Зацвярджаю
Пратакол пасяджэння кафедры
ад "11" _мая_ 2012 г. № _9_
Заг. кафедры агульнага і прыкладнога мовазнаўства
_____________ Д.С. Томчык
Практычныя (семінарскія) заняткі ў летнюю сесію па дысцыпліне
"Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
для студэнтаў 3 курса груп АГРО завочнай скарочанай формы навучання інжынернага факультэта
па спецыяльнасці 1-74 02 01 Аграномія
Практычныя заняткі №1.
Тэма: Мова і соцыум. Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.
Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:
(у дужках [] пазначана літаратура)
-
Паняцце мовы. Гіпотэзы паходжання мовы. Паняцце соцыуму. Функцыі мовы ў грамадстве. [1], [3], [4].
-
Беларуская мова – нацыянальная мова беларускага народа. Формы беларускай нацыянальнай мовы. [1], [2], [3], [4].
-
Месца беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў. [1], [2], [3], [4]
-
Канцэпцыі паходжання і гістарычныя карані беларускай мовы. Этапы развіцця беларускай мовы. [5], [1], [3]
-
“Закон аб мовах у БССР” (1990 г.). [4]
Пералік тэм для паведамленняў:
-
Роля Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча ў развіцці беларускай мовы.
-
Роля Яна Чачота ў развіцці беларускай мовы.
-
Роля Францішка Багушэвіча ў развіцці беларускай мовы.
-
“Беларуская граматыка для школ” Браніслава Тарашкевіча.
-
Арфаграфічная рэформа 1933 года і яе значэнне для развіцця беларускай мовы.
-
“Закон аб мовах у БССР”.
Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:
мова, маўленне, сістэма, дыялектная мова, літаратурная мова, норма, кадыфікацыя, перыядызацыя, праславянская мова, агульнаўсходнеславянская мова, старабеларуская мова, сучасная беларуская літаратурная мова, мёртвая мова.
Перамаляваць і дапоўніць схему:
Славянская група моў
 
Усходнеславянская падгрупа моў
Паўднёваславянская падгрупа моў
Заходнеславянская падгрупа моў
Спіс літаратуры:
-
Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.
-
Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта-
нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.
-
Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.
-
Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.
-
Шакун, Л.М. Карані нашай мовы / Л.М. Шакун // Роднае слова. – 1996. – №9. – С.108-119.
Практычныя заняткі №2.
Тэма: Асаблівасці навуковага стылю мовы. Навуковы тэкст: структура і моўнаe афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры.
Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:
(у дужках [] пазначана літаратура)
-
Функцыянальныя стылі беларускай мовы (гл. дадатак 1). [1], [2], [3], [5], [6], [7], [8]
-
Навуковы стыль і яго функцыянальна-камунікатыўныя характарыстыкі (аб'ектыўнасць, лагічнасць, яснасць, дакладнасць, доказнасць). [1], [2], [3], [5], [6], [7], [8]
-
Сістэма моўных сродкаў навуковага стылю (агульнанавуковая, тэрміналагічная лексіка; сродкі лагічнай сувязі). [1], [2], [5], [7], [8]
-
Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту: а) з пункту гледжання характару зместу (тэма, падтэма); б) з пункту гледжання спосабаў выкладання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ). [7]
-
Асаблівасці сінтаксісу навуковага стылю. Сродкі лагічнай сувязі паміж сказамі, абзацамі, складанымі сінтаксічнымі цэлымі. [1], [2], [5], [7], [8]
-
Прынцыпы разгортвання інфармацыі ў навуковым тэксце. Структурна-семантычныя прынцыпы кампрэсіі інфармацыі. [7]
-
Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата. [7]
-
Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый. Бібліяграфія і тэкст анатацыі. Лексіка-граматычныя клішэ для анатавання. [7]
-
Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Афармленне цытат. [7], [9]
Пералік тэм для паведамленняў:
-
Афармленне цытат у беларускай мове.
-
Сістэма стыляў беларускай мовы.
Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:
Стыль, навуковы стыль, аб’ектыўнасць, лагічнасць, дакладнасць, доказнасць, лексіка,тэрмін, тэма, апісанне, апавяданне, разважанне, доказ, сінтаксіс, інфармацыя, рэферат, анатацыя, навуковы арткул, манаграфія, дысертацыя.
Спіс літаратуры:
-
Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.
-
Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта-
нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.
-
Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мн., 1992.
-
Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.
-
Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.
-
Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. — Мн., 1992.
-
Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.
-
Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002.
-
Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005.
На заняткі павінна быць прынесена любая навуковая літаратура па Вашай спецыяльнасці на беларускай мове (манаграфія, артыкул і г.д.) для практычнай работы.
Дадатак 1 да ПЗ па тэме “Асаблівасці навуковага стылю мовы. Навуковы тэкст: структура і моўнаe афармленне. Сістэма жанраў навуковай літаратуры”
СІСТЭМА ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫХ СТЫЛЯЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Стылі
|
Сфера выка-рыстання
|
Мэты зносін
|
Стылявая рысы
|
Моўныя сродкі
|
Падстылі
|
Размоўны
|
Быт, сямейныя і сяброўскія зносіны
|
Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі і знаёмымі людзьмі
|
Натуральнасць маўлення, эмацыянальнасць, ацэначны характар, адсутнасць строгай лагічнасці
|
Агульнаўжывальныя словы, бытавая лексіка, фразеалагізмы, экспрэсіўна-эмацыянальная лексіка; няпоўныя, пытальныя, пытальна-пабуджальныя сказы
|
Размоўна-бытавы, размоўна-афіцыйны
|
Навуковы
|
Навука і тэхніка, вучэбны працэс
|
Паведаміць агульныя ці прыватныя істотныя прыкметы прадметаў, растлумачыць сутнасць з’явы, яе прычыны і пад.
|
Абстрактнасць, дакладнасць, аб’ектыўнасць, аргументаванасць
|
Агульнаўжывальныя словы і тэрміны; развітыя апавядальныя сказы, злучнікавая і падпарадкавальная сувязь
|
Уласна навуковы, навукова-вучэбны, навукова-папулярны
|
Афіцыйна-справавы
|
Афіцыйныя дакументы, канцылярская, юрыдычная і дыпламатычная сферы
|
Інфармацыйная, пабуджальная, рэгуляцыя афіцыйных зносін
|
Паслядоўнасць і дакладнасць выкладу, аб’ектыўнасць ацэнак, стандартызацыя, адсутнасць эмацыянальнасці
|
Агульнаўжывальныя словы, абстрактная, тэрміналагічная, спецыяльная лексіка, канцылярскія штампы, складаныя сказы
|
Уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі
|
Публіцыстычны
|
Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя ды іншыя грамадскія зносіны
|
Інфармаваць, уздзейнічаць, фарміраваць грамадскую думку
|
Даходлівасць, эмацыянальнасць, ацэначнасць і агульназразумеласць
|
Агульнаўжывальныя словы, ацэначная лексіка, грамадска-палітычная лексіка, метафарычнасць тэрмінаў, загадны лад дзеяслова
|
Газетна-публіцыстычны, Радыё-журналісцкі, прамоўніцкі (агітацыйны)
|
Мастацкі
|
Духоўная сфера жыцця
|
Паведаміць і ўздзейнічаць на думкі і пачуцці чытача, эстэтычныя ўяўленні
|
Эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць, вобразнасць, стылістычная незамкнёнасць, індывідуальнасць аўтара
|
Агульнаўжывальныя словы, разнастайныя вобразна-выяўленчыя сродкі
|
Проза, паэзія, драматургія
|
Практычныя заняткі №3.
Тэма: Асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Паняцце дакумента. Групы афіцыйна-справавой дакументацыі.
Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:
(у дужках [] пазначана літаратура)
-
Афіцыйна-справавы стыль як адзін з функцыянальных стыляў кніжна-пісьмовай мовы. [1], [2], [3], [5], [7], [8], [9]
-
Лексічныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. [1], [2], [3], [5], [7], [8], [9]
-
Тэкст службовага дакумента, віды тэкстаў. Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. [6], [8]
-
Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Лексіка-граматычныя асаблівасці мовы справавых папер і службовых дакументаў. [4], [6], [8]
-
Групы афіцыйна-справавых дакументаў па сваім функцыянальным прызначэнні: асабістыя, распарадчыя, адміністрацыйна-арганізацыйныя, інфармацыйна-даведачныя, справавыя лісты, фінансавыя і ўліковыя дакументы. [4], [6], [8]
-
Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце: канстатацыя, паведамленне, апісанне. Патрабаванні да іх. [4], [6], [8]
-
Суразмернасць частак дакумента. Рубрыкацыя: абзац, нумараванне, загалоўкі, падзагалоўкі. [4], [6], [8]
Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:
афіцыйна-справавы стыль, паслядоўнасць выкладу, дакладнасць, аб’ектыўнасць, стандартызацыя, спецыяльная лексіка, дакумент, службовы дакумент, тэкст, заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска, загад, пастанова, распараджэнне, план, справаздача, кантракт, дамова, даведка, дакладныя і службовыя запіскі, канстатацыя, паведамленне, рубрыкацыя, абзац, лінейны запіс, трафарэт, анкета, табліца, тэкст-аналаг.
Спіс літаратуры:
-
Азарка, В.У. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: вучэб.-метад. дапам. / В.У. Азарка, А.С. Васілеўская, М.М. Круталевіч. — 3-е выд., перапрац. — Мн.: БДПУ, 2007.
-
Антанюк, Л.А. Беларуская мова: прафесiйная лексіка: Курс лекцый / Л.А. Анта-
нюк, Б.А. Плотнiкаў – 3-е выданне. – Мн.: Акадэмiя кiравання пры Прэзiдэнце Рэспублiкi Беларусь, 2005.
-
Асновы культуры маўлення і стылістыкі / Пад рэд. У. В. Анічэнкі. — Мн., 1992.
-
Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.
-
Беларуская мова: Энцыклапедыя. / Пад рэд. А.Я.Міхневіча. — Мн.: БелЭн, 1994.
-
Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. — Мн., 1994.
-
Каўрус, А.А. Стылістыка беларускай мовы / А.А. Каўрус. — Мн., 1992.
-
Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.
-
Цікоцкі, М.Я. Стылістыка тэксту: Вучэб. дапам. для студэнтаў выш. навуч. устаноў філал. профілю / М.Я. Цікоцкі. — Мн.: Бел. навука, 2002.
На заняткі павінна быць прынесена любая справавая дакументацыя на беларускай мове (загад, распараджэнне і г.д.) для практычнай работы.
Практычныя заняткі №4.
Тэма: Справавыя лісты: моўнае афармленне і рэдагаванне.
Спіс пытанняў для папярэдняга прачытання і засваення:
(у дужках [] пазначана літаратура)
-
Справавыя лісты. Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні: лісты, якія патрабуюць адказу, лісты, якія не патрабуюць адказу і інш. [2], [3], [4]
-
Справавая і камерцыйная карэспандэнцыя. [2], [4]
-
Кампазіцыя справавых лістоў: ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне. [2], [4]
-
Моўныя канструкцыі справавых лістоў. [2], [4]
-
Патрабаванні да афармлення справавых лістоў [2], [3], [4].
Ключавыя паняцці, якія павінны быць занатаваны ў канспекты:
ліст, карэспандэнцыя, ліст-просьба, ліст-адказ, ліст-адмова, ліст-запытанне, суправаджальны ліст, ліст-запрашэнне
Спіс літаратуры:
-
Беларуская мова. Прафесійная лексіка : дапам. / аўт.-склад. В.В.Маршэўская, І.В.Піваварчык, А.С.Садоўская. – Гродна : ГрДУ, 2006.
-
Каўрус, А.А. Дакумент па-беларуску / А.А. Каўрус. — Мн., 1994.
-
Лепешаў, І.Я. Практыкум па беларускай мове: вучэб. дапам. / І.Я. Лепешаў, Г.М. Малажай, К.М. Панюціч. – Мн.: Вышэйшая школа, 2005.
-
Маршэўская, В.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка) у сінтаксічным і стылістычным аспектах: Вуч. дапаможнік / В.В. Маршэўская. — Гродна, ГрДУ, 2002.
Складальнік М.А.Санкевіч |