Батлейка з нашых часоў музычная батлейка Героі: Юзаф




Дата канвертавання10.05.2016
Памер80.06 Kb.
с. Бенедыкта Baumann

Батлейка з нашых часоў ?????????????????????


музычная батлейка


Героі:
Юзаф

Марыя

Мудрацы

Пастухі

Галоўны Анёл

Анёлы

Бяздомны

Жонка П’яніцы

П’яніца

Дзіця П’яніцы

Малады

Спакуса Сэксу

Спакуса Наркотыкаў

Спакуса Алкаголю

Законная Сястра

Безабароннае Дзіця

Той, Хто Вяртаецца

Спакусніца

Жонка Таго, Хто Вяртаецца

Старэйшая Дачка Таго, Хто Вяртаецца

Малодшая Дачка Таго, Хто Вяртаецца

Жаўнер І

Жаўнер ІІ

Жонка Маёра

Дзіця Маёра

Сцэна І – Батлейка Марыі

Музыка .

Уваходзяць два Пастухі – вельмі павольна. Яны ўносяць снапок і ставяць у месцы, дзе знаходзіцца ўмоўная прастора стаенкі. Потым яны кладуцца спаць каля іншых Пастухоў, якія спяць па баках.

Павольна ўваходзіць Святая Сям’я і сядае па баках снапка. Марыя кладзе Дзіцятка на снапок.

Уваходзіць Галоўны Анёл. Танчыць. Праз хвіліну танцавальным крокам уваходзяць іншыя Анёлы. Яны кленчаць.



Марыя бярэ Дзіцятка, гладзіць прытуляе. Потым аддае Юзафу і ўстае. Глядзіць перад сабой – нібы там бачыць Бэтлеемскую Зорку. Узносіць рукі як для малітвы. Танчыць. Потым павольна кленчыць. Вяртаецца да стаенкі.

Галоўны Анёл устае, танцавальным крокам падыходзіць да Пастухоў і іх будзіць.

Пастухі кланяюцца Святой Сям’і і выходзяць.

Уваходзяць Каралі. Адзін з іх здымае сваю карону і складае Дзіцяці ў дар. Яны кланяюцца. Выходзяць.

Танцавальным крокам уваходзіць Галоўны Анёл. Потым іншыя Анёлы і ў канцы – Святая Сям’я.

Голас: Я нарадзіўся як чалавек, каб ты мог стаць сынам Божым.
Сцэна ІІ – Батлейка для Бяздомных

Музыка - № 2.

На сцэне ад самага пачатку сядзіць Бяздомны. Цяпер ён устае і круціцца па вуліцы. Атмасфера перадсвяточнага шуму і беганіны. Праз сцэну праходзяць героі прадстаўлення. Бяздомны спрабуе да іх падысці, але яны яго не заўважаюць. Гэта:




  1. Жонка П'яніцы – хутка праходзіць з сумкай у руках.

  2. Старэйшая Дачка Таго, Хто Вяртаецца з падарункамі ў руках.

  3. Малады – ляціць як шалёны праз сцэну і штурхае Старэйшую Дачку.

  4. Жонка Таго, Хто Вяртаецца з Малодшай Дачкой. Малая бачыць Бяздомнага і цягне маму ў той бок – каб яму штосьці даць – але безвынікова.

  5. Той, Хто Вяртаецца – праходзіць хуткім крокам, глядзіць на гадзіннік. Вельмі спяшаецца.

  6. П'яніца. Аглядаецца навокал, выцягвае бутэльку, п'е, хавае бутэльку. Хутка выходзіць.

  7. Хуткім крокам праходзіць Спакусніца. Раптам затрымліваецца, дастае памаду і люстэрка, папраўляе макіяж, хавае гэта назад у сумку, глядзіць на гадзіннік і праходзіць.

  8. Жонка Маёра. Вельмі занятая размовай па тэлефоне.



Змена музыкі.

Голас: Батлейка для Бяздомных

Бяздомны адзін. Ён павольна падыходзіць да гледачоў. Просіць міласціны. Безвынікова. Кладзецца галодны і стомлены на зямлю. З’яўляецца Галоўны Анёл з ліхтарыкам у руках.

Павольна падыходзіць Марыя. Яна схіляецца над ім. Ён устае. Яна дае Бяздомнаму хлеб. Яны выходзяць.

Голас: Я нарадзіўся ўбогі, каб ты мог прызнаць Мяне адзіным багаццем.
Сцэна ІІІ – Батлейка для Тых, Хто Знаходзіцца ў Залежнасці.

Цішыня. Уваходзіць Жонка П’яніцы. Прыносіць маленькую штучную елку. На століку кладзе сурвэтку, ставіць елку. Глядзіць на гадзіннік. Нэрвуецца. Абапіраецца на піяніна. Кленчыць, нібы моліцца.

Голас: Батлейка для Тых, Хто Знаходзіцца ў Залежнасці.
Музыка
Увальваецца П’яніца. Зрывае куртку. Скідвае ўсё са століка. Хапае Жонку за адзенне, штурхае, яна падае.

П’яніца пераварочвае столік. Выходзіць. Жанчына павольна ўстае і выходзіць праз другія дзверы.



Змена музыкі.
З укрыцця (напр., са скрыні, у якой хавалася) выходзіць Дзіця П’яніцы. Вельмі павольна і з відавочным страхам. Аглядае пакой. Бяжыць некалькі крокаў туды, куды выбегла мама. Потым туды, куды пайшоў тата. Вяртаецца. Падымае елку, сурвэтку і столік. Потым куртку таты. Моцна яе прытуляе. Сядае на зямлю, кладучы галаву на скрыню.

Змена музыкі.

З’яўляецца Галоўны Анёл. Уваходзіць Марыя. Сядае каля Дзяўчынкі. Гладзіць яе па галаве. Дзяўчынка абуджаецца. Устае, Марыя таксама. Дзіцятка прытуляецца да Марыі, падае ёй руку і яны выходзяць.



Голас: Я нарадзіўся пераследаваны ад пачатку, каб ты навучыўся прымаць усе цяжкасці.

Сцэна IV – Батлейка для Аднаго Маладога Хлопца

Голас: Батлейка для Аднаго Маладога Хлопца.


Музыка.

Уваходзіць Малады. Паволі ссоўваецца па сцяне. Заплюшчвае вочы. На ім апранута кофта з башлыком (башлык на галаве).

З’яўляецца Спакуса Сэксу. Становіцца перад Маладым. Ён абуджаецца ад змярцвення і хутка ўстае. Адхіляецца назад. Дзяўчына падыходзіць. Вельмі

павольна сцягвае башлык з яго галавы. Глядзіць яму ў вочы. Праходзіць вакол яго такім чынам, што ў гледача няма сумнення, якія ў яе намеры, але аднак не дакранаецца да яго. Кладзецца перад ім. Хлопец схіляецца над ёй і… рэзка адхіляецца назад. Адварочваецца, але за ім ужо стаіць Спакуса Наркотыкаў са шпрыцом у заціснутай далоні. Хлопец дакранаецца да яе далоні, яна раскрывае яе. Відаць шпрыц. Хлопец адскоквае, адварочваецца, а за ім стаіць Спакуса Алкаголю з працягнутай бляшанкай ад піва. Хлопец у пастцы. Не можа ўцячы. Падае на зямлю. Дзяўчына танчаць вакол яго, потым падымаюць рукі – апускаюць іх павольна ўніз, нібы хочуць замкнуць яго ў клетцы.



Змена музыкі .

Уваходзіць Галоўны Анёл і Марыя з Дзіцяткам. Спакусы ўцякаюць.

Марыя падыходзіць да Маладога. Дэлікатна дакранаецца да яго. Той адскоквае, як ашпараны. Праходзяць, гледзячы адно на аднаго. Марыя глядзіць на яго са спакоем. Малады хоча падысці, але баіцца. Раптам адварочваецца спіной. Потым, аднак, зноў паварочваецца да Марыі і павольна падыходзіць. Кленчыць. Марыя таксама. Падае яму Дзіцятка. Ён з недаверам Яго бярэ. Выходзіць за Галоўным Анёлам і Марыяй.

Голас: Я нарадзіўся ноччу, каб асвятліць кожную рэчаіснасць, спавітую цемрай.
Сцэна V – Батлейка для Таго, Хто Вяртаецца

Музыка.

Уваходзіць Той, Хто Вяртаецца. Ён вельмі элегантны (касцюм, ноўтбук) і незвычайна запрацаваны. Сядае, выцягвае ноўтбук.

Падыходзіць Спакусніца. Кружыць каля яго стала, сядае на стальніцы, зачыняе яго ноўтбук. Ён устае, схіляецца над ёй, і яны пачынаюць танцаваць танга. Танцуюць хвіліну. Стоп-кадр.

Цішыня.

Голас: Батлейка для Таго, Хто Вяртаецца.

Змена музыкі.

Уваходзіць Галоўны Анёл. Праз сярэдзіну сцэны праходзіць Марыя. Той, Хто Вяртаецца, адсоўвае партнёрку і глядзіць у бок Марыі. Партнёрка не разумее, у чым справа. Падыходзіць да Таго, Хто Вяртаецца, той яе лёгка адсоўвае. Зноў падыходзіць, але ён адварочваецца спінай. Пачынаюць сварыцца. Не чуваць тэксту, але павінна быць БАЧНА вострая спрэчка. Той, Хто Вяртаецца, аддае Спакусніцы ключы. Яна выходзіць хутка. Ён таксама – у іншы бок.



Змена музыкі.

Уваходзіць Жонка Таго, Хто Вяртаецца, з дзвюма дочкамі. Упрыгожваюць маленькую елку. Раптам жанчына спыняе працу і хавае твар у далонях. Бачна, што яна штосьці перажывае. Падыходзіць да піяніна і бярэ ў рукі шлюбны здымак. Раптам сядае на століку каля піяніна.



Цішыня.

Малодшая Дачка прытуляецца да яе. Старэйшая Дачка падыходзіць і штурхае яе. Безвынікова. Тады дзяўчына падыходзіць да піяніна і рэзкім рухам падымае крышку. Жанчына адскоквае. Дзяўчына сядае на століку, жанчына стаіць, абапершыся аб піяніна.

Малая дачушка заўважае Таго, Хто Вяртаецца. Бяжыць у яго бок.

Музыка .

Той, Хто Вяртаецца, бярэ дзіця на рукі. Старэйшая дачка ўстае і паказальна затрымліваецца каля таты. Глядзіць. Выходзіць хутка. Малая бяжыць за ёй. Той, Хто Вяртаецца, застаецца адзін з жонкай. Жонка павольна паварочваецца да яго. Глядзіць. Той, Хто Вяртаецца, думае, што яна яму не прабачыла, таму павольна бярэ сумку і хоча выйсці. Жонка падбягае і затрымлівае яго. Прытуляе яго.

Уваходзіць Галоўны Анёл. Убягаюць дочкі. Старэйшая адварочваецца спіной. Уваходзіць Марыя. Глядзіць на Старэйшую Дачку. Тая паволі падыходзіць да Таго, Хто Вяртаецца, і прытуляецца да яго. Марыя і Галоўны Анёл выходзяць. За імі ўся сям’я Таго, Хто Вяртаецца.
Голас: Я нарадзіўся голы, каб ты навучыўся выракацца самога сябе.
Сцэна VI – Батлейка для Загінулых

Музыка.

Павольна ўваходзіць Жаўнер І. Стомлены і прыгнечаны. Сядае, абапіраючыся аб сцяну.



Голас: Батлейка для Загінутых.
Уваходзіць Жаўнер ІІ. Жаўнер І, убачыўшы яго, падымаецца. Жаўнер ІІ трымае ў руках не свой карабін і чыюсьці куртку ад абмундзіравання. Кладзе гэта на зямлю.

Сцягвае шапку з галавы. Кленчыць. Жагнаецца. Тое самае робіць Жаўнер І.



Адначасова: іншае дзеянне. Жонка Маёра ўваходзіць з Дзіцём і яны вешаюць агеньчыкі на ёлку (тую самую, якую раней прыгатавала Жонка П’яніцы і ўпрыгожвала Жонка Таго, Хто Вяртаецца).

Раптам (у той момант, калі Жаўнер І кленчыць) Жонка Маёра выцягвае мабільны тэлефон. Адказвае. Павольна апускае руку з тэлефонам. Ссоўваецца на зямлю. Сядзіць у атупенні. Дзіця падыходзіць і прытуляецца, гладзіць маму па галаве, не разумее, што здарылася.



Голас ІІ: На дарозе з Багдаду, каля мясцовасці аль-Мусаліб, 40 км. ад Карбалі, салдаты былі атакаваныя танкамі, было пушчана некалькі дзясяткаў стрэлаў. Нашыя салдаты адказалі агнём. Загінуў маёр Герман Курчык.
Уваходзіць Галоўны Анёл і Марыя. Становіцца перад Жонкай Маёра. Жанчына паволі падымаецца. Марыя выцягвае з яе рукі тэлефон і кладзе на столік. Жанчына бярэ Дзіця за руку і выходзіць за Марыяй.
Голас: Я нарадзіўся з любові, каб ты ніколі не сумняваўся ў маёй любові.

Эпілог

Музыка.
Уваходзіць Святая Сям’я і зноў сядае ў стаенцы – як на пачатку. Уваходзяць Анёлы. Яны танцуюць.

Па чарзе прыходзяць усе ўдзельнікі прадстаўлення:


  1. Бяздомны. Кленчыць.

  2. П’яніца і яго Жонка. Кленчаць.

  3. Дзіця П’яніцы. Кладзе ля ног Езуса куртку таты.

  4. Законная сястра з Безабаронным Дзіцём. Кленчыць.

  5. Малады. Падыходзіць, бярэ на рукі Дзіцятка, хвіліну глядзіць на Яго, аддае Марыі. Кленчыць.

  6. Той, Хто Вяртаецца, з сям’ёй. Кленчаць.

  7. Жонка Маёра з сынам. Кленчаць.

  8. Спакусніца – забягае, хоча выйсці, але аднак павольна падыходзіць да стаенкі. Кленчыць.

Голас: Я нарадзіўся ў тваім чалавечым жыцці, каб усіх людзей прывесці да дому Айца.


Выхад:

  1. Анёлы.

  2. Святая Сям’я.

  3. Астатнія акцёры.








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка