Беларуская літаратура 10 клас Тэма ўрока




Дата канвертавання12.05.2016
Памер74.39 Kb.

Беларуская літаратура 10 клас

Тэма ўрока: Пятрусь Боўка. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. Патрыятычны , вызваленчы пафас твораў паэта

Мэта ўрока: Пазнаёміць вучняў з жыццёвым і творчым шляхам П.Броўкі, зрабіць агляд твораў перыяду Вялікай Айчыннай вайны, у якіх аўтар выяўляе палымяную веру ў перамогу, паказаць на прыкладзе верша “Будзем сеяць, беларусы!”, як пераасэнсоўваецца традыцыйны нацыянальна-паэтычны матыў сяўбы, прааналізавць баладу-рэквіем “Надзя-Надзейка”. Удасканальваць навыкі аналізу мастацка-выяўленчых сродкаў мовы. Выхоўваць патрыятычныя пачуцці вучняў

Абсталяванне: падручнік 10 класа,вершы П. Броўкі, сродкі мультымедыя, камп’ютар
Ход урока

І. Матывацыйна-мэтавы этап.

Настаўнік.Добры дзень, паважаныя дзесяцікласнікі! Я вельмі рада сустрэцца з вамі.І з вялікім задавальнем хачу правесці у вас урок роднай літаратуры. Я спадзяюся, што ў вас сёння добры настрой, бо старажытныя грэкі казалі, што добры настрой – гэта палова перамогі.

Настаўнік.Сенняшні ўрок мне хочацца пачаць урыўкам з верша, які вы вывучалі ў 7 класе

Эпілог

Урок спражэння

Не забываецца той урок,

не зарастаюць прагалы...

«Дзеці,


вы вывучылі урок?

Дзеці,


вы праспрагалі?

Я іду,


ты ідзеш,

а ён не ідзе —

ён мёртвы.

Я пяю,


ты пяеш,

маўчыць кожны чацвёрты.

Мы ідзём,

ідзяце вы,

грунт пад нагамі цвёрды.

Яны не ходзяць —

не жывы

кожны чацвёрты.



Любім мы,

любіце вы.

Колькі дзятвы,

травы,


сінявы! —

Хоць сэрца насцеж разгортвай.

А каб яшчэ ды быў жывы

кожны чацвёрты!



Настаўнік. Вы ўспомнілі верш? Як ён называецца , і хто яго аўтар? Чаму прысвечаны гэты твор?

Адказы вучняў.

Настаўнік. Вялікая Айчынная вайна – адна з трагічных старонак у гісторыі нашай краіны. У час вайны загінуў кожны чацвёрты беларус, былі знішчаны цэлыя вёскі. На гэтай вайне загінуў і мой дзед. У далёкім 41-м годзе ў в.Нязбодзічы партызаны пусцілі пад адхон цягнік. Немцы вырашылі за гэта расквітацца з мірнымі жыхарамі вёскі. Вывелі усіх мужчын сярэдняга ўзросту і рассттралі праз аднаго. Так загінуў мой дзядуля. Ні вы, ні я , на шчасце, не былі сведкамі тых жудасных падзей.

  • А дзе мы можам даведацца пра гэты змрочны час?

Адказы вучняў

Настаўнік.Як звязана наша сённяшняя размова пра вайну з папярэднім урокам?

Адказы вучняў.

Настаўнік. Давайце ўспомнім некаторыя асноўныя моманты:

  • Як беларускія пісьменнікі ўспрынялі гітлераўскую агрэсію? (пісьменнікі, літаратары апраналі вайсковыя шынялі і ішлі на фронт, ваявалі са зброяй ў руках ці працавалі ў армейскіх газетах, многія змагаліся ў партызанах, у падполлі.)

  • Якія белускамоўныя перыядычныя выданні выходзілі ў гэты час? (”Раздавім фашысцкую гадзіну”, “Партызанская дубінка”, “Савецкая Беларусь”, “Беларусь”.)

  • Якія жанры найбольш плённа развіваюцца ў гады вайны? (паэзія,проза, публіцыстыка, сатыра.)

  • Чаму, на вашу думку, у літаратуры пераважала публіцыстыка? (Публіцыстыка адлюстроўвала падзеі вайны, палымяна заклікала да барацьбы з ворагам, была зброяй у барацьбе з акупантамі.)

  • Якую ролю ў час вайны адыгрывала сатыра? (Сатыра была скіравана супраць Гітлера і фашысцкіх захопнікаў, яна выкрывала, высмейвала і адмаўляла тыя ганебныя і пачварныя з’явы, якія асуджаны на знішчэнне.)

  • Якія творы пра вайну вы ведаеце?

Прапаную вам пазнаёміцца яшчэ з адным.

Чытанне вучнем верша “Рана”(слайд-шоу)

Настаўнік. Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

  • Якім пафасам ён прасякнуты?

  • Што можна сказаць пра паэта, які напісаў такі верш?

  • Ці захацелася вам бліжэй пазнаёміцца з аўтарам верша?

Знаёмцеся. Гэта Пятрусь Броўка.

Настаўнік. Тэма сённяшняга ўрока: “Пятрусь Боўка. Кароткія звесткі пра жыццё і творчасць паэта. Патрыятычны , вызваленчы пафас твораў паэта”

Настаўнік. Зыходзячы з тэмы, вызначце задачы ўрока.

Вучні называюць задачы ўрока.

Настаўнік.Каб дасягнуць пастаўленых задач, разгледзім на ўроку наступныя пытанні:

-Якім быў жыццёвы шлях Петруся Броўкі ў даваенны і ваенны час.

- Пра што пісаў паэт у ваенны перыяд?

- Чым адметная паэзія паэзія П. Броўкі ваеннага перыяду?

- Якой жыццёвай трагедыі паэта прысвечана паэма “Голас сэрца”?

Відэа “Асвенцым”



  • Чым быў адметны жыццёвы і творчы шлях паэта ў пасляваенны час.?


ІІ. Інфармацыйна-арыентацыйны этап.

Работа ў групах.

Настаўнік. На сталах у вас ляжаць эмблемы. Выберыце сабе тую, якая больш імпануе вам. (Вучні выбіраюць сабе эмблему)Аб’яднайцеся ў групы, згодна выбраных эмблем. Кожная група будзе працаваць па адным пытанні . яго вы знойдзеце ў рабочым лісце.

1-я гр. Жыццёвы шлях Петруся Броўкі даваеннага і ваеннага часу.
2-я гр.Агляд творчасці паэта ваеннага перыяду.

3-я гр. Патрыятычны, вызваленчы пафас твораў часу вайны.

4-я гр. Якой жыццёвай трагедыі паэта прысвечана паэма “Голас сэрца”? Гісторыя напісання паэмы.

5-я гр.Жыццёвы і творчы шлях паэта ў пасляваенны час


Настаўнік. Вярніцеся ў свае групы,данясіце інфармацыю,набытую ў

зменных групах,запоўніце рабочы ліст.



Вучні вяртаюцца у свае групы,даносяць інфармацыю,набытую ў

зменных групах,запаўняюць рабочы ліст.

Пытанні настаўніка:

- Якім быў жыццёвы шлях Петруся Броўкі ў даваенны і ваенны час.

- Пра што пісаў паэт у ваенны перыяд?

- Чым адметная паэзія паэзія П. Броўкі ваеннага перыяду?

- Якой жыццёвай трагедыі паэта прысвечана паэма “Голас сэрца”?

Відэа “Асвенцым”

- Якім быў жыццёвы і творчы шлях паэта ў пасляваенны час.



ІІІ. Інфармацыйна-аналітычны этап.

Настаўнік. А цяпер прачытаем і прааналізуем некаторыя вершы Петруся Броўкі ваеннага перыяду.

Праект верша “Будзем сеяць, Беларусы”

  • Якія пачуцці выклікаў у вас гэты верш?

  • Якім уяўляецца лірычны герой верша?

  • Чаму ў грозны ваенны час паэт думае аб мірных праблемах?

  • Што дапамагае выявіць аўтарскія адносіны ў вершы?

Выразнае чытанне балады вучнем “Надзя-Надзейка”

Пытанні да верша:

  • Якія пачуцці выклікала ў вас гэтая балада?

  • Якія фальклорныя вобразы знайшлі адлюстраванне ў баладзе? Як яны садейнічаюць раскрыццю ідэйнай задумы аўтара?(слайд пра жалейку)

  • З якой мэтай паэт увёў голас юнака?

Настаўнік.Боль хлопца будзіць у ім пачуцці помсты,з засмучанага і няшчаснага ён ператвараецца ў рашучага, разгневанага і суровага. Знайдзіце радкі ў баладзе і зачытайце.

  • А як загучала жалейка ў канцы твора?

  • Якімі сродкамі мастацкай выразнасці карыстаецца аўтар пры абмалёцы трагічных падзей у баладзе?

Настаўнік. Запоўніце табліцу “Сродкі мастацкай выразнасці ў баладзе П. Броўкі “Надзя-Надзейка”



Мастацкі сродак

Прыклад з тэксту

1.




хмурая восень, роднай хаціны, горкія слёзы,жоўты пясочак,зялёны вяночак, чыстай слязою

2.

Параўнанне




3.

Метафара




4








Настаўнік. Паэзія Пятруся Броўкі перыяду Вялікай Айчыннай вайны – гэта найперш паэзія пачуццяў, эмоцый, глыбокіх роздумаў і перажыванняў, што знайшло адлюстраванне ў выбары слоў.
IV. Рэфлексійна-ацэначны этап.

Настаўнік. Гэты ўрок для мяне быў зваротам да памяці пра вайну і яшчэ раз нагадаў, каб стварыць будучае, трэба помніць мінулае.

  • А чым быў гэты ўрок для вас? Якія думкі, пачуцці, эмоцыі ён выклікаў?

  • Што вам убачылася, адкрылася ў асобе паэта?

  • Якім пафасам прасякнуты вершы П. Броўкі ваеннага перыяду?

Каменціраванне адзнак.

V. Дам. заданне(на выбар)

  1. Міні-сачыненне на адну з тэм: “Мая сям’я ў гады вайны”, “Мінулае вучыць нас, як жыць сёння”

  2. Падрыхтаваць публічнае выступленне на тэму: “Хочаш муру – змагайся за мір”

  3. С.120-122, аналіз вершаў “Будзем сеяць, беларусы!”, “Надзя-Надзейка”







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка