Антон Уладзіміравіч Астаповіч




Дата канвертавання01.05.2016
Памер113.74 Kb.
Страта аўтэнтычных планіровах, канструкцый і элементаў дэкору пры правядзенні работ па рэканструкцыі і рэстаўрацыі нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў на прыкладзе ансамблю кляштара бернардынцаў у Мінску.

Антон Уладзіміравіч Астаповіч

Старшыня Рэспубліканскага савета

Беларускага добраахвотнага аварыства

аховы помнікаў гісторыі і культуры

Антон Сяргеевіч Вантух

Намеснік старшыні архітэктурнай секцыі

Беларускага добраахвотнага таварыства

аховы помнікаў гісторыі і культуры

Комплекс будынкаў былога кляштара бернардынцаў ХУІІ-ХІХ стст. (касцёл, жылы корпус, флігель, гандлёвыя рады, агароджа) па вул.Кірылы і Мяфодзія,4,6,8, Герцэна, 1 з'яўляецца нерухомай матэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю (помнікам архітэктуры), статут якой зацверджаны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 14.05.2007 № 578 (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2007г., № 119,5/25167). Раней названы комплекс быў занесены ў Спіс помнікаў гісторыі і культуры рэспубліканскага значэння зыходзячы з пункту 1 пастановы Савета Міністраў Беларускай ССР ад 18.02.1988 №32.

Помнікі-будынкі па вул Кірылы і Мяфодзія,6,8 зараз знаходзяцца на балансе КУП “Мінская спадчына”, па заказе якой з 2007 г. КУП “Мінскпраект” распрацоўваў і працягвае распрацоўвацйь праектна-каштарыснаю дакументацыю па рэканструкцыі дадзеных будынкаў з прыстасаваннем пад гасцінічны комплекс і аб’ектамі сацыяльна-бытавога прызначэння.

Праектная прапанова па рэканструкцыі гісторыка-культурнай каштоўнасці 18.04.2007 разглядалася на Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радзе па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, якая рэкамендавала правесці ў поўным аб’ёме комплексные навуковыя вышуканні і ўлічыць усе прававыя аспекты ў дачыненні да культурнага пласту на тэрыторыі помніка.

Эскізны праект рэканструкцыі будынкаў па вул. Кірылы і Мяфодзія,6,8 і перспектыўнае функцыянальнае значэнне гэтых будынкаў выклікала хвалю пісьмовых пратэстаў з боку мінскай грамадскасці. І ў сувязі з гэтым, згодна даручэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 20.04.2007 г. № 130р Мінгарвыканкам сфарміраваў Міжведамственую камісію па вывучэнню дадзенага пытання, на пасяджэнні якой 23.04.2009 г. прынята рашэнне правесці карэктыроўку праекта ў бок павелічэння культурна-музейных функцый аб’екта, а ў пытанні маёмаснай прыналежнасці – пакінуць будынкі ў гаспадарчым ведзенні КУП “Мінская спадчына”.

Пазней праектная дакументацыя неаднаразова карэктавалася і разглядалася ў Міністэостве культуры Рэспублікі Беларусь, у 2010-м г. быў узгоднены дэмантаж практычна ўсіх карпусоў па Кірыла і Мяфожзія,8 з умовай іх далейшага аднаўлення і ўключэння ў аб’ёмы адноўленых будынкаў фрагментаў аўтэнтычных муроў 19 ст.

Пры аналізе навукова-праектнай дакументацыі спецыялістамі Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры ў межах працы над эскізным праектам рэстаўрацыі інтэр’ераў кляштарнага корпуса па вул. Кірыла і Мяфодзія,6 былі выяўлены шматлікія неадпаведнасці ў распрацаванай КУП “Мінскпраект” навукова-праектнай дакументацыі вынікам комплексных навуковых вышуканняў, прававым і тэхнічным нормам, якія рэгулююць працы на нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцях і міжнародныя метадычныя дакументы ў сферэ рэстаўрацыі і кансервацыі.

Нават на павярхоўны погляд распрацаваная дакументацыя карэнным чынам мяняла не толькі якасныя характарыстыкі гістарычнай планіровачнай структуры ўсяго ансамблю, але і прыводзіла да змен аб’ёмна-планіровачных вырашэнняў аднаго з самых старажытных будынкаў ансамблю – жылога корпусу кляштара (Кірыла і Мяфодзія,6).

Для захавання гістарычных архітэктурна-планировачных рашэнняўпрапаноўвалася:
1. На адзнацы + 4200 (1-ы ўзровень) аб'яднаць памяшканні № № 1 і 2 у адзін нумар класа «люкс». Для гэтага неабходна было адмовіцца ад санвузла № 25 (гл. схему 1).
2. Санвузел № 27 перамясціць да вонкавай сценкі (гл. схему 2).
3. Адмовіцца ад лесвічнай клеткі і ліфтавага хола пад № № 20 і 26, у сувязі з дастатковай колькасцю эвакуацыйных вынахадаў, тым больш, што для жыццезабеспячэння гасцінічнага корпуса запраектаваны былі грузапасажырскі ліфт у аб'ёме будынка (схема 3).
4. Максімальнае захаванне і аднаўленне гістарычнай лесницы Л-4. (Схема 4)
5. На адзнацы + 7500 (2-й узровень) для максімальнага захавання гістарычнай планіроўкі ўнутраных памяшканняў помніка па магчымасці адмовіцца ад прылады праёму паміж памяшканнямі 44 і 45 з пераглядам размяшчэння санвузла № 46. Разгледзець прапанову па аб'яднанні № № 1 і 19 у люкс з адмовай ад санвузла № 18. Для трапезнай (№ 9) прадугледзець элементы музеефікацыі з адмовай ад пераходу ў прыбудоўваецца будынак.
6. Медпункт з аб'ёму будынка былога пажарнага дэпо рацыянальна перанесці ў памяшканне № 8 з стварэннем музея медыцыны.  памяшканні № № 54 і 55 аднесці ад асноўнага аб'ёму будынка, выканаўшы ў рэжыме рэнавацыі (схема 5).
7. У памяшканні № 57 адкрыць раней закладзенае акно.
8. Адзнака + 11850 (3-й узровень). Для захавання планировачной структуры ўнутранага манастырскага двара, адмовы ад сучаснай неапраўданай прыбудовы да гістарычнага аб'ёму будынка і адначасова для захавання прадугледжаных пажарнымі нормамі шляхоў эвакуацыі неабходна было адмовіцца ад нумара "люкс", у якім аб'яднаны памяшкання № № 50, 51, 52, 53. У асобны нумар пераўтварыць памяшканне № 50, а № № 51 і 52 аб'яднаць у адзін гасцінічны нумар. Лесвіцу Л-5 (№ 55) залічыць за асобны шлях эвакуацыі.
9. У нумары (памяшканне № 1) памяняць функцыянальнае прызначэнне памяшканняў № № 46 і 47. Санвузел размесціць у № 47, што дало б магчымасць не прасякаць новы дзвярны праём, а выкарыстоўваць гістарычны. Памяшканні № № 2, 3, 4 магчыма было аб'яднаць у "люкс" з адмовай ад непатрэбнага санвузла № 45. Трэба было адмовіцца ад пашырэння праёму паміж калідорамі № № 54 і 29. Зрабіць разлік часу эвакуацыі праз праём па восі (II) і ў выніку абгрунтаваць неабходнасць альбо яго павелічэння, альбо пакідання гістарычных габарытаў.

У межах распрацоўкі эскізнага праекта рэстаўрацыі інтэр’ераў будынка кляштара па вул. Кірыла і Мяфодзія,6 , а праца выйшла за рамкі эскізнага праекта. Была праведзена вялікая праца ўжо і на стадыі АС, былі прапанованы навукова-абгрунтаваныя падыходы па максімальнаму захаванню і экспанаванню, як аўтэнтычнай планіроўкі, так і аўтэнтычных канструкцый і элементаў дэкору.

Для прадухіленні страты гістарычнай планіровачнай структуры забудовы кляштарнага двара Таварыствам быў прапанаваны шэраг перспектыўных карэктыровак у праектна-каштарысную дакументацыю. Гэтыя карэктыроўкі дазволілі б зхаваць планіровачную структуру двара, адмовіцца ад пабудовы эканамічна неапраўданай падземнай аўтастаянкі ўсяго толькі на 18 машынамест, выканаць аднаўленне дэмантаваных будынкаў і збудаванняў у строгай адпаведнасці з заканадаўствам, методыкамі і матэрыяламі комплексных навуковых вышуканняў.

Прапановы па захаванню гістарычнай планіровачной структуры ансамблю і архітэктурна-планіровачных рашэнняў аднаўляемай будынкаў і збудаванняў былі спецыялістамі Таварыства аховы помнікаў сфармуляваны настуаным чынам:


1. Будынак былой стайні (Кірылы і Мяфодзія 8-в). Праектныя рашэнні трэба было выканаць у рэжыме поўнага аднаўлення гістарычнай аб'ёмна-планировачной структуры па абмерных чарцяжах і архіўна-бібліяграфічных матэрыялах. Прадугледзець аднаўленне аканіц і аздаблення дваровага фасада брусам (схема № 6).
2. Перанесці памяшканне сауны з будынка былога пажарнага дэпо (Кірылы і Мяфодзія 8-д) у кантавую частка будынка былой стайні з аднаўленнем интеръера сярэднявечнай купелі (схема № 7). 

Для выканання дадзеных рашэнняў неабходна перагледзець планіроўку ўезду ў паркінг.


3. Будынак былога гаража (Музей гісторыі горада, Кірылы і Мяфодзія 8-г) аднавіць у гістарычным габарыту з улікам адступу сцяны ад археалагічнага раскопу (схема № 7-2). Узнавіць над аб'ёмам гістарычны выгляд даху (схема № 8). Пераход у аб'ём стайні ў пазбяганні фальсіфікацыі гісторыка-культурнай каштоўнасці выканаць у рэжыме рэнавацыі (схема № 8-2).Фасаднае рашэнне - гістарычная рэканструкцыя па аналагам з улікам аналізу аўтэнтычных канструкцый археалагічнага раскопу.
4. Аднаўленне будынка былога пажарнага дэпо (Кірылы і Мяфодзія 8-д) зрабіць з прыстасаваннем пад музей тэхнікі, які складаецца з двух частак, для чаго неабходна прадугледзець рэканструкцыю аб'ёмна-планировачного рашэння, фасадаў, гістарычных адзнак падлогі (схема № 9). Выканаць аднаўленне будынка былога цейсгауза з аднаўленнем аб'ёмна-планіровачнай структуры з размяшчэннем у ім заезду ў паркінг і памяшканні для аховы (схема № 10). Заезд у паркінг прадугледзець ўздоўж будынка пажарнага дэпо, для чаго змяніць крок калон у восях 5 - 6 на 6,000 м., а ў восях 6 - 7 на 7,200 м. (схема № 11). Перанесці лесвічнай-ліфтавай блок і знайсці рэзерв для памяшканняў ўборачнага інвентара, душавой на 2-м узроўні падземнай часткі гасціічнага комплексу. . (Схемы № № 12, 12-а) Дадзеная прапанова была сфармулявана, калі пачаліся земляныя працы па пабудове падземнай аўтастаянкі. Да гэтага прапаноўваўся наземны варыянт.
5. Будынак па Кірылы і Мяфодзія, 8-е аднавіць у гістарычным габарыце з вальмавым дахам (схема № 13), адмовіцца ад пераходу ў будынак Кірылы і Мяфодзія, 6 з прыстасаваннем ўнутраных аб'ёмаў памяшканняў пад адміністрацыйныя функцыі, што дасць магчымасць адмовіцца ад лесвіцы (плошча памяшканняў менш 200 м. кв., колькасць персаналу - менш за 10 чал.) (схема № 14). Пераход па першым паверсе прадугледзець у рэжыме рэнавацыі ў максімальна празрыстых матэрыялах (схема № 15), памяшканне электрыка перанесці з будынка былога пажарнага дэпо ў будынак 8-д на адзнацы 4200 з адкрыццём прасторы за вокнамі, у адрозненні ад існуючай прапановы (схема № 16).
6. Будынак па Кірылы і Мяфодзія 8-г ўздоўж вуліцы Герцэна прыстасаваць пад размяшчэнне мыйнай сталовай посуду, бара, раздатачнай, сервіравальны, і асноўнага банкетнай залы для чаго памяшкання размясціць на адзнацы 2320 (схема № 17) і прыбраць гістарычна неабгрунтаваны ўваход на галоўным фасадзе (схема № 18).
7. Прадугледзець эвакуацыйны выхад з ніжняга уроўня падземнай стаянкі ў аб'ёме пажарнага дэпо з захаваннем аб'ёмна-планировачной структуры (схемы № № 18/02).
8. Пры добраўпарадкаванні ўнутрыдваровых тэрыторыі прадугледзець аднаўленне манастырскага саду, сонечнага гадзінніку, унутранага дворыка з кветнікам, студні (схема № 19). Правесці даследаванні ў рэжыме архітэктурна-археалагічных абмераў лядоўні (схема № 20). Для брукавання тэрыторыі испольсовать камень, брук і керамічны клінкер. Металіческие агароджы і малыя формы - ручная коўка па аналагам.

На пасяджэнні Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь, як і на папярэдніх нарадах у заказчыка, генпраектыроўшчыка, у Міністэрстве культуры Рэспублікі Беларусь усе прапановы ГА БДТАПГК былі адхілены, былі канчаткова, у парушэнні мінулых рашэнняў, ўхвалены прапановы КУП “Мінскпраект”, а 26.10.2012 г. канчаткова адхілена праектная прапанова па рэстаўрацыі інтэр’ераў ТАА “Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый”, якая распрацоўвалася спецыялістамі нашага грамадскага аб’яднання, і ўхвалены праект КУП “Мінскпраект”.

Рэалізацыя праектных прапаноў КУП “Мінскпраект” у дадзены момант прывяла да парушэння аўтэнтычнай аб’ёмна-планіровачнай структуры будынкаў па вул. Кірыла і Мяфодзія, 8,в,г,е,д. Будынак 8,д увогуле сфальсіфікаваны не толькі адносна плану, але і ў вертыкальных асях, з аднапавярховага ён будзе выкананы двухпавярховым, незваротна будзе страчаны гістарычны выгляд унутрыдваравога фасаду.

Пры правядзенні земляных прац пад паркінг і заезд у яго знішчана большая частка гістарычных архітэктурных канструкцый, якія знаходзіліся ў культурным пласту, і пры стварэнні запраектаванага музея ў ім будзе экспанавацца не аўтэнтыка, а муляж, фальсіфікацыя.

Добраўпарадкаванне ўнутранняй дваравой прасторы таксама не будзе адпавядаць праведзеным навуковым даследаванням, а будзе вызначацца вялікай колькасцю сучаснага матэрыялу – граніт, плітка тратуарная, таксама запраектаваны стылізаваныя малыя архітэктурныя формы, якія па сутнасці таксама будуць фальсіфікаваць знешні выгляд гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Найбольш значны будынак ансамблю – жылы корпус кляштара па вул. Кірыла і Мяфодзія, 6, ва ўнутрыдваравой прасторы будзе ў перспектыве мець дыссануючы, неўласцівы элемент – вонкавую ліфтавую шахту, гэта пры тым, што ліфт абсалютна не функцыянальны з-за свайго размяшчэння і запраектаваны толькі для вытрымкі нарматываў 4-х зорнага гатэлю. Неўласцівай і чужароднай, поўнасцю псуючай аўтэнтычныя фасады корпуса будзе і прыбудова з функц,ямі загрузачнага вузла з боку вул. Герцэна.

У інтэр’ерах без правядзення папярэдніх даследаванняў унутрысценавых каналаў, без узгаднення з навуковыі кіраўніком, ігнаруючы матэрыялы натурных архітэктурна-археалагічных абмераў і вышуканняў пракладзены каналы АВ і ВК, што прывяло да пашкоджанняў скляпенчытых мураваных зводаў, дэкаратыўных сценавых ніш, лучковых аконных і дзвярных перамычак і інш. аўтэнтычных дэталяў і канструкцый інтэр’ераў кляштара.

Вялікія плошчы муроўкі сцен 17 ст., выкананыя яшчэ з цэглы-пальчаткі, значная частка інтэр’ерных нішаў пашкоджаны ўзмацняльнымі металаканструкцыямі, якія запраектаваны КУА “Мінскпраект” без прыцягнення спецыялістаў у галіне рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры. Пры гэтым галоўны архітэктар прадпрыемства М.Гаўхфельд і тагачасны ГАП Малаткова ігнаравалі літаральна ўсе прапановы Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.

Пры выкананні інтэр’ерных прац згодна праекту распрацаванага С.Багласавым, які з чэрвеня 2011 г. з’яўляецца і навуковым кіраўніком гісторыка-культурнай каштоўнасці, ідзе фарміраванне сантэхкабін у памяшканнях помніка з цэгля з маналітным перакрыццём, што дадаткова нагружае мураваныя скляпення, аслабленыя вырубленымі ў іх камунікацыйнымі каналамі і падсечаныя гарызантальнымі штрабамі проста па пятках. Ужо ў сакавіку 2012 г. выяўлены шматлікія трэшчыны ў зводах з-за неабгрунтаванага павялічэння нагрузкі.

Найбольш вялікай стратай з’яўляецца руйнаванне насуперак рэкамендацый выпрацаваных у ходзе натурных і інжынерна-тэхнічных даследаванняў аб’екта скляпенчатых перакрыццяў 17 ст. на ўзроўні +11850 у калідоры ў адным з крылаў жылога корпуса кляштара і замена іх на маналітнае перакрыцце, і практычна на 100% закладка інтэр’ерных ніш і топачных пячных праёмаў, якія стваралі непаўторнае ўспрыяцце кляштарнага аўтэнтычнага інтэр’еру.

Практычна ўсе страты аўтэнтычных элементаў і канструкцый адбываюцца пры падтрымцы і па ўзгадненнях Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, пры адсутнасці рэакцыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і дзякуючы пазіцыі Мінгарвыканкама, якая накіравана не на ашчаднае і навукова-абгрунтаванае абыходжанне з помнікамі архітэктуры, а на рэалізацыю асваення фінансавых сродкаў і выканання прац у жорсткія дырэктыўныя тэрміны, а дакладна да чэмпіянату свету па хакею 2014 г., пры поўныі ігнараванні дзеючых нарматыўна-прававых актаў, тэхнічных дакументаў, агульнапрынятых методык

Напрыканцы хацелася б працытаваць адказ Міністэрства культуры на апошні запыт нашага грамадскага аб’яднання па страце пры правядзенні прац на будынках бернардынскага кляштара шматлікіх аўтэнтычных характэрыстык гісторыка-культурнай каштоўнасці.

На сённяшні дзень усе работы на тэрыторыі былога кляштара бернардынцаў у г.Мінску выконваюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны і аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь. Падчас ажыццяўлення мерапрыемстваў забяспечана выкананне неабходнага пераліку навуковых даследаванняў, якія з'яўляюцца падставай для прыняцця праектных рашэнняў. Выконваецца парадак распрацоўкі і ўзгаднення навукова-праектнай дакументацыі, а таксама прававыя нормы, якія датычацца асаблівасцей выкарыстання гісторыка-культурнай каштоўнасці, што вызначана артыкуламі 44, 45, 46 Закона.”

Орган дзяржаўнага кіравання, які абавязаны каардынаваць працу па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, арганiзоўваць кантроль за выкананнем заканадаўства ў гэтай сферы, у тым лiку за ўтрыманнем i выкарыстаннем гiсторыка-культурных каштоўнасцей, выказвае згоду з вышэйназванымі дэструктыўнымі працэсамі, якія адбываюцца на мураваным помніку 17 ст., на адным з самых старажытных будынкаў нашай сталіцы.

















































База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка