Б. Сачанка “Загадка аднаго падполля”




старонка1/3
Дата канвертавання01.07.2016
Памер496.25 Kb.
  1   2   3







У Беларусі, якую ў гады вайны цалкам заняў вораг, усюды былі падпольшчыкі. У кожнай вёсцы. У кожным горадзе. Хто яны? Што мы пра іх чулі?.. Герояў было куды больш, чым пакуль што ведаем. І задача ўсіх нас, усёй нашай моладзі – не толькі прапагандаваць вядомае, але і шукаць, невядомае рабіць вядомым… Ні адно імя не павінна быць забыта, ні адзін подзвіг – не ўслаўлены. Тыя, хто аддаў за Радзіму жыццё, гэта заслужылі…”




/Б.Сачанка “Загадка аднаго падполля”/.




АД АЎТАРА


Пра камсамольцаў-падпольшчыкаў, якія ў час Вялікай Айчыннай вайны дзейнічалі ў вёсках Пагосцішча і Мерзлякова Крынкаўскага (былога Выдрэйскага) сельсавета, мне ўпершыню давялося пачуць вясной 1978 года. А было яно так.

Недзе ў другой палавіне мая журналісцкая дарога прывяла мяне ў Выдрэйскую сярэднюю школу. Я сустрэўся з мясцовымі педагогамі, распытаў пра навіны і ўжо наважыўся падацца далей. Якраз у гэты момант у настаўніцкі пакой зайшла Анна Германаўна Кажамякіна. Мы пазнаёміліся, разгаварыліся.

Ад Анны Германаўны даведаўся, што ў гэты майскі дзень у васьмікласнікаў, дзе яна класны кіраўнік, незвычайны ўрок. Называецца ён “Подзвіг савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны” і пройдзе ў форме вуснага часопіса. У госці да сябе вучні запрасілі былога франтавіка Аляксандра Іванавіча Сеніна – старшыню савета ветэранаў стралковай дывізіі, якая вызваляла Лёзненшчыну (непасрэдна Выдрэйскі і суседні Крынкаўскі сельсаветы) ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аляксандр Іванавіч жыў у Горкім ( цяпер Ніжні Ноўгарад), а на нашу зямлю, дзе некалі разам з баявымі сябрамі праліваў кроў, яго прывяла нягаснучая памяць аб далёкіх, незабыўных падзеях тых дзён.

Усё гэта заінтрыгавала мяне, і запрашэнне Анны Германаўны пабываць на ўроку прыняў з удзячнасцю. Тым больш, прызнаюся, раней не часта прысутнічаў у школах на такіх вось мерапрыемствах.

Урок атрымаўся сапраўды незвычайным. Не буду перадаваць увесь ход яго, скажу хіба толькі, што вельмі ўразіў сам факт: аказваецца за нейкія сорак пяць мінут можна многае пачуць і зразумець, аб многім даведацца. І хвалюючы расказ ветэрана, і кароткія, але яркія выступленні рабят – усё было надзвычай цікавым, захапляючым.

А потым гаварыць пачала сама настаўніца. Анна Германаўна расказала сённяшнім камсамольцам, як іх равеснікі-землякі ў грозны для Радзімы час па закліку ўласнага сэрца мужна змагаліся з чужаземнымі захопнікамі. З першых жа дзён акупацыі ўчарашнія школьнікі Пагосцішчанскай сямігодкі актыўна ўключыліся ў работу падпольнай групы. Ініцыятарамі стварэння яе былі старэйшыя, больш вопытныя таварышы – настаўніца Софія Дзмітрыеўна Шапурова, камсамольскі работнік Валянціна Яфрэмаўна Македонава і важак мясцоваў моладзі Андрэй Фадзеевіч Сыркін.

Пад бокам у акупантаў і іх прыслужнікаў юныя патрыёты разгарнулі шырокую дзейнасць: распаўсюджвалі лістоўкі і газеты, скінутыя з самалётаў, слухалі радыё і знаёмілі насельніцтва са зводкамі Саўінфармбюро, ратавалі параненых і трапіўшых у акружэнне чырвонаармейцаў, збіралі зброю і медыкаменты, перадавалі даныя аб праціўніку, шкодзілі ворагу, як толькі маглі і ўмелі. Многія пазней сталі патрызанамі, удзельнічалі ў баявых аперацыях. Многія не дажылі да светлага, радаснага дня Перамогі…

Расказ настаўніцы глыбока ўсхваляваў, прымусіў задумацца. Да гэтага часу я нідзе не чытаў і ніколі не чуў пра такую падпольную арганізацыю. Дык што, можа яна несапраўдная, раз не зарэгістравана ні партыйнымі, ні камсамольскімі органамі? Можа і пісаць пра гэта не варта?

Але ж перад намі неаспрэчны факт: падполле існавала, юнакі і дзяўчаты такія былі, яны дзейнічалі. Значыць, маўчаць нельга. Трэба, каб людзі ведалі пра іх змаганне, ведалі і помнілі іх імёны.

Анна Германаўна параіла наведаць Пагосцішча і Мерзлякова, пагутарыць з вяскоўцамі. Я так і зрабіў. Некалькі разоў наведваўся ў гэтая вёскі. Пашчасціла мне таксама сустрэцца з былымі падпольшчыкамі Валянцінай Яфрэмаўнай Македонавай (на той час жыла ў Віцебску) і Яўгенам Канстанцінавічам Наследнікавым (жыў у Бабруйску). На аснове іх успамінаў і расказаў многіх пагосцішчан і мерзлякоўцаў узнікла гэтая аповесць-быль.


У ВЁСКУ ПРЫЙШЛА ВАЙНА
Здаўна прыкмечана: надвор’е самым непасрэдным чынам уздзейнічае на чалавека, на яго настрой і паводзіны. У пахмурны дзень людзі больш панурыя, маўклівыя. Праблісне сонца – у міг асвятляюцца твары, мяняецца настрой. Бываюць, аднак, і выключэнні…

У той ліпеньскі ранак 1941 года сонечныя промні з нейкай асаблівай пяшчотай лашчылі абуджанае ад кароткага начнога сну наваколле. Усё было надзвычай прыгожа: і шырокае калгаснае поле з залацістай збажыной, што вялізным морам раскінулася аж да сінеючага ўдалечыні Хацямлянскага лесу: і росны луг над ціхай, задумлівай рэчкай Альшанкай, які зіхацеў і пераліваўся ўсімі колерамі вясёлкі; і высокае, без адзінага воблачка, блакітнае неба. Радуючыся новаму дню, птаства на розныя лады выводзіла свае спевы-трэлі.

Толькі людзі не заўважалі гэтага хараства. З трывогай, у цяжкім задуменні пазіралі яны час ад часу на захад. Адтуль, змятаючы на сваім шляху ўсё жывое, чорным груганом насоўвалася страшная бура – ішла вайна…

Спачатку глухая кананада даносілася здалёк, недзе з-пад самага Віцебска. Апоўдні яна наблізілася. Ужо выразна чуліся гарматныя выбухі, кулямётныя і аўтаматныя чэргі. А неўзабаве ярасная страляніна ўсчалася ўздоўж Альшанкі, якраз паміж Пагосцішчам і Чыкаўшчынай. Бой тут быў хаця і нядоўгі, але надта жорсткі.

Немцы, не адважваючыся перабрацца цераз рэчку, доўга палівалі з кулямётаў прыбярэжныя кусты. Ад трасіруючых куль у вёсцы ўзнік пажар. Першай загарэлася хата Дзмірыя Шапурова. Відаць нейкая шалёная куля патрапіла ў саламяную страху. Агонь хутка пачаў лізаць сцены, затым полымем ахапіла ўвесь будынак. Аднак ніхто не спяшаўся гасіць яго. Кожны разумеў: выскачыш зараз на вуліцу – яўная смерць.

Мясцовыя жыхары бачылі, як адстрэльваючыся на хаду, жменька чырвонаармейцаў пачала адыходзіць за чыгуначнае палатно ў бок Лёзна. Некаторыя неслі параненых. Калі праходзілі міма вёскі, адзін ссівелы дзядок не стрымаўся:



  • Што, саколікі, адступаем?

Цяжка зразумець, чаго было больш у гэтым пытанні – чалавечай спагады ці горкага папроку. Мусіць, і тое, і другое. Малодзенькі лейтэнант, напэўна старшы па званні сярод байцоў, на момант сцішыў хаду. Апусціўшы долу вочы, ўздыхнуў:

  • Прыходзіцца, бацька…

Потым выцер рукою ўзмакрэлы твар, перамазаны зямлёю і крывёю, рашуча паправіў на грудзях аўтамат і ціха, але цвёрда прамовіў:

  • Мы сюды яшчэ вернемся!

Нібы клятву падхапілі гэтыя словы байцы:

  • Мы вернемся!!!

ПЕРШЫЯ ДНІ АКУПАЦЫІ


Пад вечар на вуліцах Пагосцішча з’явіліся чужыя салдаты ў мундзірах брудна-шэрага колеру. Яны ні ў кога не стралялі, але і да іх ніхто блізка не падыходзіў. Людзі насцярожана чакалі, што будзе далей.

У вёсцы там-сям чуўся брэх сабак, кудахтанне курэй, пранізлівы віск свіней… Шэрыя мундзіры забягалі ў двары і агароды, снавалі ля хлявоў і кладовак, не звяртаючы ўвагі на гаспадароў, хапалі ўсё, што траплялася на вочы. Не патрэбныя рэчы проста выкідвалі. У іх ужо быў багаты вопыт рабаваць…

Скончыўшы прывычную справу і наеўшыся да адвалу, нязваныя госці ўладкаваліся на начлег у школьным будынку (раней тут жылі настаўнікі). Памяшканне самой школы аблюбавалі пад канюшню – паставілі там коней. Пасярэдзіны вялікай і прыгожай клумбы, дзе палымнела высаджаная з чырвоных кветак пунсовая пяцікутная зорка, “высокакультурныя” арыйцы зрабілі памыйную яму. Некаторыя з іх, не саромячыся нікога, тут жа спраўлялі сваю патрэбу…

Праз дзень-другі гэтыя ваякі кудысьці зніклі. На змену штурмавым войскам з Віцебска прыпаўзла тылавая часць. Штаб яе размясціўся ў школе. Тылавікі вялі сябе спачатку цішэй, больш прыстойна. Аднак і яны неўзабаве паказалі сваё сапраўднае аблічча.

Аднойчы гітлераўцы павыганялі на вуліцу ўсіх жыхароў вёскі. Хто затрымліваўся, падганялі прыкладамі. Жанчын, старых і дзяцей пад канвоем прывялі да школы. Тут, на невялічкай плошчы, перад самым нямецкім штабам людзі ўбачылі змайстраваную наспех шыбеніцу.

- І ў нас пачалося, - уздыхнуўшы, заўважыла адна з жанчын.

Яна ціхенька пачала расказваць:

- Была ў мяне знаёмая з Лёзна, дык гаварыла, там немчура лютуе горш звера. Штодня ўчыняюць аблавы на актывістаў і яўрэяў, потым цэлымі групамі расстрэльваюць у рове. Мала таго, устанавілі дзве шыбеніцы: вялікую – для мужчын, а меншую – для жанчын. І вешаюць, вешаюць…

“Госпадзі, што дзеецца на белым свеце!” – хрысцяцца набожныя бабулькі.

Тым часам на плошчу пад’ехаў матацыкл. З яго выцягнулі арыштаванага. Твар чалавека знявечаны, увесь у сіняках.

- Гэта ж Самавараў, старшыня нашага сельсавета, - прызнаў нехта.

Людзі ахнулі. Па натоўпу пракацілася хваля гневу:

- Зладзюгі! Савецкую ўладу знішчаюць!..

Старшыню Выдрэйскага сельскага Савета Ціхана Абрамавіча Самаварава ў Пагосцішчы ведаў кожны – ад старога да малога. Вяскоўцы паважалі гэтага чалавека за справядлівасць, за яго душэўную цеплыню і спагаду. І вось цяпер фашысты на іх вачах рашылі ўчыніць гнюсную расправу над прадстаўніком Савецкай улады.

Аднак задуманы “спектакль” не ўдаўся. Ужо калі вялі да шыбеніцы, Самавараў раптам ірвануўся з рук катаў, кінуўся наўцёкі за школу. Там непадалёку пачыналіся кусты. На хвіліну гітлераўцы разгубіліся, затым адкрылі страляніну. А чалавек усё бег, бег…

Пагоня нічога не дала. Доўга яшчэ шасталі па кустах нямецкія салдаты, ацапіўшы ўвесь участак, але ўцекача так і не знайшлі.

Толькі пазней хтосьці з мясцовых жыхароў заўважыў пад вялізнай грудай хмызняку цела старшыні сельсавета. Напэўна цяжка паранены Самавараў у гарачцы працягваў бегчы, аж пакуль не наскочыў на груду рознага ламачча. Тут і затаіўся. Аднак рана аказалася смяртэльнай – ён сышоў крывёю…

Пахавалі Ціхана Абрамавіча Самаварава нашы савецкія людзі.


“НОВЫ ПАРАДАК” АКУПАНТАЎ


На захопленай тэрыторыі фашысты спешна пачалі ўстанаўліваць “новы парадак”. Яны імкнуліся хутчэй знішчыць усё тое, што магло напамінаць людзям аб савецкім ладзе жыцця, аб сацыялістычных заваёвах.

У Вялікай Выдрэі, напрыклад, замест сельскага Савета гітлераўцы стварылі валасную ўправу, на чале якой паставілі бургамістра. У гэтай жа вёсцы заснавалі паліцэйскі гарнізон для аховы “новай улады” і барацьбы з парушальнікамі “новага парадку”. Начальнікам паліцыі прызначылі ярага антысаветчыка Максіма Агароднікава.

Вернымі служкамі акупантаў сталі брат начальніка паліцыі Аляксандр Агароднікаў, а таксама Максім Уражэнка, акружэнец Трыфанаў, некаторыя іншыя няўстойлівыя элементы. Былі сярод іх і тыя, хто люта ненавідзеў наш лад жыцця. Не дзіўна, што здраднікам народа, заклятым ворагам Савецкай улады па густу прышоўся “новы парадак”, яны аж са скуры вылузваліся абы ва ўсім дагадзіць захопнікам.

Паўсюдна ліквідоўваліся калгасы. Іх замянялі так званыя “сельскія абшчыны”, “агульныя двары”, “пяцідворкі”. І гэта была не фармальная замена назваў - адбывалася карэнная ломка ўсяго ўкладу жыцця сялян. Члены “абшчыны” працавалі не на сябе, а на іншаземных прыгнятальнікаў, бо акупацыйныя ўлады абкладалі іх непамернымі падаткамі.

Каб дыктаваць сваю волю, прымусіць насельніцтва без наракання падпарадкоўвацца любому загаду, у кожнай вёсцы гітлераўцы выбіралі стараст. У большасці з ліку мясцовых жыхароў, якія мелі крыўду на Савецкую ўладу. Так, у Мерзлякове старастам прызначылі Герасіма Калачова, незадаволенага ранейшым жыццём. А ў Пагосцішчы, пасля таго, як калгасны кладаўшчык Дзмітрый Сяржантаў наадрэз адмовіўся ад такой “пашаны”, на пасаду старасты выбралі Андрэя Шэрыкава. Калі і гэты пачаў аднеквацца, нямецкі афіцэр выцягнуў з кабуры наган, “паабяцаўшы” зараз жа адправіць неслуха на той свет. Шэрыкаў мусіў згадзіцца.

Наогул, пры камплектаванні “органаў самакіравання” захопнікам нярэдка прыходзілася прызначаць на адказныя пасады першых трапіўшых пад руку асоб. Іх прымушалі выконваць абавязкі пад пагрозай смерці, бо не шмат знаходзілася дабраахвотнікаў служыць ворагу.

Невядома, якім чынам бургамістрам валасной управы ў Выдрэі стаў Аляксей Шорахаў. Чалавек ён не тутэйшы, ніхто не ведаў што ў яго на душы. Таму кожны лічыў за лепшае не пападацца на вочы “начальству”, быць, як кажуць, падалей ад ліха. Загаварылі аб ім пазней…

Ствараючы новую форму ўлады, гітлераўцы імкнуліся зацвердзіць ненавісны нашым людзям акупацыйны рэжым, трымаць насельніцтва ў пакорнасці, у пастаянным страху. Усюды вывешваліся загады, кожны з якіх заканчваўся адным і тым жа словам – расстрэл.

Але ніякія меры не маглі прымусіць нашых людзей скарыцца, стаць на калені. Паступова, падаўляючы ў сябе страх і разгубленасць, сяляне пачыналі разумець – далей так жыць немагчыма. Яны хавалі ўраджай, скрывалі ад уліку жывёлу і птушку, каб нічога не дасталася чужынцам.

Асабліва рашуча супраць “новага парадку” выступіла моладзь. Юнакі і дзяўчаты з першых дзён акупацыі шукалі сваё месца ў агульнай барацьбе з ворагам. Не ўсе яны ведалі, з чаго пачынаць і што рабіць, бо некаму тады было падказаць, навучыць. Дзейнічалі ў залежнасці ад абставін, ад таго, як падказвала кожнаму яго ўласнае пачуццё, сумленне.

ВЫБАР ЗРОБЛЕН
У апошні час Андрэй Сыркін хадзіў цямней хмары. На гэта ў хлопца мелася прычына: яму ўжо ішоў дваццаты, а на воінскую службу не бралі – на правай руце не хапала двух пальцаў. Хоць і вельмі перажываў, ды вымушаны быў змірыцца з фактам. “Не адзін я такі, - суцяшаў сябе.- Што ж, застануся па-ранейшаму ў родным калгасе”.

А 22 чэрвеня радыё прынесла страшную вестку – гітлераўскія орды знянацку напалі на СССР. З гэтага дня па ўсёй краіне аб’яўлялася ўсеагульная мабілізацыя.

Разам з многімі аднавяскоўцамі Андрэй падаўся ў Лёзна, спадзеючыся, што цяпер яму не адмовяць і пашлюць на фронт. Аднак ваенком аказаўся няўмольным, а на просьбу суха загадаў:

- Вяртайся дамоў, таварыш Сыркін. Спатрэбішся – паведамім.

Давялося падпарадкавацца. Панурыўшы галаву, выйшаў на ганак. Нечыя рука лягла на плячо.

- Не журыся, салдат, яшчэ наваюешся…

Андрэй азірнуўся. Перад ім стаяў Іван Васільевіч Калінін, дырэктар Пагосцішчанскай сямігадовай школы. Як афіцэр запасу, ён адзін з першых прызываўся ў дзеючую армію.

- Добра вам казаць. Самі, вунь, на фронт ідзіцё, а мне – чакай. Так і вайна скончыцца, - з крыўдай у голасе прамовіў Сыркін.

Іван Васільевіч абняў хлопца, прытуліў да сябе.

- Эх, Андруша, святая наіўнасць! Запомні, браце: вайна – не гульня, а вораг у нас люты і каварны, ды і сілішчу мае. Хто ведае, дзе спынім яго? Можа і наша Пагосцішча не абміне вайна… Так, так, не здзіўляйся. Трэба быць гатовым да ўсяго, каб змагацца ў любых умовах і перамагчы!

І вось цяпер, калі фронт адкаціўся далёка на ўсход, а ў іхняй вёсцы гаспадараць акупанты і іх памагатыя, Сыркін зноў прыгадаў словы свайго любімага настаўніка, сказаныя ім на развітанне ў ваенкамаце. Прыгадаў і здзівіўся: як жа верна прадбачыў усё Іван Васільевіч!

“Трэба быць гатовым да ўсяго, каб змагацца ў любых умовах і перамагчы”, - уголас паўтарыў Андрэй і задумаўся. “Так, за перамогу можна біцца не толькі на фронце. Але як і што рабіць? З чаго пачынаць?” Гэтыя пытанні каторы дзень не давалі спакою, вярэдзілі душу.

З задумення яго вывеў малодшы брат Рыгор. Падскочыўшы знадворку да акна, той моцна забарабаніў пальцамі па шклу, ледзьве шыбу не вынес.

- Ляцяць!.. Нашы!.. – крычаў задыханы Рыгор што сілы.

Андрэй куляй вылецеў на вуліцу. Высока ў небе нарастаў гул самалётаў. З-за воблакаў іх нельга было разглядзець. Прыслухаўся: так і ёсць – нашы! Гулка і радасна забілася сэрца: “Можа Пятро наш ляціць?..” (Старшы брат Сыркіных быў ваенным лётчыкам).

- Глядзі, што гэта там? – паказаў Рыгор за рэчку.

У паветры кружыліся і павольна падалі ўніз нейкія паперкі. “Лістоўкі!”– здагадаўся Андрэй.

- Бяжым хутчэй! – крыкнуў брату і з усіх ног кінуўся за вёску.

За ім наўздагон сіганулі Рыгор, Ясь Віткоўскі, іх сусед і сябар, а таксама некалькі хлопцаў, што цікавалі за незвычайным відовішчам.

Дзе бегам, дзе паўзком, каб не заўважылі немцы і паліцаі, якія рабілі на чыгунцы, - і вось ужо хлопцы на месцы. Андрэй першым схапіў адну паперку, прагна ўпіўся вачыма. У ёй гаварылася, што савецкія войскі вядуць упорныя баі з азвярэлым ворагам, мужна і стойка змагаюцца на ўсіх франтах, рыхтуюцца да сакрушальнага адпору. Далей лістоўка заклікала савецкіх людзей актыўна ўключацца ў барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ствараць на часова акупіраванай тэрыторыі падпольныя і дыверсійныя групы, партызанскія атрады.

“Вось з чаго нам трэба пачынаць”, - мільганула думка. Сыркін акінуў позіркам рабят. У вачах кожнага прачытаў адзінае жаданне, якое адчуваў зараз сам: бязлітасна помсціць фашысцкім галаварэзам за слёзы і кроў, за здзекі і катаванні, што прынеслі яны на нашу зямлю.

Выбар быў зроблен.


ПАЧАТАК ДЗЕЙНАСЦІ
Прапанову Андрэя Сыркіна аб стварэнні ў Пагосцішчы падпольнай групы горача падтрымалі Соня Шапурова і Валя Македонава. Абедзве жадалі актыўна змагацца з чужаземнымі прышэльцамі.

Першая з іх – Соня Шапурова – пасля заканчэння Аршанскага педвучылішча працавала загадчыцай Хацямлянскай пачатковай школы. Маладую настаўніцу паважалі і дзеці, і дарослыя. Жыццярадасная, таварыская, яна заўсёды была ініцыятарам добрых пачынанняў, карысталася вялікім аўтарытэтам у вяскоўцаў, асабліва сярод моладзі. Прыгожая, сімпатычная дзяўчына падабалася многім: не адзін хлопец употай уздыхаў па ёй. Сама ж Соня не хацела заўважаць гэтых заляцанняў, бо сэрца яе належыла аднаму…

З Георгіем Каралёвым пазнаёміліся тут жа – разам настаўнічалі ў Хоцемлі. Маладыя людзі шчыра пасябравалі. Затым да абоіх прыйшло светлае і чыстае пачуццё – каханне. Родзічы і сябры чакалі, што яны вось-вось пажэняцца, таму пры сустрэчах жартам наказвалі, каб Георгій і Соня не забыліся запрасіць на вяселле. Аднак згуляць яго не паспелі: хутка давялося дзяўчыне праводзіць свайго каханага на фронт…

Валю Македонаву перад самай вайной лёс закінуў аж у Беластоцкую вобласць. Спачатку рабіла піянерважатай у школе, а потым у Едвабнаўскім райкоме камсамола. Тут, удалечыні ад роднага дому, і стрэла яна 22 чэрвеня 1941 года. Больш месяца разам з байцамі Чырвонай Арміі прабіралася дзяўчына на ўсход. Толькі ў пачатку жніўня, пасля цяжкага і небяспечнага падарожжа, трапіла ў Пагосцішча да маці. У вёсцы ўжо гаспадарылі чужыя салдаты…

Доўга не разыходзіліся ў той дзень арганізатары падполля. Кожны разумеў: ад пытання, якое сёння вырашаецца, залежыць не толькі іхняе жыццё, але і далейшы лёс многіх блізкіх людзей.

- У групу трэба ўключаць адных хлопцаў, - настойваў спачатку Сыркін.

- А чым дзяўчаты горшыя? – не згаджаліся Шапурова і Македонава.

Нарэшце дамовіліся: да актыўнай дзейнасці прыцягваць пакуль што толькі сваіх малодшых братоў і сясцёр, а таксама надзейных сяброў, якім цалкам можна давяраць. Яны пакляліся помсціць ненавіснаму ворагу да апошняга дыхання і трымаць у строгай тайне ад усіх стварэнне падпольнай арганізацыі.

- Давайце адразу ж дадзім рабятам даручэнне: распаўсюдзіць вось гэта па вёсках, - паказала Соня Шапурова на газеты і лістоўкі, падабраныя ля Альшанкі.

Першае баявое заданне ахвотна ўзяліся выконваць Рыгор Сыркін, Пётр Македонаў, Яўген, Леанід і Ніна Шапуровы, тры Марыі – Макаранка, Новікава і Навуменка, Андрэй Клімаў, Барыс Анціпенка і іншыя.

Неўзабаве скінутыя з самалёта лістоўкі і газеты чыталі і перачытвалі амаль у кожнай хаце. Многія нават плакалі ад радасці.

- Значыць, брэшуць фрыцы, што Чырвоная Армія разбіта і Маскве хутка “капут”, - гаварылі адны.

- - Не бачыць ім Масквы, як сваіх вушэй! – катэгарычна заяўлялі другія.

Вестка, прынесеная з Вялікай зямлі, перадавалася з вуснаў у вусны. Яна падбадзёрвала людзей, усяляла ў іх веру ў заўтрашні дзень, у будучую перамогу. Невялічкія паперкі рабілі вялікую справу. Ва ўмовах акупацыі, чаго граха таіць, знаходзіліся малаверы, што ў паніцы трацілі галовы, паддаючыся на выдумкі нямецкай прапаганды. Цяпер жа фашысцкім брахунам і іх падпявалам ніхто больш не верыў. Народ даведаўся праўду.

- Якія ж малайцы, хто прынёс гэтыя дарагія лісткі! – хвалілі сяляне невядомых патрыётаў.

А “невядомыя” – некаторым з іх не было і пятнаццаці – радаваліся не менш дарослых ад усведамлення таго, што яны зрабілі карысную справу, удзельнічаюць у барацьбе з ворагам.


СЕНА ДЛЯ… САБАК
Арганізатары падпольнай камсамольска-маладзёжнай групы былі задаволены першым поспехам. Цяпер яго трэба развіць. Але як?

- Будзем слухаць Маскву і выпускаць свае лістоўкі, - прапанавала Соня Шапурова. – Шкада вось толькі прыёмніка няма.

- Адзін, хоць і старэнькі, пастараюся раздабыць, - паабяцаў Андрэй Сыркін, прыгадаўшы, што бачыў радыёпрыёмнік на квартэры ў дырэктара школы Івана Васільевіча Калініна.

- А я магу нават радыёстанцыю дастаць, - пахваліўся раптам Пётр Македонаў.

Яму не паверылі:

- Не хлусі. Дзе ты возьмеш?

- Яй-бо, у лесе бачыў, - кляўся Пётр. – Новенькая яшчэ зусім. Напэўна, нашы пакінулі, як адступалі.

Рабяты загарэліся тут жа ехаць у лес па радыёстанцыю. А каб не выклікаць падазронасць у немцаў і паліцаяў, рашылі пайсці на хітрасць. Хлопцы запрэглі каня, прыхапілі з сабой косы, а дзяўчаты граблі. Перакідваючыся жартамі, дружна рушылі за чыгунку.

Ля станцыі іх спынілі паліцэйскія, што неслі тут каравульную службу. Старшы нарада Максім Уражэнка, паправіўшы белую павязку на рукаве, важна падышоў да падводы. Начальніцкім голасам запытаў:

- Куды такім кодлам?

- Сена касіць… - пачаў было Андрэй, а Рыгор, гарачая галава, ляпнуў: - сабакам!

Грымнуў смех. Смяяліся і рабяты, і паліцэйскія.

Старшаму, бачна, жарт прыйшоўся яўна не па нутру. Палічыўшы гэта за абразу, ён надзьмуўся як мыш на крупы.

- Параспускалі языкі, - прабурчэў Уражэнка і прыгразіў: - Вазьму во і вярну назад!.

- Не звяртайце ўвагі, пан паліцэйскі. Вядома ж – блазнота, - праз сілу стрымліваючы смех, старалася згладзіць становішча Валя Македонава.

- Гэта ж сам стараста Шэрыкаў распарадзіўся, - падтрымала сяброўку Соня Шапурова.

- Так бы адразу казалі, - памякчэў старшы паліцэйскі. Потым загадаў: - Трогайце!

Падвода прагрукацела па рэйках і неўзабаве знікла за паваротам.

Многа ці мала “касілі сена сабакам”, але як толькі сонца пачало хіліцца бліжэй да гарызонта, удалечыні за кустамі замільгацелі дзявочыя хусцінкі. На першы погляд дзяўчаты ішлі сабе няспешна, бесклапотна. Аднак праніклівы чалавек мог бы прыкмеціць: кожная з іх употай сачыла за дарогай, за тым, што робіцца наўкола.

Раптам з-пад Пагосцішча на дарогу выскачыў нямецкі матацыкл. Дзяўчына, што ішла наперадзе, адразу скінула з галавы хусцінку і, нібы папраўляючы, узмахнула ёю. Гэта быў умоўны сігнал аб небяспецы. У той жа момант падвода, якая ехала метраў за трыста-чатырыста ззаду, спынілася.

Калі матацыкл звярнуў на Вялікую Выдрею і прапаў за клубамі шэрага пылу, дзяўчына спакойна павязала хусцінку. Падвода зноў кранулася.

На пераездзе іх больш не затрымлівалі, бо нічога падазронага паліцаі не заўважылі. А можа проста не хацелі звязвацца з вострымі на язык хлопцамі. Максім Уражэнка моўчкі акінуў вокам нагружаную свежаскошанай травой падводу і махнуў рукой, маўляў, праязджайце.

Без усялякіх прыгод радыёстанцыю даставілі на месца прызначэння.
“СМЕРЦЬ НЯМЕЦКІМ АКУПАНТАМ!”
Андрэй Сыркін нерваваўся: столькі часу праваджаліся, аж спіны ўзмакрэлі, а толку ні на грош – радыё як маўчала, так і маўчыць.

- Можа батарэі селі? – выказаў здагадку Ясь Віткоўскі.

- Ліха ведае, што з ім! – Андрэй са злосцю стукнуў кулаком па старэнькаму прыёмніку.

І тут адбылося дзіва: у каробцы штосьці зашыпела. Сыркін схапіўся за рэгулятар настройкі, крутануў у адзін бок, у другі. Шум і трэск узмацніліся, а потым данесліся гукі музыкі. Над урочышчам Зялёны бор шырока і раздольна палілася вядомая савецкая песня:

Широка страна моя родная,

Много в ней лесов, полей и рек.

Я другой такой страны не знаю,

Где так вольно дышит человек.

- Ура, загаварыў! – ускочыў узрадаваны Ясь.

- Цішэй ты! – замахала на яго рукамі Валя Македонава.

Музыка сціхла. Пасля кароткай паўзы пачуўся да болю знаёмы голас: “Внимание! Говорит Москва!..» Усе міжволі, нібы па камандзе, падаліся да прыёмніка. На вачах у Соні Шапуровай заблішчэлі слёзы. Яна абняла Македонаву, усхвалявана прашаптала:

- Валечка, Масква наша родная!..

Дыктар перадаваў зводку Саўінфармбюро. Хлопцы слухалі, застыўшы ў напружаным маўчанні, а Соня і Валя схапіліся за паперу і алоўкі. Сёння ж трэба выпусціць лістоўку з данымі зводкі!

… З таго часу самаробныя лістоўкі ўсё часцей і часцей пачалі з’яўляцца ў навакольных вёсках. Знаходзілі іх таксама на чыгуначнай станцыі і нават у валасной управе. А неяк начальнік паліцэйскага гарнізона заўважыў такую паперку на стале ў кабінеце. Сабраўшы сваё “войска”, ад злосці чырвоны як печаны рак, Максім Агароднікаў падбягаў да кожнага і тыцкаў пад нос лістоўку:

- Гэта што такое?.. Дармаеды! П’яніцы! Куды глядзіцё?!

Паліцэйскія разумелі, што гэта справа рук падпольшчыкаў, але як выявіць і дзе шукаць іх – не ведалі. Лістоўкі ж кожны раз пісаліся друкаванымі літарамі, каб нельга было пазнаць па почырку хто пісаў, а распаўсюджваліся яны па ўсёй акрузе. Вось і шукай ветру ў полі!

Паліцэйскія разумелі таксама, чаму ўз’еўся начальнік гарнізона – дрыжыць за сваю шкуру, баіцца, каб, крый божа, не дазналіся пра лістоўкі высокія нямецкія чыны. Тады можна пазбавіцца не толькі пасады, але незнарок і галавы.

Падпольшчыкам жа было ўсё роўна, як і што разумеюць гітлераўскія паслугачы, што яны ведаюць, а чаго не ведаюць. Незважаючы на небяспеку, юныя змагары настойліва рабілі сваю справу. Яны абсталявалі два тайнікі. Адзін знаходзіўся ва ўрочышчы Зялёны бор паблізу Пагосцішча і Мерзлякова, другі – ва ўрочышчы Міхалкава. Тут была ўстаноўлена радыёстанцыя. Рабілася гэта з такім разлікам: калі сапсуецца адзін прыёмнік, або тайнік выявяць ворагі, можна будзе выкарыстаць другі.

Як ні выходзіў з сябе начальнік паліцэйскага гарнізона, як ні стараліся яго “бобікі” – усе іх патугі аказаліся дарэмнымі: рукапісныя лістоўкі са зводкамі Саўінфармбюро выпускаліся зноў і зноў. І ў кожнай буйнымі літарамі было выведзена

  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка