Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола татараў




Дата канвертавання15.03.2016
Памер98.64 Kb.
Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і нашэсцем мангола татараў.

  1. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель ў пачатку 13 ст.

  2. Напад нямецкіх феадалаў ва Усходнюю Прыбалтыку і Полацкую зямлю.

  3. Роля беларускага народа ў барацьбе з мангола-татарамі.

1. Знешнепалітычную дзейнасць княстваў, якія склаліся на тэрыторыі Беларусі, нельга звесці толькі да адносін з Кіевам, Ноў-гарадам і іншымі тагачаснымі палітычнымі цэнтрамі Усходняй Еўропы. Сфера гэтай дзейнасці была значна шырэйшая.

У XIII ст. знешнепалітычныя ўмовы развіцця шматлікіх усход-неславянскіх дзяржаў ускладніліся. На іх долю выпалі сур'ёзныявыпрабаванні, якія пагражалі стратай незалежнасці. Беларускія землі апынуліся пад пагрозай зняволення з Паўднёвага Усходу, з

боку мангола- татар. Не меншая небяспека - нашэсце крыжакоў - пагражала ім з Поўначы і з Захаду. Калі заваяванне манголамі Усходняй Еўропы праводзілася "па-варварску", з прымяненнем сілы пры поўнай адсутнасці якіх бы там ні было палітычных сродкаў, то паўночная небяспека з бокунямецкіх крыжацкіх ордэнаў была хітра замаскіравана місіянерскай дзейнасцю. Першыя нямецкія місіянеры з'явіліся ва Усходняй Прыбалтыцы ў канцы XII ст. На пачатку XIII ст. многія еўрапейскія дзяржавы, каталіцкая царква арганізавалі сюды сапраўдны крыжовы паход.

2. Гістарычны лёс народаў Усходняй Прыбалтыкі і Беларусі быў цесна связаны, паміж імі здаўна існавалі палітычныя, эканамічныя, культурныя і этнічныя сувязі. Лівы і латгалы былі падуладныя Полацкаму княству і плацілі яму даніну. Латгалы (лецьголы) займалі правабярэжжа Заходняй Дзвіны і землі да Пскоўскага возера; на паўднёвы захад ад іх жылі земгалы (зяміголы), на ўзбярэжжы Балтыйскага мора - корсь (куршы). Вобласць сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Віліі і Нёмана насялялі аўкштайты. Паміж Нёманам і Заходняй Дзвіной жыло племя жэмайтаў (жмудзь). Усе гэтыя плямёны адносіліся да групы балтыйскіх (лета-літоўскіх) плямёнаў. Паўночную Прыбалтыку насялялі фіна-ўгорскія плямёны: чудзь (эсты) (на захад ад Чудскага возера да Фінскага і Рыжскага заліваў) і лівы - па ўзбярэжжы Рыжскага заліва на поўнач ад Заходняй Дзвіны, таксама па паўночным узбярэжжы Курземскага паўвострава. Бяда пастукалася тады ў дзверы Полацкага княства – сюзерэна гэтых зямель. Князі Полацка былі фактычнымі ўладарамі ліваў і іх зямлі Лівоніі на ўзбярэжжы Рыжскага заліва, а таксама паўднёвай Латгаліі (на ўсходзе сучаснай Латышскай Рэспублікі). Ім належала ніжняе цячэнне і вусце Заходняй Дзвіны. Паўночная Латгалія была падуладная Ноўгараду і Пскову. Ніжнедзвінскія язычніцкія плямёны знаходзіліся ў палітычнай залежнасці ад Полацкага княства, плацілі яму даніну, папаўнялі яго вайсковыя сілы. Не ўся гэта параўнаўча вялікая тэрыторыя ў аднолькавай ступені была асвоена Полацкам. Даследчыкі схільны разглядаць як непасрэднае ўладанне князя полацкага і ўдзельных князёў Герцыке і Кукенойса толькі

бліжэйшыя да палітычнага цэнтра княства мясцовасці, лічачы больш аддаленыя толькі "сферай уплыву" адпаведнага князя, дзе "падданства" абмяжоўвалася не заўсёды рэгулярнай данінай і, часам, ваеннай павіннасцю. У ніжнім Падзвінні, на тэрыторыі латгалаў, знаходзіліся два невялікія падначаленыя Полацку княствы, якія выконвалі ролю славянскіх фарпостаў на рэчышчы Дзвіны. Археалагічныя даследаванні засведчылі тут наяўнасць славянскага насельніцтва побач з балцкім. Цэнтрамі гэтых княстваў былі гарады Кукейнос (Кукенойс, Какнэсе) і Герцыке. Заснаваны ў X ст. горад Герцыке ўпершыню ўпамінаецца пад 1203 г. як багатая княжацкая рэзідэнцыя з некалькімі праваслаўнымі цэрквамі і як цэнтр удзела на чале з князем Усеваладам, падпарадкаванага Полацку, ад якога знаходзіўся на адлегласці 180 км. Кукейнос знаходзіўся далей ад Герцыке на захад, за 246 км ад Полацка. Ён узнік у XI ст. Упершыню разам са сваім князем Вячкам (Вячаславам) Кукенойс упомнены ў "Хроніцы Лівоніі" пад 1205 г. і 1206 г. як рускі горад.

Мясцовыя князі паходзілі з роду Ізяславічаў, знаходзіліся ў васальнай залежнасці ад Полацка, але карысталіся вялікай доляй свабоды як ва ўнутраных, так і ў знешнепалітычных справах. 3 гэтых двух цэнтраў полацкія князі кіравалі зямлёй ліваў і паўднёвых латгалаў, сюды сцякалася даніна з падуладных плямён. Спробы ніжнедзвінскіх зямель выйсці з падпарадкавання падаўляліся зброяй. У той жа час улада Полацка ў Прыбалтыцы несуправаджалася ні ваеннай акупацыяй, ні масавай яе каланізацыяй перасяленцамі, ні прымусовай хрысціянізацыяй. Цесныя сувязі з Полацкам садзейнічалі распаўсюджванню ў гэтых землях больш высокай культуры і паскаралі фарміраванне новых сацыяльна-эканамічных адносін.

У 1186- 1216 гг. на чале Полацкага княства стаяў у многім загадкавы для гісторыкаў "кароль Вальдэмар", як называе яго "Хроніка Лівоніі" - адзіная на сённяшні дзень крыніца, што пралівае святло на зацемненыя старонкі гісторыі Полаччыны канца XII - пачатку XIII ст., на яе барацьбу супраць крыжакоў. "Хроніка" была напісана ўдзельнікам пакарэння Прыбалтыкі Генрыхам Латвійскім у 1224—1227 гг. на лацінскай мове. Прынята, што Вальдэмар - гэта нямецкая форма імя Уладзімір. М. Ермаловіч лічыць, што для палачан была б больш характэрнай форма Валадар або Валодша. "Хроніка Лівоніі" - адна з ранніх крыніц (як заходнееўрапейскіх, так і славянскіх), у якой Полацкая зямля названа Руссю, а яе жыхары - "русінамі". Ва ўсходнеславянскіх раннесярэднявечных крыні-

цах переважана форма "палачане". Вялікая небяспека насоўвалася на Полацк з захаду. У 1186 г."дзеля справы Хрыстовай і толькі для пропаведзГ у вусці Заходняй Дзвіны з нямецкага гандлёвага судна высадзіўся на бераг Лівоніі першы місіянер - каталіцкі святар ордэна Аўгусціна Мейнард. Ён узяў на сябе няўдзячную працу хрышчэння язычніцкіх абарыгенаў. Спачатку манах спытаў дазволу ў "полацкага караля Вальдэмара " - валадара Лівоніі - прапаведаваць хрысціянства сярод падуладных яму ліваў. Атрымаўшы такі дазвол, ён рупліва прыняўся за справу, якая за дзесяцігоддзе так і не ўвянчалася поспехам. Мясцовыя "паганцы" не надта імкнуліся мяняць свае традыцыі. Памёршага ў 1196 г. Мейнарда замяняе біскуп Бертольд. Працягваючы "місію хрысціцеля Лівоніі", ён разам з

крыжам узяў у рукі і зброю. Рымскі Папа не мог не ўхваліць дзейнасць Бертольда і спрыяў яму. Ён прыраўняў паход у зямлю ліваў да крыжовага паходу ў Палесціну. "/ залілі крывёю паганцаў усе дарогі і месцы". "I захапілі яны многіх, і перабілі ўсіх мужчын, і звялі ў палон жанчын і дзяцей". Як ні апяваў подзвігі нямецкіх рыцараў Генрых Латвійскі, але ўсё ж не ўтойваў праўды аб хрышчэнні ліваў. Бертольда забілі мясцовыя жыхары ў 1198 г. Дарэчы, гэта быў амаль звычайны лёс для большасці хрысціянскіх прапаведнікаў. Наступнікам Бертольда стаў біскуп Альберт, які надоўга ўмаца- ваўся ва Усходняй Прыбалтыцы. 3 яго імем звязана планамерная заваёва зямель ліваў, латгалаў і іншых балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў. Толькі з пачаткам дзейнасці Альберта асабліва яўна выявілася нямецкая пагроза для Полацка. У 1201 г. паўстала ў вусці Заходняй Дзвіны крэпасць Рыга - апорны пункт немцаў у ніжнім Падзвінні. Яна перакрыла галоўную гандлёвую артэрыю Полацкага княства, загарадзіла яму выхад у Балтыйскае мора. 3 ёй апрануўся ў каменныя ўборы замак Гольм, на подступах да Рыгі вырасла крэпасць Ікескола (Ікскуль). Альберт заснаваў у 1202 г. вайскова-манаскі ордэн Братоў

Хрыстовага воінства. 3 1237 г. пачынае называцца Лівонскім. Ён заняўся заваёвай і хрысціянізацыяй ніжнядзвінскіх зямель. Гэта быў першы, пакуль яшчэ не ваенны, удар по Полацку. Першая адкрытая сутычка Полацка з крыжакамі адбылася ў 1203 г, калі Уладзімір узяў у аблогу замак Ікскуль непадалёку ад Рыгі, а потым крэпасць Гольм. Месца паходу было выбрана не выпадкова, бо менавіта замак Ікскуль разам з першай лацінскай царквою быў закладзены з дазволу Уладзіміра тым самым Мейнардам. У гэтым жа годзе дружына князя Герцыкі Усевалада разам з атрадамі літвы напала на Рыгу. Крыжацкія замкі захапіць не ўдалося. Беззваротна мінуў той час, калі перавага ў вайсковых сілах была на баку палачан. Усевалад з літвой выпаліў рыжскія прыгарады, але самім горадам не авалодаў. Першая баявая сустрэча Уладзіміра з крыжакамі закончылася паражэннем для палачан, якія недаацанілі крыжацкай сілы і іх навейшай еўрапейскай зброі. Ікескола грашыма адкупілася ад палачан, Гольм абараняўся зброяй. Балісты

- прыстасаванні, што кідалі з замкавых сцен вялізныя камяні, паранілі шмат полацкіх вояў. Уладзімір не рашыўся пад іхнім абстрэлам перапраўляцца цераз Дзвіну штурмаваць замак. Першы паход палачан на крыжакоў няўдала закончыўся.

Падзеі 1203 г. азначалі пачатак адкрытай вайны паміж Полацкам і Рыгай. Полацкая зямля першай з усіх усходнеславянскіх земель уступіла ў. барацьбу з крыжацкай агрэсіяй, якая найперш пагражала яе інтарэсам. Полацкія князі не адолелі ворага, загінулі ў няроўнай барацьбе, але зачын на будучую слаўную перамогу яны зрабілі. Грунвальд пачынаўся ў 1203 г. пад Рыгай, дзе дружыны беларускіх і балцкіх князёў упершыню ўступілі ў сечу з крыжакамі. Абараняючы свае інтарэсы ў Прыбалтыцы, Полацк бараніў і інтарэсы балцкіх і фіна-угорскіх плямёнаў, якія супраціўляліся за-

ваёўнікам і бачылі ў Полацку сваю надзейную апору. Далейшы ход падзей у Прыбалтыцы, дзе крыжакі назапашвалі свае сілы, становіцца ўсё больш неспрыяльным для Полацка. Да

1207 г. "уся Лівонія была ахрышчана", што азначала і яе палітычнае падначаленне Ордэну. На чарзе былі Кукенойс, Герцыке, Полацк. Яшчэ ў 1205 г. атрад лацінскіх пілігрымаў пасяліўся ўсяго ў трох мілях ад Кукенойса. На адкрытую канфрантацыю з Рыгаю

кукенойскі князь Вячка адважыўся не адразу, бо вайсковыя сілы былі яўна няроўнымі. У 1205 і 1207 г. Вячка заключае з ордэнскім біскупам мірныя пагадненні, нетрываласць і часовасць якіх была зразумела абодвум. Згодна з гэтымі пагадненнямі, ён губляў частку

падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Аднак мірыцца са станам біскупскага васала Вячка не жадаў. Адно яго імя наводзіла на рыцараў жах. Яго лічылі "галавой і мозгам" барацьбітоў з крыжакамі, "коранем усялякага зла ў ЛівоніГ. Так, у 1208 г. трагічна закончылася гісторыя Кукенойса як самай заходняй падзвінскай крэпасці Полацка. Гэта была выключна цяжкая страта для яго. На месцы спаленага горада - апоры Полацка ў барацьбе з Ордэнам - у 1209 г. па загаду Альберта быў пабудаваны

моцны замак, які стаў плацдармам працягу крыжацкага "Drang Osten ". Авалодаўшы Кукенойсам, Ордэн накіраваў наступны ўдар на Герцыке. "Герцыкскі кароль заўжды быў ворагам рыжан, змагаючыся з імі і не жадаючы заключаць мір", - сведчыць Генрых

Латвійскі.

Восенню 1209 г. на чале магутнага войска Альберт нападае на Герцыке, які быў разрабаваны і спалены. Нямецкі храніст паведаміў пра гэта: "У той дзень усё войска заставалася ў горадзе, збірала па ўсіх яго кутках вялікую здабычу, захапіла адзенне, срэб-



ра і пурпур, шмат саціны, а з цэркваў - званы, абразы, іншае ўбранне, грошы і шмат дабра. ...У наступны дзень, расцягнуўшы ўсё, падрыхтаваліся да вяртання, а горад падпалілі.

Авалодаўшы Кукенойсам і Герцыке, крыжакі сталі пагражаць самому Полацку, які тым не менш у пачатку XIII ст. заставаўся галоўнай сілай у барацьбе з Ордэнам. У 20-ыя гады XIII ст. крыжацкая навала навісла непасрэдна над землямі эстаў, за якімі сталі на чарзе Пскоў і Ноўгарад. На наступ-

ны год пасля бітвы на Калцы, скарыстаўшы выгадную палітычную сітуацыю, біскуп Альберт нападае на горад Юр'еў. У Юр'еве тым часам правіў ужо знаёмы нам князь Вячка Кукенойскі. Ён атрымаў гэты горад ва ўладанне ад Ноўгарада. Пасля доўгай аблогі, з выкарыстаннем падкопаў, драўляных асадных вежаў і падпалаў, Юр'еў быў узяты. Вячка, які больш дваццаці гадоў самаахвярна змагаўся з ворагам, а разам з ім эсцкі князь Мяэлс загінулі пры абароне горада.У сучасным Тарту - былым Юр'еве - гэтым князям пастаўлены прыгожы сімвалічны помнік.

У 1223 г. Смаленск і Полацк, якія, будучы суседзямі, ўзгаднялі свае палітычныя справы, падпісалі мірны дагавор з Рыгай. А ў 1229 г. Смаленск, Полацк і Віцебск заключылі гандлёвы дагавор з Рыгай і Готландам. Тэкст дагавора 1229 г. "Смаленскай гандлёвай

праўды" поўнасцю дайшоў да нас.
Тым часам над заходнімі межамі Беларусі, дзе якраз быў закладзены падмурак новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага СА сталіцай у беларускім горадзе Наваградку, навісла небяспека. Усё пачалося з празмерных амбіцый польскага князя Конрада Мазавец-

кага. У канцы 1220-ых гадоў па запрашэнню недальнабачнага князя на Хельмінскай зямлі атабарыўся незадоўга да таго выгнаны з Венгрыі "бяздомны" Тэўтонскі (Нямецкі) ордэн. У яго звычайна прымаліся толькі нямецкамоўныя рыцары. Пры дапамозе чужынцаў Конрад спадзяваўся прыбраць да сваіх рук землі балцкіх плямёнаў прусаў, борцяў і яцвягаў, якія вельмі дасаджалі яму: вымушалі яго да ўплаты даніны, даймалі Мазовію

сваімі набегамі, рабілі адчувальныя адказныя паходы на палякаў, а ўсе спробы іх уціхамірыць і ахрысціць былі безвыніковымі. I тады Конрад рашыўся на крайнюю меру - запрасіў на дапамогу тэўтонаў, а ў якасці базы выдзеліў ім на 20 гадоў Хельмінскую зямлю на поўначы свайго княства. 3 іх дапамогай ён разлічваў далучыць землі прусаў да сваіх уладанняў. Набраўшыся моцы, тэўтоны адваявалі ў мазавецкага князя Памор'е, а потым Хельмінскую зямлю, прычым у "вечнае валоданне".

У 1230-ыя гады тэўтоны пачалі захоп тэрыторыі прусаў. Куды лепш узброеныя і дазнаныя ў ваенных справах крыжакі перамаглі ваяўнічых прусаў, перабілі іх і пасяліліся на іхняй зямлі - Прусіі.

Да 1274(1283) г. яе акупацыя была завершана, а рэшткі непадпарадкаваных прусаў паўцякалі ў Літву і былі паселены ў раёне Гародні і Слоніма. Племя прусаў было цалкам знішчана, па горкай іроніі лёсу пакінуўшы заваёўнікам сваё імя. 3 1277 г. рыцары павялі барацьбу з яцвягамі. Ужо праз паўтара дзесяцігоддзя іх землі былі захоплены, і ў 1283 г. апошні незалежны яцвяжскі князь Скурда пакінуў свой край і перайшоў за Нёман, на тэрыторыю ВКЛ. Ад яцвягаў жа не засталося нават імя.

У 1236 г. Ордэн меЧаносцаў арганізаваў свой першы крыжовы паход у Жамойць. Аднак на зямлі Сауле (верагодна, сучасны Шаўляй) ўшчэнт былі разгромлены жамойтамі. Тут знайшоў свой канец лівонскі магістр Волквін.

У 1235 г. горад Драгічын быў захоплены мазавецкім князем Конрадам. Праз год у ім з'явіліся тэўтонскія рыцары. Але нядоўга ім давялося быць у Драгічыне. Галіцка- валынскі князь Даніла Раманавіч заявіў: "Не лепо ли есть держати нашее отчины крижевником" і ў сакавіку 1237 г. разграміў рыцараў, захапіў у палон самога магістра тэўтонаў Бруна і забраў у крыжакоў Драгічын.

Летам 1240 г. шведскі ўрад накіраваў войскі для захопу Нявы. У бітве 15 ліпеня 1240 г. на Няве разам з наўгародцамі прымалі ўдзел і палачане. Лоўчы князя Аляксандра - Якаў Палачанін — праявіў асаблівую мужнасць: біўся з невялікім атрадам супраць цэлага палка шведаў. Ён, паводле "Жыція Аляксандра Неўскага", "наеха на полк с мечем і много мужества показа", за што заслужыў пахвалу ад наўгародскага князя. 5 красавіка 1242 года зноў полацкая дружына дапамагае наўгародцам разбіць крыжакоў на Чудскім возеры. Перамогі на Няве і Чудскім возеры спынілі наступленне ворагаў з поўначы і з захаду. Палітыку адпору крыжакам працягвалі князі, якія ў сярэдзіне XIII ст. ўсталяваліся ў Полацку. Яны таксама ішлі на пагадненне з Ноўгарадам супраць Лівонскага ордэна. У 1262 г. разам з Аляксандрам Неўскім, Яраславам Цвярскім хадзіў на Юр'еў, на крыжакоў



полацкі князь Таўцівіл, пляменнік Міндоўга. У летапісе сказана, што разам з імі было "полочан и литвы 500". Гэта кааліцыя "единым приступом 3 стены взяша, а Немцы избиша, а сами здоровы

приидоша".


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка