Беларусізацыя: перадумовы, асноўныя мерапрыемствы, вынікі




Дата канвертавання27.03.2016
Памер16.29 Kb.
Дадатак Тэкс выступлення навучэнца

Беларусізацыя: перадумовы, асноўныя мерапрыемствы, вынікі
Беларусізація – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР з 1924 па 1929 г., распрацаваная РКП(б) і яе структурамі.

Перадумовамі беларусізыцыі сталі: новая эканамічная палітыка, палітычная амністыя 1923 г., адкрыццё Інбелкульта ў 1922 г., узбуйненні тэрыторыі БССР у 1924 і 1926 гг., стварэнне выдавецтваў “Беларусь”, “Белтрэстдрук”.

Палітыка беларусізацыі прадугледжвала наступныя мерапрыемствы:

- перавод навучання ў школах пераважна на беларускую мову;

- перавод дзяржаўнага апарату на беларускую мову.

І як вынік да 1928 г. каля 80% агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. У 1927 г. каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай

- таксама прадугледжвалася арганізацыя навукова -даследчай дзейнасці па ўсебаковым вывучэнні Беларусі;

- перавод Чырвонай Арміі на беларускую мову.

У войсках, якія размяшчаліся ў Беларусі, было уведзена вывучэнне беларускай мовы. Створаны тэрытарыяльныя вайсковыя адзінкі

- палітыка беларусізацыі прадугледжвала уўвядзенне карэнізацыі, што значыць вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на пасады кіраўнікоў.

Да 1927 павялічылася на 48 % удзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў

- стварэнне сістэмы вышэйшай адукацыі.

У 1921г. адкрыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт (БДУ ). У 1919-1920 гг. пачалі дзейнічаць педагагічныя інстытуты ў Мінску , Віцебску, Магілёве, Гомеле, Беларускі палітэхнічны інстытут.

- выпуск газет , часопісаў , падручнікаў і кніг на беларускай мове

Створана выдавецтва "Савецкая Беларусь ", пачалося выданне газеты “Савецкая Беларусь " і часопіса "Наш край", адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка.

- развіццё беларускай літаратуры.

Працягвалася творчая дзейнасць пісьменнікаў старэйшага пакалення Я.Купалы,Я.Коласа, Т. Гартнага. Утварыліся літаратурныя аб'яднанні "Маладняк" , "Узвышша“, “Полымя”. Выдаваліся часопісы “Маладняк","Полымя","Узвышша ".

Такім чынам, беларусізацыя спрыяла:



  • ідэалагізацыі культурнага жыцця .


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка