Батлейка без слоў – музычная батлейка Час каля 20 хвілін Героі




Дата канвертавання01.05.2016
Памер73.03 Kb.
Бенедыкта Baumann OP

Батлейка без слоў – музычная батлейка

Час каля 20 хвілін


Героі:

Адам
Ева


Арханёл
Д’ябал
Марыя
Юзаф
Альжбета
Ірад
Карчмар
Карчмарка
Мудрацы
Пастухі
Вартаўнік
Анёлы


Пралог

Музыка. З двух супрацьлеглых бакоў сцэны з’яўляюцца дзве постаці: Адам і Ева.

Набліжаюцца адно да аднаго.

Голас:Стварыў Бог чалавека паводле свайго вобразу, паводле вобразу Божага стварыў яго.

Стварыў мужчыну і жанчыну.
На сцэну ўваходзіць паволі Д’ябал і праходзіць паміж імі. Становіцца паміж іх. Працягвае руку, і яны глядзяць у яго бок, выгаюцца, але ўрэшце таксама працягваюць рукі, нібы згаджаюцца на дамову з д’яблам. Д’ябал пачынае гуляць імі – як марыянеткамі. Тузае за нябачныя матузкі, потым іх адпускае, і яны падаюць, як пакінутыя лялькі. Потым зноў іх падымае, і яны ўжо як мёртвыя лялькі. Д’ябал выводзіць іх са сцэны.

Голас: Дзе ты, Адам?
Сцэна І – Звеставанне

Музыка. Уваходзіць Марыя са збаном на галаве, падыходзіць да студні і хоча набраць вады.

За ёй з’яўляецца Арханёл – уваходзіць, танцуючы ў рытм музыкі, і робіць выгляд, што грае на скрыпцы. Калі апынаецца ўжо за Марыяй, пачынае рухацца ў больш павольным тэмпе.

Марыя паварочваецца, адступае назад, добра бачна, што яна баіцца.



Голас: Бог паслаў анёла Габрыэля ў горад галілейскі, называны Назарэт, да Дзевы, заручанай з мужам па імені Юзаф, з дому Давіда, а імя Дзевы — Марыя.

Марыя павольна падыходзіць да Арханёла, дакранаецца да смыка ад скрыпкі. Адскоквае, нібы ён гарачы. Аднак зноў падыходзіць, дакранаецца, кленчыць.



Голас: Вось я, слуга Пана. Няхай мне станецца паводле твайго слова.
Анёл кланяецца і павольна адыходзіць, “граючы” на скрыпцы. Марыя павольна ідзе за ім.
Сцэна ІІ – Сустрэча з Альжбетай

Музыка. Да студні прыходзіць Альжбета. Яна вельмі змучаная. Набірае ваду, хоча ахаладзіць сабе твар. Падбягае Марыя. Альжбета паварочваецца. Марыя падыходзіць. Глядзяць адна на адну. Альжбета набліжаецца, гладзіць Марыю па шчацэ. Абдымаюцца.

Калі змяняецца рытм музыкі, Марыя вызваляецца з абдымкаў Альжбеты і пачынае танчыць пад гэту музыку.

Голас: Велічае душа мая Пана,

і ўзрадаваўся дух мой у Богу, маім Збаўцу,

бо ўзглянуў Бог на пакору сваёй слугі.

І цяпер благаслаўляць мяне будуць усе пакаленні.
Альжбета ўвась час глядзіць, што робіць Марыя. У пэўны момант яна таксама пачынае танчыць, напр., узнімае рукі і робіць абарот. Марыя бярэ яе за руку і яны выходзяць.

Сцэна ІІІ – Звеставанне Юзафу

Музыка. Уваходзіць Юзаф, у адчаі сядае на зэдліку. Уваходзіць Арханёл – “грае” на скрыпцы, становіцца за Юзафам. Юзаф узнімае твар.



Голас: Юзэфе, сыне Давіда, не бойся прыняць Марыю, жонку тваю, бо зачатае ў Ёй ёсць ад Духа Святога.

Павольна ўваходзіць Марыя, падыходзіць да Юзафа, яны падаюць адно аднаму рукі.

Змена музыкі. Убягаюць Анёлы.

Танчаць вакол Юзафа і Марыі. Анёлы, танцуючы, выбягаюць, за імі выходзіць Арханёл, Марыя і Юзаф.



Сцэна IV – Неспакой Ірада

Пагрозлівая музыка. З аднаго з кутоў зала са страхам высоўваецца Ірад.

Крадзецца. Сядае на троне, сагнуты і напалоханы.

Голас: Кароль Ірад занепакоіўся, і ўвесь Ерузалем з ім.
Пантаміма: Ззаду, за Ірадам, з’яўляецца Д’ябал з каронай у руках. Павольна ускладае карону на галаву Іраду. Ірад выпростваецца, крыху ненатуральна, як лялька. Д’ябал рухае нябачнымі матузкамі і такім чынам “кіруе” рукамі Ірада. У канцы яго падымае, яны праходзяць некалькі крокаў наперад. Д’ябал узнімае правую руку Ірада ў жэсце прывітання падданых. Потым Д’ябал накіроўвае Ірада назад на трон і “адпускае” матузкі. Ірад застаецца на троне – бяссільна лежачы на спінцы стула.

Сцэна V - Карчма

Музыка. Уваходзіць Карчмар. Ён заняты нейкай працай, напр., падмятае ці выцірае гаршкі. Таксама нервова шукае кашалёк. Знаходзіць яго ў кішэні. Уваходзіць Карчмарка. Развязна ставіць нагу на стул, працягвае рукі да мужа. Той капаецца ў кішэні, выкідаючы з яе некалькі дробных манетаў, пакуль урэшце не дае ёй кашалёк з грашыма – дзённы прыбытак. Карчмарка высыпае манеты і абое лічаць – у рытм музыкі. Карчмар можа паспрабаваць скрасці адну манету і тады атрымлівае па руках. Карчмарка прагна збірае раскіданыя падчас лічэння манеты, высыпае грошы ў кашалёк, пацірае рукі, ад радасці робіць абарот вакол сябе і цягне Карчмара танцаваць. Раптам Карчмарка заўважае Юзафа і Марыю. Падыходзіць да гасцей. Юзаф просіць аб начлегу, Карчмарка паказвае яму, што за гэта трэба плаціць, Юзаф паказвае ёй, што ў яго нічога няма, тады Карчмарка дастаткова гвалтоўна дае ім зразумець, што ім няма чаго тут шукаць: адштурхоўвае іх мятлой.



Голас: Не было ім месца ў заездзе.
Юзаф і Марыя павольна выходзяць. Карчмарка выпіхвае Карчмара за дзверы, а сама яшчэ гоніць іх мятлой.

Сцэна VIПастухі ў полі

Заканчваецца песня. У яе рытме ўваходзяць Пастухі. Яны сядаюць, выцягваюць бутэлькі з піццём, хаваюць, потым абапіраюцца галавой на правае плячо, потым кладуцца на левае плячо – усё робяць разам. Адзін з іх не паспявае.



Голас: У той ваколіцы былі на полі пастухі, якія вартавалі ўначы свой статак.

Калі яны спяць, раптам пачынае гучаць рэзкая музыка – барабаны. Убягаюць

Анёлы. Яны танцуюць. Пастухі зрываюцца з месцаў. Стоп-кадр. На сярэдзіну выходзіць Арханёл. Анёлы ўрачыста складаюць фальгу ў выглядзе крылаў.

Голас: я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе для ўсяго народу, бо нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давіда Збаўца, якім ёсць Хрыстус Пан.
Арханёл паказвае Пастухам смычком ад скрыпкі дарогу да Бэтлеему. Анёлы з фальгой, Анёлы, якія танчаць, і Арханёл выходзяць. Пастухі выбягаюць. Той апошні “завіс”. Калі ўрэшце разумее, што астатніх ужо няма, бяжыць за імі.

Сцэна VIIМудрацы ў дарозе

Музыка. Уваходзяць 3 Мудрацы. Яны шукаюць дарогу. Сядаюць. Адзін з іх выцягвае з тобры карту, тэлескоп, шкатулку, кадзільніцу і залатую карону. Карону ўскладае сабе на галаву, глядзіцца ў люстэрка. Астатнія таксама сядаюць. Ён дае ім карту і тэлескоп, астатняе хавае. Той, хто з картай, глядзіць, чэша патыліцу, той, хто з тэлескопам, яго кліча, паказваюць штосьці адзін аднаму на карце, але потым бездапаможна раскідваюць рукі. Мудрэц з картай падбягае да гледачоў і хоча ў іх запытаць. Беспаспяхова. Уваходзяць анёлы з фальгой. Анёлы выстройваюцца ў два рады, утвараючы паміж імі праход. Мудрацы ідуць гэтай “дарогай”. Анёлы выходзяць.



Голас: Прыбылі ў Ерузалем мудрацы з усходу, кажучы: «Дзе народжаны Кароль юдэйскі? Бо мы бачылі зорку Ягоную на ўсходзе і прыйшлі пакланіцца Яму.


Сцэна VIII – Стаенка

Музыка Арханёл уводзіць Святую Сям’ю. Яны сядаюць у стаенцы. Змена музыкі: Jezu, śliczny Kwiecie.

Пасля ўступу, на 1 куплеце ўваходзяць Анёлы – танчаць, а потым кленчаць з 2-х бакоў стаенкі. 2 куплет – Пастухі. Яны кланяюцца, прытуляюць Дзіцятка, кленчаць. 3 куплет – Мудрацы. Яны кланяюцца, кленчаць, складаюць дары, выходзяць.

За імі Пастухі, потым Арханёл і Анёлы.



Сцэна ІХ – Калыханка Марыі

Музыка. Марыя бярэ Дзіцятка, цалуе Яго, дае Юзафу, той Яго прытуляе, аддае Марыі. Марыя з Дзіцяткам падыходзіць наперад, да гледачоў. Да яе падыходзіць Юзаф. Марыя працягвае рукі з Дзіцяткам да залы, потым Марыя з Дзіцяткам і Юзаф вяртаюцца ў стаенку. Яны кладуцца спаць.



Сцэна Х – Прысуд Ірада

Рэзкая музыка. Д’ябал падыходзіць да Ірада і выцягвае руку. Той абуджаецца. Д’ябал накіроўвае яго да століка, дзе ляжыць пяро і пергамент. Ірад бярэ гэтыя прылады. Д’ябал вядзе Ірада на трон. Ірад піша і звівае пергамент. Д’ябал зноў вядзе яго да століка. Ірад адкладвае пяро. Потым д’ябал выводзіць яго на сярэдзіну і падымае яго правую руку. Ірад адным жэстам кліча Вартаўніка. Аддае яму пергамент, які трымаў у левай руцэ, а правую выцягвае ў жэсце загаду. Д’ябал за ім робіць той самы жэст.



Голас: Ірад, вельмі разгневаўся і паслаў пазабіваць усіх хлопцаў у

Бэтлееме ды ва ўсіх ваколіцах яго ад двух гадоў і менш.

Д’ябал накіроўвае Ірада назад на трон і “адпускае” матузкі. Ірад ападае на крэсла.



Сцэна ХІ – Уцёкі ў Егіпет

Тая самая музыка. Уваходзіць Арханёл са скрыпкай. Становіцца над Святой Сям’ёй, якая спіць. Адным рухам смыка будзіць іх. Яны зрываюцца з месца і хутка выходзяць за Арханёлам.



Голас: Устань, вазьмі Дзіця і Маці Яго і ўцякай у Егіпет!

Сцэна ХІІ – Паражэнне Ірада

Музыка. Уваходзіць Д’ябал і цягне за “матузкі”. Ірад падымаецца, але не ўстае. З супрацьлеглага боку залы ўваходзіць Арханёл з люстэркам. Ірад падымаецца з трону, углядаючыся ў люстэрка – нібы забыўшыся пра Д’ябла, які ім кіруе. Заўважае ў люстэрку Д’ябла. Падыходзіць уражаны, дакранаецца да люстэрка, адхіляецца назад. Паворочваецца да Д’ябла, потым зноў да Арханёла. Арханёл падае яму нажнічкі. Ірад бярэ іх, хоча перарэзаць матузкі, але не мае сілы. Кідае нажніцы і сам падае на калені ў жэсце роспачы. Д’ябал падыходзіць, падымае яго, як ляльку і паволі выводзіць. Анёл аддаляецца.



Фінал

Музыка. Павольна ўваходзяць, як напачатку, Адам і Ева.




Голас: Дзе ты, Адам? .

Уваходзіць Святая Сям’я, сядае ў стаенцы. Адам і Ева падыходзяць, кленчаць. Марыя падае Дзіцятка Еве. Марыя паволі выходзіць з Юзафам, за ёй Адам і Ева.



Голас: Дух Пана на Мне,

бо Ён намасціў Мяне

абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім,

паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным

і сляпым вяртаць зрок,

каб выпусціць спакутаваных на свабоду,

каб абвясціць год ласкі Пана.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка