Астранамiчна-мiфалагiчныя вытокi гадавога кола свят беларусаў




Дата канвертавання12.05.2016
Памер84.05 Kb.
Астранамiчна-мiфалагiчныя вытокi гадавога кола свят беларусаў.

Мэты:пазнаёміць школьнікаў з асновамі календара свят нашых продкаў і іх прыроднай абумоўленасцю; развіваць навыкі супрацоўніцтва вучняў у малых групах.

Пасля гадоў духоўнага зацьмення

Мы да вытокаў згубленых прыйшлi. (Змiтрок Марозаў)

Да пачатку ўрока ў класе падрытхтаваны рабочыя месцы для чатырох груп вучняў: столiкi, крэслы, папера, алоўкi, папяровыя пялёсткi (спатрэбяцца ў канцы ўрока). На дошцы запiсаны тэма урока, эпiграф да яго. Падрыхтавана i прымацавана мадэль гадавога кола свят беларусаў. Для аператыўнага замацавання матэрыялу вьткарыстоўваецца магнiтная дошка. Для кантролю часу маецца таймер з адваротным адлiкам часу (тэмп урока даволi высокi, i трэ-ба пiльна сачыць за часам як вядучым, так i вучням). Урок праводзяць двое вядучых: настаўнікi беларускай лiтаратуры i астраномii.

Вучнi заходзяць у клас i займаюць расстаўленыя пакуль што па перьыметры крэслы. На ўроку спатрэбяцца падручнiкi па беларускай лiтаратуры, астраномii, канспекты, зборнiкi прозы, паэзii, аб чым адзiнаццацiкласнiкi былi папярэджаны. Урок разлiчаны на 45 хвiлiн.

Паведамляецца тэма ўрока i яго мэты, гучыць эпiграф да ўрока.

1- ы вя д у ч ы. Сёння мы з вамi паспрабуем абмеркаваць некаторыя з вытокаў народнага календара, якiм карысталіся нашы продкі.

Прапануем кожнаму вучню выбраць з набору нескладаных рознакаляровых папяровых геаметрьгчных фiгурак адну.

На падносе — выразаныя з паперы геаметрычныя фiгуркi, якiя з’яўляюцца ператасаванымi часткамi найпрасцейшых геаметрыч-ных формаў: трохвугольнiка, круга, квадрата, прамавугольнiка. Кожная з фiгур была папярэдне разрэзана на прыкладна аднолькавую колькасць частак аднолькавай плошчы.

Вучнi аб’ядноўваюцца ў групы ў залежнасцi ад колеру выцягнутых iмi фiгурак. Кожная група займае адзiн з чатырох столiкаў, бярэ з сабой падручнiкi, канспекты, пiсьмовыя прылады

2- i в я д уч ы. У якасцi размiнкi паспрабуйце скласцi са сваiх фiгурак простую геаметрычную фiгуру: трохвугольнiк, прамавугольнiк, квадрат або круг. Калi фiгура будзе складзена правiльна, на адным яе баку вы зможаце прачыгаць назву адной з чатырох пор года, якую і выпала прадстаўляць вашай груле.

1 - ы вя ду чы. У нас утварылiся чатыры групы, якiя адпавядаюць чатыром порам года. Мы — вядучыя — так i будзем называць вашы групы: зiма, вясна, лета, восень. Цяпер няхай кожная з груп паспрабуе прадставiць сваю пару года. Для гэтага ўспомнiце прымаўкi, прыказкi, загадкi, легенды, урыўкi з прозы, з лiрыкi, якiя б характарызавалi пару года.

Намi будуць улiчвацца i колькасць дадзеных прамоўцамi лiтаратурных характарыстык кожнай пары года, i актьў-

насць удзельнiкаў груп. Пры гэтым ад кожнай групы можа выступiць i некалькi прамоўцаў.

На працягу 1 мiн. групы, карыстаючыся дамашнiмi на працоўкамi (вучням у самых агульных рысах было прапанавана пашукаць адпаведны матэрыял), прынесенай лiтаратурай, рыхтуюцца да выступленняў.

Устанаўлiваецца працягласць выстулленняў: З мiн. для кожнай групы. У час выстулленняў удзельнiкаў груп вядучыя адзначаюць якасць адказаў i сочаць за захаваннем рэгламенту, пры неабходнасцi ўносяць удакладненнi ў адказы вучняў, уступаюць з iмi ў дыялог.

Затым падводзiцца вынiк першай часткi ўрока. Адзначаюцца гругпы, лепшыя ў намiнацыях “самая лiтаратурна дасведчаная”, “самая актыўная i “самая дакладная” (спіс намiнацый прыкладны).

2- i вядучы. Прагучалi характарыстыкi пор года. Цыклiчная iх змена, якую адлюстроўваюць календары ўсiх на родаў свету, абу-моўлена пэўнымі прыроднымi працэсамi.

1-ы вядучы. Чалавек з’явiўся на гэты свет, сфармiраваўся як вышэйшая iстота на ўлонні мацi-прыроды, з якой ён не вылучаў сябе, не iмкнуўся ў звысiцца над светам жывёл, птушак, раслiн-насцi. Наадварот, усё наваколле ўяўлялася яму жывым, адухоў-леным да разумных i абачлiвых паводзiн. Да нашага часу жывой моўнай стыхii народа захавалiся рэшткi старадаўняга антрапа-марфiзму. Цiкава, а цi ведае хто з вас, што абазначае гэты тэрмiн.

Вучнi выказваюцца. Антрапамарфiзм — гэта своеасаблiвы падыход чалавека да тлумачэння акаляючага свету, у аснове ляжыць адухаўленне сiл прыроды, жывёл, раслiн. Нездарма, як пра жывых iстот, кажуць: дождж iдзе, гром грымiць, пярун смалiць, сонца стае, месяц старэе, вецер злуецца.

2- i в я д у ч ы. З асаблiвай павагай чалавек ставiўся да Сонца: яно давала жыццё яму самому, усяму жывому на Зямлi. Шмат часу прайшло, пакуль людзi ўсвядомiлi, што сонечнае святло праяўляе пэўную цыклiчнасць. Яно то павялiчвае сваю магутнасць, дася-гаючы кульмiнацыі, то, страчваючы сваю сiлу, саступае месца холаду i цемры, каб праз пэўны час зноў пачаць адраджацца, перамагаючы ў каторы раз уладу смерцi. У непасрэднай залежнасцi ад стану Сонца на небасхiле знаходзiцца жыццё на Зямлi.

1- ы в яд уч ы. На той час, калi Сонца, бы казачны волат, зна-ходзiцца ў росквiце сiл, прырода чуйна адгукаецца на яго святло i цяпло, буяе незвычайнай палiтрай фарбаў, цешыць людское вока прыгажосцю бароў i гаёў, жытнёвых нiў, блакiтам азёр, бязмежнай непаўторнасцю лугавых кветак.

2- i вя д у ч ы. Праходзiць не так ужо шмат часу, а глядзiш — Сонца ўсе нiжэй падымаедца над зямлей, дзень становіцца карацейшым

1 - ы вя д у ч ы. Летняе красаванне прыроды паступова змяняецца стракатай агнiстасцю восеньскага лесу, якая не прыметна затухае i ў канцы восенi канчаткова губляе колiшнi каларыт.

2- i вя ду чы. Шматгадовыя назiраннi дазволiлi нашым продкам заў-важыць штогадовую паўтаральнасць з’яў ў зямной прыродзе.

1-ы вядуч ы. Прынцып паўтаральнасцi, цыклiчнасцi i

быў узяты ў аснову язычнiцкага салярнага календара.

2- i вя ду ч ы. Салярным ён называецца таму, што “салярыс” — адна са старажытых назваў Сонца. Якiмi яшчэ словамi народы свету называлi Сонца? Магчыма, вы што-небудзь ведаеце пра культы Сонца розных народаў i помнiкi гэтых культаў? Гэтае i iншыя пытаннi запiсаны на картках, што будуць раздадзены кожнай групе.



Раздаюцца карткi з тэкстамi заданняў кожнай групе.

2- i вя ду ч ы. Цяпер у нас пачынаецца астранамiчна -мiфалагiчны спрынт, у час якога кожная група падрыхтуецца да адказу на тое пытанне, нумар якога супадае з нумарам вашай групы пералiку пор года, пачынаючы з зiмы. На падрыхто да адказу адводзiцца 1 мiн.



Узоры заданняў для астранамiчна-мiфалагiчнага спрынту

1. Якiмi словамi народы свету называлi Сонца? Што вы ведаеце пра культы Сонца розных народаў i помнiкi гэтых культаў?

2. Назавiце аўтара, п’есу i героя, якому належаць наступныя радкi:

“Усё на зямлi ад святла i цяпла... Калi душа ў чалавека цёплая i светлая, значыць, кавалак сонца па зямлi ходзiць.”

“Дай i нашым дзеткам цяпла i святла... Сагрэй iх... i каб вайны не было... Не дай бог — праклянуць цябе людзi...Калi будзе каму праклiнаць... Уратуй ты нас ад гэтай чалавечай дурноты... Няхай ва ўсiх будзе шмат дзяцей... Можа, i нашы душы прыляцяць з Сонца i ў iх уселяцца... Сонейка, наша Сонейка — прачынайся!”

Другi персанаж п’есы так адказаў на гэтыя выказваннi:

“Сонцу, як людаед, молiцца, вада яго ну не проста вада, а жывая... Нябожчыку на пятку капнi — у скокi пойдзе... Здзяцiнеўся пад старасць!” [4]

Звычайна людзi Богу моляцца. А чаму герой твора молiцца не Богу, а Сонцу, нават i не молiцца, а размаўляе з iм?

3. Дзе можа знаходзiцца “трыдзевятае царства”, “трыдзесятае гасударства”? Абгрунтуйце свае меркаваннi з астранамiчных пазiцый. Якое дачыненне гэта мае да календара?

4. Якое iмя дзяўчынкі пайшло ад грэчаскай назвы Сонца? Назавiце сучасную форму гэтага iмя. Што вы ведаеце пра гiсторыю яго развiцця?

Для адказу камандам даецца па 2 мiн. Адзначаюцца найбольш дакладныя i поўныя адказы.

1 - ы вядуч ы. Мы абмеркавалi астранамічныя i мiфалагiчныя вытокi календара. А цi ведаеце вы паходжанне слова “каляндар”?

Вучнi выказваюцца наконт сэнсу i паходжання слова. Робiцца абагульненне. (Слова паходзіць яшчэ са старажытных часоў. Мяркуюць, што каляндар падараваў Праметэй, прычым гэты падарунак ён лiчыў цi не важнейшым за агонь. У Старажытным Рыме, калi рымляне паычалi грошы, то крэдыторы рабiлi запiсы ў спецыяльных даўгавых кнiгах — каляндарыумах. Даўгі ж было прынята аддаваць у першыя днi кожнага месяца. З цягам часу гэтыя днi сталi зваць “календамi”, а неўзабаве сiстэму злiчэння працяглых прамежкаў часу назвалi календаром.)

На дошцы запiсваецца ў лацiнскай транскрыпцыi слова calendaium.

1- ы в я ду ч ы. У “Тлумачальным слоўніку беларускай мовы” так раскрываецца значэнне слова “Каляндар”. 1. Даведачная таблiца або кнiжка, у якой пералiчаны ўсе днi года з рознымi дадатковымi звесткамi.2. Спосаб злiчэння дзён у годзе”.

Затым прапануецца новае заданне. Групам раздаюцца папяровыя пялёсткi, на якiх трэба запiсаць народную назву аднаго з найбольш важных свят беларусаў прымацаваць пялёстак на дыскавы калян-дар уздоўж яго радыуса. На выкананне задання адводзiцца 1 мiн. Дыскi зроблены з матэрыялу, якi дазваляе хутка i трывала замацоў-ваць невялiкiя кавалачкi паперы. (Пры выкананнi задання вучнi выкарыстоўваюць вынiкi дамашняй падрыхтоўкі: папярэдне iм было прапанавана вызначыць найбольш адметныя народныя свя ты.)

На дыскавым календары хугчэй за ўсё будуць прымацаваны пялёсткi з назвамi свят “Каляды”, “Вялiкдзень”,“Купалле” i “Дзяды” (восеньскiя).

Кожная з груп абгрунтоўвае свой выбар. На выступленне адводзiцца 1 мiн. Вельмi добра, калi будуць прыведзены прыклады адлюстравання гэтага свята ў лiтаратуры.

Затым падводзяцца вынiкi апошняга задання. Варта не толькi адзначыць выступленнi вучняў, але i ўдакладнiць (пры неабход-насцi) звесткi аб найбольш важных народных святах кожнага з чатырох сезонаў года. Вучнi падводзяцца да наступнага абагульнення.

2- i вя д уч ы. На нашым дыскавым календары з’явiлiся дзве амаль перпендыкулярныя восi. Адна з iх утворана зiмовым i летнiм святамi “Каляды” i “Купалле”, а другая — веснавым Вялiкднём i асеннiмi Дзядамi. Цi заўважылі вы сувязь тэрмiнаў гэтых свят з рухам Сонца на небасхiле?

Вучнi выказваюць свае меркаваннi. Хутчэй за ўсё яны заўважаць сувязь назваў пералiчаных свят з датамi дзён раў надзен-ства i сонцастаянняў.

У час суразмоўнiцтва запаўняецца таблiца на дошцы (вучнi пераносяць яе ў канспекты).




1- ы вя ду ч ы. На беларускi народнв каляндар вялiкi

ўплыў аказала хрысцiянства. Цяпер можна гаварыць аб па ралельным iснананнi двух колаў гадавых свят беларусаў. Умоўна iх можка назваць язычнiцкiм i хрысцiянскiм калекдарамi.

Параўноўваюцца макеты двух календароў. Адзначаецца iх падабенства i да чатырох адзначаных вышэй астранамiчных штогадовых падзей. Прапануецца як дамашняе заданне пашырыць свае веды аб гадавым цыкле свят беларусаў. Знайсцi звесткi лiтаратуры пра нацыянальныя беларускiя абрады, звязаныя з гэтымi святамi.

Пасля гэтага вядучыя называюць лепшых, на iх думку, вучняў у некалькiх намiнацьиях, напрыклад “знаўца астраноміі” ,“знаўца лiтаратуры”, “знаўца мiфалогii”, “найбольш актыўны” Магчыма выстаўленне адзнак (па меркаванні настаўнікаў)

1-ы в яд уч ы. Нам велъмi хочацца ведаць, якiя пачуццi выклiкаў у вас сённяшнi урок. З гэтай мэтай мы звернемся зараз да “Астравоў настроя. Пакiньце, калi ласка, свае значкi на тых “астравах”, якiя адпавядаюць вашаму настрою.

Заў ва га. “Астравы настроя” — гэта на адной са сцен класнага пакоя некалькi папяровых “воблачкаў”, на якiх напiсаны магчымыя адчуваннi ўдзельнiка ўрока, напрўклад “задавальненне”, “сум”, “надзея”, “раздражненне”, “расчараванне”, “стомленасць”, “радасць”. Запаўненне “астравоў настрояў” доўжьтцца 2— 3 мiн., пасля чаго можна зрабiць папярэднюю ацэнку ўражанняў вучняў ад урока. Звычайна вучнi самi з цiкавасцю аналiзуюць атрыманы спектр настрояў.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка