Belarusian historical review




старонка21/21
Дата канвертавання14.03.2016
Памер4.71 Mb.
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   21
Збігнеў Соляк (1953—2004)

Кніга пра Міхала Ромэра стала апошняй кнігай гісторыка з Кракава. Збігнеў Соляк быў сапраўды таленавітым даследчыкам, пра што сведчаць шматлікія артыкулы і найбольш кніга „Паміж Польшчай і Літвой...“ Апрача гэтага ён быў вельмі інтэлігентным і добрым чалавекам. Менавіта такое ўражанне засталося ад размоваў з ім увесну 2003 г. Апошні год жыцця і хваробы высветліў таксама мужную асобу, якая з годнасцю сустрэла смерць.

...Пахаваны 19 лістапада 2004 г. на могілках „Батавіцы“ ў Кракаве. На помніку апроч гадоў нараджэння і смерці напісана — „гісторык“.

Горадня Алесь Смалянчук

1 М.Ромэр сваім запаветам перадаў дзённік у Бібліятэку імя Ўрублеўскіх (сёння Цэнтральная бібліятэка АН Літвы) з забаронай карыстацца ім раней, чым праз 25 гадоў пасля смерці аўтара.

2 Solak Z. Michał Römer i masoneria wileńska (1911—1915) // Studia bibliograficzno–bibliologiczne dedykowane prof. W.Bień­kowskiemu. Kraków, 1995.

3 Sawicki J. Michał Römer a problemy narodowościowe na ziemiach byłego Wielkiego Księstwa Litewskiego. Toruń, 1998. У наступным годзе кніга была выдадзена на літоўскай мове: Jan Sawicki. Mykolas Römeris ir buvusios Lietuvos Did˛iosios Kunigaikštystés ˛emių tautinés problemos. Vilnius, 1999.

4 Смалянчук А. Дзённік Міхала Ромэра як крыніца па гісторыі Беларусі пачатку ХХ ст. // Беларускі Гістарычны Агляд. 1998. Т. 5. Сш. 1 (8); ён жа. Ромэр Міхал Піус // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 6. Мінск, 2001; ён жа. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 — люты 1917 г. С.–Пецярбург, 2004 (атры­малі асвятленне адносіны М.Ромэра з кіраўнікамі беларускага руху).

5 Супрацоўнікамі Інстытута гісторыі АН Літвы падрыхтаваны да друку пераклад гэтай кнігі на літоўскую мову.

6 У 1906 г. у Кракаве выйшла з друку ягоная кніга Odrodzenie Litwy wobec idei polskiej.

7 Больш падрабязна пра гэта гл.: Вольныя муляры ў беларускай гісторыі. Канец XVIII — пачатак ХХ ст. / Укладальнік і рэдактар А.Ф.Смалянчук. Вільня, 2005.
Да 90–годдзя прафесара Юліюша Бардаха
Юліюш Бардах — славуты польскі вучоны, даследнік праўнай, гістарычнай і палітычнай культуры, прызнаны аўтарытэт у колах як юрыстаў, так і гісторыкаў — нарадзіўся ў Адэсе 3 лістапада 1914 г. Больш за 20 гадоў таму, пад час ганаровай урачыстасці, прысвечанай 70–годдзю Майстра ды 50–годдзю яго творчасці, у запоўненай цераз край зале Рэктара Брудзіньскага ў Казіміравым палацы Варшаўскага універсітэта, юбіляр выказаўся са сваёй знакамітай вытанчанасцю: „У навуковым асяроддзі пануе перакананне, быццам павага і ўшанаванні з’яўляюцца не столькі вынікам творчага даробку і працоўнага ўнёску, колькі дасягненнем сталага веку. Замацаваліся дзве круглыя даты: шасцідзесяці– і сямідзесяцігоддзе. Пазнейшыя, беручы пад увагу сярэднюю працягласць жыцця — прывілей абраных“.

Гэты выступ, пад назвай „Пазіраючы назад“, апублікавала „Polityka“ ў нумары ад 22 лістапада 1986 г., з годнай сапраўднага эпікурэйца максімай у падзагалоўку: Не жывем, каб есці, а каб есці добра. У сінтэтычным разборы ўласных дасягненняў (на ўсіх этапах пасляваеннай рэчаіснасці, з прызнаннем як яе ценяў, так і магчымасцяў пазітыўнага ўплыву) юбіляр канстатаваў: „Пазіраючы назад, я ўсведамляю, што дзейнічаў на празмерна шырокім даследчым фронце, што выклікала ня­ўхіль­нае распыленне намаганняў і змяншала іх эфект. Перадусім, аднак, кіраваўся ўласнай цікаўнасцю, а яна падлягала змяненням. Падагульняючы, засведчу: на лініі паміж двума супрацьлеглымі тыпамі быў — і застаюся — бліжэй да мадэлі homo ludens, чым да homo faber“.

Выказаць гэткія словы мог толькі буйны творца, сапраўдны знаўца жыцця з вялікай да яго прагай. Іх прамоўца мае шмат­лікіх сяброў, вучняў — у сваёй краіне ды па–за межамі, і не толькі ў навуковых колах. Глыбокае прызнанне прынесла яму як дзейнасць даследніка, так і праца арганізатара, а яшчэ — зычлівасць да людзей у цяжкіх сітуацыях, якіх хапала ў мінулым польскім шасцідзесяцігоддзі. Лёс даў адсвяткаваць Юліюшу Бардаху і тыя пазнейшыя юбілеі: спачатку васьмідзесятую гадавіну, пасля — дзевяностагоддзе. Для аўтара гэтых радкоў сапраўдным гонарам стаў удзел (таксама праз Tabula Gratu­la­toria — каля 150 імёнаў!) у памятнай кнізе З гісторыі праўнай культуры. Штудыі, прысвечаныя прафесару Юліюшу Бардаху ў дзевяностагоддзе ад нараджэння1. Кніга была перададзена юбіляру ў зале Сената той самай дырэктарскай сядзібы Almae Matris Varsoviensis 20 снежня 2004 г., з удзелам Яго Магніфіцэнцыі Пятра Вэньгленьскага, дэкана факультэта права і ад­міністравання Марка Вансовіча і дырэктара роднага Інстытута гісторыі дзяржавы і права Анджэя Закшэўскага (натхняльнік кнігі ў гонар свайго настаўніка заняў сціплае месца ў глыбіні залы). Ад імя шматлікіх прысутных — прадстаўнікоў навуковых таварыстваў, гасцей з усіх акадэмічных асяродкаў краіны — слова ўзялі Генрык Самсановіч ды Станіслаў Плаза. Тыя, хто не трапіў на ўрачыстасць, выказвалі зычэнні праз дэпешы. Герой імпрэзы выступіў надзвычай сцісла, пасля чаго з чаркай віна прымаў віншаванні калегаў ды сяброў.

Выданне на шэсцьсот старонак змяшчае поўную біблія­графію за 1936—2004 г. (564 пазіцыі, разам з выкладзеным зместам збораў), якой папярэднічае нарыс М. Вaнсовіча Праўная культура ў даробку прафесара Юліюша Бардаха. Сярод удзель­нікаў юбілейнай сустрэчы значную частку склалі гісторыкі — пераважна з гэтай навукай ідэнтыфікуюць сябе сабраныя даследнікі дзяржаўнага ладу. Пра інтарэсы самога ж Юлію­ша Бардаха найлепш сведчыць яго творчая спадчына ды характар юбілейнай кнігі. Выданне складаецца з чатырох частак: 1) Стан права — спосаб стварэння і ўспрыняцце; 2) Праў­ная думка, дактрыны, ідэі, навучанне праву; 3) Функцыянаванне права ў практыцы; 4) Ацэнкі, стаўленне да права. Над усім, аднак, уладарыць дух Кліо: аўтары разглядаюць справы ад старажытнасці да XX ст., пачэснае ж месца займаюць па­дзеі Вялікага Княства Літоўскага ды найноўшая гісторыя Літвы (14 артыкулаў з 37). Па–за межамі ўзятай структуры месцяцца разважанні Ганны Роснар Даследаванні праўнай культуры. Спроба выяўлення праблематыкі. Ім у пэўным сэнсе прыпадае функцыя падвядзення вынікаў не творчасці юбіляра, вядома, а метадалогіі даследавання палітычнай (гістарычнай) і праўнай культуры. Важнае месца тут занялі ўжо класічныя працы Станіслава Эстрайхэра і Юзафа Сяменьскага, прысвечаныя XVI ст. (абедзве змешчаны ў зборным выданні 1932 г.). Пачэсную ролю аўтарка адводзіць і матэрыялам XI Усеагульнага з’езду польскіх гісторыкаў у Торуні (1974), прысвечаным палітычнай культуры (акцэнтуецца праграмны выступ Стэфана Кеневіча), разважанням Януша Тазбіра (1976), доследу Эдварда Апаліньскага — каб урэшце звярнуцца да артыкула Вацлава Урушчака (1980) пра палітычную і праўную культуру польскага парламентарызму перыяду Адраджэння. Увесь тэкст — хоць наўпрост і не згадваецца — прасякнуты думкамі, вядомымі з прац Майстра.

Гэта не першая з памятных кніг, прысвечаных юбіляру. Апрача спецыяльных нумароў перыёдыка „Czasopismo Praw­no–Historyczne“, выяўленнем пашаны да вялікага гуманіста сталі зборнікі Права — парламент — людзі. Штудыі, прысвечаныя Прафесару Юліюшу Бардаху ў шасцідзесяцігоддзе творчай працы (Warszawa, 1996) ды Symbolae historico–iuridicae Lodzienses Julio Bardach dedicatae (Łódź, 1997). Юнацкія гады Майстра звязаны з Вільняй, дзе ён вывучаў права ва універсітэце Стэфана Баторыя, а перад атрыманнем дыплома ў верасні 1935 г. дэбютаваў на VI Усеагульным з’ездзе польскіх гісторыкаў (удзелам у дыскусіі Траціна ў старадаўнім літоў­скім праве). У гэтым жа горадзе Юліюш Бардах напісаў ды апублікаваў на старонках такіх выданняў, як „Ateneum Wi­leńskiе“ і „Wiadomości Studium Prawa Litewskiego USB“ некалькі рэцэнзіяў, а таксама амаль 100–старонкавы трактат Адопцыя ў літоўскім праве XV і XVI ст. (апублікавана ў 1938 г.), які стаў падставай доктарскай дысертацыі, абароненай у Ягелонскім універсітэце ажно ў 1948 г., пасля ваеннага перапынку. Юліюш Бардах — прафесар Варшаўскага універсітэта (з 1950 г.), сябра аўтарытэтных айчынных навуковых пляцовак, у тым ліку Польскай Акадэміі Навук (з 1983 г.), доктар honoris causa польскіх і замежных навучальных устаноў, аднак найбольшае задавальненне, бясспрэчна, яму дае прызнанасць ва універсітэце юнацтва.

Хоць дыяпазон інтарэсаў Майстра сапраўды велізарны — ад ранняга Сярэднявечча да сучаснасці (і гэта не дзяжурныя тэксты, а наступныя рэдакцыі папярэдніх публікацый, звычайна дапрацаваныя, пашыраныя і паглыбленыя), асаблівае месца ў яго 70–гадовым даробку займае гістарычная і этнічная Літва, перадусім XV—XVIII ст. Пра гэта сведчаць фундаментальныя зборы, публікаваныя ў палітычнай сітуацыі, калі польская літуаністыка яшчэ мусіла заставацца калі не ў „падполлі“, то, прынамсі, ва ўкрыцці (я пісаў пра гэта ў нарысе Віленскія даследнікі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага на ростанях (па 1945 г.), змешчаным у зборніку Апошнія грамадзяне ВКЛ, Lublin, 2005). Тагачасныя падмуркі будаваліся з адносна някідкіх для цэнзуры доследаў, публікаваных у часо­пісах ды памятных кнігах. Сапраўднай падзеяй стала выданне асобнага тома даследаванняў Юліюша Бардаха Штудыі з дзяржаўнага ладу і права Вялікага Княства Літоўскага XIV—XVIII ст. (Białystok — Warszawa, 1970), адзначанага больш чым дзесяткам рэцэнзентаў, у тым ліку найвыдатнейшым на тыя часы знаўцам тэмы Генрыкам Лаўмяньскім. Памяці гэтага навукоўца, трагічна загінулага ў 1984 г., прафесар пры­свяціў чарговы фундаментальны збор Пра даўнюю і нядаўнюю Літву (Poznań, 1988), дзе закранаюцца, згодна з назвай, яшчэ і XIX — пачатак XX ст. Выданне таксама было адзначана шматлікімі водгукамі, гэтым разам збольшага суайчыннікаў.

Уражвае бібліяграфія прац юбіляра, якая налічвае 564 па­зі­цыі. Сярод іх — шматтомавая Гісторыя дзяржавы і права Поль­шчы (прафесар выступае ў ролях галоўнага рэдактара і аў­тара значнай часткі тэкстаў, датычных перыяду да падзелаў Рэ­чы Паспалітай); яе шмат разоў перавыдадзеная аднатомавая вер­­сія (напісаная сумесна з Багуславам Лесьнадорскім і Міхалам Петшакам); аднатомавая сінтэза Гісторыя польскага сойму (зноў рэдагаванне і тэкст, прысвечаны перыяду да 1795 г.); манаграфія Вацлаў Мацяёўскі і яго сучаснікі (Warszawa, 1971). Сюды ж уваходзяць зборы: Літоўскія статуты і рымскае права (Warszawa, 1999); Themis і Klio, або права і гісторыя (War­szawa, 2001); ці найноўшае У аб’ектыве навукі і ў люстэрку памяці (пра навукоўцаў, пісьменнікаў, палітыкаў XIX і XX ст.) (апублікавана ў дзевяностую гадавіну). Што да дыдактыкі, то цяжка не згадаць і шматкроць перавыдадзены, смелы для свайго часу (1954) падручнік Гісторыя Польшчы па 1466 г. (сумесна з А. Гейштарам, Г. Лаўмяньскім, Э. Малечыньскай), які давялося абараняць ад тагачаснай навуковай моладзі, што „мысліла правільна“ — марксісцкай.

Гэта сведчыць пра непазбыўную жыццёвасць Юліюша Бардаха, які здолеў пакінуць у людской памяці ўдзячныя ўспаміны з перыяду, вымагалага і духоўнага гарту, і пасярэдніцкага таленту. Прафесара высока цэняць як на Захадзе, так і на Ўсходзе, асабліва ў Вільні, Кіеве і Мінску (тут ён уваходзіць у склад рэдакцыйнай рады „Беларускага Гістарычнага Аглядy“, стараннямі рэдакцыі якога ў 2002 г. па–беларуску выйшаў томік выбраных прац Майстра Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага). Чакаем чарговых збораў, спадзевы на якія даюць шматлікія штудыі Юбіляра, размешчаныя ў часо­пісах і калектыўных працах.



Марцэлі Косман
З польскай пераклала Вольга Мазурава
1 Z dziejów kultury prawnej. Studia ofiarowane Profesorowi Juliuszowi Bardachowi w dziewięćdziesięciolecie urodzin. Warszawa, Liber, 2004.
Беларусь у ХХ стагоддзі
4—5 лістапада 2004 г. у старажытным польскім горадзе Торунь адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя „Беларусь у ХХ стагоддзі. У звязку культуры і палітыкі“ (Białoruś w XX stuleciu. W kręgu kultury i polityki). Яна ла­дзілася кафедрай міжнародных зносін факультэта гістарычных навук Універсітэта Мікалая Каперніка. Ініцыятарамі і ста­раннымі арганізатарамі канферэнцыі сталі выкладчыкі уні­версітэта доктар Дарота Міхалюк, прафесар Станіслаў Александровіч і прафесар Збігнеў Карпусь. У прывітальным слове ўдзельнікам канферэнцыі прарэктар універсітэта прафесар Анджэй Радзіміньскі адзначыў важнасць узнятай тэмы для навукоўцаў не толькі Беларусі і Польшчы, але і многіх іншых краін Еўропы. Гэтую думку падтрымаў прафесар Збігнеў Карпусь, які ачольваў працу самай першай часткі канферэнцыі. Ранішняе паседжанне было абмежавана двума да­кладамі, але менавіта яны сталі загалоўнымі і вызначылі танальнасць усёй канферэнцыі. Першым прагучаў даклад доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука „Ліцвінства, заходнерусізм і беларуская ідэя ХIХ — пачатку ХХ ст.“. Кандыдат гістарычных навук Андрэй Кіштымаў сваю тэму пры­свяціў таксама стасункам рубяжа двух стагоддзяў „Битва двух капиталов? Роль российского и польского капиталов в развитии экономики Беларуси XIX — начала XX века“. На працягу першага дня канферэнцыі адбыліся яшчэ тры паседжанні, якімі кіравалі, змяняючы адзін аднаго, прафесар Войцэх Матэрскі, прафесар Яўген Мірановіч i доктар Юры Туронак. Большая частка дакладаў гэтага дня была прысвечана гісторыі міжваеннай Беларусі. Даследаванні Станіслава Рудовіча „Беларусы ў часе Першай сусветнай вайны: цяжкі старт у ХХ ст.“, Сяргея Токця „Беларуская інтэлігенцыя ў нацыянальным руху ў першай палове ХХ ст.“, Валянціны Лебедзевай „Тэрытарыяльнае пытанне ў беларуска–ўкраінскіх адносінах на этапе станаўлення дзяржаўнасці (1918—1919)“, Дароты Міхалюк „Мяжа паміж Беларускай Народнай Рэспуб­лікай і Украінскай Народнай Рэспублікай у 1918 на мапах сумеснай камісіі па справах размежавання“, Алега Латышонка „Дзяржаўная сімволіка Беларускай Народнай Рэспублікі“, Рыгора Лазько „Беларуска–савецкія перамовы ў 1920 г.“, Яўгена Мірановіча „Праблема беларускай меншасці ў II Рэчы Паспалітай на форуме Лігі Нацый у 20-х гадах мінулага стагоддзя“, Андрэя Чарнякевіча „Партрэт на фоне інтэр’ера: штодзённае жыццё беларускага дзеяча ў Гродне 1909—1939“ яскрава даказалі актуальнасць абранай тэмы і засведчылі добрыя вынікі працы цэлай плеяды вучоных. Сенсацыйна прагучалі даклады прафесара Дзмітрыя Ліна „Демографические процессы в Беларуси в ХХ веке“ і прафесара Рышарда Радзіка „Фармаванне сучаснай беларускасці ў ХХ ст.“. Узорам крыніцазнаўчай дасведчанасці стаў даклад вядомага ва Ўкраіне архівіста, прафесара Ірыны Мацяш „Дакументы па гісторыі Беларусі ХХ ст. ва ўкраінскіх архівах“. Па выніках дакладаў першага дня адбы­ліся дыскусіі, у якіх вы­ступілі многія з удзельнікаў канферэнцыі, а таксама аспіранты і студэнты Універсітэта Мікалая Каперніка.

Секцыямі другога дня канферэнцыі кіравалі доктар Д. Мі­халюк, прафесар Р. Радзік, доктар А. Смалянчук. Тэма міжваеннай Беларусі мела працяг у ранішняй секцыі 5 лістапада. Прафесар З. Карпусь выступіў з дакладам „Прызыў у вайсковыя атрады, арганізаваны Беларускай вайсковай камісіяй“, маладая вучоная з Украіны В.Ямкова на падставе архіўных крыніц і ўласнага асэнсавання бліскуча выступіла па тэме „Узаемаадносіны і супрацоўніцтва ўкраінскай і беларускай эміграцыі ў Чэхаславакіі ў 1920—1930–х гадах“. З навуковай дакладнасцю і вялікай павагай да беларусаў прагучалі вы­ступленні вучоных з Каўнаса Аўшры Юрэвічутэ („Беларускія вайсковыя часткі ў літоўскай арміі 1918—1923“) і Альгіса Маркунаса („Ваенная і грамадская дзейнасць падпалкоўніка Аляксандра Ружанцова ў Літве і эміграцыі (1919—1966)“). Некалькі дакладаў былі прысвечаны тэме беларускіх стасункаў у часе Другой сусветнай вайны і ў паваенныя гады. Юры Туронак распавёў пра дзейнасць групы Фабіяна Акінчыца ў Берліне ў 1939—1943 г., прафесар Войцэх Матэрскі — пра праблемы Беларусі ў дыпламатычных перамовах Арганізацыі Аб’яднаных Нацый (1944—1945), кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі — пра станаўленне беларуска-польскай мяжы пасля Другой сусветнай вайны (1944—1945), доктар Міраслаў Голан выступіў з дакладам „Да слова аб польска–савецкіх стасунках“.

На другі дзень прагучала некалькі дакладаў на тэму культуры і адукацыі Беларусі ў ХХ ст., хоць трэба сказаць, што гэтая тэма не стала дамінавальнай на дадзенай канферэнцыі. Алена Глагоўская выступіла з дакладам „Беларуская культура ў міжваенны перыяд“ і ўвяла ў навуковы ўжытак многа новых крыніц і фактаў. Аўтар гэтых нататак зрабіла спробу сістэматызацыі крыніц па гісторыі беларускай літаратуры 20–х — 30–х г. Мар’ян Семаковіч даследаваў малавядомыя старонкі асветнай палітыкі польскіх уладаў у дачыненні да беларускай меншасці ў II Рэчы Паспалітай. Віталь Скалабан, даклад якога быў успрыняты з асаблівай цікавасцю, зрабіў вельмі важкі ўнёсак у даследаванне тэмы „Дзяржава і культура ў паваеннай Беларусі (1945—1953)“. Неабыякавымі засталіся ўдзельнікі канферэнцыі да паведамлення даследчыцы з Барнаула (Расія), якая вывучае гісторыю беларусаў на Алтаі.

Адным з апошніх выступіў на канферэнцыі прафесар Станіслаў Александровіч, хоць у праграме яго даклад быў пазначаны першым. Яго тэма „Як пісалася гісторыя Беларусі ў ХХ ст.“ прагучала як грунтоўнае падсумаванне гістарычных да­следаванняў, як неабходны заключны акорд самой канферэнцыі і як запрашэнне да працягу навуковай гаворкі. Падвядзенне вынікаў было зроблена намаганнямі Збігнева Карпуся і Дароты Міхалюк.

На завяршэнне трэба адзначыць высокі ўзровень арганізацыі ўсіх мерапрыемстваў, якія праходзілі ў рамках Міжнароднай навуковай канферэнцыі, волю яе арганізатараў, адмысловае ўладкаванне побыту ўдзельнікаў. Словы асаблівай удзячнасці ўдзельнікаў канферэнцыі Дароце Міхалюк, Збігневу Карпусю, Станіславу Александровічу і рэктарату Універсітэта Мікалая Каперніка ў Торуні.

Ганна Запартыка


Аўтары нумара
Расціслаў Баравы

вул. Багдановіча, 143—149

220100 Мінск
Васіль Варонін

Беларускі дзяржаўны універсітэт

вул. Чырвонаармейская 6

220030 Мінск


Irena Kadulska

Uniwersytet Gdański

ul. Wita Stwosza 55

PL 80–952 Gdańsk — Oliwa


Валянцін Калнін

вул. Ландэра 64—86

220064 Мінск
Vaida Kamuntavičienė

Vytautas Magnus University

Donelaičio 52

LT 44244 Kaunas


Ігар Клімаў

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры

Лагойскі тракт 34–2–76

220090 Мінск


Krzysztof Kossarzecki

Uniwersytet Warszawski

Krakowskie Przedmieście 26/28

PL 00–927 Warszawa


Генадзь Сагановіч

Інстытут гісторыі НАН Беларусі

вул. Цнянская 3–56

220100 Мінск


Anti Selart

Universitas Tartuensis

Ülikooli 18

50090 Tartu


Jury Turonak

ul. Tamka 49, m.65

PL 00–355 Warszawa

Belarusian Historical Review

Volume 11, Fascicle 1—2 (20—21)

December, 2004
Contents

Articles

Anti Selart. Polack Duke Kanstancin and Livonian history
in the 3th quarter of the XIII century . 3

Henadz Sahanovič. Ruthenians at Grunwald (Dubro÷na) in 1410 . 26

Vasil Varonin. The Brief Chronicle of the Grand Duchy
of Lithuania . 40

Rascisla÷ Baravy. Minsk of the 16th century: first general city plan
and its possible author . 58

Valiancin Kalnin. The star way of Jan Maria Bernardoni . 75

Krzysztof Kossarzecki. The battle by Palonka on June 28th, 1660 103

Vaida Kamuntavičienė. The Slonim Catholic parishes
of Vilnia diocese in 17th century 137

Irena Kadulska. The forms of theatre life in Polack Akademy
(1812—1820) 157

Jury Turonak. The Belarusian Youth Union in Germany 198

Historiography

Ihar Klima÷. Qualifications of literary–written language
of Kievan Ruś: historiography of an intricate question 220

Translation

Allan Megill. „Grand Narrative“ and the Discipline of History 263

New Literature: Reviews

Ryszard Radzik. A textbook for the state ideology 304

Socium. The almanac of social history. V. 1—3. (Vasil Varonin) 328

Biblia ruska, vyložena doktorom Franciskom Skorinoju
(Prag, 1517—1519): Kommentare;
Apostol (Wilna, 1525): Facsimile und Kommentar
(Juraś La÷ryk)
333

Geier, Wolfgang. Russische Kulturgeschichte in diplomatischen Reiseberichten aus vier Jahrhunderten


(Uladzimir Kananovič)
336

Jaroszewicz–Pieresławcew, Zoja. Druki cyrylickie z ofi­cyn Wielkiego Księstwa Litewskiego w XVI—XVIII wieku (Ihar Klima÷) 342

Nosov, Boris V. The installation of the Russian domination
over the Polish–Lithuanian Commonwealth in 1756—1768
(Ja÷hien Aniščanka) 353

Nosevič, Viačeslav. The traditional Belarusian village


in the European perspective (Siarhiej Tokć) 357

Eriksonas, Linas. National heroes and national identities.


Scotland, Norway and Lithuania (Andrej Katliarčuk) 374

Solak, Zbigniew. Between Poland and Lithuania. Życie i działalność


Michała Römera (Alieś Smaliančuk) 379

Information

To the 90th anniversary of Prof. Juliusz Bardach (Marceli Kosman) 389

Belarus in the 20th century (Hanna Zapartyka) 394
Authors of the issue 397


БеларускІ ГІстарычны Агляд

навуковы часопiс


Галоўны рэдактар: Генадзь Сагановiч
Рэдакцыйная Рада:

Даніэль Бавуа (Універсітэт Парыж I — Сарбона)

Моніка Банькоўская (Цэнтральная бібліятэка Цюрыха)

Юліюш Бардах (Варшаўскі універсітэт)

Дарыюс Вілімас (Інстытут гісторыі Літвы)

Сантэ Грачыёці (Рымскі універсітэт Сапіенца)

Джым Дзiнглi (Лонданскі універсітэт)

Астрыд Зам (Мангаймскі універсітэт)

Андраш Золтан (Будапешцкі універсітэт імя Л.Этвеша)

Андрэй Катлярчук (Стакгольмскі універсітэт)

Вiтаўт Кiпель (Беларускі Інстытут Навукі й Мастацтва, Нью–Ёрк)

Бернгард К’яры (Цэнтр ваенна–гістарычных даследаванняў, Патсдам)

Алег Латышонак (Беластоцкі універсітэт)

Райнэр Лінднэр (Канстанцкі універсітэт)

Мiкола Нiкалаеў (Расійская нацыянальная бібліятэка)

Рышард Радзік (Люблінскі універсітэт імя М. Кюры–Складоўскай)

Гартмут Рус (Берлінскі універсітэт)

Юры Туронак (Інстытут славістыкі ПАН)

Ганна Харашкевіч (Інстытут cлавяназнаўства РАН)

Наталля Якавенка (Кіева–Магілянская Акадэмія)


Паштовы адрас:

п.с. 124


220050 Мiнск

Беларусь
тэл. (029) 667–29–52

bhr@tut.by

http://bha.cjb.net



BELARUSIAN HISTORICAL REVIEW

the scientific journal


Editor–in–chief: Henadź Sahanovič
Editorial Council:

Monika Bankowski (Zürich Central Library)

Juliusz Bardach (Univercity of Warsaw)

Daniel Beauvois (University Paris I Pantheon–Sorbonne)

Bernhard Chiari (Centre for military historical studies, Potsdam)

James Dingley (University of London)

Natala Jakovenko (Kiev Mohyla Academy)

Sante Graciotti (Rome University La Sapienza)

Andrej Katliarčuk (University of Stockholm)

Anna Khoroshkevich (Institute of Slavic Studies, Russian Academy of Sciences)

Vita÷t Kipel (The Belarusian Institute of Science and Art, New York)

Aleh Łatyšonak (University of Bielastok)

Rainer Lindner (University of Konstanz)

Mikoła Nikałaje÷ (Russian National Library)

Ryszard Radzik (M.Curie–Skłodowska University in Lublin)

Hartmut Rüß (University of Berlin)

Astrid Sahm (Mannheim University)

Jury Turonak (Slavonic Institute of the Polish Academy of Sciences)

Darius Vilimas (Lithuanian Institute of History)

András Zoltán (Lorand Eőtvös University in Budapest)


Post address:

P.O.Box 124

220050 Minsk

Belarus
tel. (029) 667–29–52

bhr@tut.by

http://bha.cjb.net



BHR appears twice a year.
© Editorial Board of BHR, 2004
1   ...   13   14   15   16   17   18   19   20   21


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка