Азета в учнёўскага самакіравання




Дата канвертавання31.03.2016
Памер41.81 Kb.










Люты

2006 года

№ 6






Газета вучнёўскага самакіраванняЧэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу:

дзіцячы сад – сярэдняя школа

У пачатку лютага наша школа сустракала гасцей- быўшых выпускнікоў .Прыйшлі юбіляры-15, 10, 5 - гадовыя. Нам, вучням 11 класа, было вельмі цікава назіраць за імі. Колькі радасці, шчасця свяцілася ў іх вачах.Яны засыпалі настаўнікаў і вучняў пытаннямі аб справах школьных, аб паспяховасці, аб усім тым новым, што з’явілася ў школе за іх адсутнасць.

Вечар пачаўся з даклада дырэктара школы Чэпік Т. І. Яна пазнаёміла прысутных з дасягненнямі школы ў вучобе,спорце і мастацкай дзейнасці.

Мы з цікавасцю слухалі гасцей. Першай выступіла Густоўская Марына Мечыславаўна.Яна закончыла школу 15 гадоў таму назад.Самае цікавае, што яна была і нашай першай настаўніцай.Цяпер яна працуе ў школе г.Мінска.Густоўская М.М. з цеплыней успамінала свае школьныя гады і першыя гады працы ў нашай школе.Яна з радасным здзіўленнем глядзела на нас, сваіх вучняў,і многіх не пазнавала.Прыйшлося знаёміцца па-новаму.

Цікавым было выступленне выпускнікоў 2001года. Яны падрыхтавалі цэлую святочную праграму: падзяка настаўнікам, вершы, песні і ў заключэнне - вясёлыя прыпеўкі. Выпускнікі расказалі, як яны ўладкаваліся ў жыцці, колькі цяжкасцей прыйшлося сустрэць і як з імі справіцца.

Пугачова Вольга Генадзеўна вельмі эмацыянальна расказала аб сваім класе ,аб аднакласніках, аб тым, як ім хацелася хутчэй закончыць школу. А цяпер так хочацца пабыць у школе, прайсціся па яе шумных калідорах, пабачыць сваіх настаўнікаў.

Доўга ішла цікавая дыскусія:кім хацелі стаць і кім сталі.

А мы, 11-класнікі, лавілі кожнае слова: мы стаім ужо на парозе роднай школы.

Былі тут і выпускнікі мінулага года,якія далі нам галоўную параду-старанна вучыцца.

Сцябуля Юлія і Гражынская Ірына 11 клас




Зноў разам са сваімі класнымі.


Фотаздымак на памяць.



Заўсёды было прыемна прыходзіць у родную школу, назіраць за зменамі і прыемна здзіўляцца, як прыгажэе школа. Настаўнікі заўсёды рады нас убачыць, пагутарыць падтрымаць маральна, калі нас турбуюць нейкія праблемы.

На дадзены момант школа выглядае проста цудоўна. Хочацца зноў і зноў вяртацца сюды. Шчырае дзякуй за ўсё!!!

Выпуск 2001 года





Пранесліся 15 гадоў.

Няўжо мы былі такімі?


Як добра адчуваць сябе побач са сваімі настаўнікамі.


Цёплыя словы ўдзячнасці родным настаўнікам.




Прайшоў толькі год, а колькі праблем прыйшлося рашыць.


Піянерскі збор

8 лютага прайшоў піянерскі збор, прысвечаны памяці юных герояў - антыфашыстаў. Мы ўшанавалі мінутай маўчання тых, хто загінуў за шчасце і свабоду, але навечна застаўся ў памяці нашай.

Прагучалі вершы і песні ў нашым выкананні аб слаўных героях. У заключэнне збора мы, піянеры, рашылі свята ўшаноўваць памяць аб загінуўшых сваімі ўчынкамі і добрасумленнымі адносінамі да вучобы і паручанай справы.

П іянеры рашылі пасадзіць “Астравок Памяці” ў гонар загінуўшых піянераў герояў.

Барута Маша, Бурая Мая, 8 клас

.

Абмеркаванне аповесці



Яўгена Хвалея

Прынцэса з тусоўкі”

Нам прапанавалі прачытаць аповесць “Прынцэса з тусоўкі”. Спачатку мы не дужа з ахвотай узяліся за кнігу. Але, калі прачытаў першы з нас гэтую кнігу, рэкламы больш не патрэбна было.

Галоўныя героі - нашы аднагодкі. Яны трапляюць у такія цяжкія сітуацыі, што міжволі кніга чытаецца на адным дыханні:не хочацца астаўляць герояў, хочацца даведацца, як яны выратуюцца з бяды. А галоўная бяда ў тым, што падлеткі становяцца наркаманамі. Мне вельмі шкада, што гісторыя гэта заканчваецца трагічна. Аўтар хоча нас папярэдзіць:

-Беражыце сябе, асцерагайцеся дрэнных ”сяброў”, пашкадуйце сэрцы сваіх бацькоў.

Кніга карысная і вельмі цікавая. Я вельмі хацела б, каб яе прачыталі вучні нашай школы, асабліва 8-11 класы.

Доўнар Алеся, 9 клас.



Матэматычны КВЗ

Цікавая сустрэча адбылася паміж вучнямі 10 і 11 класаў: яны рашылі памерацца сіламі ў матэматычных ведах. Заданняў было шмат і вельмі разнастайных. Усе яны патрабавалі ведаў і матэматычнай кемлівасці. Але гэта не бянтэжыла капітанаў - Фурса Мікалая і Амельяновіча Антона. Упэўнена трымаліся і члены каманд. Вядома, усім хацелася перамогі. У выніку - мацнейшай паказала сябе каманда 11 класа. Гульня закончылася з лікам 11:8. Жадаем вам у будучым перамог ва ўсім.

Балельшчыкі: Касцючэнка Аляксандр, Амельяновіч Юрый.
ВЯСЁЛАЯ СТАРОНКА

Аб’яўляецца конкурс:хто прыдумае верш, песню, прыпеўку, апавяданне да гэтага фотаздымка—атрымае прыз.


Акрамя гэтага, рэдкалегія нашай газеты просіць усіх вучняў, хто захапляецца ”ціхім паляваннем”, падаваць цікавыя фотаздымкі ў рэдакцыю газеты (Ермаковіч Рыце, 9 клас).



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка