Астравецкай праўды




старонка2/4
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.61 Mb.
1   2   3   4

1990-ыя гады
1992-ы год — год юбілея народных пісьменнікаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У багатай літаратурнай спадчыне, якую яны нам пакінулі, шмат твораў адрасаваны дзецям. Сярод іх — апавяданні, вершы, народныя казкі і паэмы.

Дзіцячая бібліятэка праводзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай даце.

Дзейнічае кніжная выстаўка “Ганарыцца імі Беларусь”, у кінатэатры “Кастрычнік” праведзены літаратурны вечар на тэму: “Спявай, цвіці купалаўская ліра”.

2-га ліпеня ў піянерскім лагеры “Ластаўка” адбыўся дзень беларускай кнігі, які праводзілі нашай бібліятэкі. Была гутарка аб жыцці і творчасці пісьменнікаў, бібліяграфічны агляд іх твораў, конкурс — “Разам складаем вершы”, віктарына — казкі Коласа. Дзеці чыталі вершы “Алеся”, “Дуб”, “Хлопчык і лётчык. Была паказана інсцэніроўка па апавяданню Я.Коласа “Рыбакі”. Дзецям цімкава было ўбачыць, якое здарэнне адбылося з хлопчыкамі ўлетку. Артыстамі былі актыўныя чытачы нашай бібліятэкі: Вольга Гладкая, Алёша Ляховіч, Алёна Сянюць, Святлана Свіла.

Па плану бібліятэкі рыхтуецца літаратурнае свята, прысвечанае Якубу Коласу.

Т.Кісель

супрацоўніца дзіцячай

бібліятэкі
Складаныя часы перажывае наша грамадства. Шмат няпростых праблем узнікла і перад установамі культуры раёна. Ва ўмовах дэфіцыту, росту цэн яны адчуваюць недахоп неабходных фінансавых і матэрыяльных сродкаў. Гэта накладвае адбітак на іх дзейнасць.

З мэтай больш райцыянальнага выкарыстання сродкаў, прызначаных на ўтрыманне ўстаноў культуры, усе яны цэнтралізаваны ў аддзеле культуры. Рэарганізуецца і сетка ўстаноў культуры. Закрыты сем бібліятэк. У невялікіх населеных пунктах, дзе працавалі клуб і бібліятэка, створаны новы тып установы культуры — клуб-чытальня, у якім клубную і бібліятэчную работу праводзіць адзін чалавек.

У сучасны момант у раёне працуе 30 бібліятэк.

У Варнянскай і Міхалішскай селдьскіх бібліятэках адкрыты чытальныя залы. Сумеснымі намаганнямі саўгаса “Падольскі” і аддзела культуры вядзецца капітальны рамонт Свіранскага клуба-чытальні.

Зладжана працуе цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма раёна. Фонд бібліятэк налічвае 389 000 экзэмпляраў укніг і часопісаў. Аддаленыя населеныя пункты абслугоўваюцца бібліятэкамі-перасоўкамі і пунктамі выдачы літаратуры.б Іх у раёне 40.

У бягучым годзе бібліятэкі праводзяць мерапрыемствы, прысвечаныя юбілеям Я.Купалы, Я.Коласа, А.Мальдзіса, М.Танка. Шырока адзначыліся бібліятэкамі раёна юбілея з дня нараджэння Ф.Сакрыны, Ф.Багушэвіча, паэта-земляка Казіміра Сваяка, М.Багдановіча.

Пры дапамозе нашага земляка А.Мальдзіса вядзецца вялікая работа па адраджэнню культурнай спадчыны раёна. У мінулым годзе ўвекавечана памяць мастака з Лошы Льва Дабжынскага. Яму адкрыты помнік. Збіраецца матэрыял аб Іосіфу Гашкевічу, дыпламату, які жыў у Малях. З Польшчы дасылаюцца матэрыялы аб Генрыку Сінкевічу, польскім пісьменніку, што некаторы час жыў у вёсцы Дубнікі, працаваў тут над сваімі раманамі “Пан Валадыеўскі” і “Патоп”.

Цікавую і разнастайную работу праводзіць калектыў раённай дзіцячай бібліятэкі. Сумесна з членамі польскага таварыства імі праведзена свята беларуска-польскага сяброўства. Пры бібліятэцы працуе аматарскі клуб “Прызванне”, праведзены рытуал “Пасвячэння ў чытачы” і г.д.

Пры бібліятэках працуюць аматарскія аб’яднанні, праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы. Аднак у бібліятэкараў нямала перашкод, якія не дазваляюць ім працаваць больш эфектыўна. Цяжка стала камплектаваць фонды, вельмі дарагімі сталі кнігі, часоіпсы, газеты, падпісныя выданні. Да таго ж кнігі з бібліятэк выкрадаюць, псуюць.

Больш кваліфікаваным стала метадычнае забеспячэнне ўстаноў культуры. Ім рассылаюцца метадычныя дапаможнікі, работнікі РДК, цэнтральнай бібліятэкі аказваюць сваім калегам кваліфікаваную метадычную і практычную дапамогу.

------------------------------------------------------------------------------------------

У цэнтральнай раённай бібліятэцы аформлена кніжная выстаўка “Сэрца, у якім мясціцца цэлы свет”. Прысвечана яна 60-гадоваму юбілею пісьменініка і літаратуразнаўцы Адама Іосіфавіча Мальдзіса.

Выстаўка даволі змястоўна расказвае пра жыццёвы і творчы шлях нашага славутага земляка. Тут прадстаўлены яго шматлікія творы — да прыклады кнігі “Восень пасярод вясны”, “Жыццё і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча. Партрэт пісьменніка і чалавека” і іншыя, а таксама — успаміны аб сустрэчах з выдатнымі людзьмі: палітыкамі, дзеячамі літаратуры і мастацтва, з Папам Рымскім Іванам-Паўлам II, нататкі і ўражанні ад падарожжаў па розных краінах і, вядома, рукапісы, гістарычныя даследаванні, багаты ілюстратыўны матэрыял. Экспазіцыя пастаянна абнаўляецца і папаўняецца.

Выстаўка прыцягвае ўвагу шматлікіх прыхільнікаў творчасці А.І.Мальдзіса.

---------------------------------------------------------------------------------------------------

Нядаўна дырэктар цэнтральнай раённай бібліятэкі Вера Сцяпанаўна Тумаш вярнулася з Масквы, дзе сустракалася з пісьменнікам Віталям Рыгоравічам Гузанавым, аўтарам кнігі “Адысей з Белай Русі”. Кніга гэтая прысвечана нашаму славутаму земляку, вучонаму. Падарожніку, першаму консулу Расіі ў Японіі і першаму складальніку японска-рускага слоўніка Іосіфа Гашкевіча. Сустрэча аказалася плённай: раённай бібліятэцы ўдалося набыць, праўда, за немалыя грошы, цікавыя матэрыялы пра жыццё і дзейнасць навукоўца і дыпламата, якія з цягам часу стануць экспанатамі мемарыяльнага пакоя І.Гашкевіча ў Малях.


--------------------------------------------------------------------------------------------------
У Варнянскай сельскай бібліятэцы адбыўся вечар, прысвечаны найбольш актыўным чытачам. Бібліятэкары Тарэса Андрэеўна Янкойць і Алена Багдановіч падрыхтавалі цікавую праграму для аматараў чытання: запрасілі да самавару, прапанавалі прыняць удзел у пазнавальнай віктарыне, расказаць пра любімых паэтаў і пісьменнікаў і іх творы. Найлепшую эрудыцыю прадэманстравала ў адказах на віктарыну Марыя Антонаўна Шах і атрымала прыз.

Ніхто з сяброў бібліятэкі не пайшоў з вечара без падарунка: кожны атрымаў па цікавай кніжцы. (мал. 9)

----------------------------------------------------------------------------------------------------

У Спондаўскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства “Вечарына-партрэт” і прысвячалася выдатнаму нашаму земляку, майстру разьбы па дрэву Міхаілу Міхайлавічу Валуевічу. З успамінамі пра яго выступілі загадчыца бібліятэкі Іаланта Францаўна Валуевіч, госці вечарыны, добрая знаўца творчасці майстра — галоўная захавальніца фондаў Гродзенскага музея гісторыі рэлігіі Ніна Іванаўна Ляшчанок (мал.10). Яна расказала пра сваю сустрэчу з Валуевічам, паказала слайды з відарысам яго твораў. На жаль, на радзіме захавалася толькі адна работа майстры — хатняя кветка.

Пасля знаёмства паміж Ляшчонак і дзедам Міхалка завязалася дружба і перапіска.

Першымі творамі Валуевіча былі скульптура Сталіна, выразаная ў 30-х гадах, і партрэт партызана (40-ыя гады). Іх узялі на выстаўку ў Маскву, але назад не вярнулі.

Творчасцю Валуевіча цікавіліся многія, нават цэлыя навуковыя экспедыцыі.

У сакавіку 1989 года Міхаіл Міхайлавіч занядужыў. 8-га сакавіка ён паехаў да дачкі ў Казаноўку, дзе ўвесь час праляжаў у ложку. А 16 мая дзядуля памёр.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Цікавая сустрэча адбылася напярэдадні 50-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Астравецкай цэнтральнай бібліятэцы. На яе былі запрошаны ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, якія да сённяшняга дня з’яўляюцца актыўнымі чытачамі бібліятэкі. Падрыхтавалі і правялі яе супрацоўнікі Я.Б.Мяшкова, В.П.Пінчук, Н.В.Рабцава. (мал. 11)

Сустрэча была вельмі цікавай і плённай. Шмат цікавага пра свой лёс, пра баі, у якіх давялося прымаць удзел у складзе першай польскай арміі, расказаў Здзіслаў Здіслававіч Шырынскі. Ён ваяваў радавым у асобым армейскім разведбатальёне, затым пасля заканчэння скарочанага курса Разанскага пяхотнага вучылішча стаў камандзірам узвода. У баях быў кантужаны і тройча паранены. Па чыстай выпадковасці застаўся жыць. Ад вернай гібелі салдата выратавала трафейнае стальное люстэрка, якое разам з пасведачаннем асобы знаходзілася ў левай кішэні гімнасцёркі. З таго часу Здзіслаў Здзіслававіч захоўвае гэту рэліквію.

Не старэюць душой і іншыя ветэраны. Захапляючымі былі расказы пра баявы шлях Ганны Пятроўны Сітнікавай і Івана Арсеньевіча Лісіцына. І зараз яны таксама сярод актыўных удзельнікаў грамадскага жыцця.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Клуб “Бацькаўшчына” створаны пры Спондаўскай сельскай бібліятэцы для тых, хто цікавіцца гісторыяй Спондаўскага краю, каго вабіць родная мова, хто жадае, каб яго бацькаўшчына квітнела і прыгажэла, каб не згубіліся ў гэтым кутку здабыткі культуры і самабытнасці (мал. 12).

Склад клуба нешматлікі, але ў яго ўвайшлі людзі неабыякавыя, сапраўды ўлюблёныя ў родны край і свой народ.

Вельмі цікава прайшлі пасяджэнні “Жывая крыніца” — аб вуснай народнай творчасці, “Што пішуць пра наш сельсавет у друку”. У бібліятэцы захавалася папка газетных выразак з 1975 года пад такім загалоўкам. Цікава цяпер чытаць тыя публікаыці, параўноўваць з сённяшнімі.

А яшчэ члены клуба збіраюць фальклор: народныя песні, гульні, загадкі, лічылкі, прымаўкі, прыкметы, народныя звычаі, “варожкі”, байкі, гісторыі жыцця.

Сабраныя матэрыялы памаглі арганізаваць святкаванне вялікадня ў Спондаўскім клубе.

У клубе “Бацькаўшчына” вялікія цікавыя планы. Спадзяёмся на сустрэчу са скульптарам Валер’янам Янушкевічам і Паўлам Лукам. Хочам правесці вечар-партрэт мясцовага ўмельца рэзчыка па дрэву Міхаілу Валуевічу. Усё гэта — наша Бацькаўшчына, яе духоўныя скарбы і набыткі.

---------------------------------------------------------------------------------------------------

Другі год адзначаецца ў нашай краіне Дзень беларускага пісьменіства і друку. Ён не дарэмна прыурочаны да пачатку навучальнага года — трэба, каб маладое пакаленне добра ведала і памятала пра карані нацыянальнай асветы.

Работнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі прымеркавалі да гэтага свята цэлы тэматычны тыдзень. Імі запланаваны мерапрыемствы на кожны дзень. Другога верасня ў школах пасёлка адбудзецца гутарка “Ля вытокаў беларускага кнігадруку” і знаёмствы з беларускімі газетамі і часопісамі; 4-гав ерасня, непасрэдна ў дзень беларускага пісьенства і друку, у бібліятэцы адкрываецца выстава “Духоўная аповесць часоў”, якая пазнаёміць чытача з нацыянальнымі майстрамі пяра, пачынаючы Францыскам Скарынам і Сымонам Будным, заканчваючы самымі маладымі пісьменнікамі. На выставе адбудуцца экскурсіі старшакласнікаў.

У наступныя дні тыдня прадоўжацца мерапрыемствы, прысвечаныя святу. Пятага верасня адбудзецца вечар паэзіі “Душа мая з бою, а шлях мой з пакут”, прысвечаны 85-годдзю выдатнай беларусакй паэткі Ларысы Геніюш; 6-га — вечар паэзіі памяці Максіма Танка “Прайсці праз вернасць”, а 7-га верасня наведвальнікі бібліятэкі змогуць вечела правесці час на вечарыне гумару “Вожык смяецца”.
----------------------------------------------------------------------------------------------------

Семінар бібліятэкараў

У сярэдзіне красавіка аддзелам культуры быў падрыхтаваны і праведзены штогадовы семінар, які зараз прайшоў пад назвай “Астравеччына, край дарагі”. У апошні час установамі культуры раёна праводзіцца вялікая работа па адраджэнню нашай спадчыны і краязнаўчай работы.

Аб гэтым сказала ў сваім дакладзе загадчыца аддзела культуры Д.Ф.Чэрнушэвіч. Вопытам краязнаўчай работы падзяліліся бібліятэкары І.Ф,Валуевіч і Г.В.Налецька. Цікавую фальклорную гадзіну правялі перад работнікамі культуры бібліятэкары цэнтральнай раённай бібліятэкі, а Г.І.Калышка, загадчыца Палушскага сельскага клуба, расказала прысутным аб народных промыслах сваёй мясцовасці і прадэманстравала ўласныя вырабы.

Конкурс масавых бібліятэк па збору і выкарыстанню краязнаўчых мясцовых дакументаў “Малая Радзіма чакае сваіх даследчыкаў” праводзіць упраўленне культуры і друку аблвыканкама і абласная бібліятэка імя Я.Ф.Карскага. Ён працягнецца са студзеня па снежань 1995 года. Бібліятэкі ЦБС таксама прымуць удзел у мерапрыемстве. Будуць збірацца звесткі аб славутых земляках, дакументы аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашага раёна, помнікахх гісторыі і культуры краю, складаюцца музейныя экспазіцыі. Вялікая ўвага будзе надавацца і збору фальклорных твораў і распаўсюджанню краязнаўчых ведаў. Таму бібліятэкі раёна з задавальненнем будуць чакаць ад сваіх чытачоў розныя цікавыя звесткі аб нашай Астравеччыне

В.Пінчук,

загадчыца методыка-

бібліяграфічнага аддзела ЦБС

---------------------------------------------------------------------------------------------------

Напрыканцы 1996 года прайшла прэзентацыя кніг землякоў Станіслава Валодзькі і Рычарда Бялячыца. Хаця абодва жывуць і твораць за межамі Астравеччыны — першы ў Латвіі, другі — у Шчучынскім раёне — іх вершы часта з’яўляюцца на старонках раённай газеты. А цяпер у раённай бібліятэцы ёсць, праўда, пакуль па аднаму аўтарсакму экзэмпляру, іх першыя вершаваныя зборнікі “У вачах Айчыны” і “Прасветлінка”. Імпрэза праходзіла ў перапоўненай зале кінатэатра г.п. Астравец — столькі прыхільнікаў творчасці знакамітых землякоў сабралася на сустрэчу, каб паслухаць іх пранікнёныя вершы, пачуць іх голас, пабачыць паэтаў, так бы мовіць, у жывую. І аказалася: вершы Станіслава і Рычарда іх землякі добра ведаюць, што і пацвердзілі юныя артысты- чытальнікі, іх творчасцю цікавяцца ў школах, асабліва ў тых, дзе некалі вучыліся творцы.

Сардэчныя віншаванні з нагоды выхаду першых самастойных паэтычных зборнікаў і пажадання новых адметных творчых здабыткаў па-бацькоўскаму шчыра і сардэчна выказаў паэтам – землякам Адам Восіпавіч Мальдзіс.

Прэзентацыя кніг вылілася ў сапраўднае свята роднага слова і гэтаму нельга не парадавацца. Падрыхтавалі такую цудоўную імпрэзу работнікі дарослай і дзіцячай бібліятэк, а правяла — вельмі цёпла і сардэчна — загадчыца аддзела культуры Данута Францаўна Чэрнушэвіч.



---------------------------------------------------------------------------------------------------

У лістападзе адбылося афіыцйнае адкрыццё раённай бібліятэкі, якая, як вядома, нядаўна справіла наваселле ў будынку колішняй рэдакцыі і друкарні. На ўрачыстаці прысутнічалі старшыня раённага выканаўчага камітэта М.Б.Кудырка і яго намеснік па пытаннях культуры, інфармацыі і сувязях з грамадскасцю І.Б.Шляхтун, старшыня раённага Савета дэпутатаў В.І.Лянкевіч, дырэктар абласной бібліятэкі імя Я.Карскага С.І.Міхальчык. Дырэктар раённай бібліятэкі В.С.Тумаш, яе супрацоўніцы прымалі віншаванні і, як водзіцца, падарункі. (мал. 13)

---------------------------------------------------------------------------------------------------

Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка месцілася ўсе гады (50-60гг.) месцілася ў цесных драўляных хацінах, зусім не прыстасаваных для захоўвання кніжнага фонду. Таму сённяшняя магчымасць сабраць усе аддзелы бібліятэкі пад адзін дах аблегчыла працу яе работнікаў. У першую чаргу выйграў чытач. Менавіта яго попыт, яго інтарэсы і цікавасць да гэтай установы дазваляюць праячвіць творчасць, ініцыятыву. Работа бібліятэкі — забяспечыць іх патрэбы, даць чытачам магчымасць не толькі плённа папрацаваць, але і адпачыць, сустрэць тут аднадумцаў, сяброў.

Пашыраецца збор матэрыялаў краязнаўчага характару, маецца магчымасць для нармальнай жыццядзейнасці аматарскіх аб’яднанняў.

Калі гаварыць аб папаўненні фонду бібліятэкі, то яно, на жаль, адбываецца неругулярна і малой колькасцю асобнікаў. За 9 месяцаў бягучага году ў фонд цэнтральнай бібліятэкі паступіла каля 500 экзэмпляраў кніг, каля 30 найменняў газет і 54 часопісы. Па-ранейшаму значны працэнт сярод паступаючай літаратуры займаюць кнігі серыі “Алая ружа” і “Чароўны купідон”. Аматары серыі “Спецназ” і “Круты сюжэт” таксама будуць мець магчымасць пазнаёміцца з навінкамі. (мал. 14)

--------------------------------------------------------------------------------------------

Гервяцкая сельская бібліятэка ў раённай бібліятэчнай сістэме па многіх паказчыках — адна з лепшых у раёне. Вось ужо 11 гадоў загадвае ёй мясцовая жыхарка, цудоўны чалавек, прафесіянал Людміла Юльянаўна Пазлевіч. Як чалавек, які доўгі час пражыў тут, яна кіруецца ў сваёй рабоце менавіта веданнем характараў і інтарэсаў кожнага свайго чытача. Іх у бібліятэцы больш за 600, і кожны ў роўнай ступені атрымлівае ад бібліятэкара не толькі цікавую кнігу, патрэбны дакумент, але і змястоўную размову, увагу.

Зона абслугоўвання Гервяцкай бібліятэкі немалая — 8 населеных пунктаў. Даволі разнастайны ў яе і кантынгент чытачоў, як па ўзросту, так і па прафесійнаму складу. Паслугамі бібліятэкі карыстаюцца навучэнцы і служачыя, калгаснікі і рабочыя, прадпрыймальнікі і пенсіянеры. Каб было зручней карыстацца кніжным фондам — а ён тут налівае больш за 12 000 асобнікаў — бібліятэкар пастаянна трымае ў добрым стане даведачна – бібліяграфічны апарат: алфавітны і сітэматычны каталогі, краязнаўчую картатэку, картатэку артыкулаў і Звода законаў Рэспублікі Беларусь.

Агульны бібліятэчны стаж Людмілы Юльянаўны з сакавіка бягучага года адлічвае ўжо 21 год. Шмат розных выпрабаванняў было ў гэтай жанчыны на яе жыццёвым шляху, але сваёй любімай прафесіі яна не здарадзіла. І сёння яна вопытны настаўнік для моладзі, кваліфікаваны спецыяліст і дарадчык для калег, зназодзіцца ў пастаянным пошуку новых форм работы. На базе Гервяцкай сельскай бібліятэкі праходзяць практыкум бібліятэкары без спецыяльнай адукацыі, бібліятэка з’яўляецца метадычным цэнтрам для бібліятэк сельскага Савета, выдатна працуе і як цэнтр адраджэння культурнай спадчыны, краязнаўчых пошукаў на вёсцы. Паралельна з краязнаўча-патрыятычнай работай бібліятэкар паспяхова займаецца і фальклорна-этнаграфічнай работай, вывучае і адраджае народныя традыцыі, абрады. У гэтым напрамку яна працуе ў цесным кантакце з сельскім Домам культуры. Дарэчы, Людміла Юльянаўна актыўны ўдзельнік мастацкай самадзейнасці. Яна часта арганізоўвае розныя цікавыя мерапрыемствы. Толькі за гэты год у бібліятэцы праведзена нямала цікавых і змястоўных мерапрыемстваў: вечарына “Лепшы чытач года”, ранішнік “Слова пра Маці”, дзіцячыя вячоркі, дзень малой Радзімы, свята “Купалле”, поле цудаў на тэму “Люблю свой край, старонку гэту”, Свята пісьменства і друку інш.



В.Пінчук,

загадчыца аддзела

бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай ЦБС

--------------------------------------------------------------------------------------------------

Сёлета, напрыканцы верасня, вядомаму беларускаму паэту, літаратуразнаўцу, перакладчыку, фалькларысту і публіцысту, кандыдату філалагічных навук, прафесару, заслужанаму дзеячу навук Беларусі Нілу Гілевічу споўнілася 65 гадоў. Да гэтай даты ў Астравецкай цэнтральнай бібліятэцы арганізавана ывстава пад агульнай назвай “Ніл Гілевіч: старонкі творчасці” з наступнымі раздзеламі: “Прывесці ў рух энергію сумлення” (лірыка 50-70гг.); “Б’юся ў муках пад радком без літасці” (сучасная творчасць); “Радавы арміі смеху” (сатыра і гумар); “Чары паэзіі сапраўднай , непрытворнай” (даследчык і прапагандыст народнай творчасці”; “Як і праца над уласным радком” (мастацкія пераклады); “І гэтай веры хопіць мне на ўсё жыццё”(літаратуразнаўца, крытык, публіцыст).

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі літаратурную кампазіцыю пад назвай “Я праўду сэрца адкрываю свету”.



В.Пінчук,

загадчыца аддзела

бібліятэчнага маркетынгу Астравецкай ЦБС

--------------------------------------------------------------------------------------------------


Каму не прыходзілася любавацца прасторамі хлебных палёў, дзе спелыя каласы аж звіняць, налітыя сокамі зямлі. Што хлеб ўсяму галава, вядома сёння нават малому дзіцяці, бо без яго мы не ўяўляем свайго існавання. Добрая падмога ад залацістай саломы і ў гаспадарцы. Але не толькі, так бы мовіць, матэрыяльную карысць прыносіць колас ды вызалачанае сцябло хлебных злакаў. Напэўна, цяжка знайсці чалавека, які б ні разу не залюбаваўся прыгожымі рэчамі з жоўтай саломкі, якія заўсёды характэрызавалі нашу Беларусь, як зямлю багатую талентамі.

3 пакалення ў пакаленне перадаваліся традыцыі саломапляцення як віду народнага майстэрства. Новае жыццё набылі яны ў нашы дні. У першую чаргу адчулі неабходнасць іх адраджэння работнікі культуры, як захавальнікі і распаўсюджвальнікі асноўных традыцый беларускіх майстроў. Летась для іх былі арганізаваны двухтыднёвыя курсы па асвойванню народных промыслаў. Вучылі там і саломапляценню. Па-рознаму аднесліся да гэтай справы жанчыны, але Вользе Мікалаеўне Тварагаль, якая некаторы час працавала бібліятэкарам на станцыі Гудагай, а зараз знаходзіцца ў дэкрэтным водпуску, мудрагеліць над звычайнай саломай стала проста ў радасць.

Нарадзілася Вольга ў Маскве, але калі ёй было 4 гадкі, маці вырашыла вярнуцца на сваю Радзіму — у Гудагай. 3 тых часоў Вольга і не спрабавала надоўга пакідаць родны пасёлак. Выключэнне складалі толькі акроткія сесіі ў Мінскім інстытуце культуры, дзе маладая жанчына вучылася. І хоць закончыць яго ёй не дало замуства, і абавязка маці (у Вольгі двое маленькіх дзяцей), усё ж на саломапляценне ёй не шкада ні доўгіх вечароў, ні вольных хвілін днём, калі дзеці мірна пасапваюць на ложках пад час дзённага сну. З вялікім майстэрствам і невычарпальнай фантазіяй стварае яна ў такія гадзіны натхнення са звычайнай саломы разнастайныя карзінкі, шкатулкі, дэ-каратыўныя лялькі, фігуркі жывёл. Падобныя рэчы апошнім часам набылі славу найлепшага нацыянальнага сувеніру, таму і попыт на іх маецца.

Да свайго хобі жанчына далучыла і членаў сям"і. Работа даволі працаёмкая, салома ж з’яўляецца прадметам прыродным, таму неабходна папярэдняя яе апрацоўка, каб у далейшым стварыць прыгажосць. Даволі шмат часу займае адбор саломы: яна павінна быць роўнай, добра высушанай, без вузлоў. Самае цяжкае і галоўнае — дастаўку матэрыялу з поля — узяў на сябе муж. Дома сарціроўкай і апрацоўкай саломы занятая маці Вольгі. Вядома, дзеці яшчэ не дапамагаюць, хутчэй наадварот, маміна хобі выклікае ў іх пачуццё рэўнасці. Але Вольга па меры магчымасці, не пакідае свой занятак. З радасцю выкарыстоўвае яна кожную хвіліну натхнення і сядае за стол, завалены саломкай і інструментам. Гэты занятак прыносіць жанчыне не толькі асалоду, але і які-ніякі прыбытак у сямейны бюджэт — сувеніры Вольга здае ў камісійныя магазіны, дзе час ад часу знаходзяцца прыхільнікі такой творчасці. Але калі ў Гудагаі Вольгіна прыгажосць не адразу знаходзіць.свайго пакупніка, то ў больш буйных гарадах, да прыкладу, Маладзечна, сувеніры прадаюцца літаральна за гадзіны. Вольга тлумачыць:

— Я ніколі не маю шмат рэчаў для продажу. Так, драбязу — упрыгожванні (абручык), шкатулачкі — усяго 4-5 найменняў. Да таго ж яны і не дарагія: за такую працаёмкую работу як шкатулка, я прашу ўсяго 45 тысяч, а атрымліваю і таго менш. Мажліва гэта і ёсць галоўная прычына попыту на мае рэчы, а ўвогуле, я працую толькі для сябе.

Маленькая хатка, дзе жыве Вольга з сям’ёй, уся застаўлена і завешана саламянымі прадметамі. Як правіла, сабе яна пакідае толькі пробныя, першыя рэчы, якія лічыць непрыгоднымі для падарункаў і продажу. Толькі другая, трэцяя рэч заслугоўвае ўвагі ў гаспадыні. Па праўдзе кажучы, я б з задавальненнем трымала ў сябе і яе пробныя рэчы, настолькі яны прыгожыя, але на гэты конт у яе свой погляд: першы твор заўсёды мае свае хібы, а значыць ужо і не твор мастацтва.

Што асвоіла на курсах, што стварыла па ўласнай фантазіі. Так пакрысе саломапляценне ўсё больш запаланіла сэрца жанчыны. Яна цікавіцца гісторыяй гэтага віду народнай творчасці, з захапленнем пералічвае тую вялікую колькасць рэчаў, якую рабілі калісьці з саломкі нашы продкі: хатняе начынне, капялюшыкі, картузы. А на якім высокім узроўні ў XVIII — XIX стагоддзях вялікія, сур’ёзныя рэчы выконвалі народныя ўмельцы. Да прыкладу, вядомы некалькі ўзораў Царскіх варот для вясковых цэркваў, якія захоўваюцца ў музеі беларускай народнай творчасці.

— Невычарпальны свет вобразаў, тэм і форм, якія можна стварыць з дапамогай звычайнай саломкі, яшчэ не да канца раскрыты, — з захапленнем гаворыць Вольга. — Каб упэўніцца ў гэтым, варта звярнуць увагу на падвясную дэкаратыўную падвеску, якую беларусы трапна назвалі "павуком". У гэтых цудоўных канструкцыях разумна выкарыстана такая асаблівая якасць саломы, як яе лёгкасць. Безперапынна круціцца яна пад столлю, ззяючы залацістым бляскам і кожнае імгненне нараджаючы для вока новы графічны малюнак. Ну хіба гэта не заварожвае?! Я лічу, што будучае ў такой арыгінальнай, нацыянальна-самабытнай творчасці ёсць, і прадаўжаць гэтую традыцыю толькі нам, маладым.

3 гэтым нельга не пагадзіцца. (мал. 16)


1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка