Андрусь Старавойтаў (Радыё "Палёнiя"): Надыходзе новы навучальны год




Дата канвертавання18.06.2016
Памер13.97 Kb.
10.08.00

Андрусь Старавойтаў (Радыё “Палёнiя”): Надыходзе новы навучальны год.

Складанасьць набору вучняў у першую клясу вiленскай школы iмя Францыска Скарыны ўсё ж тая ранейшая. Прапаную два пункты гледжаньня па iснуючай праблематыцы. Старшыня таварыства беларускае культуры Хведар Мiнка:

Кожны год у нас праблемы набраць дзяцей: пяць, дзесяць чалавек у першую клясу. Гэта ў той час, калi ў Вiльнi 30 000 беларусаў. I ў той час, калi перапоўненыя лiтоўскiя й польскiя школы—яны працуюць у некалькi зьменаў. Побач зь беларускай школай—польская школа, якая мае 2224 вучнi, у тым лiку 8 першых клясаў. Мы нiяк ня пяройдзем 150 вучняў рубеж, на жаль iх яшчэ й памяншаецца.

Андрусь Старавойтаў: Тлумачыць iснуючую рэчаiснасьць старшыня Кансэрватыўна-Хрысьцiянскае Партыi Зянон Пазьняк:

Беларусь зараз сярод культурных людзей у Летуве цi ў Латвii не карыстаецца прэстыжам. Калi б мы былi нармальнай эўрапейскай карiнай, давалi б прыклад дэмакратыi, палiтыкi, калi б дзейнiчалi нашыя ўнiвэрсытэты—беларускiя, калi б мы былi нармальнай дзяржавай, то тыя людзi, якiя жывуць тутака, яны б знаходзiлi iнтэрэс, i яны б лiчылi прэстыжна называцца беларусамi. Закончыўшы беларускую школу, вучыцца ў Менску й атрымаць добрую адукацыю. Зараз нiчога гэтага нiма. Для прагматычных простых людзей, якiя былi й будуць жыць iнтарэсамi, зараз ня выгадна быць беларусам. Таму нявыгадна аддаваць сваiх дзяцей у беларускiя школы—няма сацыяльнай пэрспэктывы. Калi на Бацькаўшчыне бяда, то бяда ўсюды. Дык вось вельмi йстотна ведаць i прыйсьцi да адзiнага разуменьня, ва ўсякiм разе, да разуменьня сутнасьцi зьяваў, якiя адбываюцца на Беларусi. У гэтай сытуацыi, у якой мы знаходзiмся, кажны Беларус, дзе б ён нi жыў—цi ў Эстонii, цi ў Аўстралii, ён можа паспрыяць агульнай справе вызваленьня нашай Бацькаўшчыны ад дыктатуры й ад iмпэрскай акупацыi. Бо зараз на Беларусi аб чым бы мы нi гаварылi, аб чым бы нi балела нашае сэрца, мы ня можам абмiнуць палiтыкi. Калi ў краiне акупацыйны рэжым, то ўсё палiтыка: i мова, i кулiнарыя. Так што давайце настроiмся на добры лад i на лад аптымiстычны. Таму што перамагае толькi той, хто аптымiстычна глядзiць на будучыню, а беларусы па сваёй прыродзе аптымiстычны народ. Таму жыве Беларусь! I, як кажуць, дай Бог!



Файл падрыхтаваны Раманам Салаўянам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка