Археалагічныя помнікі Расонскага района. Амосенкі




Дата канвертавання15.03.2016
Памер74.48 Kb.
Археалагічныя помнікі Расонскага района.
Амосенкі.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку III стаддзя да н. э. – IV стагоддзя н. э. Знаходзіцца за 150 метраў на поўнач ад вёскі. Пляцоўка авальная, памерам 40 на 30 метраў, вышынёй 10 метраў. Даследваў у 1964 годзе К. П. Шут, абследавала ў 1981 годзе Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,5 – 1,1 метра. Знойдзены рэшткі ляпной керамікі. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.

Селішча – 1, ранняга жалезнага веку. Знаходзіцца на выспе побач з гарадзішчам. Памерам 60 на 30 метраў. Даследваў у 1964 годзе К. П. Шут, абследавала ў 1981 годзе Т. С. Скрыпчанка. Выяўлены рэшткі паўзямлянкавага жытла, знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі 6 – 7 стагоддзяў.

Селішча – 2. Знаходзіцца на ўзвышшы, паміж выспай і ручаём. Памерам 60 на 30 метраў. Даследваў у 1964 годзе К. П. Шут. Знойдзены кавалкі ляпной гладкасценнай керамікі 6 – 7 стагодзяў.

Курганны могільнік – 1. Знаходзіцца за 500 метраў на поўдзень ад гарадзішча. Два курганы дыяметрам 8 – 10 метраў, вышынёй 1 – 1,4 метра. Выявіў у 1964 годзе К. П. Шут, абследавалі ў 1974 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік – 2. Знаходзіцца за 1,5 кіламетра на поўдзень ад вёскі Амосенкі. Дзве насыпі дыяметрам да 10 метраў, вышынёй – 1,4 метра. Выявіў у 1964 годзе К. П. Шут, абследавалі ў 1974 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.


Грачушына.

Гарадзішча – 1. Знаходзіцца за 1,5 кіламетры на паўднёвы ўсход ад вёскі, на пагорку. Пляцоўка памерам 35 на 37 метраў, вышынёй 15 – 20 метраў. Вядома з 1867 года. Абследавалі ў 1956 годзе Л. В. Аляксееў, у 1974 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,4 – 0,5 метра. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца 7 стагоддзем да н. э. – 4 стагоддзем н. э.

Гарадзішча – 2. Знаходзіцца за 1 кіламетр на паўночны ўсход ад вёскі. Пляцоўка памерам 35 на 37 метраў вышынёй да 20 метраў. Вядома з 1867 года. Даследвалі ў 1949 годзе А. Р. Метрафанаў, у 1974 – Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт 0,4 – 0,5 метра. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры, датуецца 7 стагоддзем да н. э. – 4 стагодзем н. э.

Селішча ранняга жалезнага веку. Датуецца V стагоддзем да н. э. - V стагоддзем н. э. Знаходзіцца збоку каля гарадзішча – 1. Вядома з 1867 года. Даследваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 годзе Т. С. Скрыпчанка. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра-дзвінскай культуры.


Даўгабор’е.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Знаходзіцца за 1,5 кіламетра на поўночны ўсход ад вёскі. Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 45 метраў. Заходні схіл стромкі, усходняя частка спадзістая. Выявіў у 1968 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Культурны пласт да аднаго метра. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік ранняга жалезнага веку. Сярэдзіна першага стагоддзя нашай эры. Знаходзіцца за два кіламетры на паўночны захада вёскі, на беразе возера Расамачынскае. 13 курганоў вышынёй 1 – 2 метры. Выявіў у 1968 годзе Г. В. Штыхаў, абследавалі ў 1971 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.
Заазер’е.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Знаходзіцца за 2 кіламетры на ўсход ад вёскі. Пляцоўка авальная, памерам 42 на 22 метры. На паўднёвым схіле вал вышынёй 0,7 метра. Вядома з канца 19 стагоддзя. Абследавалі ў 1971 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Датуецца Vстагоддзем да н. э. – V стагоддзем н. э. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік. Датуецца IX – XIII стагоддзямі. Знаходзіцца за 2,4 кіламетры на ўсход ад вёскі, у лесе, каля дарогі ў вёску Булыніна. Пяць насыпаў вышынёй 2 – 3 метры, дыяметрам 10 – 12 метраў. Абследвалі ў 1968 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Вядома з канца 19 стагоддзя. Раскопкі не праводзіліся.
Карпіна.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Датуецца Vстагоддзем да н. э. – V стагоддзем н. э. Знаходзіцца за 0,5 кіламетра на ўсход ад вёскі. Пляцоўка авальная, памерам 40 на 25 метраў. Вышыня пагорка 7 метраў. Даследваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,5 метра. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра- дзвінскай культуры.


Кульнева.

Замчышча “Сокал”- гістарычны помнік XVI стагоддзя. Знаходзіцца за 1,5 кіламетра ад вёскі, пры зліцці рэк Дрыса і Нішча, ва ўрочышчы Сокал. Захавалася трохвугольная пляцоўка плошчай у некалькі гектараў. Культурны пласт адсутнічае.

Пры раскопках на выспе ў 1969 годзе М. А. Ткачоў знайшоў шкілеты людзей, якія жылі ў 16 стагоддзі.
Латышы.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Датуецца V стагоддзем да н. э. – V стагоддзем н. э. Знаходзіцца за 1 кіламетр на захад ад вёскі. Пляцоўка авальная, памерам 45 на 35 метраў. Вышыня пагорка 8 – 10 метраў. Абследаваў у 1977 годзе М. Г. Савіцкі. Культурны пласт 0,5 метра. Знойдзены ляпны посуд днепра-дзвінскай культуры.


Маторына.

Курганны могільнік IX – XIII cтагоддзяў. Знаходдзіцца на заходняй ўскраіне вёскі. 40 курганоў вышынёй 1 – 3 метра, дыяметрам 8 – 12 метраў.Выявіў у 1968 годзе Г. В. Штыхаў, абследавалі ў 1971 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка.


Межава.

Гарадзішча – 1. Датуецца VI – XIV cтагоддзямі. Знаходзіцца на паўночна-усходняй ускраіне вёскі. 2 пляцоўкі, агульнай плошчай каля 2 гектараў. Культурны пласт 0,5 метра. Знойдзены часткі глінянага посуду.

Гарадзішча – 2. Датуецца VI – XIV cтагоддзем. Знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны ўсход ад вёскі. Вышыня пагорка 9 метраў. Пляцоўка круглая, дыяметрам 35 метраў, акружана валам вышынёй да 1,5 метра. Культурны пласт 0,5 – 1 метр. Выявіў у 1977 годзе М. Г. Савіцкі. Раскопкі не праводзіліся.

Гарадзішча – 3. Знаходзіцца за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі, ва ўрочышчы Чорная Гара. Пляцоўка амаль круглая, дыяметрам 40 метраў, вышынёй 16 метраў. Выявіў у 1977 годзе М. Г. Савіцкі.

Гарадзішча – 4. Знаходзіцца за два кіламетра ад вёскі, каля былой вёскі Сопіна. Пляцоўка памерам 80 на 40 метраў, вышынёй 20 метраў. З боку поля ўмацована 3 валамі вышынёй 2 і 3 метра. Выявіў і абследаваў у 1977 годзе М. Г. Савіцкі. Культурны пласт адсутнічае.

Гарадзішча – 5. Знаходзіцца за тры кіламетра на поўдзень ад вёскі. Пляцоўка памерам 35 на 40 метраў, вышынёй 15 метраў, акружана валам вышынёй 1,5 метра і рвом глыбінёй 1 метр. Выявіў у 1977 годзе М. Г. Савіцкі. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік. Датуецца IX – XIII стагоддзямі. Знаходзіцца на паўднёвым беразе возера Межава. Шэсць насыпаў вышынёй да 1 метра, дыяметрам 12 метраў. Выявіў у 1928 годзе У. Карандзей, абследавалі ў 1968 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.
Межна.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Датуецца V стагоддзем да н. э. – V стагоддзем н. э. Знаходзіцца за 2 кіламетра на ўсход ад вёскі, на мысе возера Межна. Пляцоўка памерам 50 на 35 метраў. Вышыня пагорка 12 – 15 метраў. На яго схіле вал вышынёй 1,5 метра і роў глыбінёй да 2 метраў. Вядома з 1929 года. Абследавалі ў 1974 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.


Перавоз.

Гарадзішча XII стагоддзя. Знаходзіцца на паўднёва-усходнім беразе возера Дрысы. Памерам 50 на 20 метраў, выцягнута з поўначы на поўдзень. Вышыня 10 – 12 метраў. Вядома з 1867 года. Абследавалі ў 1974 годзе Г. В. Штыхаў, у 1981 – Т. С. Скрыпчанка. Раскопкі не праводзіліся.

Курганны могільнік IX – XIII стагоддзяў. Знаходзіцца за 2 кіламетры на паўночны захад ад гарадзішча, каля вёскі Перавоз. Пяць насыпаў дыяметрам 15 – 20 метраў, вышынёй 1,2 – 1,5 метраў. Вядомы з 1867 года. Абследаваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.
Рудня.

Курганны могільнік жалезнага веку. Знаходзіцца за 2 кіламетра на паўночны захад ад вёскі. 21 курган дыяметрам 8 – 10 метраў, вышынёй 1 – 2 метры. Каля многіх насыпаў захаваліся глыбокія раўкі. У 1928 годзе могільнік даследаваў А. М. Ляўданскі, у 1961 – А. Р. Мітрафанаў, у 1970 годзе тры курганы раскапаў Г. В. Штыхаў. У двух з іх выяўлены трупаспаленні, знойдзены бронзавы бранзалет. Датуецца другой паловай першага тысячагоддзя.


Рылі.

Гарадзішча – 1. Ранні жалезны век. Знаходзіцца за 800 метраў на захад ад вёскі, на беразе возера Шэвіна. Пляцоўка авальная, памерам 70 на 30 метраў. Культурны пласт у цэнтры пляцоўкі – 0,5 метра, каля краёў – 1 метр. Гарадзішча належыла балцкім плямёнам.

Гарадзішча – 2. Ранні жалезны век, V стагоддзе да н. э. – V стагоддзе н. э. Знаходзіцца за 500 метраў на поўнач ад вёскі, на беразе возера Шэвіна. Пляцоўка круглая дыяметрам 30 метраў. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Культурны пласт да 0,5 метра. Знойдзены абломкі ляпных гаршкоў. Належала балцкім плямёнам.
Сакалішча.

Гарадзішча XIV – XVIII стагоддзяў. Знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі, каля ракі Нішча. Плошча 3 гектары. Абследавалі ў 1955 – 1956 гадах Л. В. Аляксееў, у 1971 годзе – Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.


Сінск.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку, Vстагоддзя да н. э. – V стагоддзя н. э. Мясцовая назва – Гараватка. Знаходзіцца за 500 метраў на ўсход ад вёскі, на ўзгорку. Пляцоўка авальная памерам 100 на 200 метраў. Адкрыў у 1955 годзе Л. В. Аляксееў, абследаваў у 1968 і 1971 гадах Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.


Старыца.

Гарадзішча – 1 ранняга жалезнага веку, V стагоддзе да н. э. – V стагоддзе н. э. Знаходзіцца за 700 метраў на ўсход ад вёскі, на ўзгорку вышынёй 25 метраў над возерам Нешчарда. Пляцоўка авальная памерам 20 на 30 метраў. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Культурны пласт 0,3 метра. У ім знойдзена ляпная кераміка.

Гарадзішча – 2. Мясцовая назва Гарадок. Знаходзіцца за 4 кіламетра на паўночны захад ад вёскі. Пляцоўка авальная 65 на 20 метраў. Вышыня над поймай 25 метраў. Вядома з 1873 года. Абследаваў у 1974 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся. У 1563 годзе тут па загаду Івана Грознага была пабудавана крэпасць “Замак Нешчарда”. Спалена у 1579 годзе.
Хоцькава.

Гарадзішча ранняга жалезнага веку. Датуецца V стагоддзем да н. э. – V стагоддзем н. э. Знаходзіцца за 1,5 кіламетра на захад ад вёскі, на Чорнай Гары. Пляцоўка амаль квадратнай формы (даўжыня бакоў каля 24 метраў). Месцамі захаваўся культурны пласт 0,1 метра. Выявіў і абследаваў у 1968 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.


Юхавічы.

Курганны могільнік IX – XIII стагоддзяў. Знаходзіцца за 1 кіламетр на поўнач ад вёскі. 10 курганоў вышынёй 1 – 1,5 метраў, дыяметрам 8 – 10 метраў. Вядомы з канца 19 стагоддзя. Абследаваў у 1971 годзе Г. В. Штыхаў. Раскопкі не праводзіліся.


Янкавічы.

Гарадзішча VI стагоддзя да н. э. – V стагоддзя н. э. Знаходзіцца за 2,5 кіламетра ад вёскі, уверх па цячэнню ракі Дрыса. Пляцоўка памерам 42 на 38 метраў. Адкрылі і даследавалі ў 1962 годзе Г. В. Штыхаў і К. П. Шут, абследавала ў 1981 годзе Т. С. Скрыпчанка. Знойдзена ляпная кераміка. Адносіцца да днепра – дзвінскай культуры.



Курганны могільнік V – VI стагоддзяў. Знаходзіцца за два кіламетра на ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Дрыса. 11 насыпаў вышынёй 1 – 3 метры, дыяметрам 8 – 12 метраў. За 200 метраў ад іх яшчэ 4 курганы. Адкрыў у 1967 годзе і даследаваў 7 насыпаў у 1967 і 1970 гадах Г. В. Штыхаў. Знойдзены трупаспаленні ў ляпных урнах. Адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.

Курган. Датуецца IX – XIII стагоддзямі. Знаходзіцца за 4 кіламетра на ўсход ад вёскі Атокі. Захаваўся круглы курган вышынёй да 3 метраў, дыяметрам 12 метраў. 2 курганы раскапаў у 1967 – 1969 гадах Г. В. Штыхаў. Знойдзена 19 бронзавых упрыгожанняў – “бляшак – шкарлупак” і рэшткі іншых рэчаў 6 – 8 стагоддзяў. Адносіцца да культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка