Андрэй катлярчук




Дата канвертавання15.03.2016
Памер176.44 Kb.
Андрэй КАТЛЯРЧУК

Катлярчук Андрэй Сцяпанавiч, выкладчык Бранскай школы мiлiцыi, аспiрант МАЭ РАН (Кунсткамера) Iмя Пятра Вялiкага ỳ Санкт-Пецярбургу. Займаецца даследаваннем культуры ỳсходнеславянскага горада XVI-XVIII стаг.


ЖАЗЭФ ДЭ МЭСТР I ТАДЭВУШ БРЖАЗОУСКI У СПРАВЕ АДКРЫЦЦЯ ПОЛАЦКАЙ ЕЗУIЦКАЙ АКАДЭМII

Як вядома, 12 студзеня 1812 г. у гiсторьii Беларусi адбылася вялiкая падзея: пастановай iмператара Pacii Аляксандра i Полацю езуiцю калегiỳм атрымаỳ правы ỳнiверсiтэта з пераходам у стан акадэмii i верхавенствам над yciмi школамi езуiтаỳ на абшарах Усходняй Еỳропы. Але ỳ лiтаратуры слаба асветлена "хротка падзей" i роля ỳ канчатковым вырашэннi пытання дзвюх асобаỳ: Жазэфа дэ Мэстра i Тадэвуша Бржазоỳскага.

Жазэф дэ Мэстр (1753-1821) належыць да лiку выдатнейшых кансэрватыỳных мысляроỳ XIX ст. Багатая эгисталярная спадчына (напрыклад, лiставанне з польскм пiсьменнiкам-славiстам Я.Патоцюм), цудоỳны лiтаратурны талент, лопка, незалежнасць меркаванняỳ, адданасць маленькай Сарлзша вылучаюць дэ Мэстра з шэрагу постацяỳ, яия належаць Псторьп.

Выхаваны матуляй шчырым каталiком i раялiстам, дэ Мэстр закончыỳ езуiцкi калегiум i юрыдычны факультэт Турынскага унiверсiтэта. Ужо першы ягоны трактат "Разважант аб Францыi" (1796) выклжаỳ агульнаеỳрапейскую вядомасць. Не меншы поспех чакаỳ таюя творы, як

эказала значны ỳплыỳ на развiццё расiйскай думю ХIХ-ХХ стет. (ФЛ.Цютчаỳ, Л.М.Талстой, Л.П. KapcaBiH), ягоная спадчына ỳ галше тэалог^ i палiталопi дагэтуль вабць мнопх даследчыкаỳ [1]. 3 1803 па 1817 гг. Жазэф дэ Мэстр як пасол СардзiнП жыỳ у Санкт-Пецярбургу. Маючы сталыя сувязi з цэнтрам беларускiх езуiтаỳ у Полацку, ён распачаỳ актыỳную дзейнасць у асяродку пецярбургскага вышэйшага шляхецтва, нейш час меỳ уплыỳ на Аляксандра 1, мiшстра асветы А.К.Разумоỳскага.

Як падкрэслiвае С.Якавенка, "пры Аляксандры i каталцтва зрабiлася модай у магнацюх колах расiйскага грамадства. Апошняму моцна спрыяла дзейнасць графа Ж. дэ Мэстра" [2]. Услед за Г.Груберам, у Пецярбургу дэ Мэстр актыỳна прапагандаваỳ iдэю злучэння асобных плыняỳ хрысцiянства. "Рэабiлiтацыi адзiнства царквы" прысвечаны ягоны лiст, напiсаны ỳ студзенi 1816 г. у Полацк генералу Суполи Езуса (Societatis Jesu) Тадэвушу Бржазоỳскаму [3]. Праграма да Мэстра для Pacii - гэта праграма еỳрапiзацыi ỳлады i адукацыi, галоỳная роля ỳ дасягнент якой адводзiлася беларускiм езуiтам.

Тадэвуш Бржазоỳсю (1749-1820), паляк па нацыянальнасцi, у 1765 г. уступiỳ у ордэн езуiтаỳ. Далейшы ягоны лес быỳ цалкам звязаны з Беларуссю. Спачатку ён працаваỳ выкладчыкам французскай мовы ỳ Менсим калегiỳме. У 1782 г. атрымаỳ кафедру тэалогц Полацкага калегiỳма, адначасова выкладаỳ там французскую мову. У Полацку слынны прамоỳца распачаỳ актыỳную дзейнасць па перакладу французскай Птальянскай лiтаратур. У вынiку пратэкцыi беларускага ксяндза айца Г.Лянкевiча [4] у 1802 г. Т.Бржазоỳсю становiцца асiстэнтам Г.Грубера, а ỳ 1805 г. ён быỳ абраны генералам ордэна езуiтаỳ.

На гэтай высокай пасадзе Т.Бржазоỳсю падтрымлiваỳ лiставанне з уплывовымi расшсшш палiтыкамi (Р.А.Пацёмюным, А.К.Разумоỳсюм, А.М.Галцыным), пазнаёмiỳся i пачаỳ сябраваць з дэ Мэстрам. Польсюя даследчыкi папракалi Т.Бржазоỳскага ỳ сталых кантактах з уладай Pacii [5], але мэтай ягоных зваротаỳ была ахова невялiчкай фiлц езуiтаỳ, якая засталася на Беларусi пасля скасавання ордэна булай папы Юпмента XIV у 1773 г. Прыгадаем, што ỳ межах Pacii на 1773 г. апынулiся 201 езуiт, 6 калегiỳмаỳ, ды 9 мiсiй.

Езуiты размяшчалiся на абшарах Вцебскай губернi ỳ Вiцебску, Полацку, Дзвiнску (калегiỳмы), Пушчы (навщыят у Рэжыцкт павеце), Ушвальдзi i Дагдзе (Дзвшст павет); Маплёỳскай губернi - у Маплёве,

Мсцiслаỳлi, Оршы, Хальчы (каля Ветш), Чачэрску, Расне, Лазовiчах. Суполка Езуса 3'яỳлялася ỳладальнцай i3,5 тысяч беларусюх сялян, амаль усе яны былi ỳтятамi i мелi ỳнiяцшх святароỳ [6]. Калi 30.06.1775 г. уласным прывiлеем, насуперак кананiчнаму праву, мiтрапалiт каталцкiх касцёлаỳ у Pacii беларус Сташслаỳ Богуш-Сестранцэвiч падараваỳ ордэну езуiтаỳ правы навцыяту (сродак пашырэння сяброỳ), у Полацк i Вiцебск (другi па значнасцi калепỳм) пачалi збiрацца езуiты з ycix краiн Еỳропы, а таксама беларуская мола^зь.

ТаЭэвуш Бржазоỳскi. Выява павовле сгоарабаỳняй аравюры.

На пачатку 1812 г. лiк езуiтаỳ узрос да 400 сяброỳ, школьныя ỳстановы беларусюх езуiтаỳ працавалi ỳ Санкт-Пецярбургу, AcTpaxaHi, Маздоку, Рызе, Адэсе, Саратаве [7]. Але ва ỳрадавых колах iснавала моцная апазiцыя Суполцы Езуса ỳ асобах обер-пракурора Св. Онода А.М. Галiцына ды фундатара Вiленскага ỳшверсiтэта паланафiла А.Ю.Чартарыскага [8]. Разумеючы даволi xicTKae становiшча каталiцкага ордэна ỳ афщыйна праваслаỳнай iмперыi, Ж. дэ Мэстр разам з Т.Бржазоỳсюм iмкнулiся зацвердзiць у вачах урада практичную карысць ад iснавання ордэна езуiтаỳ у Pacii i пачалi дамагацца адкрыцця вышэйшай навучальнай установы - Полацкай езущкай акадэмН. Выкарыстаỳшы iнiцыятыву М.Сперанскага аб пабудове Царскасельскага лiцэя, дэ Мэстр у Пецярбургу выстушỳ з падтрымкай iдэi Т.Бржазоỳскага аб адкрыцц акадэм^ ỳ Полацку. 18(30) лiпеня 1810 г. у зашсцы А.К. Разумоỳскаму (дарэчы, цэлым трактаце) дэ Мэстр ставць пытанне аб пашырэнш ролi беларусшх езуiтаỳ у сiстэме адукацыi i адкрыцце акадэмii [9].

24 жнiỳня 1810 г. Т.Бржазоỳскi падаỳ першую просьбу аб Полацкай езуiцкай акадэмii А.К.Разумоỳскаму [10]. 6 кастрычшка 1811 г. на бале ỳ мiнiстра фiнансаỳ Гур'ева дэ Мэстр звярнуỳся да А.М.Галiцына, а ỳ сярэдзiне лiстапада атрымаỳ дазвол на асабiстую сустрэчу з Аляксандрам I, дзе дабiỳся згоды iмператара ỳ справе адкрыцця Полацкай акадэмН [II]. Перад гэтым 16 кастрычшка 1811 г. Т.Бржазоỳсш праз А.М.Галiцына падаỳ афцыйны рапарт на iмя Аляксандра 1, якi пасля ỳcix працэдур быỳ заслуханы i станоỳча разгледжаны камiтэтам мiнiстраỳ Pacii [12]. Дзiỳна, але, як адзначаюць усе даследчыкi (А.Юркор, К.Багаслоỳсю, М.Марошюн, А.Талстой, М.Сцяпанаỳ, С.Якавенка), менавiта высiлга Жазэфа дэ Мэстра i Тадэвуша Бржаэоỳскага спрыялi вырашэнню справы.

Пастановамi Аляксандра 1 ад 12.01.1812 г. i 1.05.1812 г. акадэмiя езуiтаỳ у Полацку атрымала прывiлей унiверсiтэта з наданнем трох факультэтаỳ: мовазнаỳчага, вольных навук i тэалогii. Цiкава, што ỳ пастановах стварэнне акадэмii матывавалася жаданнем беларускай шляхты ("во уважение представленного нам желания Белорусского дворянства") [13]. Згодна статуту, у Полацкую акадэмiю мусiлi прымаць вучняỳ ycix саслоỳяỳ i канфесiй, па заканчэнш т надаваỳся "чин 14 класса", а таксама навуковыя ступенi. Лiк студэнтаỳ даходзiỳ да 600, выкладчыкаỳ было 39 [14]. У мурах акадэмii размяшчалiся адна з найвялжшыху Kpai бiблiятэк (40 тыс. тамоỳ), друкарня, дзе было выдадзена каля 500 кшжак (у тым лiку на беларускай, летувiскай, латышскай мовах), хiмiчны, механiчны i фiзiчны кабiнеты, рэдакцыя ỳласнага часопiса "Miesiecznik Potocki" (дарэчы, першага на абшарах сучаснай Беларусi. Музей акадэмii меỳ зборы аптычных прыладаỳ, iнструментаỳ, калекцыi старажытнай зброi i мастацтва.

На 10 чэрвеня 1812 г. былi прызначаны ỳрачыстасщ з нагоды адкрыцця езущкай акадэмii ỳ Полацку. Дэ Мэстр, нягледзячы на тое, што амаль школi не пашдаỳ Пецярбург [15],вырашыỳ паехаць у Беларусь, каб персанальна ỳзяць удзел у святкаваннi. 3ахавалiся два лiсты дэ Мэстра з Полацка, у яюх ён распавядае аб сваiх уражаннях ад горада i паездцы ỳ губернскi Вiцебск. Вось што ён шша з Полацка напярэдадш свята 9(21) чэрвеня 1812 г. князь А.Г.Беласельскай-Белазерскай [16]: "Тут няма шяшх нi забаỳ, нi свецкага грамадства. Надвор'е адпавядае ỳсяму астатняму, у полацюх гародах нават не знойдзеш гароднiны для супу. Iншы раз я ỳзгадваю, што ỳ П'емонце ỳжо каса вяртаецца ỳ адрыну, а серп збiраецца выйсщ з яе ... Але я 3pa6iy невялiкае ỳ 120 вёрст падарожжа. Я трашỳ у Вщебск, каб прадставщца каралеỳстм ягамосцям [17], уладарам Беларусi (мужу i жонцы Вiртэмбергсшм). Прыймалi вельмi ветлiва, але я не пакавалерыỳ за герцапняй, таму што яна пасля хваробы сына зусiм не паюдала пакояỳ. Мяне няведама як угаворвалi застацца, але я з'ехау. Я выехау з Полацка у суботу, 31 трауня (памылка, бо гэта была пятшца-А.К.), а вярнууся у панядзелак З-га, а другой гадзще папалуднi ... Сёння герцаг-губернатар урачыста прыязджае у Полацк, каб прысутшчаць заутра на адкрыцщ акадэмН - з'ява нямалая, дайце веры, i фiлосаф

знойдзе, аб чым паразмауляць. Хто б казау Юпменту XIV, yclM гэтым найхрысщянскiм, найкаталщтм Бурбонам, якiя лiтаральна вырвалi у яго булу з далоняу, прыставiлi да горла нож..." [11].

Як было сказана, дэ Мэстр выехау з Полацка 31 трауня а чацвёртай гадзiне папалуднi. Першага чэрвеня у II гадзш ранщы ён быу у Вiцебску. У Вщебску дэ Мэстр спынiуся у Рыжскай гасщнiцы, палуднавау у беларускага вайсковага генерал-губернатара герцага Аляксандра Вiртэмбергскага, вячэрау i начавау у калепуме вiцебскiх езуiтау. На наступны дзень ён зноу палуднавау i вячэрау у герцага, а у 12 гадзiн ночы выехау у Полацк, дзе быу 3 чэрвеня [18]. Урачыстая цырымонiя у гонар адкрыцця Полацкай езуiцкай акадэмii адбылася 10 чэрвеня 1812 г., за дзень да нападу Напалеона Банапарта на Paciю. Дзея праходзiла цалкам у адпаведнасцi са старажытнай беларускай.традыцыяй афiцыйных святкаванняу, якая трывала яшчэ з XVI-XVIII стст. у гарадах з магдэбургсюм правам [19]. На свяце прысутшчау шэраг выдатных асобау: унiяцкi арцыбiскуп KpacoycKi, вайсковы губернатар Беларусi герцаг А.Вiртэмбергскi, менскi каталiцкi бiскуп Дзядзерка, Жазэф дэ Мэстр, Тадэвуш Бржазоускi.

Пачынала свята урачыстае шэсце гарадсшх карпарацый Полацка i студэнтау езуцкай акадэм^. Шэсце упрыгожвалi 70 сцягоу, у тым Лiку сцягi Полацка, Полацкай езуцкай акадэми, Вiцебска, Расiйскай iMnepbii, герцага Вiртэмбергскага, губерняу Pacii. 3 асаблiвай пашанай няслi афцыйныя прывiлеi.

На сямi мовах (у т.д. i беларускай) гучалi прамовы у гонар iмператара i высоюх удзельнiкау свята. Пасля Airyprii у касцёле езуiтау былi зачытаны лiст Ст. Богуша-Сестранцэвiча i пастанова iмператара. Узнёслы пмн "Те Deum Laudamus", якi падхапiлi усе месщчы, завяршыу асноуную частку свята. Усе касцёлы, трыумфальныя брамы, ды унiяцкiя цэрквы Полацка былi упрыгожаны сiмваламi i эмблемамi у гонар езуцкай акадэмН, горада Полацка, знакамiтых асобау, iмператара Аляксандра 1 - "Quaesivit bona genti suae" ("3рабiу добрае народу свайму"). Увечары адбылiся феерверкi, iлюмiнацыя i гарматны салют, у небе лунау аэрастат (традыцыя )i ( вiцебскiх езуiтау) з дэвiзам: "Tutus Alexandri auspiciis solaetus ad astra" ("Павольна пад аховай Аляксандра я весела летаю уверсе"). [20].

Верагодна, што яшчэ хлапчуком у свяце брау удзел слынны сын полацка- вцебскай зямлi Ян Баршчэускi. Як занатавау у Пецярбургу з верасня 1844 г. Рамуальд Падбярэскi, "яшчэ у Полацку у калегИ езуiтау, будучы малым хлапчуком, ён (Я.Баршчэускi - А.К.) шсау ужо вершы (...) Там пры кожнай (i - А.К.) урачыстасцi выступау з вершамi, з варыяцыямi, так што была гэта фiгура святочная, урачыстая, якую няраз узшмалi да годнасцi лаурэата" [21]. Трэба дадаць, што Я.Баршчэускага лiчаць выхаванцам Полацкага калепума. Але калi прыймаць абгрунтаваны тэрмiн яго нараджэння (1794 г.), цi версiю М. Хаустовiча пра 1796-1797 год нараджэння [22], то выпадае, што Я.Баршчэускi заканчвау менавiта Полацкую езуцкую акадэмiю. Дарэчы, аутарытэтны даведнiк Бракгауза i Ефрона адзначае, што Ян Баршчэускi "родился в Белоруссии в 1794 году. Учился в Полоцкой академии" [23].

Выхаванцамi Полацкай акадэмН былi таксама Кастусь Тышкевiч (1806-1868), славуты беларускi археолаг i этнолаг, брат Яустаха Тышкевiча; Ф.П.Талстой (1783-1873), рускi скульптар, медальер, вiцэ-прэзiдэнт Акадэмii Мастацтвау; мянчук, славуты беларускi мастак Валенты Ваньковiч; астраном Якуб Накцыяновiч; бацька таленавiтага беларускага паэта Элегi Францшка Карафы-Корбута (Вуля) М.Ф.Карафа-Корбут [24]. Нарэшце, два выхаванцы акадэмii Я.Баршчэускi i Г.Шэпялевiч (1800-1846) разам з Р.Падбярэсюм, беларускiм кампазiтарам А.I.Абрамовiчам, Ю.Барташэвiчам i В.Давыдам заснавалi першы гурток беларусiстау у Санкт-Пецярбургу у (1820-я-1840-я гады), дзейнасць якога, на жаль, яшчэ не даследавана.

Усе 8 гадоу свайго iснавання Полацкая езуцкая акадэмiя падтрымлiвала цесныя сувязi з культурнымi цэнтрамi Усходняй i Заходняй Еуропы. Нягледзячы на тое, што у вайну 1812 года амаль усе езуiты былi эвакуiраваны у Волагду, некалькi студэнтау акадэмii змагалiся на баку Напалеона [25].

Адиак у хуткiм часе кола Клiо павярнула у iншы бок. Спужаушыся узмацнення уплыву каталiцызму на элiту расiйскага грамадства, 20.12.1815 г. усе езуiты Пецярбурга былi высланы у Полацк. 6 верасня 1816 г. А.Вiртэмбергскi атрымау загад аб падрыхтоуцы да высылкi вiцебскiх езуiтау, але чамусьцi яго не выканау. У тым жа 1816 г. у Полацкай акадэмii было прыпынена наданне навуковых ступеняу.

4 чэрвеня 1816 г. Т.Бржазоускi напiсау лiст А.Галцыну з просьбай аб спыненнi цiску, але дарэмна. 3 1817 г. у Полацкай езуцкай акадэмii мусiлi навучацца толькi каталiкi. 15(27) чэрвеня 1817 г. дэ Мэстр быу . башцыраваны з Расii пасля размовы з Аляксандрам 1, у якой iмператар патрабавау растлумачыць ролю графа упашырэннi каталiцызму. У 1818 г. Т. Бржазоускi праз рэктара Аршанскага калепума звярнууся да Аляксандра 1, якi праязджау праз горад, з эмацыянальным пасланнем, аднак нiякiх станоучых вынiкау не атрымау. Да самага 1820 г. вялiкая група пецярбургсшх арыстакратау-каталiкоу на чале з графам

.К.Разумоусюм, графам Ф.В. Растапчыным, княпням1 В.I.Галавiной i А.П.Галiцынай стрымлiвалi наступ на Полацкую акадэмiю езуiтау.

Але выкарыстаушы смерць Т.Бржазоускага 5 лютага 1820 г., "партыя вайны" прадпрыняла рашучыя крокi. У адносiнах да Суполю Езуса была створана абвшаваучая справа з наступнымi артыкуламi: I. Скарга парафiян касцёла Св.Кацярыны у Пецярбургу аб быццам бы лiхвярстве езуiтау. Публiчнае казанне у тым жа касцёле кс. Баландрэ (1815 г.), якое ттэрпрэтавалася як панегiрык каталiцкай веры супраць праваслауя, аб чым А.М.Галцын раптоуна праiнфармавау Аляксандра 1 [26]. 3. Абвшавачванне езуiтау з боку А.М.Галцына у шматлiкiх пераходах у каталцтва беларусюх сялян-унiятау. 4. Зварот у каталцтва пляменнiка обер-пракурора Св.Онода. 5. Пераход у каталiцтва у Вцебску аднаго з вайскоуцау расiйскага гарнiзона [27]. 6. Мiсiянерства у Ci6ipbi (дзе у пошуках каталiкоу-"палякау" езуiты знаходзiлi толькi беларусау-унiятау) [28].

Галоуныя абаронцы Полацкай акадэмН былi ужо далёка: дэ Мэстр жыу у Неапалi, Т.Бржазоускi быу нябожчыкам. Прынцыповая пазiцыя апошняга рэктара акадэмп беларуса Раймунда Бржазоускага (1763-1848) [29] не вырашала пытання. У трауш 1820 г. А.М.Галiцын зрабiу дакладАляксандру i аб шкодным уплыве esyiTay на юнацтва. 13.05.1820 г. Аляксандр 1 выдау пастанову аб лiквiдацыi ордэна.

Указ аб выгнанш езуiтау падрыхтавал; А.С.Шышкоу (1754-1841), статс-сакратар Дзяржаунай Рады Pacii, прэзiдэнт РАН i сакратар Бiблейскага таварыства, паплечшк А.М.Галiцына, А.I.Тургенеу (1784-1845). У тэксце было сказана: "Иезуитов как забывших священный долг не только благодарности, но и подданнической присяги и потому недостойных пользоваться покровительством российских законов выслать под присмотром полиции за пределы государства и впредь ни под каким видом и наименованием не впускать в Россию. 2. Полоцкую иезуицкую Академию и подведомственные ей училища упразднить" [30].

На падставе указа ва ycix месцах размяшчэння езуiтау адбыл^я спецаперацьп мшютэрства унутраных спрау. Так, абставшы высылт езуiтау з Вцебска, разбурэнне apxiBa, бiблiятэкi i музеума калепума апiсаны у мемуарах Максiмiлiяна Маркса [31].

Кнiгазбор Полацкай езуцкай акадэм^ у 1830 г. быу разбiты на часткi i перавезены у бiблiятэю Пецярбурга, Масквы, йева i Вцебска (нязначная доля). Apxiy апынууся ажио у Сiмбiрску, акадэмiчная друкарня - у Юеве, славуты полацкi арган - у Вiльнi у касцёле Св.Яна. У мурах акадэмИ адчынiуся калегiум пiярау, а потым -Полацю кадэцю корпус. Каля 100 беларусюх айцоу-езуiтау знайшлi прытулак на выгнанн) у Аустрыйскай украiнскай Галiцыi. Паводле сведчанняу У.Арлова i Г.Сагановiча [32], доктар Курта заснавау першую пмназiю у Нью-Ерку. Друп выкладчык акадэмН Ф.Дзеружынсю стау заснавальнiкам сiстэмы каталiцкай адукацыi у ЗША. Выкладчык фiласофii Вiнцук Бучынсю стау прафесарам унiверсiтэта у Лювэне.

На наш погляд, беларуская пстарыяграфiя "стаiць на ганку" неаканцэпцыi ролi езуiтау у культуры Беларусi. Прыгадаем, што менавiта з езуiтамi звязана стварэнне у ВКЛ у XVI-XVIII стст. драматычнага тэатра, высокаякаснай сiстэмы адукацыi, сеткi бясплатных шпiталяу, бiблiятэк i зельняу. Вядомы беларусюя старадрую, што належалi езуiтам. Патрабуюць аналiзу адносiны Суполю Езуса да беларушчыны, яе паланафiльства у сэнсе палiтыкi прабабалiзму (прыстасавання да канкрэтнай улады, часу i месца), удзел ва ушяцкай справе. Аднак калi б у ricTopbii адбылася альтэрнатыва, сёння Беларусь мела б старажытны еурапейсю унiверсiтэт у Полацку, а даследчыю - унiкальны apxiy i кшгазборы.

Лiтаратура i крын^цы:

1. Гл.: Хоружий С.С.Карсавин и де Местр. Вопросы философии. 1989, Я'3. С.79.

2. Яковенко С. Иезуиты в России. "Записки" по истории О. И. в царствование Екатерины II. Европейский альманах. М., 1991. С. 154.

3. Maistre J.De Oeuvres Completes. Lyon, 1884-1887. Т.XIII. S.218.

4. Падзеi з удзелам Г.Лянкевiча, славутага беларускага астранома, "былога езуiта" М.Пачобута (першага збiральнiка беларускага фальклору /i/), вщэ-правЛ-нцыяла Суполкi Езуса полацкага рэктара Ст.Чарневiча, унiяцкага арцыбiскупа Я.Смагаржэускага, КацярыныИ, Р.А.Пацёмкз-на, губернатараБелару^Э.Чарнышова добра асветлены у ананiмных затеках, напiсаных на лацiне, недзе у Полацку на прыканцы XVIII ст. Гл.: Записка о том, как было сохранено в Белоруссии общество Иисуса. Пер, с лат. Европейский альманах. М., 1991. С.163-172.

5. Polski SlownikBiograficzny. Т.3. Krakow, 1937. S.68.

6. Толстой А. Римский католицизм в России. Историческое исследование. СПб., 1877. 1.2.

С.185. 7 . Тамсама . Дадатак №1 .

8. Щебальский П.К. Виленский университет и иезуиты. Наше время. 1860, №3.

9. Катлярчук А. С. Санкт-Пецярбургскi перыяд жыцця Ж. дэ Мэстра i Полацкая езушкая

акадэмiя. Albaruthenica Petropolitano. СПб., 1997. 10, Пушкинский дом. Архив братьев Тургеневых. № 1154/14.

11. Степанов М. Ж. де Местр в России. Литературное наследство. Т.29-30. М., 1937. С. 600.

12. Гл. наст. публiкацыго.

13. Полное собрание законов Российской империи. Собрание второе. Т.32. 24952.

14. Живописная Россия: Литовское и Белорусское Полесье. Сост. А.Киркор. Мн., 1994. С. 323.

15. Феоктистов Е.М. Ж. де Местр в Санкт-Петербурге. Русская речь. М' 27, 2 апреля 1861 г.

16. Аутэнтычны тэкст на французскай мове захоуваецца у РНБ Санкт-Пецярбурга. Алдзел рукапiсау. Фонд 390/7, Сабр. Яцэвiча А.П. Письмо Ж. де Местра кн. Белосельской-Белозерской 9/21 ионя 1812 г. Полоцк. 2л.

17. Герцаг Аляксандр Вiртэмбергскi быу братам iмператрьщы Pacii Mapbii Фёдарауны.

18. Maistre R. les carnets du cornte Joseph de Maistre. Livre Journal 1790-1817. Lyon -P. Emmanuel Witte, 1923. P.196.

19. Катлярчук А. Святочная культура гарадоу Беларусi XVI-XVIII стст. у кантэксце узаемалачыненняу Захаду i Усходу. Кантакты i дыялоп (Бюлетэнь МАЕ) . 1996, №5. С.21.

20. Морошкин М. Иезуиты в России с царствования Екатерины II и до нашего времени. Ч. 2. СПб., 1870. С. 510. Поуны сцэнарый свята захоувауся да 1917 г. як афшыйная затека Т.Бржазоускага А.К.Разумоускаму. Гл.: Архив Министерства народного просвещения. Д. 81 за 1812 г.

21. Падбярэскi Р. Беларусь i Ян Баршчэускi. Шляхцiч Завальня або Беларусь у фантастычных апавяданнях. Мн., 1990. С.348.

22. Тамсама, с. 367.

23. Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона. М., 1890. Т. 5. С. 122.

24. Кiсялёу Г. Радаводнаедрэва. Мн., 1994. С.121.

25. Толстой А. Римский католицизм в России. С.200.

26. Богословский К. Государственное положение римско-католической церкви в России от Екатерины Великой до настоящего времени. Харьков, 1898. С, 119,

27. Толстой А. Римский католицизм в России. С. 62.

28. Па словах езуiта-мiсiянера Ф.Машэускага, у Ci6ipbi "памiж ссыльных вайскоуцау усе былi iHiiiara абраду, якiх называлi у Pacii каталiкамi цi палякамi таму, што продкi ix некалi жылi ^ Кароне Польскай". Путешествие кс. Ф. Машевского из Иркутска в Нерчинск. Сибирский вестник, 1821 г.

29. Polski SiownikBiograficzny. Т. 3. S.67.

30. Археографический сборник, относящийся к истории Северо-Западной Руси. Вильно, 1871. Т.5. С.114-115.

31. Маркс М. Записки старика. Вiцебскi сшытак. -1996, №2, С. 87-88.

32. Арлоу У,, Сагановiч Г. Гiсторыя Беларусi год за голам. Адкрьццё Полацкай акадэмii. Беларуская мiнуушчына. 1996, №1. С.16.



Праект буЭинка Полацказа езуiцкааа калезiуяа. Гравюра з лалюнка Г. Грубера. 1785 s.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка