Барташэвіч М. Б. У р о к с п а б о р н І ц т в а




Дата канвертавання30.03.2016
Памер47.82 Kb.
Барташэвіч М.Б.
У Р О К  -  С П А Б О Р Н І Ц Т В А

 

ПАЎТАРЭННЕ, АБАГУЛЬНЕННЕ І СІСТЭМАТЫЗАЦЫЯ



ВЕДАЎ   ПА  ТЭМЕ  “ВАДА”

 

ЗАДАЧЫ:

                    - паўтарыць, абагульніць, замацаваць веды па тэме:

                       састаў вады і асноў, назвы, дзеянне на індыкатары,

                       рэакцыя нейтралізацыі, абмену;

                    - прадоўжыць развіццё ўменняў характарызаваць

                       рэчывы, запісваць ураўненні хімічных рэакцый;

                    - параўноўваць, аналізаваць, рабіць вывады,

                       класіфіцыраваць, уменне аперыравць тэарытычнымі

                       ведамі для рашэння практычных задач;

                    - прадоўжыць фарміраванне ўменняў работы ў групе:

                       слухаць, тлумачыць сваю думку або пункт гледжання

                       і трымаць яго.

 

ДЭВІЗ  УРОКА:

 

                    “Не ў колькасці ведаў заключаецца навучанне, а ў



                     поўным разуменні і ўдалым прымяненні ўсяго таго,

                     што ведаеш”

                                                                  А.Дысцерверг

 

АБСТАЛЯВАННЕ:

 

Рэактывы:      піццявая сода,

                        лімонная кіслата,

                        вада,

                        раствор натрый-гідраксіду,

                        серная кіслата.

Індыкатары:   фенолфталеін,

                        метыларанж,

                        натрый

Пасуда:           хімічныя шклянкі,

                        прабіркі.

 

Картачкі з заданнямі для конкурсаў.



УРОК-СПАБОРНІЦТВА  ПА  ТЭМЕ:

ВАДА. РАСТВОРЫ. АСНОВЫ”

 

           Увага! Увага!



Каманды з’явіліся на сяброўскую сустрэчу. Жадаю ўсім поспехаў і перамог. А каб была справядлівасць, запрасілі судзіць спаборніцтва судзейскую калегію ў саставе вашых старэйшых сяброў 9 класа. Каб стаць суддзямі, яны прайшлі выпрабаванні, паспяхова справіліся з усімі заданнямі, якія прапануюцца вам.

 

I  ЭТАП .  “Размінка”

 

Пытанні задаюцца абоім камандам адначасова, права на адказ атрымоўвае той член каманды, які першы знойдзе рашэнне і падойме руку. Пры няправільным адказе права адказваць пераходзіць да другой каманды.



Пытанні:

 

1. Якія з’явы, фізічныя або хімічныя, адбываюцца пры ператварэнні



    лёду ў вадзяны пар?       (фізічныя)

 

2. Якія спосабы аддзялення прымесі ад вады выкарыстоўваюцца



    ў ачыстцы піццявой вады?   (адстойванне, фільтраванне)

 

3. Растлумачце, чаму ў студнях, выкапаных на вялікую глыбіню,



    у вадзе няма ўзвешаных прымесей і зусім адсутнічаюць мікра-

    арганізмы   (вада праходзіць праз прыродны фільтр – пясок)

 

4. Якія рэчывы называюцца асновамі?



 

5. Як дзеляцца асновы па адносінах да вады?

                       (шчолачы, нерастварымыя асновы)

 

6. Ад чаго залежыць лік гідроксагруп у малекуле асновы?



                       (валентнасці металу)

 

7. Як змяняецца афарбоўка індыкатараў у растворах асноў?



     (фелонфталеін- малінавы, лакмус – сіні, метыларанж – жоўты)

 

Паўза для адпачынку.

 

Дэманстрыруецца дослед, кожная з каманд можа атрымаць 1 бал, калі зробіць вывад з доследу.



    Змешваем сухую лімонную кіслату з сухой піццявой содай. Як

бачыце, нічога не адбываецца. Дабавім у гэтую сумесь вады.

   Бачыце, як энергічна ўзаемадзейнічаюць гэтыя рэчывы.

Значыць, хімічныя рэакцыі адбываюцца толькі паміж воднымі растворамі рэчываў.

 

II  ЭТАП.  “Рамонак”

 

Удзельнічаюць усе члены каманды. Па тры члены ад кожнай каманды



адрываюць пялёсткі з першага рамонка (на іх заданні больш складаныя), па тры члены – ад другога рамонка (заданні больш лёгкія). Заданні выконваюць на лістках на працягу 5 хвілін, а пасля

здаюць суддзям і суддзі ацэньваюць кожную работу.

У гэты час праводзіцца 3 этап.

 

III  ЭТАП . Праверка дамашняга задання

 

Капітаны камандаў выступаюць з падрыхтованымі паведамленнямі.



 

IY  ЭТАП.  Конкурс эксперыментатараў і смякалістых.

 

Па 2 члены ад кожнай каманды выцягваюць заданні і выконваюць



 

Конкурс эксперыментатараў.

 

1. У двух прабірках знаходзіцца вада і раствор гідраксіду натрыя.



    Распазнаць, дзе якое рэчыва знаходзіцца.

 

2. У двух прабірках знаходзяцца раствор сернай кіслаты і вады,



    распазнаць, дзе якое рэчыва знаходзіцца.

 

Конкурс смякалістых.

 

1. З набора картачак саставіць формулы растварымых асноў,



    нерастварымых асноў.

2. Паставіць кафіцыенты ва ўраўненнях рэакцый і назваць тыпы

    рэакцый.

Суддзі падводзяць вынікі, у гэты час паведамленне.

 

Y  ЭТАП.  “Дуэль”

 

Каманды задаюць адзін аднаму прадуманныя пытанні, на якія члены другой каманды павінны адказаць.



Паўза для адпачынку.

Дэманстрацыя доследу “Бяжыць – раствараецца, а астановіцца –

узрываецца”

На паверхню вады ў шклянцы ложыцца фільтравальная папера і кусочак натрыю. Рух натрыю затрымліваецца. Адбываецца экзатэрмічны працэс, які суправаджаецца выдзяленнем высокай

тэмпературы.

 

YI  ЭТАП.  Конкурс “Верыш не верыш”

 

Зачытваюцца ўслых правільныя і няправільныя сцвярджэнні. Калі вучні згодны (“вераць”), то падымаюць зялёныя картачкі, а калі



нязгодны (“не вераць”), то чырвоныя.

   Па выкліку настаўніка свой адказ трэба абгрунтаваць.

 1. Асновы – гэта складаныя рэчывы , ў састаў якіх уваходзяць атамы металу, звязаныя з кіслотным астаткам.    (чырвоныя)

 

2. Растварымыя ў вадзе асновы пры награванні раскладаюцца на



аксід метала і ваду.      (чырвоныя)

 

3. Лакмус, фенолфталеін, метыларанж, якія змяняюць афарбоўку пад дзеяннем кіслаты або шчолачы называюцца індыкатарамі. (зялёныя)



 

4. Рэакцыю паміж асновай і кіслатой называюць рэакцыяй замяшчэння.    (чырвоныя)

 

5. Аналіз вады паказвае, што яна складаецца з двух элементаў  Н і О.



                                                          (зялёныя)

 

6. Раствор, у якім дадзенае рэчыва больш не раствараецца, называецца насычаным.    (зялёныя).



 

Паўза для адпачынку.

 

Пачаўся  ўрок хіміі. Воўка Малінін урокаў не вывучыў і, як часта бывае, яго першага і выклікалі да дошкі.



- Адкажы нам, Малінін, - сказала настаўніца. - Як можна атрымаць

   вадарод?

- Вадарод можна атрымаць з вады... – няўпэўнена пачаў Вова. – Мы

  ваду падаграваем, кісларод улятучваецца, вадарод застаецца.

- Сядай, маладзец, - пахваліла настаўніца . – Стаўлю табе “дзесяць”,

   падаграваю яе – “восем” улятучваецца, “два” застаецца.

 

А як атрымліваецца вадарод?



 

Падвядзенне вынікаў, выяўленне пераможцаў.

 

Рэфлексія настрою (фарбы настрою)



 

Якія фарбы вы выкарысталі бы, каб паказаць свой настрой на ўроку?



 


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка