Асаблівасці летапісання XVII – хviiiст на Беларусі. Баркалабаўскі летапіс. Магілёўская хроніка Т. Сурты І Трубніцкіх




Дата канвертавання30.04.2016
Памер69.01 Kb.




Тэма 5. Беларускае летапісанне XVII – XVIII ст.


  1. Асаблівасці летапісання XVII – ХVIIIст. на Беларусі.

  2. Баркалабаўскі летапіс.

  3. Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх

  4. Віцебскі летапіс М.Панцырнага і Аверкі.


1Асаблівасці летапісання XVII – ХVIIIст. на Беларусі.
Аслабленне Вялікага княства Літоўскага (асабліва ў сярэдзіне XVII ст.), наступ каталіцызму, працэсы апалячвання вышэйшага саслоўя Беларусі садзейнічалі таму, што летапісанне губляе свой агульнадзяржаўны характар. Да гэтага спрычынілася наладжаная работа канцылярыі, у выніку якой летапісы становяцца другараднай крыніцай гістарычнай інфармацыі. Павялічваецца ўвага да мясцовых падзей, пераважна тых, сучаснікам якіх з'яўляўся летапісец.


  1. Баркалабаўскі летапіс.

Летапісы набываюць характар мемуарнай літаратуры. Як прыклад можна прывесці Баркалабаўскі (Баркулабаўскі) летапіс.

Баркалабаўскі летапіс ахоплівае падзеі перыяду другой паловы XVI -пачатку XVII ст., пераважна тыя, што адбыліся на Магілёўшчыне: у сяле і замку Баркулабаве, Быхаве, Магілёве. Ён быў напісаны ў канцы 1580 — 1608 гг., найболыл верагодна, баркалабаўскім святаром Фёдарам Філіпавічам (духоўнікам князёў Саламярэцкіх), а апошні запіс 1633 г. (узяцце Смаленска каралём Уладзіславам) быў зроблены пазней. Пры асвятленні падзей да канца XVI ст. заўважаецца храналагічная непаслядоўнасць, устаўкі. Толькі з 1594 г. матэрыял выкладаецца год за годам.

Наибольшую каштоўнасць у Баркалабаўскім летапісе маюць звееткі пра паўсядзённае жынцё простых людзей Беларусі. Тут падрабязна апісваюцца гаспадарчае становішча і побыт беларускіх сялян, неўраджаі, голад; паведамляецца пра час і ўмовы пасяўных работ, пра цэны на прадукцыю сельскай гаспадаркі.

Разам з тым Баркалабаўскі летапіс змяшчае цікавыя звесткі пра дзеянні рускіх войскаў пад Магілёвам у апонші перыяд Лівонскай вайны, аб прыходзе казакоў на Беларусь (у прыватнасці, С. Налівайкі), пра Лжэдзмітрыя ІІ і інш.

Насычанасць летапісу ўласнымі ўражаннямі аўтара, дэталёвымі звесткамі пра жыццё князёў Саламярэцкіх, характар запісаў увогуле падштурхоўваюць асобных даследчыкаў беларускай гісторыі да думкі, што Баркалабаўскі летапіс - помнік гісторыка-мемуарнай літаратуры.


Магілёўская хроніка Т. Сурты і Трубніцкіх

Спробы адрадзіць летапісанне ў першай палове XVIII ст. прывялі да ўзнікнення асобнага яго віду на Беларусі - гарадскіх хронік. Найбольш вядомая «Магілёўская хроніка» Т. Сурты і Трубніцкіх, якая была напісана на працягу жыцця некалькіх пакаленняў жыхароў г. Магілёва і ахоплівае перыяд з 1526 г. да пачатку XIX ст. На фоне падзей, якія адбываліся пераважна ва Усходняй Беларусі, раскрываецца багатая гісторыя горада, назву якога летапісцы звязваюць з імем Льва. Хроніка адлюстравала не толькі падзеі, але і забабоны, міфы таго часу.

Магілёўская хроніка — летапісны звод, помнік літоўскага (беларускага) мескага летапісаньня. Складалася ў Магілёве на працягу ХVІІІ—ХІХ стст. купецкім старостам і лаўнікам Трафімам Раманавічам Суртам (да 1701) і рэгентам канцылярыі Юрыем Трубніцкім (1709—1747), працягнулі хроніку ягоны сын Аляксандар (1747—1788) і ўнук Міхаіл (1812—1857). Апошні і адзіны запіс Івана Міхайлавіча Трубніцкага пра навальніцу ўвечары 17 сакавіка 1864 году завяршае хроніку.

Трафім Раманавіч Сурта – магілёўскі летапісец, першы аўтар Магілёўскай хронікі. 300 год назад магілёўскі летапісец на польскай мове занёс у свой рукапіс: “... Дапісаў гэтую хроніку року 1693 месяца мая 29 дня Трафім Раманавіч Сурта, лаўнік і стараста купецкі”. Верагодна недзе ў 60-70 гады 17 ст. Т.Сурта распачаў свае запісы гістарычных падзей у Магілёве і сумежных землях. 29 мая 1693 года ён зрабіў, як яму меркавалася, апошні запіс, але на самой справе давёў хроніку да лета 1701 года. З восені гэтага года хроніку пачынае весці наступнік Сурты, рэгент магілёўскай магдэбургіі (з 1734 года) Юры (Грыгоры, Ежы) Трубніцкі. Ён перапісаў працу Сурты з допісамі-каментарыямі, што было далей з падзей, запісаных папярэднікам, зафіксаваў амаль у мастацкай выразнай форме трагічныя падзеі Паўночнай вайны на Беларусі. У хроніцы Ю.Трубніцкага маецца лакуна з 1709 па 1744 гг., магчыма лісты з запісамі гэтых год згубіліся пры жыцці летапісца, альбо ў пазнейшыя часы. Акрамя запісаў хронікі, ім зроблены перапіс падзей з кніг па гісторыі Даніі і Швецыі на польскай мове.

Пасля смерці Ю.Трубніцкага справу прадоўжыў яго сын Аляксандр Трубніцкі, магілёўскі купец, магістрацкі паспаліты і райца. Ён прадоўжыў хроніку з 1747 па 1788 гг. За А.Трубніцкім з 1788 па 1810 гг. (па Філіповічу па 1812г.) хроніку працягвае невядомы (ці невядомыя). Магчыма гэта рабіў нехта з сям’і Трубніцкіх, бо неабавязкова рукапіс знікае з іх дому, у гэты час, як мяркуе М.Улашчык.

З 1812 года па 1857 год хроніку працягвае Міхаіл Аляксандравіч Трубніцкі. Ён перапісвае стлеўшыя лісты Ю.Трубніцкага, дзе цалкам, дзе толькі верхнія часткі і дае ім першую нумерацыю. З 1841 года пераходзіць на расейскую мову.

Апошні і адзіны запіс Івана Міхайлавіча Трубніцкага аб навальніцы ўвечары 17 сакавіка 1864 года завяршае хроніку.

У 1822 годзе па звестках магілёўскага судзебнага перакладчыка М.Гартынскага для яго з польскай хронікі Міхаіла Трубніцкага (давёўшага хроніку да 1812 г. была знята “буквально верная копия”).

У 1876 годзе Гартынскі з ветхай копіі 1822 здымае новую копію, робіць пераклад на расейску мову, уносіць свае дапаўненні і загалоўкі, інтуітыўна адчуўшы недастатковасць меўшагася спіска.

Трэба сказаць, што аб існаванні подлінніка хронікі Сурты-Трубніцкіх і месцы яе знаходжання навукоўцы канца 19 – пачатку 20 стст. ведалі. У.С.Іконнікаў у “Опытах русской историографии” змяшчае кароткае апісанне хронікі з указаннем імя першага летапісца Т.Сурты і яго наступнікаў, фіксуе змену почыркаў і мовы, месца сучаснага яму знаходжання хронікі. У “Могилёвской епархии” – гісторыка-статыстычным апісанні, адзначаецца, што подлінная хроніка Трубніцкага на польскай мове знаходзіцца ў С.-Пецярбургскай Публічнай бібліятэцы.

Разгледжвая ў сукупнасці ўсе помнікі летапісання, нельга прайсці міма цікавага факта, - і ў хроніцы Ю.Трубніцкага, і ў летапісе Спаскага манастыра, і ў Запісках Ігумена Арэста адсутнічаюць звесткі больш чым за 30 гадоў (з 1709г. па 1745г.), што не можа быць выпадковым. Казалася б, гэта тлумачыцца аўтаматычным уключэннем больш старажытнай крыніцы ў менш старажытную. Аднак, прамое супастаўленне тэкстаў летапісу Сурты-Трубніцкага і манастырскага летапісу кажуць супраць гэтага, гэтыя 2 крыніцы складаліся паралельна, хаця іх аўтары маглі трымаць у руках адны і тыя ж дакументы.

Летапіс Т.Сурты, безумоўна, не з’яўляецца летапісам першага пакалення Магілёва, сам летапісец указвае на існаванне больш ранніх летапісных тэкстаў і запісных кніжак, з якіх ён чарпаў звесткі, да нас гэтыя тэксты не дайшлі, аднак, даследуя вышэйназваныя тэксты 16-19 стст., можна зацвярджаць, што ў Магілёве мелася магутная крыніцазнаўчая база і моцны культурны патэнцыял.

Хроніка ўсебакова адлюстроўвае жыцьцё Магілёва. У цэнтры ўвагі аўтараў — справы і клопаты месьцічаў у сувязі са зьнешнепалітычнымі падзеямі. Запісы пра ІІ-ю Паўночную вайну (1700—1721) паказваюць цяжкае становішча места і яго жыхароў. Створаныя вобразы Пятра І, Карла ХІІ, Меньшыкава, Мазепы і інш. Аўтары не страцілі сувязі з народнымі традыцыямі і абапіраліся на беларускую культурную спадчыну. Таксама ў хроніцы зьмешчаныя літаратурныя творы першай паловы ХVІІ ст. (вершаваны пасквіль на кардынала М. Радзяёўскага і караля Аўгуста ІІ Моцнага, алегарычная сатыра «Карнавал іншаземцаў у Польшчы» і інш.).

Найбольшую навуковую і гістарычна-літаратурную каштоўнасьць мае частка, напісаная першымі двума храністамі. Крыніцамі паслужылі запісы і ўспаміны сучасьнікаў, матэрыялы магілёўскага архіву, хронікі Гваньіні і Стрыйкоўскага, Кіеўскі сінопсіс, асабістыя назіраньні аўтараў


Другая вядомая магілёўская хроніка - «Запіскі ігумена Арэста» -ахоплівае падзеі больш як за 500 гадоў (да 1847 г., больш ці менш поўныя звесткі з 1578 г.). Гэта, магчыма, апошняя спроба стварыць гіс горада Магілёва. Аўтар (хутчэй за ўсё, уніят) выкарыстаў папярэднюю хроніку і асабістыя назіранні. На жаль, цікавыя падзеі 1812 г. асветлены вельмі мала.

Хронікі г. Магілёва напісаны на польскай мове.




  1. Віцебскі летапіс М.Панцырнага і Аверкі.

Не з'яўляецца выключэннем і «Хроніка Віцебска», ці «Летапіс Панцырнага і Аверкі», -помнік беларускага летапісання XVII - XVIII ст., у якім падаюцца факты з гісторыі горада Віцебска. «Гісторыя горада Віцебска» тут не выключэнне. Запісвацца яна пачала ў сярэдзіне XVIII ст. і была аформленая як летапіс у 1768 годзе. У стварэнні летапісу прынялі ўдзел не двое, як гэта пазначана ў тытуле, а чацвёра віцебскіх гара-джан: Міхал Панцырны, Ян Чарноўскі, Гаўрыла і Стафан Аверкі. Найбольш, безумоўна, зрабіў Міхал Панцырны. Ён заклаў аснову летапісу і давёў яго запісы да 1709 года. А «збудаваў» летапіс Стафан Аверка. Ён аб'яднаў у адно цэлае і кніжку Панцырнага, і ка-роткія запісы свайго бацькі Гаўрылы Аверкі (1704—1757), і запісы Яна Чарноўскага (1601—1733). Акрамя таго, ён дапісаў канец і ўклю-чыў у летапіс падзеі, якія выпісаў з «розных прачытаных кніжак», найперш з польскіх хронік Мацея Мехавіты (1457—1523), Марціна Кромера (каля 1512—1589), Марціна Бельскага (каля 1495—1575), Яна Длугаша (1415—1480) і іншых. Уся гэтая праца, як сведчыць сам Стафан Аверка, была закончана ім у 1768 годзе, і толькі пасля яе летапіс набыў той выгляд і тую форму, якія мы маем цяпер.

Калі ацэньваць Віцебскі летапіс наогул ці параўноваць яго з Магілёўскай хронікай, дык ён сапраўды ў многім кампілятыўны, па форме нястройны і нават у нечым нелагічны. Няма ў ім разгорнутых сюжэтных апавяданняў, матэрыял яго сухі, неапрацаваны і нелітара-турны. Але ў ім ёсць тое, чаго не мае ані Магілёўская хроніка, ані іншыя пісьмовыя крыніцы XVII—XVIII стст. Несумненна каш-тоўнымі ў летапісе з'яўляюцца арыгінальныя звесткі з гісторыі Бела-русі і Віцебска і асабліва сведчанні пра мілітарныя і палітычныя па-дзеі канца XVII—пач. XVIII стст. Для прыкладу: паведамленні пра казакаў Шухалея і Дубіну (апошні, дарэчы, у 1602 годзе высек Віцебск), пра бітвы віцяблян з маскоўцамі ў Кашэвічах і Глазовічах; пра сквапнага каралеўскага камісара Рыбінскага і ліхога капітана Салаўёва (у тэксце Салаваў. — В. Т), які ў 1708 годзе выпаліў Віцебск, як крыху раней Магілёў, Быхаў, Дуброўну, Оршу.

А ўвогуле фактура Віцебскага летапісу, які займае ўсяго тры дзе-сяткі друкаваных старонак. не бедная. Знаходзім мы ў ім паведам-ленні самыя разнастайныя: і пра каметы, і пра пажары, і пра Хрыс-тафора Калумба, і пра частыя паморкі, якія лютавалі ў Віцебску і ваколіцах. Аднак гістарычную каштоўнасць летапісу змяншаюць не-дакладнасці. Так, напрыклад, гаворыцца пра заснаванне Віцебска кіеўскай княгіняй Вольгай у 974 годзе. Але, як вядома, Вольга па-мерла ў 969 годзе, і таму заснавальніцай горада яна быць нс магла. Некаторыя вучоныя бачаць тут памылку перапісчыка, які памяняў лічбы 7 і 4, і лічаць, што гару на Дзвіне Вольга «ўпадабала» ў 947 годзе. Памылкова таксама пададзены ў летапісе звесткі пра жаніцьбу князя Альгерда. дата спальвання мітрапаліта Герасіма (1415 замест 1435), дата бітвы казакаў са шведамі пад Галоўчынам, якая адбылася не ў 1701 г., а ў 1708-м, і іншае.



Такім чынам, летапісанне на Беларусі мае шматвяковую гісторыю. Летапісы з'яўляюцца багатай крыніцай вывучэння нашай гісторыі, значэнне якой цяжка пераацаніць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка