Анатоль Сабалеўскі




Дата канвертавання09.05.2016
Памер62.99 Kb.
Cёння і пятнаццаць гадоў назад

Анатоль Сабалеўскі

Пачнём з гісторыі... П'еса Андрэя Макаёнка «Зацюканы апостал» не так лёгка знаходзіла сабе дарогу на сцэну. Далёка не ўсе, нават з тэатралаў, яе зразумелі адразу. Была рэальная небяспека, што «Зацюканы апостал» увогуле не праб'ецца на падмосткі. «Зону маўчання» прарваў Маскоўскі тэатр сатыры: гэты макаёнкаўскі твор тут пачаў сцэнічнае жыццё ў 1970 годзе. Спектакль адразу ж набыў не толькі шумны, але і, без перабольшання, сенсацыйны поспех. Памятаюцца доўгія чэргі людзей па білет у тэатр. 3 вірлівага маскоўскага натоўпу тэлежурналісты спынялі многіх, і на пытанне: “Што б вы хацелі паглядзець у тэатрах?” — большасць тады адказвала: “Зацюканага алостала”.

Поспеху пастаноўкі спрыялі выканаўцы галоўных роляў: Таты — 3. Высакоўскі, Мамы — 3. Зялінская, Дзеда — А. Солюс. Цікава іграла Дачку Т. Мурына. Мастацкім адкрыццём быў дэбют у ролі Сына А. Лявінскага. Спектакль уражваў жыццёвай актуальнасцю ўзнятых у ім праблем. Дзякуючы менавіта яму яшчэ да публікацыі ў друку шырокую, вядомасць набыла і сама п'еса. Да яе адзін за адным сталі звяртацца тэатры краіны, у тым ліку нашы — купалаўскі і коласаўскі калектывы.

Праўда, саміх пастановак было не так многа, асабліва ў параўнанні з другім макаенкаўскім творам — «Трыбуналам». У шматлікай і пярэстай галерэі сцэнічных версій «Трыбунала» былі цікавыя вытлумачэнні, былі і банальныя прачытанні п'есы, нават шлягернасць. Да «Зацюканага апостала», як правіла, ставіліся ў тэатрах сур'ёзна. Большасць спектакляў вызначалася яркімі акцёрскімі і рэжысёрскімі знаходкамі, багатымі творчымі набыткамі. Гэта ў высокай меры ўласціва і пастаноўцы ў Маскоўскім тэатры сатыры (рэжысёр Я. Радамысленскі).

Ішоў, аднак, час, і многія пастаноўкі «Апостала...» знікалі з рэпертуару розных тэатраў. Прычыны на тое былі розныя, але асноўная з іх — «вырасталі» з роляў Таты, Мамы і найбольш Сына і Дачкі акцёры. Знайсці ж замену, асабліва на вобраз Сына, было цяжка. Толькі гадамі жыве на падмостках «Зацюканы апостал» у Маскоўскім тэатры сатыры. Спектакль і цяпер паказваецца часта, па-ранейшаму карыстаецца ў гледачоў вялікай папулярнасцю. Пра гэта засведчылі і гастролі калектыву ў Мінску.

Тут, уяўлялася, п'еса ўжо, як кажуць, “адыграна” купалаўцамі. А колькі гледачоў сёння сустракае вас перад тэатрам з вельмі хісткай надзеяй на “лішні білецік”!

Спектаклю масквічоў уласціва выразна акрэсленая і сапраўды яркая форма.

Пакой, дзе збіраюцца ўсе члены сям'і, — невялікі і цесны, застаўлены грувасткімі і крыху “па-заморску” незвычайнымі рэчамі (мастак А. Окунь). Гэта гасціная. Ёсць тут па-ўсходняму экзатычны камін, стаіць вялізная скульптура нейкай афрыканкі, тапчан і журнальны столік. На яго Тата ставіць абстрактную скульптуру дзяўчыны, а Мама ўвесь час стараецца яе зняць. А яшчэ яна хоча прымацаваць да трохкутнай драбіны карціну, насуперак густу мужа — рэалістычную.

Непаразуменні, сутыкненні паміж Татам і Мамай узнікаюць амаль адразу ж, як толькі ўзнімаецца заслона. Іх варожыя адзін да адваго адносіны выканаўцы выяўляюць і паказваюць у падкрэслена рэзкіх танах. Рэплікі персанажаў падкрэсліваюпда музычным акордамі (кампазітар А. Крэмер). На лініі «ваенных» дзеянняў Таты і Мамы часта з'яўляюцца іх дзеці — Сын і Дачка.

Тата
Цікава, што спектакль выконваецца амаль у тым жа акцёрскім складзе, што і на прэм'еры. У ролі Таты выступае Ю. Аўшараў, які напачатку быу другім яе выканаўцам, у ролі Дзеда — В. Насачоў, які раней выходзіў на падмосткі Палітычным каментатарам (і гэты аобраз за ім значыцца цяпер). Па-ранейшаму ролю Мамы выконвае 3. Зялінская, Сына — А. Лявінскі, Дачкі — Т. Мурына. На ролі ўведзены і другія артысты, але нам якраз давялося гля-дзець іх работы.

Натуральна, паўстае пытанне: адбыліся змены ў спектаклі ці не, а калі адбыліся, то ў чым і якія?

Змены ёсць. Перш-наперш яны тычацца вобразаў Сына і Дачкі. Як бы запавольніўся рытм іх сцэнічнага існаваняя, як і ўвогуле пэўным чынам паслабла інтэнсіўнасць, напорыстасць дзеяння.

Скажам, раней А. Лявінскаму ў ролі былі ўласцівы малады запал, гарэзнасць. Цяпер гэтыя якасці выканаўца кампенсуе насычанай характарнасцю, асабліва ў моўнай палітры. I да яе спачатку трэба прызвычаіцца, каб потым паверыць у логіку дзеянняў і ўчынкаў персанажа. Па-ранейшаму нязграбны, вуглаваты, і канвульсіўна падцягнутай рукой, толькі яішчэ больш даўгавалосы, Сын цяпер выглядае перарослым малым і амаль дарослым філосафам-палітыкам. На сваіх блізкіх і ўвогуле на свет ён глядзіць з-пад ілба, найчасцей з недаверам, з падазронасцю і нават азлобленасцю. Гэтаму персанажу ўжо з самага пачатку многае вядома. Ен шмат што паспеў спазнаць, перажыць, таму ў яго такое цвярозае, каб не сказаць нігілістычнае стаўленне да людзей, да жыцця. Як і большасць выканаўцаў спектакля, А. Лявінскі падае фразы кідка, ударна, і яны, натуральна, знаходзяць жывую рэакцыю ў зале.

Пакой, дзе сустракаюцца, суіснуюць персанажы, мае два ярусы: ніжні, пра які ішла ўжо гаворка, і верхні. На верхнім ярусе ляжаць неймаверна вялізных памераў кніжныя фаліянты. Там стаіць мяккае крэсла, статуя нейкага бога ці апостала, грамафонная труба. Там акно на вуліцу, у якім часта ўспыхвае зіхатлівае святло. Усе рэчы вялізных памераў, як бы спецыяльна выдзелены, падкрэслены.



Да кніжных скарбаў можна ўзлезці па спецыяльнай драбіне; Па ей іншы раз узбіраеца, а часцей спускаецца ўніз Сын. На другі паверх вядзе і лесвіца. I вось у найбольш важныя моманты Сын узбягае па лесвіцы, прабіраедца праз кнігі і па кнігах і зверху звяртаеца да прысутных, гаворыць самыя значныя словы, здзяйсняе свае асноўныя ўчынкі. Там, на другім ярусе, паміж кніг, у суседстве з апосталам, ён жыве, царуе. Там яго фактычна непадзельнае ўладанне і панаванне. Там яго жытло і не прыступная крэпасць.

Толькі адзін раз узнялася на другі паверх Дачка, ды і то пераадолела адно прыступкі, не дабраўшыся да цэнтра, дзе часта знаходзіцца брат яе. І адбылося гэта якраз тады, калі Дачка захацела дзейнічаць заадно з братам, паўтараць яго ўчынкі. Але хутка спусцілася ўніз, і гэта, як і яе «ўзнясенне», у спектаклі сімвалічна: Дачка не пойдзе ўслед за братам, у яе свой шлях, свой накірунак.

У ролі Дачкі выступае Т. Мурына. Сённяшняя яе Дачка нагадвае не па гадах таўстуху, у якой засталося штосьці ад дзіцячай непасрэднасці і гарэзнасці, і з'явілася штосьці ўжо ад сур'ёзнага дарослага чалавека.

Бадай, нязменнай у спектаклі засталася 3. Зялінская ў вобразе Мамы. Актрыса паказвае гераіню знешне падцягнутай, элегантнай, праводзіць ролю з высокім артыстызмам. Зноў жа з акцэнтоўкай найбольш сакавітых рэплік у творы, з камедыйнай падкрэсленасцю. Чаго, скажам, варта адна яе міміка, калі Мама ў чым-небудзь прагаворваецца і тут жа ловіць сябе на слове, у жаху шырока раскрываючы рот. I такіх момантаў у спектаклі некалькі.

Адно з асноўных захапленняў Сына — тэлевізар, слуханне Палітычнага каментатара. Калі надыходзіць час яго выступлення, Сын імкліва і напорыста адсоўвае драбіну ад кніг у цэнтр пакоя, выстаўляе перад ёю невялічкі тэлевізар і, усеўшыся на прыступках, слухае. Цяпер для яго нічога іншага не існуе, ёсць толькі каментатар, яго словы, яго паведамленні. Зрэшты, для Сына, якім яго цяпер паказвае А. Лявінскі, важны не столькі звесткі, колькі сам Палітычны каментатар як асоба. Яго гутаркі — не працэс пазнавання юнаком, што намерыўся стаць прэзідэнтам ці прэм'ер-міністрам. У тых справах, пра якія расказвае каментатар, Сын даволі добра ўжо дасведчаны і адчувае асалоду ад самой красамоўнай гаворкі пра буржуазную палітыку і мараль, пра ўсялякія выкрутасы дыпламатыі. Яму, па ўсім відаць, зрадні і цынізм такой палітыкі, як і цынізм самога каментатара. Гэта падкрэслена ў спектаклі характэрнай дэталлю: на хвіліну гасне святло і на падмостках — не рэальнасць, а, так сказаць, матэрыялізаваныя ўяўленні, трызненні Сына. На сцэну выходзіць сапраўдны Палітычны каментатар (Ю. Казлоўскі) і накіроўваецца да Сына. Той жа ў сваю чаргу падаецца да куміра. А сустрэўшыся разам, яны моцна ціснуць адзін аднаму руку... Хаўруснікі!

Чым далей разгортваюцца падзеі «Зацюканага апостала», тым больш нахабным становіцца Сын. Свае вопыты па кіраванні людзьмі і светам ен праводзіць пакуль што на блізкіх родзічах. Тым не менш гэтыя сямейныя вопыты з лакальных перарастаюць у глабальныя — па жорсткасці, інтрыганстве, цынізме. У гэтым плане Сын намнога пераўзышоў і Тату і Маму.

І тыя, урэшце, не вытрымаўшы дэспатызму юнака, аб'ядналіся, разам пайшлі ў наступ. Сын яшчэ па-ранейшану на ўзвышэнні. Ды Тата пераадолеў лесвіцу, уварваўся ў раней недаступную для яго зону, узняўся на другі ярус і з кожным крокам, з кожным імгненнем набліжаецца да Сына. Раней для іншых недасягальная Сынава тэрыторыя цяпер катастрафічна звужаецца. Вось ужо застаўся адзін толькі падаконнік, ды і да яго зараз дабярэцца Тата.

Наступленне вядзецца актыўнае і надзвычай імклівае. Усе ў руху, усе актыўна жэстыкулююць. Нешта гавораць, пагражаюць, крычаць, хоць сэнс слоў не разабраць. Іх замяняе музыка, таксама трывожна напружаная, бурная па рытмах.

Сын не вытрымлівае напору, шугае праз акно на двор. У бездань.



Усеагульны перапалох, здранцвенне працягваюцца нядоўга.

Пасля хвіліннага зацямнення падмосткаў зноў успыхвае святло, і ў пакой з двара павольнай хадою крочыць бледны з твару Сын. Ен фізічна ўцалеў, але ад падзення стаў ідыётам. Цяпер Сын ужо зусім іншы — ціхі, рахманы, паслухмяны. I ўсе, апрача яго сястры, заспакоіліся, з палёгкай уздыхнулі і нават адчулі задавальненне.



Віноўнік панёс пакаранне. Само ж зло засталося і надалей, і яно будзе мець спрыяльную глебу, будзе раскашаваца. Зноў гасне святло, усё акутваецца змрокам.

На гэтай знешне ціхай і ўнутрана трывожнай ноце завяршаецца “Зацюканы апостал”, якім маскоўскі калектыў сатырычна завострана вы-крывае заганы сучаснага цывілізаванага свету на заходні лад, буржуазнай маралі і нораваў. Спектакль і сёння ўскалыхвае розум эмоцыі гледачоў, застаецца ў творчым страі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка