“Беларуская мова (прафесійная лексіка)” Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова




Дата канвертавання14.03.2016
Памер116.84 Kb.
Дысцыпліна “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
Метадычныя ўказанні па падрыхтоўцы да заліку па дысцыпліне “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
Спіс асноўнай літаратуры


  1. Абабурка, М. Культура беларускай мовы / М. Абабурка. – Мн., 1984. – 121 с.

  2. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія / Л.А. Антанюк. – Мн., 1987.

 – 123 с.

  1. Анічэнка, У.Р. Асновы культуры маўлення і стылістыкі / У.Р.  Анічэнка. – Мн., 1992. – 112 с.

  2. Грыгор’ева, Л. М. Беларуская мова: У 2-х ч. / Л.М. Грыгор’ева. – Мн., 1998. – 121 с.

  3. Бурак, Л. У. Сучасная беларуская мова / Л.У. Бурак. – Мн., 1974. – 98 с.

  4. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. – Мн., 1992. – 85 с.

  5. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. – Мн., 1994. – 45 с.

  6. Лепешаў,У. Я. Практыкум па беларускай мове / .У.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн., 2001. – 320 с.

  7. Сямешка, Л. У. Курс беларускай мовы / Л. Сямешка, І. Шкраба, З. Бадзевіч. – Мн., 1996. – 654 с.


Спіс дадатковай літаратуры


  1. Лепешаў, І. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі: Практыкум / І.Я. Лепешаў. – Мн., 1989. – 231 с.

  2. Яўневіч, М. С. Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы / М.С. Яўневіч, П.У. Сцяцко. – Мн., 1980. – 345 с.


Наглядныя дапаможнікі
Мульцімедыя ў пакетах Microsoft Office, Windows Media.
Прыкладны пералік пытанняў да заліку


  1. Беларуская нацыянальная мова і яе формы. Моўныя нормы. Функцыі мовы.

  2. Характарыстыка стыляў мовы: афіцыйна-справавы, публіцыстычны, стыль мастацкай літаратуры, навуковы, размоўна-гутарковы.

  3. Аканне і яканне, дзеканне і цеканне – адметныя рысы беларускага вымаўлення і правапісу.

  4. Асноўныя правілы ўжывання вялікай літары.

  5. Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

  6. Слова як адзінка лексічнай сістэмы. Лексічнае значэнне слова.

  7. Мнагазначнасць. Віды пераносных значэнняў слова: метафара, метанімія, сінекдаха.

  8. Амонімы. Поўныя (лексічныя) амонімы. Няпоўныя амонімы (амографы, амафоны, амаформы).

  9. Сучасная беларуская лексіка паводле паходжання. Спрадвечна беларуская лексіка і яе разрады.

  10. Запазычаная лексіка. Асноўныя адзнакі запазычаных слоў.

  11. Сучасная беларуская лексіка паводле сферы ўжывання: дыялектная, спецыяльная, жаргонная.

  12. Навуковыя тэрміны і прафесіяналізмы: асаблівасці выкарыстання.

  13. Лексіка актыўнага і пасіўнага запасу. Архаізмы, гістарызмы, неалагізмы.

  14. Фразеалогія. Адзнакі фразеалагізмаў. Стылёвая класіфікацыя фразеалагізмаў.

  15. Назоўнік. Лексіка-граматычныя разрады назоўніка.

  16. Прыметнік. Лексіка-граматычныя разрады прыметніка: якасныя, адносныя, прыналежныя прыметнікі. Ступені параўнання прыметніка.

  17. Дзеяслоў. Лексіка-граматычныя катэгорыі дзеяслова: лад, час, трыванне, стан, спражэнне, пераходнасць, зваротнасць.

  18. Дзеепрыметнік. Спосабы ўтварэння і ўжывання дзеепрыметнікаў.

  19. Асноўныя сродкі перакладу дзеепрыметнікаў.

  20. Дзеепрыслоўе. Спосабы ўтварэння і ўжывання.

  21. Лічэбнік. Асноўныя лексіка-граматычныя разрады лічэбніка. Класіфікацыя лічэбнікаў паводле структуры.

  22. Займеннік. Асноўныя лексіка-граматычныя разрады займенніка.

  23. Прыслоўе. Правапіс прыслоўяў.

  24. Словазлучэнне. Класіфікацыя словазлучэнняў. Віды сінтаксічнай сувязі ў словазлучэннях.

  25. Сказ як асноўная сінтаксічная адзінка. Тыпы сказаў па структуры.

  26. Знакі прыпынку ў розных структурных тыпах сказаў.

  27. Характарыстыка сказаў па мэце выказвання.

  28. Віды аднасастаўных сказаў.


Патрабаванні да адказу студэнта
Студэнт павінен адказаць на адно вуснае пытанне з прапанаваных у пераліку пытанняў, а таксама зрабіць практычнае заданне, якое ўяўляе сабой тэкст па тэматыцы абранай спецыяльнасці. Тэкст трэба перакласці на беларускую мову.

Такім чынам, студэнт павінен ведаць:

  • важнейшыя моўныя законы і іх адлюстраванне ў сучаснай мове;

  • сродкі мастацкай выразнасці;

  • найбольш значныя заканамернасці славянскага моўнага працэсу;

умець:

  • прытрымлівацца нормаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

  • адбіраць, аналізаваць і сістэматызаваць моўны матэрыял;

  • выяўляць і аналізаваць сродкі мастацкай выразнасці, выкарыстаныя аўтарам літаратурнага твора;

  • апэрыраваць асноўнымі моўнымі паняццямі на практыцы.


План адказу
Пытанне: Аканне і яканне, дзеканне і цеканне – адметныя рысы беларускага вымаўлення і правапісу.
Адказ:

Перадача акання на пісьме
1. Галосныя гукі [о], [э] ў ненаціскным становішчы чаргуюцца з [а]: дом –– дамы, мова –– маўленне, цэгла –– цагляны, шэпт –– шаптаць.

2. Незалежна ад паходжання слова гук [о] ў ненаціскных складах вымаўляецца як [а], што перадаецца на пісьме: гара, вада, баранаванне, колас, холад, балота, Бандарэнка, Коханава, Кунцава, Гамер, Сакрат, арганізацыя, педагагічны, электарат, харэаграфія, заалогія.

Не падпарадкоўваюцца аканню словы са спалучэннямі ро, ло, якія чаргуюцца з ры, лы: кроў –– крыві –– крывавы, дровы –– дрывотня,  крошка –– крышыць, бровы –– брыво, гром –– грымоты –– грымець, брод –– брысці, глотка –– глытаць, блохі –– блыха.

3. У словах славянскага паходжання і запазычаных словах, цалкам адаптаваных у беларускай мове, галосны [э] ва ўсіх ненаціскных складах чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: стрэхі –– страха, шэры  –– шарэць, чэргі –– чарга, крэмль –– крамлёўскі, жэмчуг ––жамчужына, арэнда –– арандаваць, майстэрня –– майстар.

Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання –– пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [а] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарапавец, Жамчужнікаў, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, Чалюскін, літара, транслітарацыя.

4. Перадача на пісьме [э] ў іншых запазычаных словах у ненаціскных складах асновы вызначаецца наступнымі правіламі:

у пачатку слова [э] перадаецца на пісьме літарай э ў адпаведнасці з  беларускім літаратурным вымаўленнем: эканомія, экзамен, экватар, этажэрка, элемент. Літара э пішацца пасля прыставак і ў другой частцы складанага слова: праэкзаменаваць, трохэлементны, квінтэсэнцыя;

пасля шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц] пішацца э: жэтон, Жэнева, Жэрар, жэлацін, чэкмень, рэспубліка, рэформа, Рэмарк, рэклама, рэактар, рэвізія, агрэгат, рэжым, рэкорд, рэестр, рэвалюцыя, дэталь, гардэроб, Дэтройт, Дэфо, дэлегат, дэманстрацыя, ордэн, тэорыя, тэатр, тэлеграф, тэлефон, ветэран, катэт, тэрмометр, тэарэма, цэнтралізм, цэвіта.

5. У запазычаных словах напісанне э і а пасля зычных, акрамя шыпячых, [р], [д], [т] і цвёрдага [ц], вызначаецца па слоўніку: панэль; але: шынель.

6. Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах перадаюцца як -аль, -ар: шніцаль, шпаталь, міталь, форталь, карцар, грэйдар, лідар, камп’ютар, пэйджар, рэйсфедар, эспандар, тэндар, ордар, менеджар, фарватар, альма-матар, кратар, прэсвітар.

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр.
Перадача якання на пісьме
1. Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі –– зямля, зелень –– зялёны, сем’і –– сям’я, сёлы –– сяло, сёстры –– сястра, вёслы –– вясло, вёска –– вясковы,
елка –– яліна, ездзіць –– язда, ёмкі –– ямчэй, ёрш –– ярша, лён –– лянок, мёд –– мядок, дзень –– дзянёк, лес –– лясны, снег –– снягі, вецер –– вятры, сцены –– сцяна, дзевяць –– дзявяты, дзесяць –– дзясяты, сем –– сямнаццаць, восем –– васямнаццаць, цецерукоў –– цецярук, перанесці –– перанясу.

У іншых ненаціскных складах е захоўваецца: селянін, зеляніна, вестуны, леснікі, векавечны, верацяно, нерухомы, безупынны, возера, весела, восем, заедзь, высветліць, выехаць, восень, цемень, дзевятнаццаты, дзесятковы.

2. Літара я пішацца ў першым складзе перад націскам у імёнах, прозвішчах і геаграфічных назвах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў: Бялынічы, Лемяшэвічы, Аляксандр, Сяргей, Бялінскі, Няхода, дзяжурства, каляндар, яфрэйтар, сяржант, Яршоў, Яфім.

3. Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, кераміка, кефір, Херсон.

4. Часціца не і прыназоўнік без заўсёды пішуцца з літарай е: не быў, не браў, не ідзе, не спыніць, без меры, без жартаў, без прычыны, не без вынікаў, не без работы.

Пры напісанні разам не і без становяцца прыстаўкамі і падпарад­коўваюцца агульным правілам напісання галосных літар е, я: няхай, нястомна, няштатны, бязмежны, бязлюдны, бясконца; але: непісьменны, безупынны, безапеляцыйны, бескарысны, беспаваротны.

5. Літара я пішацца ў некаторых каранях слоў нязменна: віцязь, сувязь, заяц, яравы, вязаць, завязь, повязь, мяккаваты, цягавіты, цяжкаваты, святкаваць, месяц, пояс, памяць, дзевяць, дзесяць, тысяча, Бесядзь, Прыпяць; япрук –– япрука, япруковы; ядловец –– ядлаўцовы.

6. Літара я пішацца ў паслянаціскных складах у некаторых суфіксах назоўнікаў (роўнядзь, боязь, дробязь) і дзеясловаў (лаяць, веяць, сеяць, кашляць, баяць, муляць), а таксама ў аддзеяслоўных назоўніках (лаянка, веялка, сеялка).


Пытанне: Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах.

Адказ:

Спалучэнні галосных у запазычаных словах
1. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады яны на пісьме абазначаюцца:

паміж зычнымі –– літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, біёграф, дамініён, Ліён, аксіёма, бібліёграф, Галакціён, Гесіёд, патрыёт, рацыён, радыёла, стадыён, бастыён; біялогія, бібліятэка, геліятроп, піянер, ажыятаж, перыядычны, патрыятызм, акцыянерны, нацыянальны, рацыяналізатар;

у пачатку слова –– літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонны, Іосіф; Іанічнае мора, іанійцы, іанізацыя, Іакагама, Іаркшыр, Іашкар-Ала, Іаан.

2. Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

пасля галосных –– праз ё пад націскам і я не пад націскам: раён, раённы, маёр, Маёраў, Лаёла; маянэз, маяран, маярат, раяніраванне;

у пачатку слова –– праз ё: ёг, ёгурт, ёд, ёдзісты, ёт (гук), ёта (літара), ётацыя, ёдаформ, ёднаваты, ётаваны.

3. Спалучэнне іе абазначаецца на пісьме літарамі іе (ые): гігіена, кліент, аўдыенцыя, арыентацыя, абітурыент, кліентура, іерархія, іена, іерогліф, Іерусалім, іерыхонскі.

4. Спалучэнне йе заўсёды вымаўляецца як адзін склад і на пісьме ў   пачатку слова і пасля галосных перадаецца праз е: езуіт, праект, канвеер, траекторыя, Феербах, Маерава, фае.

5. Спалучэнне іа абазначаецца на пісьме літарамі ія (ыя) незалежна ад месца націску: авіяцыя, ліяна, геніяльны, Іліяда, энтузіязм, фартэпіяна, піяніст, сацыялізм, сацыяльны, варыянт, матэрыял, матэрыялізм, дыяметр, дыяпазон, дыяфрагма.

6. Спалучэнне йа на пісьме перадаецца:

пасля галосных і ў пачатку слова — праз я: раяль, пляяда, сакваяж, лаяльны, Савоя, Малая, Мая, ярус, яхта, ярд, яхант, ятаган;

пасля зычных л, с, ц (мяккага), дз і непрыставачных н і з –– праз ья, пасля астатніх зычных –– праз ’я: мільярд, мільярдны, кальян, мадзьяр, альянс, мільярдэр, саф’ян.


Практычныя заданні

1 варыянт

Заданне. Зрабіць пераклад тэксту на беларускую мову

Принцип «разделяй и властвуй» при разработке программ рекомендует разделять их на небольшие программные модули, называемые функциями. Такой подход позволяет существенно упростить и ускорить разработку программ. Но в нём есть один существенный минус: все функции физически располагаются в одном файле. Данный недостаток не позволяет в полной мере реализовать два современных подхода в разработке сложных программных комплексов.



Пераклад:

Прынцып «падзяляй і пануй» пры распрацоўцы праграм рэкамендуе падзяляць іх на невялікія праграмныя модулі, што завуцца функцыямі. Такі падыход дазвалае істотна спрасціць і паскорыць распрацоўку праграм. Аднак у ім ёсць адзін істотны мінус: усе функцыі фізічна размяшчаюцца ў адным файле. Дадзены недахоп не дазваляе ў поўнай ступені рэалізаваць два сучасныя падыходы ў распрацоўцы складаных праграмных комплексаў.



2 варыянт

Заданне. Зрабіць пераклад тэксту на беларускую мову
Реализация модуля содержит описания типов данных, глобальных переменных, функций, макросов и подключения заголовков других модулей, являющихся внутренними объявлениями данного модуля. Внутреннее объявление определяет видимость данного объекта только внутри модуля (в других модулях данные объекты не видны, и, следовательно, использоваться не могут). Также в реализации модуля описываются глобальные переменные, описанные в виде ссылок в заголовке модуля, и заголовки, и тела функций, прототипы которых объявлены в заголовке модуля.

Пераклад:

Рэалізацыя модуля утрымлівае апісанні тыпаў дадзеных, глабальных зменных, функцый, макрасаў і падключэнні загалоўкаў іншых модуляў, што з’яўляюцца унутранымі аб’явамі дадзенага модуля. Унутранае абвяшчэнне вызначае бачнасць дадзенага аб’екта толькі ўнутры модуля (у іншых модулях дадзеныя аб’екты не бачныя, і, адпаведна, выкарыстоўвацца не могуць). Таксама ў рэалізацыі модуля апісваюцца глабальныя зменныя, апісаныя ў выглядзе спасылак у загалоўку модуля, і загалоўкі, і целы функцый, прататыпы якіх аб’яўленыя ў загалоўку модуля.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка