Аркадзь куляшоў маналог памяці тшэтаў Астапенкі І Ю. Таўбіна




Дата канвертавання01.05.2016
Памер65.48 Kb.
АРКАДЗЬ КУЛЯШОЎ
МАНАЛОГ

Памяці тшэтаў 3. Астапенкі і Ю. Таўбіна

* * *

Калі і дзе, я ўдакладняць не стану Таго, што больш не выклікае прэк, Бесчалавечнасць выпаліла рану На часе тым, што адышоў навек.

А забыццё, каб сцерці з нешматслоўнай Зямлі бесчалавечную віну, Схавала месца смерці безназоўнай Пад дываном, сатканым з дзірвану.

I хоць дзірван, што рану ўкрыў старанна, Стаў палыном на мёртвай глебе той, Не зарасла зямлі жывая рана, А зарасла зямля яе травой.

Дзе 6 я ні быў, дзе 6 давялося

Убачыць дол сівы ад палыну, Пякуча сэрца сціснецца, і лёс я Загінуўшых без весткі памяну.

9

* * *

Сябры мае! Пад пустак дыванамі Цг не абрыдла безназоўнасць вам? Дзе дзверы, што замкнуліся за вамі? Як вас знайсці? Якіх пытацца брам?

Маўчыць нябыт каменных пліт паважных, Дзе з надпісаў дажджы змываюць пыл, Там я блукаў, але імёнаў вашых Не адшукаў на вокладках магіл.

Няма куды сваю жалобу ўскласці Ні жонкам, ні знаёмым, ні бацькам. Сябры мае, хіба аб гэтым шчасці У маладосці марылася нам?

Вяло нас музы строгай блаславенне На шлях цяжкі, ды што казаць аб тым... Я ваша памяць, вы маё сумленне, Я дрэўка, вы трывалы сцяг на ім.

10

Устоіць той, хто варт, На старт, сябры, на старт!

Юлі Таўбін * * *

Быў кожны з вас адважных стартаў варты, Шкада, што фініш быў не вартым вас. Па-рознаму адлегласць паміж стартам I фінішам нам адмярае час.

Адным, хто доўга жыў, зрабіўшы мала,Кароткім падарожжам за труной; Другім, хто шмат зрабіў, пражыўшы мала,Адлегласцю ў бяссмерце даўжынёй.

Нядоўгім быў ваш век, як век падзёнак, Мае сябры!.. Суровы сівер змёў Са старту вас. Вы кнігі без старонак, Лісты без дрэў, дарогі без слядоў.

Нялёгка мне працягам быць тых самых Няходжаных шляхоў, быць вартым тых Спраў абарваных, кніг недапісаных, Якім не ўзняцца з фінішаў сваіх.

I

* * *

Не бачыўся я ўсё жыццё амаль 3 сябрамі незабыўнымі маімі. Зноў выклікае на размову з імі Навекі разлучыўшая нас даль.

Каня свайго сядлаю і ў дарогу, Цяжэйшую з усіх былых дарог, Кіруюся адзін,як маналог На пошукі жывога дыялогу.

Але ці след спяшацца мне, калі

Цень падаўжэў, конь пакалечыў ногі

I там, куды я еду, дыялогі

Спяць вечным сном, набраўшы ў рот зямлі?

Не прыпыняйся, не жахайся, слова!.. Хай адвячорак доўгім ценем лёг Магчыма немагчымая размова Датуль, пакуль магчымы маналог.

12

* * #

Як мне сябрам паклон адважыць нізкі, Дзе адшукаць іх захавання дол? Ляглі маўклівым сведчаннем на стол Адзіныя іх помнікі дзве кніжкі.

Друкарняю адціснуты як след На вокладках два прозвішчы і даты Іх нараджэння новага на свет. Два томікі, як два чырвоных святы!

Смяротнага спаборніцтва з пяром Не вытрымаў ні штык, ні сталь рыдлёўкі, I не змагла імгла нямой дамоўкі Верш задушыць халодным забыццём.

Два томікі два помнікі. 3 партрэтаў Глядзяць сябры. Мы дружбе служым зноў... Інакшых служб не трэба для паэтаў Ні ладану, ні жаласных прамоў.

13

* * Не

Глядзіце без дакору і пагарды Вы на мяне з экранаў вашых кніг, Як кінастужак спыненыя кадры, Гатовыя крануцца кожны міг.

На старце вы. Ад быстрае пагоні Мне не ўцячы, а вам не перагнаць Мае маршчыны і сівыя скроні, Якім рукой да фінішу падаць.

Для тых, хто вас не бачыў, вы партрэты Адстартаваўшых год. А для мяне Вы назаўжды майго юнацтва леты, Што не падставяць скроняў сівізне.

Для іншых вы ахвяры радавыя Крутых гадоў, бязлітасных судоў. А для мяне вы маршалы, якія Камандавалі б арміямі слоў.

14



* * *

Так, мы сябры па сэрцу і па зброі, Вядомы арсенал байцоўскі наш: Чарніла і чарніліца, пяро і Хімічны альбо просты карандаш.

Мне нечым перад вамі ганарыцца, Сябры!.. Адны ў нас пушчы і палі, Засмаглымі радкамі з іх крыніц мы Адзін і той жа халадок пілі.

Мне на жыццёвых шалях перавагі Лёс не адважыў. Толькі ў тым яна, Што доўгі шлях маёй няўтольнай смагі Не абарвала ранняя труна,

Што я далей друкую крок, нібыта Па бітым шкле па муках, па вайне... А ўсё, што мною знойдзена, набыта, Належыць дружбе нашай, а не мне.

15

* * *

Адзіным дрэвам дружбы мы раслі. 3 трох два сукі сякера смерці ссекла. Не трапілі яны ні ў рай, ні ў пекла, Працяг іх існавання на зямлі.

Дагэтуль іх, нібы руку бязрукі, Нагу бязногі, адчувае ствол, Жывая верхавіна помніць мукі, Рукой гвалтоўнай кінутых на дол.

Асуджаныя лёсам на знішчэнне, Яны не падуладны сілам зла: Карэнні ў дрэва ёсць, апроч ствала, Апроч карэнняў прагных, ёсць насенне.

Праходзячы кругазваротны шлях, Яно і іх вяртае ў схоў глыбокі, Адкуль для новых дрэў карэнне сокі Бярэ, зямлю трымаючы ў руках.

16

* * *

Адзін памёр ад тыфусу брушнога

За кратамі, сярод муроў сырых.

Без стужак, без вянкоў, без некралога,

3 кляймом абвінавачання цяжкога,

Згубіўся ён сярод магіл глухіх. Другі на фронт з таежнага барака Шчасліва ўцёк. За валам агнявым Яго салдацкі штык вяла атака,

Там ён на смерць пад прозвішчам сваім Хадзіў і пахаваны разам з ім. Хай згублены сляды іх захавання, Не страчаны іх сувязі з зямлёй.

Яна для іх не вечны супакой, А месца пасмяротнага спаткання, Прызначанага ў памяці маёй. Пакуль жыву, яны жывуць са мной.



* * *

Яны ў мае наведваліся сны, Праходзілі дарогамг былога Адлегласць ад калыскі да труны. Яны ў мяне на ўсё жыццё адны, А ў іх, апроч майго радка скупога, На ўсёй зямлі не знойдзеш больш нікога.

Як без мяне ім быць, а мне без гх? Адна ў нас засталася на траіх Мая дамоўка. Не хачу, каб з ёю Засыпалі халоднаю зямлёю Жывую памяць аб сябрах маіх.

Пакрыўджаную выракам суровым, Яе не зацярушыць змрок сляпы, Пакуль над захаваннем палыновым Да іх, жывых, з непахаваным словам Звяртацца будзе мой радок скупы.



* * *

Датуль мне ў снах з'яўляліся яны, Пакуль не сталг вершамі маімі. Час надышоў мне развітацца з імі Нібы застолле, апусцелі сны.

Згубіліся абліччы, змоўклі словы, Зноў я адзін. У розныя бакг Краіны той, дзе вечныя іх сховы, Раз'ехаліся моўчкі дружбакі.

Няўжо даволі з іх той сціплай меры ■ Трох метраў непрытульнае зямлі? Той памяці, шматка тае паперы, 3 якой яны радкамі прараслі?

А можа, гэта самазахаванне, Катораму без сноў такіх лягчэй? А можа абавязку выкананне? Дазвол сумлення рухацца далей?

19

-лір"-"""



* * *

Хваробу, што здароўе падкасіла, Нібы быка, за рогі мы бяром, Пакуль жыве ў нядужым целе сіла 3 уладай таямнічай над пяром.

Лепш цяжка жыць,

чым быць бадзёрым трупам Гарэць агнём, якога ўжо нямаш, Былой уладай пахавальны марш Забараняць іграць крытычным трубам.

Лепш вечны сон, чым гэткай явы сны. Хай на парозе небыцця такога Мяне ў калыску з труннае сасны Кладуць жывога так, як нежывога.

Нашто мне зрок, навошта гучны крок, Хвілін імклівасць, цішыні хвіліны, Труботы дня, апошнія навіны, Крывёй не перагнаныя ў радок?

20

* * *

Мой маналог, як палымяны конь,

Пачуўшы подых бур, стрыжэ вушамі,

Спяшаецца, паразмаўляўшы з вамі,

Ад вечнага агню ў жыцця агонь.

Між намі лёс правёў размежаванне:

Вы скрыжаванне рук, я крокаў рух.

Аднак саюз мужчынскі не каханне,

Дзе трэці лішні ггакідае двух.
Наш брацкі вузел не парве, я знаю,

Ні адгрымеўшы, ні наступны бой.

Я, ваша памяць, вас не пакідаю,

Бяру з сабой, як клятву, як набой.
Злучыліся: з дарогамі дарога,

3 лістамі дрэва, са слязою пыл,

I ў сэрцы тым, дзе ўсёй зямлі трывога,

У тры разы прыбавілася сіл.



1964-1965 гг.

2


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка