Антановіч Віктар Аляксандравіч




Дата канвертавання12.05.2016
Памер8.11 Kb.






Антановіч Віктар Аляксандравіч нарадзіўся 28 жніўня 1946 года ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці.

Пасля заканчэння Дзярэчынскай сярэдняй школы, ў 1963 годзе, паступіў у вучылішча кінамеханікаў г.п. Астрыно Шчучынскага раёна. Скончыўшы вучылішча, Віктар Аляксандравіч некаторы час працаваў кінамеханікам у Маларыцкім раёне Брэсцкай вобласці. У 1964 годзе паехаў на працу ў горад Баку, дзе працаваў на Бакінскім ліцейна-механічным заводзе ў якасці токара. У верасні 1966 года быў прызваны ва ўзброеныя сілы Савецкай арміі.



У 1970 годзе Віктар Аляксандравіч паступіў у Бакінскі энэргетычны тэхнікум па спецыяльнасці “Апрацоўка металаў рэзаннем”. Пасля заканчэння Бакінскага энэргетычнага тэхнікума Віктар Аляксандравіч вярнуўся ў родную вёску Дзярэчын, дзе пачаў працаваць майстрам вытворчага навучання ваджэнню трактара ў Дзярэчынскай сярэдняй школе. У 1981 годзе скончыў Жыровіцкі саўгас-тэхнікум па спецыяльнасці “Тэхнік-механік” і прадоўжыў працу ў Дзярэчынскім МВВК, дзе працуе па сённяшні дзень.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка