Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст у Беларусі. Баркулабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх




Дата канвертавання27.05.2016
Памер34.14 Kb.
Беларускае летапісанне XVII – XVIII ст.

  1. Асаблівасці летапісання XVII – ХVIIIст. у Беларусі.

  2. Баркулабаўскі летапіс.

  3. Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх

  4. Віцебскі летапіс М.Панцырнага і Аверкі.


1 Асаблівасці летапісання XVII – ХVIII ст. у Беларусі

Паступовая страта міжнароднай суб’ектнасці ВКЛ, знікненне дзяржаўнай зацікаўленасці ў летапісанні.

Архаічнасць летапісных твораў як формы адлюстравання палітыка-ідэалагічных патрэбаў грамадства.

Ускладненне рэгіянальнага культурнага і сацыяльна-эканамічнага жыцця, фармаванне мясцовага летапісання.

З’яўленне новага сацыяльнага асяроддзя летапісання – святароў, мяшчан.

З пачатку ХVІІ ст. беларускае летапісанне адбываецца на польскай мове, з канца ХVІІІ – на рускай.


2 Баркулабаўскі летапіс

Летапіс створаны ў мястэчку Баркулабаве (недалёка ад Быхава) не пазьней за 30-я гг. ХVІІ ст. Аўтарам, магчыма, зьяўляецца мясцовы праваслаўны святар Фёдар Філіпавіч (Магілёвец), або дыякан ці псаломшчык, якія служылі ў яго царкве.

Летапіс створаны на старабеларускай мове, мае вызначаныя тытуламі падраздзелы і дакументальныя ўстаўкі. Баркулабаўскі летапіс да нашага часу яшчэ вывучаны недастаткова. Існуюць розныя меркаванні адносна асобы аўтара і складальніка летапісу, яго назвы, часу і месца напісання, складу. Захаваўся ў адзіным спісе, які зберагаецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве. Упершыню апублікавана ў 1877 г. ўкраінскім вучоным П.Кулішам. Яе вывучалі Мітрафан Доўнар-Запольскі, Н.Вайтовіч, А.Коршунаў. Хроніка змешчана ў «Полном собрании русских летописей» (М., 1975. Т. 32), а таксама ў «Помніках старажытнай беларускай пісьменнасці» (Мн., 1975), у «Беларускіх летапісах і хроніках» (Мн., 1997).

У летапісу вялікі апісваюцца падзеі, якія адбываліся не толькі ў паўночна-усходняй Беларусі, дзе знаходзіцца Баркулабаў (т. е. у Магілёве, Віцебску, Полацку), але і больш аддаленых (Менску, Вільня); нярэдка згадваецца Ўкраіна — «Ніз», куды сыходзіла насельніцтва падчас галадоўляў.

Баркулабаўскі летапіс пачынаецца з духоўнага ўступу – царкоўна-малітоўнай часткі. Далей звесткі з біблейскай гісторыі як важнейшай і першай часткі агульначалавечай гісторыі (у разуменні таго часу). У далейшым ідзе пра палітычную гісторыю ўласнага рэгіёну і сваёй дзяржавы ВКЛ ад легендарных часоў да сучаснасці. Завяршаецца больш падрабязнымі звесткамі мясцовага характару – звесткамі пра мястэчка Баркалабава і яго наваколле.

У летапісе змешчаны дакументальныя ўстаўкі – «Лист от послов князя великого московского», «Лист от пана некоторого з рокошу выписаный о новинах рокошовых», «Универсал рокошовый»


3 Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх

Складзены ў Магілёве, Аўтары - купецкі стараста Трафім Сурта (звесткі да 1526-1701г.г.); рэгент гарадской канцылярыі Юры Трубніцкі (звесткі за 1701-1746г.г.), працягнута сынам апошняга Аляксандрам і ўнукам Міхаілам (звесткі да 1867г.).Напісана хроніка на польскай мове да 1841г., за 1841-1864 гг. - на рускай. Т. Сурта і Ю.Трубніцкі пісалі на падставе асабістых назіранняў, выкарыстоўвалі ўспаміны іншых, прыцягвалі дакументы Магілёўскага магістрата і цэркваў, а таксама ўкраінскія летапісы і некаторыя друкаваныя выданні. Галоўную каштоўнасць хронікі складаюць тыя месцы, дзе гаворыцца пра стан Магілёва на пачатку XVIII ст., г.зн. перыяду Паўночнай вайны; гэтыя дадзеныя ў шматлікіх выпадках унікальныя.

Змяшчае таксама шэраг літаратурных твораў, у т.л. алегарычную сатыру «Карнавал чужаземны ў Польшчы».
4 Віцебскі летапісМ.Панцырнага і С.Аверкі.

“Dzieje miasta Witebska” - «Гісторыя горада Віцебска» напісаны польскай мовай. Запісвацца яна пачала ў сярэдзіне XVIII ст. і была аформленая як летапіс у 1768 г. Запісы ў большай частцы кароткія, галоўная ўвага ў іх засяроджана на тых цяжарах, якія перажывалі жыхары горада. У стварэнні летапісу прынялі ўдзел чацвёра віцебскіх мяшчан: Міхал Панцырны, Ян Чарноўскі, Гаўрыла і Стафан Аверкі.

Аснову летапісу заклаў Міхал Панцырны і давёў яго запісы да 1709 года.

Стафан Аверка аб'яднаў у адно цэлаеі кніжку Панцырнага, кароткія запісы свайго бацькі Гаўрылы Аверкі (1704-1757), запісы Яна Чарноўскага (1601-1733).

Акрамя таго, ён дапісаў канец і ўключыў у летапіс падзеі, якія выпісаў з «розных прачытаных кніжак», найперш з польскіх хронік Мацея Мехавіты , Марціна Кромера , Марціна Бельскага , Яна Длугаша і іншых.

Мяркуючы па тым, што С.Аверка пісаў сябе і бацьксвайго з імем па бацьку, часта спасылаўся на «рускі каляндар», адначасова зваў Ясафата Кунцэвіча «блажэнным», аўтар належаў да ўніятаў.

Гаворыцца пра заснаванне Віцебска кіеўскай княгіняй Вольгай у 974 г. Але, як вядома, Вольга памерла ў 969 г., і таму заснавальніцай горада яна быць не магла. Некаторыя вучоныя бачаць тут памылку перапісчыка, які памяняў лічбы 7 і 4, і лічаць, што гару на Дзвіне Вольга «ўпадабала» ў 947 г. Тым не менш, у 1974 г. Віцебск урачыста адзначыў 1000-годдзе.

Каштоўнымі ў летапісе з'яўляюцца арыгінальныя звесткі з гісторыі Беларусі і Віцебска і асабліва сведчанні пра мілітарныя і палітычныя падзеі канца XVII—пачатка XVIII ст. У летапіс дададзены спіс віцебскага магістрата 1597 г. і сінодык з сярэдзіны XVIІІ ст.

Roku 1604. Dubine kozaka, wodza, y dwunastu starszych przyprowadzono zkowanych od krola, a potym na Wołotowkach Zaruczayskich trzech na pale powbiano żywcem. \л.6об.\

Roku 1605. Pod Felicz chodził dobywać mieszczanin witebski Marko Illinicz Łyttka, pieńćset z sobo mieszczan człeka maionc. Zaprowadziwszy ich, Felin wyioł.



Roku 1635. Mieszczanie witebscy w Kaszewiczech z Klaczkowskim moskwy znieśli cztery tysionce, za to onym wolności wszystkie y maydeburia przywrocona, bo za zabicie b[łagosłowionego] lozefata od ich to wszystko było \л.8об.\ wolności wszystkie y magdeburia.

Roku 1708. Miasto Witebsk wypalił \л.24.\ car Piotr Alixieiewicz misionca septenbra siedymnastego dnia.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка