Беларускамоўнае "Што? Дзе? Калі?"




Дата канвертавання07.05.2016
Памер91.96 Kb.
Беларускамоўнае “Што? Дзе? Калі?”
Сёння вас чакаюць тры блокі пытанняў. У першым блоку пытанні на розныя тэмы. У другім – звязаныя з гісторыяй Беларусі ці з бытам беларускай вёскі. І апошні блок – літаратурны, дзе вам спатрэбіцца веданне не толькі беларускай літаратуры.
Блок 1. Пра ўсё.
1. Раздавальны матэрыял.

А як жа скажа, на думку аўтараў тэкста, аптыміст? Прымаецца толькі дасімвальна дакладны адказ.

Адказ: Не, адбудуем.

Залік:


Не. Адбудуем.

Не! Адбудуем.

Каментарый: з коскай, кропкай ці клічнікам пасярэдзіне выказванне атрымоўваецца аптымістычным.
2. Адзін беларускі астраном лічыць, што як толькі ў людзей пачалі з’яўляцца ЯНЫ, людзі сталі глядзець у неба радзей. У той ці іншай форме ЁН ёсць у кожнага з вас зараз і ў мяне, у некаторых нават больш за адзін. Назавіце ЯГО.

Адказ: гадзіннік

Каментарый: маюцца на ўвазе гадзіннікі на руцэ і на мабільных тэлефонах. Калі ў людзей з’явіліся гадзіннікі, яны ўжо не глядзелі ў неба, каб дазнацца, які зараз час. Калі ласка, перавядзіце свае мабільныя тэлефоны, на якіх ёсць гадзіннікі, на бязгучны рэжым 
3. У англамоўным артыкуле «Вікіпедыі» аб ромбакубактаэдры ёсць фотаздымак знакамітага збудавання. Назавіце яго трыма словамі.

Адказ: Нацыянальная бібліятэка Беларусі


4. Ні ў адным іншым збудаванні Беларусі няма такой колькасці шкляных канструкцый, як у гэтым. Тут таксама найвялікшая ў Беларусі плошча абаграваемых падлогаў. Яно здольнае прыняць адначасова 10 тысяч чалавек. Адна з беларускіх газет некалі пісала, што гэтае збудаванне планавалася ўпрыгожыць акварыўмамі і запусціць туды сапраўдную акулу. Что ж гэта за збудаванне, адчыненае ў Мінску ў 2000-ным годзе?

Адказ: чыгуначны вакзал


5. Рэдактары беларускага часопіса “Студэнцкая думка” выкарыстоўваюць незвычайную для беларускага вуха мову, выкапваючы аднекуль рэдкія словы, а часам і ствараючы новыя. Напрыклад, “лядоўня” – гэта “холодильник”, “дзвіж” ці “экшн” – “событие”, “гастрык” – крама, скарочанае “гастраном”. Перакладзіце на рускую мову слова “цішотка”?

Адказ: майка

Каментарый: ад англ. T-shirt
6. БЕЛТА назвала дзесяць найболей важных падзей 2006 года. Назавіце ўраджэнца Гомельскай вобласці, які са сваім дасягненнем заняў у гэтым спісе восьмае месца, хоць, па іншай логіцы, павінны быў бы заняць другое месца.

Адказ: Андрэй Кунец

Каментарый: 2 места на дзіцячым Еўрабачанні-2006. Андрэй Кунец з Мазыра.
7. Уявіце сабе, што зараз чэрвень 2009 года. На парадыйнай выяве савецкага плаката напісана на рускай мове: “Нет белорусской отраве!”. Які напітак пры гэтым прапануюць чалавеку, які мужна адмаўляецца ад яго?

Адказ: малако

Каментарый: плакат намякае на “малочную вайну”, канфлікт, які адбыўся паміж Беларуссю і РФ у чэрвені 2009 года.

Крыніца: газета “Новы Час”
8. У Мінску некалі планавалася пабудаваць новы жылы комплекс, сродкі ў які павінна была ўкласці Вялікабрытанія. Школы ў гэтым жылым комплексе павінны былі быць з паглыбленым вывучэннем англійскай мовы. Да таго ж планавалася пабудаваць помнік знакамітаму англічаніну з капялюшам і даць комплексу назву ў гонар англійскага горада. Якога?

Адказ: Нотынгема

Каментарый: помнік Робін Гуду (hood – капялюш). Нотынгем – горад-пабрацім Мінска.

Крыніца: газета «Ва-банкъ»


9. Апісваючы вёску Самахвалавічы, Мікалай Улашчык упамінае адзіную краму, якая належыла не яўрэям, а беларусу. У яго тавары каштавалі больш, чым у іншых крамах у вёсцы, але пры гэтым яго крама мела адну перавагу. Якую?

Адказ: яна працавала у суботу

Каментарый: субота – дзень, калі прававерным яўрэям нельга працаваць.

Крыніца: М. Улашчык “Выбранае”


10. Па-лiтоуску “сартас” – светла-чырвоны, латышскае “сартс” – з чырвоным тварам, “сартуот” – чырванець. Вось i гэты беларускi назоўнiк першапачаткова азначаў “чырвань”. Назавiце яго.

Адказ: Сорам

Крыніца Шпадарук I. У свеце слоў, з’яў i фактаў. Мн., 1995. С. 37.

Аўтар: С. Цемушаў


Блок 2. Вяскова-гістарычны.
11. Ёсць меркаванне, што ў беларускай вёсцы Жупраны знакаміты на ўвесь свет чалавек канчаткова пакінуў сваю армію і збег у сталіцу. Па гэтай прычыне некаторыя аматары прыгодаў не губляюць надзеі знайсці ў Жупранах ЯГО. Назавіце ЯГО дзвума словамі.

Адказ: скарб Напалеона


12. Праслухайце цытату. “Я паглядзеў у вядро. Там, запаўняючы яго амаль да верху, вілося мноства брудных ІКСОЎ, якія хутка патрапяць на патэльню”. Канец цытаты. Каго мы замянілі ІКСАМІ?

Адказ: уюноў

Каментарый: на ўюноў намякае дзеяслоў “вілося”, акрамя таго, існуе выраз “як уюн на патэльні”.

Крыніца: М. Улашчык “Выбранае”


13. Падчас чытання сказу “Палац акружалі шматлікія КАПЦЫ мясцовай знаці” можа здацца, што мясцовая знаць вельмі любіла працаваць на зямлі з дапамогай сельскагаспадарчых прылад, хоць у сказе вядзецца гаворка пра іхнія жыллёвыя пабудовы. Якое слова мы замянілі на КАПЦЫ?

Адказ: вілы.

Каментарый: вілы як вілы, і вілы як жыллёвыя пабудовы – гульня слоў. “Вілы”, як і “капец”, таксама абазначаюць незайздроснае становішча.

Крыніца:“Беларускі гістарычны часопіс”. 1996 г., № 3, с. 125.


14. Народны сатырычны верш “Вол” апавядае аб тым, як нехта зарэзаў вала, залез на хату, узяў лапату і пачаў дзяліць. Кожны атрымліваў частку вала з тлумачэннем, напрыклад: “Яму – капыткІ, бо ён надта трапяткІ”. А што аддалі таму, у каго ў хаце – дзіркі?

Адказ: ныркі

Каментарый: ныркі - почки.

Крыніца: М. Улашчык “Выбранае”


15. Для апрацоўкі ільну славяне карысталіся БАЛТУНОМ – прыладай, падобнай да старажытнарымскі меч. Не звяртаючы ўвагі на род замены адкажыце, якое слова мы замянілі словам БАЛТУН?

Адказ: трапло

Каментарый: лён трапалі, прылада для гэтага называецца траплом, трапалам, трапальней і г.д.

Крыніца: М. Улашчык “Выбранае”


16. Мікалай Улашчык так апісваў палескае мястэчка Любань. Цытата. “Яно ляжыць на беразе ракі Арэсы, на самым ускрайку балот. Любанская вуліца – калекцыя вялікіх і маленькіх ям. Уздоўж плотаў зламаныя драўляныя тратуары. Зусім не цяжка ўявіць сабе, што тут робіцца ўвесну ці ўвосень. Не хапае толькі ІХ каля хат”. Канец цытаты. Назавіце ІХ словам з пяці ці шасці літар.

Адказ: чоўнаў / лодак

Каментарый: у Палессі ўвесну разліваюцца рэкі, да таго ж Любань стаіць на ўскрайку балота. А ўвосень проста ідуць дажджы. Як яшчэ перасоўвацца? На чоўнах.
17. У пытанні слова ТАКІ – замена. Свой дом жыхарка вуліцы Някрасава ў Мінску называе ТАКІМ таму, што перад майскімі святамі адзін з тарцоў і балконы другога і трэцяга пад’ездаў пафарбавалі, а іншы тарэц і балконы першага пад’езду, якія не бачны з вуліцы, пакінулі такімі, якімі яны былі. Слова “ТАКІЯ” пайшло ад фаміліі знакамітага жыхара Расійскай імперыі. Што мы замянілі словам ТАКІЯ?

Адказ: пацёмкінскія

Каментарый: дом свой назвала жыхарка «пацёмкінскім», маючы на ўвазе пацёмкінскія вёскі.

Крыніца: газета «Ва-банкъ»


18. Скончыце двума словамі беларускую прымаўку аб традыцыйным выхаванні дзяцей: “Дзеці балуюцца ад мамінага блінца, а разумнеюць ад …”

Адказ: бацькавага дубца.

Залік: толькі так.
19. На Стаўбцоўшчыне ёсць такое паданне: стомленая дзяўчына-сірата вяртался з працы ў суседняй вёсцы, упала і разбіла жбан. Мы не пытаемся, што было ў гэтым жбане. Адкажыце двума словамі, з’яўленне якога аб’екта легенда такім чынам апісвае?

Адказ: Млечнага шляху

Каментарый: у жбане было малако, Бог зрабіў з яго Млечны шлях.
20. Якую рэч з хатняга убранства беларускія сяляне называлі набожнікамі?

Адказ: рушнікі

Каментарый: яны віселі на абразах, таму – набожнікі.

Крыніца: http://ethno.iatp.by/2/e02d.htm


21. Раздавальны матэрыял.

Перад вамі ўрывак з вершу Сяржука Сакалова-Воюша. Якое слова у першым радку мы прапусцілі?

Адказ: касінеры

Каментарый: касінеры – сяляне, узброеныя косамі.


22. Існуе наступная легенда пра з’яўленне аднаго з беларускіх тапонімаў у Мінскай вобласці. На пытанне, адкуль яны, людзі адказвалі, што жывуць там, дзе раней жыў Волат. Назавіце гэты тапонім.

Адказ: Валожын

Каментарый: Валожын – “Волат жыў”.

Крыніца: газета «Ва-банкъ»


23. Адзін з артыкулаў газеты “СБ – Беларусь сегодня” распавядае наступную гісторыю. У 1923 годзе атрад супраціўленцаў камуністычнай уладзе на тэрыторыі Беларусі спыніў цягнік “Берлін-Масква”. Кіраўнік атрада на вачах у замежных дыпламатаў аддаў загад адшлёпаць па мяккім месцы ўсіх камуністаў, якія ехалі ў цягніку – па аднаму разу за кожны год жыцця дарагога Уладзіміра Ільіча. Камуністы прымірыліся з гэтым, таму што іх папярэдзілі, што пры супраціўленні яны атрымаюць яшчэ па разу за кожны год жыцця не менш дарагога чалавека. Назавіце яго.

Адказ: Карл Маркс

Блок 3. Літаратурны.


24. Жыхары пасёлка Ратамка пабудавалі свае маёнткі ў нізкай мясцовасці. Увесь час змагаючыся з прыродай, яны жартаўліва называюць сябе ў гонар знакамітага твора беларускай літаратуры. Назавіце гэты твор.

Адказ: «Людзі на балоце».


25. Міхась Скобла параўноўвае беларускую эмігранцкую літаратуру з гарэннем нейкага рэчыва - яго тушаць і пажарныя, і дажджы, а яно ўсё роўна гарыць. Назавіце гэтае рэчыва.

Адказ: торф

Каментарый: торф палае пад зямлёй, нябачна. Тая ж сітуацыя з эмігранцкай літаратурай, яна існуе, але яе не бачна.
26. Раздавальны матэрыял.

У гэтым вершы Алеся Камоцкага рыфмоўка АВВА. ІКС – замена. Алесь Камоцкі лічыць, што можа назваць сябе гэтак жа, як называецца фільм, атрымаўшы ў 1988 годзе “Оскар” як лепшая стужка. Назавіце гэты фільм.

Адказ: “Чалавек дажджу”

Каментарый: ІКС – дождж. Стужка “Чалавек дажджу” Бары Левінсана атрымала ў 1988 годзе “Оскар” за лепшы фільм. Дажджы ўпаміналіся ў мінулым пытанні.


27. Назва гэтаму ўласнабеларускаму народнаму iнструменту дадзена па характары гуку, якiм ён вызначаўся. З другой паловы XIX ст. ён быў выцеснены кларнетам. Таксама ён даў назву першаму зборніку Янкі Купалы, выдадзенаму ў пачатку 1908 года ў Санкт-Пецярбургу. Назавiце гэты iнструмент.

Адказ: Жалейка

Крыніца: Шпадарук I. У свеце слоў, з’яў i фактаў. Мн., 1995. С. 37.
28. Падчас фестывалю маладых паэтаў у Кіеве паэта Уладзіміра Арлова частавалі украінскімі дзярунамі і беларускімі дранікамі. Ён распавядае аб гэтым так: (цытата) “Не ведаю, дзярун ці дранік гэта быў, але мне яго ўранілі на калашыну светлых штаноў. Так што ад маладой паэзіі на мне засталося ЯНО”. Канец цытаты. У апавяданні “Кентэрвільскі прывід” Аскар Уайльд высмейваў ідэю ІХ існавання. Назавіце ЯГО ці ІХ двума словамі.

Адказ: незмываемая пляма / незмываемыя плямы

Каментарый: Кентэрвільскі прывід кожную ноч падфарбоўваў незмываемую пляму ад крыві, каб жыхары палацу пужаліся, але яны кожны раз змывалі фарбу хімічнымі рэчывамі, быццам здзекуючыся з няшчаснага прывіда. А на калошыне Уладзіміра Арлова засталася незмываемая пляма ад драніка-дзеруна – гульня слоў, бо звычайна незмываемая пляма застаецца “на душы”.
29. На тэрыторыі Беларусі былі распаўсюджаны розныя тыпы дваровай забудовы. Сярод іх быў адзін, які ўяўляў сабой замкнутую забудову. Яго назва супадае з назвай кнігі беларускага аўтара, якая выйшла ў 1914 годзе. Назавіце яе.

Адказ: вянок

Каментарый: такі тып забудовы называецца «вянок». «Вянок» - адзіны прыжыццёвы зборнік вершаў М. Багдановіча.

Крыніца: М. Улашчык “Выбранае”


30. У пытанні словы ІДЭАЛЬНЫ ГУК - замена. Уладзімір Караткевіч успамінае, што ў дзяцінстве ён дэманстраваў таленты самыя розныя: і маляваў, і хадзіў у музычную школу, але ІДЭАЛЬНЫ ГУК у ім спалучаўся с гэткай жа ІДЭАЛЬНАЙ лянотай. Што мы замянілі на ІДЭАЛЬНЫ ГУК?

Адказ: абсалютны слых

Залік: менавіта так, ідэальнай ляноты не бывае, а вось абсалютная… 
31. У пытанні словазлучэнне ПАКІНУЦЬ У КУЦЕ - замена. Падчас свайго дзяцінства Караткевіч зведаў голад, холад і ўсе беды першых гадоў пасля вайны. У яго ўспамінах ёсць такая цытата: “Часам было так холадна, што хацелася памерці, абы толькі цябе ПАКІНУЛІ Ў КУЦЕ”. Канец цытаты. Што мы замянілі на ПАКІНУЦЬ У КУЦЕ, калі адзін з сучасных расійскіх пісьменнікаў жадаў, каб яго ПАКІНУЛІ зусім не ў КУЦЕ, а недзе ў раёне падлогі?

Адказ: пахаваць у печцы

Каментарый: У. К., пакутуючы ад холаду, у дзяцінстве хацеў, каб яго пахавалі ў печцы. Аповесць Паўла Санаева называецца “Пахавайце мяне за плінтусам”.
32. Раздавальны матэрыял.

У гэтым урыўку мы прапусцілі назву знакамітага твора еўрапейскай літарататуры ХХ стагоддзя. Назавіце аўтара гэтага твора.

Адказ: Джордж Оруэл

Каментарый: прапушчаныя словы і назва твора – “Скотны двор”.

Крыніца: http://ethno.iatp.by/2/e02b.htm
33. У ноч музеяў адзін з абласных гарадоў Беларусі пабачыў знакаміты мюзікл. Артыкул аб гэтай падзеі аўтары назвалі ў гонар рамана беларускага пісьменніка. Назавіце гэты раман.

Адказ: “Хрыстос прызямліўся ў Гародні”

Каментарый: Гутарка ідзе пра мюзікл “Ісус Хрыстос – Суперзорка”. “Хрыстос прызямліўся ў Гародні” – раман У. Караткевіча. Пытанне 33-е – узрост Хрыста.
34. У Антычнай Грэцыі ў дакласічны перыяд у якасці грошай выкарыстоўваліся жалезныя пруты, якія называліся аболамі. Гэтыя пруты далі назву таму, што ў пазнейшыя часы будавалася з каменю. Успомніце творчасць Васіля Быкава і скажыце – якім аб’ектам далі назву аболы?

Адказ: Абеліскам.


35. Устаўце назву вядомага твора беларускай лiтаратуры, напісанага ў 1964 годзе, ва ўрывак: “Не насi ПРОПУСК – ведай сабе цану».

Адказ: сэрца на далоні

Каментарый: раман “Сэрца на далоні” – найбольш знакаміты ў творчасці Івана Шамякіна.
36. Устаўце ў верш Валерыя Дубоўскага два прапушчаныя словы – дзеялоў і назоўнік- якія пачынаюцца аднолькава.

Адказ: Купацца, Купалле

Залік: Купацца, Купалу

Каментарый: размова ідзе пра свята на Івана Купалу.






База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка