Аўтар дадзенай працы: Пляскач Вікторыя, вучаніца 9 класа Тэма: Героі сувярэннай Беларусі. Мінулае і сучаснае




Дата канвертавання17.03.2016
Памер104.79 Kb.
c:\documents and settings\учитель\рабочий стол\13 марта 2015 г\20150313_133934.jpg

Аўтар дадзенай працы: Пляскач Вікторыя, вучаніца 9 класа

Тэма: Героі сувярэннай Беларусі. Мінулае і сучаснае.

Слайд 1 Ўсе мы жывем на планеце Зямля.

Слайд 2 На ёй значыцца 193 незалежныя краіны. Калі мы паглядзім на карту, то хутка знойдзем зялёную выяву, якая сваімі абрысамі-межамі нагадвае вытанчаны кляновы лісток. Гэта і ёсць Беларусь, наша старажытная зямля. Бачыце, вось там зверху навісае над намі падобны на тыгра Скандынаўскі паўвостраў, а ўнізе пад намі, ніжэй Балгарыі і Турцыі, ніжэй Чорнага мора, праліва Дарданелы і Міжземнага мора – Афрыка.

Слайд 3 У кніжках пішуць, што калі ўсе мы, жыхары Беларусі, - а нас каля дзесяці мільёнаў – станем побач адзін да аднаго і возьмемся за рукі, то апошні ў гэтым ланцужку ўжо будзе стаяць на афрыканскім кантыненце: ён зможа ўбачыць баабаб і нават сказаць “дзень добры” кракадзілу. Але гэта невялікае адступленне.

Слайд 4 Зараз жа давайце ўспомнім чаму наша краіна мае менавіта такую назву. На гэты конт ёсць шмат меркаванняў. Вось самыя распаўсюджаныя з іх:

  • па-першае назва Беларусь магла ўзнікнуць з-за таго, што яна знаходзіцца на ўсходзе Русі. Раней усходнія краіны называлі белымі

  • магла наша краіна атрымаць такую назву з-за светлага колеру валос і адзення яе жыхароў

  • многія лічаць, што Белая Русь – Русь «свабодная ад татара-манголаў»

  • ёсць яшчэ такое меркаванне, што Беларусь мае такую назву з-за вялікай колькасці бяроз у нашых лясах

  • але, мабыць, самая прыгожая гіпотэза ўзнікнення назвы Беларусь тая, што наша краіна знаходзіцца пад крыламі белых буслоў, якія будуюць свае гнёзды побач з людзьмі.

А з чаго пачынаецца Беларусь, наша Радзіма? У свеце шмат розных краін, розных нацыянальнасцей, і кожная адрозніваецца сваёй культурай, а найбольш мовай. Калі ты ўпершыню сустракаеш чалавека, ты па знешнім выглядзе адразу і не вызначыш, хто ён па нацыанальнасці. Але як толькі ты пачуеш яго гаворку, тую мову, на якой ён размаўляе, ты адразу зразумееш, адкуль ён.

Слайд 5 Мова – асноўная прыкмета, па якой можна вызначыць нацыянальную прыналежнасць чалавека. І вельмі шкада, што людзі з іншых краін не адразу вызначаюць беларусаў, таму што толькі некаторыя людзі ў нашай краіне размаўляюць на беларускай мове. Увогуле, першае, што пачынае рабіць малое дзіця – гэта не хадзіць, не пісаць, а размаўляць. Таму я лічу, што па-першае, Радзіма пачынаецца з роднай мовы. Ведаеце, у кожнага чалавека ёсць скарб, скарб, які перайшоў да яго ад продкаў, - гэта слова. Слова, што ён пачуў ад маці, а яна ад сваёй маці… І нібы помнік продкам, беларуская мова свеціцца, зіхаціць кожным словам. Яна стала сімвалам нашага народа. Як сказаў Пятрусь Макаль, “пароль неўміручнасці – родная мова”. Так, мова – гэта цэлая філасофская сістэма, выразніца і захавальніца нашых духоўных каштоўнасцей. Без мовы няма народа. Вось як пра гэта гаворыць Сяргей Грахоўскі ў сваім вершы “Народ”:

Мы, напэўна, адзіныя ў свеце,

Што забылі, як маці завуць.

Так і нас адцураюцца дзеці

І спакойна свой дажывуць.

Разбяруць яны ўсё да асновы,

Не забудуць каня закілзаць

Толькі роднае матчына слова

Не захочуць у спадчыну ўзяць.

Хто знявечыў і памяць, і слова,

Немаце забяспечыў размах?

Паўстагоддзя сумленнеі мову

Адымалі знявага і страх.

У душы не загояцца болькі,

Бо ідзе наша мова на звод.

Так насельніцтвам зробімся толькі,

Калі з моваю знікне народ.

Слайд 6 Я часам здзіўляюся, як дайшло да нас гэтае слова праз столькі выпрабаванняў. Спачатку, пасля росквіту ў часы Вялікага княства Літоўскага, - заняпад у Рэчы Паспалітай, калі сейм забараніў беларусам карыстацца сваім родным словам у пісьменстве. А потым – царызм, навала русіфікацыі. Карцеччу, карцеччу і карцеччу забароны і абмежаванні разляталіся па Беларусі. Незадаволеных расійскімі парадкамі – у турму. Віленскі універсітэт – закрыць, каб не сеяў заразы. У школах выкладаць толькі па-руску: хай гэтыя ліцвіны, ці беларусы, як іх там, вучацца гаварыць правільна, а не на дыялекце. А што гэта за статут, ды яшчэ літоўскі?! У Расійскай імперыі адны законы для ўсіх! Адмяніць! Ды і ўвогуле: назву Беларусь - забыць! Проста – Паўночна-заходні край! І толькі дзякуючы простым людзям завалася беларускае слова. Яно жыло ў полі, у лесе, пад стрэхамі вясковых хат. І выжыла наша мова, хоць і атрымала назву “мужыцкая”. Вось як пісаў Алесь Бачыла:

Жывое ў вяках беларускае слова –

Народа душа і народа хвала.

Цябе называлі “мужыцкаю мовай”,

А нам жа ты матчынай мовай была.

Дык у час, калі мы абвясцілі волю, калі даказалі ўсяму свету, што наша мова “такая ж людская і панская, як руская ці франзузская”, здаецца, толькі квітнець беларускай мове. Ды не. І зараз ёсць людзі абыякавыя да сваёй роднай мовы. А яе трэба берагчы. Вось як гаварыў Якуб Колас:

“Родная мова – гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. Пагэтаму нам неабходна так старанна вывучаць сваю родную мову, ведаць і любіць лепшыя творы беларускай літаратуры”.

Слайд 7 Але наша Радзіма – гэта не толькі мова, гэта яшчэ і хараство родных мясцін. Беларусь багата не проста прыгожымі, а вельмі прыгожымі, чароўнымі мясцінамі. Беларусь – гэта край блакітных азёр. І гэта не проста словы. Калі мы паглядзім на карту нашай краіны, то ўбачым, якімі чароўнымі блакітнымі “вачыма” яна пазірае на нас. На Беларусі шмат цудоўных краявідаў, шкада толькі, што не кожны заўважае гэтае хараство.

Слайд 8 Я, напрыклад, магу гадзінамі ўглядацца ў блакіт неба і Слайд 9 зеляніну пушчы, якая летам мае такі цудоўны выгляд.

Слайд 10 А колькі прыгожых рознакаляровых кветак вясной у полі! Увогуле, усё гэта хараство немагчыма апісаць, яго можна толькі ўбачыць.

Слайд 11 Усе блізкія і знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы выраслі і жывем, і ёсць часцінка таго вялікага і святога Слайд 12 , што мы называем дарагім словам – Айчына, таму любоў да іх – гэта любоў да самой Беларусі. А яшчэ Беларусь ганарыцца сваімі знакамітымі людзьмі.

Слайд 13 Ефрасіння Полацкая

Правяла жыццё, дапамагаючы бедным і будуючы цэрквы і манастыры па ўсёй Беларусі. Прылічана да ліку святых, ушаноўваецца як нябесная заступніца зямлі беларускай.



Слайд 14 Францыск Скарына

Нарадзіўся ў Полацку ў 1486 годзе. Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар. Пераклаў на беларускую мову і выдаў 23 кнігі Бібліі, першую – у 1517 годзе.



Слайд 15 Леў Сапега

Дзяржаўны і ваенны дзеяч, гетман Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, дыпламат, мысліцель. Адзін з галоўных стваральнікаў Статута ВКЛ (1588 г.) – выдатнага помніка прававой і палітычнай думкі, па сутнасці першай канстытуцыі ў Еўропе.



Слайд 16 Тадэвуш Касцюшка

Тадэвуш Касцюшка, які нарадзіўся ў Беларусі ў 1746 годзе, з’яўляецца нацыянальным героем Беларусі, Амерыкі і Польшчы. Быў кіраўніком нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай, прымаў удзел у вайне за незалежнасць ЗША.



Слайд 17 Ігнат Дамейка

Нарадзіўся ў Беларусі ў 1802 годзе. Быў знакамітым геолагам, большую частку жыцця правёў у Чылі, дзе стаў нацыянальным героем. За свае дасягненні афіцыйна прызнаны ЮНЕСКА.



Слайд 18 Соф’я Кавалеўская

Першая ў свеце жанчына-прафесар матэматыкі.Працы Кавалеўскай прысвечаны матэматычнаму аналізу, механіцы, астраноміі.



Слайд 19 Ляталі беларусы і ў космас. Імі сталі Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак.

Слайд 20 Марк Шагал

Нарадзіўся ў 1887 годзе ў Віцебску. Самы знакаміты ўраджэнец Беларусі, вядомы ва ўсім свеце як класік авангардызму ў выяўленчым мастацтве.



Слайд 21 Міхаіл Савіцкі

Народны мастак Беларусі, аўтар амаль 200 палотнаў, стваральнік унікальнай серыі карцін "Лічбы на сэрцы", прысвечанай вязням канцлагераў. Многія работы яго атрымалі сусветную вядомасць. Герой Беларусі (2006).



Слайд 22 Аляксандр Мядзведзь

Беларускі спартсмен і трэнер (вольная барацьба). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў (1964, 1968, 1972), свету (1962, 1963, 1966, 1967, 1969–71). Прызнаны лепшым барцом вольнага стылю ХХ стагоддзя.



Слайд 23 Вольга Корбут

Легендарная гімнастка заваявала 4 залатыя алімпійскія медалі, тры з іх – на алімпійскіх гульнях у Мюнхене (1972). У 1972 годзе прызнана лепшай спартсменкай свету.



Слайд 24 Віталь Шчэрба

Беларускі спартсмен (спартыўная гімнастыка). Чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія). Бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША).



Слайд 25 Ігар Макараў

Заваяваў залаты медаль у дзюдо на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.



Слайд 26 Юлія Несцярэнка

Заваявала залаты медаль у бегу на 100 метраў на Алімпійскіх гульнях у Афінах ў 2004 годзе.



Слайд 27 Сяргей Мартынаў

"Кароль малакалібернай вінтоўкі", алімпійскі чэмпіён Лондана-2012, двухразовы бронзавы прызёр Алімпіяд у Сіднэі і Афінах, рэкардсмен свету: 600 ачкоў з 600 магчымых у стральбе лежачы з малакалібернай вінтоўкі.



Слайд 28 Дар'я Домрачава

Трохразовая чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы (2014) у гонцы праследавання, індывідуальнай гонцы на 15 км, мас-старце (12,5 км), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы (2010) у індывідуальнай гонцы на 15 км.



Слайд 29 Віталь Габрыелян

Чатырохразовы чымпіён СССР

(1966, 1969, 1973, 1977). З 1968 г. – міжнародны грайсмейстар.

Але ўсе дасягненні, усе радасці магчымы толькі калі на зямлі мір. Але на жаль войны былі, ёсць, і хто ведае…



Слайд 30 Колькі было войн на нашай зямлі? Не злічыш.

Слайд 31 Хадзіў па нашай Беларусі і Карл 12, які вёў вайну з Пятром 1 і Слайд 32 Напалеон Банапарт, які шоў супраць Аляксандра 1.

Слайд 33 Але самай трагічнай для беларускага народа стала Вялікая Айчынная вайна.

Слайд 34 Вайна пакінула крывавы след у гісторыі нашага народа, у кожнай сям’і, у чалавечых лёсах. Вайна ва ўсіх звязана з цяжкімі ўспамінамі – хтосьці загубіў сям’ю, хтосьці – проста блізкага чалавека. Але ўсё гэта прынесла вялікія пакуты.

Слайд 35 Цяжка слухаць, як пакутавалі мірныя жыхары. Даводзілася хавацца ў лесе, баяцца кожнага шораху, змагацца з голадам і суровымі марознымі зімамі. Цяжкі час – цяжкае і жыццё.

Слайд 36 Бяда не абышла і тых, хто вярнуўся дадому з крывавых палёў вайны. Многія памерлі ад франтавых ран, засталіся інвалідамі. Вайна пакінула меткі на кожным пакаленні. Але не гасне памяць пра яе жудасныя і гераічныя падзеі, не сціхае боль, не затуманьваецца слава подзвігу нашага народа. З пакалення ў пакаленне перадаецца эстафета гэтай памяці.

Слайд 37 З цягам часу ў людзей знікае з памяці такое слова як “вайна”. Так, гэта было ўжо амаль 70 гадоў таму, зараз усё зусім інакш.

Слайд 38 Але дзякуючы чаму? Усе гэта дзякуючы тым, у каго хапіла мужнасці, стойкасці і адвагі, каб процістаяць ворагу. Людзі не задумваліся, што рызыкуюць сваім жыццём.

Слайд 39 Яны проста аддана ішлі абараняць сваю зямлю, сваю Радзіму. Не трэба забываць пра такія страшэнныя падзеі як вайна.

Слайд 40 Калі не забывацца на сваё прошлае, яно не павінна паўтарыцца.

Слайд 41 А як жа даведацца, што было тады, у часы вайны? На жаль, рэальных сведкаў тых падзей з кожным годам становіцца ўсе менш і менш. Хутка ўвогуле не застанецца ні ўдзельнікаў, ні сведкаў Вялікай Айчыннай вайны.

Слайд 42 Ну што ж застаюцца кнігі, якія данясуць да нас ваенную гісторыю, раскажуць праўду – як яно было на самой справе.

Слайд 43 Я жыву пад мірным небам, не ведаючы клопату і бяды. Я не бачыла вайны, але я ведаю, як цяжка прыходзілася людзям у той час. Мы пажыццёва абавязаны тым, хто такое жыццё нам адваяваў. Шануйце сваё жыццё, бо за яго было аддадзена шмат чалавечых душ. А памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны не згасне ніколі!

Помнікі вайны.



Слайд 44 Мемарыял "Хатынь" — даніна памяці амаль 3 млн. беларусаў, якія загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Ён размешчаны за 54 км на паўночны ўсход ад Мінска ў Лагойскім раёне Мінскай вобласці.

Да ракавога дня 1943 года Хатынь была звычайнай мірнай беларускай вёскай, якая налічвала 26 двароў. Раніцай 22 сакавіка за 6 кіламетраў ад яе партызаны абстралялі нямецкую аўтакалону. У перастрэлцы загінуў нямецкі афіцэр. У хуткім часе пасля гэтага Хатынь акружылі карнікі. Яны сагналі ў свіран старых, жанчын, дзяцей, зачынілі і падпалілі. У агні загінулі 149 чалавек, у тым ліку 75 дзяцей.

З ахопленай полымем будыніны жывым удалося вырвацца толькі аднаму - 56-гадоваму Іосіфу Камінскаму. Ён паспрабаваў вынесці і свайго параненага сына, але не змог яго выратаваць.

Гісторыя Хатыні не унікальная. У час Другой сусветнай вайны былі спалены жывымі жыхары 628 беларускіх вёсак. 186 з іх так і не былі адбудаваны.

Хатынь стала сімвалам трагедыі беларускага народа. У 1969 г. у памяць аб усіх загінуўшых беларусах на месцы былой вёскі быў адкрыты мемарыял.

Мемарыяльны комплекс "Хатынь" – трагічны намапін пра жахі вайны. Гэта адна з найбольш шаноўных мясцін у Беларусі.

Мемарыял паўтарае планіроўку загінуўшай вёскі.

У цэнтры комплексу размешчана 6-метровая бронзавая скульптура "Няскораны чалавек". Вобраз мужчыны з мёртвым хлопчыкам на руках створаны ў памяць пра Іосіфа Камінскага і яго сына.



Слайд 45 Чорная пліта-дах адзначае месца, дзе знаходзіўся свіран, у якім спалілі жыхароў Хатыні. Побач іх брацкая магіла, на якой размешчаны сімвалічны вянок памяці са словамі наказу мёртвых жывым.

Слайд 46 На месцы кожнага з 26 спаленых дамоў – помнік-зруб, усярэдзіне якога абеліск у выглядзе коміна са званом. Яны вечна гудуць па ахвярах фашызму. На кожным абеліску – дошка з імёнамі спаленых жыхароў дома.

Слайд 47 За дамамі-помнікамі – Могілкі вёсак. Сюды са 185 спаленых вёсак, якія так і не былі адноўлены, прывезены урны з зямлёй, і створаны сімвалічныя могілкі.

Побач з Могілкамі вёсак – Сцяна Жалобы, жалезабетонны блок з нішамі, у якіх знаходзяцца мемарыяльныя пліты з назвай 66 буйнейшых лагераў смерці і месц масавай гібелі людзей.



Слайд 48 Завяршае мемарыял плошча Памяці, у цэнтры якой растуць 3 бярозы, якія сімвалізуюць жыццё, на месцы чацвёртай – Вечны агонь, сімвал загінуўшых у гады вайны жыхароў Беларусі. Побач Дрэва жыцця са спісам 433 вёсак, спаленых акупантамі і адноўленых пасля вайны.

Апошнія гады тут адкрыліся невялікі музей і фотавыстава.



Слайд 49 Таксама памятнікамі вайны з’яўляюцца Курган славы і Слайд 50 Помнік маці патрыётцы.

Маці – творца жыцця, яна пачатак пачаткаў: пачатак роду, першааснова жыцця на Зямлі, аснова сям’і. Ад яе залежыць – якая сям’я. Усё чуе матчына сэрца: і радасць, і мукі, і боль, і стомленасць. У годы вайны мільёны жанчын адпраўлялі сваіх дзяцей на абарону нашай краіны. У многіх з іх ніхто з вайны так і не вярнуўся.



Слайд 51 Напэўна не хопіць слоў, каб выказаць падзяку і ўдзячнасць самому дарагому чалавеку на свеце ! Няхай сэрца маці жыве вечна! Давайце не будзем забываць аб тым, што для таго, каб нам жылося спакойна і шчасліва, матчына сэрца бярэ на сябе ўсю боль і холад, усе раны і ўдары жыцця!

Слайд 52 А самая галоўная ў людзей – гэта Божая Маці. Амаль што тысячу гадоў многія пакаленні беларусаў верылі і вераць ў яе. Гэта дапамагала ім перамагчы шматлікія нягоды і пазбаўленні, якія выпалі на іх долю. Яна беражэ нашу Беларусь.

Слайд 53 Любая Радзіма! Вельмі шаноўная мая Беларусь! Маці наша родная – усіх нас разам і кожнага паасобку! Нізка схіляюся перад табою ў пашане ўжо за тое, што ты заўсёды была, ёсць і заўсёды будзеш. І калі думаеш пра цябе, і калі забываешся – ты справедку з намі!

Аўтар даннай работы: Пляскач Вікторыя


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка