Арганізацыя адукацыйнага працэсу плануецца згодна нарматыўных дакументаў: Закона Рэспублікі Беларусь "аб адукацыі", Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. №243-3




Дата канвертавання28.05.2016
Памер42.25 Kb.

ІНФАРМАЦЫЯ

аб дзейнасці педагагічнага калектыву па стварэнні ўмоў для арганізацыі якаснага адукацыйнага працэсу па ДУА “Падароскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад— сярэдняя школа” у 2013/2014 навучальным годзе




Арганізацыя адукацыйнага працэсу плануецца згодна нарматыўных дакументаў: Закона Рэспублікі Беларусь “АБ адукацыі”, Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13 студзеня 2011 г. № 243-3.

На пачатак 2013/2014 навучальнага года ў 11 класах-камплектах навучаюцца 96 вучняў, з іх вучань 7 класа Дудзінскі Ілля навучаецца дома па праграме агульнаадукацыйнай школы з цяжкасцямі ў навучанні, у дзіцячым садзе 21 дзіця, выхаванне якіх ажыццяўляюць Булькоўская В.А. (І кат., сярэдняя спецыяльная адукацыя), працуе на малодшай рознаўзроставай групе, якая налічвае 10 выхаванцаў і Аўдзейчык В.А. (пед.класы, сярэдняя спецыяльная адукацыя, І кат), працуе на старэйшай рознаўзроставай групе, яка налічвае 11 выхаванцаў.

У іншых установах адукацыі навучаюцца: з 7 выпускнікоў ІІІ ступені навучання паступілі: у ВВНУ-1 чалавек (14.2 %), навучаецца на бюджэтнай аснове -41, у ССНУА— 6 чалавек ( 85,8 %).

У выніку актывізацыі прафарыентацыйнай работы з вучнямі 9 класа, якія маюць нізкі ўзровень паспяховасці, з 11 выпускнікоў , якія закончылі ІІ ступень навучання паступіла ў ССВУА- 1 вучань (9 %), ПТВУ—2 (18 %) вучань, ліцэй г. Гродна 1 вучань (9%). Аналіз паступлення выпускнікоў ва ўстановы прафесійна-тэхнічнага накірунку сведчыць аб рабоце на дастатковым узроўні, якая праводзілася па павышэнні іміджа рабочых спецыяльнасцей.

Усе вучні прыступілі з 1 верасня да заняткаў. У 1-4 класах займаецца 38 вучняў, у 5 – 9 класах –45 вучняў, у 10– 11 кл – 13 вучняў. Заняткі арганізаваны у першую змену. Усе вучні ахоплены гарачым харчаваннем.

Навучанне па прадметах у 1 – 11 класах ажыццяўляецца на базавым узроўні. У 11 класе працягваецца за кошт факультатыўных заняткаў, на аснове заяў бацькоў, прафесіянальная падрыхтоўка па прафесіі “Трактарыст-машыніст катэгорыі “А” для 4 вучняў нашага ДУА на базе Вярэйкаўскай сярэдняй школы.

У першым класе з 11 дзяцей-шасцігодак, якія наведвалі дзіцячы сад, навучаюцца -- 10, 1 выхаванец працягвае наведванне дзіцячага саду.У школе адкрыты пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі, які ахоплівае 22 дзіцяці: з іх 6 дашкольнікаў і 16 вучняў, з якімі працуе настаўнік–дыфектолаг Пугач В.А. ( вышэйшая адукацыя, б/к).

У школе створаны ўмовы для якаснай арганізацыі вучэбнага працэсу. Для вучняў пачатковых класаў арганізавана работа гуртка: “Фантазёры”, для вучняў ІІ і ІІІ ступеняў навучання арганізаваны гурткі: “Юныя краяведы” “Музейная справа”, “Фота-відэа”, “Белая рысь”. Арганізавана работа гурткоў ад пазашкольных устаноў.

Усяго для правядзення факультатыўных заняткаў выдзелена 82 гадзіны.

3 агульнай колькасці гадзін выдзелена: на правядзенне факультатыўных заняткаў 37 гадзін ( 35 факультатыўных заняткаў), на прафесійнае навучанне — 2 гадзіны, на дзяленне класаў на групы па прадмету "Інфарматыка" - 4 гадзіны, на вывучэнне курса "Тваё прафесійнае будучае" 1 гадзіна, на правядзенне заняткаў па курсу "Асновы бяспекі жыццядзейнасці" 6,35 гадзіны, на стымулюючыя i падтрымліваючыя заняткі - 22,65 гадзіны, на правядзенне гадзін здароўя і спорту—11 гадзін.

За кошт дзяржаўных сродкаў адбываецца выдзяленне гадзін на дзяленне класаў на групы па прадмету "Працоўнае навучанне" - 7 гадзін, на дзяленне класаў на групы па прадмету "Дапрызыўная падрыхтоўка" - 2 гадзіны, на нямецкую мову-- 6 гадзін ( 3, 9 класы), на грамадска-карысную працу –10 гадзін.

Залічэнне вучняў на факультатыўныя заняткі ажыццяўляецца згодна пададзеных заяў бацькоў (законных прадстаўнікоў) вучняў у адпаведнасці з ix запытамі, улічваецца максімальна дапушчальная нагрузка на аднаго вучня.

На міжшкольныя факультатывы па хіміі і фізіцы ( дыстанцыйнае навучанне) залічана 2 вучні з 11 класа ( 28.4 %).

Аналіз вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання паказвае, што ў параўнанні з 2012 годам знізіліся рэзультатыўнасць па вучэбных прадметах “Фізіка”, “Матэматыка”, што не дало магчымасці набраць вучням дапускальную колькасць балаў для праходжання парога сертыфікацыі па прадметах. Гэта сведчыць аб недастатковай рабоце класнага кіраўніка, настаўнікаў-прадметнікаў па раз’ясненні сярод вучняў і іх бацькоў аб патрабаваннях да паступлення вучняў 11 класаў у вышэйшыя адукацыйныя ўстановы, правільным выбары прадметаў на цэнтралізаваным тэсціраванні для паспяховага паступлення ВВУА.

Арганізаваны падвоз вучняў транспартам аддзела спорту і турызму ўпраўлення адукацыі для 32 вучняў з в.Краскі, Омшары, Дубічы, Галышкі, Канюхі, Новае Сяло.

Асабовыя справы дзяцей аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі, маюцца заявы бацькоў, копіі пасведчанняў аб нараджэнні.

На ўсіх выбыўшых вучняў маюцца даведкі-пацвярджэнні.

На наступны навучальны год па спісам дзяцей мікрараёна плануецца ў 1 клас 7 вучняў, усе вучні ахоплены падрыхтоўкай да школы.

У школе прыведзена ў сістэму работа па ўліку дзяцей. Загадам па школе ад 01.09.2013 г. прызначаны адказныя за запаўненне ПТК “Параграф”.

З настаўнікамі- прадметнікамі праведзена інструктыўна-метадычная нарада па Рэкамендацыях па арганізацыі адукацыйнага працэсу ў 2013/2014 навучальным годзе на валоданне педагогамі нормамі ацэнкі і крытэрыямі ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў агульнаадукацыйных устаноў, на аналізе субяседаванняў па каляндарна-тэматычным планаванні высветлена, што нарматыўная база па прадметах ў настаўнікаў і выхавацеляў знаходзіцца ў належным стане.

Рэкамендацыі:

1. Даведку намесніка дырэктара па ВР Козел Г.І. прыняць да ведама.

2. Забяспечыць якасную падрыхтоўку вучняў да ЦТ праз работу факультатыўных заняткаў, аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове.

3. Прадоўжыць мэтанакіраваную прафарыентацыйную работу, якая накіравана на навучанне ў ПТВУА вучняў з паніжанай матывацыяй да навучання і якія маюць па вучэбных прадметах сярэдні бал 6 і ніжэй.

4. Класным кіраўнікам да 04 штомесяц забяспечыць своечасовае і якаснае запаўненне ПК “Параграф” на ўлік пропускаў вучнямі вучэбных заняткаў.

5. Намеснікам дырэктара Козел Г.І., Майсейчык І.І. узяць на кантроль стан вядзення школьнай дакументацыі настаўнікамі-прадметнікамі, класнымі кіраўнікамі, выхавальнікамі.



Даведку падрыхтавала

намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Г.І.Козел


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка