Аўтаматызацыя гука “с “ у складах і словах




Дата канвертавання09.05.2016
Памер29.17 Kb.

Аўтаматызацыя гука “с “ у складах і словах



Задачы:

--Замацаваць артыкуляцыю і ізаляванае вымаўленне гука “с”.

--Практыкаваць у правільным вымаўленні гука “с”у складах і словах.

--Працягваць вучыць вызначэнню наяўнасці і месца гука у слове.

--Практыкаваць у правільным ужыванні форм роднага склону назоўнікаў.

--Працягваць вучыць падбіраць аднакараневыя словы да слова “снег .“

--Развіваць цэласнае успрыманне, увагу , памяць, мімічную ідробную маторыку.
Абсталяванне:

Разразны малюнак “Снегавік “, набор парных прадметных малюнкаў з гукам “с “ у назве (з адлюстраваннем хмаркі ці сняжынкі з адваротнага боку ), Прадметныя малюнкі для вызначэння месца гука у слове ; сілуэтныя адлюстраванні слана,куста,і снегавіка для практыкавання “ Нашто падобны сугроб ? “; піктаграмы “Сум” ,” Здзіўленне “,” Радасць “; белыя ніткі для промняў.


Ход:

1.Арганізацыйны момант.

-Паглядзі , хто гэта нам прыслаў паштоўку. Давай яе прачытаем.

Мяне не расцілі,

Са снегу зляпілі.

Замест носа лоўко

Уставілі маркоўку.

Ты здагадаўся ,ад каго паштоўка ?

--Ад снегавіка.

--А вось і ен сам ,заглядае у акно і запрашае нас на прагулку .
2. Давай падражнім снегавіка Усміхніся яму і пакажы , якія у цябе роўныя зубкі (практыкаванне “Плот”). Ацяпер пакажы яму язычок, плоскі як лапата (практыкаванне “Лапата”). Падуй на язычок, пакажы снегавіку ,што ты вельмі сябруеш зветрам ( практыкаванне “Вецярок”). Схавай язычок за зубкі і пакажы якія яны уцябе чыстыя( практыкаванне “Пачысцім ніжнія зубкі”).

А цяпер астаў язычок за ніжнімі зубамі , сцісні зубы,усміхніся і пусці вецярок (дзіця вымаўляе : с-с-с).Уцябе атрымаўся любімы гук снегавіка. Прайдзіся па снегу і паслухай ,як ен рыпіць. Рабі крок і вымаўляй гук “с”у канцыкожнага майго слова: ле…, но…, ква…,пылясо…,аўтобу…, анана….


Паглядзі , як многа снегу! Давй пагуляем у сняжкі .Зляпі са снегу снежку і кідай яе далей: ас!

Рабі другую снежку : ыс!(Аналагічна абыгрываюцца склады: ос, ус,эс, іс.). Паскрыпі снежкай і паслухай , аб чым яна раскажа.

Іска-іска-іска----зімою сонца нізка.

Аска-аска-аска----вакол са снегу казка.

Іста-іста-іста----схаваў усе снег ,чыста.

(Дзіця паўтарае складовыя рады, а настаўнік дагаварвае чыстагаворку).


------Паглядзі ,снег пайшоў, А з неба падаюць сняжынкі.Паспрабуй іх злавіць, але лаві сняжынку толькі тады , як пачуеш у слове гук “с”.

Санкі,шуба, завея, снег, канькі, зіма, снегавік, ….


----Паглядзі ,снегу стала яшчэ больш. З яго можна зляпіць яшчэ аднаго снегавіка. (Дзіця збірае разразны малюнак “Снегавік”)

Снегавік вырашыў пагуляць з табою. Ен ведае ,што снег падае з хмаркі . Табе патрэбна да кожнай хмаркі падабраць сняжынку так, каб малюнкі на адваротнай старане падышлі адна да другой,былі парай.


(Пары: ліса-слон,сыр-каўбаса, самасвал-пупс, аўтобус-самалет.)

Пары складзены . Ліса каля каго? Самасвал каля…, сыр каля…, г.д.


А снег усе ідзе і ідзе.І знаемыя прадметы ператварыліся у вялікія сугробы. Паглядзі уважліва ,на што падобны гэтыя сугробы?

----На куст, на слана, на снегавіка.

---- А пад якім з гэтых сугробаў хаваюцца гэтыя прадметы? Вымаві назву малюнка і вызначы , дзе знаходзіцца гук: упачатку , у канцы ,У сярэдзіне слова?

(Малюнкі: санкі, самалет, вясы, міска, глобкс, аўтобус.)


Паглядзі , якая дзіўная сняжынка прыляцела да нас. Якая яна?

-----Сумная.

Ппакажы ,якая яна сумная.

___ Яна сумная , таму што у яе мала промняў.Мы ж ведаем пушыстай.што сняжынка павінна быць прамяністай.

----- А каб паявіўся промнік , неабходна ўспомніць снежнае слова- слова , у якім хаваецца снег. Першы промнік ужо есць – гэта слова “сняжынка”.

Ацяпер працягнем шукаць промні :

---- дзяўчынка са снегу…(снягурачка).

----чалавек са снегу…(снегавік).

---- баба са снегу…(снежная баба).

(На кожнае слова выкладваем нітачку-промнік вакол сняжынкі.)

Сняжынка ўбачыла , як многа ў яе промнікаў і ўсміхнулася . Пакажы як.

Вынік .

---Скажы а сняжынку можна браць у клас? А чаму нельга?



--- Растане.

--- Няхай яна застаецца на вуліцы , разам са снегавіком. А весяліць іх будзе гук . які сення дапамагаў табе на занятку. А які гэта гук? ( С-с-с.)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка