Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека Червень-лістапад, 2010 Школа правоў чалавека для адукатараў




Дата канвертавання17.03.2016
Памер57.63 Kb.

Базавы курс для адукатараў у галіне правоў чалавека

Червень-лістапад, 2010



Школа правоў чалавека для адукатараў



Паважаныя калегі!
Школа правоў чалавека для адукатараў, арганізаваная міжнароднай сеткай арганізацый, што працуюць у сферы адукацыі па правах чалавека, запрашае Вас узяць удзел у Базавым (пачатковым) курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека (чэрвень-лістапад 2010 года).
Мэта Курса: спрыянне ўключэнню кампанента адукацыі ў галіне правоў чалавека ў праграмы сацыяльна-гуманітарнага накірунку фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Беларусі праз правязенне тэарэтычных і практычных заняткаў па правах чалавека і знаёмства з дзейнасцю арганізацый і ўстаноў, якія працуюць у гэтай галіне ў Рэспубліцы Беларусь і Літоўскай Рэспубліцы.
Фармат Курса. Курс будзе складацца з уводнага (адборачнага) семінара, Летняй школы, выніковага семінара, а таксама выканання ўдзельнікамі заданняў паміж усімі этапамі навучання як на сваім працоўным месцы, так і сумесна з іншымі ўздзельнікамі навучання.
Мэтавая група Курса: настаўнікі, педагогі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін, якія працуюць у школах, пазашкольных установах, ПТВ і ССНУ, ВНУ, курсах павышэння кваліфікацыі, а таксама трэнеры і адукатары грамадскіх аб’яднанняў і іншых некамерцыйных установаў. Колькасць удзельнікаў кожнага з уводных (адборачных) семінараў – 15 чалавек, колькасць удзельнікаў Летняй школы – 20-25 чалавек.
Трэнерская група. Заняткі ў межах Курса праводзяць беларускія і замежныя трэнеры, якія спецыялізуюцца ў пытаннях адукацыі ў галіне правоў чалавека (АПЧ), а таксама эксперты міжародных арганізацый (Рада Еўропы, АБСЕ).
Тэрміны і месцы правядзення навучальных мерапрыемстваў:

- уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў і са сферы нефармальнай адукацыі: 11-13 чэрвеня (Мінск);

- уводны (адборачны) семінар для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі: 18-20 чэрвеня (Гродна);

- Летняя школа: 19-28 жніўня (Вільня);

- выніковы семінар: 5-7 лістапада (Гродна).
На ўводным семінары будуць разглядацца наступныя тэмы:


  • Паняцце, філасофія і гісторыя правоў чалавека;

  • Сучасныя падыходы да адукацыі ў галіне правоў чалавека;

  • Змест, формы, метады і рэсурсы адукацыі па правах чалавека;

  • Кампетэнцыі адукатара ў галіне правоў чалавека;

  • Планаванне навучання ў межах Курса.

Пачатак работы на ўводным семінары – 11.00 (11 і 18 чэрвеня 2010 года, пятніца). Сканчэнне работы – 16.30 (13 і 20 чэрвеня 2010 г., нядзеля).


Да ўдзелу ў Летняй школе будуць запрошаны ўдзельнкі, якія возьмуць актыўны ўдзел у адным з двух адборачных семінараў, а таксама паспяхова і ў тэрмін выканаюць індывідуальнае заданне, якое атрымаюць пад час уводнага семінара.
Кампенсацыя выдаткаў, звязаных з удзелам у Курсе. Удзел у занятках і навучальныя матэрыялы бясплатныя. Арагнізатары Курса забяспечаць пражыванне, харчаванне, а таксама аплату транспартных выдаткаў удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор.
Візы. Удзельнікі Курса, пры неабходнасці, атрымаюць візавую падтрымку для ўдзелу ў Летняй школе, якая будзе адбывацца ў Літве.
УВАГА! ПАТРАБАВАННІ ДА ПАШПАРТОЎ: тэрмін дзеяння пашпартоў удзельнікаў мусіць быць на 3 месяцы болей, чым тэрмін заканчэння Летняй школы; у пашпарце мусяць быць дзве чыстыя старонкі з адзнакай “візы”; пашпарт мусіць быць выдадзены цягам апошніх 10 гадоў.
Асаблівыя патрабаванні:

Калі Вы маеце асаблівыя патрабаванні да харчавання і г.д., просім паведаміць пра гэта ў анкеце-заяўцы.


Працэдура адбору ўдзельнікаў. У Курсе могуць узяць удзел асобы, заматываваныя ў развіцці ўласных адукатарскіх кампетенцый у галіне правоў чалавека, якія гатовыя прайсці ўсе этапы навучання і выканаць не меньш за 80% практычных заданняў паміж імі. Прыярытэтам у выбары ўдзельнікаў Летняй школы будуць карыстацца асобы, якія плануюсь з верасня 2010 года праводзіць заняткі ў сваіх навучальных установах і арганізацыях у сферы адукацыі па правах чалавека. Выбар удзельнікаў будзе адбывацца на падставе анкет-заявак (у дадатку), і, пажадана, ліста падтрымкі ад установы, арганізацыі ці калег.

Анкету-заяўку неабходна даслаць не пазней за 5 чэрвеня 2010 года (суббота) на адрас hre.belarus@gmail.com. Запрашэнні ўдзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор на ўводны (адборачны) семінар, будуць накіраваны не пазней за 7 чэрвеня 2010 года.


Кантактная інфармацыя. Усе пытанні, звязаныя з удзелам у Курсе, накіроўвайце на адрас hre.belarus@gmail.com
Каманда Курса
АНКЕТА-ЗАЯЎКА


I. АСАБІСТАЯ ІНФАРМАЦЫЯ.

Імя:
Імя па бацьку:
Прозвішча:
Дата і месца нараджэння:


Фота

Кантактыныя дадзеныя:

Індэкс:

Горад (вёска):

Вуліца:


Дом:

Кватэра:


Телефоны (з кодам аператара ці рэгіёна):

E-mail:


Skype:

Facebook:

Vkontakte:


У якім уводным (адборачным) семінары Вы плануеце ўзяць удзел:
□ для ўдзельнікаў з грамадскіх аб’яднанняў/нефармальнай адукацыі (11-13 чэрвеня, Мінск)

□ для ўдзельнікаў з устаноў адукацыі (18-20 чэрвеня, Гродна)




II. ІНФАРМАЦЫЯ АБ АРГАНІЗАЦЫІ:

Назва арганізацыі (установы):

Кіраўнік:

Ваша пасада (функцыя) ў арганізацыі:

Кантактныя дадзеныя арганізацыі:

Адрас:

Тэлефон:


E-mail:

Адрас у Інтэрнэт:

Калі ласка, пазначце досвед дзейнасці Вашай арганізацыі ў галіне адукацыі па правах чалавека і/ці планы ў дадзеным накірунку на бліжэйшы год


III. ПРАКТЫЧНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ.

Ці ёсць у Вас асаблівыя патрэбы (напрыклад, дыета, алергія і г.д.)?

НЕ  ТАК 

удакладніце:




Ці патрэбная Вам шэнгенская віза на час правядзення Летняй школы ў жніўні 2010 года?

НЕ  ТАК 



Пашпартныя дадзеныя (для ўдзельнікаў, якім неабходна віза):

Імя і прозвішча (лацінкай):

Грамадзянства:

Серыя і нумар пашпарта:

Тэрмін дзеяння:

Кім і калі выдадзены:



IV. МАТЫВАЦЫЯ.

1. Ці бралі Вы раней удзел у адукацыйных праграмах па правах чалавека? Калі так, то ў якіх?

2. Якія адукацыйныя мэты Вы збіраецеся дасягнуць дзякуючы ўдзелу у Базавым курсе для адукатараў у галіне правоў чалавека?


3. Якія дзеянні ў галіне адукацыі па правах чалавека Вы плануеце праводзіць ў бліжэйшы год?


4. Якія тэмы ў галіне правоў чалавека і адукацыі правам чалавека з’яўляюцца для Вас найбольш актуальнымі і чаму?


5. Якія прапановы Вы можаце даць арганізатарам і вядучым Курса для таго, каб ён быў больш карысным для Вас?





Дадзенай заяўкай я падцвярджаю свой намер і абавязальніцтва ўзяць удзел ва ўсіх этапах навучання, запланаваных у межах Курса.

Дата ______________ Подпіс _________________

Калі ласка, дашліце запоўненую анкету-заяўку разам з лістом падтрымкі

у электронным выглядзе на адрас hre.belarus@gmail.com

не пазней за суботу, 5 чэрвеня 2010 года

Назва файла павінна быць напісана лацінкай і ўтрымліваць прозвішча апліканта




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка