // Zeitschrift für Slawistik. Bd. 45 (2000) 2. – S. 200--214.

    25. Die Normentwicklung der ostslawischen Standartsprachen in der postsowjetischen Periode [Развіццё норм усходнеславянскіх літаратурных моў у паслясавецкі перыяд] // Wiener Slawistischer Almanach 52. – Wien, 2003. – S. 19--35.

    26. Polsko-białoruski kontakt językowy w zakresie terminologii językoznawczej (na materiale Беларускай граматыкі для школ Bronisława Taraszkiewicza) // Acta Albaruthenica. T. 5 / пад рэд. М. Хаўстовіча, А. Баршчэўскага і С. Запрудскага.-- Мінск: Права і эканоміка, 2005. -- S. 203--211.

    27. Die sprachwissenschaftliche Terminologie in Branislau Taraškevičs Belaruskaja hramatyka dlja škol (Wilna, 1918) [Мовазнаўчая тэрміналогія ў “Беларускай граматыцы для школ” Браніслава Тарашкевіча (Вільня, 1918) ] // Zeit − Ort − Erinnerung. Slawistische Erkundungen aus sprach-, literatur- und kulturwissenschaftlicher Perspektive // Festschrift für Ingeborg Ohnheiser und Christine Engel zum 60. Geburtstag. Herausgegeben von Eva Binder, Wolfgang Stadler und Helmut Weinberger. -- Innsbruck. 2006. -- S. 343--365.

    28. Sprachwissenschaftliche Weissrussistik in Österreich-Ungarn [Мовазнаўчая беларусістыка ў Астра-Венгрыі] // Germanoslavica. Zeitschrift für germano-slawische Studien. – 2006. -- № 1--2. – S. 65--84.

    29. Беларуская лінгвістычная тэрміналогія 1920-х гадоў: Праблема моўных кантактаў // Мова – літаратура – культура: матэр. V міжнар. навук. канф. (да 80-годдзя прафесара Льва Міхайлавіча Шакуна), Мінск, 16--17 лістап. 2006 г. – Мінск: Права і эканоміка, 2007. – С. 281--286.

    30. Terminologische Probleme der Satzklassifikation in der frühen weissrussischen Grammatikschreibung [Тэрміналагічныя праблемы класіфікацыі сказаў у ранняй беларускай граматыкаграфіі ] // Беларусь і беларусы ў прасторы і часе: зборнік да 75-годдзя прафесара Адама Мальдзіса / пад рэд. С. Запрудскага, А. Фядуты, З. Шыбекі. – Мінск: Лімарыус. -- 2007. – С. 328 --341.

    31. Terminologia z zakresu składni w najstarszych gramatykach białoruskich // Studia Białorutenistyczne Redakcja Ryszard Radzik, Michał Sajewicz. – Lublin, 2008. – S. 329--346.

    32. Die Sprachpolitik der Ukraine und Weißrusslands im Kontext internationaler Sprachplanung [Моўная палітыка Украіны і Беларусі ў кантэксце міжнароднага моўнага планавання] // Frankreich als Vorbilb? Sprachpolitik und Sprachgesetzgebung in europäischen Ländern. -- Innsbruck, 2008. – S. 79--97.


ДАЎНІ СЯБРА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Успамінаецца адзін з эпізодаў студэнцкага жыцця пачатку 70-х гадоў ХХ ст., калі прафесар Л. М. Шакун на сваю лекцыю па гісторыі беларускай мовы прыйшоў з высокім, модна апранутым мужчынам сярэдніх гадоў. Па ўсім адчувалася, што гэта замежны госць беларускага лінгвіста. Высветлілася, што перад намі нямецкі славіст-беларусіст Карл Гутшміт. З расказу Льва Міхайлавіча студэнты даведаліся, што яго калега беларускую мову вывучыў па творах мастацкай літаратуры, што толькі ў апошнія гады ён практыкуецца ў вусным маўленні. А потым па-беларуску загаварыў і Карл Гутшміт. І ўсе былі зачараваныя яго беларускім словам, няспешнай, граматычна выверанай і лексічна насычанай мовай...

Нямецкі лінгвіст Карл Гутшміт (Karl Gutschmidt) нарадзіўся 12 верасня 1937 г. у горадзе Фербелін. Пасля заканчэння ў 1960 г. Берлінскага універсітэта імя братоў Гумбальтаў, ён з 1967 г. стала выкладае там беларускую філалогію. У гэтым жа годзе з’явілася і яго першая беларусазнаўчая праца −рэцэнзія на “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы” (часопіс “Zeitschrift für Slavistik). Дарэчы, у гэтым папулярным на захадзе славістычным выданні Карлам Гутшмітам былі апублікаваны іншыя шматлікія рэцэнзіі і агляды навуковых прац беларускіх лінгвістаў. Гэта: бібліяграфічны паказальнік “Беларускае мовазнаўства”, першыя штогоднікі “Беларуская лінгвістыка”, асобныя нумары “Весніка Беларускага дзяржаўнага універсітэта”, “Гісторыя беларускай літаратурнай мовы” (т. 2) І. І. Крамко, А. К. Юрэвіч, А. І. Яновіч, “Дыялектны слоўнік” П. У. Сцяцко, “Беларуская фразеалогія” Ф. М. Янкоўскага. Як ніхто іншы, Карл Гутшміт імкнуўся як мага шырэй і паўней прадставіць для нямецкамоўнай лінгвістычнай грамадскасці набыткі беларускіх моваведаў. Дзякуючы яго публікацыям па лексікаграфіі, фразеалогіі, дыялекталогіі, стылістыцы, анамастыцы, гісторыі беларускага мовазнаўства ў Заходняй Еўропе сталі вядомы імёны А. І. Жураўскага, М. А. Жыдовіч, Я. М. Рамановіч, А. Я. Супруна, Л. М. Шакуна, М. Г. Булахава, П. П. Шубы і інш.

У 1976 годзе вучоны абараніў доктарскую дысертацыю “Нарысы па гісторыі славянскіх нацыянальных літаратурных моў”, у якой знайшлі адлюстраванне і грунтоўныя манаграфічныя даследаванні гісторыкаў беларускай літаратурнай мовы. К.Гутшміт фактычна ўпершыню даследаваў важнейшыя напрамкі развіцця сучаснай беларускай літаратурнай мовы ў параўнанні з такімі славянскімі мовамі, як руская, польская, балгарская і сербскахарвацкая. Тут жа звяртаецца ўвага на ролю ўкраінскай мовы ў станаўленні слоўнікавага складу, шляхоў і спосабаў пранікнення балтызмаў у беларускую мову. Пры гэтым увага звяртаецца не толькі на часавыя межы дзеяння гэтых працэсаў, але і выкарыстанне адпаведнай лексікі ў мастацкіх творах пісьменнікаў другой паловы ХІХ –першай трэці ХХ ст. (Ф. Багушэвіча, В. Дуніна-Марцінкевіча, Цёткі, Я. Коласа, М. Гарэцкага, З. Бядулі, К. Чорнага і інш.).

Працуючы загадчыкам аддзялення славянскіх моў секцыі славістыкі Берлінскага універсітэта, Карл Гутшміт шмат намаганняў прыклаў для арганізацыі міжнародных сустрэч тады яшчэ БССРаўскіх лінгвістаў і філолагаў з заходнееўрапейскімі калегамі, садзейнічаў іх прадстаўніцтву на міжнародных навуковых канферэнцыях, славістычных кангрэсах. Дарэчы, на большасці Міжнародных з’ездаў славістаў, пачынаючы з Варшаўскага ў 1973 годзе, ён нязменна выступаў з дакладамі па беларусазнаўчай праблематыцы.

Працуючы над доктарскай дысертацыяй, Карл Гутшміт трымаў у полі зроку не толькі пытанні, звязаныя са станам функцыянавання беларускай літаратурнай мовы ў другой палове ХХ стагоддзя. Важнае значэнне ён надае праблемам сінхроннага і дыяхроннага даследавання беларускай мовы, аб чым сведчаць такія яго артыкулы, як “Стан і значэнне дыяхроннага даследавання ў Беларускай ССР”, “Даследаванне ўсходнеславянскіх моў у дыяхроным аспекце”, “Балтыйскія даследаванн ў Беларускай ССР” і інш.

Нямецкі славіст быў адным з тых, хто на канферэнцыі летам 1990 года ў Варшаве падтрымаў ідэю аб стварэнні Міжнароднага згуртавання беларусістаў. Як успамінае Адам Мальдзіс, “у выніку кансультацый з вучонымі розных краін было склікана арганізацыйнае пасяджэнне..., пасля доўгіх і часта напружаных спрэчак была прынята “Дэкларацыя аб утварэнні Міжнароднага згуртавання беларусістаў” і выбраны яго арганізацыйны камітэт”. У спісе тых, хто стаяў ля вытокаў сённяшняй Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў, ёсць і імя Карла Гутшміта.

З распадам СССР, утварэннем суверэннай беларускай дзяржавы паступова сталі мяняцца напрамкі навуковых зацікаўленняў славіста з Берліна. Усё часцей і часцей у яго навуковых публікацыях адчуваецца непрыхаваная трывога за лёс асобных еўрапейскіх моў, у тым ліку і беларускай.

Роздум аб далейшым развіцці ўсходнееўрапейскіх моў стаў стрыжнем зборніка яго навуковых прац “Моўная палітыка і літаратурныя мовы ва Усходняй Еўропе ў другой палове ХІХ − пачатку ХХ ст.” (1989), артыкула “Славянскія мовы ў аб’яднанай Еўропе” (1999). У названым артыкуле Карл Гутшміт адзначае, што “беларуская мова – адзіная ў славянскай прасторы, якая ўжываецца як дзяржаўная яшчэ з адной мовай −рускай..., што выразна сведчыць пра тэндэнцыю ў кірунку да С-мовы, якая абслугоўвае толькі пэўныя сферы камунікацыі”. Тым не менш, нягледзячы на англамоўнае еўрапейскае асяроддзе ва ўмовах так званай глабалізацыі, нацыянальныя мовы Еўропы, (у тым ліку і славянскія), на думку лінгвіста, “не павінны абмежавацца роллю другасных моў, таму што мовы з’яўляюцца не толькі сродкамі камунікацыі, але і выканаўцамі сімвалічнай функцыі: “Аналіз посткамуністычнай эпохі сведчыць пра паступовае пераадоленне моўна-ідэалагічнага расколу Еўропы, і ў сённяшняй шматмоўнай Еўропе значна большую ролю, чым дагэтуль, будуць выконваць славянскія мовы. Як лічыць Карл Гутшміт, “вывучэнне і ўжыванне славянскіх моў неабходныя і карысныя як у агульнаеўрапейскім кантэкстце, так і ў сувязі з кантактаваннем асобных краін, цэлых рэгіёнаў Еўропы і іх жыхароў.”

Аптыміст па натуры, удумлівы і грунтоўны як даследчык славяншчыны, шчыры і адначасова патрабавальны да працы беларускіх і іншых мовазнаўцаў, заклапочаны лёсам асобных славянскіх моў − такім ведаюць Карла Гутшміта ў розных славянскіх краінах.

З ПРАЦ К. ГУТШМІТА, ПРЫСВЕЧАНЫХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЕ

ХТО НАПІСАЎ ПЕРШУЮ ГРАМАТЫКУ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ?

У падручніках і даведніках па беларускай мове звычайна сцвярджаецца, што першай граматыкай сучаснай ці новай беларускай літаратурнай мовы з'яўляецца вядомая „Biełaruskaja hramatyka dla škol” (Вільня 1918 г.) Браніслава Тарашкевіча (Яна сапраўды першая беларуская граматыка, якую ўдалося надрукаваць; між іншым з дазволу нямецкай акупацыйнай адміністрацыі: WydannieBielaruskaha Kamitetu. Zur Verbreitung im Gebiet des Oberbefehlshabers Ost und zur Ausfuhr zugelassen. Buchprufungsamt Ob. Ost. На тытульным лісце другога выдання гражданкаю, якое выйшла ў тым жа годзе, таксама як „Выданьне Беларускага Камітэту», ужо няма нямецкага тэкста). Але гэтая граматыка - гэта не першая кадыфікацыя нормаў беларускай літаратурнай мовы, створаная на навуковай аснове.

У канцы 1991-ага года ў бібліятэцы Семінара славянскай філалогіі Гамбургскага універсітэта зусім выпадкова мне трапіла ў рукі кніга буйнога формату ў семдзесят старонак. На тытульным лісце чытаецца наступнае:

Anton Luckiewič

Biełaruskaja hramatyka

(pawodłuh lekcij, čytanych na Biełaruskich

Wučycielskich Kursach w Wilni ǔ 1915-1916 h. h.)

Čaść I


Fonetyka I etymologija

Wilnia


1916 hod.

Аўтарам гэтай кнігі, якая мае від рукапісу, хаця здаецца мажлівым, што яна размножана прымітыўным спосабам, з'яўляецца вядомы беларускі адраджэнец, палітык і культурны дзеяч Антон Луцкевіч, адзін з заснавальнікаў і фактычных кіраўнікоў газет „Наша доля” і „Наша ніва”. У савецкія часы яго імя паспела трапіць у беларускія даведнікі толькі аднойчы - у шосты том Беларускай савецкай энцыклапедыі (1972), ды і тут замест звесткаў аб ягонай шырокай грамадскай і культурнай дзейнасці пералічваюцца перш за ўсё яго палітычныя памылкі ці грахі (быў ён выдатным дзеячом Беларускай Народнай Рэспублікі). Заслуга рэабілітацыі і праўдзівай ацэнкі гэтай буйной постаці беларускага нацыяльнага руху належыць польскай даследчыцы Аляксандры Бергман (1974). У падрабязным біяграфічным нарысе аб А. Луцкевічу яна звяртае ўвагу і на ягоныя працы ў галіне літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства, але не спыняецца на яго імкненнях да ўпарадкавання беларускай літаратурнай мовы. Тым не менш, польскі гісторык нас накіроўвае на прычыны і ўмовы, у якіх узнікла граматыка А. Луцкевіча. Па адукацыі, у адрозненне ад Б. Тарашкевіча, ён не быў філолагам -- вучыўся ён на фізіка-матэматычным факультэце Пецярбургскага ўніверсітэта, а потым на юрыдычным факультэце Юр'еўскага (цяпер Тартускага) універсітэта. Як піша А. Бергман, у час Першай сусветнай вайны, на акупаванай нямецкімі войскамі тэрыторыі Беларусі ўдалося беларускім адраджэнцам стварыць прыблізна 300 беларускіх школ, а таксама наладзіць курсы падрыхтоўкі настаўнікаў у Вільні і Свіслачы (гл. Сакалоўскі 1994, 55).

Як бачна з тытульнага ліста граматыкі, А. Луцкевіч на віленскіх курсах будучым настаўнікам чытаў лекцыі па беларускай мове. Праўдападобна, для патрэб яго слухачоў і была складзена „Biełaruskaja hramatyka”. Ёсць звесткі, што Луцкевіч меў намер надрукаваць сваю граматыку. У лісце (11 ліпеня 1916 г.) да яго нямецкі славіст Рудольф Абіхт (Пра яго дзейнасць у галіне беларусістыкі гл. Poźniak 1993)

піша: „Між іншым, павінна з'явіцца ўпамянутая ў “Гомане” беларуская граматыка: калі яна знаходзіцца ў друку, то прашу высылаць мне асобныя часткі, адразу ж пасля іх выпуску” (Сакалоўскі 1994, 60). Яшчэ ў 1918 г. А. Луцкевіч працаваў альбо хацеў працаваць над сваёй граматыкай, бо просіць Абіхта паслаць яму ,,Swoj rukopis ab hramatyce ǔ niemieckaj mowie [...] Maju nadzieju, što na asnowie Wašych uwah zrablju sa swajej hramatyki niešta pryjemlemaje” (ліст ад 4 студзеня 1918 г.; Сакалоўскі 1994, 70). А пазней, у сярэдзіне 1918 г. (ліст ад 28 чэрвеня; Сакалоўскі 1994, 72) , ён паведамляе нямецкаму славісту аб стане працы так: „Таму, што час не дазваляе мне працаваць над уласнай граматыкай, то з дапамогай пана Станкевіча цяпер падрыхтаваў і выдаў толькі больш поўны правапіс” (Лісты на нямецкай мове ў выданні Сакалоўскага надрукаваны ў перакладзе на беларускую мову). Паколькі ў новым выданні даведніка “Беларускія пісьменнікі” (Гардзіцкі 1994, 346-348) ёсць падрабязныя звесткі пра жыццё і дзейнасць А. Луцкевіча, а сталі даступнымі і вельмі каштоўныя першасныя крыніцы для вывучэння яго біяграфіі (Мацвеева 1994), можна тут абмежавацца некаторымі фактамі біяграфічнага характару, якія маюць непасрэднае дачыненне да нашай тэмы.

Па-першае, трэба адзначыць, што А. Луцкевіч вырас па-за беларускім дыялектным асяроддзі. Нарадзіўся ён у горадзе Шаўлі на Літве, а з 1897 года жыў у Мінску, дзе ён і яго старшы брат, вядомы беларускі адраджэнец, Іван Луцкевіч, “усведаміліся і нацыянальна, і сацыяльна” (Luckevič 1928/1991, 6). Потым, як ужо было адзначана, Антон вучыўся амаль сем гадоў у расійскіх універсітэтах. Хаця яго кадыфікацыя літаратурнай мовы не абапіраецца на сістэму і нормы канкрэтнай беларускай гаворкі, можна ўсё-такі адзначыць наяўнасць пэўных рысаў, характэрных для паўднёва-заходняга дыялекту, якія да “рэформы правапісу” 1933 года мелі нарматьгўную сілу, а сам А. Луцкевіч меркаваў, што “жывая гутарка”, вуснае маўленне -- адзін з крытэрыяў упарадкавання граматыкі.

Па-другое, займаючыся справамі выдання газет, сам пішучы артыкулы, брашуры, кнігі, А. Луцкевіч увесь час павінен быў вырашаць пытанні іх мовы, ад графічнай сістэмы аж да сінтаксісу і стылю. Так, мы можам дапусціць, што ў яго выпрацавалася свядомасць спецыфічнасці нормаў пісьмовай альбо літаратурнай мовы і што ён сам валодаў гэтымі нормамі. У адказе на некаторыя крытычныя заўвагі Рудольфа Абіхта наконт ягоных правапісных прынцьпаў у кніжцы “Jak prawilna pisać pa biełarusku” (1917 г.) А. Луцкевіч пісаў: „Prof. Abicht wychodzić [z] zusim abmyłkowaho pahladu na maju pracu, jak na sprobu reformy biełaruskaho prawopisma: heta -- zusim nie reforma, a wykład u karotkich slowach tych prawil, jakie faktyczna ustanoŭleny blizka staletnim (ad siaredziny pierszaj pałowy XIX st.) užywańnem u czaści biełarusoŭ latynki i dwanadcacihadowaj pracy biełaruskich kulturnych rabotnikaŭ czasu adradžennja, prawioŭšych czastkowuju reformu (č і š). Takim poradkam, kali u majej knižcy jość rečy, katorye pr. Abicht liczyć nieracyonalnymi, dyk heta wina nie knižki, a ŭstanoŭlenaj tradycyji (ліст ад 14 красавіка 1917 г.; Сакалоўскі 1994, 63).

Гэтае выказванне Луцкевіча, як і практыка ўсталявання нормаў у яго граматыцы, сведчаць пра тое, што яго кадыфікацыя не мае характар прэскрыптыўны, норматворчы, бо яна не прапануе нормы, якіх яшчэ няма, але якіх павінны былі б прытрымлівацца носьбіты літаратурнай мовы. Яго кадыфікацыя абапіраецца на ўжо прынятыя правілы ўжывання беларускай мовы ў пісьмовай форме. Яна ёсць вынік асэнсавання і ўпарадкавання гэтых правіл - коратка кажучы, яго граматыка мае характар нормапацвярджальны. “Biełaruskaja hramatyka” напісана той лацінкай, якая з'яўляецца своеасаблівай камбінацыяй графічных сродкаў “агульназаходнеславянскай” лацінкі і яе польскага варыянта. Гэты алфавіт ужываўся ў газеце “Наша ніва” (паралельна з гражданкай) прынамсі яшчэ з 1909 г., мяркуючы па тэкстах з гэтага выдання ў “Хрэстаматыі па гісторыі беларускай мовы” (т. 2, Мн. 1962 г.).

А. Луцкевіч прытрымліваецца ў граматыцы не толькі графічнай сістэмы „Нашай нівы”, але і прынятага ў гэтай газеце правапісу. Так, напрыклад, не адлюстроўваецца аканне ў канчатку роднага склону мужчынскага роду прыметнікаў і займеннікаў: у апошнім адкрытым складзе пішацца паслядоўна літара о, напр. dobraho, samaho; гэтак сама ў кароткай форме ніякага роду дзеепрыметнікаў залежнага стану, напр. jak uzo skazano і ў клічнай форме: babo! Такім чынам, кадыфікацыя акання ўлічвае няпоўнае аканне, уласцівае паўднёвазаходняму дыялекту беларускай мовы. Больш складанае пытанне аб характары якання ў граматыцы, якое ўяўляе сабою асобы тып якаюча-екаючы, параўн. papiaredny, але zmieniajucca, sercem. Аўтар падкрэслівае: „§ 4. Zamiena zykam a biezakcentnych o i e stanowić charakternuju adznaku biełaruskaj mowy, wiadomuju pad nazwańniem “akańnia” (ст. 3). Звяртаючы ўвагу на “межы” акання і на ўмовы дапушчальнага дваякага вымаўлення: zykaŭ і zykoŭ (Kali ž na danym słowi hutarka abrywajecca, tady apošni niejaŭny zyk možna wyhawaryć і tak і hetak… (st. 3), ён усё-такі лічыць, што „zhodna z ahulnaj tendencijej biełaruskaj mowy, lepiej u takich zdareńniach “akać”, але раіць пазбегнуць „kakafonii” (ст. 3). Трэба аднак прызнаць, што правілы пісання ненаціскных гукаў а і ё з'яўляюцца слабым месцам яго правапісу, прычым не толькі ў граматыцы, але і ў іншых яго дапаможніках па правапісу (Параўн. і крытыку яго правапісу ў артыкуле Язэпа Лёсіка “Наш правапіс” 1918 г.


(Я. Лёсік, Творы, Мн. 1994, ст. 294-302).

У „“Biełaruskaj hramatyсу” апісваюцца фанетыка і марфалогія тагачаснай беларускай літаратурнай мовы.

Фанетыцы і правапісу адводзяцца толькі восем старонак. Як вядома, пазней А. Луцкевіч выдаў дзве кнігі: “Jak prawilna pisać pa-biełarusku” (Wilnia 1917 h.) і „Biełaruski prawapis” (Wilnia 1918 h.) (сумесна з Янкам Станкевічам).

Марфалогіі (ці „etymologiji “- “čaść hramatyki, katoraja abymaje najpraściejšyje čaści mowy і ich admieny ŭ roznych zdareńniach, nazywajecca etymologijej”, ст. 9) прысвечаны 62 старонкі. Хаця галоўная мэта майго артыкула -- даць уяўленне аб кадыфікацыі нормаў і іх суаднесенасці з нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы, мяркую патрэбным улічыць у некаторай меры і аспект граматалагічны, г. зн., звярнуць увагу на спосаб апісання марфалагічнай сістэмы і структуры беларускай мовы.

Падыход аўтара строга сінхронны. Марфалагічныя з'явы апісваюцца і тлумачацца з пункту гледжання іх сучаснага стану, праўдападобна моўнага узусу г. “Наша ніва” і яе аўтараў. Гістарычныя каментарыі не сустракаюцца. Нават уключэнне парнага ліку („parnaha čysła”) ў катэгорыю ліку нельга лічыць архаізуючай рысай, бо аўтар мае на ўвазе толькі існаванне асаблівых формаў творнага склону на –oma/-yma ў словах rukoma, nahoma, wačyma (ст. 12).

У пачатку часткі па марфалогіі пералічваюцца дзевяць “čaścej mowy biełaruskaj”: imieńnik (назоўнік) (У круглых дужках даюцца сучасныя беларускія тэрміны), prymietnik (прыметнік), ličebnik (лічэбнік), zaimak (займеннік), čynnik (дзеяслоў), skaźnik (прыслоўе), prysłowak (прыназоўнік), złuč (злучнік), halośnik (выклічнік). Падрабязна разглядаецца скланенне („admiena”) назоўнікаў. Выдзяляюцца чатыры „адмены” ў сем склонаў („prypadkoŭ”). Побач са склонамі сінтаксічнымі ў парадыгму скланення ўключаецца і клічная форма („prypadak kličy”), напр. kupiec -kupče; baba - bábo, як форма стылістычна непамечаная (немаркіраваная), у адрозненне ад сучаснай кадыфікацыі і, праўдападобна, і узусу. У далейшым я буду абмежавацца аналізам формаў скланення назоўнікаў. Большасць склонавых формаў, кадыфікаваных А. Луцкевічам, адпавядае сучаснай норме, але ёсць і пэўныя адхіленні ад яе. Назіраюцца наступныя тыпы такіх разыходжанняў.

Па-першае, сустракаюцца некаторыя канчаткі, якія, здаецца, ніколі не лічыліся літаратурнымі, як напр. у формах назоўнага склону множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду канчатак (пад націскам), які ўласцівы паўднёвазаходняму дыялекту, параўн. „раné і wаlé pobač s paný i walý, ale zaŭsiody doły» (ст. 14); далей, канчатак (не пад націскам) замест -е ў давальным і месным склоне назоўнікаў з цвёрдай асновай другога скланення, напр. ab bábi (ст. 21), ab strési (але ab strasié, ст. 22) (У мове аўтара чаргуюцца формы з канчаткам -е і з канчаткам -i, напр. u biełaruskaj mowie, u biełaruskaj mowi (ст. 12), na danym słowi (ст. 12); гэтая асаблівасць сустракаецца і ў назоўнікаў першага скланення, але толькі ў мове аўтара, напр. na danym slowi (ст. 3), u adnym i tym že słowie (ст. 20); na trejcim skladzi (ст. 2, 3), u adnym składzie (ст. 8). Да гэтага тыпу адхіленняў трэба аднесці і кадыфікацыю канчатка -ы ў месным склоне назоўнікаў першага скланення з асновай на зацвярдзелы і мяккі зычны: ab daždžu (ст. 16), ab polu (ст. 19) замест аб дажджы, аб полі (сучасная норма); але сустракаем у мове аўтара і сучасныя формы u pravopisańni (ст. 32), u žyćci (ст. 10).

Па-другое, у творным склоне адзіночнага ліку жаночага роду другога скланення выступае ў парадыгмах толькі двухскладовы канчатак -oju, -aju згодна з станам у паўднёвазаходнім дыялекце, напр. wadoju, babaju (ст. 21), kulaju (ст. 22). Сучасная кадыфікацыя дапускае як двухскладовы канчатак, так і аднаскладовы -ой, -ай. Трэба адзначыць, што ў мове аўтара вельмі часта сустракаецца аднаскладовы канчатак, напр. pierad adznakaj (ст. 57), z adznakaj (ст. 58), z admienaj (с. 51), z tendencijej (ст. 3). Увогуле А. Луцкевіч прапануе такія формы, якія потым сталі нарматыўнымі для пісьмовай практыкі ў дваццатыя годы да 1933 г., а менавіта формы давальнага і меснага склонаў множнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду з націскам на канчатку як panόm, ab panόch (ст. 15), kupcόm, ab kupcόch (ст. 16), але пасля мяккіх ў зацвярдзелых зычных і пад націскам толькі формы nažàm, nažàch, daždžàm, daždžàch (ст. 17). Канчаткі з галосным /ό/ з'яўляюцца адметнай рысай паўднёвазаходніх гаворак.



Трэба мець на ўвазе, што А. Луцкевіч, як і іншыя аўтары першых нарматыўных граматык беларускай мовы, складаў сваю кнігу без аніякіх слоўнікаў літаратурнай мовы. Таму зусім зразумела, што ягоныя правілы не заўсёды вычарпальныя, не ахопліваюць усе адпаведныя з'явы. Так, у першай “адмене” (скланенні) прыводзяцца канчаткі роднага склону адзіночнага ліку і -у. Як вядома, у сучаснай беларускай літаратурнай мове ўжываюцца таксама абодва канчаткі, прычым яны знаходзяцца ў адносінах дапаўняльнага размеркавання. Паводле А. Луцкевіча, замест канчатка ўжываецца канчатак „u imiennikach, katoryje aznačajuć rečy zbornyje, kali idzie hutarka ab čaści ich” (ст. 14). Ён мае на ўвазе такія назоўнікі як cukier-cukru, piasok-piasku, але ўсё-такі, здаецца, ведае, што ёсць
яшчэ іншыя назоўнікі на -у ў родным склоне, і піша: „Ale hetak sama kažuc: nie čuwac kryku, homanu і inš.» (ст. 14). Ды ён і сам карыстаецца гэтым
канчаткам у іншых слоў, напр. hetaho zyku, žanockaho rodu, biez akcentu, ad prypadku (ст. 22). Трэба падкрэсліць, што на іншых месцах аўтар
падрабязна і дакладна апісвае ўтварэнне некаторых формаў, улічваючы не
толькі адрозненні ў канчатках, але і марфалагічныя чаргаванні на канцы
асновы. У якасці прыкладу прывядзём адрывак з марфалогіі назоўнікаў
жаночага роду другога скланення. А. Луцкевіч адзначае наступныя з'явы:
„§ 37. Asobnuju hrupu stanowiać tyje imienniki, katoryje majuć pierad kančarom a suhałosnyje zyki h, ch, k. Heta bydze miešanaja admiena, bo maje adznaki abiedźwych [так у рукапісе. К. Г.] papiarednich hrup: ćwiordaj і miakkaj. U adzinočnum čysle zamiest kančara y u prypadku naležnaści budzie i: ruka- ruki, naha-nahi, strecha-strechi.” I далей: „U tym že čysle u prypadku dačy skazańnia suhałosnye h i k zmieniajucca u z і c i pryjmajuć u kančary biezakcentnaje y abo pad akcentam e, katoraje zmiakčaje zyk z (wajaka-wajacy, ruka-ruce, naha-nazie; ch zmieniajecca ŭ miakkaje s і pryjmaj akcentowany kančar e abo biezakcentny і (strecha-stresi, ab stresi; stracha-strasi, ab strasie.» (ст. 22). Трэба аддзяліць выпадкі няпоўнага апісання ім сістэмы
ад адхіленняў яго кадыфікацыі ад сучаснай. Так, А. Луцкевіч нічога не
гаворыць аб скланенні ўласных назоўнікаў; далей, ён, здаецца, проста
забыўся аб асаблівасцях назоўнікаў мужчынскага роду на зацвярдзелы ,
хаця сам ён карыстаецца тымі ж формамі, якія сёння лічацца нарматыўнымі,
напр. „i pryjmajuć u kančary biezakcentnae y” (ст. 22).
У гэтым кароткім артыкуле я змог акрэсліць толькі агульныя прынцыпы, на якіх Луцкевіч асноўваўся, ажыццяўляючы кадыфікацыю беларускай літаратурнай мовы, вызначыць суаднесенасць некаторых яго нормаў з сучаснымі літаратурнымі нормамі і з асаблівасцямі асноўных беларускіх дыялектаў, асвятліць некаторыя характэрныя рысы прапануемых аўтарам формаў. На жаль, няма месца сістэмна параўнаць граматыку Луцкевіча з граматыкай Б. Пачобкі (назіраецца яе амаль поўная залежнасць ад працы Луцкевіча) і з першым выданнем „Biełaruskaj hramatyki dla škoł” Б. Тарашкевіча. Тым не менш ужо цяпер можна сцвярджаць, што менавіта з граматыкі А. Луцкевіча пачынаецца магістральны шлях упарадкавання беларускай літаратурнай мовы. Гэта ён з'яўляецца аўтарам першай граматыкі сучаснай беларускай мовы.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   13


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка