Азета в учнёўскага самакіравання Чэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу




Дата канвертавання30.03.2016
Памер39.09 Kb.










Красавік

2006 года




Газета вучнёўскага самакіравання

Чэрнікаўшчынскага навучальна -педагагічнага комплексу:

дзіцячы сад – сярэдняя школа


Вось так выглядала Чарнобыльская АС Прамчалася атамная пачвара...

А.Зэкаў
Элегія адселенай вёскі.

Дваццаць год, як не жывём

мы тут болей.

Дваццаць год пакут

уперамешку з болем.

Дваццаць год скрозь дым

успамін каўтаю,

Дваццаць год бяды -

і не бачна краю.

Нават на клады

родныя не легчы.

Дваццаць год бяды.

Дваццаць год-

як вечнасць.







Іх выгнала бяда з родных мясцін

Сярод нас жывуць людзі,якія вымушаны былі пакінуць родныя мясціны з-за чарнобыльскай аварыі. Як горка слухаць іх успаміны аб тым,як яны любаваліся сваёй цудоўнай рэчкай, лугам...Усё гэта раптам стала ядам,атрутай ,страшнай нябачнай таямніцай...

У нас пасяліліся цудоўныя сем’і: Барысевіч, Бусько, Прус, Лукошка, Палякшанаў, Хамякова.

Вядома, час гоіць раны. Але хіба можна забыць пра тыя мясціны, дзе прайшло тваё басаногае дзяцінства, дзе ты летам збіраў грыбы, хадзіў па квяцістаму лужку і любаваўся кветкамі, а ўзімку імчаў з горкі на санках. Нельга слухаць без слёз Хамякову В.Ф. Колькі пяшчоты ўкладае яна ў свае ўспаміны, калі расказвае аб суседзях, якіх цяпер трагедыя раскідала па ўсім свеце. А сустрэчы бываюць цяпер толькі на могілках, калі збіраюцца аднавяскоўцы памянуць сваіх продкаў.

Побач з намі ў школе працуюць Кузьменка Валянціна Аркадзеўна і Герэсімовіч Алена Паўлаўна. Ім таксама прыйшлося аставіць усё самае роднае і блізкае - сваю малую радзіму. Яны знайшлі сабе добрых сяброў, калег і суседзяў, заваявалі аўтарытэт, іх любяць вучні, паважаюць бацькі. Але родныя мясцінкі заўсёды ў іх сэрцы...

Мінула 20 год ужо,

А боль у сэрцы не праходзіць.

Калі на нашу Беларусь

Прарваўся атам-нібы злодзей.
Спустошыў колькі ён зямель,

Сяліб пустых аставіў мноства.

Хварэе шмат у нас дзяцей

І будзе іх, магчыма, болей.


Як засланіць цябе, Зямля?

Каб ты знайшла такія сілы,

У шчасці вечным жыць магла,

І свае раны залячыла.


Няхай звіняць твае званы,
На ўвесь свет звіняць набатам.

Каб людзі на ўсёй Зямлі

Не чулі болей слова атам!

Ермаковіч Маргарыта, 9клас.




Жыхары вёскі Курганне Гомельскай вобласці

Ці думалі яны, што ім трэба будзе астаўляць гэтую цудоўную мясціну?






( Справа - Барысевіч Мікалай Уладзіміравіч і Людміла Аляксандраўна, заўзятыя аматары мастацкай самадзейнасці, якія са сваёй “кадрыллю” аб’ездзілі ўсю Гомельскую вобласць.)

Цяпер яны жывуць у в. Чэрнікаўшчына

Сям’я Бусько, перасяленцы з Гомельскай вобласці.




Дзеці - перасяленцы Чарнобыльскай зоны

На тэрыторыі Беларусі няма ніводнай атамнай станцыі. З дзейных АЭС да беларускай мяжы бліжэй за ўсё размешчаны Ігналінская, Смаленская, Чарнобыльская.

26 красавіка 1986 года ў 1 гадзіну 23 хвіліны 58 секунд серыя выбухаў разбурыла рэактар і будынак 4-га энергаблока Чарнобыльскай АЭС. Чарнобыльская катастрофа сталася самай буйнай тэхналагічнай катастрофай ХХ стагоддзя.

Для Беларусі яна з’явілася нацыянальным бедствам.У гады Вялікай Айчыннай вайны фашысты знішчылі на беларускай зямлі 619 вёсак разам з іх жыхарамі.Пасля Чарнобыля краіна страціла 485 вёсак і пасёлкаў: 70 з іх ужо навек пахаваны ў зямлі.У вайну загінуў кожны чацвёрты беларус,сёння кожны пяты жыве на заражанай тэрыторыі. Гэта 2,1 млн.чалавек, 700 тыс.з іх –дзеці. Сярод фактараў дэмаграфічнага згасання радыяцыя займае галоўнае месца.

Па дадзеных назіранняў, 29 красавіка 1986 года высокі радыяцыйны фон быў зарэгістраваны ў Польшчы, Германіі, Аўстрыі, Румыніі, 30 красавіка –у Швейцарыі і Паўночнай Італіі, 1-2 мая – у Францыі, Бельгіі, Нідэрландах, Вялікабрытаніі, Грэцыі, 3 мая –у Ізраілі, Кувейце, Турцыі...

Закінутыя на вялікую вышыню газападобныя і лятучыя рэчывы распаўсюджваліся глабальна: 2 мая яны зарэгістраваны ў Японіі,4 мая - у Кітаі, 5мая - у Індыі, 5 і 6 мая - у ЗША і Канадзе.

Менш за тыдзень спарэбілася, каб Чарнобыль стаўся праблемай усяго свету.



Заснавальнік газеты:

вучнёўскае самакіраванне Чэрнікаўшчынскага навучальна – педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа

Газета выходзіць 1 раз у месяц.


Галоўны рэдактар: Ермаковіч Рыта

Адрас рэдакцыі:

222722. Дзяржынскі раён

в. Чэрнікаўшчына

вул Школьная, д.2

тэлефон 4-31-32

4-32-66


Газета распаўсюджваецца бясплатна:

Тыраж 40 экз.

Час падпісання

да друку 25.04.2006 года








База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка