Астравецкай праўды




старонка3/4
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.61 Mb.
1   2   3   4

Г.Францкевіч

------------------------------------------------------------------------------------------

У цэнтральнай раённай бібліятэцы сабралася “Эліта” чытаючай публікі — тут быў вечар для самых актыўных старэйшых чытачоў. Ім было што ўспомніць, што расказаць, і іх вельмі цікава было слухаць.

З 1946 года чытае ў бібліятэцы Анжаліка Фёдараўна Голікава. Яна памятае і самы першы будынак, у якім размяшчалася раённая бібліятэка пасля вайны, памятае, як пераязджала бібліятэка з аднаго месца на другое, памятае бібліятэкараў, якія працавалі тут на працягу амаль 50 гадоў. І увечь гэты час Анжаліка Фёдараўна была пастаяннай чытачкай.

У 1947 годзе запісалася ў бібліятэку Вольга Ціханаўна Глушкова, а пасля яна і сама стала бібліятэкарам, пэўны час працавала загадчыцай Астравецкай бібліятэкі (мал. 17). Цудоўная хатняя бібліятэка ў Рыгора Ільіча і Ірыны Аляксандраўны Сушчэняў, але яны ўсё роўна адны з самых актыўных чытачоў.

Даўно і многа чытаюць у бібліятэцы Валерый Мацвеевіч і Соф’я Ільінічна Каралёвы. Не толькі як актыўную чытачку, але і яшчэ і як выдатную майстрыху ведаюць у бібліятэцы Веру Людвікаўну Якаўчык. Яна не прапускае ніводнай кніжнай навінкі па рукадзеллю. Пастаянна наведвае бібліятэку і Таццяна Мікалаеўна Алейнік. Чытае яна вельмі многа, запоем, наогул, без кніг галадае. Цікава расказала аб сваёй любові да кнігі Данута Францаўна Чэрнушэвіч.

Гэтае мерапрыемства стала сапраўдным святам. Тут усё было да месца: вырабы з саломкі Людмілы Міжыгурскай, якія ўдала ўпрыгожвалі інтэр’ер, вершы Яўгеніі Янішчыц, канцэртныя нумары, што падрыхтавалі дзеці бібліятэкараў, цымбальныя найгрышы Наталлі Штура, падарункі для гасцей. І ў гэтага свята быў свой непаўторны дух.

--------------------------------------------------------------------------------------------

Дзіцячая бібліятэка праводзіць дэкаду беражлівых адносін да кніг “Жыві, кніга!”. Дэкада прадугледжвае гутаркі, бібліяграфічныя заняткі па правілах карыстання кнігамі, пашкоджаных выданняў. Аформлены плакат “Кніга — твой сябар, беражы яе”. Плануецца правесці для вучняў 2-іх класаў бібліяграфічны ўрок “Як абыходзіцца з кнігай”.

Усю дэкаду працуе “кніжкіна бальніца” па аказанню кнігам “першай дапамогі”. “Бальніца” знаходзіцца ў чытальнай зале, дзе галоўныя “доктарыкі” з дапамогай паперы, клею і нажніц лечаць сваіх “хворых” — гэта актыўныя чытачы бібліятэкі Дзіяна Кандратовіч, Іна Шахаўцова, Таня Навіцкая і інш. Для таго, каб былі лепшыя вынікі, з “лекарамі” правялі гутарку “Як падклеіць і пераплясці кнігу”.

Трэба меркаваць, пасля гэтай дэкады здароўе кніжнага фонду дзіцячай бібліятэкі значна паправіцца.

Завадская А.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

У кожнай весцы бібліятэка- адзін з цэнтраў культуры.Міхалішкі не выключэнне. І акрамя паўсядзенных бібліятэчных спраў, загадчыца бібліятэкі Д. М. Цвячкоўская і бібліятэкар А. І. Савіч вядуць пэўную краязнаўчую работу. Нядаўна тут сталі пісаць летапіс вескі, есць і ў бібліятэцы краязнаўчы куток, які калі-небудзь, напэўна, вырасце ў муэей.Вырабы мясцовых умельцаў: М. А. Кляцоўскага, настаўніка гісторыі і пастаяннага пазаштатнага аўтара раеннай газеты: кнігі вершаў Давіда Каца, яўрэйскагк паэта, які нарадзіўся ў Міхалішках: папка з публікацыямі аб весцы вось амаль і ўсе экспанаты. І іх колькасць павялічваецца вельмі марудна. У прыватнасці, цяжка набыць вырабы мясцовых майстроў.вельмі неахвотна людзі растаюцца з рэчамі, у якія укладваюць сваю душу, у якіх назаўседы пакідаюць частку сябе. Нават на кароткі тэрмін не могуць адарваць ад сэрца, тым больш аддаць у чужыя рукі, хай сабе і ў музей, назаўжды.Да прыкладу, вышыўкі, якія упрыгожваюць экспазічыю, знойдзены літаральна на сметніку. І як сапраўдныя музейныя экспанаты ўжо рэстаўрыраваны.

Н. Мяшкова

---------------------------------------------------------------------------------------------------

Здалёкіх 40-ых гадоў ідзе традыцыя адзначаць Тыдзень дзіцячай кнігі. І сёлета бібліятэкі нашага раёна адзначылі гэта свята самымі разнастайнымі мерапрыемствамі: святамі, ранішнікамі, літаратурнымі конкурсамі. Астравецкая дзіцячая бібліятэка падрыхтавала да гэтага тыдня шэраг цікавых сустрэч з юнымі чытачамі.

У гэтым годзе Тыдзень праходзіць пад агульнай назвай “У цудоўнай краіне чытачоў і кніг”. Такую назву далі і ўрачытсаму адкрыццю Тыдня кнігі, якое адбылося ў раённым Доме культуры ў мінулую пятніцу. Вядучай гэтага свята была М.М.Рзун, бібліятэкар дзіцячай бібліятэкі. Яна напомніла дзецям аб значэнні кнігі ў жыцці кожнага. А потым у госці да рабят прыйшлі героі любімых усімі казак: Бураціна, Карабас-Барабас, Баба – Яга, бабуля Шапакляк, Ляшак. Яны загадалі пра сябе загадкі, якія гледачы хутка разгадалі. А потым, дапамаглі весці свята.

Успаміналі дзеці разам з вядучымі загадкі, прымаўкі пра кнігі, слухалі вершы. А яшчэ ўдзельнічалі ў разнастайных літаратурных конкурсах: сабраць малюнак і назву казкі, знайсці ўладальнікаў страчаных рэчаў з вядомых казак; у віктарыне, прысвечанай Беларусі. Жадаючых удзельнічаць было вельмі шмат, бо самых актыўных чакалі прызы. Мерапрыемства гледачам вельмі спадабалася, вядучыя стараліся, каб усім было цікава і весела. Паглядзелі дзеці і інсцэніроўку пра хлопчыка, які дрэнна адносіўся да сваіх кніг, і як кнігі адпомсцілі яму за гэта.

Трэба яшчэ дадаць, што дапамагалі ў правядзенні мерапрыемства вучні 2-га “Б” класа СШ№2, 4”А” класа СШ№1 і вучні 8-ых класаў СШ №2.

А Тыдзень прадоўжыцца яшчэ многімі мерапрыемствамі, якія знойдуць сваіх гледачоў. У панядзелак адбыўся турнір эрудыта: для ўсіх ведаючых і шмат чытаючых, па творах А.С.Пушкіна, учора — краязнаўчы калейдаскоп “Мінулае, далёкае, блізкае”, а сёння адбудзецца дзень гумару “Усмешкі — нібы арэшкі”.

------------------------------------------------------------------------------------------

У чытальнай зале цэнтральнай раённай бібліятэкі з 10 жніўня да 1 верасня працуе выстава мастака-графика, члена Беларускага саюза мастакоў, нашага земляка Віктара Аляксандровіча. Ён нарадзіўся ў в.Слабодка закончыў Астравецкую школу. У свой час скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. А сёння Віктар Аляксандравіч — вядомы беларускі графік, які працуе ў станкавай , кніжнай і часопіснай графіцы. Наш зямляк аформіў і праілюстраваў звыш 70 выданняў; яго творы знаходзяцца ў мінскіх музеях, прыватных калекцыях.

На выставе, прапанаванай ЦРБ, ёсць магчымасць бліжэй пазнаёміцца з мастацтвам В.Александровіча. Тут на ўласныя вочы можна пабачыць ілюстрацыі да многіх беларускіх народных казак, да кніг М.Лынькова “Міколка-паравоз” і І.Мележа “Палеская хроніка” і іншых літаратурных твораў.

----------------------------------------------------------------------------------------

Заўсёды прыемная навіна і адметная з’ява — прыезд у родныя мясціны славутага земляка. Таму, калі ў родных Падольцах з’явіўся паэт Станіслаў Валодзька з сям’ёй, гэта ўмамант стала вядома ўсёй вёсцы.

Госці былі ўзрушаны сустрэчай. Станіслаў расказваў пра свае вандроўкі, нядаўняя з якіх — у Міхайлаўскае — на святкаванне 200-гадовага юбілею А.С.Пушкіна. А таксама — пра Дні беларускай культуры ў Латвіі, у якіх прымала ўдзел і беларуская суполка з Даўгаўпілса, дзе актыўна працуе наш зямляк — выступіла з маляўнічымі імпрэзамі “Купалле” і “Дзяды”.

Не заставалася ў баку ад размовы і жонка Вольга і, асабліва, малыя Валодзькі — сыны Алег і Антошка: яны з уздымам і натхненнем чыталі татавы вершы.

На развітанне Станіслаў падарыў бібліятэцы зборнік уласных вершаў на рускай мове — “Обращение к сердцу” і запрасіў на аўтарскую вечарыну ў Доме дружбы ў Мінску.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Адраджэнне нацыянальнай культуры, гісторыі, мовы, фарміраванне нацыянальнай свядомасці — галоўны накірунак дзейнасці бібліятэк раёна. Актывізацыі гэтай работы ў значнай ступені пасадзейнічаў абласны конкурс “Малая радзіма чакае сваих даследчыкаў”. Летась Астравецкая цэнтральная бібліятэчная сістэма была ў ліку яго пераможцаў.

У рабоце бібліятэчнай сістэмы многае вызначаецца ўзросшай цікавасцю насельніцтва да беларускай гісторыі, літаратуры, мовы, праблем і вытокаў нацыянальнай культуры.Бібліятэкі праводзяць для сваіх наведвальнікаў шмат карысных пазнавальных мерапрыемстваў —літартурных вечарын, прэзентацыі кніг, конкурсаў свят, выстаў. Бібліятэкары імкнуцца прыдаць сваім ачагам культуры непаўторны нацыянальны каларыт, выкарыстоўваюць вырабы народных майстроў, традыцыйныя нацыянальныя рамёствы: ткацтва, разьбу і выпальванне па дрэву, пляценне і інкрустацыю саломкай, кераміку, макрамэ.

У Філіпанскай сельскай бібліятэцы аформлены пакой ткацтва, а этнаграфічныя куткі — У Палушскай, Міхалішкаўскай, Бабраўніцкай, Масцянскай, Кямелішкаўскай, Якентанскай, Альхоўскай, Страчанскай сельскіх бібліятэках.

У цэнтральнай бібліятэцы створана краязнаўчая гасцёўня, у якой сабраны багаты матэрыял аб жыцці, дзейнасці і творчасці нашых землякоў часоў мінулых — братоў Стаповічаў, Янкі Быліны, М.Богуша-Шышкі, Г.Сенкевіча, І.Гашкевіча і сучаснасці — А.Мальдзіса, С.Валодзькі і іншых. Супрацоўнікі бібліятэкі праводзіць тут краязнаўчыя экскурсіі, наладжваюць літаратурныя мерапрыемствы.

Экспазіцыі, прысвечаныя славутым землякам, створаны ў Мальскай бібліятэцы — іосіфу Гашкевічу, у Лошскай — Льву Дабжынскаму, у Падольскай — Казіміру Сваяку (К.Стаповічу), Спондаўскай — народнаму ўмельцу М.Валуевічу, Гудагайскай местачковай — Артуру Цяжкаму, Трокеніцкай — М.Богушу-Шышку і іншым. Бібліятэкары збіраюць дакументы і матэрыялы для напісання летапісу сваёй мясцовасці, гісторыі развіцця рэгіёна. Змястоўныя летапісы складзены ў местачковай і пасялковай Гудагайскіх, Рытаньскай, Варнянскай, Альхоўскай, Кямелішкаўскай, Падольскай, Спондаўскай, Трокеніцкай, палушскай сельскіх бібліятэках. Называюцца яны па-рознаму: “Гонар і слава — па працы”, “Літаратурная Астравеччына”, Мая Бацькаўшчына”, “Спадчына”, “Героі — нашы землякі”, “Роднай зямлі жывыя галасы”, а аб’ядноўвае іх тое, што ўсе летапісы выкананы грунтоўна і з душой, з любоўю да родных мясцін.

Многія бібліятэкары з вялікім веданнем справы і захапленнем збіраюць фальклор сваёй мясцовасці — прыпеўкі, загадкі, байкі, легенды, і гэтая іх праца заслугоўвае павагі і ўдзячнасці ўжо найперш таму, што з кожным годам радзеюць шэрагі носьбітаў цудоўнай фальклорнай спадчыны нашага народа. І каб не згубілася гэтае каштоўнае багацце пад таўшчынёй гадоў, каб не забылася, а — жыло, неабходна сабраць яго, перадаваць у маладыя рукі і зберагчы.

Асобнае месца займае работа па напісанню летапісаў бібліятэк. Гэта таксама цікавы і патрэбны накірунак работы, і ён павінен прадаўжацца.

Гады, дзесяццігоддзі мінаюць, многія падзеі і факты становяцца здабыткам гісторыі. Але пра іх трэба помніць, іх трэба ведаць. Усё вядзе да таго, што бібліятэкі павінны стаць скарбніцамі бясцэнных дакументаў, матэрыялаў, звестак аб мінулым нашай малой радзімы. І нам належыць усяляк папаўняць гэтыя скарбніцы.



Пінчук В.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
2000-ыя гады-2001
Бібліятэкарам Дзмітрый Максімаў стаў, як ён сам лічыць, досыць выпадкова. А з іншага боку: падчас вучобы ў школе любімымі прадметамі юнака былі руская і беларуская літаратура. Дзмітрый заўсёды актыўна удзельнічаў у самых розных аглядах мастацкай самадзейнасці - ён выдатна чытае вершы і байкі - так што цяга да кнігі прасочваецца даўняя. Акрамя таго мама нашага героя, Станіслава Станіславаўна Максімава, ва ўстановах культуры адпрацавала 27 гадоў, пэўны час - у бібліятэцы. I так здарылася, што, хоць і не адразу, жыццёвыя шляхі-сцяжынкі прывялі маладога чалавека на пасаду загадчыка Дайлідскай сельскай бібліятэкі.(мал 18, 19)
- У першыя дні было вельмі боязна. Звычайна я стаўлюся да сябе вельмі крытычна, і тут таксама не быў упэўнены ў тым, ці спраўлюся. Клубная работа мне была добра знаёмая, але праца ў бібліятэцы іншая, больш карпатлівая, патрабуе уважлівасці, пільнасці, - узгадвае Дзмітрый. - Пакрысе я ўцягнуўся, асвоіуся на новым месцы. Падтрымалі, дапамаглі парадай старэйшыя калегі, кіраўніцтва. I я прыйшоў да высновы, што раз у мяне паверылі, то я проста абавязаны справіцца.

Да сваіх абавязкаў адзіны мужчына-бібліятэкар цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы раёна адносіцца вельмі старанна. Перш-наперш Дзіма ўласнаручна прывёў у парадак, наколькі гэта было магчыма і дазвалялі сродкі, памяшканне, адведзенае пад бібліятэку ў былым калгасным падсобным цэху. Зрабіць гэта ў будынку, які ўжо восем гадоў не ацяпляецца і імклівымі тэмпамі разбураецца, досыць складана. Бібліятэка месціцца на другім паверсе ў кутнім маленечкім пакойчыку, які даўно, як і сама пабудова, патрабуе капітальнага рамонту: уся ў трэшчынах столь пагрозліва правісае, і здаецца, што вось-вось яе важкі "кавалачак" зваліцца табе на галаву. Акрамя гэтага дах ужо не з'яўляецца перашкодай для атмасферных ападкаў пры "спрыяльным" надвор'і. Няма у Дайлідскай бібліятэцы чытальнам залы, ды і ў адзіным пакоі асабліва не развернешся.

Цяпер стараннямі новага гаспадара інтэр'ер бібліятэкі выглядае больш-менш прыстойна. Роўнымі радамі на паліцах выстраіліся кнігі, аформлена кніжная выстава, працуе выстава дзіцячых малюнкаў, прадстаўленых на конкурс "Мір - зямлі нашай".

Кніжны фонд Дайлідскай бібліятэкі вельмі бедны /дарэчы, зараз гэта агульная бяда усіх бібліятэк/, ён складаецца з пяці тысяч адзінак і практычна не папаўняецца і не абнаўляецца. Таму выконваць планы кнігавыдачы і наведванняў няпроста: старымі, зачытанымі кнігамі заманіць аматарау літаратуры ў бібліятэку складана. Тым не менш планавыя паказчыкі ў Дайлідскай бібліятэцы выконваюцца.

Вельмі дапамагае Дзмітрыю Максімаву ў працы пачуццё гумару, уменне знаходзіць агульную мову з людзьмі рознага узросту, ветлівасць. Самыя розныя людзі чытаюць у бібліятэцы. Без увагі не застаюцца кнігалюбы і з бліжэйшых вёсачак і хутароў, часта нямоглыя дзядулі і бабулі. Ім Дзмітрый кнігі, перыёдыку прыносіць дадому.

- Але мае галоўныя, самыя актыўныя чытачы - гэта дзеці, - дзеліцца малады бібліятэкар. - Кожны дзень яны забягаюць у бібліятэку. Разам мы часта чытаем, абмяркоўваем прачытанае. Вельмі рабяты палюбілі конкурс "Лепшы чытач". У мінулым годзе яго пераможцамі сталі Марына Анюхоўская, Марына Алітойць і Анастасія Юркойць, сёлета пакуль лідзіруе першакласніца Аксана Танковіч: яна ўжо прачытала больш за 100 кніг /зазначым, што прызы для лепшых чытачоў Дзмітрый купляе за свае грошы/.

- Мне вельмі падабаецца працаваць з дзецьмі, - працягвае Д. Максімаў. - спадзяюся, што і яны з задавальненнем прыходзяць у бібліятэку. Наогул кожны дзень я прыходжу на працу і тут адпачываю душой.

Канешне, пакуль Дзмітрыю Максімаву не ўсё ўдаецца: няма вопыту, не хапае ведаў, але бібліятэкар працуе з вялікім жаданнем і энтузіязмам. Хутка Дзмітрый зноў будзе паступаць /леташняя спроба, на жаль, не была паспяховай/ у Гродзенскае вучылішча мастацтваў на бібліятэчнае аддзяленне, так што з бібліятэчнай справай хлопец развітвацца не збіраецца, наадварот, прыкладае ўсе намаганні для таго, каб стаць сапраўдным прафесіяналам.



Н. МЯШКОВА.

----------------------------------------------------------------------------------------------------



Справе кніжнай служаць

Два гады назад Беларуская бібліятэчная асацыяцыя /ББА/ вызначыла дату штогадовага свята бібліятэкараў рэспублікі — Дня бібліятэк — 16 чэрвеня.

Бібліятэкі сёння не толькі збіраюць і захоўваюць кніжныя скарбы, крыніцы інфармацыі, але і застаюцца вернымі памочнікамі ў вучобе і самаадукацыі, з’яўляюцца месцамі, дзе арганізоўваюць і вольны час. У сваёй рабоце бібліятэкары выкарыстоўваюць розныя формы зносін з чытачамі: дыскусіі, інтэлектуальныя гульні, літаратурныя вечары, конкурсы, сустрэчы з пісьменнікамі і паэтамі.

Прафесія бібліятэкара — адна з нямногіх,што не дазваляе заставацца ў баку ад бурных падзей часу, патрабуе пастаяннага павышэння ўзроўню ведаў, духоўнага абагачэння. У калектыве бібліятэчных работнікаў плённа працуюць 50 чалавек, якія абслугоўваюць амаль 20 тысяч чытачоў. Усяго ў нашым раёне дзейнічае 31 публічныя бібліятэкі, 15 клубаў-бібліятэк, з агульным фондам звыш 332000 асобнікаў.

Галоўнымі напрамкамі дзейнасці бібліятэк лічацца адраджэнне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны, краязнаўства, прапаганда экалагічных ведаў і здаровага ладу жыцця, эстэтычнае выхаванне.

В.Пінчук

----------------------------------------------------------------------------------------------------


Мэты ранейшыя — падыходы новыя

Майская нарада работнікаў культуры прайшла пад назвай "Платныя паслугі насельніцтву". Такая тэма была вызначана нездарма. У апошні час інфармацыя становіцца таварам, а яе распаўсюджваннем займаюцца не толькі бібліятэкі, але і шматлікія інфармацыйныя агенцтвы, як дзяржаўныя, так і прыватныя. Каб заставацца канкурэнтаздольнымі ў такіх умовах, бібліятэкі павінны выпрацоўваць уласную стратэгію работы, імкнуцца трывала ўтрымліваць сваю нішу на інфармацыйным рынку. Памочнікам бібліятэкам у гэтым служыць маркетынг. Адзін з яго накірункаў-камерцыйны маркетынг-прадугледжвае платныя паслугі ў сценах бібліятэкі. Як правіла, гэта ў першую чаргу арганізацыя камерцыйнага фонду, ксеракапіраванне дакументаў з фонду бібліятэкі, выдача дублетнай літаратуры з чытальнай залы на перыяд з моманту закрыцця бібліятэкі ўвечары да яе адкрыцця назаўтра раніцай, складанне сцэнарыяў, дастаўка літаратуры на дом і інш. Спектр платных паслуг, якімі ўжо не першы год займаюцца бібліятэкі Беларусі, вельмі шырокі, але астравецкая раённая бібліятэка пакуль што плануе толькі арганізаваць камерцыйны фонд.

Увогуле ж, на той нарадзе размова ішла не толькі аб маркетынгавым падыходзе да бібліятэчнай справы, але і аб сучасных метадах кіравання бібліятэкай, рэкламе яе дзейнасці, станоўчым іміджы бібліятэкара і ролі дызайну гэтай установы ў сённяшніх умовах. Усё гэта ў сукупнасці павінна вырашаць асноўную мэту бібліятэк раёна - найбольш поўна і якасна задавальняць запыты чытачоў і па-ранейшаму заставацца месцам правядзення вольнага часу, інфармацыйным цэнтрам у вёсках і пасёлку для ўсіх слаёў насельніцтва.

Г. ФРАНЦКЕВІЧ,

метадыст аддзела

маркетынгу ЦБС.

----------------------------------------------------------------------------------------------------


Вера Сцяпанаўна Тумаш

Культура Астравеччыны панесла цяжкую непапраўную страту. Пасля працяглай хваробы памерла былы дырэктар цэнтралізаванай раённай бібліятэчнай сістэмы Вера Сцяпанаўна Тумаш. (мал 20)

В. С. Тумаш нарадзілася 3 мая 1942 года ў г. п. Свір Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, у сялянскай сям'і. Рана засталася без бацькоў і выхоўвалася ў сям'і цёткі. У трохгадовым узросце з-за няшчаснага выпадку стала інвалідам.

Пасля сярэдняй школы, якую скончыла ў Ашмянскім дзіцячым доме, паступіла ў Мінскі бібліятэчны тэхнікум, затым завочна скончыла бібліятэчны факультэт Мінскага педагагічнага інстытута. Працавала ў Чашніцкімраёне Віцебскай вобласці, затым, па накіраванню Ашмянскага раённага аддзела культуры, прыехала ў Астравец. Доўгі час працавала загадчыцай дзіцячай бібліятэкі. У 1980 годзе была прызначана дырэктарам цэнтральнай раённай бібліятэкі і адпрацавала на гэтай пасадзе да кастрычніка 2000 года, пасля чаго па стану здароўя і згодна з пададзенай заявай была пераведзена на пасаду намесніка дырэктара.

На ўсіх даручаных участках работы В. С. Тумаш праяўляла сябе высокакваліфікаваным ініцыятыўным спецыялістам, умелым арганізатарам, патрабавальным кіраўніком, добразычлівым, чулым чалавекам. У калектыве падтрымлівала атмасферу справядлівасці, спагадлівасці, узаемапавагі.

Вера Сцяпанаўна Тумаш унесла вялікі асабісты ўклад у развіццё бібліятэчнай справы ў раёне, у адраджэнне і зберажэнне гісторыка-культурнай спадчыны, была нястомнай і карпатлівай збіральніцай звестак аб знакамітых земляках мінулага і сучаснасці - паэтах, мастаках, музыкантах. Гэтая шматгадовая праца ўвасоблена ў аўтарскай кнізе "Культура зямлі Астравецкай: асобы і творы", якая выйшла ў "Беларускім кнігазборы" у 2000 годзе.


Памяць пра Веру Сцяпанаўну Тумаш навечна застанецца ў сэрцах усіх, хто яе ведаў і любіў.

----------------------------------------------------------------------------------------------------


2002

15 верасня — Дзень бібліятэк

(гэтаму святу прсвечана старонка ў раённай газеце

Астравецкая праўда”


На тэрыторыі Астравецкага раёна бібліятэчным абслугоўваннем насельніцтва займаецца 31 бібліятэчная ўстанова сістэмы Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь. 3 іх адна бібліятэка-клуб /в. Завідзіненты/ і бібліятэка-музей /в. Бабраўнікі/. Акрамя гэтага, бібліятэчнае абслугоўванне насельніцтва забяспечваюць пяць клубаў раёна. Насельніцтва Астраўца абслугоўваюць цэнтральная раённая і дзіцячая бібліятэкі. Усе гэтыя ўстановы /акрамя клубаў-бібліятэк/ аб'яднаны ў цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму /ЦБС/, агульны фондякой налічвае 334858 асобнікаў. Фонд раённай бібліятэкі складае 33392 экземпляры.

Па стану на 1 верасня бягучага года паслугамі бібліятэк раёна карыстаецца 17,5 тысячы чытачоў, у тым ліку ў Астраўцы - звыш 2200 чалавек. На гэтую дату было выдадзена ў часовае карыстанне каля 260 тысяч бібліятэчных дакументаў, з іх у Астравецкай бібліятэцы - звыш 36000. Новай літаратуры за восем месяцаў года атрымана бібліятэкамі раёна 1066 экземпляраў, з іх 198 асобнікаў прыйшлося на долю цэнтральнай бібліятэкі.

У бібліятэках раёна працуе 49 работнікаў. 3 іх вышэйшую спецыяльную адукацыю маюць 15 чалавек, сярэдне-спецыяльную — 25. Завочна на факультэце бібліятэказнаўства і бібліяграфіі ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры навучаюцца 3 чалавекі. Апошні год вучацца ў Магілёўскім бібліятэчным тэхнікуме імя А. С. Пушкіна чацвёра будучых маладых спецыялістаў. Свае прафесійныя веды работнікі бібліятэк сістэматычна павышаюць на абласных і рэспубліканскіх курсах. Акрамя гэтага, павышэнне кваліфікацыі бібліятэчных работнікаў адбываецца на раённых семінарах. Толькі за сёлетні год былі арганізаваны семінары па тэмах: "Узаемадзеянне сям'і і бібліятэкі", "Арганізацыя вольнага часу дзяцей і падлеткаў, шляхі іх далучэння да розных відаў творчасці" і школы вучобы: "Арганізацыя інфармацыйных цэнтраў: праблемы і перспектывы развіцця", "Прафесійная этыка і этыкет бібліятэкара".

Асноўнымі накірункамі работы ў бягучым годзе бібліятэкі раёна вызначылі прапаганду здаровага ладу жыцця, экалагічнае выхаванне насельніцтва, прафілактыку СНІДу, алкагалізму, наркаманіі і курэння. Традыцыйна ў бібліятэках святкуюць тыдні сям'і, славянскай і беларускай пісьменнасці і друку, ушаноўваюць ветэранаў вайны і працы, пажылых людзей, воінаў-інтэрнацыяналістаў. Праводзяцца шматлікія літаратурныя мерапрыемствы, прэзентацыі кніжных навінак. Усе бібліятэкі раёна вялікую ўвагу надаюць гісторыка-краязнаўчай рабоце, збору фальклору ў сваіх зонах абслугоўвання, развіццю этнаграфічных куткоў.

Большасць бібліятэк аформіла інфармацыйны стэнд "Вашы запыты - наша інфармацыя", дзе ўтрымліваюцца звесткі аб эканамічнай і сацыяльнай палітыцы краіны, вобласці, раёна, мясцовых сельвыканкамаў, калгасаў. Уся дзейнасць бібліятэк накіравана на тое, каб задаволіць патрэбы наведвальнікаў, прадастаўляць па-магчымасці поўную і аб'ектыўную інфармацыю. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя эфектыўныя формы прапаганды друкаваных выданняў.
----------------------------------------------------------------------------------------------------
Ад “Бацькаўшчыны” да “Гармоніі”

Каб цікава, з карысцю арганізаваць вольны час насельніцтва, у некаторых і бібліятэках створаны і працуюць аматарскія аб'яднанні і клубы па інтарэсах. Гэта сапраўдныя астраўкі чалавечых зносін, дзе заўсёды можна сабрацца аднадумцам. Асноўная мэта такіх аб'яднанняў у сценах бібліятэкі - прапаганда і распаўсюджванне роднай мовы і культуры, гісторыі свайго краю, экалагічных ведаў, захаванне народных традыцый. У апошнія гады такая форма работы з насельніцтвам набывае ўсё большую папулярнасць, аб чым сведчаць лічбы: яшчэ тры-пяць гадоў назад пры бібліятэках раёна дзейнічала толькі каля дзесяці аматарскіх аб'яднанняў, зараз жа - васемнаццаць. Як станоўчы фактар тут можна адзначыць тое, што асноўная іх частка працуе з дзецьмі і моладдзю.

Актыўна дзейнічаюць аб'яднанні экалагічнага напрамку ў Палушскай сельскай бібліятэцы /"Пралеска"/, Міхалішскай /"Буслік”/, Гозскай /”Крынічка”/, эстэтычнага - "Школа добрых манер" /Гервяцкая бібліятэка/, “Гармонія" /Мальская бібліятэка/. У рамках захавання гістарычнай спадчыны працуе дзіцячы клуб "Цудоўны свет залацістай саломкі" /пас. Гудагайская бібліятэка/, "Сузор'е" /Альхоўская бібліятэка/. Літаратурную спадчыну даследуюць члены аматарскіх аб'яднанняў "Лірнік" /Лошская бібліятэка/, "Парасткі" і "Натхненне" /раённая і дзіцячая бібліятэкі/. У Рытаньскай бібліятэцы працуе аб'яднанне для самых маленькіх членаў грамадства - "Юныя аматары казак". Спондаўская бібліятэка, наадварот. згуртавала вакол сябе вучняў старэйшых класаў мясцовай школы ў краязнаўчы клуб "Бацькаўшчына", аб рабоце якога неаднаразова расказвала раённая газета. Для людзей сярэдняга і больш сталага ўзросту працуюць аб'яднанні пры Варнянскай бібліятэцы "Сучасніца", Бабраўніцкай - "За-латы ўзрост", м. Гудагайскай - "Сучаснікі".

Аматарскія аб'яднанні закліканы задавальняць духоўныя патрэбы асобных груп насельніцтва, яны з'яўляюцца неад'емнай часткай масавай работы бібліятэк. Аднак самая асноўная іх задача - прапаганда кнігі і заахвочванне чытачоў да актыўнага выкарыстання бібліятэчных фондаў.


Дзеля любімай справы не ў цяжар кожны дзень пераадольваць нават кіламетры дарог. Так лічыць бібліятэкар м. Гудагайскай бібліятэкі Марыя Віктараўна Саковіч. Жыве яна ў суседнім Ашмянскім раёне, але кожны дзень, акрамя выхадных, спяшаецца пешшу ў сваё кніжнае царства да чытачоў, якіх у Марыі Віктараўны 360 чалавек, Увогуле, жанчына ніколі не лічыцца з часам. За такі падыход да працоўных абавязкаў была Марыя Віктараўна ўшанавана ганаровым званнем "Лепшы бібліятэкар 1998 года". Гэта намінацыя была аб'яўлепа тады ўпершыню ў рамках раённага конкурсу "Лепшы культработнік ".

----------------------------------------------------------------------------------------------------

1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка