Анатацыя вучэбнай дысцыпліны па выбары




Дата канвертавання15.03.2016
Памер36.88 Kb.
Анатацыя вучэбнай дысцыпліны па выбары


Назва вучэбнай дысцыпліны па выбары

Тэарэтычныя і гістарычныя аспекты постмадэрнізму ў беларускай літаратуры другой паловы 1980-х – 2000-х гг.

Спецыяльнасць

Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура

Курс навучання

5

Семестр навучання

10

Колькасць крэдытаў




Прозвішча, імя, імя па бацьку, вучоная ступень званне, пасада выкладчыка

Вячаслаў Іванавіч Караткевіч, старшы выкладчык

Мэты вучэбнай дысцыпліны

  1. Пазнаёміць студэнтаў з рознымі падыходамі пры вызначэнні паняцця “постмадэрнізм”, а таксама з філасофскімі вытокамі постмадэрнізму.

  2. Пазнаёміць з асаблівасцямі функцыянавання постмадэрнізму ў беларускай літаратуры другой паловы 1980-х – 2000-х гг.

  3. Працягваць развіваць уменні аналізаваць мастацкі твор.

  4. Працягваць выхоўваць добры эстэтычны густ.

Прэрэквізіты*

Уводзіны ў літаратуразнаўства

Кароткі змест дысцыпліны па выбары

Да праблемы вызначэння тэрміна “постмадэрнізм”

Тэрмін “постмадэрнізм” у сучасным айчынным і замежным літаратуразнаўстве. Постмадэрнізм як асобы тып светаўспрыняцця і адзнака постіндустрыяльнага інфармацыйнага грамадства. Постмадэрнізм і мадэрнізм. Сэнсаўтварэнне ў постмадэрнісцкім творы.

Філасофія постмадэрнізму

Постструктуралізм і постфрэйдызм як філасофская аснова постмадэрнізму (Ж. Дэрыда, М. Фуко, Ф. Гватары, Р. Барт, Ж. Лакан, Ж.-Ф. Ліатар і інш.). Літаратурна-крытычныя практыкі дэканструктывізму (Ж. Дэлёз, Ю. Крысцева). Катэгорыяі абсурду. Тэкст у постмадэрнізме.

Постмадэрнізм і беларуская літаратура канца ХХ стагоддзя

Усходняя і заходняя мадэлі постмадэрнізму. Нацыянальная спецыфіка беларускай мадыфікацыі постмадэрнізму. Парадыраванне як адзін з асноўных спосабаў адлюстравання рэчаіснасці ў беларускай літаратуры канца ХХ стагоддзя. Насмешліва-парадыйная літаратура і “шызалітаратура”. Постмадэрнізм і драматургія, сувязь з тэатрам абсурду.



Рэкамендуемая літаратура

  1. Бореев, Ю. Б. Эстетика. В 2-х т. Т.1. / Ю.Б. Борев – Смоленск : Русич, 1997. – 576 с.

  2. Затонский, Д. А был ли Франсуа Рабле ренессансным гуманистом?.. (Опыт “постмодернистской” интерпретации “Гаргантюа и Пантагрюэля”) / Д. Затонский // Вопросы литературы. – 2000. – № 5 (сент. – окт.). – С. 208-234.

  3. Ильин, И.П. Постмодернизм. Словарь терминов / И.П. Ильин – М. : ИНИОН РАН (отдел литературоведения) – INTRADA, 2001. – 384 с.

  4. Ильин, И. Постмодернизм от истоков до конца столетия: Эволюция научного мифа / И. Ильин – М : Интрада, 1998. – 256 с.

  5. Караткевіч, В. Тэарэтычныя і гістарычныя аспекты постмадэрнізму ў беларускай літаратуры другой паловы 80 – 90-х гадоў ХХ стагоддзя / В.І. Караткевіч – Магілёў : МДУ імя А.А. Куляшова, 2003. – 22 с.

  6. Козловски, П. Культура постмодерна: Общественно-культурные последствия технического развития / П. Козловски ; пер. с нем. – М : Республика, 1997. – 240 с.

  7. Липовецкий, М.Н. Русский постмодернизм (Очерки исторической поэтики). Монография / М.Н. Липовецкий – Екатеринбург : М-во общ. и проф. образования Р.Ф. Урал. гос. пед. ун-т, 1997. – 317 с.

  8. Лявонава, Е.А. Плыні і постаці: З гісторыі сусветнай літаратуры другой паловы ХІХ – ХХ стагоддзяў / Е.А. Лявонава – Мінск : Рэд. часопіса “Крыніца”, 1998. – 336 с.

  9. Маньковская, Н.Б. Эстетика постмодернизма / Н.Б. Маньковская – Санкт-Петербург : Алетейя, 2000. – 347 с.

  10. Нефагина, Г.Л. Русская проза второй половины 80 х – начала 90-х годов ХХ века / Г.Л. Нефагина – Минск : Изд. центр “Экономпресс”, 1998. – 231 с.

  11. Постмодернизм. Энциклопедия. – Минск : Интерпрессервис ; Книжный Дом, 2001. – 1040 с.

  12. Скоропанова, И.С. Русская постмодернистская литература / И.С. Скоропанова – М : Флинта: Наука, 1999. – 608 .

  13. Скоропанова, И.С. Русская постмодернистская литература: новая философия, новый язык. Монография / И.С. Скоропанова – Минск : Институт современных знаний, 2000. – 350 с.

  14. Современное зарубежное литературоведение (страны Западной Европы и США) : концепции, школы, термины. Энциклопедический справочник. – М : Интрада – ИНИОН, 1999. – 320 с.

  15. Шаблоўская, І.В. Драма абсурду ў славянскіх літаратурах і еўрапейскі вопыт. Паэтыка. Тыпалогія. – Мінск : Белдзяржуніверсітэт, 1998. – 20 с.

  16. Эко, У. Постмодернизм, ирония, занимательность / У. Эко // Эко, У. Имя розы: Детектив / У. Эко – М : Книжная палата, 1989. – С. 460-461.

  17. Эпштейн, М. Постмодерн в России. Литература и теория / М. Эпштейн – М : Издание Р. Элинина, 2000. – 368 с.




Метады выкладання

Лекцыі, практычныя заняткі, падрыхтоўка прэзентацый

Мова навучання

Беларуская

Формы бягучай атэстацыі

Залік

Умовы (патрабаванні) для засваення вучэбнай дысцыпліны

Валоданне камп’ютарам на ўзроўні карыстальніка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка