Арфаграфія правапіс галосных




Дата канвертавання27.03.2016
Памер187.96 Kb.

...Жыць з людзьмі, сустракаючыся

з імі штодня, і не ведаць іх мовы –

я лічу недастойным людской год-

насці. Апрача таго, гэта значыла б

прызнацца ў сваёй бяздарнасці.

Ці цяжка вывучыць яшчэ адну

мову!



Уладзімір Дубоўка
АРФАГРАФІЯ

ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ

Літары э, е

• На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геаграфічных назваў пасля зычных, акрамя л, к, пішацца э: кафэ, дэкальтэ, купэ, галіфэ, кабернэ, плісэ, каратэ; але: сальта-мартале, філе, камюніке, піке.



1959 г.

2008 г.

рэзюме (рэзюмэ)

рэзюмэ

Струве (Струвэ)

Струвэ

Морзе (Морзэ)

Морзэ

Мерыме (Мерымэ)

Мерымэ

Душанбе (Душанбэ)

Душанбэ

• Літары э, е ў запазычаных словах пасля губных зыч­ных, а таксама пасля з, с, н пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем: капэла, сурвэтка, маянэз, ме­даль, парламент, перспектыва, газета, Зеўс, сервіз, нервы.




1959 г.

2008 г.

экземпляр (экзэмпляр)

экземпляр

сервіс (сэрвіс)

сэрвіс

тунель (тунэль)

тунэль

панель (панэлъ)

панэль

інтэрнет (інтэрнэт)

інтэрнэт

Напісанне э, е у такіх словах вызначаецца па слоўніку: шынелъ, менеджмент.

Перадача акання на пісьме

• Ненаціскныя фіналі -эль, -эр у запазычаных словах



перадаюцца як -аль, -ар.

1959 г.

2008 г.







шніцэль

шніцаль

шпатэлъ

шпаталъ




лідэр

лідар

камп'ютэр

камп'ютар

ордэр

ордар

кратэр

кратар

алъма-матэр

альма-матар

тэндэр

тэндар

карцэр

карцар

світэр

світар

бартэр

бартар

дэкодэр

дэкодар

прынтэр

прынтар

скутэр

скутар

АЛЕ: унтэр

Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Пітэр, Юпітэр

• Літара а пішацца на канцы некаторых нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных.


1959 г.

2008 г.

адажыо

адажыа

трыо

трыа

сальфеджыо (сальфеджыё)

сальфеджыа

партфоліо

партпфоліа

арпеджыо

арпеджыа

капрычыо

капрычыа

Антоніо

Антпоніа

Ватерлоо

Ватпэрлоа

Токіо

Токіа

АЛЕ: радыё

• Ва ўласных імёнах са славянскай лексічнай асновай і ў даўно запазычаных словах з неславянскіх моў у ненаціскных складах гук [э] падпарадкоўваецца агульным правілам акання — пасля цвёрдых зычных ён чаргуецца з [a] і абазначаецца на пісьме літарай а: Беразіно, Чарнышэўскі, Шаўчэнка, літара, транслітарацыя, характар, сакрэт, рамонт.



1959 г.

2008 г.

Чэлюскін

Чалюскін

Чэчня

Чачня


Передача якання на пісьме

• Галосныя е, ё ў першым складзе перад націскам абазначаюцца на пісьме літарай я: землі — зямля, Днепр —Дняпро, зелень — зялёны, век — шматвяковы, сестры — сястра, вёсны — вясна, сёлы — сяло, мёд — мядовы.





1959 г.

2008 г.

дзевяты

дзявяты

дзесяты

дзясяты

семнаццаць

сямнаццаць

васемнаццаць

васямнаццаць

пяцьдзесят

пяцьдзясят

шэсцьдзесят

шэсцьдзясят

АЛЕ: семсот, восемсот

Заўсёды захоўваецца е ў першым складзе перад націскам пасля заднеязычных г, к, х: герой, Герасім, Германія, кераміка, кефір, Македонія, Херсон.

Літара е пішацца ў першым складзе перад націскам пасля іншых зычных у многіх запазычаных словах, у тым ліку ў пачатку слова: сезон, метал, метро, се­кунда, легенда, медаль, педаль, Везувій, Версаль..

Спалучэнні галосных у запазычаных словах

• Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад,

тады на пісьме яны перадаюцца:

у пачатку слова — праз ё: ёг, ёгатэрапія, ёд, ёда-пірын, ёдзісты, ёт, етаванне, ёта, ёкат;




1959 г.

2008 г.

йагуртп (ёгурт)

ёгурт

пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: маёр,раён, маянэз, Мая, Папая.

1959 г.

2008 г.

Нью-Йорк

Нъю-Ёрк

• Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме яны абазначаюцца:

у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, іонаабмен, іоній, іонны, Іосіф, Іаан, Іанічнае мора, іанійцы;




1959 г.

2008 г.

Йоркшыр (Іаркшыр)

Іаркшыр

Йашкар-Ала (Іашкар-Ала)

Іашкар-Ала

паміж зычнымі — літарамі іё (ыё) пад націскам і ія (ыя) не пад націскам: біёлаг, аксіёма, стадыён, патрыёт, рацыён, бастыён, піянер, ажыятаж, перыядычны, акцыянерны, нацыянальны.





1959 г.

2008 г.

аўдыёкасета (аўдыекасета)

аўдыякасета

аўдыёвізуальны (аўдыевізуальны)

аўдыявізуальны



ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ

Зычныя д, т /дз,ц

• У пераважнай болыпасці слоў іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з літаратурным вымаўленнем пішуццад i m: медыцына, студэнт, дэпутат, атэстат, тыраж, тыгр, авантура, пластык.

У некаторых словах іншамоўнага паходжання ў адпаведнасці з традыцыяй і літаратурным вымаўленнем пішуцца дз і ц: мундзір, дзюна, арцель, эцюд, цюль, нацюрморт, цюльпан, каранцін, карцеч.

1959 г.

2008 г.

артышок

арцішок



Спалучэнне зычных сн

• У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зыч­ных: гістарычнае спалучэнне стн вымаўляецца як сн: абласны, месны, поены, скарасны, колькасны, пачэсны; тое ж у запазычаннях.




1959 г.

2008 г.

кампостны (кампоставы)

кампосны

кантрастны

кантрасны



Устаўныя зычныя

• Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павук, павуцінне, каравул, каравульны, цівун.









1959 г.

2008 г.

есаул

есавул


Нескладовае ў і у складовае

• У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: Шоу, Ландау, Каратау, ток-шоу, ноу-хау, фрау.

Гук [у] пад націскам не чаргуецца з [ў]: Брэсцкая унія, аул, баул, каля урны, прынесці унты, пачулася уханне, кніга унікума.

Гук [у] не чаргуецца з [у] у запазычаных словах, якія заканчваюцца на -ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, акварыум, калегіум, тэрарыум, страус, натарыус, анчоус, радыус, соус і вытворных ад іх.

Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае: да Усяслава, ва Узбекістан, на Украіне, на Уральскіх гарах, каля Уладзіслава.

• У астатніх выпадках пішацца ў (у тым ліку пасля двукосся і пасля злучка): на ўкраінскай мове, крыкі «ўра», беларуска-ўзбекскі, на ўзлеску, маўзалей, лаўрэат.




1959 г.

2008 г.

ва універсітэце

ва ўніверсітэце

ва уніятаў

ва ўніятаў

каля універсама

каля ўніверсама

на унікальным матэрыяле

на ўнікальным матэрыяле

гэтая утопія

гэтая ўтопія

да уролага

да ўролага

1959 г.

2008 г.

фауна

фауна

сауна

сауна

ноутбук

ноутбук

шоумен

шоўмен



Падоўжаныя зычныя

• У запазычаных словах, у тым ліку ва ўласных імёнах і назвах, і вытворных ад іх словах падвоеныя літары звычайна не пішуцца: каса, граматыка, тэрыторыя, сума, група, клас, калекцыя, тона, Кірыл, Адэса, але: бонна, донна, манна, панна, ванна, мадонна, са­ванна, Ганна, Жанна, Сюзанна. Напісанне такіх слоў вызначаецца па слоўніку.




1959 г.

2008 г.

піца (піцца)

піца

спагеці (спагецці)

спагеці

АЛЕ: Мекка



ПРАВАПІС МЯККАГА ЗНАКА

• Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н] перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, снежаньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных уласных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа.

• Мяккі знак не пішацца ў прыметніках з суфіксам -ск-, утвораных ад назоўнікаў на -нь: конскі, астраханскі, любанскі, разанскі.



1959 г.

2008г.

цянь-шаньскі

цянь-шанскі

чань-чуньскі

чань-чунскі


ПРАВАПІС АБРЭВІЯТУР

• У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: генплан, дзяржцырк, музвучылішча, прамкамбінат, рыбгас, камбат, Белдзяржпраект, Беллітфонд.




1959 г.

2008 г.

прафком

прафкам

ваенком

ваенкам

лінкор

лінкар

гарвыканком

гарвыканкам

• Калі імя або імя па бацьку пачынаецца з дыграфа Дз, то ініцыялам выступав толькі літара Д.

1959 г.

2008 г.

Дз. (Дзяніс) Камароўскі

Д. (Дзяніс) Камароўскі


ПРАВАПІС МАРФЕМ

Прыстаўкі

• Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-,раз-, з- (с), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб) са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абысці, абыграць, адыменны, надышоў, разысціся, сысці.




1959 г.

2008 г.

дэзінфармацыя

дэзынфармацыя

дэзінфекцыя

дэзынфекцыя

субінспектар

субынспектар

• Калі корань слова пачынаецца з галосных а,у,э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца прыстаўка с-: сарганізаваць, сумысна, сыграць.


1959 г.

2008 г.

зэканоміць

сэканоміць

АЛЕ: зымправізаваць, зыначыць, зымшэць



Суфіксы

• Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам -ава- (ява-): дэградаваць, фальсіфікаваць, цытаваць, групаваць, арыентаваць, аналізаваць, кантраляваць, прафіляваць.





1959 г.

2008 г.

прагназіраваць (прагназаваць)

прагназаваць

функцыяніраваць (функцыянаваць)

функцыянаваць

• Дзеяслоўны суфікс -ірава- (ырава) ужываецца: калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам -ава- (ява-): парадзіраваць — парадаваць, газіраваць — газаваць, камандзіраваць — камандаваць, фарміраваць — фармаваць, апаніраваць — апанаваць, буксіраваць — буксаваць, пасіраваць — пасаваць, паніраваць — панаваць;

калі дзеяслоў без -ір- (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: шакіраваць, сервіраваць, фантазіраваць, гарманіраваць, драпіраваць, лабіраваць, лакіраваць, татуіраваць, курыраваць;

калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: манціраваць, зандзіраваць, юсціраваць, аксідзіра-ваць, дыфундзіраваць, дэкаціраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: дэмаскіраваць — дэмаскаваць, акупіраваць — акупаваць, курсіраваць — курсаваць, базіраваць — базаваць, калькіраваць — калькаваць.
ПРАВАПІС ВЯЛІКАЙ I МАЛОЙ ЛІТАР

Вялікая літара ў геаграфічных назвах

• 3 вялікай літары пішуцца ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных назвах дзяржаў і іх аб'яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Кітайская Народная Рэспубліка, Дзяржава Кувейт, Арабская Рэспубліка Егіпет, Кітайская Народная Рэспубліка, Злучаныя Штаты Амерыкі.



1959 г.

2008г.

Вялікае княства Літоўскае

Вялікае Княства Літоўскае

Вялікая і малая літары ў найменнях пасад

• 3 вялікай літары пішуцца словы або спалучэнні слоў, якія з'яўляюцца афіцыйнымі назвамі асобы на вышэйшых дзяржаўных і рэлігійных пасадах: Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Прэм' ер-міністрРэспублікіБеларусь, Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Палаты прадстаўнікоў На­цыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Старшыня Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, Галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Рэспублікі Бела­русь, Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь, Папа Рымскі.

У неафіцыйным ужыванні словы прэзідэнт, стар­шыня, кароль, імператар пішуцца з малой літары: візіт прэзідэнта, выступленне старшыні, прыём у караля, загад імператара.

Вялікая і малая літары ў назвах дакументаў, іх зводаў, унікальных прадметаў, твораў

• 3 вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах важнейшых дзяржаўных і міжнародных дакументаў, пагадненняў, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, іх зводаў: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, Закон Рэспублікі Беларусь «Аб адукацыі», Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб узнагароджанні мнагадзетных маці ордэнам Маці», Статут Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, Літоўская метрыка.

• 3 вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя на­звы і першае слова ў састаўных назвах прадметаў мастацтва і іншых адзінкавых і ўнікальных прадметаў, твораў, іх зводаў: Янтарны пакой, Алмазны фонд, Венера Мілоская, Дзявятая сімфонія Бетховена.


1959 г.

2008 г.

Стары запавет

Стары Запавет

біблія

Біблія

каран

Каран

талмуд

Талмуд



Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох

• 3 вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамяналь­ных падзей і дат, перыядаў і эпох: Крыжовыя паходы,Супраціўленне, Лядовае пабоішча, Варфаламееўская ноч, Крычаўскае паўстанне.



1959 г.

2008 г.

першая сусветная вайна

Першая сусветная вайна

другая сусветная вайна

Другая сусветная вайна

• 3 малой літары пішуцца назвы родаў і відаў знамя-нальных падзей і дат, перыядаў і эпох, асобных гадоў, дзён і інш.: кайназойская эра, неаліт, імперыяліс-тычная вайна, эпоха феадалізму, залаты век, дзень адчыненых дзвярэй, лютаўскаярэвалюцыя, але: Кас-трычніцкая рэвалюцыя.
ПРАВІЛЫ НАПІСАННЯ ЛІЧЭБНІКАЎ ПРАЗ ЗЛУЧОК I ПРАЦЯЖНІК

• Пішуцца праз злучок лічэбнікі, напісаныя словамі або лічбамі, якія абазначаюць прыблізны лік: восем-дзевяць гадоў, сёмае-восьмае стагоддзе, пяць-шэсць разоў.







1959 г.

2008 г.

2—3 гады

2-3 гады

• Ставіцца працяжнік:

у простых, складаных і састаўных лічэбніках прыблізнага ліку, якія абазначаюць прасторавыя, часавыя або колькасныя межы (гэтыя словы замяняюць словазлучэнні з прыназоўнікамі ад (з) ... да): праз трыццаць восем — трыццаць дзевяць гадоў, 50—60-я гады, XVI—XVIII стагоддзі; пры ўмоўным пералічэнні: 1—10 класы, артыкулы

2—7,1—3-і паверхі.
ПРАВІЛЫ ПЕРАНОСУ

• 3 аднаго радка на другі слова пераносіцца па скла­дах: во-ля, тра-ва, за-яц, ма-ла-ко, ко-нік, га-ла-ва.

Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; ра-змова, раз-мова; ра-скрыць, рас-крыць, раск-рыць; калос-се, кало-ссе.

• Пры пераносе нельга:

пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;

разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук [дж], [дз'], [дз]: ура-джай, са-джацъ, ра-дзі-ма, ха-дзіць, пэн-дзалъ. Спа-лучэнні дж і дз трэба разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а ж, з — да кораня: ад-жаць, пад-жары, пад-земны, ад-значыцъ; аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой­ка, май-стар, праў-да, слоў-нік, заў-тра, маў-чаць, праў-нук;

аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, просьба, кась-ба, малаць-ба, бур'-ян, мыш'-як.

Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі або з'яўляюцца спалучэннем літар і лічбаў, а таксама графічныя скарачэнні слоў і выразаў: ЮНЕСКА, АІ-95, г. д., г. зн.

Не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзінё), 1-га (студзеня).

Не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: М. Багдановіч, М. Лужанін,



К. М. Міцкевіч, Я. Ф. Карскі.

Пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г., 100 кг, 1000 руб., 50 га, XXI ст.




ПУНКТУАЦЫЯ

ПРАВІЛЫ ПАСТАНОЎКІ КРОПКІ

• Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак: Мы не маем права не звяртаць увагі на гучанне слова, бо мова апрача дакладнасці патрабуе яшчэ і мілагучнасці

(М. Лужанін).

Калі ў канцы пытальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то пытальнік ставіцца да дужак, а кропка — пасля дужак: Хто зга-дае, чаго сэрца плача? (П. Трус).

Калі ў канцы клічнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то клічнік ставіцца да дужак, а кропка — пасля дужак: Якія знаёмыя назвы і словы, якая цудоўная родная мова! (П. Панчанка).

Калі ў канцы сказа, які заканчваецца шматкроп'ем, у дужках указваецца аўтар або даецца пашпартыза­цыя, то шматкроп'е ставіцца да дужак, а кропка — пасля дужак: Беларусь, Беларусь, ні канца, ні краю... (Я. Брыль).



ПРАВІЛЫ ПАСТАНОЎКІ КОСКІ

• Два прыдаткі, якія стаяць перад уласным імем, коскамі не аддзяляюцца, тры і болей — аддзяляюцца: доктар тэхнічных навук прафесар I. М. Сідарчук; дэкан, доктар хімічных навук, прафесар А. А. Васільеў.

Пасля ўласнага імя прыдаткі такога тыпу аддзяля­юцца коскамі незалежна ад іх колькасці: М. I. Смяян, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

ПРАВІЛЫ ПАСТАНОЎКІ ДУЖАК

• У дужкі бярэцца прозвішча аўтара або прозвішча аўтара і крыніца (назва твора), з якой прыводзіцца цытата: Каля пасады лесніковай цягнуўся гожаю падковай стары, высокі лес цяністы (Я. Колас. «Новая зямля»).

Калі спасылка на аўтара ці на аўтара і крыніцу змяшчаецца асобна ўнізе пад тэкстам, тады ў канцы тэксту (цытаты) ставіцца кропка ці іншы адпаведны знак прыпынку (пытальнік, клічнік, шматкроп'е) і спасылка ў дужкі не бярэцца:

Любіце сваю зямлю аддана і да канца. Іншай нам не дадзена, дый не трэба.

У. Караткевіч.



ПРАВІЛЫ ПАСТАНОЎКІ ДВУКОССЯ

• Калі ў пачатку або ў канцы цытаты (тое ж датычыцца і простай мовы) сустракаецца ўнутранае і знешняе двукоссе, то ў друкаваным тэксце яно павінна адрознівацца малюнкам (так званыя «елачкі» і «лапкі»), прычым знешняе двукоссе не павінна апускацца: Анатоль Агейчык пісаў пра помнік Янку Купалу ў Аўраў-парку: «У аснову ідэі гэтага помніка я паклаў Купалаўскі верш "Брату на чужыне"».


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка