Апытальнік “1939 год ва ўспамінах жыхароў Беларусі” І. Звесткі пра рэспандэнта




Дата канвертавання27.03.2016
Памер28.52 Kb.
Апытальнік

1939 год ва ўспамінах жыхароў Беларусі”


І. Звесткі пра рэспандэнта

1. Прозвішча, імя, імя па бацьку

2. Узрост і год нараджэння

3. Веравызнанне (ці тая ж самая ад нараджэння, калі змянілася, то чаму)

4. Нацыянальнасць

5. Адукацыя (колькі класаў, якая школа)

6. Мова (на якой размаўляе пастаянна, якія ведае)

7. Месца нараджэння і пражывання (пры паходжанні з іншай вёскі растлумачыць, з якога часу і чаму пражывае ў гэтай вёсцы)

8. Перыяды і месцы пражывання па-за вёскай (дзе і калі)

9. Сям’я (вера, нацыянальнасць і мова мужа/жонкі, бацькоў і дзяцей)

10. Іншае (калі суразмоўца адрозніваецца нечым асаблівым)
НЯЗМУШАНЫ АПОВЕД”

ІІ. Аўтабіяграфічны аповед

Нам трэба запісаць як мага больш падрабязны аповед пра жыццё рэспандэнта і яго сям’і ў даваеннай Польшчы ці Савецкай Беларусі, а таксама пра падзеі восені 1939 г. ды іх наступствы для сям’і рэспандэнта, сваякоў і суседзяў.

Варта пачаць з пытання пра бацькоў рэспандэнта, пра сям’ю і сямейную гаспадарку. Потым трэба даць мажлівасць чалавеку самому прыгадваць падзеі ўласнага жыцця. Важна, каб гэты аповед быў свабодным і нязмушаным, каб чалавек сам спрабаваў структураваць сваё жыццё. Адпаведна не задавайце шматлікіх пытанняў, а толькі падказвайце тэмы для ўспамінаў. Пытанні трэба адкласці для “змушага аповеду”.

(Неабходна звяртаць увагу на тэматычныя прыярытэты ў “нязмушаным аповедзе” рэспандэнта, а таксама на тое, што засталося па-за яго ўвагай. Далейшую размову трэба грунтаваць на пачутым)

ЗМУШАНЫ АПОВЕД”



ІІІ. Удакладняючыя пытанні (у выпадку, калі суразмоўца іх абмінуў).
3.1. Як жылося селяніну / калгасніку ў даваеннай Польшчы / Савецкай Беларусі?
3.2. Як жылося каталіку / праваслаўнаму ў даваеннай Польшчы / Савецкай Беларусі?
3.3. Як жылося да вайны паляку ў Савецкай Беларусі / беларусу ў Польшчы?
3.4. Ці мелі вы сваякоў у Польшчы / СССР? Як ім жылося?
3.5. Як людзі даведваліся пра жыццё ў Заходняй Беларусі (Польшчы) / Савецкай Беларусі? Што было крыніцай інфармацыі?
3.6. Як выглядала мяжа? (Ці былі нейкія абарончыя збудаванні, просекі, забаранаваная паласа? Хто іх будаваў? Ці ствараліся МТС, пажырныя дружыны? Хто служыў у памежнай ахове? Ці існавала памежная зона? Хто меў права ў ёй знаходзіцца?..)
3.7. Наколькі “зачыненай” была мяжа? Ці ведаеце пра выпадкі пераходу праз мяжу? Як лавілі “шпіёнаў”?
3.8. Калі і як для вас пачалася вайна? (Калі рэспандэнт пачынае казаць пра 22 чэрвеня 1941 г., то трэба паправіць і запытаць пра падзеі верасня 1939 г.)

3.9. Як людзі паставіліся да паходу Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь? Што казалі пра мэты Чырвонай арміі?


3.10. Што змянілася ў жыцці пасля “ўз’яднання Беларусі”? (Як вырашалася зямельнае пытанне? Якім быў стан царквы/касцёла? Каго прызначалі на кіруючыя пасады? Ці адбываліся рэпрэсіі?..)
3.11. Калі былі зліквідаваная былая польска-савецкая мяжа? (Калі ўжо з’явілася магчымасць пайсці за мяжу?)
3.12. Як людзі ацэньвалі новую ўладу? (Што казалі вашыя бацькі? Якім быў іх настрой?) (для Заходняй Беларусі)
3.13. Якім быў стасунак да савецкай улады? (для Усходняй Беларусі). Ці даводзілася чуць крытыку савецкай улады?
3.14. Якія адносіны былі паміж “восточнікамі”/”усходнікамі” і “западнікамі”/”заходнікамі”?
3.15. Ці ведаеце пра выпадкі выязду ў пасляваенныя гады ў Польшчу? Чаму людзі выязджалі з СССР? Ці думалі вы, вашыя блізкія або суседзі пра тое, каб выехаць з СССР у пасляваенныя гады?
3.16 Калі інтэлектуальны ўзровень рэспандэнт дастаткова высокі, варта запытаць: Як вы лічыце, прыход Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь і ўсталяванне там Савецкай улады ў 1939 – 1940 гг. былі “вызваленнем” ці “акупацыяй”?
3.17. Ці захаваліся ў вас старыя дакументы або фотаздымкі? (варта сканіраваць або зрабіць фотакопію)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка