Асноўныя тэрміны анамастыкі




старонка1/3
Дата канвертавання03.05.2016
Памер415.07 Kb.
  1   2   3


Змест

Уводзіны

4

  1. Асноўныя тэрміны анамастыкі

6

  1. З гісторыі імя

8

  1. Аналіз асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

12

  1. Ад імя – да прозвішча

14

  1. Асноўныя групы прозвішчаў

17

  1. Аналіз прозвішчаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

20

  1. Этымалогія прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы

22

  1. Этымалогія прозвішчаў настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

32

Заключэнне

Спіс літаратуры



35

37


Дадатак 1. Значэнне імёнаў





Уводзіны

Кожны з нас дакладна ведае, як пішацца яго ўласнае імя, зможа назваць імёны родных, утварыць імя па бацьку ад асабовага імені. Інакш кажучы, ён валодае неабходным мінімумам ведаў пра жыццё імёнаў у беларускай мове. Аднак ці многа ведае кожны з нас пра паходжанне, значэнне, гісторыю нашых імёнаў і прозвішчаў?

Вучоныя ўстанавілі, што ў імёнах адлюстравана гісторыя, побыт, вераванні, надзеі, узаемаадносіны розных народаў, іх гістарычныя кантакты. І нягледзячы на тое, што ў кожнага народа існавалі свае імёны, агульным для з’яўляецца адно: усе людзі на Зямлі маюць імёны.

Імёны і прозвішчы – тое, што адрознівае нас адзін ад аднаго, яны суправаджаюць чалавека ўсё яго жыццё. Праз імёны прасочваецца сувязь паміж пакаленнямі: у кожнага з нас ёсць імя па бацьку, мы ўсё жыццё нібы дзякуем тым, хто нарадзіў нас. А як людзі радуюцца, выпадкова сустрэўшы аднафамільца! Першым чынам пачынаюць шукаць агульных знаёмых, родных, каб высветліць, ці не родзічы яны адзін аднаму.

На Беларусі ў імёнах і прозвішчах адбілася шматвяковая гісторыя еўрапейскіх і некаторых азіяцкіх народаў: наша дзяржава знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, і кожныя новыя падзеі, што адбываліся ў свеце, прыносілі ў нашу мову новыя словы, новыя імёны.

Першыя чалавечыя імёны – Адам і Ева, першыя вядомыя імёны з беларускай гісторыі – князь Рагвалод і яго дачка Рагнеда. З імёнаў пачынаецца гісторыя чалавецтва, гісторыя нашай дзяржавы, з ведання паходжання ўласнага імені павінна пачынацца гісторыя сталення кожнага чалавека.



Мэта нашага даследавання: прасачыць этымалогію імёнаў і прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы.

Матэрыял даследавання: уласныя імёны навучэнцаў нашай школы (вучняў 1-9 класаў).

Задачы даследавання:

  • пазнаёміцца з літаратурай па анамастыцы і антрапаніміцы, з тэрміналогіяй па вывучаемай тэме;

  • прааналізаваць імёны вучняў, устанавіць іх паходжанне;

  • скласці слоўнік імёнаў і прозвішчаў вучняў Хальчанскай базавай школы.

Метады даследавання: аналітыка-сінтэтычны, метад параўнання, практычныя метады: інтэрв’ю, метад незалежных характарыстык.


  1. Асноўныя тэрміны анамастыкі

У мовазнаўстве вылучаецца асобны раздзел анамастыка (ад грэчаскага оnomastikе – мастацтва даваць імёны, оnomastikos – які мае дачыненне да імені), які займаецца вывучэннем уласных імёнаў. Анамастыкай называецца і сукупнасць усіх уласных імёнаў [1, 5]. Да іх адносяцца імёны асабовыя, імёны па бацьку, прозвішчы, мянушкі людзей і жывёл, назвы гарадоў, рэк, акіянаў, плошчаў, нябесных цел і г.д.

Уласныя імёны, якія называюць людзей, – гэта антрапонімы, а навука, якая займаецца іх вывучэннем, – антрапаніміка (ад грэчаскага anthropos – чалавек і onyma – імя) [1, 5]. Геаграфічнымі назвамі – тапаніміка (грэчаскае topos – месца і onyma – імя). Тапонімы і антрапонімы – пераважна назоўнікі.

Назвы гор, хрыбтоў, пікаў, далін і іншых элементаў рэльефу мясцовасці аб’ядноўваюцца ў адзін раздзел – аронімы (ад грэчаскага oros – гара); назвы пячор, гротаў, пропасцяў, калодзежаў складаюць разрад спелеонімаў (ад грэчаскага spēlaion – пячора); гідронімы – гэта назвы рэк, ручаёў, азёр, акіянаў; дрымонімы (ад грэчаскага drymos – лес, гай) – найменні лесу ці яго часткі, бору, гаю [1, 5].

Асобны раздзел утвараюць айконімы (ад грэчаскага oikos – дом, oikeo – насяляю) – назвы населеных пунктаў: гарадоў, паселішчаў, вёсак, станіц, аулаў – і урбаноімы (ад лацінскага urbanus – гарадскі) – назвы ўнутрыгарадскіх аб’ектаў: плошчаў, вуліц, тэатраў, галерэй, палацаў, гасцініц і г.д.

Найменні зон касмічнай прасторы, галактык, зорных скапленняў, сузор’яў (напрыклад, Млечны Шлях, Шалі) вывучае касманіміка, а назвы асобных нябесных цел (Марс, Сонца, Зямля, Месяц) – астраніміка.

Акрамя астранонімаў, касмонімаў, тапонімаў і антрапонімаў, існуюць таксама некалькі разрадаў уласных імёнаў. Да іх адносяцца заонімы – уласныя імёны (мянушкі) жывёл: сабака Палкан, карова Зорачка; хранонімы – назвы адрэзкаў часу: эпоха Адраджэння, Пятроўская эпоха, Другая Сусветная вайна, Новы год, Дзень Перамогі; анемонімы – назвы стыхійных бедстваў: ураганы Кірыл, Катрына; тэонімы – назвы багоў і іншых міфічных істот: Ісус Хрыстос, Шыва, Стрыбог, Вялес [1. 6].

Наша навуковае даслелаванне ляжыць у межах антрапанімікі, таму што мы прасочваем гісторыю ўзнікнення уласных імёнаў (асабовых імёнаў і прозвішч) вучняў Хальчанскай базавай школы.


  1. З гісторыі імя

Беларуская мова адносіцца да ўсходнеславянскай падгрупе славянскай групы індаеўрапейскіх моў. Аднак калі мы прааналізавалі ўсе імёны вучняў нашай школы, аказалася, што пераважная большасць асабовых імёнаў мае неславянскае паходжанне. Чаму так адбылося?

У дахрысціянскую эпоху былі распаўсюджаны такія імёны, якія адлюстроўвалі ў сябе цэлую гаму разнастайных уласцівасцей і якасцей людзей, асаблівасці іх характару, паводзін, фізічныя вартасці, парадак з’яўлення на свет і многае іншае (напрыклад, Заяц, Ясень, Дабрыня, Пятак (Пятка), Пяршун, Барсук, Волат). Доўгачаканае дзіця называлі Жданам, Чаканам. Часта бацькі “хавалі” за непрыглядным іменем сваё дзіця, лічачы, што такім чынам яны аберагаюць яго ад злых духаў. Такія найменні дайшлі да нашых дзён у казках (трэці сын – Іван-дурак).

Калі адбылося хрышчэнне Русі, Візантыйская царква прынесла шмат новых імёнаў – грэчасціх, лацінскіх, яўрэйскіх. Канешне, ва ўсіх гэтых народаў імёны мелі пэўнае значэнне, таму што яны ўзніклі, як і найменні ў славянскіх народаў, з агульных назваў. Аднак пры пераходзе ў іншую мову гэтыя словы станавіліся ўжо ўласнымі імёнамі. У старажытнасці Візантыя сабрала лепшыя імёны са сваёй і суседніх моў і кананізавала іх, г. зн. зрабіла афіцыйнымі. Усе імёны былі запісаны у спецыяльныя імянасловы, або святцы. У такіх святцах на кожны дзень прыпадала па некалькі імёнаў, а святар пры хрышчэнні дзіцяці выбіраў адно з іх. Гэтыя імёны, што даваліся царквой пры хрышчэнні, сталі называцца хрысцільнымі, або кананічнымі. Так, князь Уладзімір атрымаў пры хрышчэнні новае імя Васіль, а Рагнеда – Анастасія. Усе іншыя славянскія (іх сталі называць мірскімі) найменні людзей былі забаронены.

Аднак доўгі час (да царавання Пятра І) большасць насельніцтва карысталася як кананічнымі, так і мірскімі імёнамі. Шматлікія крыніцы паказваюць, што мірскія імёны праіснавалі да 17 стагоддзя. У кнізе Н. М. Тупікава “Словарь древнерусских личных собственных имён”, якая выйшла ў 1903 годзе, сустракаюцца такія запісы:

“Фёдор Умойся Грязью, псковитин, 1606. [2, 408]

Губа Микифоров сын Кривые щёки, землевладелец Новгородской области, 1495. [2, 209]

Третьяк Иванов сын Вострой Кнут, крестьянин Ипатского монастыря, 1624. [2, 97]

Ивашко Сахар, крестьянин, 1495. [2. 351]

Ивашко Савин Прикол, служилый человек в Сибири, 1655. [2, 321]

Степан Обида, полковник в Южной Руси, 1670.” [2, 283]

Аднак у 18 – 19 стагоддзях усе мірскія імёны поўнасцю выйшлі з ужывання. Усе нованароджаныя атрымлівалі толькі кананічныя, хрысцільныя імёны. Больш таго, сам спіс імёнаў (святцы) быў вельмі абмежаваны. Вось пра што пісала газета “Санкт-Пецярбургскі духоўны веснік” ў 1895 г.: “Православные имена должны быть даваемы исключительно в честь святых православной церкви, и строго воспрещается давать имена римско-католические, протестантские и проч.” [3, 76].

Да 1917 года імя несла ў сабе і сацыяльную афарбоўку. В. А. Ніканаў устанавіў, што ў 18 стагоддзі сялянскіх дзяўчынак часта называлі Васілісамі, Фёкламі, Маўрамі. Дзяўчынка, народжаная ў дваранскай сям’і, такога імені атрымаць не магла. Затое ў дваранскіх сем’ях бытавалі тады такія жаночыя імёны, якімі не называлі сялянак: Вольга, Кацярына, Аляксандра [4, 25].

Усё змянілася ў 20-я гады 20 стагоддзя. Тады распаўсюдзілася барацьба з рэлігіяй, у тым ліку і з царкоўнымі імёнамі. Былі распрацаваны “чырвоныя святцы”, у якіх прапаноўваліся новыя жаночыя і мужчынскія імёны. Што ж гэта былі за імёны?

В.А.Ніканаў у кнізе “Шукаем імя” [4] падзяляе ўсе наватворы на некалькі груп.



  1. Імёны абсалютна новыя, якіх да гэтага часу не існавала. Іх у “чырвоных святцах” было менш за ўсе астатнія.

Адны з іх утвораны ад рэвалюцыйных лозунгаў і паняццяў – Акцябрына, Мая. Гэтыя імёны лёгка ўвайшлі ў мову і дажылі да нашага часу. Так было і з іменем Святлана, прыдуманым і аднойчы скарыстаным Жукоўскім. Яно ўпершыню з’явілася менавіта ў гэты перыяд, зрабілася самым частым сярод “навічкоў” і нават перагнала па частаце ўжывання многія кананічныя імёны.

Другія – скарачэнні, створаныя або з першых літар асобных слоў, або з першых складоў. Напрыклад, Уладлен – Уладзімір Ленін; Кэм – камунізм, электрыфікацыя, механізацыя; Мэл – Маркс, Энгельс, Ленін; Пяціўчат – пяцігодку ў чатыры гады.



  1. Вялікую групу склалі звычайныя агульныя назвы, ператвораныя ва ўласныя без усялякіх знешніх змен: Трактар, Геній, Індустрыя, Элегія, Прагрэс, Авангард, Электрыфікацыя.

  2. Самую шырокую групу склалі імёны, новыя толькі на тэрыторыі былой Расійскай імперыі. Яны былі шырока распаўсюджаны ў іншых дзяржавах, але адсутнічалі ў праваслаўных святцах і таму не маглі быць нашымі імёнамі. Так паявіліся жаночыя імёны – Ада, Аза, Венера, Карына, Жанна, Лейла, Элеанора і мужчынскія – Аўгуст, Альберт, Артур, Эдуард, Роберт.

  3. Самастойнымі зрабілі шэраг былых формаў ад кананічных імёнаў: Аліна, Аліса, Алеся, Рыта, Віця і інш. Многія такія імёны-“абломкі” прыйшлі да нас з-за мяжы: Ада, Адэль, Інга, Ірма замест поўных Адэлаіда. Інгеборг, Ірмгард.

  4. Найменшую групу склалі ўзноўленыя дахрысціянскія імёны, якія былі забаронены праваслаўнай царквой: Рурык, Руслан, Злата, Лада, Рагнеда, Раксана.

Ніводнага з вышэйпералічаных імёнаў не было ў святцах. Праўда, большасць з наватвораў так і не прыжыліся. Засталіся толькі Уладлен, Спартак, Ала, Альбіна, Акцябрына, Артур, Святлана, Роза, Нінель, Карына, Аліна і інш.

Дадзеныя паказваюць, што на сённяшні час у сучасным грамадстве склаўся дастаткова пастаянны набор мужчынскіх і жаночых асабовых імёнаў. Склад мужчынскіх імёнаў вагаецца ад 40 да 80, а жаночых – ад 60 да 120. Асноўную частку гэтага спісу прадстаўляюць сабой традыцыйныя праваслаўныя кананічныя імёны.

Асноўныя значэнні мужчынскіх і жаночых імёнаў пададзены ў Дадатку.


Аналіз асабовых імёнаў вучняў і настаўнікаў Хальчанскай базавай школы

У вучняў Хальчанскай базавай школы большасць імёнаў кананічныя, якія прыйшлі з грэчаскай, лацінскай і яўрэйскай моў. Нязначную колькасць складаюць імёны, якія адсутнічаюць у святцах: Ілона, Аліна, Святлана, Ніна, Інна.

Ніжэй мы прыводзім табліцу частотнасці ўжывання найбольш пашыраных імёнаў сярод навучэнцаў нашай школы.


Імя

Частотнасць імені

Аляксандр(а) і яго варыянты

10

Кацярына

6

Крысціна

6

Алена

6

Анастасія

6

Дзмітрый

5

Іван

4

Павел

4

Усяго імёнаў

59

Усяго вучняў

96

Як відаць з матэрыялаў табліцы, найбольш пашыранымі з’яўляюцца імёны Аляксандр (і яго варыянты Аляксандра, Алесь, Алеся), Кацярына, Анастасія, Крысціна, Алена, Дзмітрый, Павел і Іван.

Па тры чалавекі названы імёнамі Ірына, Вераніка, Марына, Юрый, Сяргей, Аліна, Ян/Яна, Наталля, Уладзіслаў, Уладзімір, Вячаслаў і Людміла.

Цікавая заканамернасць выявілася пры аналізе распаўсюджання асабовых імёнаў сярод вучняў і настаўнікаў нашай школы. Большасць з імёнаў адносна раўнамерна размеркаваліся ў абедзвюх групах. Аднак ёсць і такая, якія характэрны толькі адной з груп.

Так, сярод настаўнікаў 5 разоў сустракаецца жаночае імя Алена, а сярод вучняў яно адзінкавае – у вучаніцы 9 класа. Ніводны маладзейшы вучань не носіць такое імя. А імёны Крысціна, Аліна не сустракаюцца сярод імёнаў настаўнікаў, затое часта ўжываюцца сярод імёнаў вучняў.

З гэтага можна зрабіць выснову, што імёны таксама падуласныя модзе. Некаторыя сталі папулярнымі некалькі гадоў назад, а некаторыя, наадварот, выходзяць з ужытку.

Цікава прасачыць і паходжанне імёнаў. Самую вялікую групу складаюць асабовыя імёны, якія запазычаны з грэчаскай мовы – іх 20 (34% адпаведна). На другім месцы лацінскія імёны – іх 20 (30%). Трэцяя па колькасці група – славянскія імёны (11; 19%). Замыкае чацвёрку група імёнаў яўрэйскага паходжання (6; 10%).

Два імені пайшло са скандынаўскіх моў (Ігар, Вольга); адно – з венгерскай (Ілона); адно – з персідскай (Дар’я); адно – з грузінскай (Ніна).



Ад імя – да прозвішча

Вучоныя мяркуюць, што прозвішча як сямейнае, а не родавае найменне, узнікла на поўначы Італіі прыблізна ў 10 стагоддзі. Пазней прозвішчы пачалі распаўсюджвацца у Францыі, а потым у Германіі.

У старажытных славянскіх плямёнаў было толькі асабовае імя. Пасля хрышчэння Кіеўскай Русі мірскія імёны часта ўжываліся побач з кананічнымі, аднак пасля перайшлі ў разрад мянушак. Напрыклад, у адной сям’і старэйшага сына звалі Кузьма Васільеў і пляменніка таксама Кузьма Васільеў. Адрознівалі людзей па мянушкам, “вулічным” імёнам. Увогуле, у сялян доўгі час прозвішчаў не было. Іх мелі толькі дваране: Шуйскі, Трубяцкі, Радзівіл.

Утварэнне прозвішчаў у шляхты адбылося яшчэ ў Вялікім княстве Літоўскім пасля падпісання Гарадзельскай уніі. Тады былі абазначаны дзесяткі старажытных шляхетных родаў. У Расіі утварэнне прозвішчаў у дваранства завяршыў Пётр І, прычым большасць прозвішчаў было ўтворана ад імёнаў па бацьку (а яны – ад кананічных ці мірскіх імёнаў), а таксама – ад назваў зямель, якімі валодалі дваране.

Толькі пасля адмены прыгоннага права ў царскіх улад паўстала пытанне даць прозвішча кожнаму селяніну. Гэта праблема была перакладзена на плечы паўграматных пісараў. Яны проста запісвалі, калі было, вулічнае прозвішча (часта змяніўшы з прычыны ўласнай неадукаванасці) або ўпісвалі ў дакументы імя па бацьку або па дзеду, а то і зусім давалі цэлай вёсцы прозвішча былога гаспадара. Таму далёка не кожны Трубяцкі ці Шэрэмецеў з’яўляецца нашчадкам славутых дваранскіх родаў. Хутчэй за ўсё, гэта нашчадкі былых прыгонных сялян. Таксама немагчыма, каб чалавек з прозвішчам Князеў меў дваранскае паходжанне. На нашу думку, такое прозвішча атрымаў склянін, які працаваў на князя. І Сенатараў – наўрад ці нашчадак славутага сенатара, хутчэй за ўсё, яго продак апрацоўваў зямлю.

Прозвішча ў прыгоннага магло ўзнікнуць ці змяніцца па волі пана. Актрыса П.А.Стрэпетава расказвала, што сваім прозвішчам яна абавязана капрызу памешчыка, у якога яе дзед быў прыгонным. Той проста загадаў: “Будь ты отныне не Григорьев, а Стрепетов”. [5, 77]

Варвара Пятроўна Тургенева, маці рускага пісьменніка, бавіла свой час тым, што давала сваім слугам прозвішчы тагачасных міністраў і прыдворных. Так, яе дварэцкі насіў прозвішча Бенкендорф. [5, 78]

Здзіўляцца тут няма чаму: цары паступалі гэтак жа. Напрыклад, імператрыца Кацярына ІІ нейкаму Арсенію Мацыевічу загадала называцца Андрэем Брадзягам. А Мікалай І, пачуўшы, што прозвішча сматрыцеля Малага тэатра ў Маскве – Каракалпаеў, заявіў: “Не может быть такой фамилии!” І загадаў змяніць прозвішча на Вастокаў. [5, 78]

Пасля рэвалюцыі 1917 года многія сталі мяняць прозвішчы. Адной з прычын было тое, што дваранам цяжка было ўладкавацца на працу. Людзі мянялі прозвішчы на больш простыя, каб захаваць жыццё і сябе, і сваім блізкім. У 20-я гады стала модным мяняць прозвішчы з прычыны іх немілагучнасці. Прапойцаў станавіўся Новікавым, Тупіца – Разумнікам. За гады сталінскіх рэпрэсій і ваенны час многія людзі таксама мянялі прозвішчы па розных прычынах. Адны такім чынам ратаваліся ад рэпрэсій, другія – ад справядлівай кары за тое, што працавалі на ворага.

У наш час стала модна цікавіцца сваімі каранямі, людзі жадаюць высветліць значэнне свайго прозвішча. Да іхніх паслуг многія выданні; існуюць нават агенцтвы, якія прапануюць генеалагічныя даследаванні за пэўную, вельмі часта грунтоўную, плату. У Інтэрнеце таксама шмат інфармацыі па гэтым пытанні. Аднак трэба мець на ўвазе, што тут не ўсё так проста.

Звычайны чалавек, які толькі пачаў цікавіцца паходжаннем свай го прозвічша, скажа – усё проста! Калі прозвішча Пятроў, то гэта ад імені Пётр, калі Сініцын – продак быў падобны на сініцу. Але гэта не так.

Як мы ўжо казалі, большасць прозвішчаў пайшло ад імёнаў па бацьку, а тыя – ад кананічных ці мірскіх імёнаў. У выпадку з прозвішчам Сініцын можна пабудаваць наступны словаўтваральны ланцужок: Сініцын← Сініца← сініца.

Што ж датычыцца прозвішча Пятроў, яно і сапраўды пайшло ад імені Пётр. Аднак трэба ведаць, што Пётр – кананічнае, хрысцільнае імя, якое было прынесена праваслаўнай цпрквой пасля хрышчэння Кіеўскай Русі. Імя пайшло з грэчаскай мовы і абазначае “камень”, “скала”. Таксама трэба ведаць, што спачатку ўтварылася імя па бацьку – Пятроў, а ўжо з яго пайшло прозвішча, калі сялян пасля адмены прыгоннага права сталі перапісваць. Такім чынам, можна пабудаваць словаўтваральны ланцужок: Пётр – Пятроў (імя па бацьку) – Пятроў (прозвішча).

Асноўныя групы прозвішчаў

Ніканаў В.А. у кнізе “География фамилий” [6] падае наступныя групы прозвішчаў:



  1. Патранімічныя. Яны выражаюць сувязь з продкамі, утвораны ад імёнаў па бацьку: Вахрамееў, Маісеева, Улькін, Карасёў.

  2. Прыналежныя. Такія прозвішчы ўказваюць на тое, чый гэта працаўнік: Сенатараў, Князеў.

  3. Уладальніцкія. Гэта дваранскія прозвішчы, якія ўказваюць на мясцовасць, якая належыць сям’і: Альшэўскі, Заграбскі.

  4. Адтэрытарыяльныя. Знешне яны падобны на ўладальніцкія, але семантычна супрацьлеглыя ім, яны абазначаюць не ўладальніка мясцовасці, а чалавека, які прыехаў адтуль. Напрыклад, Кастрамінскі, Маскоўскі. Аднак адтэрытарыяльныя прозвішчы вельмі рэдкія ў беларусаў.

  5. Прафесійныя, якія ўказваюць на занятак. Прычым самі носьбіты такога прозвішча могуць і не валодаць тым ці іншым заняткам. Дадзеныя прозвішчы паказваюць на від дзейнасці не канкрэтнага чалавека, а на яго продка: Ключнікава, Аўсянікаў, Канавалаў, Пісарэнка.

  6. Цяжка даць назву вельмі змешанай групе прозвішчаў па асобасным характарыстыкам носьбіта, яго знешнім або ўнутраным якасцям, разнастайным бытавым прыметам: Благі, Храмы, Сухаед. Усе гэтыя прозвішчы змяшчаюць некаторую ацэнку, у большасці выпадкаў яны патранімічны.

  7. Этнічныя. Гэта прозвішчы, якія ўказваюць на паходжанне. Напрыклад, Немец, Літвін, Новік.

Па-за гэтымі групамі застаецца мноства прозвішчаў.

Некаторыя пачынаючыя даследчыкі спрабуюць падзяліць прозвішчы па паходжанні. Здаецца, што гэта вельмі лёгкая справа – калі прозвішча заканчваецца на –оў або –еў, то яно рускае, калі на –енка, то ўкраінскае, калі на –скі, то польскае, калі на –віч, то беларускае. Аднак гэта няправільна. У многіх усходніх народаў прозвішчы заканчваюцца на –оў (напрыклад, Саддамаў, Хасанаў, Бекмамбетаў), што не робіць іх рускімі. Многія расійскія дваране мелі прозвішчы на –скі, –цкі (Трубяцкія, Шуйскія, Вяземскія). Ды і прозвішча Іваноў можа быць у жыхара Грузіі.

Аднак можна меркаваць, што ў вучняў і настаўнікаў нашай школы прозвішчы Ключнікава, Котава, Барсукоў – рускія; Патапенка, Тарасюк, Мігаль – украінскія; Рагоўскі, Альшэўскі, Заграбскі, Дзіваноўская – польскія.

Можна размеркаваць прозвішчы па фармантах. Фармант – гэта заканчэнне прозвішча. Раней гэта мог быць канчатак або суфікс, які з цягам часу стаў ужывацца разам з прозвішчам. Часам у адным прозвішчы бывае вельмі складаны фармант, які ўтварыўся з двух канчаткаў або суфіксаў.

Пры аналізе прозвішчаў трэба ведаць, што кожны фармант мае сваё значэнне. Ніжэй мы разгледзем значэнні асноўных фармантаў:

Фарманты –оў, -еў, -ёў маюць агульнае значэнне: “чый сын”.



-оў, -ёў. Такія фарманты ўказваюць на тое, што прозвішча ўтворана ад імя па бацьку, прычым першапачатковае імя заканчвалася на цвёрды зычны: Пётр – Пятроў, Карп – Карпаў.

-еў. Такі фармант выкарыстоўваўся пры ўтварэнні імя па бацьку ад імені на мяккі зычны: Васіль – Васільеў, Агей – Агееў.

-ін, -ын. Фарманты ўжываліся пры ўтварэнні імёнаў па бацьку ад найменняў, якія заканчваліся на галосны: Рэпня – Рэпнін, Аленя – Аленін, Крышчыха – Крышчыхін.

-скі. Фармант вельмі пашыраны ў славян. Прычым у гарадах прозвішча на -скі сустракаецца больш часта, чым у сельскай мясцовасці. Дадзены фармант абазначае месца пасялення, месца жыхарства або мясцовасць, якая знаходзіцца ў чыёйсьці ўласнасці: Рагоўскі, Чарняўская, Дзіваноўская. На Беларусі частотнасць гэтага фарманта вагаецца ад 10% на поўдні і ўсходзе краіны да 35% на паўночным захадзе. [6, 46]

-ы, -і, -ой. Такі фармант вельмі пашыраны на Украіне: Сухі, Пышны, Чарной.

-ов(ев)іч. Адзін з самых распаўсюджаных фармантаў на тэрыторыі Беларусі. Мае складаную будову: ад фарманта –ов, які абазначае імя па бацьку, далучыўся яшчэ адзін патранімічны фармант –іч, які таксама абазначае імя па бацьку. Такі фармант на Беларусі выкарыстоўвалі заможныя сяляне ці збяднелая шляхта: Канановіч, Валатовіч, Міцкевіч, Ляшкевіч. [6,44]
  1   2   3


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка