Асноўныя факты пра Беларусь Афіцыйная назва




Дата канвертавання15.03.2016
Памер34.48 Kb.
Асноўныя факты пра Беларусь

Афіцыйная назва

Рэспубліка Беларусь

Прэзідэнт

Аляксандр Лукашэнка (1994)

Прэм’ер-міністр

Міхаіл Мясніковіч (2010)

Тэрыторыя

207,6 тыс. кв.км

Насельніцтва



  • колькасць – 9 млн. 463,8 тыс. чалавек (на 1 студзеня 2013 г.)

  • чаканая працягласць жыцця пры нараджэнні – 72,2 года

  • доля гарадскога насельніцтва – 76,3%

Сталіца: Мінск – 1 млн. 901,1 тыс. чалавек

Рэгіёны і абласныя цэнтры (на 1 студзеня 2013):

  • Брэсцкая вобласць – 1 млн. 390,4 тыс. чалавек (Брэст – 326,4 тыс.)

  • Віцебская вобласць – 1 млн. 208 тыс. чалавек (Віцебск – 369,4 тыс.)

  • Гомельская вобласць – 1 млн. 427,6 тыс. чалавек (Гомель – 515 тыс.)

  • Гродзенская вобласць – 1 млн. 58,4 тыс. чалавек (Гродна – 352,5 тыс.)

  • Магілёўская вобласць – 1 млн. 76,5 тыс. чалавек (Магілёў – 366,8 тыс.)

  • Мінская вобласць – 1 млн. 401,9 тыс. чалавек

Нацыянальнасці

беларусы – 83,4% , рускія – 8,2%, палякі – 3,1%, украінцы – 1,7%, яўрэі – 0,13%, іншыя нацыянальнасці – 3,5% (перапіс, 2009 год).

Дзяржаўныя мовы

беларуская, руская

Дзяржаўнае свята

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 3 ліпеня

Нацыянальная валюта

беларускі рубель (Br)

Эканамічныя паказчыкі

ВУП (2012) Br527385 млрд.; на душу насельніцтва – Br55724 тыс.

Таварная структура экспарту (2012):


  • мінеральныя прадукты – 36,2%

  • прадукцыя хімічнай прамысловасці, каўчук – 21,7%

  • машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі – 17,9%

  • чорныя, каляровыя металы і вырабы з іх – 5,5%

  • харчовыя тавары і сельскагаспадарчая сыравіна – 10,6%

  • іншыя – 8,1%

Таварная структура імпарту (2012):

  • мінеральныя прадукты – 39,4%

  • машыны, абсталяванне і транспартныя сродкі – 22,9%

  • чорныя, каляровыя металы і вырабы з іх – 10,1%

  • прадукцыя хімічнай прамысловасці, каўчук – 12,4%

  • харчовыя тавары і сельскагаспадарчая сыравіна – 7,8%

  • іншыя – 7,4%

Асноўныя гандлёвыя партнёры

  • Расія

  • Нідэрланды

  • Украіна

  • Германія

  • Латвія

  • Кітай

  • Польшча

  • Італія

  • Літва

  • Бразілія

Асноўныя галіны прамысловасці

металургічная машынабудаванне металаапрацоўка хімічная і нафтахімічная лёгкая харчовая

Плошча сельскагаспадарчых зямель

8927 тыс. га (2010)

Сельская гаспадарка спецыялізуецца на вырошчванні збожжавых, бульбы, агародніны, цукровых буракоў, ільну, на мяса-малочнай жывёлагадоўлі.

Прыродныя рэсурсы

драўніна, торф, невялікія радовішчы нафты і прыроднага газу, граніт, даламіт, вапняк, гліна, пясок.

Колькасць занятага насельніцтва

4,6 млн. (2012). Беспрацоўе: 24,9 тыс. чал. (афіцыйна зарэгістраванае, 2012).

Размеркаванне колькасці занятага насельніцтва па відах эканамічнай дзейнасці (2012):

прамысловасць – 25,5% сельская гаспадарка, паляванне і лясная гаспадарка – 10,2% будаўніцтва – 7,9% транспарт і сувязь – 7,4% гандаль; рамонт аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання – 13,8% адукацыя – 10% ахова здароўя і прадастаўленне сацыяльных паслуг – 7% іншыя – 18,2%

Сувязь


Тэлефон: стацыянарных тэлефонных апаратаў – 4,2 млн., карыстальнікаў мабільнай сувязі – 10,7 млн. чалавек.

Інтэрнэт-карыстальнікі: больш за 6,8 млн. чалавек.

Згодна з даследаваннямі Сусветнага паштовага саюза Беларусь увайшла ў дзясятку краін, дзе паштовыя электронныя паслугі аказваюцца на самым высокім узроўні (2011).

Транспарт



Працягласць чыгуначных пуцей – 5511 км, у т.л. электрыфікаваных – 897 км. Аўтамабільных дарог – 85,7 тыс. км, у т.л. з цвёрдым пакрыццём – 74,3 тыс. км. Агульная працягласць нафтаправодаў – 2984 км, нафтапрадуктаправодаў – 1107 км, газаправодаў – 7421 км (2008).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка