Багач Андрэй, Філіпчык Андрэй, Дзяніс Мускі 2007-2011 гг. — Раздзел I —




старонка11/11
Дата канвертавання29.03.2016
Памер2.64 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11
РАЗДЗЕЛ XVI —
Скок у люк
Пасля, успамінаючы гэты час, Гары так і не змог зразумець, як жа ён усё-ткі здолеў здаць іспыты, нягледзячы на тое, што жыў у сталым страху і ўвесь час чакаў, што ў дзверы вось-вось уварвецца Вальдэморт. Але дні праходзілі за днямі, а Флуфі заставаўся на месцы, жывы і здаровы, за надзейна зачыненымі дзвярыма.

Стаяла задушлівая спякота, асабліва ў вялікім кабінеце, дзе першакурснікі здавалі пісьмовыя іспыты. Па гэтым выпадку дзецям выдалі спецыяльныя, замованыя ад спісвання, пёры.

Акрамя пісьмовых і вусных, ім давялося таксама здаваць практычныя іспыты. Прафесар Флітвік выклікаў студэнтаў у клас па адным, і кожны павінен быў прымусіць ананас пратанчыць праз увесь стол. Прафесар МакГонагал уважліва назірала, як дзеці ператвараюць мыш у табакерку - прычым за прыгажосць і вытанчанасць табакеркі налічваліся дадатковыя балы, а вось калі ў табакеркі заставаліся, скажам, вусы, балы, наадварот, здымаліся. Снэйп на іспыце ўсіх нерваваў, расхаджваў па класе і дыхаў у патыліцу, паспрабуй у такіх умовах успомніць склад зелля забыцця.

Гары працаваў ад ранку да вечара. Яму, апроч іншага, даводзілася стала пераадольваць боль у ілбе, які не спыняўся ні разу пасля паходу ў Забаронены лес. Нэвіл лічыў, што Гары пакутуе іспытным неўрозам у цяжкай форме, таму што Гары вельмі дрэнна спаў, але ў рэчаіснасці гэта адбывалася з-за старых кашмарных сноў, якія зноўку вярнуліся, толькі зараз, у дадатак да мінулых жахаў, у іх прысутнічала таямнічая істота пад каптуром, у якой па падбароддзю сцякала кроў.

Рон і Герміёна турбаваліся аб камені куды менш, чым Гары, ці тое таму, што яны не бачылі таго, што бачыў Гары, ці тое таму, што ў іх у ілбе не палаў ад болю шнар. Безумоўна, іх пужала сама думка аб Вальдэморце, але ён не наведваў іх у сне, а акрамя таго, яны так старанна займаліся, што ў іх не заставалася часу на бясплодныя роздумы аб намерах Снэйпа або каго бы то ні было яшчэ.

Надышоў самы апошні іспыт - гісторыя магіі. Нейкая гадзіна, падчас якой прыйдзецца адказваць на пытанні аб усякіх там выжылых з розуму ведзьмаках, вынайшаўшых рознае глупства накшталт самапамешваючых катлоў, а потым - свабода! Свабода на працягу цэлага - цудоўнага! - тыдня, пасля чаго ім абвесцяць вынікі іспытаў. Калі прывід прафесара Бінза нарэшце вымавіў доўгачаканыя словы: "пакладзіце пёры і скруціце пергамент", Гары разам з іншымі студэнтамі выдаў крык захаплення.

- Усё аказалася значна прасцей, чым я думала, - сказала Герміёна, калі яны ўліліся ў радасны натоўп на залітым сонцам лужку перад школай, - дарэчы, мне было не абавязкова вучыць ані пра Кодэкс Гонару Маладога Пярэваратня ад 1637 года, ані пра паўстанне Эльфрыка Энергічнага.

Герміёна хацела пасля іспытаў пазвяраць адказы, але Рон сказаў, што яму ад гэтага стане блага, таму яны папляліся да возера і плюхнуліся пад дрэва. Двайняты Уізлі разам з Лі Джорданам тузалі за шчупальцы гіганцкага кальмара, які плёскаўся на цёплай водмелі.

- Ніякіх больш заняткаў, - шчаслівым голасам прагаварыў Рон, расцягваючыся на траве. - Не будзь такім сумным, Гары, у нас ёсць цэлы тыдзень да таго, як мы даведаемся, што напісалі ўсё няправільна! А пакуль можна ні аб чым не думаць.

Гары пацёр лоб.

- Хацеў б я ведаць, што ўсё гэта значыць! - у сэрцах выклікнуў Гары. - Шнар жудасна баліць... Гэта і раней здаралася, але ніколі так часта, як зараз.

- Схадзі да мадам Помфры, - параіла Герміёна.

- Я не хворы, - паспрабаваў растлумачыць Гары, - мне падаецца, гэтае папярэджанне… Павінна здарыцца нешта страшнае…

Але Рона немагчыма было ўстрывожыць, для гэтага было занадта горача.

- Гары, хопіць табе, Герміёна мае рацыю: пакуль Дамблдор тут, з каменем нічога не можа здарыцца. І потым, у нас няма ніякіх падстаў думаць, што Снэйп выведаў, як прайсці паблізу Флуфі. Яму ўжо адзін раз ледзь не адарвалі нагу, наўрад ці ён так адразу сунецца зноўку. І хутчэй Нэвіл будзе гуляць за зборную Англіі, чым Хагрыд здрадзіць Дамблдору.

Гары кіўнуў, але ён не мог пазбавіцца ад няяснага адчування, што забыў нешта зрабіць, нешта важнае. Калі ён паспрабаваў падзяліцца гэтым адчуваннем з сябрамі, Герміёна сказала:

- Гэта з-за іспытаў. Мінулай ноччу я прачнулася і паўтарыла палову курсу ператварэнняў, і толькі потым успомніла, што гэты іспыт мы ўжо здалі.

Гары, аднак, быў упэўнены, што яго турбота не мае нічога агульнага з іспытамі. Ён задуменна назіраў, як па яркім блакітным небе да школы падлятае сава з занатоўкай, заціснутай у дзюбе. А вось яму лісты прыходзяць толькі ад Хагрыда. Хагрыд ніколі не здрадзіць Дамблдору. Хагрыд ніколі нікому не скажа, як прайсці паблізу Флуфі… ніколі… але…

Раптам Гары ўскочыў на ногі.

- Ты куды? - сонна прамармытаў Рон.

- Я тут сёе аб чым падумаў, - буркнуў Гары, - Трэба тэрмінова сустрэцца з Хагрыдам.

- Навошта? - спытала Герміёна, якая вырашыла пайсці разам з Гары.

- Табе не падаецца, што гэта трохі дзіўна? - Гары караскаўся ўверх па здзірванелым схіле, - Хагрыд марыць аб драконе, і вось невядома адкуль з’яўляецца незнаёмец, у якога выпадкова ў кішэні аказваецца яйка дракона? Пакажы мне хоць аднаго чалавека, які разгуліваў бы з драконавым яйкам у кішэні? Улічваючы, што гэта незаконна? Як удала, што яму пашчасціла сустрэцца менавіта з Хагрыдам, табе не падаецца? Чаму я раней гэтага не зразумеў?

- Аб чым гэта ты? - не зразумеў Рон, але Гары, які не горш усякага спрынтара бег па двары да ўзлеска, не адказаў.

Хагрыд сядзеў у крэсле перад халупай. Рукавы ў яго былі закатаныя, і ён лузаў гарох у вялізную міску.

- Прывітанне, - сказаў ён, усміхаючыся. - Іспыты здалі? Можа, гарбаты?

- Так, давай, - папрасіў Рон, але Гары перабіў яго.

- Не, мы спяшаемся. Хагрыд, мне трэба ў цябе сёе-тое спытаць. Памятаеш тую ноч, калі ты выйграў Норберта ў карты? Як выглядаў той незнаёмец, з якім ты гуляў?

- А я памятаю? - бестурботна кінуў Хагрыд. - Ён і плашча не здымаў.

Ён убачыў перад сабою тры здзіўленыя твары і прыўзняў бровы.

- А чаго, нармалёва, нічога незвычайнага, у "Башцы парсюка" заўжды хапае ўсякага цудоўнага народу - гэта ж вясковая піўная. Нелегальны гандляр драконамі, чаго такога? Твар я не бачыў, ён быў у каптуры.

Гары знясілена споўз на зямлю поруч з міскай з гарохам.

- А аб чым ты з ім гаварыў, Хагрыд? Ты згадваў "Хогвартс"?

- Можа, і згадваў… - Хагрыд нахмурыўся, успамінаючы. - Ага… Ён спытаў, чым я займаюся, ну, я сказаў, я, маўляў, тут ключнік…Ён спытаў, за якімі жывёлінамі мне даводзілася прыглядаць… Я назваў… Потым распавёў, як заўсёды жадаў дракона… а потым… не памятаю сапраўды, ён купляў мне пітво, яшчэ і яшчэ… Пачакайце… Так, потым ён сказаў, што ў яго ёсць драконава яйка і прапанаваў згуляць на яго ў карты… але ён жадаў упэўніцца, што я змагу з драконам зладзіць, не жадаю, казаў, каб яго потым выкінулі… Тады я і сказаў, маўляў, пасля Флуфі мне ніякі дракон не страшны…

- А ён - зацікавіўся Флуфі? - спытаў Гары, імкнучыся, каб яго голас прагучаў спакойна.

- Ну… так. А што, хіба шмат сустрэнеш такіх трохгаловых сабак, хоць бы і ў "Хогвартсе"? Ну, я і сказаў, Флуфі - проста ластаўка, калі ведаеш да яго падыход: зграй яму або праспявай, і ён тут жа засынае…

Хагрыд раптам прыйшоў у жах.

- Я не павінен вам гэтага казаць! - падарваўся ён. - Забудзьце, што я сказаў! Гэй - вы куды?

Гары, Рон і Герміёна не вымавілі ані слова, пакуль не спыніліся як укапаныя ў вестыбюлі, які ў параўнанні з сонечным дваром здаўся ім змрочным і халодным.

- Трэба ісці да Дамблдора, - вырашыў Гары. - Хагрыд распавёў незнаёмцу, як прайсці паблізу Флуфі, а пад плашчом быў альбо Снэйп, альбо Вальдэморт - яму не прыйшлося моцна напружвацца, раз ён напаіў Хагрыда. Спадзяюся на адно - што Дамблдор нам паверыць. Флорэнц можа пацвердзіць... Калі Бэйн яму дазволіць, вядома. Дзе кабінет Дамблдора?

Яны агледзеліся, быццам чакаючы ўбачыць ўказальнік. Ім ніколі не казалі, дзе жыве Дамблдор, і яны ні разу не чулі, каб кагосьці пасылалі да дырэктара.

- Нам трэба… - пачаў Гары, але тут у холе раптам гулка прагучаў голас:

- Што гэта вы трое тут робіце?

Гэта была прафесар МакГонагал з вялізным стосам кніг у руках.

- Мы жадаем убачыць прафесара Дамблдора, - сказала Герміёна - даволі адважна, як здалося Гары і Рону.

- Прафесара Дамблдора? - перапытала прафесар МакГонагал так, нібы жадаць убачыць яго было па меншай меры непрыстойна. - Навошта?

Гары праглынуў - што ж адказаць?

- Гэта сакрэт... - сказаў ён, але неадкладна пашкадаваў аб гэтым, бо ноздры прафесара МакГонагал гнеўна раздуліся.

- Прафесар Дамблдор ад'ехаў дзесяць хвілін таму, - працадзіла яна ледзяным тонам. - Яму прыйшла тэрміновая сава з Міністэрства Магіі, і ён неадкладна выляцеў у Лондан.

- Ад'ехаў? - адчайна закрычаў Гары. - Зараз?

- Прафесар Дамблдор - вялікі чарадзей, Потэр, і ў яго шмат тэрміновых спраў…

- Але гэта важна!

- Ваша паведамленне, Потэр, важней, чым Міністэрства Магіі?

- Разумееце… - пачаў Гары, вырашыўшы адкінуць усе засцярогі, - прафесар… гэта датычыцца філасофскага каменя…

Прафесар МакГонагал чакала чаго заўгодна, але толькі не гэтага. Кнігі выпалі ў яе з рук, і яна нават не стала падымаць іх.

- Адкуль вы ведаеце? - невыразна вымавіла яна.

- Прафесар, я думаю… у сэнсе, я ведаю, што Сн… што нехта жадае выкрасці камень. Мне трэба паразмаўляць з прафесарам Дамблдорам.

Яна паглядзела на яго са змяшаным выразам здзіўлення і недаверу.

- Прафесар Дамблдор вернецца заўтра, - сказала яна нарэшце. - Я не ведаю, якім чынам вы даведаліся пра камень, але, нават калі тое, што вы кажаце, праўда, ніхто не можа яго выкрасці, ён занадта добра абаронены.

- Але, прафесар…

- Потэр, я ведаю, што кажу, - адрэзала яна, нахілілася і сабрала кнігі. - Ідзіце ў двор і пабудзьце на сонейку.

Але дзеці не паслухаліся.

- Гэта адбудзецца сёння, - загаварыў Гары, як толькі ўпэўніўся, што прафесар МакГонагал яго не чуе, - Снэйп збіраецца прабрацца ў сховішча сёння ўначы. Ён ужо ведае ўсё, што трэба, і сёння Дамблдор не зможа яму замінуць. Гэта ён даслаў занатоўку, я ўпэўнены! У міністэрстве магіі вельмі здзівяцца, калі ўбачаць Дамблдора.

- Але што мы можам…

Герміёна гучна ахнула. Гары і Рон рэзка абярнуліся.

За імі стаяў Снэйп.

- Добры дзень, - сказаў ён роўным голасам.

Дзеці моўчкі ўтаропіліся на яго.

- Вам не варта знаходзіцца ў памяшканні ў такі цудоўны дзень, - дзіўная, крывая ўхмылка з'явілася ў яго на твары.

- Мы жадалі… - пачаў Гары, не маючы ні найменшага падання аб тым, чаго яны маглі б жадаць.

- Вам варта быць асцярожней, - папярэдзіў Снэйп. - Калі вы будзеце расхаджваць з таямнічым выглядам, то ўсе падумаюць, што вы зноў нешта ладзіце. А "Грыфіндор" больш не можа сабе дазволіць губляць балы, ці не так?

Гары ўспыхнуў. Хлопцы павярнуліся і накіраваліся да выхаду, а Снэйп крыкнуў услед:

- Майце на ўвазе, Потэр - яшчэ адзін начны шпацыр, і я асабіста прасачу за тым, каб вас выключылі. Усяго вам добрага.

І ён накіраваўся ў настаўніцкую.

Апынуўшыся на ганку, на каменных прыступках, Гары звярнуўся да астатніх.

- Такім чынам, вось што нам трэба рабіць, - пераканаўча зашаптаў ён. - Адзін з нас павінен сачыць за Снэйпам - чакаць каля настаўніцкай і, калі ён выйдзе, пайсці за ім. Гэта лепш зрабіць Герміёне.

- Чаму мне?

- Гэта ж відавочна, - растлумачыў Рон: - Ты можаш сказаць, што, да прыкладу, чакаеш прафесара Флітвіка. - Ён загаварыў пісклявым голасам: - Ах, прафесар Флітвік, я так хвалююся, мне падаецца, я адказала няправільна на пытанне 14б…

- Змоўкні, - раззлавалася Герміёна, але пагадзілася пайсці сачыць за Снэйпам.

- А мы пайдзем дзяжурыць ля калідора на трэцім паверсе, - сказаў Гары Рону. - Пайшлі.

Але гэтая частка плану не спрацавала. Ледзь яны падышлі да дзвярэй, што аддзялялі Флуфі ад іншых памяшканняў школы, як з'явілася прафесар МакГонагал, якая на гэты раз выйшла з сябе.

- Думаеце, вас прайсці цяжэй, чым цэлы вагон замоваў! - падарвалася яна. - Хопіць займацца глупствам! Калі я толькі дазнаюся, што хтосьці з вас зноў апынуўся тут, я зніму яшчэ пяцьдзесят балаў з "Грыфіндора"! Так-так, Уізлі, з майго роднага каледжа!

Гары з Ронам папляліся ў агульную гасціную. Гары толькі паспеў сказаць: "Прынамсі, Герміёна будзе ведаць, дзе Снэйп", як адкрыўся партрэт Тоўстай Цёткі і ўвайшла Герміёна.

- Гары, прабач, - захныкала яна, - я нічога не магла зрабіць! Снэйп выйшаў і спытаў, што я тут раблю, а я сказала, чакаю Флітвіка, тады ён прывёў Флітвіка, і я толькі што ад яго выйшла і не ведаю, куды пайшоў Снэйп.

- Ну што ж, вось і ўсё, так? - разгублена сказаў Гары.

Сябры моўчкі глядзелі на яго. Ён быў бледны, вочы ліхаманкава блішчэлі.

- Я пайду і паспрабую выкрасці камень першым.

- Ты з глузду з’ехаў! - закрычаў Рон.

- Ні ў якім разе! - закрычала Герміёна. - Пасля таго, што сказалі Снэйп і МакГонагал? Цябе выключаць!

- НУ І ШТО?! - усклікнуў Гары. - Вы што, не разумееце? Калі Снэйп здабудзе камень, Вальдэморт вернецца! Вы што, не чулі пра тыя часы, калі ён ледзь не захапіў уладу? Не будзе ніякага "Хогвартса", адкуль можна будзе выключаць! Ён яго зраўняе з зямлёй або ператворыць у школу чорнай магіі. Што ў параўнанні з гэтым страта балаў?! Або, можа, вы лічыце, што, калі "Грыфіндор" атрымае кубак, ён пашкадуе вас або вашых родных? Калі мяне зловяць раней, чым я здабуду камень, што ж, значыць, адпраўлюся назад да Дурслі і буду чакаць, пакуль да мяне дабярэцца Вальдэморт - значыць, памру крыху пазней, чым планавалася, толькі і ўсяго... Таму што я ніколі не перайду на бок сіл зла! Сёння ўначы я пайду ў сховішча і нішто, чуеце, нішто не спыніць мяне! Вальдэморт забіў маіх бацькоў, не забывайце аб гэтым!

Яго вочы зіхацелі.

- Ты маеш рацыю, Гары, - сказала Герміёна.

- Вазьму плашч-нябачнік, - вырашыў Гары. - Як удала, што я атрымаў яго назад.

- Але ці зможам мы пад ім усе ўтрох схавацца? - засумняваўся Рон.

- Усе... утрох?

- Кінь, ты што, думаў, мы цябе аднаго адпусцім?

- Зразумела, не, - жыва адклікнулася Герміёна. - Як ты збіраешся здабыць камень без нашай дапамогі? Я лепш пайду пачытаю падручнік, можа быць, мне сустрэнецца што-небудзь патрэбнае…

- Але калі нас зловяць, вас таксама выключаць.

- Мяне, можа, і не, - змрочна вымавіла Герміёна. - Флітвік сказаў па сакрэце, што я па ягонаму прадмету атрымала сто дванаццаць адсоткаў, хоць за апошнія пяць гадоў ніхто не набіраў болей сотні. Яны не адважацца мяне так проста выкінуць.

Пасля вячэры яны сядзелі, як на іголках, у крэслах агульнай гасцінай. Ніхто іх не чапаў; ды і, уласна, Грыфіндорцам не аб чым было размаўляць з Гары. Сёння ён упершыню не знаходзіў гэта засмучальным. Герміёна ліхаманкава гартала канспекты, спадзеючыся выпадкова натрапіць на заклён, які ім неўзабаве мелася быць паспрабаваць зняць. Рон і Гары амаль не размаўлялі. Абодва абдумвалі небяспечную прыгоду.

Паступова народ разыйшоўся спаць, і пакой апусцеў.

- Усё, час прыйшоў, - прамармытаў Рон, пасля таго як апошнім, пацягваючыся і пазяхаючы, выдаліўся Лі Джордан. Гары ўзбег па лесвіцы ў неасветленую спальню. Ён дастаў плашч і тут яму на вочы выпадкова патрапіла флейта, падораная Хагрыдам на Каляды. Гары паклаў яе ў кішэню, каб усыпіць Флуфі - яму нешта не хацелася спяваць сёння ноччу.

І паспяшаўся назад у гасціную.

- Давайце прымерым плашч і паглядзім, ці хавае ён нас усіх траіх - а тое калі Філч убачыць, што па калідоры сама па сабе ідзе нага або рука…

- А што гэта вы тут робіце? - раздаўся голас з процілеглага кута пакоя. З-за крэсла ўзняўся Нэвіл, з заціснутым у руцэ Трэварам - свабодалюбівай жабай.

- Нічога, Нэвіл, нічога такога, - сказаў Гары, ліхаманкава хаваючы плашч за спінай.

Нэвіл уважліва паглядзеў на вінаватыя твары аднакласнікаў.

- Ізноўку! - выклікнуў ён.

- Не-не-не, - запэўніла яго Герміёна. - Нічога падобнага. А чаму ты не ідзеш спаць, Нэвіл?

Гары хутка зірнуў на высокі гадзіннік на падлозе ля дзвярэй. Яны не маглі сабе дазволіць губляць час - можа быць, ужо ў гэтую самую хвіліну Снэйп усыпляе Флуфі.

- Вам нельга выходзіць, - сказаў Нэвіл, - вас зноў зловяць. І ў "Грыфіндора" зноў будуць непрыемнасці.

- Ты не разумееш, - вялікім тонам прагаварыў Гары. - Гэта вельмі важна.

Нэвіл, аднак, быў поўны жалезнай рашучасці пайсці на крайнія меры, абы не дапусціць парушэння правіл.

- Я вас не выпушчу, - заявіў ён, раптам апынуўшыся ў дзірцы за партрэтам. - Я - я буду біцца!

- Нэвіл, - раззлаваўся Рон, - адыдзі ад партрэта і не будзь ідыётам…

- Не называй мяне ідыётам! - крыкнуў Нэвіл. - Я лічу, што вы парушылі ўжо досыць правіл! І вы самі казалі, што я павінен змагацца!

- Так, але толькі не з намі, - у знямозе паспрабаваў растлумачыць Рон. - Нэвіл, ты не разумееш, што робіш.

Ён зрабіў крок да Нэвіла, і той выпусціў Трэвара, які неадкладна скокнуў у цемру.

- Ну давай, стукні мяне! - Нэвіл узняў сціснутыя кулакі. - Я гатовы!

Гары звярнуўся да Герміёны.

- Зрабі што-небудзь, - папрасіў ён у роспачы.

Герміёна ступіла наперад.

- Нэвіл, - сказала яна. - Мне вельмі, вельмі шкада.

Яна ўзняла чароўную палачку.

- Петрыфікус Таталус! - выгукнула яна, паказваючы на Нэвіла..

Рукі Нэвіла быццам бы прыклеіліся да бакоў. Ногі сапстрыкнуліся разам. Усё яго цела закасцянела, ён пахіснуўся на месцы і затым роўна, як дошка, зваліўся на падлогу тварам уніз.

Герміёна падбегла і перавярнула яго. Сківіцы Нэвіла. былі сціснутыя, казаць ён не мог. Адны толькі вочы ў жаху круціліся.

- Што ты з ім зрабіла? - прашаптаў Гары.

- Поўная паралізацыя цела, - няшчасным голасам вымавіла Герміёна. - Ох, Нэвіл, мне так шкада.

- Мы павінны гэта зрабіць, Нэвіл, але тлумачыць няма калі, - Рон перасягнуў праз Нэвіла. і накрыўся плашчом-нябачнікам.

І усё ж Нэвіл, які бярвеннем ляжаў на падлозе, падаваўся не занадта добрым знакам. У тым нярвовым стане, у якім яны знаходзіліся, кожная статуя ім здавалася Філчам, кожны падалены парыў ветра - Піўзам.

Дайшоўшы да першай жа лесвіцы, яны ўбачылі місіс Норыс, якая гультаявата праходзілася па пляцоўцы наверсе.

- Мо тузануць яе за хвост, хоць бы адзін раз! - шапнуў Рон на вуха Гары, але той толькі патрос галавой. Калі яны асцярожна абмінулі місіс Норыс, яна павярнула да іх свае вочы-ліхтары, але нічога не зрабіла.

Больш ім ніхто не трапляўся, пакуль яны не дайшлі да лесвіцы на трэці паверх. Над прыступкамі ў сярэдзіне пралёта ў паветры боўтаўся Піўз, ён выцягваў дывановую дарожку, так, каб на ёй лёгка было спатыкнуцца.

- Хто тут? - раптам спытаў Півз, калі дзеці параўняліся з ім. Ён звузіў зласлівыя чорныя вочкі. - Хоць і не бачу, а ведаю, што ты тут. Ты упыр? Або прывід? Або вучань?

Ён узняўся вышэй і закруціўся у паветры, пільна ўзіраючыся ў тое месца, дзе стаяла кампанія.

- Паклічу лепей я Філча, а тое распоўзалася тут усялякае нябачнае…

Гары прыйшла ў галаву нечаканая думка.

- Піўз, - хрыпла прашаптаў ён, - Крывавы Барон мае падставы захоўваць інкогніта.

Ад жаху Піўз ледзь не зваліўся на падлогу. Але своечасова схамянуўся і завіс у метры над прыступкамі.

- Прашу прабачэння, Ваша Крывавасць, містэр Барон, - залебезіў палтэргейст. - Не пазнаў, не пазнаў - не заўважыў - вядома, не заўважыў, бо вы ж нябачныя - прабачце старому дурному Піўзу ягоны дурны жарт, сэр.

- У мяне тут справа, Піўз, - пракаркаў Гары. - Трымайся далей ад гэтага месца сёння ўначы.

- Зразумела, сэр, вядома, сэр, - паабяцаў Півз, зноў узвіваючыся ўверх, - спадзяюся, ваша справа пройдзе ўдала, сэр, не смею больш турбаваць, сэр...

І ён знік удалечыні.

- Геніяльна, Гары! - шапнуў Рон.

Праз пару секунд яны ўжо стаялі перад уваходам у калідор на трэцім паверсе . Дзверы былі прыадчыненыя.

- Што ж, так яно і ёсць, - ціха сказаў Гары. – Снэйп ужо прайшоў паблізу Флуфі.

Падавалася, што, толькі ўбачыўшы адчыненыя дзверы, яны ўпершыню задумаліся над тым, што іх чакае. Пад плашчом Гары звярнуўся да сваіх спадарожнікаў.

- Калі вы жадаеце вярнуцца, я не буду асуджаць вас, - засведчыў ён. - Можаце ўзяць плашч, мне ён больш не патрэбны.

- Не дуры, - сказаў Рон.

- Мы ідзем з табой, - сказала Герміёна.

Гары адчыніў дзверы. Яны адазваліся рыпеннем. Да іх данеслася нізкае, глухое бурчанне. Усе тры сабачыя насы павярнуліся іх і сталі ўзмоцнена прынюхвацца, хоць сабака і не мог іх бачыць.

- Што гэта ў яго каля лап? - прашаптала Герміёна.

- Падобна, арфа, - адказаў Рон. - Пэўна, Снэйп пакінуў.

- Сабака, мабыць, прачынаецца, як толькі перастаеш граць, - сказаў Гары. - Ну, што ж, пачнем…

Ён паднёс флейту Хагрыда да вуснаў і падзьмуў. Гэтыя гукі цяжка было назваць мелодыяй, але з першай жа ноты вочы жывёліны сталі зачыняцца. Гары дзьмуў без перапынку. Паступова сабака перастаў рыкаць, пачаў перабіраць лапамі, потым калені ў яго падхіліліся і, нарэшце, ён зваліўся набок у глыбокім сне.

- Не спыняйся, - папярэдзіў Рон. Яны асцярожна выслізнулі з-пад плашча і папаўзлі да люка. Па меры набліжэння да трох гіганцкіх спячых галоў, яны ўсё мацней адчувалі гарачае і зусім не прыемнае сабачае дыханне.

- Падаецца, мы зможам адчыніць люк, - сказаў Рон, зазіраючы праз галаву сабакі. - Жадаеш пайсці першай, Герміёна?

- Не, не жадаю!

- Добра. - Рон сціснуў зубы і асцярожна перасягнуў праз лапу. Затым нахіліўся і пацягнуў за кольца, умайстраванае ў вечка люка. Люк адчыніўся.

- Што там? - трывожна спытала Герміёна.

- Нічога - усё чорнае - ніякай лесвіцы, прыйдзецца прыгаць.

Гары, які старанна дудзеў на флейце, памахаў Рону, каб прыцягнуць яго ўвагу і паказаў на сябе.

- Ты жадаеш пайсці першым? Упэўнены? - спытаў Рон. - Я не ведаю, якая там глыбіня. Перадай флейту Герміёне, каб сабака не прачнуўся.

Гары перадаў флейту. Падчас секунднай паўзы сабака паспеў заварочацца і забурчэць, але, як толькі Герміёна пачала граць, зноў глыбока заснуў.

Гары перабраўся праз сабаку і зазірнуў у люк. Ніякіх прыкмет дна.

Трымаючыся за край, Гары пачаў асцярожна апускацца ўніз, пакуль не павіс на кончыках пальцаў. Тады ён паглядзеў на Рона і сказаў:

- Калі са мной нешта здарыцца, не спускайцеся за мной. Ідзіце прама ў савятню і дасылайце саву Дамблдору, добра?

- Добра, - паабяцаў Рон.

- Тады ўбачымся праз хвіліну - я спадзяюся.

І Гары адпусціў рукі. Ён стаў падаць уніз, уніз, уніз у халодную, вільготную цемру. Нарэшце…

ПЛЮХ. З прыглушаным далікатным храбусценнем ён прызямліўся на нешта мяккае. Ён сеў і памацаў вакол, вочы яго яшчэ не абвыклі да цемры. Падаецца, ён зваліўся на нейкую расліну.

- Парадак! - крыкнуў ён, уверх, у акенца святла памерам з паштовую марку - гэта была адтуліна люка наверсе, - тут мякка, прыгайце!

Рон адразу ж скокнуў. Ён прызямліўся, расцягнуўшыся побач з Гары.

- Што гэта за штука? - былі яго першыя словы.

- Не ведаю, нейкая расліна. Павінна быць, адмысловы подсціл, каб было мягчэй.

Удалечыні змоўкла музыка. Раздаўся гучны брэх, але Герміёна паспела скокнуць. Яна прызямлілася з іншага боку ад Гары.

- Мы, пэўна, на глыбіні некалькіх міль пад школай, - сказала яна.

- Як удала, што тут гэтая расліна, - адклікнуўся Рон.

- Удала?! - завішчала Герміёна. - Ды вы паглядзіце на сябе!

Яна ўскочыла на ногі і пачала прарывацца да сцяны. Ёй прыйшлося нялёгка, таму што ў тое самае імгненне, як яна прызямлілася, паўзучыя сцябліны расліны пачалі аблытваць яе ногі. Што ж датычыцца Гары з Ронам, дык яны і не заўважылі, як іх ногі ўжо былі дужа аплеценыя.

Герміёне атрымалася вызваліцца раней, чым расліна здолела як след учапіцца за яе. І зараз яна ў жаху глядзела, як хлопчыкі адчайна ваююць з ліянамі, аддзіраючы іх ад сябе, але, чым больш яны кідаліся, тым мацней і хутчэй расліна аплятала іх.

- Не варушыцеся! - загадала Герміёна. - Я ведаю, што гэта такое - гэта Сеткі Д'ябла!

- Якое шчасце, зараз мы ведаем, як яно завецца, можна памерці спакойна, - раздражнёна прахрыпеў Рон, адхіляючыся назад, каб абараніць сваю шыю ад нястомных сцяблін.

- Ціха! Я спрабую ўспомніць, як яго забіць! - прыкрыкнула Герміёна.

- Тады паспяшайся, я ўжо не магу дыхаць! - сіпла вытхнуўся Гары, аддзіраючы галіны ад грудзей.

- Сеткі Д'ябла, Сеткі Д'ябла… што ж казала Спроўт? Яно любіць цемру і вільгаць…

- Значыць, запалі агонь! - ускрыкнуў Гары.

- Так - вядома - але тут жа няма дроў! - выгукнула Герміёна, ламаючы рукі.

- ТЫ З ГЛУЗДУ З’ЕХАЛА? - закрычаў Рон. - ВЕДЗЬМА ТЫ АБО ХТО?

-Вядома! - узрадавалася Герміёна; і яна секанула палачкай, памахала ёю, пашаптала нешта, і накіравала на расліну магутнае блакітнае полымя, такое ж, якім падпальвала Снэйпа. Праз пару секунд хлопчыкі адчулі, што ліяны аслабілі хватку і адступіліся ад агню і святла. Курчачыся і выгінаючыся, Сеткі Д'ябла паступова адпускалі іх, і неўзабаве Гары з Ронам вызваліліся.

- Як добра, што ты была ўважлівая на гербалогіі, - Гары ўстаў побач з Герміёнай ля сцяны і пачаў выціраць пот з ілба.

- Ага, - сказаў Рон, - і як добра, што Гары не губляецца ў цяжкую хвіліну - "няма дроў", скажыце, калі ласка.

- Нам сюды, - Гары паказаў на каменны тунэль, які, уласна, быў адзінай дарогай наперад.

Акрамя сваіх крокаў, яны чулі толькі, як на падлогу, сцякаючы з вельмі вільготных сценаў, ціха падаюць кроплі вады. Тунэль вёў уніз, і Гары мімаволі ўспомніў "Грынгатс". Сэрца яго звалілася, калі ён успомніў, што чароўны банк ахоўваецца драконамі. Калі ім сустрэнецца дракон, дарослы дракон – ім і Норберта было больш чым досыць…

- Чуеш? - шапнуў Рон.

Гары прыслухаўся. Аднекуль зверху даносіўся шоргат і клекатанне.

- Думаеш, гэты прывід?

- Не ведаю… Больш падобна на шоргат крылаў.

На выхадзе з тунэлю перад імі адкрылася ярка асветленая зала з высокай скляпеністай столлю. Зала кішэла маленькімі зіготкімі птушачкамі, яны бязладна гойсалі туды-сюды, лёталі, пырхалі. У процілеглай сцяне былі цяжкія дубовыя дзверы.

- Яны нападуць, калі мы пройдзем праз залу? - спытаў Рон.

- Можа быць, - адказаў Гары. - На выгляд яны бяспечныя, але, думаю, калі накінуцца ўсё разам … што ж, выбару ўсё роўна няма… я пабег.

Глыбока ўдыхнуўшы і закрыўшы твар рукамі, Гары стралой паляцеў праз залу. Ён чакаў, што ў яго вось-вось усадзяцца вострыя клювікі і сталёвыя кагаткі, але нічога падобнага не адбылося. Ён цалкам удала дабраўся да дзвярэй. Пацягнуў за ручку, але дзверы апынуліся зачыненыя.

Яго спадарожнікі рушылі ўслед за ім. Яны цягнулі і пхалі, але дзверы не паддаліся, нават калі Герміёна выпрабавала "Алахамору".

- І што цяпер? - пацікавіўся Рон.

- Гэтыя птушкі… яны ж не могуць быць проста так… - задумалася Герміёна.

Яны стаялі і глядзелі, як птушкі носяцца ў іх над галавой, зіхоцячы... Зіхоцячы?

- Гэта не птушкі! - раптам выгукнуў Гары. - Гэта ключы! Ключы з крылцамі - зірніце ўважлівей! А такім чынам… - ён агледзеўся вакол, пакуль яго сябры ўзіраліся ў ключы. - Ёсць! Глядзіце - мётлы! Мы павінны злавіць ключ ад гэтых дзвярэй!

- Але ключоў сотні!

Рон агледзеў замак.

- Тут патрэбен вялікі, старамодны ключ - хутчэй за ўсё, срэбны, такі, як ручка.

Усё схапілі па мятле, узняліся ў паветра і з разгону ўрэзаліся ў самы стрыжань зграі. Але, як дзеці не намагаліся, заварожаныя ключы лёталі гэтак хутка, што злавіць іх не было ніякай магчымасці.

І усё ж Гары нездарма быў самым маладым Лаўцом за апошняе стагоддзе. Ён валодаў здольнасцю адразу знаходзіць поглядам тое, чаго іншыя не бачылі. Памахаўшы з хвіліну рукамі ў віры рознакаляровых пёраў, ён угледзеў масіўны срэбны ключ з крылом, згорнутым набок - як быццам нядаўна яго ўжо лавілі і жорстка запіхвалі ў замочную свідравіну.

- Вось ён! - заекатаў Гары. - Вось той, вялікі - там - не, там - з ярка-блакітнымі крыламі - пёры змятыя набок.

Рон панёсся ў кірунку, якое паказаў Гары, урэзаўся ў столь і ледзь не зваліўся з мятлы.

- Абкружайце яго! - крыкнуў Гары, не зводзячы вачэй з ключа з пашкоджаным крылом. - Рон, захадзі зверху - Герміёна, заставайся ўнізе і не пускай яго - а я паспрабую злавіць. Ну, давайце - ДАВАЙЦЕ!

Рон нырнуў, Герміёна ракетай узнялася ўверх, ключ увярнуўся ад абодвух; Гары рынуўся за ім; ключ з дзікай хуткасцю паляцеў да сцяны, Гары нахіліўся наперад і са страшным гукам прыгваздзіў ахвяру. Па зале разнесліся захопленыя крыкі Рона і Герміёны.

Яны хутка прызямліліся, і Гары пабег да дзвярэй з ключом, які адчайна вырываўся з рук. У той момант, калі замок пстрыкнуў і адкрыўся, ключ пырхнуў з выглядам вельмі патрапаным, бо яго лавілі ўжо двойчы.

- Гатовыя? - спытаў Гары, паклаўшы далонь на ручку дзвярэй. Сябры кіўнулі. Гары адчыніў дзверы.

У наступнай зале было так цёмна, што спачатку дзеці нічога не ўбачылі. Але, калі яны асцярожнымі крокамі ўвайшлі ўнутр, пакой нечакана запоўніўся святлом, і перад імі адкрылася дзіўнае відовішча.

Яны стаялі на краі вялізнай шахматнай дошкі, ззаду чорных фігур, якія ўсе былі вышэй хлопцаў ростам і выразаныя з чорнага каменя. Насупраць, на іншым краі дошкі, стаялі белыя фігуры. Бы вежы яны ўзвышаліся наперадзе. Акром таго, белыя фігуры не мелі твараў.

- І што мы павінны рабіць? - прашаптаў Гары.

- Гэта ж відавочна, - сказаў Рон. - Мы павінны перайсці дошку гуляючы ў шахматы.

За белымі фігурамі былі бачныя наступныя дзверы.

- Зараз? - разгублена спытала Герміёна.

- Мне падаецца, - прамармытаў Рон, - мы павінны стаць фігурамі.

Ён падышоў да чорнага каня і, выцягнуўшы руку, дакрануўся да яго. Конь ажыў і пачаў біць капытом. Рыцар, які сядзеў на каню схіліў пакрытую шлемам галаву і паглядзеў на Рона.

- Каб перайсці на той бок, мы - э-э-э - павінны далучыцца да вас?

Чорны рыцар кіўнуў. Рон абярнуўся да сяброў.

- Дайце падумаць… - прагаварыў ён. - Мабыць, нам трэба заняць месцы чорных пешак…

Пакуль Рон думаў, Гары з Герміёнай стаялі моўчкі. Нарэшце, Рон сказаў:

- Вы толькі не крыўдзіцеся, але вы абодва дрэнна гуляеце ў шахматы…

- Мы не крыўдзімся, - паспешна перабіў яго Гары, - ты, галоўнае, кажы, што рабіць.

- Гары, ты зоймеш месца слана, а Герміёна стане побач з табой на месца ладдзі.

- А ты?

- А я буду канём, - вырашыў Рон.



Шахматныя фігуры, мяркуючы па ўсім, уважліва слухалі, таму што пры гэтых словах конь, ладдзя і слон развярнуліся спінай да белых і пакінулі дошку, пакінуўшы тры пустых палі, якія занялі Гары, Рон і Герміёна.

- Пачынаюць заўсёды белыя, - Рон угледзеўся ў стройныя шэрагі саперніка. - Сапраўды… глядзіце…

Белая пешка перайшла на дзве клеткі бліжэй.

Рон пачаў кіраваць чорнымі фігурамі. Яны моўчкі перамяшчаліся туды, куды ён загадаў. У Гары дрыжалі калені. Што, калі яны прайграюць?

- Гары - перайдзі на чатыры клеткі направа па дыяганалі.

Калі з'елі іх другога каня, яны выпрабавалі сапраўдны шок. Белая каралева скінула рыцара на зямлю і адвалакла яго прочкі з дошкі. Небарака застаўся ляжаць тварам уніз за яе межамі.

- Мне прыйшлося, - апраўдваўся ўзрушаны Рон. - Зараз ты, Герміёна, можаш вольна браць таго слана, давай.

Усякі раз, калі яны гублялі сваіх, белыя бывалі бязлітасныя. Неўзабаве ўздоўж сцены вырасла груда нежывых чорных фігур. Двойчы Рон ледзь не прапусціў момант, калі Гары або Герміёна аказваліся ў небяспекі. Сам ён кідаўся па дошцы з хуткасцю маланкі і ўзяў пры гэтым амаль столькі ж белых фігур, колькі тыя ўзялі чорных.

- Амаль усё, - прамармытаў ён раптам. - Дайце падумаць - дайце падумаць…

Белая каралева звярнула да яго свой пусты твар.

- Так… - сказаў Рон ціха, - гэта адзіны спосаб… Я павінен падставіць сябе.

- НЕ! - закрычалі Гары і Герміёна.

- Гэта ж шахматы! - рэзка абарваў Рон. - Трэба чымсьці ахвяраваць! Калі я пайду на клетку ля Каралевы, яна мяне з'есць - але затое ты, Гары, паставіш мат каралю!

- Але…


- Ты жадаеш спыніць Снэйпа або не?

- Рон…


- Слухай, калі ты не паспяшаешся, ён дастане камень!

Альтэрнатывы не было.

- Гатовыя? - крыкнуў Рон, з бледным рашучым тварам. - Я пайшоў - і не марудзьце, калі выйграеце!

Ён ступіў наперад, і белая каралева кінулася на яго. Яна моцна стукнула Рона па галаве сваёй каменнай рукой, і ён як падкошаны зваліўся на падлогу - Герміёна закрычала, але не сыйшла са сваёй клеткі - белая каралева адцягнула Рона ў бок. Ён, падаецца, быў без прытомнасці.

Дрыжачы, Гары перайшоў на тры клеткі налева.

Белы кароль сцягнуў з сябе карону і кінуў яе да ног Гары. Чорныя выйгралі. Шахматныя фігуры пакланіліся і расступіліся, вызваліўшы дарогу да дзвярэй. Кінуўшы апошні адчайны погляд на Рона, Гары з Герміёнай прайшлі ў дзверы і апынуліся ў наступным калідоры.

- А што, калі ён?…

- З ім усё будзе ў парадку, - сказаў Гары, імкнучыся ўпэўніць сам сябе. - Як ты думаеш, што далей?

- Мы ўжо прайшлі заклён Спроўт, гэта былі Сеткі Д'ябла; ключы - гэта, мабыць, Флітвік; МакГонагал ажывіла шахматныя фігуры; застаюцца заклёны Квірэла і Снэйпа…

Яны падышлі да наступных дзвярэй.

- Ну што? - прашаптаў Гары.

- Пайшлі.

Гары пхнуў дзверы.

У ноздры стукнуў агідны пах, прымусіўшы іх абодвух закрыць насы вопраткай. Вочы заслязіліся, але і скрозь слёзы яны разгледзелі прама перад сабою на падлозе троля, які ляжаў на спіне, ён быў шмат буйнейшы, чым той, з якім ім давялося дужацца. Троль ужо астыў. На галаве ў яго зяўрала крывавая рана.

- Якое шчасце, што нам не трэба з ім ваяваць, - шэптам выклікнуў Гары, пераступаючы праз масіўныя ногі. - Пайшлі хутчэй, дыхаць немагчыма.

Ён адчыніў наступныя дзверы, прычым абодва яны ледзьве прымусілі сябе зірнуць, што ж іх там чакае - але нічога страшнага не было, толькі столік з сям'ю бутэлечкамі рознай формы.

- Снэйпава праца, - сказаў Гары. - Што трэба рабіць?

Яны ступілі праз парог, і тут жа за спінай ускалыхнулася полымя. Незвычайнае полымя, пурпуравае. У тую ж секунду на парозе дзвярэй, што вялі далей, ускінуліся языкі чорнага полымя. Дзеці апынуліся ў пастцы.

- Глядзі! - Герміёна схапіла скрутак, што ляжаў побач з бутэлечкамі. Гары праз яе плячо прачытаў:

Перад вамі ляжыць небяспека, яе вы абралі раней,

Двое з нас вам дапамогуць, ды трэба шчэ нас адшукаць.

Адзін з сямі дасць вам магчымасць пайсці шляхам далей,

Другі ўратаванне падорыць, пакажа дарогу назад.

Двое з нас абсалютна бяспечны, наліты ў іх толькі сок,

Але трое іншых - забойцы, атруту для вас згатавалі.

Каб не застацца тут вечна, зрабіце рашучы крок,

Для вас мы чатыры падказкі падрыхтавалі:

Першае, дзе б ні хавалася, дзе б ні была атрута,

Ад соку яна будзе злева, можаце занатаваць;

Другое: у крайніх па смаку розніца будзе адчута,

Але,калі трэба наперад, навошта вам іх каштаваць?

Яшчэ: памер не галоўнае, трэцяя кажа падказка,

Самы вялікі й малы смерці ў сабе не нясуць;

Адное і тое ж наліта ў другім і злева, і справа.

Вось і ўвесь наш аповед, ну што жа, спрабуй цяпер смерць падмануць.
Герміёна шумна ўздыхнула, і Гары, да свайго вялікага здзіўлення, выявіў, што яна ўсміхаецца - апошняе, што ён мог чакаць сам ад сябе ў гэтую хвіліну.

- Геніяльна, - захапілася Герміёна, - Гэта не магія - гэта логіка - загадка. Шмат хто з вялікіх чараўнікоў не мелі ні грама логікі, яны б захраснулі тут назаўжды.

- Як і мы, хіба не?

- Зразумела, не, - сказала Герміёна. - Уся інфармацыя, якая нам патрэбна, тут, у скрутку. Сем бутэлечак: у трох яд; у двух сок; адна з іх правядзе нас праз чорны агонь, і яшчэ адна дазволіць прайсці назад скрозь пурпурнае полымя.

- Але як пазнаць дзе што?

- Дай мне хвілінку падумаць.

Герміёна некалькі раз прачытала верш. Пахадзіла ўздоўж шэрагу бутэлечак, мармычучы сабе пад нос і тыкаючы пальцам. Нарэшце, яна пляснула ў ладкі.

- Зразумела, - абвясціла яна. - Самая маленькая бутэлечка прывядзе нас да каменя - скрозь чорнае полымя.

Гары змераў поглядам маленькую бутэлечку.

- Тут ледзьве хопіць на аднаго, - сказаў ён. - Зірні - тут не больш аднаго глытка.

Яны пераглянуліся.

- А якая дапаможа вярнуцца скрозь пурпурнае полымя?

Герміёна паказала на крайнюю справа круглую бутэлечку.

- Вось ты з яе і глытні, - загадаў Гары. – Сапраўды, вярніся і прывядзі ў пачуццё Рона. Вазьміце мётлы ў тым пакоі, дзе ключы, яны дапамогуць вам хутчэй дабрацца да савятні і дашліце Хэдвіг Дамблдору, ён нам патрэбны. Я, можа, і змагу затрымаць Снэйпа ненадоўга, але, зразумела, я яму не супернік.

- Але, Гары - што, калі з ім Сам-Ведаеш-Хто?...

- Што ж - аднойчы мне пашанцавала, хіба не так? - прагаварыў Гары, паказваючы на шнар. - Можа, і яшчэ раз пашанцуе.

Вусны Герміёны задрыжалі, і яна раптам кінулася да Гары і абвіла яго шыю рукамі.

- Герміёна!

- Гары - ведаеш, ты вялікі вядзьмак!

- Не такі добры, як ты, - вельмі збянтэжана прамармытаў Гары, калі Герміёна яго адпусціла.

- Я? - выклікнула Герміёна. – А што я, кніжкі! Плюс кемлівасць! А ёсць значна больш важныя рэчы - рашучасць і адвага, - Гары! - будзь асцярожны!

- Ты першая, - сказаў Гары. - Ты абсалютна ўпэўненая, што правільна зразумела загадку?

- Абсалютна, - адказала Герміёна. Яна зрабіла вялікі глыток з круглай бутэлечкі і здрыганулася.

- Не атрута? - заклапочана спытаў Гары.

- Не - але гэта як лёд.

- Ідзі хутчэй, пакуль ён дзейнічае.

- Поспехаў - асцярожней…

- ІДЗІ!


Герміёна развярнулася і ўвайшла прама ў пурпурны агонь.

Гары глыбока ўдыхнуў і ўзяў у рукі самую маленькую бутэлечку. Ён звярнуўся тварам да чорных языкоў полымя.

- Я іду, - вымавіў ён і залпам асушыў бутэлечку.

І на самай справе, яму здалося, што цела ператварылася ў лёд. Гары паставіў бутэлечку на месца і пайшоў наперад; ён абхапіў сябе рукамі, убачыў, як языкі полымя ліжуць яго цела, але не адчуў гэтага - нейкае імгненне ён не бачыў нічога, акрамя агню - а затым апынуўся з іншага боку, у апошняй зале.

Там ужо знаходзіўся хтосьці яшчэ - але не Снэйп і нават не Вальдэморт.
РАЗДЗЕЛ XVII —
Чалавек з двума тварамі
Гэта быў Квірэл.

- Вы! - уразіўся Гары.

Квірэл усміхнуўся. І твар у яго зусім не дрыжэў.

- Я, - адказаў ён спакойна. - Я усё думаў, ці сустрэнемся мы тут, Потэр.

- Але я думаў… Снэйп…

- Северус? - зарагатаў Квірэл, і гэта быў не звычайны яго нервовы дрыготкі смех, насупраць, у ім чуліся рэзкія, халодныя ноты. - Што і казаць, ён вельмі падыходзіць на гэтую ролю, ці не праўда? Так удала, што ён усё кружыў вакол мяне, як гіганцкі кажан. Побач з ім, хто б стаў падазраваць н-н-н-яшчаснага, бы-бы-беднага з-з-заіку п-п-прафесара К-к-к-в-вірэла?

Гары не верыў сваім вушам. Гэта не можа быць праўдай, проста не можа.

- Але Снэйп спрабаваў забіць мяне!

- Не, не, не. Гэта я спрабаваў забіць цябе. Проста на тым квідытчным матчы твая сяброўка міс Грэнджер так спяшалася падпаліць Снэйпа, што выпадкова збіла мяне з ног і разбурыла мой зрокавы кантакт з табой. Яшчэ б пару секунд, і я сапраўды б скінуў цябе з мятлы. І наогул, гэта атрымалася б значна раней, калі б Снэйп не мармытаў мне пад руку свае контр-заклёны. Ён ратаваў цябе.

- Снэйп ратаваў мяне?

- Ну зразумела! - халодна пацвердзіў Квірэл. - Навошта, як ты думаеш, яму спатрэбілася быць суддзёй на тым матчы? Ён павінен быў прасачыць, каб я не зрабіў другую спробу. Смешна, на самай справе… мог бы не турбавацца. У прысутнасці Дамблдора я не мог... Астатнія настаўнікі палічылі, што Снэйп жадае замінуць Грыфіндорцам выйграць... Гэта вельмі пашкодзіла яго рэпутацыі… а галоўнае, усё было марна, бо я ўсё роўна заб'ю цябе зараз.

Квіррэлл пстрыкнуў пальцамі. Прама з паветра з'явіліся вяроўкі. Яны моцна абвіліся вакол Гары і звязалі яго.

- Ты занадта цікаўны, такіх нельга пакідаць у жывых. Падумаць толькі, швэндацца па школе ў Хэллоуін! Наколькі я разумею, ты бачыў мяне, калі я хадзіў глядзець, якім чынам ахоўваецца камень.

- Гэта вы ўпусцілі троля?

- Зразумела. У мяне адмысловая здольнасць у дачыненні да троляў - ты, пэўна, бачыў, што я зрабіў з тым, які ахоўваў уваход сюды? На жаль, пакуль усе ганяліся за тролем, Снэйп - ён ужо тады падазраваў мяне - адправіўся наўпрост на трэці паверх. Ён апярэдзіў мяне… І што ў выніку? Мала таго, што троль не забіў цябе, так яшчэ і гэты трохгаловы балван не змог як след пакусаць Снэйпа, толькі нагу яму пракусіў…

- А зараз, сядзі ціха, Потэр! Я жадаю як след вывучыць гэтае цікавае люстэрка.

Толькі зараз Гары зразумеў, што стаяла за спінай у Квірэла. Гэта было Запаветнае Люстэрка.

- З дапамогай гэтага люстэрка можна знайсці камень, - прамармытаў Квірэл, планамерна абстукваючы раму. - Чаго яшчэ чакаць ад Дамблдора… але ён у Лондане… а калі вернецца, я буду ўжо далёка…

Лепшае, што смог прыдумаць Гары, каб замінуць Квірэлу засяродзіцца на даследаванні люстэрка - гэта адцягваць яго гутаркамі.

- Але я бачыў вас з Снэйпам у лесе! - выпаліў ён.

- Так, - гультаявата кіўнуў Квірэл, хаваючыся за люстэркам. - Ён прад'явіў мне абвінавачванні і паспрабаваў высвятліць, наколькі далёка я зайшоў. Ён увесь час мяне падазраваў. Спрабаваў мяне запалохаць - як быццам гэта ў яго сілах. Але ж на маім баку сам лорд Вальдэморт!

Квірэл выйшаў з-за люстэрка і прагна ўтаропіўся ў яго.

- Я бачу камень… я ўручаю яго майму гаспадару… але дзе ж ён?

Гары з усіх сіл імкнуўся выблытацца, скінуць вяроўкі, але ў яго не атрымоўвалася. І усё адно неабходна адцягнуць Квірэла ад люстэрка.

- А мне заўсёды падавалася, што Снэйп мяне моцна ненавідзіць.

- Сапраўды, ненавідзіць, - як бы між іншым, пацвердзіў Квірэл, - яшчэ як ненавідзіць. Ён жа ж вучыўся ў "Хогвартсе" разам з тваім бацькам, хіба ты не ведаў? Яны цярпець не маглі адзін аднаго. Але забіваць цябе ён не збіраўся.

- Я ж чуў, як вы плакалі некалькі дзён таму - мне здалося, Снэйп пагражаў вам…

Упершыню за гэты час спазм страху сказіў твар Квірэла.

- Часам, - сказаў ён, - мне цяжка выконваць наказы майго гаспадара - ён вялікі чарадзей, а я такі слабы…

- Вы хочаце сказаць, што ваш гаспадар быў у класе разам з вамі?! - здзіўлена вытхнуўся Гары.

- Ён заўсёды са мной, куды б я ні пайшоў, - спакойна адказаў Квірэл. - Я сустрэўся з ім падчас маіх падарожжаў па свеце. Я быў тады дурным юнаком з вельмі смешнымі ўяўленнямі аб дабры і зле. Лорд Вальдэморт паказаў мне, наколькі недарэчныя гэтыя ўяўленні. Няма ні дабра, ні зла, ёсць толькі ўлада, і ёсць тыя, хто занадта слабы, каб шукаць улады… З тых часоў я служу яму верай і праўдай, хоць шмат разоў падводзіў яго. І за гэта ён бываў са мной строгі. - Квірэл здрыгануўся. - Мой гаспадар не з тых, хто лёгка прабачае памылкі. Калі мне не атрымалася выкрасці камень з "Грынгатса", гаспадар быў вельмі незадаволены. Ён пакараў мяне… і вырашыў сачыць за мной уважлівей…

Голас Квірэла станавіўся ўсё цішэй і нарэшце зусім заціх. Гары ўспомніў свой паход на Дыягон Алею - як жа можна быць такім дурным? Ён жа бачыў Квірэла ў той самы дзень і нават вітаўся з ім за руку ў "Дзіравым катле"!

Квірэл вылаяўся пра сябе.

- Не разумею… Можа быць, камень у самім люстэрку? Разбіць яго, ці што?

Галава Гары ліхаманкава працавала.

Чаго я жадаю зараз больш за ўсё на свеце, думаў ён, так гэта знайсці камень раней Квірэла. Таму, калі я пагляджу ў люстэрка, то ўбачу, як я яго знаходжу - гэта значыць, убачу, дзе ён схаваны! Але як паглядзець у яго так, каб Квірэл ні аб чым не здагадаўся?

Ён паспрабаваў перамясціцца лявей, каб апынуцца перад люстэркам і каб Квірэл пры гэтым нічога не заўважыў, але ногі яго былі занадта моцна зацягнутыя вяроўкамі: Гары спатыкнуўся і зваліўся. Квірэл не звярнуў на яго ні найменшай увагі. Ён размаўляў сам з сабою.

- Як жа дзейнічае гэтае люстэрка? Як яно працуе? Дапамажыце мне, Гаспадар!

Яму раптам адказаў голас, які сыходзіў, падавалася, ад самога Квірэла:

- Выкарыстай хлапчука… выкарыстай хлапчука…

Квіррэлл рэзка звярнуўся да Гары.

- Слухаюся. Потэр - ідзі сюды.

Ён пляснуў у ладкі, і вяроўкі, якія аблытвалі хлопчыка, зваліліся. Гары павольна ўзняўся на ногі.

- Ідзі сюды, - паўтарыў Квірэл. - Паглядзі ў люстэрка і скажы, што ты бачыш.

Гары падышоў да яго.

Трэба схлусіць, адчайна думаў ён пра сябе. Трэба паглядзець у люстэрка і прыдумаць, што я бачу, вось і ўсё.

Квірэл прысунуўся бліжэй да яго. Гары адчуў дзіўны пах, што сыходзіў ад цюрбана. Ён заплюшчыў вочы, устаў перад люстэркам і зноў расплюшчыў іх.

Ён убачыў сваё адлюстраванне, бледнае і спалоханае. Літаральна праз імгненне адлюстраванне ўсміхнулася. Яно запусціла руку ў кішэню і выцягнула крывава-чырвоны камень. Потым падміргнула і схавала камень назад у кішэню - і, калі яно гэта зрабіла, Гары адчуў, што ў яго кішэню звалілася нешта цяжкае. Нейкім чынам - неверагодна - ён здабыў камень.

- Ну? - нецярпліва спытаў Квірэл. - Што ты бачыш?

- Я бачу, як я паціскаю руку Дамблдору, - схлусіў Гары. - Я… я выйграў кубак школы.

Квірэл зноў вылаяўся.

- Пайшоў адсюль, - рыкнуў ён. Гары адсунуўся ад люстэрка, увесь час адчуваючы камень. Можа, паспрабаваць збегчы?

Але ён не адышоў і на пяць крокаў, як зноў раздаўся высокі голас, хоць Квірэл нават не варушыў вуснамі.

- Ён маніць… ён маніць…

-Потэр, вярніся сюды! - закрычаў Квірэл. - Гавары праўду! Што ты толькі што бачыў?

Зноў загаварыў высокі голас.

-Дай мне паразіаўляць з ім… тварам да твару…

- Гаспадар, вы занадта слабы!

- Я досыць моцны… для гэтага…

Гары прырос да месца, як быццам зноў патрапіў у Сеткі Д'ябла. Ён не мог паварушыць ніводнай цягліцай. Скамянеўшы, ён глядзеў, як Квірэл уздымае рукі і разгортвае цюрбан. Што гэта? Цюрбан зваліўся. Без яго галава Квірэла выглядала малюсенькай. Потым галава павольна павярнулася на 180 градусаў.

Гары хацеў закрычаць, але не мог выдушыць з сябе ані гуку. Адтуль, дзе павінна была знаходзіцца патыліца, глядзеў твар. Самы жудасны твар, які Гары калі-небудзь бачыў. Белы як крэйда, з вар’яцкімі чырвонымі вачыма і змяінымі прарэзамі ноздр.

- Гары Потэр… - прашыпела яно.

Гары паспрабаваў зрабіць крок назад, але ногі не паслухаліся яго.

- Бачыш, якім я стаў? - спытала твар. - Цень, прывід… Магу існаваць толькі ў чужым целе… На шчасце, заўсёды знаходзіліся тыя, хто быў гатовы ўпусціць мяне ў свой мозг і ў сваё сэрца… За апошнія дні кроў аднарога ўзмацніла мяне… У лесе ты бачыў, як Квірэл піў яе для мяне… А зараз, калі ў мяне будзе Эліксір Жыцця, я смогу стварыць сабе ўласнае цела… Так што… Аддай камень, які ты хаваеш у кішэні…

Значыць, ён ведае. Ногі Гары раптам ізноў здабылі адчувальнасць. Ён адхіснуўся.

- Не дуры, - зласліва скрывіўся твар. - Лепш выратуй сваё жыццё і ўстань на мой бок… А не тое з табой здарыцца тое ж, што і з тваімі бацькамі… Яны паміралі на каленях перада мной…

- НЯПРАЎДА! - раптам выгукнуў Гары.

Квірэл насоўваўся на яго спінай, так, каб Вальдэморт мог бачыць хлопчыка. Твар зласліва ўсміхнуўся.

- Як кранальна… - шыпела яно. - Заўсёды шанаваў храбрацоў… Так, хлопец, твае бацькі былі адважныя… Спачатку я забіў твайго бацьку, ён адчайна супраціўляўся… але тваёй маці не абавязкова было паміраць… яна жадала абараніць цябе… Аддай камень, калі не жадаеш, каб яе смерць апынулася марнай.

- НІКОЛІ!

Гары скокнуў да дзвярэй, Вальдэморт завішчаў: "Трымай яго!", і ў наступную секунду Гары адчуў на сваім запясці моцную хватку Квірэла. Адразу ж востры боль пранізаў шнар на ілбе; падавалася, галава зараз расколецца напалову; Гары пранізліва ўскрыкнуў, вырываючыся з усіх сіл, і, як ні дзіўна, яму атрымалася адпіхнуць Квірэла. Галаўны боль аслаб - ён пачаў аглядацца, спрабуючы зразумець, куды падзеўся Квірэл, і ўбачыў, што той скурчыўся ад болю на падлозе - яго пальцы прама на вачах пакрываліся пульхірамі.

- Трымай яго! ТРЫМАЙ! - ізноў загарлапаніў Вальдэморт, і Квірэл кінуўся, збіў Гары з ног і зваліўся зверху, абхапіўшы далонямі шыю хлопчыка - той амаль аслеп ад болю ў ілбе, але ўсё ж бачыў, што і Квірэл курчыцца ў агоніі.

- Гаспадар, я не магу ўтрымаць яго - рукі… мае рукі!

Квірэл, працягваючы прыціскаць Гары да зямлі каленямі, прыбраў рукі ад яго горла і ўтаропіўся, здзіўлены, на ўласныя далоні - яны былі апаленыя да мяса.

- Тады забі яго, ідыёт, і пакончым з гэтым!

Квіррэлл узняў палачку, каб вымавіць смяротны праклён, але Гары інстыктыўна вывярнуўся і схапіў твар ворага рукамі…

- АААААА!

З апаленым тварам Квірэл скаціўся з яго, і тады Гары зразумеў: Квірэл не можа дакрануцца да яго цела, ад гэтага ён выпрабоўвае невыносны боль, і адзіны шанец уратавацца - гэта трымаць яго, дастаўляць яму пакуты, каб у яго не было сіл вымавіць заклён.

Гары ўскочыў і ўчапіўся ў руку Квірэла так дужа, як толькі мог. Квіррэлл заекатаў і пачаў вырывацца - шнар балеў усё мацней - Гары нічога не бачыў - ён толькі чуў крыкі Квірэла і загады Вальдэморта: "ЗАБІ ЯГО! ЗАБІ ЯГО!", і яшчэ іншыя галасы, пэўна, якія гучалі толькі ў яго ў галаве, яны плакалі: "Гары! Гары!"

Ён адчуў, як рука Квірэла выслізгвае з яго хваткі, зразумеў, што ўсё скончана, і праваліўся ў чарноцце, уніз… уніз… уніз…

***

Нешта залатое бліснула над ім. Сніч! Ён жадаў схапіць мяч, але рукі... яны такія цяжкія.



Ён міргнуў. Аказваецца, гэта зусім не сніч. Гэта акуляры. Як дзіўна.

Ён зноў міргнуў. Усмешка Альбуса Дамблдора выплыла нібы з пустэчы.

- Добры дзень, Гары, - сказаў Дамблдор.

Гары ўтаропіўся на яго. І раптам успомніў: "Сэр! Камень! Гэта Квірэл! Камень у яго! Хутчэй, сэр…"

- Супакойся, мой дарагі хлопчык, твае звесткі некалькі састарэлі, - ласкава супакоіў Дамблдор. - Камень не ў Квірэла.

- А у каго? Сэр, я…

- Гары, супакойся, прашу цябе, а не тое мадам Помфры вышпурне мяне адсюль.

Гары праглынуў сліну. Агледзеўся. І зразумеў, што знаходзіцца ў лякарні. Ён ляжаў у ложку пад белымі прасцінамі, а побач з ложкам, на століку, ляжала гара прысмакаў.

- Падарункі ад тваіх сяброў і прыхільнікаў, - растлумачыў Дамблдор, які ледзь не выпраменьваў шчасце. - Тое, што адбылося паміж табой і прафесарам Квірэлам у падзямеллі, павінна захоўвацца ў сакрэце, таму, натуральна, уся школа ўжо ведае і спяшаецца выказаць сваё захапленне. Наколькі мне вядома, твае сябры, містэр Фрэд і містэр Джордж Уізлі жадалі паслаць табе вечка ад унітаза. Без сумневу, яны разлічвалі такім чынам пазабавіць цябе. Мадам Помфры, аднак, палічыла падобны прэзент негігіенічным і канфіскавала яго.

- Колькі я ўжо тут?

- Тры дні. Містэр Рональд Уізлі і міс Грэйнджэр будуць вельмі радыя дазнацца, што ты ачуняў. Яны вельмі моцна турбаваліся.

- Але, сэр, камень…

- Бачу, цябе не так проста адцягнуць ад гэтай думкі. Што ж, камень. Прафесару Квірэлу не атрымалася забраць яго ў цябе. Я прыбыў як раз своечасова, каб прадухіліць гэта, хоць, павінен сказаць, ты і сам вельмі нядрэнна спраўляўся.

- Вы былі там? Вы атрымалі саву ад Герміёны?

- Мы размінуліся ў паветры. Ледзь дабраўшыся да Лондана, я зразумеў, што павінен вярнуцца туды, адкуль толькі што прыбыў. Я патрапіў да месца падзей як раз своечасова і паспеў адцягнуць ад цябе Квірэла…

- Дык гэта былі вы.

- Я баяўся, што прыляцеў занадта позна.

- Амаль што. У мяне заставалася занадта мала сіл, каб не аддаваць яму камень…

- Я баяўся не за камень, а за цябе… Гэтая барацьба ледзь не забіла цябе. Быў момант, калі я амаль упэўніўся ў тым, што ты загінуў. Што жа датычыцца камня, яго знішчылі.

- Знішчылі? - здзіўлена паўтарыў Гары. - А як жа ваш сябар - Нікалас Фламель?

- Ах, дык ты, аказваецца, ведаеш пра Нікаласа? - выклікнуў Дамблдор радасна. - Ты ва ўсім разабраўся, ці не так? Што жа, мы з Нікаласам пагутарылі і вырашылі, што ўсё да лепшага.

- Але цяпер ён і яго жонка памруць, хіба не так?

- У іх хопіць Эліксіра, каб прывесці ў парадак справы, а затым, цалкам дакладна, яны памруць.

Крайняе здзіўленне, якое адбілася на твары Гары, выклікала ў Дамблдора ўсмешку.

- Я упэўнены, што для такога маладога чалавека як ты, гэта гучыць неверагодна, але для Нікаласа і Перанэлы смерць прыйдзе як сон пасля доўгага, доўгага дня. Урэшце рэшт, для высокаарганізаванага арганізма, што ёсць смерць, як не новая цікавая прыгода? Ведаеш, камень і на самой справе не такая ўжо каштоўная штука. Мець столькі грошай і столькі гадоў жыцця, колькі захочаш! Гэтага папрасіў бы для сябе любы чалавек - бяда ў тым, што людзі заўсёды жадаюць менавіта таго, што для іх найбольш пагібельна.

Гары ляжаў, не знаходзячы слоў для адказу. Дамблдор сядзеў, усміхаючыся ў столь.

- Сэр? - звярнуўся да яго Гары. - Я тут падумаў… Нават калі камня больш няма, Вал… я хацеў сказаць, Вы-Ведаеце-Хто…

- Заві яго Вальдэморт, Гары. Заўсёды заві рэчы сваімі імёнамі. Боязь імя ўзмацняе боязь самога прадмета.

- Так, сэр. Дык вось, Вальдэморт жа ж будзе шукаць іншыя спосабы вярнуцца, дакладна? Ён не памёр?

- Не, Гары, не памёр. Ён усё яшчэ жывы, пэўна, шукае сабе якое-небудзь новае цела… Ён не па-сапраўднаму жывы, такім чынам, яго нельга забіць. Ён пакінуў Квірэла паміраць; ён не ведае жалю ні да ворагаў, ні да сяброў. Тым не менш, Гары, хоць гэтым разам ты ўсяго толькі адсунуў яго вяртанне, і ён можа знайсці кагосьці яшчэ, хто пажадае прыняць удзел у наступнай бітве, якой бы безнадзейнай яна ні падавалася - але калі ён прайграе яшчэ і яшчэ раз, што ж, можа быць, ён так і не вернецца да ўлады.

Гары ускіўнуў, але ад гэтага галава яго страшна закруцілася. Затым ён сказаў: "Сэр, ёсць яшчэ сёе-тое, аб чым я жадаў бы спытаць, калі можна… я жадаю ведаць праўду…"

- Праўду. - Дамблдор уздыхнуў. - Праўда - выдатная і адначасова жудасная рэч, таму з ёй варта звяртацца з найвялікшай асцярожнасцю. Аднак, я адкажу на твае пытанні, калі толькі ў мяне не будзе сапраўды важкіх падстаў, каб гэтага не рабіць, і ў такім разе табе прыйдзецца выбачыць мяне. Зразумела, ні ў якім выпадку я не зманю табе.

- Добра… Вальдэморт сказаў, што яму давялося забіць маю маці, таму што яна спрабавала замінуць яму забіць мяне. Але нашто яму было забіваць мяне?

Гэтым разам Дамблдор уздыхнуў яшчэ глыбей.

- Нажаль! Першае ж тваё пытанне я вымушаны пакінуць без адказу. Не сёння. Не зараз. Калі-небудзь ты абавязкова даведаешся… а пакуль пакінь гэтыя думкі, Гары. Калі ты станеш старэй… Я ведаю, як табе цяжка чуць гэта… калі ты будзеш гатовы, ты ўсё даведаешся.

І Гары зразумеў, што спрачацца бескарысна.

- А чаму Квірэл не мог да мяне дакрануцца?

- Твая маці памерла, ратуючы цябе. Калі ёсць на свеце нешта, чаго Вальдэморт не ў стане зразумець, гэта - любоў. Яму не ўсвядоміць, што любоў такой сілы, якую мела да цябе твая маці, пакідае свой уласны след. Не шнар, не які-небудзь знак… але, калі хтосьці любіць цябе так моцна, ён, нават пасля сваёй смерці, абараняе цябе сваёй любоўю. Ты ўвесь прапітаны гэтай любоўю. І таму Квірэл, поўны нянавісці, зайздрасці, злосці, раздзяліўшы сваю душу з Вальдэмортам, не мог дакрануцца да цябе. Для яго гэта было смяротна - дакрануцца да чагосьці настолькі добрага.

Дамблдор раптам выявіў падвышаную цікавасць птушкі, якая села на падваконне, і гэта дало Гары магчымасць выцерці слёзы. Авалодаўшы сабою, Гары спытаў: "А плашч-нябачнік - вы не ведаеце, хто даслаў яго мне?"

- Ах, плашч… Так здарылася, што твой бацька пакінуў яго ў мяне, і я вырашыў, што табе ён можа спатрэбіцца. - Дамблдор падміргнуў. - Карысная штука… У свой час твой тата з яго дапамогай краў з кухні піражкі.

- І вось яшчэ што…

- давай.


- Квірэл сказаў, што Снэйп...

- Прафесар Снэйп, Гары.

- Так… Квірэл сказаў, што ён ненавідзіць мяне, таму што ненавідзеў майго бацьку. Гэта праўда?

- Мабыць, яны і сапраўды недалюблівалі адзін аднаго. Прыкладна як ты і містэр Малфой. Акрамя таго, твой бацька здзейсніў штосьці, што Снэйп аказаўся не здольны прабачыць.

- Што?

- Ён выратаваў Снэйпу жыццё.



- Што?

- Так-так… - пацвердзіў Дамблдор задуменна. - Дзіўна, да чаго нелагічна ўладкаваныя людзі, праўда? Прафесар Снэйп не можа перанесці, што ён застаўся павінны твайму бацьку. Я не сумняваюся: ён так абараняў цябе на працягу ўсяго гэтага навучальнага года, таму што лічыў, што такім чынам можа вярнуць пазыку твайму бацьку і яны будуць квітыя. І тады ён ужо з поўным правам зможа пагарджаць і ненавідзець памяць аб тваім бацьку…

Гары паспрабаваў углыбіцца ў сутнасць гэтых слоў, але кроў загрукала ў галаве, і яму прыйшлося спыніць думаць.

- І, сэр, ёсць яшчэ адна рэч…

- Толькі адна?

- Як я дастаў камень з люстэрка?

- Ага, вось гэта добрае пытанне. Гэта была адна з маіх самых выдатных ідэй, і, паміж намі кажучы, гэта яшчэ слаба сказана. Разумееш, толькі той, хто жадаў знайсці камень - знайсці, а не выкарыстаць - мог бы атрымаць яго, у адваротным выпадку ён бачыў бы, як ён здабывае золата або як п'е Эліксір Жыцця. Часам я сам сябе здзіўляю… А зараз хопіць пытанняў. Прапаноўваю табе лепш звярнуць увагу на гэтыя прысмакі. О! Усесмачныя ляндрынкі Берці Ботс! У юнацтве мне не пашчасціла, мне патрапіў арэшак са смакам ваніт, і, я баюся, мая цікаўнасць да гэтага ласунка аслабела - але, мяркую, нічога страшнага, калі я з'ем вось гэты, колеру ірыскі?

Ён усміхнуўся і з хітрым выглядам закінуў у рот залаціста-карычневую ляндрынку. Папярхнуўся і сказаў: "Вушная сера! Не самы прыемны на свеце смак. Хоць магло быць і горш".

Мадам Помфры, фельчар, была вельмі любаснай, але надзвычай строгай жанчынай.

- Усяго пяць хвілін, - умольваў Гары.

- Ні ў якім разе.

- Вы ж упусцілі прафесара Дамблдора…

- Упусціла, але ён дырэктар, а гэта розныя рэчы. Табе патрэбны адпачынак.

- А я і адпачываю, глядзіце, ляжу і ўсё такое. Ну, мадам Помфры…

- Добра, добра, - здалася яна, - але толькі пяць хвілін.

І яна ўпусціла Рона і Герміёну.

- Гары!

Герміёна гатовая была накінуцца на яго з абдымкамі, але, на шчасце, стрымалася, - галава ў Гары ўсё яшчэ вельмі балела.



- О, Гары, мы баяліся, што ты… Дамблдор быў так занепакоены…

- Уся школа толькі аб гэтым і гаворыць, - сказаў Рон. - А што здарылася насамрэч?

Гэта апынуўся адзін з тых рэдкіх выпадкаў, калі рэальныя падзеі былі яшчэ загадкавей і займальней, чым чуткі, якія аб іх хадзілі. Гары распавёў сябрам пра ўсё: пра Квірэла; пра люстэрка; пра камень; пра Вальдэморта. Рон з Герміёнай выявілі сябе цудоўнымі слухачамі; яны ахалі ў правільных месцах, а калі Гары дайшоў да таго моманту, калі Квірэл разгарнуў цюрбан, Герміёна гучна ўскрыкнула.

- Значыць, камня больш няма? - спытаў Рон у канцы. - І Фламель памрэ?

- Я таксама гэта спытаў у Дамблдора, але ён сказаў - як гэта? - "для высокаарганізаванага арганізма, што ёсць смерць, як не новая цікавая прыгода".

- Я заўсёды казаў, што Дамблдор троху таго, - Рону відавочна ліслівіла, што яго герой такі паўдуркаваты.

- А што было з вамі? - спытаў Гары.

- Я дабралася назад, - сказала Герміёна, - прывяла Рона ў пачуццё - гэта заняло даволі шмат часу - і мы панесліся ў савятню, каб даслаць саву Дамблдору, але тут натыкнуліся на яго самога ў вестыбюлі - ён ужо ўсё ведаў - ён толькі спытаў: "Гары пайшоў за ім, так?" і хутчэй пабег на трэці паверх.

- Як ты лічыш, ён ведаў, што ты паступіш так, як паступіў? - спытаў Рон. - І таму паслаў табе плашч-нябачнік і ўсё іншае?

- Ну, ведаеш, - падарвалася Герміёна, - калі ён ведаў - я хачу сказаць - гэта жудасна - ты ж мог загінуць.

- Не, гэта не жудасна, - задуменна працягнуў Гары. - Ён дзіўны чалавек, гэты Дамблдор. Мне падаецца, ён жадаў даць мне шанец. Па-мойму, ён быў болей або меней у курсе ўсяго, што тут адбывалася, разумееце? Мабыць, ён здагадваўся аб тым, што мы ладзім, але, замест таго, каб спыніць, вырашыў нас сяму-таму навучыць і прыйшоў на дапамогу ў патрэбны момант. Не думаю, каб гэта было выпадковасцю - тое, што ён дазволіў мне даведацца, як дзейнічае люстэрка. Падаецца, ён лічыў, што я маю права сустрэцца з Вальдэмортам тварам да твару, калі змагу…

- Ну сапраўды, зусім таго, - ганарліва вымавіў Рон. - Слухай, трэба, каб ты заўтра прыйшоў на вячэру ў гонар канца навучальнага года. Вядома, кубак выйгралі Слізэрынцы, у іх больш за ўсё балаў - цябе ж не было на апошнім матчы, і "Рэйвенкло" нас размазаў - але затое можна будзе добра паесці.

У гэты момант уварвалася мадам Помфры.

- Вы ўжо пятнаццаць хвілін прасядзелі, усё, вэк адсюль! - рашуча заявіла яна.

* * *

Гары як след выспаўся і раніцой пачуваўся амаль нармалёва.



- Я жадаю пайсці на свята, - сказаў ён мадам Помфры, калі тая папраўляла на століку шматлікія цукерачныя скрынкі. - Можна?

- Прафесар Дамблдор лічыць, што табе трэба дазволіць, - адказала яна, утрымліваючы пра сябе меркаванне, што прафесар Дамблдор не аддае сабе справаздачы, наколькі небяспечныя могуць быць святы. - Акрамя таго, да цябе сёй-той прыйшоў.

- Выдатна, - узрадаваўся Гары. - А хто?

Адначасова з яго словамі ў дзверы бокам праціснуўся Хагрыд. Як заўсёды ў памяшканні, ён выглядаў недазваляльна вялізным. Ён сеў побач з Гары, зірнуў на яго і зарыдаў.

- Гэта - усё - мая - чортава - віна! - усхліпваў ён. - Сам распавёў гэтаму гаду, як абыйсці Флуфі! Сам! Адзінае, чаго ён не ведаў - а я вазьмі ды і распавядзі! Ты ж мог памерці! За драконава яйка! Больш ніколі піць не буду! Мяне трэба выгнаць у Магляндыю!

- Хагрыд! - выклікнуў Гары, у шоку ад таго, як скалынаецца ключнік ад гора, і вялізныя слёзы сцякаюць у бараду. - Хагрыд, ён усё роўна б даведаўся, гэта ж Вальдэморт, ён бы высвятліў, нават калі б ты не сказаў.

- Ты мог памерці! - рыдаў Хагрыд. - І не гавары імя…

- ВАЛЬДЭМОРТ! - выгукнуў Гары, і Хагрыд прыйшоў у такі жах, што перастаў скуголіць. - Я яго бачыў і магу сабе дазволіць называць яго імя. Калі ласка, супакойся, Хагрыд, мы выратавалі камень, яго больш няма, і Вальдэморт не зможа выкрасці яго. З'ясі шакалабку, у мяне іх шмат…

Хагрыд выцер нос далонню і сказаў: "Дарэчы, успомніў. У мяне тут падаруначак."

- Не сэндвіч з казляцінай, спадзяюся? - устрывожыўся Гары, і Хагрыд нарэшце выдаў слабы смяшок.

- Не-а. Дамблдор даў мне выходны на ўчора, каб я гэта дарабіў. Замест таго, каб звольніць - ну, усё адно - вось.

Ён працягнуў кніжку ў прыгожай скураной вокладцы. Гары з цікавасцю адкрыў яе. Усярэдзіне аказаліся чароўныя фатаграфіі. З кожнай старонкі ўсміхаліся і дасылалі паветраныя пацалункі яго маці і тата.

- Разаслаў соў да ўсіх школьных прыяцеляў тваіх продкаў, прасіў фоткі, якія ў каго ёсць… У цябе ж наогул аніводной… падабаецца?

Гары не змог адказаць, але Хагрыд не пакрыўдзіўся.

Гары спусціўся ўніз на свята апошнім. Яго затрымала мадам Помфры. Яна мітусілася і ўсё жадала "апошні раз" праверыць, у ці парадку яе пацыент, таму Вялікая Зала да моманту яго прыходу была ўжо поўнай. Зала была аформлена ў зялёных і срэбных танах - колеры "Слізэрына" - у знак таго, што "Слізэрын" сёмы год запар выйгравае кубак школы. Сцяну за Высокім сталом пакрываў вялізны сцяг з малюнкам Слізэрынскай змяі.

Калі Гары ўвайшоў, усё змоўклі на імгненне, а потым адначасова гучна загаманілі. Ён праслізнуў паміж Ронам і Герміёнай за Грыфіндорскі стол і паспрабаваў не звяртаць увагі на тое, што ўсё вакол усталі, каб паглядзець на яго.

На шчасце, праз пару хвілін прыбыў Дамблдор. Гуд галасоў замёр.

- Вось і яшчэ адзін год прайшоў! - радасна пачаў Дамблдор. - А вам, перш чым усадзіць зубы ў цудоўныя ласункі, прыйдзецца паслухаць старога, яго дурную балбатню. Што гэта быў за год! Спадзяюся, вашыя галовы за гэты час пацяжэлі ад усялякіх цікавых ведаў… У вас наперадзе цэлае лета, каб усе іх павытрэсці…

Зараз, наколькі я разумею, усё чакаюць уручэння школьнага кубка. Балы размеркаваліся наступным чынам: на чацвёртым месцы "Грыфіндор", трыста дванаццаць балаў; на трэцім "Хафлпаф", трыста пяцьдзесят два; "Рэйвенкло" набраў чатырыста дваццаць шэсць і "Слізэрын" - чатырыста семдзесят два балы.

Ад Слізэрынскага стала раздаўся шквал апладысментаў і вітальных крыкаў. Гары ўбачыў, як Драко Малфой лупіць срэбным куфлем па стале. Гэта было агіднае відовішча.

- Выдатна, выдатна, "Слізэрын", - пахваліў Дамблдор. - Аднак, нам неабходна прыняць да ўвагі апошнія падзеі.

Зала замерла. Усмешкі на тварах Слізэрынцаў зніклі.

- Кхем, - сказаў Дамблдор. - У мяне ёсць некаторая колькасць балаў, якія варта раздаць тым, хто гэта заслужыў. Дайце падумаць. Так… Першым чынам - містэру Рональду Уізлі…

Рон пабарвавеў і стаў падобны на бурак.

- …за лепшы ў гісторыі Хогвартса шахматны матч, я налічаю "Грыфіндору" пяцьдзесят балаў.

Ад стала Грыфіндорцев да зачараванай столі панесліся такія крыкі, што нават зоркі задрыжэлі. Чуваць было, як Персі паведамляе астатнім старастам: "Гэта мой брат, ведаеце! Малодшы брат! Прайшоў па шахматнай дошцы МакГонагал!"

Нарэшце хваляванне ўляглося.

- Па-другое - міс Герміёне Грэйнджэр… за перамогу халоднай логікі над полымем смерці я налічаю "Грыфіндору" яшчэ пяцьдзесят балаў.

Герміёна схавала твар у далонях; Гары моцна падазраваў, што яна расплакалася. Грыфіндорцы ледзь не вышлі з сябе - яны ўзняліся на сто балаў.

- Па-трэцяе… містэру Гары Потэру, - працягнуў Дамблдор. Наступіла мёртвая цішыня. - За яго стрыманасць і выбітную адвагу я налічаю "Грыфіндору" шэсцьдзесят балаў.

Авацыі былі аглушальныя. Тыя, хто ў працэсе віску быў яшчэ і здольны лічыць, ужо зразумелі, што ў "Грыфіндора" зараз чатырыста семдзесят два балы - роўна столькі ж, колькі ў "Слізэрына". Яны падзеляць кубак - вось калі б Дамблдор даў Гары хоць на адно ачко больш...

Дамблдор ўзняў руку. Зала сціхла.

- Адвага бывае розная, - сказаў Дамблдор з усмешкай. - Трэба быць вельмі адважным, каб устаць на барацьбу з ворагамі, але не меньш сілы патрабуецца на тое, каб вырашыцца на барацьбу з сябрамі. Такім чынам, я ўзнагароджваю дзесяццю баламі містэра Нэвіла Лонгбатама.

Калі б хтосьці знаходзіўся б у гэты момант за межамі Вялікай Залы, цалкам мог бы падумаць, што там адбыўся выбух, настолькі гучныя былі крыкі, якія раздаліся ад стала "Грыфіндора". Гары, Рон і Герміёна ўзрадавана ўскочылі, разам з усімі, а Нэвіл, белы ад шоку, знік у натоўпе студэнтаў, якія кінуліся яго абдымаць. Ён аніразу яшчэ не прыносіў свайму каледжу ні воднаго бала. Гары, усё яшчэ якочучы ад захаплення, ткнуў Рона пад рэбры і паказаў на Малфоя, які не мог бы выглядаць больш ашаломленым, нават калі бы на яго наклалі Петрыфікус Таталус.

- Што азначае, - выгукнуў Дамблдор, перакрываючы няўяўны гвалт - і "Хафлпаф", і "Рэйвенкло" святкавалі падзенне "Слізэрына", - што нам трэба злёгку змяніць дэкарацыі.

Ён пляснуў у ладкі. У адно імгненне зялёнае змянілася пурпурным, срэбнае - залатым; вялізная Слізэрынская змяя знікла, а яе месца заняў магутны Грыфіндорскі леў. Снэйп з ненатуральнай, нацягнутай усмешкай паціскаў руку прафесару МакГонагал. Ён злавіў погляд Гары, і хлопчык адразу ж зразумеў, што пачуцці Снэйпа да яго не змяніліся ані на кроплю. Падавалася, жыццё ў школе імкліва вяртаецца ў ранейшае рэчышча, і можна было спадзявацца, што ў наступным годзе ўсё пойдзе нармалёва - настолькі нармалёва, наколькі гэта магчыма ў "Хогвартсе".

Для Гары гэта было самае лепшае свята ў жыцці, лепш, чым перамога ў квідітчы, лепш Каляд, лепш перамогі над горным тролем… ён ніколі, ніколі не забудзе сённяшні вечар.

Гары амаль забыўся на тое, што яшчэ павінны абвясціць вынікі іспытаў. Але іх тым не менш абвясцілі. Да вялікага здзіўлення і Гары, і Рона, яны здалі ўсё даволі нядрэнна; у Герміёны, зразумела, былі лепшыя адзнакі сярод усіх першакурснікаў. Нават Нэвіл перайшоў на другі курс, добрая адзнака па гербалогіі скампенсавала дрэнную па зеллеварэнні. Усе разлічвалі, што Гойла, які быў настолькі ж тупы, наколькі зласлівы, вышпурнуць са школы, аднак гэтага не здарылася. Крыўдна, але, як сказаў Рон, шчасце ніколі не бывае поўным.

І вось, нечакана, шафы апынуліся пустыя, куфары спакаваныя, жаба Нэвіла, злоўленая ў туалеце, вернутая гаспадару; усім вучням раздадзеныя адмысловыя папярэджанні, якія забаранялі ўжыванне магіі падчас вакацыяў ("Я штораз спадзяюся, што яны забудуць іх выдаць", смутна ўздыхнуў Фрэд Уізлі); Хагрыд з'явіўся, каб рассадзіць усіх па лодках і пераправіць праз возера; яны селі ў "Хогвартс-Экспрэс"; размаўлялі і смяяліся, а краявід за акном станавіўся ўсё зеляней, весялей і акуратней; елі ўсесмачныя арэшкі, праяджалі паблізу маглаўскіх гарадоў; здымалі чароўную вопратку і нацягвалі курткі; і, нарэшце, пад'ехалі да платформы дзевяць тры чвэрці на Кінгс-Крос.

Прайшло даволі шмат часу, пакуль усе школьнікі пакінулі платформу. Прымудроны досведам кантралер, які стаяў ля бар'ера, прапускаў студэнтаў па двое, максімум па трое, каб не прыцягваць лішняй увагі маглаў, як магло б быць, калі б яны ўсім натоўпам раптам вываліліся са сцяны.

- Вы павінны прыехаць да мяне ўлетку, - сказаў Рон, - вы абодва - я дашлю саву.

- Дзякуй, - падзякаваў Гары, - мне трэба што-небудзь, чаго я буду чакаць.

Сябры павольна падыходзілі да варот у маглаўскі свет, а навучэнцы "Хогвартса" паспешліва прабягалі паблізу. Яны выкрыквалі:

- Да пабачэння, Гары!

- Убачымся, Потэр!

- Знакамітасць, - з усмешкай падражніў Рон.

- Толькі не там, куды я накіроўваюся, можаш мне паверыць, - сказаў Гары.

Ён, Рон і Герміёна прайшлі скрозь вароты разам.

- Вось ён, мама, вось, глядзі!

Гэта прапішчэла Джыні Уізлі, малодшая сястра Рона, але яна паказвала зусім не на Рона.

- Гары Потэр! - крычала яна. - Глядзі, маці! Я бачу…

- Ціха, Джыні, не крычы. І паказваць пальцам нядобра.

Місіс Уізлі усміхалася хлопцам.

- Цяжкі быў год? - спытала яна.

- Вельмі, - адказаў Гары. - Дзякуй за ірыскі і за швэдар, місіс Уізлі.

- Няма за што, даражэнькі.

- Ты гатовы?

Гэта вымавіў дзядзька Вернан, як заўсёды са сваім неверагодна чырвоным тварам, як заўсёды вусаты, як заўсёды абураны паводзінамі Гары: цягне, ці бачыце, вялізную клетку з савой па платформе, поўнай нармалёвых, прыстойных людзей. Як быццам так і трэба. Ззаду дзядзькі стаялі цётка Пятуння і Дадлі, забітыя самім з'яўленнем Гары.

- Вы, пэўна, сваякі Гары! - выклікнула місіс Уізлі.

- Можна і так сказаць, - адклікаўся дзядзька Вернан. - Паспяшайся, хлопец, не можам жа мы тут увесь дзень боўтацца.

І пайшоў.

Гары затрымаўся, каб развітацца з Ронам і Герміёнай.

- Убачымся ўлетку.

- Жадаю табе - э-э-э - добра правесці вакацыі, - Герміёна няўпэўнена паглядзела ўслед дзядзьку Вернану, шакаваная яго грубіянствам.

- Пастараюся, - адказаў Гары, і яго сябры здзівіліся, убачыўшы, як па твары хлопчыка распаўзаецца пераможная ўсмешка, - Яны ж не ведаюць, што нам не дазваляецца чараваць дома. Мы з Дадлі цудоўна правядзем гэта лета…
Канец.

***


Калі Вы знойдзеце памылкі ў перакладзе – калі ласка, напішыце нам аб іх translate@belpotter.by
1   2   3   4   5   6   7   8   9   10   11


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка