Беларускай мовы І літаратуры шыбайла Святлана Юльянаўна




Дата канвертавання15.03.2016
Памер53.98 Kb.
ВЫКАРЫСТАННЕ ІНФАРМАЦЫЙНА-КАМУНІКАТЫЎНЫХ ТЭХНАЛОГІЙ У ДЗЕЙНАСЦІ НАСТАЎНІКА

БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ І ЛІТАРАТУРЫ
Шыбайла Святлана Юльянаўна,

настаўніца беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Сярэдняя школа №5 г.Ваўкавыска”

Гродзенскай вобласці,



sveta09_2009@mail.ru,

+375298675843


Выкарыстанне КТ стала актуальным у сучаснай школе, у тым ліку і на ўроках беларускай мовы і літаратуры. Аднак патрэбна мець умовы, неабходныя для правядзення камп'ютарных урокаў: кабінет з усталяванымі камп'ютарамі, мультымедыйны праектар; наяўнасць праграмнага забеспячэння, матэрыялаў да ўрока; валоданне настаўнікам навыкамі работы на камп'ютары. Калі гэтыя праблемы больш-менш уладкаваліся, паўстае другое пытанне: ці існуе магчымасць падрыхтавацца да такога ўроку?

Асобае месца ў маёй педагаічнай дзейнасці займае выкарыстанне сервісаў Web 2.0. Асаблівую ўвагу ў мяне і маіх вучняў выклікае сервіс LearningApps.org. Дадзены сервіс дазваляе зручна і лёгка ствараць электронныя інтарактыўныя заданні . LearningApps.org дапамагае арганізаваць работу калектыва вучняў, стварыць індывідуальныя траекторыі вывучэння прадмета, а таксама стварыць свой асабісты банк матэрыялаў па прадмеце. http://learningapps.org/myapps.phphttp://learningapps.org/display?v=p01gv2bo301Практыкаванні адзначнага сервіса можна выкарыстоўваць на розных этапах уроках, а таксама ў якасці дамашняга задання: стварыць практыкаванне па прапанаванай тэме. Вучні з вялікай цікавасцю выконваюць заданні і самі ствараюць іх.

Яшчэ адзін сервіс, які дазваляе сістэматызаваць вывучаны матэрыял – Spiderscribe.net (Ментальныя карты)http://www.spiderscribe.net/app/?6aa390674c26ac3aada22b52af8c0ff5. На сучасным інфармацыйным рынку існуе мноства навучальных праграм, якія дапамагаюць у праверцы і сістэматызацыі пройдзенага матэрыяла і вучню, і настаўніку. Толькі вось адно але... Усе праграмы ў асноўным – расійскія, рускамоўныя. На жаль, для правядзення ўрокаў беларускай мовы і літаратуры прапануецца нешматлікая колькасць распрацаваных электронных дапаможнікаў, патрэбных настаўніку для падрыхтоўкі і правядзення ўрокаў з выкарыстаннем КТ. Таму для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры і вучняў пры вывучэнні прадмета ў напрамку ІТ да пэўнага часу існаваў вакуум. Апошнім часам сітуацыя выпраўляецца, але не настолькі хутка. У асноўным прапаноўваюцца праграмы для сярэдніх класаў ці падаецца тэарэтычны матэрыял, якога дастаткова. І таму ў мінулым навучальным годзе мною быў распрацаваны электронны дапаможнік “Прыметнік”. Дадзены дапаможнік дазваляе сістэматызаваць і паглыбіць тэарэтычны матэрыял па тэме “Прыметнік”. Практычны матэрыял спрыяе замацаванню тэарэтычных ведаў на практыцы. Дапаможнік складаецца з наступных раздзелаў: “Тэарэтычны матэрыял”, “Практыкаванні і тэсты”, “Самы разумны” (інтэрактыўная гульня), “Дадатковы матэрыял”, “ У дапамогу настаўніку”.

Дапаможнік створаны ў поўнай адпаведнасці з Праграмай па беларускай мове для агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання (2012 года). У ім змешчаны матэрыялы, якія дапамогуць асэнсаваць тэарэтычныя веды, выпрацаваць уменне прымяняць іх на практыцы. Вялікая ўвага аддаецца тыпавым тэставым заданням, створаным на ўзор тых, што выкарыстоўваюцца на цэнтралізаваным тэсціраванні па беларускай мове. Пры адборы тэарэтычнага матэрыялу перавага аддавалася фармулёўкам, занатаваным у падручніках для агульнаадукацыйных устаноў. Выбар формы практычнага задання вызначаўся дыдактычнай мэтазгоднасцю.

Дапаможнік можна выкарыстоўваць пры правядзенні ўрокаў беларускай мовы ў 6, 11 класах пры вывучэнні тэмы “Прыметнік”, а таксама падчас правядзення факультатыўных заняткаў . Матэрыялы могуць выкарыстоўваць і вучні, якія рыхтуюцца да алімпіяд, да паступлення на філалагічныя факультэты ВНУ, удзельнічаюць у навукова-даследчай дзейнасці, бо звесткі, пададзеныя ў праекце, браліся з аўтарытэтных лексікаграфічных крыніц.

Дапаможнік змяшчае прэзентацыі, іх можна загружаць у любы час. А таксама дадатковыя матэрыялы: “Віды разбораў прыметнікаў”, “Аасаблівасці словаўтварэння прыметнікаў”, “Выкарыстанне прыметнікаў у тэкстах розных стыляў”, “Пастаноўка націску ў прыметніках”, што спрыяе развіццю пазнавальнай дзейнасці вучняў.

Большасць з вучняў для абмену інфармацыяй карыстаюцца сацыяльнымі сеткамі, з цікавасцю чытаюць блогі. Патрэбную інфармацыю школьнікі шукаюць на разнастайных сайтах, блогах. Выкарыстанне блогаў забяспечвае большую гібкасць навучальнага працэсу, інтэнсіўнае ўзаемадзеянне паміж настаўнікам і навучэнцамі, бацькамі, калегамі, а таксама паміж самімі навучэнцамі, адкрытасць, абгрунтаванне ацэнкі вынікаў, мабільнасць і аператыўнасць абмену інфармацыяй. Зыходзячы з усяго вышей адзначанага, узнікла думка пра стварэнне ўласнага блога. Што ж павінна быць адлюстравана ў блогу? На маю думку:



  • Матэрыялы блога павінны садзейнічаць папулірызацыі беларускай мовы.

  • Звесткі блога карысныя для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры, класных кіраўнікоў, вучняў і іх бацькоў

  • Форма падачы матэрыялу ў пэўнай ступені даступная, наглядная, зразумелая.

І таму ў гэтым навучальным годзе я вырашыла стварыць уласны блог "Блог настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Шыбайла Святланы Юльянаўны".

Пры стварэнні блога перад сабой я ставіла наступныя задачы:



  • Стварыць магчымасць сінхроннай і асінхроннай камунікацыі з настаўнікамі, вучнямі і іх бацькам.

  • Арганізаваць магчымасць працы з вучэбным матэрыялам у зручны час і ў любым месцы, дзе магчыма выйсці ў Інтэрнет.

  • Прадставіць і сістэматызаваць матэрыялы ( тэкставыя, гіпертэкставыя, графічныя, аўдыя-, відэафайлы, анімацыі і г.д.) для правядзення ўрокаў па беларускай мове і літаратуры, пазакласных мерапрыемстваў.

  • Актывізаваць усе каналы ўспрыяцця, дзякуючы мультымедыйнасці, інтэрактыўнасці працэсу навучання.

  • Забяспечыць больш шырокі доступ да адукацыйных паслуг, адкрытага працэсу навучання.

Змест блога:

1. Галоўная старонка

2. Нарматыўныя дакументы

3. Партфоліа (блог)

4. Настаўніку беларускай мовы і літаратуры (блог)

5. Скарбонка класнага кіраўніка (блог)

6. ВЭБ-сервісы

7. Бацькам

8. Вучням (“Класная кампанія” (блог))

9. Беларускі каляндар (блог)

Створаны блог дапамагае у працы як настаўніка, так і класнага кіраўніка, дае магчымасць змясціць вялікую колькасць інфармацыі, якою зручна карыстацца ў любы момант і ў любым месцы пры наяўнасці выхаду ў інтэрнет і таксама магчымаць абменьвацца інфармацыяй з калегамі, вучнямі, бацькамі ў хуткім рэжыме.

Правядзенне ўрокаў з выкарыстаннем сродкаў інфармацыйных


тэхналогій – моцны стымул у навучанні. Пры дапамозе такіх урокаў актывізуюцца псіхічныя працэсы вучняў: успрыманне, увага, памяць, мысленне; найбольш актыўна і хутка адбываецца развіццё пазнавальнай цікавасці. Чалавек па сваёй прыродзе больш давярае вачам, і больш 80% інфармацыі ўспрымаецца і запамінаецца ім праз зрокавы аналізатар. Дыдактычная вартасць урокаў з выкарыстаннем інфармацыйных тэхналогій – стварэнне эфекту прысутнасці ("Я гэта бачыў!”), у вучняў з’яўляецца цікавасць, жаданне даведацца і ўбачыць больш.

Неабходнасць выкарыстаня КТ на ўроках беларускай мовы і літаратуры бясспрэчная, бо ўрок становіцца сучасным, эфектыўным, павышаецца цікавасць вучняў да вывучэння прадмета, дае магчымаць настаўніку самаўдасканальвацца. Зразумела, што КТ не могуць цалкам замяніць чытанне твораў, вывучэнне правіл, напісанне творчых работ, жывога слова настаўніка, ад уменняў якога залежыць вынік вучэбнага працэсу. Тым не менш выкарыстанне НІТ у разумных межах павышае ступень засваення вучэбнага матэрыялу навучэнцамі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка