Андрэй Хадановіч




Дата канвертавання10.05.2016
Памер9.24 Kb.

Андрэй Хадановіч. Паэт, перакладчык паэзіі, эсэіст. Нарадзіўся ў 1973 у Мінску.

Выкладае літаратуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце і Беларускім Нацыянальным Гуманітарным Ліцэі імя Я. Коласа. Кіраўнік “Перакладчыцкай Майстэрні” пры Беларускім Калегіюме. Арганізатар некалькіх конкурсаў для маладых літаратараў. Старшыня Беларускага ПЭН-Цэнтру. Стала друкуецца ў часопісах “Дзеяслоў” і “ARCHE”, альманаху “pARTizan” і тыднёвіку “Наша Ніва”.Аўтар васьмі паэтычных кніг. Укладальнік анталогіі маладой беларускай паэзіі “Pępek nieba/Пуп неба”, якая выйшла ў арыгіналах і ў перакладах на польскую мову. Перакладае паэзію з сямі моваў, у апошнія гады ўсё часцей – з польскай мовы. Укладальнік і перакладчык шматлікіх кніг паэзіі. Шматгадовы ўдзельнік, а пазней каардынатар з беларускага боку міжнароднага праекту “Translatorium” – школы мастацкага перакладу для перакладчыкаў з Польшчы, Украіны, Расіі і Беларусі. Адзін з заснавальнікаў і беларускі куратар міжнароднага фестывалю “Magnus Ducatus Poesis/Вялікае Княства Паэзіі” для паэтаў з Літвы, Польшчы, Украіны і Беларусі. Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2007) і прэміі “Крышталь Віленіцы” (Славенія, 2008).


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка