Беларуская літаратура ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (2 семінары) План 1-га семінара




Дата канвертавання20.03.2016
Памер165.29 Kb.


Беларуская літаратура ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Грамадска-палітычная атмасфера першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (вяртанне да мірнай працы, працяг сталінскіх рэпрэсій, арышты і высылка ў Сібір беларускіх пісьменнікаў С. Грахоўскага, А. Звонака, Б. Мікуліча, С. Шушкевіча і інш.).

  2. Літаратура і ідэалогія: пастановы ЦК ВКБ (б) «Аб часопісах «Звязда» і «Ленінград» (1946); «Аб рэпертуары драматычных тэатраў і мерах па яго паляпшэнні» (1946); ЦК КП (б) Б аб рабоце Саюза пісьменнікаў, літаратурна-мастацкіх часопісаў і газеты «Літаратура і мастацтва» (1947).

  3. Сацыялістычны реалізм і яго ўздзеянне на развіццё тагачаснай літаратуры: адбітак тэорыі бесканфліктнасці на творчай практыцы пісьменнікаў.

  4. Паэмны эпас: яго мастацкія вартасці і складанасці развіцця (М. Танк «Люцыян Таполя» (1946); П. Броўка «Хлеб» (1946); Я. Колас «Рыбакова хата» (1947); А. Куляшоў «Новае рэчышча» (1948), «Толькі ўперад» (1950).

  5. Адраджэнне і развіццё шматтэмных і шматжанравых панарамных эпічных палотнаў (М. Лынькоў «Векапомныя дні» (кн. 1, 1948 –1951); І. Мележ «Мінскі напрамак» (1952); І. Шамякін «Глыбокая плынь» (1949); А. Кулакоўскі «Расстаёмся ненадоўга» (1952 –1954); І. Гурскі «У агні» (1952).

Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 42 – 80.

  2. Лекцыі (ВМК).

Беларуская літаратура ў першае пасляваеннае дзесяцігоддзе( 2 семінары)

План 2-га семінара

  1. Схематызм і спрошчанасць паказу жыцця беларускай вёскі ва ўмовах калгаснай сістэмы (М. Паслядовіч «Святло пад Мінскам» (1950); І. Шамякін «У добры час» (1952); Я. Брыль «У Забалоцці днее» (1950), «На Быстранцы» (1955).

  2. Набыткі і страты пасляваеннай драматургіі: п’есы К. Крапівы «З народам» (1948); А. Маўзона «Канстанцін Заслонаў» (1947); К. Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць» (1952).

  3. Узнаўленне падзей і вобразаў гістарычнага мінулага ў драматычнай трылогіі М. Клімковіча «Георгій Скарына» (1946 –1955); п’есе В. Вольскага «Машэка» (1946).

  4. Сцэнічны лёс камедыі К. Крапівы «Пяюць жаваранкі» (1950).

  5. Наватарства ў паказе тагачаснай рэчаіснасці (камедыя А. Макаёнка «Выбачайце, калі ласка» (1953).


Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3.

  2. Лекцыі (ВМК).

Беларуская літаратура другой паловы 1950-х гадоў (2 семінары)

План 1-га семінара

(можна ў выглядзе рэфератаў)

  1. Грамадска-палітычная атмасфера адзначанага перыяду (асуджэнне культу асобы Сталіна, хрушчоўская «адліга», літаратурныя змены).

  2. Аднаўленне гістарычнай панарамы беларускай літаратуры: рэабілітацыя рэпрэсаваных пісьменнікаў (Ц. Гартны, М. Гарэцкі, М. Чарот, Т. Кляшторны, У. Хадыка,М. Зарэцкі і інш.).

  3. Вяртанне да творчай дзейнасці У. Дубоўкі, С. Грахоўскага, А. Звонака, П. Пруднікава, Я. Пушчы, Я. Скрыгана, М. Хведаровіча, С. Шушкевіча і інш.

  4. Істотныя змены ў творчасці паэтаў франтавога пакалення (П. Броўка, П. Панчанка, А. Куляшоў, М. Танк і інш.).

  5. Наватарская манера асвятлення ваенных падзей у творчасці В. Быкава, А. Адамовіча, А. Асіпенкі.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 444 – 467 (некаторыя аўтары).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4, с. 8 – 72.

  3. Лекцыі (ВМК).


Беларуская літаратура другой паловы 1950-х гадоў (2 семінары)

План 2-га семінара

  1. У чым заключаюцца адметнасці звароту да гістарычнай тэматыкі дадзенага перыяду (на прыкладзе кніг У. Караткевіча «Матчына душа» (1958), «Вячэрнія ветразі» (1960), «Мая Іліяда» (1969)?

  2. Разгляд філасофіі гісторыі ў прозе (У. Караткевіч «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні»).

  3. Рамантычная версія мінулага ў творах У. Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1950), «Сівая легенда» (1960).

  4. Маральна-этычная праблематыка п’ес І. Мележа «Пакуль вы маладыя» (1957); А. Дзялендзіка «Выклік багам» (1965), «Грэшная любоў» (1967

  5. У чым праяўляюцца асаблівасці мастацка-псіхалагічнага аналізу твораў І. Мележа, В. Быкава, А. Кулакоўскага, В. Адамчыка?

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 444 – 467 (некаторыя аўтары).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4, с. 8 – 72.

  3. Лекцыі (каб. 201 – бібліятэка).

Беларуская літаратура 1960-х гадоў

План семінара

  1. Шматвектарнасць літаратурнага працэсу ў 1960-я гады: прыход у літаратуру «філалагічнага пісьменніцкага пакалення» (І. Навуменка, І. Чыгрынаў, У. Караткевіч, Р. Барадулін, В. Адамчык, С. Гаўрусёў, І. Пташнікаў, Е. Лось, М. Стральцоў, Я. Сіпакоў, А. Вярцінскі, П. Макаль, Н. Гілевіч, В. Зуёнак і інш.).

  2. Светапогляднае аднаўленне беларускай літаратуры другой паловы 1960-х гадоў (пераасэнсаванне жыцця, выяўленне сацыяльнага крытыцызму, пафас гуманізму і маральна-духоўных каштоўнасцей).

  3. Развіццё інтымнай і пейзажнай лірыкі (П. Броўка, Р. Барадулін, А. Вялюгін і інш.).

  4. Ваенныя матывы ў лірыцы 1960-х гадоў (П. Панчанка, Н. Гілевіч, А. Пысін, С. Гаўрусёў, А. Вярцінскі, Р. Барадулін і інш.).

Рэфераты

  1. Мастацкія набыткі ў жанры аповесці (І. Шамякін, В. Быкаў, А. Кулакоўскі, Я. Брыль, Б. Сачанка, І. Навуменка, А. Асіпенка).

  2. Эстэтычнае абнаўленне беларускай паэзіі: наватарская адметнасць «Новай кнігі» (1964) А. Куляшова і вершаванага зборніка «Акно» (1967) П. Макаля.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 444 – 467 (некаторыя аўтары).

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4, с. 8 – 72.

  3. Лекцыі (ВМК).

Беларуская літаратура першай паловы 1970-х гадоў (паэзія) (3 семінары)
План 1-га семінара

  1. Развіццё літаратуры ў перыяд «застою» (парадыгма «застой», развіццё НТР, развіццё СМІ, ідэалагічная дзейнасць Саюза пісьменнікаў).

  2. Жанрава-стылёвае развіццё прозы (гістарычны раман, раманная хроніка, раман-эсэ). «Лірызацыя» прозы і празаізацыя» паэзіі.

  3. Ананімная сатырычная літаратура: «Сказ пра Лысую гару».

  4. Іранічная літаратура: Р. Семяшкевіч «Бацька ў калаўроце», Н. Гілевіч «Родныя дзеці».

  5. Мастацкія набыткі беларускай паэзіі дадзенага перыяду (ускладненне сувязей з жыццём, маральная праблематыка, праблема экалогіі).

  6. Паэзія В. Зуёнка: «Сяліба» (1973), «Нача» (1975).

  7. Паэзія А. Грачанікава: «Круглая плошча» (1971), «Грыбная пара» (1973), «Начная змена» (1975).

  8. Паэзія А. Вярцінскага: «Выбранае» (1973), «З’яўленне» (1975).

  9. Паэзія Н. Гілевіча: «А дзе ж тая крынічанька?» (1972), «Запаветнае» (1975), «Актавы» (1976).


Асноўная літаратура

Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4.



Беларуская літаратура першай паловы 1970-х гадоў (проза) (3 семінары)
План 2-га семінара


  1. Асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай прозы першай паловы 1970-х гг.

  2. Развіццё гістарычнай літаратуры: асвятленне нацыянальнай гісторыі, гістарычна-фальклорная аснова твораў, асэнсаванне савецкай гісторыі.

  3. Ідэйна-тэматычная накіраванасць рамана В. Іпатавай «Прадслава» (1971).

  4. Ідэйна-тэматычная накіраванасць рамана Б. Сачанкі «Дыярыуш Мацея Белановіча» (1973).

  5. Даследаванне паводзін чалавека на гістарычным матэрыяле: раман І. Шамякіна «Петраград-Брэст» (1971).

Асноўная літаратура

Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4.



Беларуская літаратура першай паловы 1970-х гадоў (проза) (3 семінары)
План 3-га семінара

  1. Асаблівасці развіцця лірычнай прозы дадзенага перыяду.

  2. Спадчына А. Жука: кніга прозы «Асеннія халады» (1972), аповесці «Зоркі над палігонам» (1977), «Халодная птушка» (1978), «Паляванне на апошняга жураўля».

  3. Творчая спадчына А. Кудраўца: кніга прозы «Раданіца» (1971), «Дзень перад святам» (1975), «Зімы і вёсны» (1976).

  4. Чалавек і вайна – магістральная тэма беларускай літаратуры: маральны максімалізм прозы В. Быкава, антываенны пафас прозы І. Пташнікава, І. Навуменкі, Б. Сачанкі, В. Казько і інш.

  5. Дакументальныя кнігі дадзенага перыяду аб вайне: А. Адамовіч, Я. Брыль. У. Калеснік «Я з вогненнай вёскі» (1975); А. Адамовіч, Д. Гранін «Блакадная кніга» (1979).


Асноўная літаратура

Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 122 – 172, Т. 4.


Асаблівасці творчай эвалюцыі М. Танка (3 семінары)

План 1-га семінара

    1. Жыццёвы шлях М. Танка.

    2. Пачатак творчасці: патрыятычная накіраванасць вершаў 1930-х гадоў («Спатканне», «Песня кулікоў», «Павязлі цягнікі», «На пероне», «Да дня» і інш.

    3. Героіка-рамантычны характар паэмы «Нарач» (1937): праблематыка і сістэма вобразаў.

    4. Жанрава-стылёвыя асаблівасці паэмы «Журавінавы цвет» (1937).

    5. Традыцыі былінна-казачнага эпасу ў паэме «Сказ пра Вяля» (1937).

    6. Адлюстраванне тэмы мастака і мастацтва ў паэме «Казка пра музыку» (1938).

    7. Канкрэтна-гістарычныя і фальклорна-легендарныя падыходы ў адлюстраванні постаці Кастуся Каліноўскага ў паэме «Кастусь Каліноўскі» (1938).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 389 – 392.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 312 – 348.

  3. Лекцыі (ВМК).


Асаблівасці творчай эвалюцыі М. Танка (3 семінары)

План 2-га семінара

  1. Паэзія М. Танка перыяду Вялікай Айчыннай вайны (вершы «Не шкадуйце, хлопцы, пораху...», «Вастрыце зброю», «Падымайся, Беларусь», «Мы вернемся!»).

  2. Адметнасць лірыкі М. Танка ваеннага часу (вершы «Родная мова», «Маці», «Рэквіем», «Мы ў свой горад прыйшлі»; паэма «Янук Сяліба» (1943).

  3. Ідэалізацыя і ілюстрацыйнасць раскрыцця духоўнага свету чалавека ў творах першага пасляваеннага дзесяцігоддзя (зборнікі «Каб ведалі» (1948), «На камні, жалезе і золаце» (1951), «У дарозе» (1954).

  4. Філасафічнасць і мастацкія асаблівасці паэмы «Люцыян Таполя» (1946).

  5. Пашырэнне тэматыкі і сродкаў мастацкага выяўлення ў кнігах «След бліскавіцы» (1957), «Мой хлеб надзённы» (1962), «Глыток вады» (1964), «Перапіска з зямлёй» (1967), «Хай будзе святло» (1972).

  6. Асноўныя канцэпты і матывы кніг «Нарачанскія сосны» (1972), «Дарога, закалыханая жытам» (1976), «Прайсці праз вернасць» (1979), «За маім сталом» (1984).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 389 – 392.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 32 – 50, Т. 3, с.312 – 348.

  3. Лекцыі (ВМК).

Асаблівасці творчай эвалюцыі М. Танка (3 семінары)

План 3-га семінара

  1. Народна-нацыянальны і універсальны характар паэзіі М. Танка (вершы «Венера Мілоская», «Ave Maria», «Шчасце», «Дарога з сенажаці», «Готыка “Святой Анны”», «Я спаткаў чалавека»).

  2. Адметнасць сюжэтна-кампазіцыйнай будовы ў паэме «Мікалай Дворнікаў» (1978).

  3. Інтэлектуальнасць і медытатыўнасць творчасці паэта другой паловы 1980 – 1990-х гг. ХХ ст. (зборнікі «Збор калосся»,1989; «Мой каўчэг»,1994; «Errata», 1996).

  4. Адлюстраванне грамадзянскй пазіцыі аўтара ў вершах: «Малітва», «Табе», «Просьба аб дараванні», «Цяпер асцерагайся», «Жанчына», «Гравюры Скарыны», «Праметэй», «Зямля».

  5. Экалагічныя матывы ў творчасці аўтара («Тут Беларусь была», «Курапаты», «Мой каўчэг» і інш.).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 389 – 392.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 1, с. 32 – 50, Т. 3, с.312 – 348.

  3. Лекцыі (ВМК).


Жыццёвы і творчы шлях А. Куляшова (3 семінары)

План 1-га семінара

  1. Жыццяпіс А. Куляшова.

  2. Ідэйна-мастацкія асаблівасці першых зборнікаў «Росквіт зямлі» (1930), «Па песню, па сонца» (1932), «Медзі дождж» (1932).

  3. Пошукі новай паэтычнай формы ў паэмах «Крыўда» (1931), «Аманал» (11933), «Гарбун» (1935).

  4. Пошук сродкаў эпічнасці ў паэмах 1930-х гадоў («Антон Шандабыла», 1933; «Баранаў Васіль», 1937; «Песня аб разведчыках», 1930; «Хлопцы апошняй вайны», 1940).

  5. Асаблівасці стварэння лірычнага характару маладога сучасніка ў нізцы вершаў «Юнацкі свет» (1938 – 1940).

  6. Ваенная лірыка А. Куляшова: праблема выбару ў «Баладзе аб чатырох заложніках»; асацыятыўнасць узнаўлення свету ў «Лісце з палону».

  7. Панарамнасць паказу народнага жыцця ва ўмовах вайны ў паэме «Сцяг брыгады» (1942).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 302 – 306.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 416 – 456.

  3. Лекцыі (ВМК).


Жыццёвы і творчы шлях А. Куляшова (3 семінары)

План 2-га семінара

  1. Адлюстраванне ўмоўна-казачнага свету ў паэме «Прыгоды цымбал» (1944).

  2. Праўдзівасць малюнкаў жыцця ў паэме «Дом № 24» (1944).

  3. А. Куляшоў: час і ідэалогія (вершы «Камуністы», «Слова ад Аб’яднаных нацый»).

  4. Сродкі адлюстравання непасрэднасці пачуцця ў вершаваных творах: «Колас», «Крылы», «Вяселле», «Пасведчанне», «Маё пасведчанне», «Балада пра вока».

  5. Паэма «Новае рэчышча» (1948) як сацыяльны заказ часу.

  6. Асаблівасці лірычнага тыпу паэмы як твору аб каханні і вайне (паэма «Толькі ўперад», 1950).

  7. Варыяцыі тэмы граніцы ў паэме «Грозная пушча» (1952 – 1956).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 302 – 306.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 416 – 456.

  3. Лекцыі (ВМК).


Жыццёвы і творчы шлях А. Куляшова (3 семінары)

План 3-га семінара

  1. Навізна прыёмаў і сродкаў мастацкага выражэння ў «Новай кнізе» (1964) А. Куляшова.

  2. Трагізм светаўспрымання ў паэме «Цунамі» (1968).

  3. Філасофскія матывы ліра-эпічнай паэмы «Далёка да акіяна» (1972).

  4. Мастацкія асаблівасці лірыка-філасофскай паэмы «Варшаўскі шлях» (1973).

  5. Драматычная паэма «Хамуціус» (1975): тэматыка, сацыяльныя матывы, асаблівасці вершаванай стылістыкі.

  6. Філасафічнасць і інтэлектуальны пошук у кнігах паэзіі «Сасна і бяроза» (1970), «Хуткасць» (1976).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 302 – 306.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 416 – 456.

  3. Лекцыі (ВМК).


Асноўныя аспекты празаічнай спадчыны І. Мележа (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Жыццёвы шлях І. Мележа.

  2. Майстэрства псіхалагічнага аналізу ў ранніх апавяданнях («Сустрэча», «У завіруху», «Такі кароткі водпуск»).

  3. Мастацкія набыткі і складанасць творчага росту аўтара (аповесць «Гарачы жнівень», 1946; апавяданні «Перад навальніцай», «Павел прыехаў»).

  4. Раман «Мінскі напрамак» (1947 – 1953; 1967 – 1973): творчая гісторыя, панарамнасць, адметнасці эпічнай манеры пісьма.

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 335 – 341.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 574 – 596.

  3. Лекцыі (ВМК).


Асноўныя аспекты празаічнай спадчыны І. Мележа (2 семінары)

План 2-га семінара

  1. Праблематыка і жанравыя асаблівасці драматургіі І. Мележа: п’есы «Пакуль маладыя» (1955), «Дні нараджэння» (1957), «У новым доме» (1957) у кантэксце тагачаснай літаратуры.

  2. Творчая гісторыя, сімволіка назваў, сістэма вобразаў і праблематыка «Палескай хронікі» (закончаныя раманы – «Людзі на балоце», 1961; «Подых навальніцы», 1965; «Завеі, снежань», 1976; незакончаныя раманы – «За асакою бераг», «Праўда вясны»).

  3. Тэматыка літаратурна-крытычных выступленняў аўтара (кніга «Жыццёвыя клопаты» (1975).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 335 – 341.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 574 – 596.

  3. Лекцыі (ВМК).

Адметнасць лірычнай прозы Я. Брыля

План семінара

  1. Жыццёвы шлях Я. Брыля.

  2. Асаблівасці жанру лірычнай прозы.

  3. Аўтабіяграфізм першых аповесцей «Сірочы хлеб» (1942 – 1946), «У сям’і» (1943 – 1955), «У Забалоцці днее».

  4. Асаблівасці лірычнай прозы Я. Брыля (апавяданні «Галя», «Гуртавое», «Memento mori»).

  5. Раскрыццё тэмы індустрыялізацыі ў аповесці «На Быстранцы» (1953 – 1955).

  6. Адлюстраванне народнай смехавой культуры ў аповесці «Ніжнія Байдуны».

  7. Раман «Птушкі і гнёзды» (1964, поўны непадцэнзурны тэкст 1993) як паэма ў прозе: своеасаблівы сімбіёз лірыкі і эпасу.

  8. Актуальнасць кніг лірычных мініяцюр «Жменя сонечных промняў» (1965) і «Вітраж» (1972).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 444 – 453.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 479 – 520.

  3. Лекцыі (ВМК).


Майстэрства эпічнага жанру ў творчасці І. Шамякіна (3 семінары)

План 1-га семінара

  1. Жыццяпіс І. Шамякіна.

  2. І. Шамякін як пісьменнік-прыхільнік метаду сацрэалізму.

  3. Структура, праблематыка, сістэма вобразаў пенталогіі «Трывожнае шчасце» (1957 – 1965).

  4. Адметнасці псіхалагізму і эстэтызму раманаў «Глыбокая плынь» (1949), «Крыніцы» (1956).


Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 429 – 434.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 597 – 639.

  3. Лекцыі (ВМК).

Майстэрства эпічнага жанру ў творчасці І. Шамякіна (3 семінары)

План 2-га семінара

Характарыстыка праблематыкі і мастакіх сродкаў адлюстравання рэчаіснасці ў раманах «Сэрца на далоні» (1963), «Снежныя зімы» (1968), «Атланты і карыятыды» (1974), «Вазьму твой боль» (1979).



Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 429 – 434.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 597 – 639.

  3. Лекцыі (ВМК).

Майстэрства эпічнага жанру ў творчасці І. Шамякіна (3 семінары)

План 3-га семінара

  1. Ваенная тэматыка канца 1970 – пачатку 1980-х гадоў у творчасці аўтара (аповесці «Шлюбная ночь», 1975; «Гандлярка і паэт», 1976; «Ахвяры» (1989); раман «Зеніт», 1983).

  2. Асэнсаванне Чарнобыльскай тэмы ў творчасці І. Шамякіна (раман «Злая зорка» (1991).

Асноўная літаратура

  1. Баршчэўскі Л.П. Беларуская літаратура і свет/ Л.П. Баршчэўскі, П.В.Васючэнка, М.А. Тычына; пад рэд. Л.П.Баршчэўскага. – Мн.: Радыёла-плюс, 2006, с. 429 – 434.

  2. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 3, с. 597 – 639.

  3. Лекцыі (ВМК).

Наватарскія пошукі А. Макаёнкка ў драматургічным жанры (2 семінары)

План 1-га семінара

  1. Складанасці жыццёвага і творчага шляху А. Макаёнка.

  2. Першыя спробы аўтара ў драматургічным жанры («Перад сустрэчай», 1950; «Жыццё патрабуе», 1950; «Крымінальная справа», 1951; «Першае пытанне», 1952).

  3. Злабадзённасць камедыі «Выбачайце, калі ласка» (1954).

  4. Адлюстраванне актуальных праблем сельскай гаспадаркі ў камедыі «Каб людзі не журыліся» (1957).

  5. Камедыйнае майстэрства А. Макаёнка у п’есе «Лявоніха на арбіце» (1961).

  6. Адметнасць і жанравая спецыфіка трагікамедыі «Зацюканы апостал» (1969).

Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 4, с. 237 – 269.

  2. Лекцыі (ВМК).

Наватарскія пошукі А. Макаёнкка ў драматургічным жанры (2 семінары)

План 2-га семінара


  1. Традыцыі і наватарства трагіфарса ў п’есе «Трыбунал» (1971).

  2. Раскрыццё праблем вясковага жыцця ў камедыі «Таблетку пад язык» (1972).

  3. Парадаксальнасць і мастацкая прадбачлівасць камедыі «Кашмар» (1979).

  4. Своеасаблівасць тэматыкі і сюжэтна-камедыйнай будовы трагікамедыі «Пагарэльцы» (1980).

  5. Маральна-этычная праблематыка сентыментальнага фельетона «Верачка» (1979).

  6. Асаблівасці спалучэння філасафічнасці і сарказму ў п’есе «Дыхайце эканомна» (1982).

Асноўная літаратура

  1. Гісторыя беларускай літаратуры: у 4 т. / рэдкал.: У.В. Гніламёдаў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2003. Т. 4, с. 237 – 269.

  2. Лекцыі (ВМК).




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка