Балада аб чатырох заложніках




Дата канвертавання13.05.2016
Памер20.36 Kb.

I

Балада аб чатырох заложніках


Іх вядуць па жытняй сцяжынцы.

Чатырох.


Пад канвоем.

З дому.


Чатырнаццаць - старэйшай дзяўчынцы,

Тры гады хлапчуку малому.

Разам з імі ў падвал халодны

Гоняць цётку - сястру Міная,

А Мінай - гэта бацька іх родны,

Бацька родны,

Мсціўца народны.

Піша вораг аб ім у газетах,

Аб чырвонай

Брыгадзе ягонай,

Па усіх

Былых сельсаветах



Клеюць новы

Загад суровы.

Са слупоў, са сцен, аканіцаў

Пагражаюць Мінаю загадам:

Ён павінен скарыцца,

З'явіцца,

Здацца ў рукі фашысцкім уладам.

І вісіць той загад друкаваны

На Мінаевай хаце і клеці;

А не з'явіцца - расстраляны

Будуць заўтра заложнікі -

Дзеці...


У чаканні смяротнага часу

У падвале дзеці Міная.

З імі цётка іх родная разам,

Ёй таксама расстрэл пагражае.

- А чаму нас вартуюць салдаты? -

Знаць маленькаму хлопчыку трэба. -

А чаму не пускаюць з-за кратаў,

За якімі і сонца, і неба?

А ці скора нас вызваліць татка?

- Скора, - цётка гаворыць малому, -

Татка прыйдзе і ўсім нам, дзіцятка,

Волю дасць, і мы пойдзем дадому...

- А чаму не прыходзіць ён?

Сыну


Цяжка ўсё растлумачыць адразу.

- Спі, засні, - суцяшае жанчына

У чаканні смяротнага часу.

Цётка дзецям, уклаўшы малога,

Кажа праўду пра лёс іх суровы.

Не павінен ведаць нічога

Толькі меншы - сын трохгадовы.

- Вы нічога яму не кажыце, -

Навучае

Дзяцей Міная.



Сын у сне гаворыць аб жыце,

Па якому


Пойдзе дадому.

У астрожнай

Трывожнай

Цішы


Сняцца краты меншаму сыну:

- Тут і мокрыя сцены,

І мышы...

Татка, татка... забыў нас... пакінуў.

- Спі, засні, - суцяшае кабета, -

Спі, сынок, не твая гэта справа.

Спі, наш татка не прыйдзе,

На гэта


Ён не мае бацькоўскага права.

Ноч праходзіць,

Сонца ўзыходзіць,

Заспявалі жаўранкі ў полі.

Іх выводзяць салдаты

За краты.

Хлопчык рад і сонцу, і волі.

Іх салдат

Да сцяны прыстаўляе.

Цэліць кат

У льняныя галовы,

Пачынае


З сына Міная.

Стрэл.


Упаў хлапчук трохгадовы...

Кат ізноў пісталет узнімае...

На сцяне - заложнікаў цені...

 

Вось і ўсё.



Перад бацькам Мінаем

Станьце, ўсе бацькі, на калені!



 

Чэрвень 1942 г.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка