Астравецкай праўды




старонка1/4
Дата канвертавання14.03.2016
Памер0.61 Mb.
  1   2   3   4
ГІСТОРЫЯ БІБЛІЯТЭЧНАЙ СІСТЭМЫ
З раённай газеты “Астравецкай праўды”
1960-ыя гады
За апошнія гады ў раёне праведзена работа па рацыянальнаму размяшчэнню бібліятэк, умацаванню іх матэрыяльнай базы. Адкрыты сельскія бібліятэкі ў Гудагайскім і Ізабелінскім сельсаветах. Але бібліятэкі яшчэ размешчаны няроўнамерна. У далейшым, дзеля развіцця бібліятэчнай сеткі раёна выканкам раённага Савета дэпутатаў працоўных прыняў рашэнне пераўтварыць прыклубныя бібліятэкі ў сельскія ў Спондах і Гервятах, адкрыць сельскую бібліятэку ў Міхалішках і сельскі клуб у калгасе імя Янкі Купалы.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Часта заходзяць калгаснікі у Гервяцкую сельскую бібліятэку. Яна вабіць сваёй чысцінёй і ўтульнасцю, тут можна выбраць цікавую кнігу, пачытаць часопіс, паслухаць радыё, на століку акуратна падшытыя ляжаць свежыя газеты. Бібліятэкар Урбановіч Леакадзія кожнаму дапаможа выбраць цікавячаю яго кнігу, раскажа апошнія паведамленні з газет, яна стараецца, каб усё больш людзей заходзіла ў бібліятэку, узрастала колькасць чытачоў.
1970 – ыя гады
Адна з найбольш характэрных рыс нашага жыцця — цяга людзей да ведаў, культуры. Гэта добра бачна і ў нашай вёсцы Спонды. Штодзень у бібліятэку заходзяць калгаснікі, вясковая інтэлегенцыя, вучні.

Цікавяцца тэхнічнымі навінкамі, літаратурай аб механізацыі сельскай вытворчасці, мастацкія кнігі. Часта нашы кніганошы дастаўляюць кнігі дадому. Чытаюць людзі палітычную, атэістычную і іншую літаратуру. Усяго ў бібліятэцы 375 чытачоў. Кнігі чытаюць у кожнай сям’і. Наш бібліятэчны фонд — 4200 экзэмпляраў кніг.

Г.Міхневіч,

бібліятэкар Спондаўскай

прыклубнай бібліятэкі

----------------------------------------------------------------------------------------------------

За плённую работу па прапагандзе кнігі, дзейсную падрыхтоўку да ленінскага юбілею Варнянскай сельскай бібліятэцы прысвоена званне “Бібліятэка выдатнай работы”. За гэтым прызнаннем крыецца крапатлівая і настойлівая работа яе загадчыцы Тарэсы Янковіч.

Бібліятэкар абслугоўвае не толькі вёску Варняны, але і навакольныя населеныя пункты, яна з’яўляецца апорнай у сельскім Савеце, аказвае дапамогу прыклубным бібліятэкам.

Пры бібліятэцы працуе сем перасовак, 14 кніганош, 5 чытачоў разносяць і чытаюць кнігі жыхарам аддаленых вёсак.

За год кнігавыдача склала 10939 экзэмпляраў. Умелыя адносіны бібліятэкара Тарэсы Янковіч да кожнага наведвальніка, індывідуальная работа з чытачамі прыахвоцілі да кнігі многіх.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Вечар “Тебя как первую любовь, России сердце не забудет”, прысвечаны да 175-годдзя з д.н. Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна падрыхтавалі работнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі.

У праграме вечара — даклад аб жыцці і дзейнасці паэта, віктарына, у якую ўключаны пытанні па біяграфіі А.С.Пушкіна, яго твораў. Потым — мастацкая частка — чытанне лепшых твораў паэта з музыкальным саправаджэннем. Падрыхтаваны сцэны з “Барыса Гадунова” і паэмы “Яўгеній Анегін”.

Удзел у мерапрыемстве прынялі Надзея Капялюш, Галіна Купрыянчык, Людміла Корзун, Святлана Савіч, Тамара Дрэмкова і дырэктар Дома культуры Раман Тарашкевіч.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

У раёне дзейнічаюць 45 бібліятэк (пачатак 1970-ыхгг.), з іх дзве раённыя і дзве прафсаюзныя. Кніжны фонд на пачатак года складаў больш 300 000 экзэмпляраў, абслужана каля 19 000 чытачоў, якім выдана амаль 254 000 экзэмпляраў кніг і часопісаў.

Я.Мураўская

заг. раённай бібліятэкі

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Бібліятэчныя работнікі раёна прымаюць актыўны ўдзел у выхаванні моладзі. Яны шырока прапагандуюць літаратуру, якая садзейнічае выпрацоўцы ў маладых людзей прынцыпаў сацыялістычнага інтэрнацыяналізму і патрыятызму, высокіх маральных якасцей будаўніка новага грамадства.

Многае робяць па выхаванню моладзі некаторыя бібліятэкары. У прыклад іншым можна паставіць дзейнасць пасялкровай Гудагайскай бібліятэкі, якой загадвае Таіса Рыгораўна Васькоўская (малюнак 1), якая з душой адносіцца да даручанай справы, лічыць сваёй першаступеннай задачай паўсядзённае выхаванне моладзі.З гэтай мэтай у бібліятэцы рэгулярна праводзяцца агляды літаратуры, чытальніцкія канферэнцыі, тэматычныя вечары і іншыя мерапрыемствы. Нездарма гэтая бібліятэка носіць назву “Бібліятэка выдатнай работы”.

Неаслабную ўвагу выхаванню моладзі ўдзяляюць і ў Гірскай сельскай бібліятэцы, якой загадвае Антаніна Фамінічна Багачова. Тут умела кіруюць чытаннямі моладзі.

Многа сіл, энергіі прыклала і малады бібліятэкар Ніна Шабкоўская, каб Завельцаўская бібліятэка была сапраўдным ачагом культуры ў вёсцы. Асаблівую ўвагу ў сваёй рабоце яна ўдзяляе прапагандзе сельскагаспадарчых ведаў сярод маладых працаўнікоў мясцовага калгаса.

Н.Капялюш

заг. чытальнай залы

раённай бібліятэкі

----------------------------------------------------------------------------------------------------

У 1975 годзе ў вёсцы Быстрыца пераабсталявалі на сучасны лад памяшканне, у якім размясціліся сельскі клуб і бібліятэка. З вялікім жаданнем прыходзяць сюды людзі розных узростаў, розных заняткаў. І ў гэтым немалая заслуга загадчыцы бібліятэкі Я.А.Тамашэвіч, якая з стараннем, энтузіязмам выконвае даручаную справу. На любое пытанне чытачоў яна стараецца адказаць дакладна і зразумела, заўсёды ў залежнасці да характару, асаблівасцей чалавека параіць, якую лепш пачытаць кнігу, раскажа, што цікавае надрукавана ў тым ці іншым нумары часопіса. І дзякуючы такім уважлівым яе адносінам, людзі ніколі не пакідаюць бібліятэку незадаволенымі, пакрыўджанымі. Наадварот, яе наведванне прыносіць ім радасць, пачуццё вялікай удзячнасці Тамашэвіч.

Ужо толькі па парадку, які пануе ў бібліятэцы можна з упэўненасцю сказаць, што гаспадарыць тут чалавек па-сапраўднаму захоплены сваёй справай. З густам афармляюцца кніжныя выстаўкі, прысвечаныя важнейшым падзеям, знамянальным юбілеям у жыцці нашай краіны, з уменем падбіраецца для іх матэрыял. На стэлажах кожная кніга на сваім месцы.

Сярод самых актыўных чытачоў Я.А.Тамашэвіч назвала настаўніцу Н.Багачову, загадчыцу ФАПа Г.А.Зубрыцкую, механізатараў калгаса імя Яўсеева М.Статкевіча, І.Тамашэвіча.

Цяпер у сельскай мясцовасці вельмі гарачая пара. Але ўсё роўна пасля напружанага працоўнага дня прыходзяць людзі ў бібліятэку. І гэта — самая вялікая ўзнагарода за працу для Яніны Антонаўны Тамашэвіч.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

У бібліятэках увазе чытачоў прапануюцца кніжныя выстаўкі, падборкі кніг на тэмы: “Ахова прыроды — ўсенародная справа”, “Роднай прыродзе — руку дружбы”, “Берагчы прыроду”, “Свет вакол нас”.

Актыўна трэба прапагандаваць сярод чытачоў лепшыя творы аб прыродзе — “Рускі лес” Л.Ляонава, “Аповесць аб лясах” К.Паустоўсакга, “Лясны гаспадар” М.Прышвіна, “Цар-рыба” В.Астаф’ева, “Не страляйце ў белых лебядзей” Б.Васільева…

Вялікую работу па прапагандзе прыродазнаўчых ведаў праводзяць Гірская, Чэхская, Міхалішская, Варонская, Быстрыцкая сельскія бібліятэкі. Тут аформлены пастаянна дзеючыя выстаўкі “Чалавек і прырода”, “Прыродзе нашу любоў і клопат”. Рэкамендуюцца і рэгулярна чытаюцца сярод насельніцтва бібліяграфічныя агляды “Свет вакол нас”, “Ахова прыроды — твой абавязак”, “Па старонках часопісаў “Наука и жизнь”, Вокруг света”. Вельмі ціаква прайшло абмеркаванне кнігі А.Мальдзіса “Астравеччына — край дарагі”.

Работнікі раённай бібліятэкі правялі вусны часопіс “Захаваем спрадвечную спадчыну”. Ён быў арганізаваны для вучняў старэйшых класаў Астравецкай сярэдняй школы. Такія мерапрыемствы садзейнічаюць эстэтычнаму і маральнаму выхаванню падлеткаў. Прешую старонку часопіса вяла бібліятэкар Т.Старавойтава. Яна расказала юнакам і дзяўчатам аб каштоўнасці лясной гаспадаркі, праблемах лясоў, аб грамадскім руху па іх ахове. Прапанаваная ўдзельнікам вуснага часопіса віктарына раскрыла перад імі многія таямніцы прыроды, яе жывёльнага і расліннага свету.

Актыўны ўдзел бібліятэчныя работнікі павінны прымаць у правядзенні ў вызначаныя месяцы года святы прыроды. Да гэтых дзён неабходна падрыхтаваць кніжныя выстаўкі, праводзіць агляды літаратуры, гутаркі спецыялістаў, сустрэчы з перадавікамі вытворчасці, аматарамі-садаводамі. Правядзенне кожнага мерапрыемства павінна мець асноўную мэту — канцэнтраваць увагу чытачоў на неабходнасці пранікнуцца пачуццём асабістай адказнасці для захавання прыроды і яе прымнажэння.

Поспех работы таксама ў многім залежыць ад актыўнай сумеснай дзейнасці бібліятэк з каміссіямі па ахове прыроды, пярвічнымі арганізацыямі таварыстваў “Веды” і аховы прыроды, педагагічнымі калектывамі школ, работнікамі лясной гаспадаркі.

Д.Чэрнушэвіч,

дырэктар цэнтральнай

бібліятэчнай сістэмы раёна

----------------------------------------------------------------------------------------------------



1980-ыя гады
Вясновыя канікулы — час ранішнікаў, конкурсаў, дыспутаў аб цікавых кнігах. У гэты час дзеці амаль штодзённа наведваюць бібліятэку. Для работнікаў бібліятэк гэта вельмі зручны час, каб арганізаваць цікавыя сустрэчы.

Ранішнік “Кніжкіны імяніны” адбыўся ў вучняў малодшых класаў Міхалішскай сярэдняй школы. Вельмі любяць маленькія чытаць, разглядваць прыгожыя малюнкі, таму сустрэча з кнігай заўсёды для іх шчаслівае, радаснае і мудрае свята. Падрыхтавалі агульнымі сіламі літмантаж на тэму — “Наша кніга дзіцячая”. Потым дружна спявалі песні аб Леніне, школе, сябрах, ставілі гумарыстычныя сцэнкі. Вельмі актыўнымі былі вучні 2-га класа.

А вось з 10-класнікамі адбылася сур’ёзная размова. Юнакі і дзяўчаты абмяркоўвалі аповесць В.Быкава “Пайсці і не вярнуцца”.

Хочацца думаць, што такія мерапрыемствы дапамогуць сфарміраваць у нашай моладзі самыя светлыя думкі і пачуцці.

Я.Мяшкова

Загадчыца Міхалішскай

бібліятэкі

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Ва ўсіх бібліятэках раёна пачалася падрыхтоўка да 100-годдзя з дня нараджэння выдатных беларускіх паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа. Арганізуюцца выстаўкі твораў пісьменнікаў, вядзецца падрыхтоўка да вечароў, прысвечаных гэтым знамянальным датам.

У Астравецкай цэнтральнай раённай бібліятэцы адкрыта кніжная выстаўка “Песняры народных дум”. Чытачы цікавяцца творамі пісьменнікаў, якія змешчаны на паліцы пад назвай “Разам з народам, на шчасце народа”. Шмат пішуць аб жыцці беларускіх песняроў нашы сучаснікі Я.Мазалькоў, Я.Шарахоўскі, І.Навуменка. З іх твораў складаецца паліца “Жыццё пісьменнікаў — найцікавейшая кніга”. Карыстаецца папулярнасцю сярод чытачоў кніжная паліца “У сэрцы народным”, на якой змешчаны ўспаміны сучаснікаў, кнігі аб літаратурных музеях пісьменнікаў і аб іншых памятных месцах, звязаных з творчасцю паэтаў. Апошняя паліца выстаўкі пастаянна папаўняецца. На ёй прадстаўлены творы пісьменнікаў, якія сталі лаурэатамі дзяржаўнай прэміі Я.Купалы і Я.Коласа. Гэта раманы І. Шамякіна “Глыбокая плынь” і “Сэрца на далоні”, І.Мележа “Людзі на балоце”, М.Лынькова “Векапомныя дні” і многія іншыя творы беларускіх паэтаў і празаікаў.

Калектыў бібліятэкі сумесна з настаўнікамі Астравецкай сярэдняй школы рыхтуецца да правядзення вечара, прысвечанага юбілею беларускіх песняроў.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Варнянская сельская бібліятэка абслугоўвае 755 чытачоў. У зону абслугоўвання ўваходзяць вёскі Варняны, Больнікі, Слабада. План кнігавыдачы вялікі, аднак ён заўсёды выконваецца. Чытачы актыўна наведваюць бібліятэку, дзе іх сустракае бібліятэкар Яніна Раманаўна Кайрыс.

У бібліятэцы аформлен стэлаж па краязнаўству з кніжнай выстаўкай “Беларусь мая сінявокая”. Спецыяльная паліца адведзена матэрыялам аб Астравеччыне, сваім калгасе, маецца невялікая краязнаўчая картатэка.

Асаблівую цікавасць у чытачоў выклікае стэлаж “Увага, навінка!”, які адведзен для новай літаратуры. Абнаўляецца ён раз умесяц з аддзела камплектавання.

Арганізаваны бібліятэкі – перасоўкі ў Кярнянах, Больніках і галіновая на малочна-таварным комплексе калгаса імя Чапаева. Загадчыкам галіновай перасоўкі працуе Эдуард Вацлававіч Юркойць. Ён не толькі займаецца выдачай кніг, але і дапамагае арганізоўваць масавыя мерапрыемствы. Пры правядзенні Дня жывёлавода прайшоў адкрыты прагляд галіновых кніг. У чырвоным кутку жывёлагадоўчага комплексу прайшла гутарка “Клопат аб хлебе — справа кожнага”. Цяпер актыў бібліятэкі прымае ўдзел у падрыхтоўцы да свята ўраджаю.

Вялікая ўвга ўдзяляецца масавым мерапрыемствам. Нядаўна прайшлі дзве чытальніцкія канферэнцыі па раманах П.Праскурына “Судьба” і Ул. Цітова “Все смертям назло”, адбыўся выпуск вуснага часопіса “Паэзія ў баі”.

Бібліятэкар стараецца апавясціць чытачоў аб новым паступленні кніг. Групавой інфармацыяй ахоплены праўленне калгаса, калектыў настаўнікаў, аб’яднанне Сельгасхіміі, індывідуальнай — 4 спецыялісты.

Чытачы бібліятэкі — спецыялісты сельскай гаспадаркі, рабочая моладзь калгаса, вучні. Асаблівай папулярнасцю сярод моладзі карыстаюцца часопісы “Нёман”, “Навука і рэлінія”, “Наука и жизнь” і галіновая літаратура. Чытачы — патрабавальныя. Часта Яніна Раманаўна па іх просьбах выкарыстоўвае ўнутрысістэмны абмен. Для хуткага знаходжання патрэбнай кнігі састаўлены алфавітны і сістэматычны каталогі, картатэкі.

Добра адгукаюцца аб Яніне Раманаўне чытачы.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Шырокую разнастайную работу па прапагандзе мастацкай і папулярнай літаратуры па асноўных галінах навукі вядзе сярод насельніцтва аддзел абслугоўвання чытачоў раённай бібліятэкі. Арганізоўваюцца тэматычныя выстаўкі кніг, ладзяцца бібліяграфічныя агляды літаратуры, афармляюцца тэматычныя паліцы кніг. Выкарыстоўваючы ўсе формы і метады работы, аддзел стараецца паўней задаволіць попыт наведвальнікаў, прымаючы да ўвагі індывідуальныя рысы кожнага чытача.

Перш за ўсё арганізуюцца бібліяграфічныя агляды літаратуры сярод насельніцтва. Прайшлі такія агляды для школьнікаў, для дарослых. Яны праводзяцца не толькі ў памяшканні бібліятэкі, але и на прадпрыемствах.

Ужо чацвёрты год у бібліятэцы працуе клуб юнага прававеда (мал.2). Праведзена шмат пасяджэнняў. Адно з іх прайшло напярэдадні Дня канстытуцыі і называлася “Асноўны закон нашага жыцця”.

С.Камлач

загадчыца аддзела

абслугоўвання чытачоў

цэнтральнай бібліятэкі

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Астравецкая цэнтральная раённая бібліятэка актыўна ўключылася ў правядзення рэспубліканскай завочнай канферэнцыі чытачоў “Дружба народаў — дружба літаратур”, якая прысвечана 60-годдзю ўтварэння СССР. Тут праведзены тыдні літаратур саюзных рэспублік, абмеркаванне кнігі Ю.Рытхоў “Айвенга”, сумесна з РДК — святва песні і працы, у якім прынялі ўдзел госці са Смаргонскага раёна і Швянчонскага раёна Літоўскай ССР.

С.Міхальчык

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Загадчыца Быстрыцкай сельскай бібліятэкі Яніна Антонаўна Тамашэвіч за поспехі ў камуністычным выхаванні насельніцтва занесена на раённую Дошку гонару, а бібліятэцы, якой яна загадвае, прысвоена званне “Бібліятэка выдатнай работы”.

Усе ўстановы культуры ўключыліся ў работу па дастойнай сустрэчы 60-годдзя ўтварэння СССР. У бібліятэках аформлены кніжныя выстаўкі, якія прысвячаюцца юбілею краіны.

На базе Трокеніцкай бібліятэкі працуе даведачна-інфармацыйны цэнтр.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Найлепшых поспехаў у сацыялістычным спаборніцтве дасягнулі сярод бібліятэк — Спондаўская, Быстрыцкая і Петрапольская, дзе бібліятэкарамі працуюць І.Валуевіч, Я.Тамашэвіч, В.Лапінская. Актыўную метадычную і практычныю дапамогу сельскім установам культуры аказваюць работнікі цэнтральнай бібліятэкі Н.Рабцава, П.Кастрова, С.Камлач.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Цікавая кніжная выстаўка, прысвечаная 40-годдзю перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі, адкрыта ў Спондаўскай сельскай бібліятэцы.

На ёй шырока дэманструецца літаратура, якая адлюстроўвае суровыя гады Вялікай Айчыннай вайны, пераможныя крокі савецкага воіна-вызваліцеля. Сярод кніг зборнік успамінаў, артыкулаў, нарысаў “Вайна. Народ. Перамога”, кнігі М.Дзімітрава “У імя жыцця”, Г.Куманёва “1941-1945” і многія іншыя, што сведчаць аб тым, якой дарагой цаной было заваявана шчаслівае сёння.

------------------------------------------------------------------------------------------

На невялічкім узгорачку, справа ад шашы, калі едзеш з Астраўца на Міхалішкі, у вёсцы Газа стаіць невялічкі будынак. Гэта сельская бібліятэка.

Ніколі не пустуе гэты звычайны просты будынак. Людзі ідуць сюды, каб узяць добрую кнігу, пагартаць свежыя газеты і часопісы, а то і проста наведаць утульны, заўсёды чысты і прывабны куток, дзе ёсў прысвечана кнізе. А можа цягнуцца сюды яшчэ і таму, што гаспадаром бібліятэкі з’яўляецца ўлюблёная ў сваю справу, працавітая і да кожнага чулая загадчыца бібліятэкі Марыя Станіславаўна Янкойць.

У кожным куточку бібліятэкі адчуваецца дзеянне ўмелай, клапатлівай рукі. Акуратныя полкі стэлажоў, шматлікія тэматычныя выстаўкі і паліцы, якія найбольш могуць зацікавіць чытьача. Так, на бачным месцы красуецца паліца “Твае героі, Гродзеншчына”, кідаецца ў вочы падборка літаратуры па атэістычнаму выхаванню, на бачным месцы “Куток механізатара” і “Куток школьніка”, найбольш свежыя выданні мастацкай літаратуры і многае іншае. Усё з густам аформлена, прадумана. Бачна, што тут не сядзяць, як кажуць, склаўшы рукі, а працуюць старанна і з захапленнем.

Установа сама па сабе невялікая. Марыя Янкойць прыйшла ў бібліятэку адразу ж пасля заканчэння Варнянскай дзесяцігодкі. Прадаўжае вучобу далей: паступіла на завочнае аддзяленне ў Магілёўскі бібліятэчны тэхнікум, які паспяхова закончыла.

Ні на крок не адстае малады спецыяліст ад гарачага тэмпу жыцця. Кожная справа ў руках дзяўчыны спорыцца. Відаць, менавіта такім і павінен быць сельскі бібліятэкар, чалавек, якіт з’яўляецца носьбітам культуры на сяле.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Калі праязджаеш праз вёску Міхалішкі, то непадалёку ад ракі Віліі, можна ўбачыць вялікі цагляны будынак з белымі калонамі. Гэта сельскі Дом культуры. У ім і размясцілася бібліятэка. Адкрываеш дзверы і бачыш вялікі, чыста прыбраны пакой. Усё тут у парадку, роўнымі радкамі стаяць кнігі на стэлажах, кожная з іх размешчана на сваім месцы. У раздзелах бачыш розную літаратуру — мастацкую, навуковую, спартыўную, дзіцячую. Выбар кніг вялікі, усё да тваіх паслуг. А калі ёсць вольны час, можна сесці, пачытаць часопісы, газеты. Вось у такой абстаноўцы працуе маладая дзяўчына Дзіна Голуб (мал.3 другая злева ў 1-ым радзе).

Стаж работы ў бібліятэкара невялікі — усяго пяць месяцаў. Але яна змагла ўжо заваяваць аўтарытэт у жыхароў вёскі. Калі да яе звярнуцца з пытаннем, яна заўжды дапаможа, параіць. У самой жа Дзіны гэта любоў да кнігі з’явілася даўно, калі яшчэ ў дзяцінстве яна хадзіла да сваёй маці, якая працавала ў бібліятэцы.

Год ад году усё больш цікавіла літаратура. У старэйшых класах пачала займацца ў літаратурным гуртку, дзе яшчэ больш пазнавала пра творчасць таго ці іншага пісьменніка. Стала ўдзельнічаць у літаратурных вечарах, дзе чытала вершы савецкіх паэтаў. І пасля заканчэння школы, не задумваючыся паступае ў Магілёўскі бібліятэчны тэхніукм. Там яна яшчэ больш пазнае пра сваю будучую прафесію. Пачынае спрабаваць пісаць вершы. Пасля заканчэння вучобы прыязджае па размеркаванню ў Астравецкі раён у вёску Міхалішкі.

Тут і пачалося ў Дзіны працоўнае жыццё. Яна адразу актыўна ўключылася ў работу. Разам з мастацкім кіраўніком Дома культуры Аленай Савіч праводзілі розныя тэматычныя вечары, чыталі цікавыя лекцыя пра кнгігі для школьнікаў Міхалішскай сярэдняй школы.

-------------------------------------------------------------------------------------------

Значна пашырыліся ў цяперашні час абавязкі бібліятэкара. Выдаць і прыняць кнігу — гэта паўсправы. Сучасны бібліятэкар перш за ўсё чалавек, які сам добра ведае літаратуру, арыентуецца ў яе жанрах і відах. Гэта чалавек, які прызваны шырока прапагандаваць і папулярызаваць творы савецкіх аўтараў, знаёміць чытача з літаратурай зарубежных пісьменнікаў. Сучасны бібліятэкар — гэта выхаваўца, у руках якога магутная духоўная зброя.

У Дзіны Голуб стаж работы бібліятэкара не вельмі вялікі. Але жыхары Міхалішскага сельскага Савета яе ведаюць добра, бо часта самі заглядваюць у бібліятэку, а нярэдка і Дзіна прыходзіць у працоўныя калектывы са сваімі прапановамі, лекцыямі, гутаркамі. Такі стыль работы дзяўчыны імпануе людзям і яны часцей і часцей заглядваюць у бібліятэку вёскі Міхалішкі.

---------------------------------------------------------------------------------------------------

Працаўнікі калгаса “Савецкая Беларусь” добра ведаюць Іаланту Францаўну Валуевіч, якая больш дзесяці гадоў загадвае сельскай бібліятэкай у Спондах. І гэта не выпадкова, бо ўся яе работа звязана з хлебаробскімі справамі, выхаваннем моладзі. Кнігалюбы ведаюць яе як нястомнага прапагандыста лепшых твораў рускай і замежнай літаратуры.

Дзякуючы клопатам Іаланты Францаўны, добра ўкамплектаваны фонд бібліятэкі, у якой зараз налічваецца больш 14 тысяч кніг. Ёсць тут што выбраць па густу, таму бібліятэку ахвотна наведваюць каля 700 кнігалюбаў — жыхары Спондаў і навакольных вёсак —Трашчан, Гінкішак, Гаршэвіч. А ветэранам вайны і працы 14 кніганош дастаўляюць літаратуру прама дадому.

У апошнія гады Іаланта Францаўна сумесна з работнікамі Дома культуры, калектывам сярэдняй школы, праўленнем калгаса “Савецкая Беларусь” накіроўвае свае намаганні на маральнае выхаванне моладзі.

Выбару прафесіі, далучэнню да працы дапамагаюць і такія старанна рыхтуемыя ў бібліятэцы мерапрыемствы, як вечары пытанняў і адказаў па пытаннях прафесіянальнай арыентацыі, тэматычныя вечары “Вёска — твой дом і ты яго гаспадар”, “Мы ўсе ў адказе”.

Падрыхтоўка да слаўнага юбілею — 40-годдзя Вялікай Перамогі, шырока выкарыстоўваецца бібліятэкай для патрыятычнага выхавання моладзі. Іаланта Францаўна выступіла ініцыятарам правядзення шэрагу цікавых мерапрыемстваў, такіх, як тэматычныя вечары “Абеліскі мужнасці”, “Гэтых дзён не змоўкне слава”, урок мужнасці “Ці ж можна забыць!”. Вялікую дапамогу бібліятэцы аказваюць былы партызан, заснавальнік мясцовага музея баявой славы Іван Мікітавіч Мартынаў. Ён — абавязковы ўдзельнік усіх мерапрыемстваў, што праводзяцца сярод моладзі па патрыятычнаму выхаванню.

Актыўная, мэтанакіраваная работа бібліятэкі па маральнаму выхаванню моладзі была б немагчымай без дапамогі шырокага актыву. Яўгенія Валуевіч, Хрысціна Заянчкоўская, Аляксандр Горбаль, Валодзя Шурацкі, сям’я Міхновічаў і многія іншыя — актыўныя памочнікі Іаланты Францаўны ў прапагандзе літаратуры аб сапраўдным гуманізме нашай калектывісцкай маралі (мал.4 Іаланта Валуевіч другая зправа з камсамольскім актывам).

­----------------------------------------------------------------------------------------------------

Ажыўлена бывае кожны дзень у памяшкані цэнтральнай раённай бібліятэкі. Людзі самых розных прафесій і ўзростаў, хто пасябраваў з кнігай накіроўваюцца сюды, каб узяць новы томік вершаў любімага паэта ці гістарычны раман, цікавую кнігу аб родным краі.

Значна павялічваецца колькасць наведвальнікаў у выхадныя дні. Не выключэннем у гэтых адносінах была і мінулая нядзеля. Да таго ж нашы чытачы былі праінфармаваны аб тым, што ў бібліятэцы праводзіцца выстаўка-прагляд новых кніг, таму яны з асаблівым задавальненнем наведаліся сюды.

Такія выстаўкі-прагляды сталі ўжо ў нас традыцыйнымі. Праводзяцца яны па меры паступлення новай літаратуры, якую нашы работнікі спецыяльна падбіраюць па раздзелах і прапануюць увазе шматлікіх наведвальнікаў. Вялікай папулярнасцю ў нашых наведвальнікаў заўсёды карыстаюцца як творы мастацкай літаратуры, так і спецыяльныя выданні па тых ці іншых выданнях, у залежнасці ад густу і схільнасці чытачоў.

Работнікі бібліятэкі з належным стараннем адносяца заўсёды да падрыхтоўкі і правядзення кожнай такой выстаўкі прагляду. Адказвае за гэты важны ўчастак старэйшы бібліёграф С.Б.Кірылава (мал. 5).

--------------------------------------------------------------------------------------------

Ёсць у Гудагаі такі чалавек, якога людзі пачціва завуць Марыяй Віктраўнай. Гэта загадчыца бібліятэкі М.В.Саковіч.

Тыя, хто праязджаў праз вёску Гудагай гадоў дзесяць назад, запомніў, напэўна, ля перакрыжавання вуліц сіні дом з двумя драўлянымі калонамі-падпоркамі на ганку. Ён выглядаў архаізмам Гудагая. Сама па сабе навязвалася сумная думка: “Наскрозь прадзімаецца вятрамі”. Гэта і была бібліятэка, дзе ў 1974 годзе пачынала працаваць Марыя Саковіч. (мал. 6 – будынак бібліятэкі; мал.7 – М.Саковіч).

Настойлівасць і старанне маладога работніка прыкмецілі ў раённай бібліятэцы, аказалі падтрымук. У новым памяшканні, адведзеным пад бібліятэку 3 гады назад, сваімі рукамі і па сваіх задумах размясціла яна вялікае багацце — каля 6000 кніг. Гадавая кнігавыдача ў апошні час складае 11412 экз. у год, колькасць чытачоў 554 чалавекі. У кожным з чатырох пакояў, адзін з якіх чытальная зала, выстаўкі кніжных навінак, падборкі да юбілейных дат, парады наведвальнікам. Немагчыма тут “закапацца” у пошуку патрэбнай кнігі дзякуючы сістэматычнаму каталогу, які бездакорны ва ўсіх адносінах. Афармленне стэлажоў, удалая кампаноўка, максімальная нагляднасць сведчаць аб тым, што загадчыца творчы чалавек, узброена ведамаі і надзелена густам.

Гудагайская бібліятэка адна з лепшых у раёне і ўдастоена звання “Бібліятэкар выдатнай работы”.

--------------------------------------------------------------------------------------------

У наш час асаблівай увагі патрабуюць да сябе пытанні міжнацыянальных адносін. У яднанні народаў нашай многанацыянальнай краіны вялікае значэнне мае літаратура. Кнігі, перыядычныя ывданні дапамагаюць пазнаць дасягненні брацкіх народаў, іх культуру, духоўныя здабыткі. З улікам гэтага будуе сваю работу калектыў Астравецкай цэнтральнай бібліятэкі. Ён устанавіў і падтрымлівае сувязі з Швяночонскай цэнтральнай бібліятэкай Літоўскай ССР і літоўсмкімі аматараамі кнігі, з іх дапамогай пашырае задавальненне чытацкага попыту на выданні на літоўскай мове.

Супрацоўнікі Швянчонскай бібліятэкі перадалі 280 экзэмпляраў кніг літоўскіх выдавецтваў у сельскія бібліятэкі беларускіх вёсак Гервяты, Рымдзюны і Гіры, у якіх пражывае пэўная колькасць літоўскага насельніцтва. Сюды ж паступілі і 274 экзэмпляры кнігі літоўскіх пісьменнікаў. Гэта літаратура была закуплена ў кніжных магазінах.

Выданні на літоўскай мове ў гэтых бібліятэках выдзелены на асобных паліцах. Побач з імі ёсць пераклады твораў літоўскіх піьсьменнікаў на рускую і беларускую мову, кнігі для дзяцей. З перыядычных выданняў бібліятэкі атрымліваюць газеты брацкай Літвы — “Сялянская газета”, “Камсамольская праўда”, “Савецкая Літва”, часопісы “Савецкая жанчына”, сатырычны “Шлуота”.

Добрыя ўмовы для чытачоў створаны ў Гірскай сельскай бібліятэцы (загадчыца Г.Б.Саламаціна), паслугамі якой карыстаюцца 502 жыхары. У двух добра абсталяваных пакоях сабраны перыядычныя выданні, каля 10 000 кніг, у ліку якіх 470 на літоўскай мове. Тут ёсць “Літоўская савецкая энцыклапедыя” у 12т., “Руска-літоўскі слоўнік”. У бягучым годзе літоўскія выданні бралі з фондаў бібліятэкі 28 чытачоў.

Утульна ў Рымдзюнскай сельскай бібліятэцы, якой загадвае М.М.Пашкявічэне. Сама яна беларуска, а муж літовец, працуе механізатарам у калгасе “Рассвет”. Ветліва сустракае яна сваіх чытачоў — літоўцаў і беларусаў. Для бібліятэкі куплен прасторны дом, пасля рамонту ў ім будуць асолбныя памяшканні для чытальнай залы, работы аматарскіх аб’яднанняў, раскрыцця кніжных багаццяў.

Знаёмства з фармулярамі чытачоў Гервяцкай сельскай бібліятэкі, а іх звыш 600, паказала, што актыўнымі сярод іх з’яўляюцца многія літоўцы. Гэта шафёр С.І.Рэміс, механізатар А.І.Сыс, бухгалтар В.С.Мізей, вучань Р.С.Мосевіч і іншыя.

На працягу бягучага года ў бібліятэках будзе вывучацца і аналізавацца попыт на выданні на літоўскай мове, на творы літоўскіх пісьменнікаў з мэтай удасканалення работы па якаснаму камплектаванню фондаў.

С.Міхальчык

Святочны выгляд набыла бібліятэка, дзякуючы старанням Яніны Іванаўны Пясляк, у вёсцы Смілгі напярэдадні свята “Усёй сям’ёй у бібліятэку” (мал. 8).

У гэты дзень самыя чтаючыя сем’і сабраліся ў бібліятэцы — Анімуцкія, Налівайкі, Душкелы, Песлякі. Дзеці — малявалі, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах. Дарослыя ж у гэты час уважліва слухалі бібліятэкара Я.І.Пясляк, якая рэкламавала літаратуру для дому, для сям’і. Правяла яна і гутарку: “Мы і наша сям’я”, у час якой прысутныя абмяняліся думкамі аб сямейнай дыпламатыі, прадэманстравалі свае кулінарныя веды, абмеркавалім творы дзіцячых пісьменнікаў. Таты гулялі ў шашкі. А ў заканчэнні разам з дзецьмі успомнілі цудоўную гульню “Каравай, каравай…”. Весела было ўсім.

----------------------------------------------------------------------------------------------------

Цэнтрам для кніг, для аматараў чытання жыхароў вёскі Варона стала сельская бібліятэка. У невялікай чытальнай зале наведвальнікаў звычайна няшмат. Днём пасля заняткаў прыбягаюць дзеці. Ім бібліятэкар, Марыя Станіславаўна Янкойць, асабліва рада. Кожнаму юнаму чытачу стараецца прапанаваць кнігі па іх густу. Больш за ўсё дзяцей захапляе “Почемучка” — своеасаблівая энцыклапедыя для малодшых школьнікаў, якім хочацца ведаць аб усім на свеце, якія бясконца задаюць свае пытанні: “Як, чаму, навошта?”

Аматары казак працуюць у бібліятэцы над сваімі вырабамі з паперы, пластыліну, іншых матэрыялаў. Цэлы казачны куток зрабілі сваімі рукамі дзеці. Менавіта для іх пастаянна бібліятэкар арганізоўвае выстаўкі кніг “ У свеце казак”. Усе разам змайстравалі яны казачны каляндар.

А юныя мастакі малююць і пакідаюць у дар бібліятэцы свае творы. Марыя Станіславаўна імі вельмі ганарыцца. І сапраўды — каго толькі не сустрэнеш на малюнках — перасанажаў “Залатога ключыка”, “Трох парасят”, “Курачкі – рабы”, “Рэпкі”, іншых казак, якія так любяць чытаць дзеці.

Ва ўсім адчувалася зацікаўленасць бібліятэкара ў сваёй рабоце. Экспрэс-выстаўка аднаго твора пад назвай “У новым нумары часопіса” дае магчымасць шырокаму колу чытачоў пазнаёміцца з навінкамі друку. Новыя паступленні займаюць сваё звычайнае месца на выстаўцы-аглядзе “Увага, навінка!”.

Асаблівае значэнне надае Марыя Станіславаўна выхаванню ў чытачоў любві да роднай старонкі. Калгаснае жыцццё знаходзіць сваё адлюстраванне ў спецыяльных газетных выпусках, якія рыхтуе бібліятэкар.Зараз ідзе збор матэрыялаў джля стварэння летапісу калгаса. Шмат мерапрыемстваў было праведзена ў бібліятэцы напярэдадні 70-годдзя з дня ўтварэння БССР і Кампартыі Беларусі. Гэта — віктарына “Ці ведаеш ты Беларусь?”, агляд літаратуры Сцежка ў роденую прыроду”, абмеркавання кнігі Д.Слаўковіча “Я вярнуся, мама”, вечар “Крынічка ў лузе, і ў небе — жаўрук”. Праводзіліся яны з асаблівай цікаўнасцю Марыі Станіславаўны, бо да гэтага часу яна марыць сабраць ў сваёй бібліятэцы вырабы народнай творчасці роднага краю.

  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка