Аўтограф на сурвэтцы Юрый іваноў Восень 1976 года была даждлівай І пахмурнай




Дата канвертавання30.04.2016
Памер16.13 Kb.
Аўтограф на сурвэтцы
Юрый ІВАНОЎ
Восень 1976 года была даждлівай і пахмурнай.

Па тратуарах беглі ручаінкі, падобныя да вясенніх...

У будынку ЦК КПБ, у кабінеце сакратара ЦК Аляксандра Трыфанавіча Кузьміна, сабраліся пісьменнікі, і мяне запрасілі зрабіць фотаздымак для "Беларускай энцыклапедыі". Заданне – няпростае.

Прыйсці ў кабінет сакратара ЦК, і ўбачыць там увесь гонар нашай літаратуры было хвалююча і ўрачыста. 3 некаторымі пісьменнікамі я быў ужо знаёмы. Андрэй Макаёнак, выдатны драматург, чые спектаклі пры поўных залах ішлі ў тэатрах краіны. "Зацюканы апостал" у Купалаўскім тэатры збіраў аншлагі, і тыя фразы, якія нам палюбіліся, мы выкарыстоўвалі ў сваім паўсядзённым ужытку. Напрыклад: "Ты такая мяккая, добрая – табой акуляры можна праціраць..."

У той час Макаёнак быў галоўным рздактарам "Немана" і запрашаў мяне для ўдзелу ў афармленні часопіса. У ЦК для фотасесіі быў запрошаны і класік рамана Іван Пятровіч Шамякін, з кім мы таксама былі знаёмы. Для адной з кніг творцы я зрабіў ягоны партрэт, якім ён, падаецца, быў задаволены.

Калі здымкі закончыліся, Іван Пятровіч запрасіў мяне да сябе дадому:

- Хачу падарыць вам маю новую кнігу – "Атланты і карыятыды". Толькі што выйшла ў выдавецтве "Молодая гвардия"...

Андрэй Макаёнак сябраваў з Шамякіным, і мы пайшлі ўтрох, уніз па вуліцы Карла Маркса, пераступаючы цераз ручаінкі, якія беглі да дома, дзе жыў Іван Пятровіч. Раптам выглянула сонца, і зрабілася весела і цёпла. Па сонечнай вуліцы ішлі два класікі, і мне падалося, што ад іх зыходзіла сапраўднае ззянне.

Да гэтай пары не магу сабе дараваць, што не зафіксаваў той факт гісторыі на фота... Дома ў Шамякіна я атрымаў запаветную кнігу з аўтографам, і Андрэй Ягоравіч прапанаваў адзначыць гэты дзень візітам у рэстаран.

- Адзначым дастойна, Іван.

Макаёнак пасміхнуўся, а Шамякін засаромеўся і, паляпаўшы сябе па кішэнях, паказаў рукой у бок дзвярэй, што вялі ў суседні пакой:



  • Разумееш, Андрэй, я ўсе грошы жонцы аддаў...

  • Не бяда, Іван! – Макаёнак хітравата ўсміхнуўся. – Будзеш расплачвацца з афіцыянтам аутографамі на сурвэтках!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка