Апавяданне пра япа




Дата канвертавання15.07.2016
Памер8.22 Kb.
АПАВЯДАННЕ ПРА ЯПА
Маленькі хлопчык Яп вандраваў з караванам па бязлюднай краіне. Падчас пастою ён заснуў пад дрэвам, а калі прачнуўся, быў адзін – караван адышоў. Яп павінен быў упраўляцца сам. Ён харчаваўся фруктамі і ягадамі, піў ваду з крынічкі, а на ноч хаваўся ад дзікіх звяроў у бяспечнай пячоры. Праходзілі дні і ночы.

Аднойчы вечарам Яп забраўся на самую высокую скалу і назіраў за захадам сонца. Чырвонае сонца павольна кацілася ўніз, паказаліся зоркі, узышоў срэбны месяц...



У сэрцы Япа адбывалася штосьці дзіўнае: ён забыўся пра дзікіх звяроў, пра тое, што зараз ноч, стаў на самай вяршыні скалы, падняў рукі ўверх і закрычаў:

Гэй, Ты, які схаваны за зоркамі, за дрэвамі, за кветкамі, чувай над малым Япам!

Гэй, Ты, Вялікі і Невядомы, ці чуеш мяне, ці чуеш?

Услухоўваўся і хоць не чуў ніводнага голаса, радасна закрычаў невядомаму Богу:

Я люблю Цябе, які стварыў зоркі!

Я люблю Цябе, які стварыў неба!

Я люблю Цябе, які ўпрыгожыў зямлю кветкамі!

Потым Яп ціхенька сышоў у пячору і спакойна заснуў. У наступныя дні ён часта так жа сама маліўся.

Урэшце людзі знайші яго, і Яп шчасліва вярнуўся ў сваю сям’ю. Але ўжо ніколі не забываўся пра Бога.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка