«Белаграпрамбанк» пашырае рознiчныя паслугi Святлана барысенка




Дата канвертавання29.03.2016
Памер28.47 Kb.
«Белаграпрамбанк» пашырае рознiчныя паслугi

Святлана БАРЫСЕНКА

Кошт пытання

Прымеркаваная да 15-годдзя з дня ўтварэння ААТ «Белаграпрамбанк» практычная канферэнцыя «Рознiчныя банкаўскiя прадукты i паслугi: тэндэнцыi i перспектывы», якая прайшла ў Мiнску, стала ўнiкальнай падзеяй для банкаўскай галiны Беларусi. Больш як 120 дэлегатаў нашай краiны, Расii i Германii атрымалi магчымасць абмеркаваць рэальную стратэгiю развiцця рознiцы ў банках, у прыватнасцi, укараненне паспяховых карткавых праграм, рапрацоўку механiзмаў i спосабаў павелiчэння прыбытку, павышэнне эфектыўнасцi прыцягнення клiентаў i мiнiмiзацыю рызык.

Паводле слоў старшынi праўлення ААТ «Белаграпрамбанк» Сяргея РУМАСА, у сярэдне- i доўгатэрмiновай перспектыве плануецца актыўна развiваць рознiчныя банкаўскiя паслугi, i ўжо сёлета банкам распрацаваны шэраг такiх прапаноў. Варта нагадаць, што клiентамi «Белаграпрамбанка» з’яўляюцца звыш 700 тысяч фiзiчных асоб, а тэрытарыяльная сетка прадстаўлена 132 аддзяленнямi i 140 разлiкова-касавымi цэнтрамi. Банк з’яўляецца членам нацыянальнай плацежнай сiстэмы «Белкарт» i мiжнароднай плацежнай сiстэмы «Visа».

Менавiта на базе картак Visа ўжо ў вераснi пачнецца выпуск картак Visа Еlесtrоn Dеbit, Visа Еlесtrоn Сrеdit, Visа Сlаssiс, Visа Gоld i Visа Businеss. Клiентам будуць прапанаваны дэбетавыя i крэдытныя карткi як у беларускiх рублях, так i ў доларах ЗША, i гэтыя прадукты па шэрагу параметраў будуць лепшыя за карткi, якiя прапануюцца сёння iншымi беларускiмi банкамi. «Белаграпрамбанк» плануе развiваць iнфраструктуру абслугоўвання аперацый з банкаўскiмi карткамi: да канца года банкаматная сетка банка будзе налiчваць звыш 100 усройстваў з акцэнтам на безнаяўныя разлiкi як у аддзяленнях банка, так i на прадпрыемствах гандлю i сэрвiсу. Агульная колькасць тэрмiналаў будзе даведзена да канца года да 900 адзiнак, прычым выкарыстоўвацца яны будуць як для разлiкаў у гандлёвых кропках, так i для аплаты камунальных паслуг.

Зразумела, што рознiчная банкаўская сiстэма ўвогуле мае на мэце павялiчыць долю безнаяўных плацяжоў, а ў прыватнасцi — укаранiць электронныя плацежныя iнструменты, дакладней, пластыкавыя карткi i электронныя грошы. Цывiлiзаваны свет фактычна дасягнуў апагею ў гэтым накiрунку, паколькi зараз там на долю безнаяўных плацяжоў прыпадае да 70 i нават больш працэнтаў. Праўда, замежныя спецыялiсты перакананы, што i праз два пакаленнi наўрад цi гэты працэнт удасца давесцi да абсалюту. Сярод розных важкiх тлумачэнняў таму ёсць i нiбыта жартоўнае, маўляў, наяўнасць ёсць наяўнасць. Мiж iншым, гарачая падтрымка менавiта такога меркавання прымушае беларусаў, якiя атрымлiваюць заробак з дапамогай картак, ствараць чэргi ля банкаматаў, каб атрымаць на рукi каштоўныя паперы — усе i адразу.

Канешне, жаданне пазбегнуць безнаяўных плацяжоў тлумачыцца не толькi псiхалагiчнай залежнасцю чалавека ад сузiрання грошай. У шырокiм сэнсе жаданне карыстальнiкаў картак тут i нi пры чым. Не сакрэт, што наогул сёння ў краiне 5 банкаў працуе з «Белкарт», 11 — з «Visа» i 15 — з «Мастеркарт». Эмiтавана амаль 3,6 мiльёна картак, прычым абсалютная большасць з iх, так званыя «заработныя». Устаноўлена каля 1,3 тысячы банкаматаў, а тэрмiналамi аснашчаны звыш 4 тысяч гандлёвых кропак. З аднаго боку, статыстыка сведчыць аб актыўным укараненнi сучасных тэхналогiй, а з другога — аб знаходжаннi ў пачатку доўгага шляху. Так, напрыклад, згодна з мiжнароднымi нормамi на адзiн пластыкавы тэрмiнал павiнна прыпадаць 160 картак, а ў нас — 522. З аднаго боку, актыўна пашыраецца пералiк паслуг, якiя можна аплацiць з дапамогай карткi, а з другога, сама галiна паслуг, гандлю не гатова эфектыўна выкарыстоўваць новыя тэхналогii. Запаволенае развiццё безнаяўных плацяжоў спецыялiсты тлумачаць не толькi адсутнасцю актыўнай прапаганды прагрэсiўных плацежных iнструментаў, але i адсутнасцю належнай сiстэмы для iх выкарыстання. Што датычыць прадпрыемстваў гандлю, то яны не спяшаюцца iсцi ў нагу з часам па прычыне высокiх фiнансавых затрат на набыццё тэрмiнальнага абсталявання, навучанне персаналу, адносна невысокi кошт iнкасацыi наяўных грошай i г.д. Кiраўнiк прадпрыемства заканамерна пакуль мяркуе: «Навошта мне ўсё гэта трэба?».



Тым не менш, да 2011 года Беларусь павiнна давесцi долю безнаяўных плацяжоў да 30 працэнтаў ад абароту. Непасрэдна «Белаграпрамбанк» плануе стварыць такiя ўмовы, пры якiх клiентам — утрымальнiкам картак не спатрэбiцца наяўнасць. Сёння ў Еўропе 8 з 10 карыстальнiкаў картак трымаюць пры сабе не больш як 50 еўра. Умоўна кажучы, няхай сабе ў кашальку беларуса знаходзiцца 50 тысяч рублёў, а для ўсяго астатняга ёсць картка. У гэтым годзе банк актыўна будзе навучаць персанал прадпрыемстваў гандлю i сэрвiсу, супрацоўнiкаў банка i ўласна клiентаў карыстацца ўсiм функцыяналам карткi.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка