Асновам інфармацыйных тэхналогій” Магістрант кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін




Дата канвертавання30.03.2016
Памер272.8 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

Выпускная праца па

Асновам інфармацыйных тэхналогій”



Магістрант кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін

гістарычнага факультэта

Ліневіч Сяргей Барысавіч

Кіраўнік па спецыяльнасці:

Доктар гістарычных навук дацэнт

Егарэйчанка А. А.

Кіраўнік практыкі

па выпускной працы:

асістэнт Пазнякоў А.М.

Мінск – 2010 г.

ЗМЕСТ


ЗМЕСТ 2

СПІС ПАЗНАЧЭННЯЎ ДА ВЫПУСКНОЙ ПРАЦЫ 3

Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі 33

СПІС ПАЗНАЧЭННЯЎ ДА ВЫПУСКНОЙ ПРАЦЫ


КСВ – каменныя свідраваныя вырабы

КСС – каменныя свідраваныя сякеры

БД – база дадзеных

САПР – сістэма аўтаматызаванага праэктавання

ГІС – геаграфічная інфармацыйная сістэма

ІТ – інфармацыйныя тэхналогіі

СКБД – сістэма кіравання базамі дадзеных

GPS - Global Positioning System

Рэферат

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій у Археалагічных даследаваннях”



Уводзіны

Археалогія і інфарматыка – навукі якія маюць розныя прадметы вывучэння і метады даследаванняў. Археалогія, як гістарычная навука са сваімі метадамі і спецыфікай, займае раўнапраўнае становішча сярод іншых гістарычных навук, вырашаючы разам з імі задачы тлумачэння адрозненняў і падабенстваў сярод культурных сістэм мінулага, іх шматузроўневых узаемасувязяў.

Існуючая на сенняшні дзень сістэмная класіфікацыя натуральных і гуманітарных навук дазваляе, пры вывучэнні іх узаемадзеяння, ўлічваць узровень іерархіі навуковай дысцыпліны. Паводле гэтай класіфікацыі, існуе ўзаемадзеянне натуральнай гісторыі ў цэлым і гуманітарнай гісторыі, а таксама ўзаемадзеянне частак гэтых навук [9]. Чым бліжэй размешчаны часткі натуральнай і гуманітарнай гісторыі, тым іх узаемадзеянне актыўней. Так, археалогія найбольш цесна ўзаемадзейнічае з этнаграфіяй, стратыграфіяй, палеаантрапалогіяй, палеанталогіяй, крыніцазнаўствам, пісьмовай гісторыяй, палеагеалогіяй і іншымі навукамі [7].

Пры разгледжанні ў цэлым задач археалогіі, іх сутнасць можна характарызаваць як рэканструкцыю цэлага па няпоўных дадзеных, або ўяўленне і вылучэнне істотных рыс цэлага з вялікага аб'ёму дадзеных[7].

Пры рэканструкцыі цэлага па няпоўных дадзеных адбываецца індуктыўнае пашырэнне інфармацыі на падмурку невялікай колькасці фактычных дадзеных. Уяўленне і вылучэнне істотных рыс цэлага з вялікага аб'ёму дадзеных характарызуецца сцісканнем і выбаркай інфармацыі. З вялікага аб'ёму фактычных дадзеных або вылучаецца істотная частка, або фармуюцца абагульненыя інтэграваныя паказчыкі.

На сённяшні дзень існуе асобная навука, якая займаецца інфарматызацыяй археалогіі. "Археалагічная інфарматыка"- гэта навука, якая вывучае заканамернасці "інфарматызацыі" археалагічнай навукі і ўтрымлівае ў сабе распрацоўку і выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій у археалагічных даследаваннях[8]. Як і большасць навук, археалагічная інфарматыка складаецца з двух элементаў: прыкладной і тэарэтычнай часткі. Прыкладная частка звязана з ужываннем у археалогіі стандартных інфармацыйных тэхналогій і распрацоўкай шэрагу спецыфічных аб'ектна-арыентаваных на археалогію сродкаў.

Асноўная мэта дадзенай працы - гэта апісанне элементаў тэхнічнай складаючай прыкладной археалагічнай інфарматыкі. Інфармацыя, прадстаўленая ў працы, паказвае асноўныя этапы працэсу ўласна археалагічных даследаванняў і пытанні якія можна вырашаць з дапамогай выкарыстання сучасных інфармацыйных тэхналогій. Вывучэнне вопыту і перспектыў выкарыстання інфармацыйных вынаходніцтваў, якія ўжываюцца, або могуць быць скарыстаны ў будучым падчас вырашэння пытанняў, звязаных з вывучэннем помнікаў перыяду неаліту і бронзы на тэрыторыі Усходняй і Заходняй Еўропы.

Праца складаецца з 4-х частак, у якіх разглядаюцца гісторыя выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у археалогіі, методыка і асноўныя этапы археалагічнага даследавання, а таксама ўжыванне сучасных электронных тэхналогій на кожным з гэтых этапаў.

У адносінах да выкарыстання ГІС і СКБД у археалагічных даследаваннях адведзены асобныя часткі, з-за актыўнага выкарыстання дадзеных тэхналогій на ўсіх этапах археалагічных пошукаў. У сваю чаргу, выкарыстанне GPS і ГІС дае магчымасць казаць пра існаванне новага этапу ў археалагічным даследаванні - этапу прагназавання [8], бо выкарыстанне "спадарожнікавых" здымкаў дазваляе на ранніх этапах, яшчэ не прыступіўшы да працэсу раскопак, рабіць высновы аб структуры, размяшчэнні і складанасці археалагічнага помніка.

Таксама праца мае інфарматыўную скіраванасць, у ёй дастаткова шырока асветлены пытанні ўжывання ІТ у археалогіі.



Раздзел 1. Агляд літаратуры

Ужо напачатку ХХ стагоддзя пачалося выкарыстанне матэматычных метадаў і інфармацыйных тэхналогій у археалогіі. Яшчэ ў 20-х гадах ХХ стагоддзя пачалося выкарыстанне метадаў варыяцыйнай статыстыкі і геаметрыі ў працах расійскіх археолагаў [7]. Упершыню на Захадзе статыстычныя метады былі ўжыты Барнесам і Кіддэрам у 1936 годзе пры вывучэнні матэр’ялаў з палеалітычных помнікаў, з 40-х гадоў матэматычныя метады пачалі ўжывацца ў Амерыцы. Працы Брейнерда і Робінсана паказалі магчымасць фармуліравання і вырашэння матэматычных задач у археалогіі [9].

У наш час назапашаны значны досвед ужывання матэматычных і камп’ютарных метадаў у археалогіі, існуе значны шэраг даследаванняў і публікацый па гэтых пытаннях. За апошнія гады з'явіўся шэраг аглядаў па гісторыі ўжывання матэматычных метадаў і камп’ютараў у археалогіі. Дадзеная сітуацыя стала вынікам паскоранага роста дасягненняў у вобласці інфармацыйных тэхналогій, якія вызначалі характар пастаўленых перад археалогіяй пытанняў. Так, з'яўленне магутных камп’ютараў і магчымасць ажыццяўляць шматварыянтны статыстычны аналіз адрадзіла ў канцы 60 - пачатку 70-х гадоў цікавасць археолагаў да класіфікацый [9].

Афармленне новай самастойнай галіны інфарматыкі – тэхналогіі баз дадзеных (БД), дало магчымасць напачатку 60-х гг. ХХ ст. апрацоўкі вялікіх аб’ёмаў археалагічнага матэр’ялу, што паспрыяла развіццю глабалізацыі ў археалогіі, выдзяленню агульных рыс і культурных уплываў на вялікіх тэрыторыях [8].

Значны штуршок ужыванне камп’ютарнай тэхнікі надало даследаванням ў галіне палеанталогіі і дэндрахраналогіі. Пашырылася выкарыстанне фота-, касмічных і аэраздымкаў дадзеных археалагічных аб’ектаў [8].

Такім чынам, у наш час узніклі спецыялізаваныя навуковыя кірункі ў археалогіі: “матэматычная археалогія”; “археалагічная статыстыка” і г.д.[9]

Аднак, толькі з ўзгадненнем прадметнай вобласці і метадаў уласна археалогіі з адпаведнымі метадамі матэматыкі, камп’ютарных тэхналогіі апрацоўкі і аналізу інфармацыі, магчыма стане казаць пра іх, як пра навуковыя кірункі, якія цалкам сфармаваліся.

Раздзел 2. Методыка даследаванняў

У структуры любых навуковых ведаў можна вылучыць два фундаментальныя ўзроўні: эмпірычны і тэарэтычны. Асноўнымі метадамі эмпірычнага даследавання выступаюць: назіранне, эксперымент і вымярэнне. Для тэарэтычнага ўзроўня больш характэрныя такія метады, як ідэалізацыя і фармалізацыя, метад узыходжання ад абстрактнага да канкрэтнага, гістарычны і лагічны метады [3]. Археалагічная навука не можа існаваць і развівацца без ужывання агульналагічных метадаў: аналізу і сінтэзу, індукцыі і дэдукцыі, абстрагавання і абагульнення, аналогіі і мадэляванні [7].

Шырокае ўжыванне ў археалагічных даследаваннях прыродазнаўча-навуковых метадаў: колькасных, матэматыка-статыстычных, мадэлявання і інш., прывяло да ўзнікнення спрэчкі аб гуманітарным або тэхнічным характары археалагічных ведаў. Аднак, магчымасць выкарыстання нетрадыцыйных метадаў гістарычнага даследавання дазваляе археалогіі атрымліваць больш шырокі дыапазон інфармацыі, чым звычайным гістарычным даследаванням.

Такім чынам, шырокае кола крыніц даследавання дае магчымасць спалучэння ў археалогіі як традыцыйных, так і нетрадыцыйных метадаў даследавання.



Раздзел 3. Ужыванне ІТ у археалагічных даследаванняў пры вывучэнні помнікаў перыяду неаліту і бронзы

3.1 Выкарыстанне ІТ у археалагічных даследаваннях

У існуючым шэрагу інфармацыйных тэхналогій можна вылучыць пяць груп, якія будуць удзельнічаць у накапленні, рэпрэзентацыі, апроцоўцы і перадачы археалагічнага матэр’ялу [9].

Фундаментальнымі ў гэтым шэрагу выступаюць тэхналогіі стварэння археалагічнай інфармацыі. У іх структуру ўваходзяць усе спосабы фарміравання першасных дадзеных, якія суправаджаюць працэсы палявых і камеральных археалагічных даследаванняў, улічваючы працу з літаратурнымі крыніцамі і арпацоўку масавага археалагічнага матэр’ялу. Найбольш важнымі крытэрыямі выкарыстання падобных тэхналогій выступаюць поўнасць, дакладнасць і адэкватнасць сфармаваных дадзеных. У гэтай сітуацыі першае месца надаецца форме, у якой фіксуюцца археалагічныя веды. Асноўнай ставіцца задача забяспечыць магчымасць выкарыстання сучасных кампутарных метадаў і сродкаў.

Найважнейшым аспектам у тэхналогіях такога кшталту выступаюць мадэлі дадзеных, якія карэктыруюцца не толькі формай прадастаўлення фіксаваных дадзеных (тэксты, малюнкі, здымкі, чарцяжы, табліцы і г.д.), але і тымі матэр’яльнымі (папера, кінастужка, аўдыё і відэакасеты, камп’ютарныя сродкі) і лагічнымі (макеты дадзеных) носьбітамі, на якіх гэтыя дадзеныя прадугледжваецца захоўваць для іх выкарыстання ў будучым. Асноўнымі ў гэтай сферы выступаюць разнастайныя сістэмы кіравання базамі дадзеных (СКБД), якія, ў сваю чаргу, арыентаваны на гіпертэкставую і мультымедыйную форму падання [8].

Шэраг тэхнічных сродкаў, якія могуць выкарыстоўвацца пад час палявых археалагічных даследаванняў, шырокі і разнастайны. Абагульненна, магчыма выдзеліць дзве асноўныя групы: электронная апаратура якая выкарыстоўваецца ў працэсе раскопак і лабараторнае абсталяванне. Электронная апаратура якая выкарыстоўваецца ў працэсе раскопак: электронныя нівеліры і тэадаліты,GPS-навігатары, трынгуляцыйныя лакатары, пантографы, лічбавыя камеры лазерныя ўзроўні і г.д. Лабараторнае абсталяванне: электронныя мікраскопы, вымярэнні з выкарыстаннем прыбораў пазіцыянавання (даўжыня, шырыня, плошча, перыметр, форма артэфактаў, планы помнікаў), відэазахоп і аналіз малюнкаў, каліброўка па С14 і г.д.[10]

Аднак, праца па стварэнню дадзеных становіцца непатрэбнай без існавання тэхналогій назапашвання і захоўвання археалагічных дадзеных. Інфармацыя павінна мець пластычную структуру з пастаяннай магчымасцю абнаўлення і карэктыроўкі, у дадатак, павінна існаваць магчымасць мадыфікацыі форм прадстаўлення інфармацыі якая заносіцца, ці захоўваецца ў базах дадзеных.

У тэхналогіях стварэння, і ў тэхналогіях назапашвання важная роля належыць прывядзенню інфармацыі да выгляду і форм, найболей мэтазгодных для захоўвання і выкарыстанні, зыходзячы з утрымання інфармацыі, яе важнасці, тэрмінаў захоўвання.

З апісанымі вышэй тэхналогіямі стварэння і назапашванні археалагічных дадзеных цесна злучана тэхналогія доступу да інфармацыі археалагічных даследаванняў, з якімі яна фіксуецца ў археалагічных базах дадзеных.

Тэхналогія доступу павінна ўключаюць асноўныя аперацыі па забеспячэнню магчымасці карыстання сабранымі дадзенымі і іх ахову ад несанкцыянаваных карэктыровак карыстальнікаў, што маюць доступ да захоўваемай інфармацыі. Галоўная роля ў гэтым пытанні належыць СКБД [8].

Даступнасць і магчымасць зручнага выкарыстання дадзеных зможа несці і адукацыйную функцыю. Выкарыстанне мультымедыйных тэхналогій у навучальных праграмах (адносна археалагічных дадзеных) дазволіць стварэнне віртуальных мадэлей помнікаў і працэсу іх даследавання. Яскравым прыкладам могуць выступаць сучасныя віртуальныя мадэлі мастацкіх і нацыянальных музеяў свету, якія распаўсюджваюцца на CD-ROM.

Большасць адукацыйных тэхналагічных прыстасаванняў, якія распрацоўваліся і выкарыстоўваліся апошнія 30 - 40 гадоў (эпідыяскопы, дыяпраэктары і інш.) і патрабавалі спадарожных каментарыяў, на сённяшні дзень канчаткова састарэлі. Нават выкарыстанне аўдыё і відэакасет, прайгравальнікаў і кінапраектараў сталі непатрэбнымі з распаўсюджаннем камп’ютарнай тэхнікі. Сучасныя мультымедыйныя тэхналогіі дазваляюць арганізаваць працу так, як гэта не было даступна раней. Навучэнцы маюць магчымась удзельнічаць у працэсах даследаванняў асабіста, не зыходзячы з месца, а не ў якасці назіральнікаў. На Захадзе шырока выкарыстоўваюцца магчымасці стварэння віртуальных бібліятэк і музейных экспазіцый [11].

Асобным планам выступаюць тэхналогіі апрацоўкі дадзеных археалагічных даследаванняў. Фактычна, яны з'яўляюцца найбольш важным і адказным звяном у структуры археалагічнай інфарматыкі. Пад іх запатрабаванні і магчымасці павінны падстройвацца іншыя тыпы тэхналогій, якім неабходна выконваць функцыі забяспечваючых падсістэм. Выкарыстанне тэхналогій апрацоўкі дае магчымасць атрымліваць новыя веды аб жыцці людзей і прыродных працэсах у далёкім мінулым за кошт абагульнення існуючых археалагічных дадзеных і вылучэнні ў іх найбольш важнай інфармацыі. Можна з поўнай упэўненасцю казаць, што тэхналогіі апрацоўкі інфармацыі з’яўляюцца асноўнымі ў тэхналогіі ўласна археалагічных даследаванняў. Сярод іх: экспертныя сістэмы, з дапамогай якіх магчыма вызначэнне тыпу артэфакта ці матэрыялу; прасторавы аналіз; стварэнне графікаў і дыяграм; ілюстрацый; планаў паверхні;стварэнне 3-х мерных мадэляў раскопаў, контураў паверхні, шчыльнсці размеркавання знаходак; сузалежнасць артэфактаў.

Тэхналогіі перадачы дадзеных у навуковых даследаваннях з’явіліся толькі ў апошні час. Іх з'яўленне і развіццё абумоўлена размеркаванай і дэстанцыйнай апрацоўкай і захоўваннем інфармацыі. У першую чаргу, гэта звязана з выкарыстаннем сецевых тэхналогій (першым чынам тэхналогіі лакальных сетак) і дыстанцыйнга доступу па каналах глабальных інфармацыйных сетак.

3.2 Выкарыстанне ГІС - тэхналогій у археалогіі

Геаінфармацыйныя сістэмы выступаюць новым тыпам камп’ютарных сістэм, якія з'явіліся ў канцы XX стагоддзя. На сённяшні дзень гэта асноўныя і ўніверсальныя сістэмы кіравання дадзенымі геадэзіі і тапаграфіі.

Распрацоўка ГІС пачалася больш за 30 гадоў назад, аднак найбольшае развіццё яны атрымалі толькі ў апошнія 8-10 гадоў. Стварэнне таннай электроннай тэхнікі і значнае павелічэнне яе магчымасцяў зрабіла магчымым ужыванне ГІС не толькі ў археалагічных даследаваннях, але і ў звычайных падарожнічаючых аўтамабілях[8].

Асноўнае азначэнне ГІС - гэта аўтаматызаваная інфармацыйная сістэма, прызначаная для апрацоўкі прасторава-часавых дадзеных, асновай інтэграцыі якіх служыць геаграфічная інфармацыя [10]. Менавіта прасторавая прывязка археалагічнага аб'екта і мае найвялікую каштоўнасць. Асноўная яе перавага перад звычайнымі СКБД у тым, што па сваёй структуры яна з'яўляецца СКБД, але геаграфічнай прывязкай дадзеных у 2-х ці 3-х мернай прасторы да вызначанай кропкі на мясцовасці. Акрамя таго, ГІС мае ўнутраную сістэму прасторавага аналізу, якой няма ў звычайнай СКБД. Элементы геаграфічнай карты забяспечваюцца семантыкай, якая, як і асноўныя элементы, можа быць прааналізавана. ГІС найбольш зручныя і карысныя пры стварэнні археалагічных інфармацыйных сістэм асобных геаграфічных рэгіёнаў, планаў раскопак археалагічных помнікаў, вывучэнні старажытных карт, першаснага рэльефа.Сучасныя ГІС дазваляюць праводзіць аналіз не толькі вектарных але растравых і тэкставых дадзеных.

Разнавіднасці ГІС:


  1. Даведнікавыя картаграфічныя сістэмы, СКС (information cartographic system) - сістэмы, якія забяспечваюць выкананне розных запытаў да ўключаных у іх картаграфічныя базы дадзеных;

  2. ГІС - в’юверы” (viewer GIS) - сістэмы, якія забяспечваюць прагляд уведзеных раней дадзеных, выкананне запытаў да сфармаваных інструментальнымі ГІС базамі дадзеных, арганізацыю пераносу аформленага картаграфічнага планшэта на цвёрды носьбіт;

  3. Інструментальныя ГІС (instrumental GIS) - сістэмы, якія забяспечваюць вядзенне картаграфічных БД, прасторавы аналіз дадзеных, апрацоўку складаных запытаў і стварэнне копій;

  4. Вектарызатары растравых картаграфічных малюнкаў (raster cartographic maps vectorizers):

    • сістэмы, якія забяспечваюць увод прасторавай інфармацыі са сканера і яе аўтаматычнае ці паўаўтаматычнае пераўтварэнне ў вектарную форму;

    • спецыялізаваныя сродкі прасторавага мадэлявання, праграмна-апаратныя сродкі, арыентаваныя на вырашэнне задач мадэлявання працэсаў: распаўсюджання забруджванняў жылых зон, геалагічных з'яў, аналіз рэльефу і т.п.;

    • сродкі апрацоўкі і дэшыфравання дадзеных дыстанцыйнага зандзірвання - праграмна-апаратныя сродкі, прызначаныя для апрацоўкі лічбавых малюнкаў зямной паверхні, атрыманых з борта авіыцыі і штучных спадарожнікаў Зямлі [3].

Магчымасць выкарыстання новых геаінфармацыйных тэхналогій, якія спецыяльна распрацаваны для працы з дадзенымі, якія маюць прасторава-часавую прывязку, абумовіў іх хуткае распаўсюджанне ў шматлікіх галінах навукі і тэхнікі, у тым ліку і археалогіі.

ГІС -тэхналогіі сталі ўжывацца не толькі сярод тых, хто прафесійна звязаны з геаграфіяй, але і сталі прыладай для навуковага гістарычнага аналізу. Выкарыстанне магчымасцяў геаграфічных інфармацыйных сістэм у гістарычных даследаваннях ужо мае некаторую традыцыю. Вызначылася кола гістарычных праблем, вырашаемых з дапамогай ГІС, распрацаваны шэраг методык для працы з рознымі гістарычнымі дадзенымі. Падобныя даследаванні праводзяцца ў ЗША, Англіі, Германіі, Галандыі, Швецыі, Польшы, Расіі. У шэрагу ўніверсітэтаў чытаюцца адмысловыя курсы па ўжыванні ГІС -тэхналогій у гістарычных даследаваннях. У нашай краіне дадзеныя сістэмы вывучаюцца выключна ў курсе геаграфічных дысцыплін

Аднак самым істотным недахопам ГІС выступае адсутнасць магчымасці пабудовы аб’ектаў у трох вымярэннях, атрымліваючы такім чынам аб'ёмную мадэль. На сённяшні дзень такімі магчымасцямі валодаюць САПР. Вобласці выкарыстання САПР - самыя розныя, ад праектавання запалкавых каробак да падводных лодак і касмічных караблёў. Дзякуючы паляпшэнню сродкаў адлюстравання мадэляў і магчымасці накладваць на іх паверхні розныя каляровыя тэкстуры з’явілася магчымасць атрымліваць малюнкі прадмета фатаграфічнай якасці ў розных ракурсах.[9].

На сенняшні дзень у асяроддзі археолагаў вялікую папулярнасць набылі праграмы AutoCAD розных версій, найбольш прываблівае яго ўніверсальнасць. Даволі шырока распаўсюджана стварэнне для AutoCAD адмысловых дадаткаў, накіраваных на тыя ці іншых археалагічныя праблемы. Аднак, існуе мноства іншых САПР, такіх, як bCAD, MicroStation, Easy CAD , AutoCAD Map, айчынны Компас і інш., якія таксама маюць у археалогіі шырокае поле для выкарыстання. Асноўнымі іх задачамі выступаюць падрыхтоўка палявых чарцяжоў і 3-х мерныя рэканструкцыі раскопаў, пахавальных збудаванняў і селішчаў, а таксама архітэктурных помнікаў і археалагічных знаходак. Акрамя асноўных САПР сістэм існуюць пераходныя, якія спалучаюць у сабе элементы ГІС і САПР, а таксама анімацыі: AutoCAD MAP, ER Mapper, 3D Max і інш. Аднак такія праграмы маюць значны недахоп, для паўнавартаснай працы з імі неабходна атрымаць грунтоўную і якасную падрыхтоўку, што само па сабе патрабуе значнай затраты часу. Адсюль узнікае пытанне аб мэтазгоднасці іх выкарыстання.



3.3 СКБД у археалагічных даследаваннях

Працэс стварэння баз дадзеных у археалогіі з’явіўся на шмат гадоў раней чым узніклі першыя ЭВМ і, нават, электрычнасць. Першасная форма папяровых баз дадзеных была даволі разнастайнай: хатняя бібліяграфія на картках, музейныя карткі на калекцыі і артэфакты, алфавітныя і сістэматычныя бібліятэчныя каталогі, нават запісныя кніжкі і г.д. Усе яны былі распрацаваны з адзінай мэтай - упарадкаваць і паскорыць пошук інфармацыі. У папяровых сістэмах магчымасці пошуку маглі адрознівацца ў залежнасці ад складанасці і дэталёвасці структуры: па адным, па дзвюх, па трох крытэрыях. Чым большая колькасць крытэрыяў была неабходна, тым больш складаным і марудным станавіўся працэс пошуку.

З’яўленне электронных баз дадзеных дазволіла праводзіць пошук па вялікай колькасці крытэрыяў, задаваных карыстальнікам, сартыраваць дадзеныя па любым параметры, экспартаваць дадзеныя ў іншыя праграмы: статыстычныя, тэкставыя рэдактары, графічныя праграмы, а таксама ў ГІС – за даволі нязначны прамежак часу [8].

Шэраг баз дадзеных даволі разнастайны: ад найпростых файлаў (табліц) да складаных структур рэляцыйных баз дадзеных. Прыкладам могуць выступаць - рэгістры помнікаў (адміністрацыйныя і даследчыя: SARG, AZSITE), музейныя каталогі, базы дадзеных пад пэўныя праекты, базы дадзеных па раскопках, вынікам, літаратуры, артэфактам, надпісам ці тэкстам, вынікам аналізаў, бібліяграфічным і бібліятэчным каталогам; адкрыты доступ да баз дадзеных у інфармацыйных сістэмах. Апроч звычайнага тэксту ці лічбаў базы дадзеных пачынаюць складацца з малюнкаў і нават відэаматэрыялаў. Базы дадзеных - гэта адпраўная кропка для стварэння каталогаў, пошуку і разнастайных магчымасцяў аналізу дадзеных. Іх поўная назва - сістэмы кіравання базамі дадзеных (СКБД)[10].



3.4 Ужыванне ІТ пры вывучэнні каменных свідраваных вырабаў

Ў рамках разгледжання пытання аб выкарыстанне ІТ пры вывучэнні каменных свідраваных вырабаў патрэбна ў першую чаргу звярнуць ўвагу на тое, што ўжо зроблена аўтарамі ў дадзенай вобласці і разгледзець найбольш перспектыўныя праекты, якія могуць быць рэалізаваны ў самай блізкай будучыні.

На першым этапе збору і сістэматызацыі ўсёй даступнай інфармацыі па вывучаемай праблеме, немалаважнае значэнне мелі вынікі пошуку ў глабальнай сетцы Internet. Нажаль, пакуль не распрацаваны сайт, прысвечаны праблеме каменнай індустрыі старажытнасцяў неаліту і бронзы Еўропы і Каўказа. Вырашэнне гэтай задачы варта аднесці ў перспектыўныя задачы на будучыню. Аднак, мажліва адзначыць, што даследчыкі даволі часта выкарыстоўваюць Internet для публікацыі сваіх апошніх даследаванняў і распрацовак у галіне каменнай індустрыі. Таму пошукі навейшай інфармацыі па вывучаемаму пытанню не сталі пустым марнаваннем часу, а прынёслі пэўны плен.

Іншай галіной ужывання ІТ пры вывучэнні каменных свідраваных вырабаў стаў працэс напісання магістарскай дысертацыі, з выкарыстаннем праграм з пакета Microsoft Office, а таксама розных графічных сродкаў Paint, Adobe Photoshop CS, Corel Draw для апрацоўкі ілюстрацыйнага матэр’ялу.

Асабліва перспектыўнай для будучых даследаванняў выступіла магчымасць ужывання ГІС -тэхналогій падчас пошуку месцазнаходжання асобных артэфактаў, іх канцэнтрацый і прывязкі да археалагічных помнікаў і культурных арэалаў. Часам, разрозненныя знаходкі з дакладнасцю размяшчаліся ў ваколіцах помнікаў, а месцазнаходжанні розных тыпаў упісваліся у культурныя арэалы.

На этапе назапашвання, апрацоўкі і перадачы дадзеных, найбольш перспектыўнымі паказалі сябе сістэмы кіравання базамі дадзеных па знаходках каменных свідраваных вырабаў на сумежных тэрыторыіях. Гэта задача можа быць значна спрошчана, калі звярнуцца да досведу ўкраінскіх, расійскіх археолагаў і музейных супрацоўнікаў.

У якасці прыкладу можна прывесці распрацаваную ў Інстытуце археалогіі НАН Расіі. Д.А.Санжаравым, М.П.Зімінай, В.С.Аляксеенка гСКБД “Каменныя свідраваныя сякеры з тэрыторыі Волга-Окскага міжрэчча”, якая складаецца з трох праграмных пакетаў – “Спіс”, “Вопіс” і “Параметры”. “Спіс” арыентаваны на апрацоўку палявога матэрыялу, які заносіцца ў палявыя спісы, і дазваляе канчатковае атрыманне статыстычных дадзеных па пашпартызаваных і дэпашпартызаваных знаходках. “Вопіс” накіраваны на стварэнне класіфікацыйных і тыпалагічных сістэм па асобных катэгорыях каменных свідраваных сякер. “Параметры” дазваляюць атрымаць інфармацыю аб вымярэннях, матэр’яле і індывідуальных прыкметах (хорды, лопасці, абушкі, арнаментацыя) каменных свідраваных сякер [8].

Аўтары адзначаюць, што ў праграмным пакеце “Каменныя свідраваныя сякеры з тэрыторыі Волга-Окскага міжрэчча” рэалізаваны наступныя функцыі і магчымасці: якасны і колькасны аналіз размеркавання знаходак па катэгорыях, класах, тыпах; аналіз сустракаемасці знаходак па гідранімічных і культурных арэалах; аналіз сустракаемасці знаходак на археалагічных комплексах, датыроўцы і іншым прыкметах; суправаджэнне археалагічных знаходак як адзінак захоўвання фондаў; даследаванне археалагічнага матэрыялу ў кантэксце іншых помнікаў матэр’ялы якіх будуць захоўвацца на электронных носьбітах у перспектыве [8].

Разгледжаная вышэй СКБД не з'яўляецца адзінай у сваім родзе. У Інстытуце археалогіі НАН Расійскай Федэрацыі распрацавана і эксплуатуецца некалькі сістэм кіравання базамі дадзеных якія накіраваныя на дзейнасць прафесійных археолагаў і музейных супрацоўнікаў і звычайных аматараў персаанальных камп’ютараў.

Раздзел 4. Абмеркаванне атрыманых вынікаў

Характэрызуючы вынікі праведзенай працы можна адзначыць той факт, што далёка не ўвесь шэраг распрацаваных сучасных камп’ютарных тэхналогій актыўна ўжываецца пры вывучэнні каменных свідраваных вырабаў эпохі неаліта і бронзы. Дадзены факт тлумачыцца самой кансерватыўнасцю метадалогій любых навуковых дысцыплін. Аднак, і ў выкарыстанні ІТ у археалагічных даследаваннях назіраецца значны прагрэс. Перш за ўсё гэта выкарыстанне магчымасцяў глабальнай сеткі Internet і апрацоўка археалагічных матэрыялаў з дапамогай даступных камп’ютарных праграм.

Перспектыўным на будучыню з’яўляецца стварэнне базы дадзеных для знаходак, аднак для забеспечання эфектыўнай працы і атрымання адпаведных вынікаў ад даследаванняў, распрацоўкі адных рэгіянальных, або глабальных баз дадзеных недастаткова. Патрабуецца стварэнне шырокай базы ведаў, якая б скдадалася з кантэкстнага апісання ўсіх матэрыялаў з тэрыторыі Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы перыяду неаліта і бронзы. Толькі пры ўмовах такой глабальнасці працы даследчыкаў розных археалагічных школ будзе паўнавартасна прааналізаваны ўвесь назапашаны на сенняшні дзень археалагічны матэрыял, зняты шэраг спрэчных пытанняў і з’явіцца магчымасць далейшага дакладнага вывучэння эвалюцыі каменных свідраваных вырабаў.

Вынікі

У працы былі разгледжаны пытанні метадалогіі археалогіі і асноўныя этапы археалагічных даследаванняў у сукупнасці з тымі навейшымі ІТ, якія выкарыстоўваюцца, ці маюць магчымасць ужывацца ў перспектыве на кожным з этапаў. Паралельна былі разгледжаны пытанні выкарыстання ІТ пры вывучэнні каменных свідраваных вырабаў, перспектывы стварэння СКБД у археалагічных даследаваннях і ГІС -тэхналогій на этапах прагназавання і стварэнні археалагічных дадзеных.



Дыскусійным застаецца пытанне аб шырыні ўжывання ІТ у галіне археалогіі і магчымасцях віртуальнага мадэлявання мінулага. Галоўнымі фактарамі ў гэтым пытані выступаюць тэхнічная падрыхтаванасць археолагаў, узрост і найвышэйшыя тэмпы развіцця ІТ. Адсюль і вынікае, што археолагі старэйгага ўзросту лічаць інфарматызацыю археалогіі непатрэбнай, засцерагаюць ад атрымання завужаных вынікаў, ненавуковасці і магчымасці ператварэння археалогіі ў матэматычныя дысцыпліну. У сваю чаргу плынь маладых навукоўцаў робіць спробу глабальнага ўкаранення ІТ у археалогію з шырокімі магчымасцямі віртуальных рэканструкцый. Аднак, варта адзначыць той факт, што без рэчазнаўства і палявых даследаванняў археалогія згубіць асноўны свой падмурак – эмпірычнае ўспрыняцце матэр’ялу. Так атрымоўваецца, што археолаг без палявой практыкі, але, выключна, з ведамі камп’ютара нічым не будзе адрознівацца ад сакратаркі.

Спіс літаратуры

  1. Воройскі, Ф.С. Информатика. / Ф.С.Воройскі // Энцыклапедычны слоўнік-даведнік: уводзіны ў сучасныя інфармацыйныя і тэлекамунікацыйныя тэхналогіі ў тэрмінах і фактах. – Масква, 2006. – С.768.

  2. Васільеў С.Л. Выкарыстанне кампутараў у археалогіі [Электрон. рэсурс] – 9 верасня 2010. – Рэжым доступу: http://www.archaeology.ru/ONLINE/Vasiljev/pc.html

  3. Васільеў С.Л. ГІС і археалогія [Электрон. рэсурс]. – 13 кастрычніка 2010. – Рэжым доступу: http://www.archaeology.ru/sci_methods/sc_gis_00.html

  4. Дзеравянко А.П., Холюшкін Ю.П., Варонін В.Т. Сучасная роль кампутара ў археалогіі [Электрон. рэсурс]. – 12 снежня 2010. – Рэжым доступу: http://archaeology.kiev.ua/research/it.htm

  5. Ліпніцкая, В.Л., Папова А.Э. Вучэбна – метадычны комплекс па гістарычнай інфарматыцы. - Мінск: БГУ, 2002. – 149 с.

  6. Мартынаў, А.І., Я.А.Шер Метады археалагічнага даследавання: – Масква: Вышэйшая школа; 2002. – 240 с.

  7. Марчук, А.Г Ю.П. Холюшкін ЮП., Варонін, В.Т., Загарулька Ю.А. Інфармацыйныя тэхналогіі і матэматычныя метады ў археалогіі: - Навасібірск: НГУ, 2002. 66 с.

  8. Пономарев, А.Л. “Чаго няма, таго не злічыць?” Матэматычныя мадэлі гістарычных працэсаў. - Масква: 1996. – 245 с.

  9. Прохараў А.М. Кампутарныя тэхналогіі і археалогія [Электрон. рэсурс]. – 8 лістапада 2010. - Рэжым доступу: http://www.compress.ru/article.aspx?id=11301&iid=447

  10. Сідарцоў В.Н. Метадалогія гісторыі. Вучэбны дапаможнік для студентаў ВНУ. - Мінск: НТООО "ТетраСистемс", 1996. – 235 с.

  11. Сычоў М.А. Гуманітарная інфарматыка – новы накірунак у падрыхтоўцы спецыялістаў па інфармацыйным тэхналогіям [Электрон рэсурс]. – 11 верасня 2010. – Режым доступу: http://archaeology.kiev.ua/research/it.htm

  12. Халюшкін Ю.П., Варонін В.Т., Штабной К.В., Вараб’ёў В.В. Перспектывы развіцця інфармацыйных техналогій у Інстытуце археалогіі і этнаграфіі СО РАН. [Электрон. рэсурс]. - 1998. Рэжым доступу: http://www.sati.archaeology.nsc.ru/

Прадметны паказальнік да рэферата

Базы дадзеных 1, 2, 6, 7, 11, 12, 14, 16 – 20, 22

ГІС 6, 7, 13-17, 19, 22

Internet 21

GPS 6, 11

САПР 16


Інтэрнэт-рэсурсы ў прадметнай вобласці магістранта

  1. Сайт “Неалітыка.Ру.” – цалкам прысвечаны культурам, артэфактам перыяду неаліту і бронзы. На сайце размешчаны не толькі працы масцітых навукоўцаў, але і фотаздымкі знаходак абывацеляў. Асноўным недахопам выступае адсутнасць адзіных правіл фотафіксацыі і пазначэння месцаў знаходкі. http://www.neolitica.ru/

  2. Партал “Археалогія Расіі” - нацыянальны сервер электронных інфармацыйных рэсурсаў па археалогіі і гісторыі Еўразіі са старажытнасці да новага часу. Праект распрацаваны супрацоўнікамі кафедры археалогіі Маскоўскага Дзяржаўнага Універсітэта ім. М.В. Ламаносава, Інстытута археалогіі РАН і інш. Аснову Партала складае адкрытая электронная бібліятэка па археалогіі, гісторыі і сумежным дысцыплінам, якая ўключае ў сябе навуковыя і навукова-папулярныя выданні, падручнікі, артыкулы, публікацыі гістарычных крыніц і матэрыялаў раскопак, справаздачы. Партал дае магчымасць бясплатна апублікаваць на серверы цікавыя аўтарскія распрацоўкі. На сапраўдны момант каталог ахоплівае больш 1500 сайтаў, па археалогіі, гісторыі, краязнаўству. На сённяшні дзень адзін з самых буйнейшых сайтаў археалагічнага накірунку. http://www.archeologia.ru

  3. Інстытут Гісторыі Матэрыяльнай культуры РАН (Інстытут Археалогіі), С.-Пецярбург. Прадстаўлена агульная інфармацыя, супрацоўнікі, аддзелы, асноўныя распрацоўкі. http://www.archeo.ru

  4. Скіфіка-Кельтыка. Афіцыйны сайт Інстытута археалогіі і этнаграфіі РАН Новасібірск. Асноўныя рубрыкі: агульная інфармацыя, база дадзеных супрацоўнікаў, адміністрацыя, сектары, выдавецтва. Асноўным недахопам выступае нераспрацаванасць шэрагу аддзелаў. http://www.archaeology.ru

  5. Сервер Археалогія Ноўгарада прысвечаны археалагічным даследаванням у Вялікім Ноўгарадзе і яго наваколлях. На сённяшні момант гэты рэсурс з'яўляецца афіцыйным серверам Цэнтра арганізацыі і забеспячэнні археалагічных даследаванняў Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка. http://arc.novgorod.ru

  6. BRONZA – LIB - зборка археалагічнай літаратуры прысвечанай перыяду энеаліта – бронзы. Ахоплівае тэрыторыю былога СССР. Галоўным недахопам выступае адсутнасць ілюстрацыйнага матэр’яла для большасці артыкулаў. http://bronza-lib.narod.ru/

  7. Блог прысвечаны агляду новых адкрыццяў і даследаванняў у вобласці археалогіі і старажытнай гісторыі. http://archeo.jino-net.ru/

  8. Інфармацыйны цэнтр Інстытута археалогіі і этнаграфіі Сібірскага аддзяленні РАН. На партале прадстаўлены веды пра археалогію, як навуковай дысцыпліне, яе падпадзелам, метадам і тэхніцы даследаванняў. Уся інфармацыя на партале прадстаўлена ў выглядзе сеткі ўзаемазлучаных інфармацыйных аб'ектаў. Доступ да інфармацыі ажыццяўляецца шляхам навігацыі па дрэве паняццяў і праз сродкі простага і пашыранага пошуку. http://www.sati.archaeology.nsc.ru

  9. Сервер Усходнееўрапейскай археалогіі. Адзін з найбуйных археалагічных сервераў на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы. Распрацаваны і падтрымліваецца лабараторыяй аналітычных даследаванняў НДІ-ПАІ МКІ Украіны ў супрацоўніцтве з Інстытутам археалогіі НАН Украіны. На сайце прадстаўлена інфармацыя па шырокім крузе пытанняў: археологія асобных краін, асобныя археалагічныя культуры, асобныя накірункі археалогіі. Сайт двухмоўны. Уяўляе вялікую цікавасць для археолагаў. http://archaeology.kiev.ua/

  10. StratiGraf, праграма для аналізу стратыграфіі і стварэнні храналагічных матрыц і праслоек (матрыца Харыса). http://www.proleg.com

  11. Інстытут гісторыі і археалогіі Францыі: сімпозіумы, публікацыі, бібліятэка. http://www.ecole-francaise.it

  12. Кампутарная археалогія, Мэтью Літтлер, ЗША http://www.u.arizona.edu/~mlittler

  13. Дамангол – форум старажытнай культуры і мастацтва. Прысутнічае шырокая бібліятэка, магчымасць атрыбутацыі знаходак. http://domongol.su/

  14. Курс навучання ГІС, Англія. http://ads.ahds.ac.uk/project/goodguides/gis

  15. Універсітэт Вісконсін-Мілуокі, Бюро Кіраванні Гістарычнымі Рэсурсамі, Кафедра археалогіі, ЗША. http://www.uwm.edu/Dept/ArchLab/HRMS/

  16. Беларускi Скарбашукальнiцкi Партал – першы партал прысвечаны скарбашукальніцтву і “чорнай” археалогіі ў Беларусі. http://belklad.by/forum/

Дадзеная частка, прысвечана апісанню лепшых, па меркаванню аўтара, сайтаў прысвечаных археалогіі.

Спасылка на Асабісты сайт

http://trockis.narod.ru/

Кола навуковых інтарэсаў

Магістранта Ліневіча С.Б. гістарычны факультэт



Спецыяльнасць 07.00.06 – археалогія.

Смежные специальности

07.00.02 – отечественная история

  1. Социально-экономическое развитие общества на территории Беларуси: общественный строй, сельское хозяйство.

  2. Государственные образования на территории Беларуси, их внутренняя и внешняя политика.

  3. Материальная и духовная культура. Этнические процессы на территории Беларуси, национальная ментальность, межэтнические взаимоотношения.

07.00.07 – этнография, этнология и антропология

  1. История материальной культуры (народное зодчество и организация жилой среды, традиционный костюм, традиции народной кулинарии).

  2. Традиционное земледелие, животноводство, промыслы и ремесла.

  3. Ареальная этнология (этнография) и историко-этнографические атласы.

07.00.03 – всеобщая история

  1. Методологические и типологические проблемы исследования истории зарубежных стран, связей и взаимодействия между отдельными цивилизациями .

  2. Общие закономерности экономического, политического и социокультурного развития народов мира во взаимосвязи с другими сферами человеческой деятельности, влияние окружающей среды на общественную жизнь и воздействие человечества на окружающую среду.




Основная специальность

07.00.06 – археология

  1. Археологические памятники и материалы по письменным источникам и археологическим исследованиям.

  2. Исторические процессы социально-экономического развития, видов хозяйственной деятельности, проблемы политической истории по письменным и археологическим материалам, проблемы исторической периодизации и классификации памятников.

  3. Процессы формирования археологических культур и этнических общностей и их взаимодействие и влияние.

  4. Развитие древней техники и усовершенствование технологии, освоение новых материалов, применение новых технических средств и методик в изучении археологических материалов.

  5. Развитие духовной культуры и идеологических представлений, погребальные объекты.

  6. Методика полевых и камеральных исследований, исторической интерпретации археологических материалов.

  7. История археологии.

  8. Археология в музейной и туристической сферах.

  9. Проблемы сохранения археологических памятников..






Сопутствующие

  • 25.00.02 – палеонтология и стратиграфия

Указать здесь области исследования из паспортаи этой специальности, которые входят в круг научных интересов магистранта (например)

  1. Становление и эволюция биосферы и возникновение ноосферы, роль человека в развитии растительного и животного царства конца кайнозоя.

  2. Разработка геохронологии и уточнение периодизации геологической истории Земли – необходимой базы наук, изучающих жизнь на Земле, и всех прикладных геологических исследований.

  3. Разработка и усовершенствование биостратиграфических и физических методов стратиграфических исследований.




  • 25.00.36 – геоэкология

Указать здесь области исследования из паспортаи этой специальности, которые входят в круг научных интересов магистранта (например)

1. Экологическое состояние, устойчивость, ландшафтное разнообразие природных и природно-антропогенных геосистем.

2. Оценка, моделирование и прогноз антропогенных воздействий, изменений природной среды и их последствий.





Тэставыя пытанні



(Линевич Сергей) Первый компьютер:



был каменным.

работал на дровах.

носил имя Малютка-1.

носил имя Марк-1.

изобретен в Гондурасе







(Линевич Сергей) Археологическая информатика:



наука о информационных процессах до 1812 г..

изучает возможность участия составляющих компьютера в арх. раскопках.

псевдонаука.

наука.

1 2 3 - правильно.




Прэзентацыя магістэрскай дысертацыі


Тэма дысертацыі: “Каменныя свідраваныя прылады працы эпохі каменю і бронзы на тэрыторыі Беларусі”

Спачылка для прагляду.



http://narod.ru/disk/2723350001/Prezent.ppt.html

Слайды знаходзяцца ў дадатку.



Спіс літаратуры да выпускной працы

  1. Булгакова, Е.Т. Подготовка студентов гуманитарных специальностей к использованию информационных технологий в профессиональной деятельности // Автореф. Диссертации на соискание учёной степени кандидата педагогических наук. – Ставрополь 2005. – 24 с.

  2. Воройский Ф.С. Информатика. Энциклопедический словарь-справочник: введение в современные информационные и телекоммуникациионные технологии в терминах и фактах. – М.: ФИЗМАТЛИТ, 2006. – 768 с.

  3. Крейнак, Дж. Основы работы на компьютере / Дж. Крейнак. - // Пер. c англ. Н.А. Ворониной. – М.: Астрель, 2006. – 429 с.

  4. Левкович, О.А. Основы компьютерной грамотности: учеб. пособие / О.А. Левкович, Е.С. Шелкоплясов, Т.Н. Шелкоплясова. - Мн.: ТетраСистемс, 2004. – 528 с.

  5. Липницкая, О.Л. Учебно-методический комплекс по исторической информатике. Базовый курс: Обработка и анализ статистических и структурированных исторических источников средствами электронных таблиц и систем управления базами данных / О.Л. Липницкая, Е.Э. Попова. - Мн.: БГУ, 2002. – 140 с.

  6. Мартынов, А.И. Методы археологического исследования: Учебное пособие / А.И.Мартынов, Я.А.Шер. – 2-е издание, исправленное и дополненное. – М.: Высшая школа; 2002. – 240 с.

  7. Сидорцов В.Н. Методология истории: Учебное пособие для студентов вузов. - Мн.: НТООО "ТетраСистемс"; 1996. – 235 с.

  8. Симонович С.В. Информатика. Базовый курс. Учебник для ВУЗов Санкт-Петербург 1999.- 435с.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка