Беларуская мова




старонка1/2
Дата канвертавання01.05.2016
Памер461.64 Kb.
  1   2
Тэматычны аналіз тэставых зданняў па прадмеце

Беларуская мова”

Варыянт 2

Азнаёмцеся з тэмамі і раздзеламі тэставых заданняў, з якімі Вы не справіліся. Вывучыце тэарэтычны матэрыял, карыстаючыся падручнікам адпаведных перыядаў у канкрэтным класе.

Раздзелы тэставых заданняў адпавядаюць раздзелам школьнай праграмы па беларускай мове, а таксама адлюстроўваюць патрабаванні да абавязковага цэнтралізаванага тэсціравання.

Галоўная ўмова Вашага поспеху – сістэматычныя заняткі. Добра засвоены і замацаваны матэрыял сам “усплыве” ў патрэбным месцы і патрэбны час. Не спяшайцеся паўтарыць увесь матэрыял за дзень-два.Уважліва чытайце кожнае правіла, не прапускайце ніводнага слова, так як некаторыя заданні тэстаў могуць правяраць не толькі практычныя ўменні, але і тэарэтычныя веды. Пры рабоце з моўным матэрыялам варта карыстацца не толькі школьнымі падручнікамі, але і звяртацца да іншых вучэбных дапаможнікаў (спіс літаратуры прыводзіцца ніжэй).






пп

задання

Раздзел* Тэма

Клас

1

А1

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Правапіс галосных о, а, э.

5, 10,11

2

А2

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Правапіс галосных е, ё, я.

5, 10,11

3

А3

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Вымаўленне і правапіс у, ў.

5

4

А4

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Правапіс мяккага знака і апострафа.

5

5

А5

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Падоўжаныя гукі, вымаўленне і абазначэнне іх на пісьме.

5

6

А6

Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Правапіс звонкіх і глухіх.

Марфалогія і арфаграфія. Вымаўленне і перадача на пісьме зычных і спалучэнняў зычных.

5

10


7

А7

Марфемная будова слова. Словаўтварэнне. Будова слова. Канчатак. Корань, прыстаўка і суфікс як структурныя часткі слова.

5, 10

8

А8

Марфалогія і арфаграфія. Утварэнне і правапіс складаных назоўнікаў.

5, 10

9

А9

Марфалогія. Лексіка-семантычныя групы прыметнікаў

5

10

А10

Марфалогія і арфаграфія. Утварэнне і правапіс складаных прыметнікаў.

5, 10

11

А11

Марфалогія. Часы дзеясловаў

6, 7, 10

12

А12

Марфалогія і арфаграфія. Спражэнне дзеясловаў. Канчаткі дзеясловаў 1 і 2 спражэння.

5, 6, 7, 10

13

А13

Марфалогія і арфаграфія. Правапіс прыслоўяў: напісанне разам, асобна і праз дэфіс.

8, 10

14

А14

Марфалогія і арфаграфія. Правапіс не (ня) з рознымі часцінамі мовы.

5, 8, 10

15

А15

Марфалогія і арфаграфія. Часціцы не, ні, іх адрозненне і правапіс.

8, 10

16

А16

Сінтаксіс і пунктуацыя. Словазлучэнне: будова, значэнне, ужыванне. Галоўнае і залежнае словы ў словазлучэнні.

5, 9, 10, 11

17

А17

Сінтаксіс і пунктуацыя. Галоўныя і даданыя члены сказа, спосабы іх выражэння.

5, 9, 10, 11

18

А18

Сінтаксіс і пунктуацыя. Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

9, 11

19

А19

Сінтаксіс і пунктуацыя. Сказы з аднароднымі членамі. Віды сувязі аднародных членаў сказа. Знакі прыпынку пры аднародных членах.

5, 9, 10, 11

20

А20

Сінтаксіс і пунктуацыя. Сказы з параўнальнымі зваротамі. Спосабы выражэння параўнання. Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі.

9, 11

21

А21

Сінтаксіс і пунктуацыя. Сказы з адасобленымі членамі. Паняцце пра адасабленне. Знакі прыпынку пры адасобленых членах.

9, 10, 11

22

А22

Сінтаксіс і пунктуацыя. Знакі прыпынку пры зваротку. Знакі прыпынку пры пабочных канструкцыях. Знакі прыпынку ў сказах з устаўнымі канструкцыямі.

9, 10, 11

23

А23

Сінтаксіс і пунктуацыя. Знакі прыпынку ў складаназлучаных сказах.

10, 11

24

А24

Сінтаксіс і пунктуацыя. Знакі прыпынку ў складаназалежных сказах.

10, 11

25

А25

Сінтаксіс і пунктуацыя. Знакі прыпынку ў складаных бяззлучнікавых сказах.

10, 11

26

А26

Сінтаксіс і пунктуацыя. Знакі прыпынку ў складаных сказах з рознымі відамі сувязі.

10, 11

27

А27

Сінтаксіс і пунктуацыя. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай.

5, 10, 11

28

А28

Агульныя звесткі пра мову як сістэму

5-11

29

А29

Фанетыка і арфаэпія. Націск.

5, 10

30

А30

Фанетыка і арфаэпія. Нормы беларускага літаратурнага вымаўлення (вымаўленне зычных і спалучэнняў зычных).

5, 10

31

А31

Лексікалогія. Адназначныя і мнагазначныя словы.

5

32

А32

Марфалогія і арфаграфія. Абстрактныя і канкрэтныя назоўнікі. Правапіс склонавых канчаткаў назоўнікаў.

5, 10

33

В1

Марфалогія і арфаграфія. Род назоўнікаў.

5, 10

34

В2

Марфалогія і арфаграфія. Скланенне і правапіс лічэбнікаў.

5, 10

35

В3

Словаўтварэнне. Спосабы ўтварэння слоў.

5, 10

36

В4

Фразеалогія. Фразеалагізмы, іх роля ў маўленні. Адметнасць значэнняў фразеалагізмаў.

5, 10

37

В5

Марфалогія і арфаграфія. Службовыя часціны мовы.

8, 10

38

В6

Сінтаксіс і пунктуацыя. Аднасастаўныя сказы. Будова і віды аднасастаўных сказаў.

9, 10, 11

39

В7

Маўленне. Сродкі сувязі сказаў у тэксце.

5,11

40

В8

Маўленне. Функцыянальныя стылі маўлення.

5, 9, 10, 11

Пасля вывучэння тэарэтычнага матэрыялу паспрабуйце самастойна выканаць тэставае заданне, з якім вы не справіліся раней. У выпадку цяжкасцей карыстайцеся рэкамендацыямі, у якіх вызначаны арыенцір на правільнае рашэнне дадзенага задання.

Работу з тэстамі варта ажыццяўляць наступным чынам. Небходна ўважліва прачытаць заданне (абавязкова дачытвайце яго да канца). Можна падкрэсліць у ім ключавыя словы, якія пастаянна трэба мець на ўвазе, абдумваючы правільныя адказы. Вельмі важна навучыцца канцэнтраваць увагу, не спяшацца з адказамі, уважліва ўчытвацца ў заданні (так, у адным заданні, напрыклад, трэба ўказаць нумары сказаў, у якіх ставіцца працяжнік, а ў наступным, наадварот – у якіх не ставіцца; адно з заданняў можа прапанаваць указаць словы, у якіх няма памылак ва ўжыванні займеннікаў, а другое – сказы, у якіх дзеепрыслоўі ўжыты няправільна, і г.д.), правільна і дакладна запісваць адказы ў бланк. Звярніце ўвагу: заданне лічыцца выкананым, калі ўсе адказы правільныя.

Для паспяховага выканання заданняў тэсту В важна патрэніравацца ў запаўненні бланка друкаванымі літарамі. Майце на ўвазе, што адказ не залічваецца як правільны, калі ў напісанні слоў дапушчаны арфаграфічныя памылкі.



Тэкст да заданняў А30 – А32, В3, В5, В7, В8
(1) Бабіна лета прала серабрыстае павуцінне. (2) Было павуціння занадта ж многа. (3) Яно чаплялася за 1)рэдкія кусты на 2)ўзлеску, 3)слалася белым 4)вэлюмам па ржышчы і 5)поплаве. (4) Яно лятала ў паветры, казытліва апускаючыся на твары.

(5) Стаяла сонечнае надвор’е. (6) З раніцы халаднаватае паветра застывала ў маўклівай нерухомасці, быццам баялася атрэсці чырвань і жаўцізну дрэў. (7) Ды так і трывала да самага вечара, да яркага, вясёлага захаду сонца. (8) Толькі пазней, калі пачынала ўжо змяркацца, з лесу як бы неахвотна поўз густы белаваты туман. (9) Ён, атуляючы нізіны і ўпадзіны між узгоркаў, дасягаў часам вёскі, залазіў у агароды і двары.

(10) Зорныя ночы былі золкія, але мароз яшчэ не наведваўся. (11) Толькі на балоце пад самую раніцу шэрхла каляная трава. (12) Здавалася, на яе ападаў белым парашком туман.

(13) Бабіна лета цешыла і сваёй прыгажосцю, і тымі справамі, што ўжо зроблены, і тымі, што яшчэ трэба было зрабіць. (14) Заставалася пераараць зямлю, дзе расла ў гэтым годзе бульба, прыбраць са сцелішча апошні лён (сеялі яго ў гэтым годзе многа), выбраць агародніну. (15) Работы набіралася не так ужо і мала, але была ўпэўненасць, што ўсё можна адужаць да халодных восеньскіх дажджоў, калі сабака і той не хоча вылазіць з будкі.






задання

Змест тэставага задання

Адказ

Арыенцір на выкананне

1

А1

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э

  1. невыч_рпальны

  2. р_зідэнцыя

  3. ш_сціскладовы

  4. с_кратар

5) р_дканаселены

2, 5

Галосныя о, э пішуцца звычайна толькі пад націскам. Не пад націскам на месцы о, э пішацца а: крэпасць – крапасны, горы – гара. У некаторых словах са спалучэннямі ро, ло ненаціскное [о] пераходзіць у [ы]: дровы—дрывотня, глотка – глытаць. Ненаціскное [э] захоўваецца ў запазычаных словах пасля зацвярдзелых, а таксама цвёрдых [д], [т]: жэтон, чэмпіён, тэлефон, дэлегат. У даўно запазычаных словах [э] перайшло ў [а], а ў некаторых словах – у [ы]: характар, сакратар, адрас, брызент, інжынер, канцылярыя, рысора, цырымонія, дрызіна.

У складаных словах у адных выпадках о ў першай аснове захоўваецца, у другіх – пераходзіць у а. Гэта залежыць ад націску. Калі націск падае на першы склад другой асновы, то ў першай аснове о пераходзіць у а: чарнакрылы, даўгавечны. Калі ж у другой частцы складанага слова націск падае не на першы склад, тады ў першай частцы ўзнікае пабочны націск і пад націскам пішацца о: чорнавалосы, доўгачаканы.

У першай частцы складаных слоў э захоўваецца: шэравокі.


2

А2

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару е

  1. мес_ц

  2. з_мельны

  3. г_ктар

  4. в_сяліцца

5) жыцц_дзейнасць

3, 4

На месцы е, ё ў першым складзе перад націскам пішацца я: бягун – бегуны, мёд – мядок, Пятрусь – Петруся. Ненаціскное е захоўваецца ў словах іншамоўнага паходжання: сезон, балет, перон.

Каранёвае я захоўваецца незалежна ад месца націску: пояс, цягнікі, памяць.

У складаных словах злучальная галосная я пішацца тады, калі ў другой частцы націск падае на першы склад: сінявокі, земляроб. Калі ж націск падае не на першы, а на далейшыя склады, то пішацца е: вогнеўстойлівы, зернесушылка.


3

А3

Адзначце прыклады з правільным напісаннем падкрэсленых літар у/ў

  1. папрасіў уладзіць

  2. хлопцы-ўдальцы

  3. абразок “Чырвоныя ружы” ў творчасці Гарэцкага

  4. круты узыход

  5. апавяданне пра Ўсяслава Чарадзея

1, 2, 3

У (складовае) пішацца:

2) у пачатку слова, якое стаіць пасля слова, што заканчваецца на зычны, або пасля знака прыпынку: Угрэла сонца, жней чародкі ідуць паважна, як лябёдкі, у хустках лёгкіх. (К-с);

3) у пачатку ўласных назваў: Уладзімір, Уладзіслаў, за Уралам, ва Уладзівастоку;

Ў(нескладовае) пішацца:

1) пасля галосных у пачатку (калі папярэдняе слова заканчваецца на галосны), у сярэдзіне і на канцы слова: удалы вельмі ўдалы, прыўдалы, пайсці ў грыбы, востраў;



2) пасля галосных у сярэдзіне іншамоўных слоў, калі у не ўтварае самастойнага склада: аўдыенцыя, аўкцыён;

3) пасля злучка ці двукосся, калі папярэдняе слова заканчваецца на галосную: жанчына-ўрач, мастакі-ўмельцы, хлопцы-ўдальцы; аб'яднанне “Вясёлка” ўзнагародзілі грашовай прэміяй.



4

А4

Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць апостраф

  1. п_едэстал

  2. сузор_е

  3. ал_янс

  4. з_яднаць

5) салаў_іны

1, 2, 4

А п о с т р а ф пішацца:

а) пасля прыставак, якія канчаюцца на зычны, перад е, ё, ю, я, перад націскным і: з’езд, пад’ём, аб’яднанне, раз’юшаны, між’ярусны, аб’нець;

б) у сярэдзіне слоў пасля зычных перад тымі самымі галоснымі: бар’ер, сям’я, вераб’і, Аляб’еў, Юр’еў;

в) у складаных словах пасля частак двух-, трох-, чатырох-: двух’ярусны, чатырох’ярусны.

Пасля ў (нескладовага) апостраф не пішацца: салаўі, здароўе.


5

А5

Адзначце правільна напісаныя словы

  1. прыручанныя

  2. каханне

  3. сугучча

  4. (снежнай) беллю

5) сессія

2, 3, 4

Зычныя гукі [з'], [с'], [дз], [ц'], [л'], [н'], [ж], [ч], [ш] у становішчы паміж галоснымі падаўжаюцца. Падоўжанае вымаўленне іх на пісьме абазначаецца падвойным напісаннем адпаведных літар: палоззе, калоссе, жыццё, купалле, паданне, збожжа, ноччу, узвышша. Падоўжаны гук [дз'] перадаецца на пісьме спалучэннем літар ддз: стагоддзе, асяроддзе, бязлюддзе.

Падоўжаных зычных няма ў словах іншамоўнага паходжання: асістэнт, тона, каліграфічны, група, калона, тэлеграма, імунітэт, балада, артылерыя, тэрыторыя; але: ванна, Жанна, Мекка, мецца, манна, бонна, донна, панна.

Не падаўжаецца ў вымаўленні і не перадаецца на пісьме гук [л'] у некаторых уласных імёнах: Ілья, Ільічоўка, Ульяна, Ульянаў.

У суфіксах дзеепрыметнікаў пішацца адна літара н: пасеяны, скошаны.

У творным склоне адзіночнага ліку назоўнікаў зычны ў канцы асновы падаўжаецца, калі ён стаіць пасля галоснага: ноччу, арцеллю.


6

А6

Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару т

  1. прака_чык

  2. паляво_

  3. у валейбольнай се_цы

  4. капус_ны

5) шчас_лівы

1, 3

Аглушэнне звонкіх зычных на канцы слоў і перад глухімі, азванчэнне глухіх перад звонкімі, прыпадабненне шыпячых да свісцячых і свісцячых да шыпячых на пісьме не перадаецца. Для праверкі напісання зычнай трэба падабраць роднаснае слова або змяніць яго так, каб невыразны зычны стаў перад галосным: грыб – грыбы, казка – казаць.

У запазычаных словах напісанне, якое нельга праверыць шляхам словазмянення або супастаўлення з роднаснымі словамі, вызначаецца па слоўніку: вакзал, футбол.

Зычныя д, т, з, с, ж у назоўніках пры абазначэнні роду заняткаў перад суфіксам –чык- захоўваюцца: наладчык, лётчык, падвозчык, падносчык, перабежчык.

У спалучэнні [стн], [стл] зычны [т] не вымаўляецца і на пісьме не перадаецца: посны (пост), капусны (капуста), паслаць (пасцель).



7

А7

Адзначце словы, якія маюць у сваім саставе суфікс (суфіксы)

  1. пекар

  2. пайшоў

  3. дапазна

  4. вясна

5) кандытар

1, 2, 3

Суфікс – частка слова, якая стаіць пасля кораня і служыць для ўтварэння новых слоў ці форм слоў: лёт-чык, галас-іст-ы, заступ-нік, стол-ік, ніж-эй.

У дзеясловах на форму прошлага часу ўказваюць суфіксы –ў, -л-: пісаў, пісала.

У прыслоўях канцавое –а з’яўляецца суфіксам: весела, добра.


8

А8

Адзначце словы, якія трэба пісаць разам

  1. (паў) Масквы

  2. (вагона) будаванне

  3. (помнік) манумент

  4. (метэа) цэнтр

5) (Арэхава) Зуева

2, 4

Пішуцца р а з а м

  1. Назоўнікі, утвораныя з дапамогай злучальных галосных: вадасховішча, земляробства, садавод.

  2. Назоўнікі з першай іншамоўнай часткай аэра-, авія-, аўта-, вела-, мота-, кіна-, фота-, хрома-, хлор-, стэрэа-, метэа-, электра-, гідра-, агра-, зоа-, бія-, грос-, гоф-, мікра-, макра-, неа-: аэраклуб, авіядэсант, аўтабаза, велапрабег, мотапяхота, кінаактрыса, фотавітрына, хромагравюра, стэрэакіно, метэастанцыя, электрамантаж, гідраагрэгат, гофмаршал, мікраклімат, макрарэльеф, неадарвінізм, хлорпікрын.

Пішуцца п р а з злучок

  1. Назоўнікі, якія складаюцца з двух самастойных назоўнікаў, не звязаных злучальнай галоснай, і маюць значэнне аднаго слова: генерал-палкоўнік, інжынер-капітан, прэм’ер-міністр, жар-птушка, хата-чытальня, вагон-рэстаран, баба-яга.

  2. Уласныя назвы з часткай паў-: паў-Мінска, паў-Беларусі (з агульнымі назоўнікамі паў- пішацца разам: паўаркуша, паўяблыка, паўрубля).

Састаўныя імёны і прозвішчы, геаграфічныя назвы: Дунін-Марцінкевіч, Мамін-Сібірак (але: дон Андрэа, дон Педра),Камянец-Падольск.

9

А9

Адзначце словазлучэнні з прыналежнымі прыметнікамі

  1. Ірыніна прапанова

  2. пясчаная глеба

  3. канструктарскае бюро

  4. дзядулева вуда

5) зімні дзень

1, 4

Прыналежныя прыметнікі абазначаюць прымету паводле прыналежнасці прадмета пэўнай асобе ці жывой істоце: Аленчына кніга, братаў сшытак, вавёрчына дупло, лісіная нара.

У прыналежных прыметніках, утвораных ад адушаўлёных назоўнікаў мужчынскага роду пішуцца суфіксы –оў-(-ёў), -аў-(-еў-): Тамашоў, Васілёў, братаў, татулеў. У прыналежных прыметніках, утвораных ад адушаўлёных назоўнікаў жаночага роду пішуцца суфіксы –ін-(-ын-), пры гэтым назіраецца чаргаванне к з ч: гаспадынін, Марынін, матчын, Аленчын.



10

А10

Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок

  1. (лева) бярэжны

  2. (пяці) томны

  3. (цёмна) зялёны

  4. (беларуска) рускі

5) (звыш) адчувальны

3, 4

Разам пішуцца:

– прыметнікі, утвораныя ад словазлучэнняў з падпарадкавальнай сувяззю: даўгагрывы (доўгая грыва), дрэваапрацоўчы (апрацоўваць дрэвы), трохпавярховы (тры паверхі);



Праз злучок пішуцца:

– складаныя прыметнікі, утвораныя з двух і больш прыметнікаў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці: беспрацэнтна-выйгрышны, руска-беларускі, мяса-малочны;



  • прыметнікі, якія абазначаюць якасць з дадатковым адценнем колеру, смаку: прытарна-салодкі, жоўта-зялёны, ярка-чырвоны;

11

А11

Адзначце дзеясловы, якія не маюць формы будучага простага часу

  1. кахаць

  2. станцаваць

  3. узважыць

  4. падлічваць

5) завяршыць

1, 4

Катэгорыя часу выражае адносіны дзеяння да моманту гутаркі. Гэту катэгорыю маюць толькі дзеясловы абвеснага ладу. Адрозніваюць формы цяперашняга, прошлага і будучага часу.

Будучы час выражае дзеянне, якое будзе адбывацца ці адбудзецца пасля моманту гутаркі: Існуюць формы будучага простага (сінтэтычныя) і будучага складанага (аналітычныя) часу. Яны адрозніваюцца паміж сабой утварэннем і значэннем. Формы будучага простага часу ўтвараюцца ад асновы цяперашняга часу дзеясловаў закончанага трывання пры дапамозе тых самых канчаткаў асобы і ліку, што і пры ўтварэнні формаў цяперашняга часу: праверу, праверыш, праверыць; праверым, праверыце, правераць. Форма будучага складанага часу ўтвараецца аналітычна ад дзеясловаў незакончанага трывання і з’яўляецца спалучэннем формы будучага часу дапаможнага дзеяслова быць з інфінітывам: буду аналізаваць, будзеш аналізаваць, будзе аналізаваць; будзем аналізаваць, будзеце аналізаваць, будуць аналізаваць.

12

А12

Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы множнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак -еце

  1. узняцца

  2. ісці

  3. выконваць

  4. грэць

5) занесці

1, 3, 4

Варта помніць, што дзеясловы І спражэння ў 1-ай асобе множнага ліку пад націскам маюць канчаткі –ём (пасля мяккіх зычных) і –ом (пасля цвёрдых і зацвярдзелых). Не пад націскам пішацца –ем, -ам. У 2-ой жа асобе множнага ліку гэтыя дзеясловы пад націскам пішуцца з канчаткам –яце, не пад націскам – з –еце. Канчатак –аце пішацца незалежна ад націску:

1 іду, ідзём сяку, сячом вяжу, вяжам

2 ідзеш, ідзяце сячэш, сечаце вяжаш, вяжаце

3 ідзе, ідуць сячэ, сякуць вяжа, вяжуць



13

А13

Адзначце словазлучэнні, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам

  1. вучыцца (з) моладу

  2. схапіць (на) ляту

  3. дапамагчы (па) бацькоўску

  4. (на) заўтра ўспомніць

  5. бегаць (што) раніцы

1, 4, 5

Разам пішуцца:

– прыслоўі, утвораныя шляхам спалучэння прыназоўніка і прыслоўя: назусім, пазаўчора, замнога. Ад падобных прыслоўяў трэба адрозніваць спалучэнні прыназоўнікаў са словамі, якія ўжываюцца ў значэнні назоўнікаў: скончыць да заўтра, рабіць за дзякуй, працаваць да цямна;

– прыслоўі, утвораныя ў выніку спалучэння прыназоўніка з рознымі склонавымі формамі назоўніка. Тут можна вылучыць: а) прыслоўі, што маюць у сваім складзе назоўнікі, якія зараз не ўжываюцца ў літаратурнай мове: дашчэнту, знячэўку, навобмацак, паасобку, спакон, употай; б) прыслоўі, у якіх паміж прыназоўнікам (прыстаўкай) і назоўнікам нельга ўставіць без змены сэнсу азначэнне або да назоўніка не можа быць пастаўлена склонавае пытанне: апоўначы, замужам, наадрэз, насмерць (але: не на жыццё, а на смерць), навек, уброд, уголас, уранкі;

– прыслоўі, у склад якіх уваходзяць словы што і сама: штогод, штодзень, таксама, гэтаксама.



Асобна пішуцца:

– спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам, калі паміж імі можна ўставіць азначэнне: на відавоку (на самым відавоку), у момант (у адзін момант);

– спалучэнні назоўніка з прыназоўнікам, калі назоўнік можа ўжывацца ў розных склонавых формах: у меру, па меры, праз меру;

– спалучэнні назоўніка з прыназоўнікамі без, да, на, з: без толку, без канца (але: бясконца), да ўпаду, да смерці, на дзіва, на жаль, з гарачкі, з наскоку;



Праз злучок пішуцца:

– прыслоўі з прыстаўкай па-, якія заканчваюцца на –ску(-цку), -і(-ы), -аму(-яму), -ому(-ему), -му: па-геройску, па-брацку, па-латыні, па-чалавечы, па-ранейшаму, па-веснавому, па-твойму



14

А14

Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы з не (ня) напісаны правільна

  1. нявыкананае мною заданне

  2. гісторыя не выдумана

  3. не кранаючыся з месца

  4. нярэдка ўспамінаць

5) некрывіць душой

2, 3, 4

Не(ня) пішацца разам:

– з поўнымі дзеепрыметнікамі, пры якіх няма паясняльных слоў: незасеянае поле, незаўважаны чалавек;

-- з назоўнікамі, прыметнікамі, прыслоўямі, калі іх можна замяніць сінонімамі без часціцы не: няволя – палон, нямала (клопату) – шмат.

Не(ня) пішацца асобна:

– з дзеясловамі і дзеепрыслоўямі: не пісаў, не падумаўшы, не гледзячы (параўн.: нягледзячы на);

– з кароткімі дзеепрыметнікамі: кніга не прачытана, правілы не засвоены. З поўнымі дзеепрыметнікамі не пішацца асобна ў тых выпадках, калі пры іх ёсць паясняльныя словы або ёсць ці падразумеваецца супрацьпастаўленне: яшчэ не памытая падлога; не праверанае, а толькі прагледжанае сачыненне; не заўважаны нікім хлопчык;


15

А15

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў ужываецца не

  1. Колькі б ты __ вяртаўся на благаслаўлёную радзіму свайго маленства, яго ўсё роўна не вернеш.

  2. Аб чым толькі __ гаварылі мы з Ядзяй у тую ноч!

  3. __ хто іншы, як маці, першая расказала мне пра Максіма Багдановіча.

  4. На мэблі __ пылінкі.

  5. Нельга было __ радавацца грыбному багаццю.

2, 3, 5

Часціца не – адмоўная. Аднак яна можа набываць сцвярджальнан значэнне, калі ўжываецца ў незалежных пытальна-клічных сказах (Хто ж не любіць нашу зямлю!) або калі не ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка (не мог не здзіўляцца).

Часціца ні – узмацняльная. Для ўзмацнення адмаўлення яна ўжываецца ў адмоўных сказах з аднароднымі членамі, дзе выконвае ролю злучніка пры пералічэнні. Адмоўнае значэнне яна мае таксама ў безасабовых сказах пры дапаўненні ў форме роднага склону: Ні хмурынкі на небе! А сцвярджальнае значэнне з адценнем узмацнення набывае ў спалучэнні са злучальнымі словамі дзе ні, хто ні, што ні і інш. (у такіх спалучэннях можа быць і часціца бы, б).



Неабходна адрозніваць спалучэнні слоў не хто іншы, як; не што іншае, як ад ніхто іншы не, нішто іншае не. Першыя спалучэнні ўжываюцца ў сказах, дзе няма другога адмоўя і выконваюць ролю ўзмацняльнай часціцы (менавіта, толькі, іменна), таму членамі сказа не з’яўляюцца: гэта быў не хто іншы, як кіраўнік групы. Спалучэнні ніхто іншы не, нішто іншае не ўжываюцца ў адмоўных сказах, дзе займеннікі ніхто, нішто выконваюць ролю дзейніка або дапаўнення, іншы (іншае) – азначэння, не ўжываецца пры выказніку: ніхто іншы яго не падтрымае.

16

А16

Знайдзіце і адзначце прыслоўныя словазлучэнні

  1. побач будынка

  2. заадно з братам

  3. вельмі арыгінальна

  4. павольна ўстаць

5) размясціцца побач

2, 3

Словазлучэнне – гэта сэнсава-граматычнае адзінства двух або некалькіх самастойных слоў, звязаных падпарадкавальнай сувяззю дапасавання, прымыкання або кіравання. Паводле прыналежнасці галоўнага слова да пэўнай часціны мовы словазлучэнні падзяляюцца на назоўнікавыя (прыгожы горад), прыметнікавыя (мокры ад расы), лічэбнікавыя (другі ад дарогі), займеннікавыя (хтосьці з вучняў), дзеяслоўныя (прыехаць дамоў), прыслоўныя (вельмі ўдала).

17

А17

Вызначце сінтаксічную ролю падкрэсленых у сказах слоў і ўстанавіце адпаведнасць паміж слупкамі табліцы. Адзначце нумар правільнага адказу

  1. Добрыя радкі твора народ адразу запамінае.

  2. Падарожнікі, убачыўшы разложысты дуб, прынялі рашэнне спыніцца.

  3. Я з роднай вёскай звязаны навек.

Г. Сонца павольна ішло да захаду, але грэла яшчэ моцна.

    1. Дзейнік

    2. Выказнік

    3. Дапаўненне

    4. Азначэнне

    5. Акалічнасць




      1. А1Б4В3Г5 2)А4Б1В3Г5 3)А3Б2В4Г5

4) А3Б4В2Г5 5)А4Б2В3Г5

4

Дзейнік – галоўны член сказа, які выражае прадмет думкі і паясняецца выказнікам. Дзейнік можа быць выражаны: назоўнікам ці займеннікам у назоўным склоне, субстантываванымі часцінамі мовы, колькаснымі лічэбнікамі, інфінітывам, прыслоўем, службовымі часцінамі мовы, спалучэннем слоў.

Выказнік – граматычна залежны ад дзейніка член сказа, які абазначае дзеянне, стан ці прымету прадмета, названага дзейнікам.

Простыя дзеяслоўныя выказнікі могуць выражацца: дзеясловамі абвеснага, умоўнага і загаднага ладу; інфінітывам; усечанай формай дзеяслова (тыпу шусь, бразь і інш.); фразеалагізмам.

Звярніце ўвагу! Просты дзеяслоўны выказнік можа быць ускладненым, калі ён выражаны двума аднолькавымі ці сінанімічнымі дзеясловамі.

Простыя іменныя выказнікі могуць быць выражаны: іменнымі часцінамі мовы (прыметнікамі, назоўнікамі, лічэбнікамі, займеннікамі); дзеепрыметнікамі, прыслоўямі, выклічнікамі, гукапераймальнымі словамі

Састаўныя дзеяслоўныя выказнікі складаюцца з дзеяслова-звязкі і інфінітыва, а састаўныя іменныя – з выказальнага слова, якое выражаецца іменнай часцінай мовы, і дзеяслова-звязкі.

Азначэнне – даданы член сказа, які паказвае на прымету, якасць ці ўласцівасць прадмета і адказвае на пытанні які? чый? Дапасаваныя азначэнні могуць быць выражаны прыметнікамі, займеннікамі, парадкавымі лічэбнікамі, дзеепрыметнікамі і дзеепрыметнымі словазлучэннямі. Недапасаваныя азначэнні могуць выражацца назоўнікамі ва ўскосных склонах (з прыназоўнікамі ці без іх), прыналежнымі займеннікамі яго, яе, іх, прыслоўямі, інфінітывам, словазлучэннямі.

Дапаўненне – даданы член сказа, які абазначае аб’ект і адказвае на пытанні ўскосных склонаў.

Акалічнасць – даданы член сказа, які характарызуе дзеянне, спосаб дзеяння і розныя ўмовы дзеяння.

18

А18

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў абавязкова ставіцца працяжнік

              1. Месяц __ не сонца, не сагрэе.

              2. Навучыцца разбірацца ў сродках паэтычнай мовы __ задача чытача.

              3. Мудрасць __ ёсць розум, памножаны на дабрыню.

              4. Аркестр __ гэта старанна падабранае спалучэнне інструментаў.

              5. На вяршыні ўзгорка лес __ рэдкі, чысты.

2, 4

Працяжнік ставіцца:

– калі дзейнік і выказнік выражыны назоўнікамі ў назоўным склоне;

– калі перад выказнікам стаяць словы гэта, вось, гэта значыць, значыць;

– калі адзін з галоўных членаў выражаны інфінітывам.

Працяжнік не ставіцца:

– калі пры выказніку ўжыты параўнальныя словы як , як быццам, што, нібы;

– калі дзейнік ці выказнік выражаны займеннікам;

– калі перад выказнікам, выражаным назоўнікам у назоўным склоне, ёсць адмоўе не;

– калі выказнік выражаны прыметнікам (вецер халодны);

– перад звязкай быць у форме цяперашняга часу (ёсць).



19

А19

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску

  1. Крынічка наша зімою не спіць__ а, нібы летам, бурліць і звініць.

  2. Рака – маці пшаніцы__ і красак, і птушак, і рыбак.

  3. Каля кветніка пастаю__ і душу агнём кветак сагрэю.

  4. Усхадзілася мяцеліца, расхлістала кажушок, то ўзаўецца__ то пасцелецца, а то адскочыцца на крок.

  5. Дзень добры, калі ласка, дзякуй__ усе гэтыя словы гаварыце кожны дзень.

1, 2, 4

Коска ставіцца, калі аднародныя члены звязаны бяззлучнікавай сувяззю, або калі яны звязаны злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое, хоць. Калі аднародныя члены звязаны злучнікамі, якія паўтараюцца (ні-ні, і-і, то- то і інш.), то коска ставіцца перад другім злучнікам. Аднак коска ставіцца і перад першым злучнікам, калі ён паўтараецца не менш як два разы пры трох і большай колькасці аднародных членаў: Каса, і сякера, і цэп малацьбітны магутную волатаў сілу далі.

Паміж аднароднымі членамі, якія звязаны адзіночнымі спалучальнымі ці размеркавальнымі злучнікамі, коска не ставіцца.

Калі абагульняльнае слова стаіць перад аднароднымі членамі, то пасля яго ставіцца двукроп’е, а калі пасля аднародных членаў – перад ім ставіцца працяжнік.


20

А20

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску (коскі)

  1. Гаворка гаспадыні звінела весела__ як ручаёк__ і амаль не парушала маіх думак.

  2. У народнай медыцыне кавун прымяняецца __ як дыетычны сродак.

  3. Байкальская вада празрыстая і халодная__ як жнівеньская раса.

  4. Браты раслі__ як на дражджах: адзін у адзін, рослыя, плячыстыя.

  5. Люблю гэты край, дзе азёры__ як слёзы.

1, 3

Параўнальныя звароты, якія ўключаюцца ў сказ пры дапамозе злучнікаў, заўсёды выдзяляюцца коскамі. Коска не ставіцца перад злучнікамі ў канструкцыях, якія ўваходзяць у склад выказніка (Ноч як казка), у фразеалагізмах (Дождж ліў як з вядра).

Калі злучнік як мае значэнне ‘ў якасці’, то зварот з ім коскамі не выдзяляецца: Зіну ў навакольных вёсках ведалі як выдатную краўчыху.



21

А21

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць знакі прыпынку

  1. Светлыя хмаркі__ дзеткі прастору__ ціха па небе плывуць.

  2. Вытаптаная да чарнаты__ прастуе між двух загонаў бульбы сцежка.

  3. У бездань кіньце, людзі, зло, каб там__ не бачачы ні свету, ні сонца__ навекі згінула яно.

  4. Пад__ акуратна падстрыжанай__ ліпай стаяла лавачка, дзе я любіў сядзець гадзі́намі.

  5. Нехта дарогаю бег да нас__ як жару ўхапіўшы.

1, 2, 3

Заўсёды адасабляюцца акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўнымі словазлучэннямі або дзеепрыслоўем (ці некалькімі) са значэннем дадатковага дзеяння ці стану.

Не адасабляюцца акалічнасці, выражаныя дзеепрыслоўямі і дзеепрыслоўнымі зваротамі, калі: 1) прымыкаюць да выказніка і па сваёй ролі набліжаюцца да прыслоўя (Ён ішоў не спяшаючыся); 2) узніклі на аснове фразеалагізмаў (Не прывык сядзець склаўшы рукі); 3)стаяць пасля акалічнасці, выражанай прыслоўем, і звязваюцца з ёй злучнікам і (Імкліва і булькаючы выбягала з крынічкі вада).

Адасабляюцца азначэнні, калі яны адносяцца да асабовага займенніка; стаяць пасля азначаемага слова; аддалены ад паяснёнага назоўніка ці займенніка. Перад назоўнікам азначэнні адасабляюцца толькі тады, калі яны маюць дадатковае акалічнаснае значэнне (прычыны, умовы, уступкі, часу): Сарамлівы ад прыроды, Пятро заўсёды адчуваў сябе няёмка.

Адасабляюцца развітыя прыдаткі, калі адносяцца да агульнага назоўніка і стаяць пасля яго: Малы хлапчук, унучак дзедаў, сядзеў на возе.


22

А22

Адзначце сказы, у якіх набраныя курсівам словы трэба выдзеліць коскамі

  1. Выйдзі сын мой адвячоркам у жытное поле і паслухай пошум спелых каласоў.

  2. Груша ў полі трэба ж было ёй там вырасці стаяла адна-адзінюткая.

  3. На беразе возера добра відаць сляды лебедзяў і гусей.

  4. Нашы крокі і галасы відаць усё ж напалохалі хітрую сароку.

  5. Сядзе бывала бабуля з кудзеляю і пачне расказваць казку.

1, 4, 5

Зваротак – гэта слова ці спалучэнне слоў, што называе асобу або прадмет, да якіх звяртаюцца з заклікам, просьбай і г. д. Зваротак у сказе заўсёды выдзяляецца коскамі. У пачатку сказа, калі ён вымаўляецца з большай інтанацыяй, ставіцца клічнік.

Устаўныя канструкцыі ўдакладняюць, дапаўняюць, тлумачаць сэнс усяго сказа ці асобных яго членаў, паказваюць на абставіны, якія абумоўліваюць або суправаджаюць асноўнае паведамленне, служаць мімаходнай заўвагай ці своеасаблівай рэмаркай да асноўнага паведамлення: У адным сяле (не важна – дзе) хадзіў Баран у чарадзе. Устаўныя канструкцыі выдзяляюцца дужкамі або працяжнікамі.

Пабочныя словы і словазлучэнні служаць для выражэння адносін гаворачай асобы да выказвання. На пісьме яны выдзяляюцца коскамі.

Звярніце ўвагу! Некаторыя словы і словазлучэнні могуць выступаць як у ролі членаў сказа, так і ў ролі пабочных утварэнняў. Гэта словы відаць, сапраўды, мусіць і інш. Трэба памятаць, што без пабочнага слова структура сказа захоўваецца, а без члена сказа – разбураецца (Ён, відаць, не прыйдзе. Адсюль добра відаць лес). Пабочныя словы членамі сказа не з’яўляюцца і да іх нельга паставіць пытанння.


23

А23

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коску

  1. Яшчэ зіма__ а ў лесе над палянамі вясновых дзён чароўнае святло.

  2. Зноў кружаць над лагчынай матылькі__ і на кветкі падаюць пчолы.

  3. Падарылі нам рабіны самыя каштоўныя рубіны__ ды накапілі яблыні за лета цёплых ранетаў.

  4. Холадна __ і росна.

  5. Вясна пачала пераможны паход__ і толькі ля плота ў садзе вялізны сумёт прытаіўся ў засадзе.

1, 3, 5

Паміж прэдыкатыўнымі часткамі ў складаназлучаным сказе звычайна ставіцца коска. Коска не ставіцца, калі часткі з’яўляюцца назыўнымі або безасабовымі, а таксама пытальнымі (Ціха і ніякага руху. Куды ж ісці і што рабіць?) і калі ў першай частцы ёсць агульны для абедзвюх частак даданы член сказа, злучнік або часціца (Толькі шамаціць чарот над возерам ды крумкаюць жабы).

Калі ў другой частцы паказваецца хуткая змена падзей, супрацьпастаўленне або вынік, то паміж часткамі ставіцца працяжнік (Тыдзень, другі – і яны будуць ў Маскве).



24

А24

Адзначце сказы, у якіх знакі прыпынку пастаўлены правільна

  1. Цікава было назіраць, як вучаць старыя буслы маладых шнур цягнуць.

  2. Трэба нам і загады, і меры, каб між светлых беларускіх рос зноў расцвіў чаравічак венерын, і званочак сіні ў лесе рос.

  3. Мы разумелі, што, калі не паспеем выбраць бульбу сёння, то заўтра нам можа перашкодзіць дождж.

  4. Заўсёды на душы самотна, колка, калі на сметніку ляжаць заўчасна знішчаныя ёлкі, каб толькі звычай паважаць.

  5. Каб мой край квітнеў бясконца, я малюся ранішняму сонцу, што ўстае над роднаю зямлёй.

1, 4, 5

Часткі ў складаназалежным сказе звычайна аддзяляюцца коскамі. Калі злучальнае слова які стаіць у сярэдзіне даданай часткі, то коска ставіцца перад першым членам даданай часткі (Краіна, на палях якой грымеў пажар вайны, расквітнела).

Паміж сузалежнымі аднароднымі часткамі, звязанымі пры дапамозе злучальных злучнікаў, знакі прыпынку ставяцца так, як і пры аднародных членах: пры адзіночных злучніках коска не ставіцца, пры паўторных – ставіцца (Як толькі развіднела і ўзышло сонца, пачалі збірацца вучні).



Пры збегу двух падпарадкавальных злучнікаў (або злучніка і злучальнага слова) коска паміж імі ставіцца, калі пропуск даданай часткі з другім злучнікам не парушае структуры астатняй часткі сказа (Я ведаю, што, калі прылятаюць шпакі, прыходзіць сапраўдная вясна).

25

А25

Адзначце сказы, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць двукроп’е

      1. Пойдзе Галачка танцаваць__ пастой ды паглядзі.

      2. Расце лубін ля дарогі__ ён цвіце агнём блакітным.

      3. Вечар ціхі, зоры ў зборы__ месяц па-над гаем.

      4. Я даўно заўважыў__ у кожнага салаўя ад зары і да зары песня непаўторная.

      5. Мая сямнаццатая вясна аказалася самай шчаслівай__ я паступіла ў кансерваторыю.

4, 5

Двукроп’е ў бяззлучнікавым сказе ставіцца: 1) калі другая частка паясняе, тлумачыць сэнс першай (можна ўставіць а іменна); 2) калі другая частка абазначае прычыну таго, пра што гаворыцца ў першай (можна ўставіць бо, таму што); 3) калі паміж часткамі можна ўставіць словы і ўбачыў, што; і пачуў, што; і адчуў, што; 4) калі другая частка – прамое пытанне.

Працяжнік ставіцца: 1) калі паміж часткамі выражаецца хуткая змена падзей (можна ўставіць і); 2) калі другая частка паказвае вынік, вывад з таго, пра што гаворыцца ў першай (можна ўставіць таму, і таму); 3) калі змест частак супрацьпастаўляецца (можна ўставіць а, але); 4) калі змест другой часткі параўноўваецца са зместам першай (можна ўставіць як, быццам, як быццам); 5) калі паміж часткамі выражаюцца адносіны часу або ўмовы (можна ўставіць калі); 6) калі ў сказе выражаюцца далучальныя адносіны і другая частка пачынаецца словамі то, гэта, так і інш.

Коска ставіцца, калі паміж часткамі выражаюцца адносіны адначасовасці або паслядоўнасці.

26

А26

Адзначце складаныя сказы з рознымі відамі сувязі, у якіх прапушчаны знакі прыпынку паміж іх часткамі

    1. Гэтай ісціне веру даўно і яна для мяне як замова: у людзей ёсць багацце адно – чалавечае, добрае слова.

    2. Дарагія дзеці, я хачу, каб вы ўсё на свеце разумелі, я хачу, каб вы шчаслівымі раслі.

    3. Дзень што ад рання ў полі гаспадарыў, стаміўся ды за лесам знік, і на змену сонцу заспяшаўся маладзік.

    4. Павучок спусціўся на павуцінцы з лазовага куста, што нахіліўся над самай вадой, зазірнуў у вадзяное люстра і хуценька пачаў падымацца: яго, відаць, спалохала глыбіня, а можа, ён застаўся незадаволены сабой.

    5. Хлеб у маім доме – гаспадар, на працы ён мне памочнік, а ў дарозе хлеб мне таварыш.

1, 3

Складаныя сказы, у якіх тры і больш частак аб’ядноўваюцца з дапамогай камбінаванай сувязі, называюцца сказамі з рознымі відамі сувязі. Знакі прыпынку ў такіх сказах ставяцца на агульнай падставе і залежаць ад тыпу сувязі і сэнсавых адносін паміж часткамі.

27

А27

Адзначце схему, якой адпавядае сказ з простай мовай

Бегаючы, шастаючы, не знойдзеш жорава гаворыць бацька гэтая птушка добра чуе і далёка бачыць

  1. “П, – а, – П”.

  2. “П, – а: – П”.

  3. “П. – а. – П”.

  4. “П, – а. – П”.

5) “П”, – а.

4

Калі словы аўтара раздзяляюць простую мову там, дзе не павінна быць ніякага знака прыпынку або павінна стаяць коска, двукроп’е ці працяжнік, то словы аўтара выдзяляюцца з абодвух бакоў коскамі і працяжнікамі; другая частка простай мовы пачынаецца з малой літары: “Мамачка, галубка, -- просіць сын так міла, -- можа б ты на рэчку пагуляць пусціла?”

Звярніце ўвагу яшчэ і на наступныя схемы: 1) А: “П. (? ці !)” 2) “П”, -- а. 3) “П, -- а: -- П.” 4)“П, -- а. – П”. 5) “П! (?) – а. – П”; 6) “П? (!) – а: -- П”.

28

А28

Адзначце правільныя сцверджанні

    1. Адным са спосабаў акрэслівання лексічнага значэння слова з’яўляецца сінанімічны.

    2. У беларускай мове чатыры службовыя часціны мовы.

    3. Агульная непадзельная частка роднасных слоў, якая выражае іх агульнае лексічнае значэнне, называецца коранем.

    4. Дзеяслоў жартаваць у беларускай мове кіруе назоўнікамі або займеннікамі ў форме роднага склону з прыназоўнікам з (са).

    5. Гук [й] – галосны.

1, 3, 4

Мова – гэта своеасаблівая знакавая сістэма. Яе адзінкамі з’яўляюцца знакі – простыя (гук, марфема) і складаныя (слова, словазлучэнне, сказ). Кожны знак мае форму і змест. Чалавечая мова – гэта найперш мова слоў, а словы складаюцца з гукаў, марфем і аб’ядноўваюцца ў словазлучэнні і сказы. Усе гэтыя адзінкі своеасабліва арганізаваны ў сістэму. Кожны тып моўных адзінак утварае свае ўзроўні: фанетычны, марфемны, граматычны, лексічны. Мовазнаўства складаецца з некалькіх раздзелаў, і кожны раздзел мае сваю сістэму паняццяў. (Пытанні да гэтага задання бяруцца самыя розныя амаль з усіх раздзелаў лінгвістыкі).

29

А29

Адзначце назоўнікі, у якіх пры змене формы ліку націск перамяшчаецца на іншы склад

  1. акунь

  2. мора

  3. князь

  4. дроб

5) вецер

1, 3, 5

Націск – гэта больш моцнае і падоўжанае вымаўленне аднаго са складоў у слове. Націск у беларускай мове рухомы, г. зн. пры змене слова ён можа падаць на розныя склады: άдрас – адрасы, нагά – ногі. Рухомасць націску можа служыць сродкам адрознення форм слоў: рýкі – рукі, любіць – любіць. Характэрнай рысай націску з’яўляецца і яго рознамясцовасць, г. зн. у розных словах ён можа падаць на розныя склады. Рознамясцовасць націску дазваляе адрозніваць словы-амографы: стάлы – сталы, άтлас – атлάс.

Кожнае слова мае сталы націск, толькі ў некаторых словах дапускаецца варыянтнасць націску: супраць – супроць, нанава – нанова.



30

А30

Адзначце фанетычную з’яву, характэрную для падкрэсленага ў 2-м сказе слова

  1. спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны свісцячы

  2. спалучэнне двух зычных гукаў вымаўляецца як адзін падоўжаны шыпячы

  3. аглушэнне парнага звонкага зычнага гука

  4. прыпадабненне свісцячага гука да шыпячага

  5. прыпадабненне шыпячага гука да свісцячага

3

Асаблівасці вымаўлення зычных і спалучэнняў зычных.

Звонкія зычныя на канцы слова і перад глухімі вымаўляюцца як глухія: поезд [ пойэст], мёд [м’от], казка [каска], а глухія перад звонкімі – як звонкія (футбол [фудбол]). Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя (езджу [йэжджу], паказчык [пакашчык]), а шыпячыя перад свісцячымі – як свісцячыя (печцы [п’эццы], збіраешся [з’б’ірайэсс’а]).

[дч], [тч] вымаўляюцца як падоўжаны [ч]: выкла[ч]ык, ма[ч]ын;


31

А31

Вызначце, якія з пранумараваных у 3-м сказе слоў мнагазначныя

1, 3

У беларускай мове ёсць нямала слоў, якія маюць толькі адно лексічнае значэнне. Напрыклад, абабак – ‘ядомы грыб з губчастай пад нізам буравата-шэрай шапкай на высокай тонкай ножцы; падбярозавік, бабка’; бязь – ‘баваўняная тканіна палатнянага перапляцення’. Такія словы ў лексікалогіі называюцца адназначнымі. У момант узнікнення слова заўсёды адназначнае. Мнагазначным слова становіцца тады, калі якая-небудзь назва прадмета, з’явы пераносіцца на іншы прадмет, з’яву. Уласцівасць слова выражаць некалькі значэнняў называецца мнагазначнасцю. Напрыклад, слова залаты можа абазначаць: зроблены з золата (залатыя завушніцы), тое, што адносіцца да золата (залатыя прыіскі), тое, што мае колер золата (залатыя лісты клёну), вельмі добры, шчаслівы (залатая пара), дарагі, любімы (залаты мой хлопчык).

32

А32

Адзначце лексіка-граматычныя характарыстыкі, якія адпавядаюць падкрэсленаму ў 12-м сказе назоўніку

    1. канкрэтны

    2. 2-га скланення

    3. абстрактны

    4. у форме роднага склону адзіночнага ліку мае канчатак

    5. у форме меснага склону адзіночнага ліку мае канчатак

1, 2, 5

Канкрэтныя назоўнікі абазначаюць прадметы рэчаіснасці. Якія ўспрымаюцца органамі пачуццяў. Такія назоўнікі, як правіла, маюць форму адзіночнага і множнага ліку, спалучаюцца з колькаснымі і парадкавымі лічэбнікамі: дом, дзяцел. Абстрактныя назоўнікі абазначаюць разнастайныя адцягненыя паняцці, псіхічныя працэсы, пачуцці, стан. Яны звычайна ўжываюцца толькі ў форме адзіночнага ліку, не могуць спалучацца з колькаснымі лічэбнікамі. Некаторыя з іх спалучаюцца са словамі няпэўнай колькаснай семантыкі: многа, мала, шмат, трохі, гэтулькі, столькі, некалькі: сон, смутак, весялосць.

Канчаткі назоўнікаў 2 скланення залежаць ад характару асновы, месца націску і ад лексічнага значэння слова.

У родным склоне з канчаткамі –а(-я) ўжываюцца назоўнікі мужчынскага роду, якія абазначаюць:

а) асоб ці жывых істот: сябра, пісьменніка, каня, вала;

б) канкрэтныя прадметы: трактара, стога, алоўка;

в) геаграфічныя назвы: Мінска, акіяна, вулкана;

г) навуковыя тэрміны: канчатка, суфікса, конуса, неалагізма, але: склону, тэксту, роду, ліку, зместу;

д) адзінкі вымярэння: метра, рубля, гектара;

е) назвы органаў і частак цела: носа, зуба, але: твару;

ё) назвы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў: каледжа, ліцэя, прафсаюза;

ж) назвы прамежкаў часу: года, мая, вечара, але: веку, ранку, абеду; з году ў год; год ад году;

з) назвы танцаў, гульняў: танца, футбола, турніра.



З канчаткамі –а(-я) таксама ўжываюцца назоўнікі, якія маюць суфікс –ок-: лужок – лужка, сынок – сынка. У месным склоне ўжываюцца канчаткі:

е – пры цвёрдай аснове і аснове на г, х, якія чаргуюцца з мяккімі з, с: аб сыне, на дубе, на возе;

і – пры мяккай аснове: на полі, у агні, на камені;

ы – пры зацвярдзелай аснове: аб дажджы, у шалашы, на твары.

у – пры зацвярдзелай аснове і аснове на г, к, х у асабовых назоўніках: аб гаспадару, настаўніку; пры аснове на к ва ўсіх назоўніках: на пяску, у друку; пры аснове на г, х, якія не чаргуюцца з з, с: на сцягу, даху. Г, х не чаргуецца з з, с у абстрактных назоўніках (бегу, торгу), некаторых рэчыўных (тварагу, пірагу), назоўніках іншамоўнага паходжання (фартуху, штрыху) і ва ўласных назвах (у Пецярбургу, Ганконгу);

ю – пры мяккай аснове ў асабовых назоўніках: аб вучню, каралю, герою.

33

В1

Да назоўніка палын падбярыце патрэбную граматычную форму прыметніка: пахучы, пахучая. Словазлучэнне запішыце

ПАХУЧЫПАЛЫН

Катэгорыя роду назоўнікаў у беларускай і рускай мовах не заўсёды супадае. У беларускай мове ёсць назоўнікі, тоесныя па значэнні з аднакаранёвымі назоўнікамі ў рускай мове, але розныя паводле родавай прыналежнасці. Так, словы сабака, фальш, летапіс, жывапіс, накіп, рукапіс, поступ, дроб, насып, цень, пыл, боль, шынель, мазоль, палын, надпіс у беларускай мове мужчынскага роду, у рускай – жаночага; назоўнікі табака, жырафа, камода, пара, ухаба, цыкорыя, пратока ў беларускай мове жаночага роду, у рускай табак, жираф, комод, пар, ухаб, цикорий, проток – мужчынскага роду.

34

В2

Запішыце лічэбнік пяцьсот у форме творнага склону

ПЯЦЦЮСТАМІ

У лічэбніках пяцьдзесят – восемдзесят, дзвесце – дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі:

Н. пяцьдзесят дзвесце

Р. пяцідзесяці двухсот

Д. пяцідзесяці двумстам

В. пяцьдзесят дзвесце

Т. пяццюдзесяццю двумастамі

М. (аб) пяцідзесяці двухстах

35

В3

Знайдзіце ў 3-м сказе слова, утворанае прыставачна-суфіксальным спосабам. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе
  1   2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка