Баба Ёшка Удзельнічае ў гульні неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбіраюць бабу Ёшку. У яе два сабакі Байкал І Мухтар. На зямлі абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ёшка І сабакі ў крузе. Усе ўдзельнікі гульні бегаюць па-за кругам І крычаць: Баба




Дата канвертавання13.05.2016
Памер10.12 Kb.


Баба Ёшка

Удзельнічае ў гульні неабмежаваная колькасць дзяцей. Выбіраюць бабу Ёшку. У яе два сабакі - Байкал і Мухтар. На зямлі абводзяць круг. Гэта сад. Баба Ёшка і сабакі ў крузе. Усе ўдзельнікі гульні бегаюць па-за кругам і крычаць:



  • Баба Ёшка, касцяная ножка!

Баба пасылае сабак лавіць дзяцей. Усе ўцякаюць. Каго сабакі зловяць, той становіцца на месца бабінага сабакі.

У казла

Хлопчыкі становяцца ў круг і гуляюць у мячык. У каго мячык упадзе, той працягвеа рабіць тыя рухі, якія пачаў, і так да таго часу, пакуль нехта засмяецца. Таму, хто засмяяўся, запісавюць літару “к”. так гуляюць, пакуль хто-небудзь з удзельнікаў не атрымае ўсе літары слова “казёл” і кропку. Таты “казёл ” становіцца нагнуўшыся сярод поля, а праз яго ўсе скачуць.



Сляпец

Аднаму з дзяцей завязваюць вочы. Гэта сляпец. Усе бегаюць вакол сляпца, а ён стараецца каго-небудзь злавіць. Калі сляпец ідзе на сцяну, стол або іншы прадмет, яму крычаць:



  • Гарыць, гарыць!

Калі сляпец зловіць каго-небудзь, той становіцца на яго месца. І гульня працягваецца.

У ката

Усе дзеці становяцца ў адзін рад, а насупраць стаіць выбраны лічэннем кот. Усе скачуць і крычаць:



  • Тра-та-та, тра-та-та,

Не баімся мы ката!

Кот робіць выгляд, што не звяртае на іх увагі. Калі дзеці надта разыдуцца, кот скокне. Усе заміраюць. Хто зварухнецца або засмяецца, пераходзіць да ката.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка