Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры Галіна Сухава Як адзначае Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура»




Дата канвертавання11.05.2016
Памер123.09 Kb.
Арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры
Галіна Сухава
Як адзначае Адукацыйны стандарт вучэбнага прадмета «Беларуская літаратура», адной з вядучых мэтаў вывучэння беларускай літаратуры з’яўляецца выхаванне ўдумлівага чытача. Абапіраючыся на сусветны вопыт, можна назваць асноўныя тры ўменні, якія дэманструюць чытацкую граматнасць: уменне знаходзіць інфармацыю ў тэксце, інтэпрэтаваць змест, роздум над тэкставым паведамленнем і ацэнка яго. На нашу думку, забяспечыць засваенне гэтых уменняў на ўроках беларускай літаратуры граматная і эфектыўная арганізацыя самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў. Вашай увазе прапануем найбольш удалыя метады і прыёмы арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў на ўроках беларускай літаратуры, выпрабаваныя падчас правядзення адкрытых урокаў у рамках метадычных семінараў клуба «Крыштальны журавель».

Знаёмства з героямі апавядання Генрыха Далідовіча «Страта» – Стасем і Міцем
«Які ж ён, навічок?»

(5 клас, г. Віцебск)
Мэта:
- мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць: стандартны мінімум фактычных звестак дзвюх першых частак апавядання, матэрыял для аналізу вобраза Міці (дэталёвае апісанне знешнасці, паводзін на ўроках і дома, размовы бацькоў Стася і вяскоўцаў пра Міцеву хваробу); умець: выяўляць сваё стаўленне да Мішы Бокуця, заўважаць адносіны да Мішы іншых герояў апавядання, запоўніць анкету ад імя героя апавядання (гл. заданні выніковага кантролю);
- садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;
- сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай  навучальнай дзейнасці, спрыяць засваенню паняцця “тактоўнае стаўленне”.
На арганізацыйным этапе ўрока настаўнік знаёміць вучняў з анкетай.
Анкета

1. Імя ………………………………………………..…………

2. Узрост ………………………………………………..…………

3. Мой знешні выгляд ………………………………………………..…………

4. На ўроках я ………………………………………………..…………

5. Я люблю пасля ўрокаў ………………………………………………..…………

6. Бацькі аднакласнікаў гавораць пра мяне ………………………………………………..

7-8. Аднакласнікі думаюць, што я ………………………………………………..…………

бо я ………………………………………………..………… Але гэта не так.

9-10. Насамрэч ………………………………………………..…………


Выкарыстоўваючы прыём «Мяч» (настаўнік адвольна кідае мяч некаму з вучняў з указаннем нумара пытання анкеты, на якое трэба адказаць. Пасля адказу на пытанне вучань кідае мяч наступнаму іграку, называючы нумар пытання, адказ на якое хацеў бы пачуць).
Далей настаўнік праводзіць навучальны дыялог:
- На якія пытанні было лёгка адказваць? Чаму?

- На якія складана? Чаму?
У ходзе гутаркі высвятляецца, што прасцей адказаць на пытанне, адказ на якое ляжыць «на вачах»: яго можна ўбачыць,пра яго можна прачытаць. Складаней адказаць на пытанне (7,8,9,10), бо адказ на яго трэба «расчытаць», здагадацца па нейкіх прыкметах, дэталях.
На матывацыйным этапе ўрока настаўнік прапануе вучням запоўніць анкету ад імя героя апавядання – Міці Бокуця.
- Скажыце, калі гэта нам удасца? (Мяркуецца, што дзеці назавуць неабходную інфармацыю, якую трэба знайсці ў тэксце ў гатовым выглядзе ( узрост, знешні выгляд, паводзіны на ўроках, пасля ўрокаў) і інфармацыю, пра якую трэба здагадацца па паводзінах аднакласнікаў, па развагах героя.)
Абавязковым з’яўляецца агучванне крытэрыяў паспяховасці на ўроку :
- Заўважце, што нумары пытанняў анкеты супадаюць з баламі адзнакі , якую вы можаце атрымаць за ўрок.
Эфектыўнаму засваенню зместу мастацкага твора на асноўным этапе ўрока спрыяе граматна арганізаваная групавая работа. (Эфектыўнасць – здольнасць выканаць неабходны аб’ём працы.)
Прыём «Карэспандэнт» (5 хвілін)
Настаўнік просіць вучняў  уважліва прачытаць пачатак апавядання. Кожнаму ўдзельніку групы (мэтазгодна арганізаваць работу ў трох групах) прачытаць адзін абзац. Пакуль вучні чытаюць, настаўнік праводзіць інструктаж з карэспандэнтамі (можна прапанаваць ролю карэспандэнтаў вучняў з нізкімі чытацкімі ўменнямі). Карэспандэнтам неабходна знайсці адказы на пытанні (гл. ніжэй), падрабязна распытаўшы прадстаўнікоў груп. На заключным этапе работы карэспандэнты прадстаўляюць адказы на пытанні, карэкціруючы і дапаўняючы адзін адно.
Пытанні для карэспандэнтаў:
- У якім класе вучыліся Міця і Стась?

- У што былі апрануты янкавінскія дзеці і Стась?

- У што быў апрануты Міця, калі першы раз ішоў у школу?

- Якога колеру у Міці быў шалік?

- Міця ішоў у школу з ранцам ці з партфелем?

- Міця насіў акуляры?

- Што незвычайнага было ў абліччы Міці, чаго Стась раней не бачыў ні ў кога?
Неад’емная частка такога ўрока – адваротная сувязь.
Звярніце ўвагу на пытанні анкеты. На якія б мы маглі адказаць? На якія не можам, пра што трэба даведацца?
Арганізацыя дыскусіі «4 куты» спрыяе развіццю ўмення інтэрпрэтацыі тэксту.
Незразумелым для аднакласнікаў Міці стала яго нежаданне гуляць у футбол.
Вучням прапануецца аргументаваць тэкстам наступныя меркаванні:
- У яго іншыя захапленні

- Лепей трэніраваць мазгі

- Так паводзяць тыя, хто дрэнна гуляе

- Ёсць іншыя прычыны
Для выканання задання настаўнік выдае вучням тэкставыя апоры (старонкі тэксту ці вытрымкі з тэксту). Пасля аргументацыі мяркуецца, што вучням удасца зразумець, прыняць хаця б адну з прычын неадэкватнага, памылковага ўспрыняцця навічка Міці Бокуця пяцікласнікамі янавіцкай школы і ўбачыць сапраўдную прычыну такіх паводзін Міці.
У якасці дамашняга задання на такім уроку можна прапанаваць наступнае:
-Каму ўдалося адказаць на ўсе пытанні анкеты, чытаеце апавяданне да канца.
-Частковае запаўненне:

скласці падрабязны план с.70-78 ці

падрыхтаваць адказы на пытанні анкеты.

Якуб Колас – байкапісец. Мастацкія асаблівасці байкі «Конь і сабака»

(6 клас, Глыбокае)
Мэта:
- мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць: жанравыя асаблівасці байкі, алегарычны сэнс вобразаў каня і Рудзькі, правільную ацэнку паводзін Рудзькі; умець:выразна чытаць байку з апорай на партэтуру тэксту, аналізаваць змест байкі, вызначаць пераемнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў у байках У. Корбана і Якуба Коласа, складаць характарыстыку Рудзькі і каня;
- матэрыялам урока спрыяць фарміраванню здольнасці адэкватна ўспрымаць і ацэньваць сутнасць людзей
Адзін з найбольш паспяховых прыёмаў арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці на ўроках беларускай літаратуры - задані выніковага кантролю ўрока, складзеныя ў адпаведнасці з навучальнай і развіццёвай мэтамі ўрока.
Выніковы кантроль па тэме: «Якуб Колас – байкапісец. Мастацкія асаблівасці байкі “Конь і сабака”»
(6) Байка – гэта ………………………………………………..…………………………………

……..…………………………………………………………..…………………………………



(7-8) Якіх людзей увасобіў Якуб Колас у вобразе каня і Рудзькі?

(9-10) Якая байка Ул.Корбана найбольш блізкая да байкі Якуба Коласа і чаму?
Заданні выніковага кантролю прапаноўваюцца вучням у самым пачатку ўрока, што дазваляе на працягу ўрока самастойна арыентавацца ў этапах засваення новага матэрыялу.
Як паказвае вопыт, даволі эфектыўным можна лічыць прыём «5 з 15» як спосаб засваення паняццяў тэорыі літаратуры( у залежнасці ад узроўню падрыхтаванасці класа спіс правільных сцвярджэнняў можа як павялічвацца, так і памяншацца).
Інструктаж, які праводзіць настаўнік перад выкананнем задання:
Памятайце, што ўсе прыведзеныя сцвярджэнні – правільныя. Вы будзеце выбіраць паміж правільным і правільным, самыя, на ваш погляд, істотныя. Вам прыйдзецца назваць самыя важныя аргументы ў абарону абранага. Толькі тыя аргументы, якія грунтуюцца на асабістым вопыце і ўласных думках, з’яўляюцца самымі пераканаўчымі.
1. Байка – невялікі вершаваны твор.

2. Байка – твор сатырычнага зместу.

3. Зместам байкі з’яўляюцца розныя негатыўныя з’явы жыцця або чалавечых адносін.

4. У байцы гаворыцца пра ўсё адмоўнае ў іншасказальнай форме (алегарычна).

5. Дзейныя асобы байкі – жывёлы, адухоўленыя прадметы, за паводзінамі і ўчынкамі якіх чытач угадвае рысы і характары людзей.

6. Байка мае мараль – дасціпны вывад, які звычайна знаходзіцца ў канцы твора.

7. Мова байкі падобная да гутарковай.

8. Байка бярэ свае карані ад вуснай народнай творчасці. У народзе заўсёды крытычна ставіліся да сябе – высмейвалі заганы і прымушалі задумацца над сваімі паводзінамі.

9. Назва ўтварылася ад слова «баіць» – гаварыць, апавядаць.

10. Байка – даўні жанр. Яна ўзнікла яшчэў Старажытнай Грэцыі.

11. Стваральнікам гэтага жанру лічыцца Эзоп (6 – 5 стст. да н.э.).

12. Праслаўленым байкапісцам у рускай літаратуры з’яўляецца І.А.Крылоў, у французскай – Лафантэн.

13. Асабліва вялікі ўклад у развіццё гэтага жанру ў беларускай літаратуры ўнёс К.Крапіва, вядомы беларускі байкапісец – Ул.Корбан.

14. Байкам розных аўтараў і розных народаў уласцівая агульнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў.

15. Часта байка мае дыялагічную форму. Дыялог дапамагае стварыць драматычную сітуацыю, даць трапную характарыстыку героям.

 

Выявіць ступень разумення зместу мастацкага твора дапаможа прыём «Пісьмо з белымі плямамі» (інтэрпрэтацыі тэксту)


Вучням прапануецца ўзнавіць прапушчаныя словы ў характарыстыцы герояў байкі пасля першага прачытання тэксту. (У залежнасці ад ступені падрыхтаванасці вучняў аналагічнае заданне можна прапанаваць у якасці выніковага кантролю ведаў на ўроку.) Зачытайце, што атрымалася. Заданне выконваецца па варыянтах. Пасля выканання задання вучні абменьваюцца варыянтамі і карэкціруюць, удакладняюць работы.
Варыянт 1
Я конь – герой байкі Якуба Коласа.. Належу да самых …………………. і …………………. свойскіх жывел. За гэта мяне чалавек вельмі …………………. Я добра разумею сваё значэнне ў жыцці чалавека, таму з задавальненнем дэманструю перад усімі сваю ………………….

Я адчуваю паўнату жыцця, …………………. існаванню на гэтым свеце. Сваім …………………., сваім …………………. абуджаю наваколле, каб яно напаўнялася жыццём, энергіяй.
Варыянт 2
Я Рудзька – герой байкі Якуба Коласа. Хаваюся за вуглом, ціхенька …………………. Я ніяк не магу змірыцца са сваёй …………………. ў параўнанні з канём.А вось стрыножанага каня я магу …………………. З усіх сіл я стараюся …………………. …………………. Не спрабуйце мяне …………………., бо нарэшце наступіў мой …………………. час – быць навідавоку ва ўсіх.

Вырашэнне праблемы ўзаемаразумення мастака і грамадства ў апавяданні Змітрака Бядулі «Бондар»

(10 клас, Ляхавічы)
Мэта:
- мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць ведаць: стандартны мінімум фактычных звестак пра падзеі апавядання; мастацкія асаблівасці апавядання: сцісласць, драматызм,псіхалагізм; прыёмы раскрыцця вобраза майстра-працаўніка Данілы: няўласна-простыя маналогі, пытальна-рытарычныя сказы; ідэю твора, змогуць даць правільны адказ на выніковае тэставае заданне ўрока (гл. дадатак); умець: выяўляць супрацьлеглыя жыццёвыя пазіцыі герояў, выбіраць тэкставую інфармацыю для характарыстыкі галоўнага героя, ствараць вобразныя асацыяцыі, выражаць свае адносіны да ўчынкаў герояў.
Арганізую работу па засваенню зместу апавядання «Бондар», выкарыстоўваючы прыём «Анкета героя».
Я папрашу ў групах запоўніць анкеты ад імя герояў: ад імя бондара Данілы, ад імя яго жонкі Аўдоцці.
1. Імя:

2. Узрост:

3. Колер вачэй:

4. Нацыянальнасць:

5. Дзе, кім працуе:

6. Станоўчыя рысы характару:

7. Адмоўныя рысы характару:

8. Захапленні:

9. Самая драматычная сітуацыя ў жыцці:
Памяняйцеся запоўненымі анкетамі. Што б дапоўнілі, удакладнілі пра герояў, з чым нязгодныя?
Арганізацыя навучальнага дыялогу з мэтай высвятлення мастацкіх асаблівасцей твора.
На якое пытанне анкеты прасцей за ўсё было адказаць? Чаму? (Мяркуецца, што вучні назавуць пытанне №8, бо ўсё апавяданне прысвечана апісанню псіхалагічнага стану майстра, яго марам, спадзяванням, захапленню творчым працэсам.)
Як бы вы назвалі такую мастацкую асаблівасць твора, у якім так многа ўвагі адводзіцца раскрыццю ўнутранага свету таленавітага чалавека, яго псіхалогіі? (Псіхалагічным)
На якія з пытанняў цяжка было даць адказ , прыйшлося дадумаць? Чаму? (Мяркуецца, што вучні назавуць пытанне№2, 3,4,бо цікавіла пісьменніка ў вобразе галоўнага героя яго псіхалогія, пачуцці, таму апавяданне надзвычай сціслае ў сюжэтным, падзейным плане.)
Знайдзіце, калі ласка ,у адказах анкеты асноўны аргумент таго, што апавяданне можна назваць драматычным.
Такім чынам, запоўненыя вамі анкеты не толькі дапамаглі ўзнавіць асноўныя падзеі апавядання, але і адзначыць пэўныя мастацкія асаблівасці твора.
Якія з іх вы б адзначылі? (псіхалагічнае, драматычнае, сціслае).
Прыём «Фрак»як спосаб арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў па вызначэнні сапраўдных прычын паводзін героя.
Настаўнік прапануе групам рабочыя лісты з выявай фрака і просіць удзельнікаў груп працытаваць унутры фрака няўласна-простыя дыялогі бондара, у якіх ён выказвае тое, што б ён хацеў рабіць, праяўляць у сваіх паводзінах.
А на лацканах фрака (асобныя аркушы паперы) фрака вучні павінны напісаць, якія паводзіны ён дэманструе для людзей.
Заданне выконваецца з апорай на тэкст. На выкананне задання – 5 хвілін.
Абмеркаванне выканання задання.
- Ці супалі пачуцці напісаныя на ўнутраным баку фрака з паводзінамі на лацканах? Пра што гэта сведчыць? (Не, часам чалавек па нейкіх прычынах хавае тое, што ў яго на душы.)
- Ці мог бондар прадэманстраваць сваім суседзям, аднавяскоўцам, што ён адчувае, калі бярэцца за справу? Чаму? (Баяўся, што не зразумеюць, засмяюць.)
- Згадзіцеся, што вельмі няпроста спасцігнуць унутраны свет любога чалавека, а тым больш творцы, бо мы звычайна меркуем аб чалавеку па яго знешніх паводзінах, а галоўнае тое, што ўнутры.
- На аснову фрака стэплерам мацуюцца лацканы так, каб яны маглі расхінацца і захінацца.
- На дошцы пад словамі «Галоўнае толькі тое, што ўнутры» вывешваюцца фракі.
Настаўнік звяртае ўвагу вучняў да анкет герояў, запоўненых у самым пачатку ўрока.

Што б вы ўдакладнілі, дапоўнілі?



Параўнальны аналіз вершаў Рыгора Барадуліна «Бацьку» і Васіля Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…»

Вершы як вазы

(5 клас , Наваполацк)
- мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні будуць: ведаць: галоўную думку, форму маналога-звароту вершаў Р.Барадуліна «Бацьку» і Васіля Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…»; сродкі перадачы пачуццяў паэта ( своеасаблівы рытм, шматлікія вобразы-параўнанні, рэфрэн – у вершы Зуёнка, недаказ, сказы з простай мовай – у вершы Барадуліна); умець супастаўляць вершы блізкія па жанры і тэматыцы(гл. заданні выніковага кантролю);
- садзейнічаць фарміраванню навыкаў аналітычнага чытання, развіццю творчага мыслення;
сродкамі матэрыялу ўрока аказаць уплыў на фарміраванне ўнутранага свету вучняў, садзейнічаць выхаванню культуры індывідуальнай і калектыўнай навучальнай дзейнасці, спрыяць засваенню паняцця «ўважлівае стаўленне да бацькоў»
Выніковы кантроль «Вершы як вазы»
Вершы Рыгора Барадуліна «Бацьку» і Васіля Зуёнка «Прыйдзі аднойчы…»
Падобныя (6 балаў):

1) ………………………………………………..…………………………………………………

………………………………………………..…………………………………………………

2) ………………………………………………..…………………………………………………

………………………………………………..…………………………………………………
Для дасягнення пастаўленай мэты плануецца выкарыстаць прыём «Чытанне з ілюстрацыяй»,
Адрозніваюцца сродкамі перадачы пачуццяў паэта (7-8 балаў):

Рыгор Барадулін

Васіль Зуёнак

1 ………………………………………………

1 ………………………………………………

2 ………………………………………………

2 ………………………………………………

3 ………………………………………………

3 ………………………………………………

Для дасягнення пастаўленай мэты плануецца выкарыстаць прыём «Даміно», арганізаваць работу малых груп.


Можаце выразным чытаннем вершаў перадаць галоўную думку вершаў (9-10 балаў):
Для арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў быў выкарыстаны прыём «Вершы як ваза»: дзвюм групам вучняў былі прапанаваны аднолькавыя трафарэты ваз ( выразаныя па адным шаблоне з белага кардону):
- Паспрабуйце размясціць, наклеіць на вазы геаметрычныя фігуры (кожнай групе прапануецца індывідуальны набор: фігуры розныя па форме і колеру)

- На самрэч вы займаліся работай, вельмі блізкай паэтычнай творчасці. Перад паэтам стаіць даволі складаная задача: напоўніць паэтычную форму глыбокім зместам, які дапамагаюць выявіць розныя сродкі ( лексічныя, сінтаксічныя фігуры).
Таму невыпадкова наш урок называецца «Вершы як ваза»
Прыём «Даміно» як спосаб арганізацыі самастойнай пазнаваўчай дзейнасці вучняў па засваенню зместу мастацкіх твораў: кожнаму з вучняў прапануецца вершаваны радок Ваша задача правільна размеркаваць радкі з верша Барадуліна і з верша Зуёнка:
- Ля гэтага стала збярыцеся тыя, хто лічыць, што яму дастаўся радок з верша Барадуліна.
Абмеркаванне выканання задання:
- Скажыце, на чым будуецца ваша ўпэўненасць, што гэта радок з верша Барадуліна? Зуёнка?

- У кожнага паэта свая манера пісьма, свае любімыя прыёмы перадачы пачуццяў. За 3 хвіліны щ кожнай групе знайдзіце вершаваныя радкі, якія падобныя на той, што дастаўся вам, абмяркуйце, у чым вы заўважаеце падабенства вашых радкоў.

- Калі вы правільна справіліся з заданнем, то са складоў і літар, што на на адваротным баку картак, вы зможаце даведацца, як завецца гэты прыём: (Рэфрэн,параўнанне,ламаны радок,недаказ,простая мова, працяжнік у сказах)

-Якія пачуцці дапамагаюць перадаць гэтыя прыёмы?

- Такім чынам, у кожнага паэта свое любімыя прыёмы выражэння пачуцця, прыёмы розныя, але дапамагаюць яны выразіць адно пачуццё. Як бы вы яго назвалі?
-Паглядзіце на выніковае заданне. Ці ёсць пытанні, у адказах на якія  вы сумняваецеся?
- Тады разам мы зможам разгадаць таямніцу ваз. Працягніце думку…
- 5 хвілін на рашэнне тэставага задання. Паспрабуйце ацаніць сваю работу на ўроку…
Рэфлексія.
Дамашняе заданне на выбар.
Выразнае чытанне вершаў на памяць.
http://aacenka.by/?p=4539


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка